nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Напрыклад, пра Дыянава…

14 кастрычніка, 2015 | 12 каментарыяў

ДыянаўПасьля выстаўленьня на нашым сайце крытычных матэрыялаў у адрас “беларускай” апазіцыі ды апазіцыйных СМІ, бывае, нам пачынаюць даводзіць, што ня ўсё так адназначна кепска. Што, маўляў, унутры апазіцыйных структур у цэлым, так, прадажных ды небеларускіх, ёсьць шчырыя, разумныя беларусы, якія робяць там шмат карыснага. У адказ мы звычайна кажам, што, па-першае, ведаем пра гэта, а, па-другое, дадаем, што, на жаль, сёньня ня гэтыя беларусы “ствараюць надвор’е”, што гаворка ідзе пра інтэграваны вынік дзейнасьці ўсёй “беларускай” апазіцыйнай плыні ў цэлым, які за чвэрць стагоддзя (!) адназначна негатыўны. А таму даўным даўно час шукаць адказ на пытаньне: ЧАМУ ТАК ЁСЬЦЬ? – а не хавацца ад гэтага пытаньня, бо апошняе і бяз нас пасьпяхова робіць “беларуская, аб’яднаная, дэмакратычная” ўсе тыя ж чвэрць стагоддзя. У доказ таго, што мы бачым пазітыўныя моманты ў апазіцыйных СМІ, выстаўляем і на нашым сайце выкрывальніцкі артыкул Івана Шылы “Пяць фактаў пра Вячаслава Дыянава, па даносе якога заблакавалі Kyky.org”. Артыкул быў выстаўлены тут: http://nn.by/?c=ar&i=151500. Зьяўленьне яго – учынак, бо яшчэ пару гадоў таму тая ж рэдакцыя сьпявала дыфірамбы Дыянаву (http://nn.by/?c=ar&i=65870).

Рэдакцыя.

“Kyky.org заблакавалі па заяве Вячаслава Дыянава [гл. фота], беларуса [у якім сэнсе “беларуса”?! – Рэд.], які цяпер жыве ў Польшчы і атрымаў там палітычны прытулак [ніжэй мы пабачым, каму ў Польшчы даюць прытулак. – Рэд.]. «Наша Ніва» сабрала пяць фактаў пра аднаго з самых супярэчлівых айчынных актывістаў.

Давераная асоба Раманчука і Міхалевіча

Дыянаў нарадзіўся ў 1987 годзе [а дзе? – Рэд.], пасьля сям’я пераехала ў Менск. Вучыўся ў Беларускім тэхналагічным універсітэце. У 2008 годзе Дыянаў быў даверанай асобай Алеся Міхалевіча, які спрабаваў абірацца ў беларускі парламент.

«Рух Будучыні», дзе Дыянаў пачынаў сваю грамадскую дзейнасьць, стаў заўважальнай моладзевай структурай у 2009 годзе, хоць у значнай ступені віртуальнай. Іх суполка ў «ВК» на той момант налічвала 220.000 удзельнікаў і была самай вялікай у краіне. Сёньня там засталося толькі 30 тысяч. Пазіцыянавалі яны сябе як «інавацыйны рух моладзі, які адчувае, што для Радзімы набліжаюцца вялікія перамены». Ужо тады «Рух» крытыкавалі як праект КДБ – Дыянаў адмаўляў сувязі са сьпецслужбамі [яшчэ б – Рэд.]. У 2009 яны атрымалі афіцыйную рэгістрацыю ў Міністэрстве юстыцыі і правялі першую кампанію — за адмену шэнгенскіх віз для беларусаў.

Актывісты «Руху Будучыні», у тым ліку сам Вячаслаў, ладзілі дастаткова нейтральныя акцыі, выступалі на мерапрыемствах «Ліберальнага клуба». Калі Дыянаў ангажаваўся ў працу арганізацыі, ён перастаў наведваць заняткі ў БДТУ і быў адлічаны.

На мясцовых выбарах 2010 года Дыянаў выстаўляў сваю кандыдатуру ў Шугаеўскай акрузе ў Менску.  Прадстаўнікі «Руху», у тым ліку Дыянаў, на [прэзідэнцкіх] выбарах 2010 года падтрымалі Яраслава Раманчука, бралі ўдзел у зборы подпісаў і выбарчых пікетах. Вячаслаў значыўся як давераная асоба кандыдата.

Пасьля разгону 19 сьнежня 2010 года Дыянаў зьехаў зь Беларусі.

 

Маўклівыя акцыі

Маючы велізарную колькасьць удзельнікаў, «Рух Будучыні» дадаў да назвы «РПСС» (рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі), і стаў каардынацыйным цэнтрам маўклівых акцый у 2011 годзе. Лічыцца, што Дыянаў і яго каманда не былі непасрэднымі аўтарамі ідэі, але менавіта яны зрабілі акцыі масавымі па беларускіх мерках. Празь некалькі месяцаў і пасьля арышту соцень удзельнікаў пратэсты сьціхлі. Дыянаў напісаў адкрыты ліст, дзе прызнаў іх правал, а таксама тое, што ня мае дастатковага досьведу палітычнай барацьбы і аўтарытэту ў Беларусі.

 

Лукашэнка згадваў Дыянава

У 2011 годзе Лукашэнка, гаворачы пра змову замежных сьпецслужбаў і спробы дэстабілізаваць абстаноўку ў Беларусі, згадаў і Дыянава.

«Калі я заўважыў, што гэта нельга ігнараваць, я паклікаў сьпецслужбы і папрасіў даць поўную інфармацыю аб тым, што адбываецца, пачынаючы ад Дыянава, якога наша «пятая калона» і ўся жоўтая прэса цытавала як ледзь не героя. І што аказалася: сядзіць у Польшчы за каменнымі сьценамі пад аховай сьпецслужбаў. Ніякіх там рэвалюцыянераў беларускіх няма. Гэта яны, тыя, хто першапачаткова змагаліся і змагаюцца супраць нас, выкарыстоўваюць нашых хлопцаў — людзей, якія пагналіся за грашыма і трапілі ў гэтыя сеткі».

Дыянаў 2

Сьпецслужбы тады ня проста далі прэзідэнту інфармацыю, але і спрабавалі шантажаваць дзяўчыну Дыянава. Яе затрымалі на мяжы, у лэптопе захоўваліся яе фотаздымкі ў стылі ню. Каб апярэдзіць іх публікацыю і ня даць падстаў для маніпуляцый, пара тады сама выклала іх у сеціва [гл. фота зьлева; такая вось форма “абароны ад шантажу”. – Рэд.].

«Наша Ніва» публікавала інтэрвю зь дзяўчынай, дзе яна апавядала іх гісторыю каханьня.

 

Выгналі з праграмы Каліноўскага

Зьвестак пра тое, што Дыянаў сапраўды сядзеў пад аховай польскіх сьпецслужбаў, ня маецца, затое дакладна вядома — за мяжой «маўклівы рэвалюцыянер» паступіў на праграму Кастуся Каліноўскага і праходзіў моўныя курсы ў Кракаве. Адкуль быў адлічаны за пропуск заняткаў. У 2013 ён зноў спрабуе стаць стыпендыстам, але беспасьпяхова.

У 2012 годзе у Варшаве ён заснаваў і ўзначаліў фонд «Інтэграцыйны мост». Дзяўчына Дыянава, Маргарыта Лавышык, значыцца там скарбнікам. Ягоным намесьнікам у той час быў Уладзімір Кумец, паплечнік па «Руху Будучыні». Кумец на выбарах супрацоўнічаў з «Гавары праўду» [ну, вось, зноў Міхалевіч, Раманчук, Дзьмітрыеў… – Рэд.] і быў адлічаны з універсітэта, а пасьля прызнаўся ў супрацы з КДБ [! – Рэд.]. Яго тады асабіста пакрытыкаваў Уладзімір Някляеў. Цяпер ён навучаецца ва ўніверсітэце ў Гданьску.

У 2013 годзе фонд працягнуў рэгістрацыю, але адшукаць даныя пра яго дзейнасьць за апошнія два гады не ўдалося. За час эміграцыі Дыянаў часта выступаў на беларускім Mediabarcamp’е, які ладзіцца ў Літве. Кажуць, яго выступы былі феерычнымі.

Дыянаў вёў калонку на Naviny.by, пасьпеў атрымаць прэмію «Люблю Беларусь», якую ўручаў «Малады Фронт». Намінавалі яго ў 2012 годзе за арганізацыю «маўклівых акцый». У тыя часы ён «любіў» ня толькі Беларусь, але і «ДДТ», Цоя, «NRM».

 

Правадыр «рускага сьвету»

У 2014-м пачынаецца самая феерычная частка біяграфіі Вячаслава Дыянава. У сваім фэйсбуку і ў блогу на «Беларускім партызане» ён паступова «перафарбоўваецца ў адэпта рускага міру». Ён піша пра:

жаданьне атрымаць расейскі пашпарт,

– вядзецца на розыгрышы 1863x.com з прапановай працы на расейскую прапаганду,

– выступае за права беларусаў атрымліваць расейскія пашпарты.

[а можа, яму ў нечым яшчэ ўсё ж варта прызнацца? – Рэд. ]

Пачытаць падрабязьней і прасачыць трансфармацыю Дыянава можна ў ягоным блогу на «Беларускім партызане» (http://www.belaruspartisan.org/blogs/dianov/).

Цяпер Дыянаў жыве ў польскай Зялёнай Гуры, дзе навучаецца ва ўніверсітэце. Сябе апісвае як «сацыяліста, сэксіста, марксіста, пуцініста, тэхніцыста, інтэрнацыяналіста, прагрэсівіста і авантурыста»”.

(канец артыкула).

 

=

 

Ад рэдакцыі:

Ну, вось, бачыце, усё ж можа “Наша Ніва” пераасэнсаваць сваю папярэднюю дзейнасьць і напісаць нешта сапраўды адэкватнае аб’ектыўнай сітацыі.

Будзем чакаць, калі нешта аналагічнае адбудзецца з той жа Елавой ды іншымі дзеячамі “апазіцыі”. Хаця, калі не адбудзецца, гэта таксама стане істотным сімптомам…

 

12 каментарыяў

  1. Павел Біч кажа:

    Адразу успомнілася – спачатку каб аб’яднаццы, трэба раз’яднацца. Формула якую выкарыстоўваюць, калі тая ці іншая арганізацыя перанасычана варожымі агентамі, выпадковымі людзмі. Наш жа апазіцыйны рух такі слабы, што гэта формула не дзейнічае. Наадварот – як мантру увесь час толькі і чуешь,- треба аб’яднацца, трэба аб’яднацца… і набіраюць ў свае арганізацыі такое смецце як Дыянаў. Але людзі аб’яднаюцца пад тыя ці іншыя ідэі. Відавочна, што Беларускасць такой ідэяй стаць не можа. Дакладней, яна працавала толькі у пачатку 90-х. Тут я мог бы сесці на свайго любімага канька і пачаць казаць пра Літоўскасць… Але, відаць, яшчэ ранавата. Памятаеце, як спачатку крытэрем “свой- чужы” спачатку была мова, А потым і ворагі загаварылі на мове. Нешта з нашым народам адбываецца не тое…

  2. С.Высоцкі кажа:

    Ня ведаў гэтага ўсяго…Ну і пачвары…

  3. Павел Біч кажа:

    На расейскай перадачы Форум неяк абмеркоўвалі беларускую тэму. З Беларусі прыехалі Зеленкоўскі (здаецца так), сын Гайдукевіча і Пашкоўскі. Першы сумна распавядаў, што нацыяналізм ў Беларусі пашыраецца. Апошні – аб тым што апазіцыі ў краіне фактычна няма, а тыя што ёсць гэта маргінальная кучка якая існуе на грошы Захада. А Гайдукевіч так па халуйскі крычаў што мы з рускімі браты і ніколі ім не здрадзім, што даже расейцаў гэта каробіла і яны глядзелі на Г. з агідай. Але ж гэты Гайдукевіч ужо ў канцы сваіх выступаў перад Выбарамі пачаў крычаць “Жыве Беларусь” і што для яго галоўнае гэта Незалежнасць. У такім стане фальшы знаходзіцца у нас амаль палова насельніцтва. Праўда, частка з іх пад незалежнасцью маюць на увазе незалежнасць ад Захада. У любым выпадку паняцце Незалежнасці девальвуецца, сімулюецца. Гэта тое аб чым папереджвалі постмодерністы – што паміж словамі і Рэчаіснасцью страчана сувязь. Пачалася эпоха панавання сімулякраў. Свет заехаў ў Гіперреальнасць. Шмат прыкладаў гэтага дае Пуцін. Дабаўце сюды пастановачные кадры на ТВ, аб “фактах”.Як з гэтай зьявай змагацца?

    • Рэдакцыя кажа:

      Біч: “Як з гэтай зьявай змагацца?”

      Найперш, спадар Біч, трэба проста ўсьведамляць, што ўсё пералічанае вамі (усе гэтыя фэйкі, сімулякры, постмадэрнізмы, гендэры-гомасексуалізмы і г.д.) – гэта форма абароны сацыяльных паразітаў (дзейнасьць якіх аб’ектыўна злачынная, дэструктрыўная), ад непазьбежнага выкрыцьця і асуджэньня-зьнішчэньня.
      Па-другое, трэба ведаць, што гэты “гнайнік” калі-небудзь абавязкова прарвецца…
      А, па-трэцяе, у такой ступені, у якой вы чалавек сапраўдны (а не аб’ект сімулякрызацыі), не паддавацца на ачмурэньне, выкрываць яго і па-магчымасьці прысьпешваць час, калі “загляне Сонца і ў наша ваконца” і морак расьсеецца!

  4. Павел Біч кажа:

    З Дыянавым разабрацца было даволі проста. А як з іншымі больш буйнымі фігурамі? Я яшчэ разумею, калі б вы жылі ў Менску, гэта было б зрабіць лягчэй. Адзіна што тут можна зрабіць гэта завесці сшытак ў якім фіксаваць што челавек абяцаў, а што зрабіў. Але яны пустабрэхі з’явяцца на плошчы і зноў яны набылі давер. І каму Захад дасць грошы як не ім?

    • Рэдакцыя кажа:

      “І каму Захад дасць грошы як не ім (пустабрэхам)?”

      Вось вы, спадар Біч, і самі ўзьняліся на чарговую ступеньку ў разуменьні сітуацыі. А яшчэ нядаўна нас за тое ж так ругалі…

  5. Павел Біч кажа:

    Дарма вы радуецеся Шаноўная Рэдакцыя, Для меня усе хто не разумее смяротнасць для нашага народа назвы “Беларусь”. “беларусы” ёсць пустабрэхі. З кожным чарговым пакаленнем супраціў народу расейскай акупацыі паменьшаецца. Гэта пацвярджэнне мудрасці Кацярыны 2-й.

  6. Павел Біч кажа:

    Можна толькі яшчэ дадаць што люді да Гісторыі гэта расходны матэрыял. Каб ў гісторыі нешта рухалася. гарэла трэба ахвяры, вінныя і бязвінныя. І таму калі наша пакаленне усё прадула, то ад гэтага кепска толькі нам.

    • Рэдакцыя кажа:

      “наша пакаленне усё прадула”

      Сп.Біч,
      1. Не бярыце чужую віну на сябе. Гэта адзін з самых вялікіх грахоў. Калі ня проста САМЫ ВЯЛІКІ!
      2. Вы не ўяўляеце, што яшчэ на перадзе ў “нашага пакаленьня” і што яно можа зрабіць… Больш веры і аптымізму!

  7. Павел Біч кажа:

    Дзякуй Рэдакцыі за падтрымку.

  8. Сяргей кажа:

    Выбачайце, сябры, але бывае час і для гумару…
    Вы паглядзіце на гэтае рыла прэснапамятнага Дыянава, а яно яшчэ і “сэксіст”…На ім араць можна, ці вугаль яму кідаць, халоп…

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы