nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Напрыклад, далі слова летувіскаму палітолагу…

20 кастрычніка, 2015 | 18 каментарыяў

ЮрконісПадаем ніжэй яшчэ адзін доказ таго, што мы бачым асобныя пазітыўныя моманты, якія можна зрэдку сустрэць у апазіцыйных СМІ. Выстаўляем і на нашым сайце крытычнае інтэрвю вядомага летувіскага палітолага Віціса Юрконіса (гл. фота), данае ім пасьля апошняй прэзідэнцкай кампаніі, якая ў чарговы раз была цалкам правалена “беларускай”, “аб’яднанай”, “дэмакратычнай”. Тое, што мы гэты вынік прадказвалі за месяцы да апошніх выбараў (а ў некаторых нашых ранейшых аналітычных матэрыялах – і за гады да іх), мы ўжо стаміліся нагадваць… Інтэрвю ўзятае адсюль:  http://nn.by/?c=ar&i=157984. Адзінае, мы далі яму іншую назву.

Рэдакцыя.

 

 

З ТАКІМІ НАМАГАНЬНЯМІ БЕЛАРУСКУЮ ДЭМАКРАТЫЮ НЕ ПАБУДУЕШ…

 

— Як вы пракаментуеце вынікі «выбараў» у Беларусі?

Выбараў не было, была спланаваная імітацыя, якая паказвае, наколькі ўлада не ўпэўненая ў сабе. Датэрміновае галасаваньне — за 36%, агульная яўка — за 85%. Ну вось вам і «стандарты Лукашэнкі». І ўсе апраўданьні, што народ усё роўна за яго галасаваў, ня маюць ніякай падставы, пакуль улада ў краіне рэальна не абіраецца.

Асобная размова пра апазіцыю: дзе яны зараз, што будзе ў будучыні? Калі бачыш, што штаб Караткевіч сьвяткуе і п’е шампанскае, гэта выглядае як свята ля магілы беларускай дэмакратыі. Так, яе рэальна ніколі не было, і з такімі намаганьнямі яе не пабудуеш. Але тады і ня трэба ўдзельнічаць у гэтай імітацыі. І гэта тычыцца і тых, хто байкатуе на канапе, і тых, хто кідае пусты выклік.

 

— ЕС мае намер адмовіцца ад санкцый у дачыненьні да Беларусі і Лукашэнкі, з чым гэта зьвязана і ці можна такі крок назваць правільным?

— Гэты працэс ужо пайшоў раней, і я больш зьвязваю гэта з вызваленьнем палітычных зьняволеных. Так, рэпрэсій масавага характару падчас выбараў не было, і гэтага для некаторых палітыкаў у ЕЗ будзе дастаткова, каб зрабіць дадатковы крок.

Усё гэта вельмі часова, рэжым перажыў гэтыя еўрапейскія абмежавальныя меры, а сутнасьць рэжыму не зьмянілася. Але давайце ня будзем крывадушнічаць і скажам, што рэальных санкцый супраць Беларусі не было, вёўся гандаль, былі інвестыцыі ў Беларусь, бізнэс і нават палітыкі сустракаліся. Адмова ад гэтых мер — гэта адмова ад прынцыпаў і прызнаньне таго, што Еўропа [хто гэта такі? – Рэд.] вельмі стамілася трымацца каштоўнаснай пазіцыі адносна Беларусі.

 

— Што вы можаце сказаць з нагоды заяў Лукашэнкі ў дачыненьні да расейскай базы ў Беларусі?

— Таленавіты маніпулятар [Лу-ка]. Вайсковыя аб’екты РФ у Беларусі ўжо даўно існуюць, а ён усё роўна ўмудраецца падманваць як свой народ, так і міжнародных партнёраў. А па сутнасьці справы, ён проста клянчыць грошай у Крамля.

 

— Ці можна прагназаваць далейшае «пацяпленьне адносін» з Захадам і як, на вашу думку, павядзе сябе пасьля «выбараў» Лукашэнка?

Заходнія палітыкі часта вельмі наіўныя што да ўсходніх партнёраў, часам проста маюць шкурную цікавасьць, але пацяпленьне стасункаў залежыць не ад палітыкаў у Бруселі, а ад настрояў у Менску і павадка́ Крамля. Сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў гэтых партнёраў ня вельмі, так што ў даны момант магчымая плынь фінансаў ад Еўропы [ім] цікавая. Але марыць пра нейкі дыялог ці нават еўрапеізацыю — гэта проста несур’ёзна і памылкова.

(канец інтэрвю)

 

=

 

Ад рэдакцыі:

Давайце яшчэ раз канкрэтна і пасьлядоўна назавем асноўныя думкі, якія выказаў спадар Юрконіс.

Вось яны:

1. Улады ў Беларусі знаходзяцца на кароткім павадку ў Крамля, клянчаць там грошы, аддаючы наўзамен стратэгічныя нацыянальныя каштоўнасьці (напрыклад, дазваляючы расейцам мець на тэрыторыі Беларусі свае вайсковыя аб’екты).

2. Заходнія палітыкі вельмі наіўныя і адначасна шкурныя, таму Лу-ка іх лёгка падманвае. На справе марыць пра сапраўдны дыялог, пра еўрапеізацыю Беларусі пры Лукашэнку – гэта несур’ёзна і памылкова.

3. “Еўропа” стамілася трымацца сваёй каштоўнаснай пазіцыі, як і стамілася чакаць станоўчага эфекту ад сваёй санкцыйнай палітыкі, таму хоча ад яе адмовіцца. А вось рэжым Лу-кі спакойна перажыў усе санкцыі й сваёй сутнасьці не зьмяніў. Дый сапраўдных санкцый ніколі не было – палітыкі з абодвух бакоў сустракаліся, вёўся гандаль, былі інвестыцыі ў Беларусь.

4. Улада ў Беларусі рэальна не абіраецца. Выбараў няма, ёсьць толькі іх імітацыя.

5. Апазіцыі ня трэба было ўдзельнічаць у імітацыі выбараў, таксама бессэнсоўна кідаць пустыя выклікі рэжыму. А сьвяткаваньне штабам Караткевіч “сваёй перамогі” – гэта ўсё роўна, што ладзіць пікнік на “магіле беларускай дэмакратыі”.

Здаецца, мы нічога не перайначылі…

А цяпер зьвяртаемся да нашых сталых чытачоў: Скажыце, спадарове, ці ёсьць у гэтах пунктах хоць што-небудзь новае ў параўнаньні з тым, пра што пішам мы (і рэгулярна, і даўно!), зьвяртаючы ўвагу ня толькі на тое, што ў нас на самай справе адбываецца, а і тлумачачы, ЧАМУ пры такой палітыцы з боку “Захаду” і з боку “нашай” “аб’яднанай”, “дэмакратычнай”, якая праводзіцца вось ужо два дзесяцігоддзі (!), нам ніколі не перамагчы на нашай зямлі прарасейскі беларусафобскі рэжым?

Адказ, думаем, відавочны: нічога новага тут няма – чалавек адкрыта, праўдзіва назваў рэчы сваімі імёнамі.  

Тады адкажыце на яшчэ адно (апошняе) пытаньне: чаму “беларускія” “незалежныя” ня хочуць браць інтэрвю па ўзьнятых тэмах у нас, калі мы ім можам апавесьці тое ж і тое-сёе дадатковае?!…   

Усяго вам лепшага, сябры.

 

18 каментарыяў

  1. А тут і да бабкі не хадзі.
    Тут як у бардэлі. За вашы грошы, любы капрыз.
    Хоць “домікам”, хоць “па-манастырскі”

  2. Павел Біч кажа:

    Сп. Мурашка, пытанне сурьёзнае, а вы жартуеце. Наібольш проста адказаць на апошняе пытанне. Вы Шаноўная Рэдакцыя. не жывёце ў сталіце, а даводзіць свае аценкі праз Польшчу вы не можаце таму што пацапаліся з палякамі. У Польшчы адназначна ёсць шавіністычные імперскіе сілы, але ніхто іншы як палякі болей не зацыкаўлены каб адразу за Бугам не пачыналася Расея. і таму ў Польшчы знаходзяцца нашы хайруснікі. Іх трэба адшукаць. “Не да жыру быць бы жыву”.

  3. Толік Віленскі кажа:

    Гэты Юрконіс нясе асабістую адказнасьць за паразы беларускай апазіцыі. Чалавек прыладзіўся на грантавым месцы ад МЗС Літоўскай Рэспублікі. На тэме беларускай дэмакратыі праз яго рукі прайшлі немысьлімыя грошы.
    Ён асабісты сябра Міхалевіча, Зарэмбюка, Ул.Мацкевіча (праз яго зараз ідуць асноўныя грошовыя плыні з Еўразьвязу па тэме Беларусі) ды многіх іншых аналагічных “будаўнікоў беларускай дэмакратыі”.
    Доўгі час Юрконіс працаваў з Трыгві Олсэнам, ды каардынаваў працу з маладымі актывістамі (а найбольш актывісткамі) беларускіх апазіцыйных структур.
    Такія вось вужакі аплялі грантавую справу, і чужых яны не падпусьцяць.
    А сёньня гэты Юрконіс нібыта анёлак, сёньня ён кажа ва ўнісон беларускім патрыётам: “Магіла беларускай дэмакратыі…” Ды ён адзін з тых, хто шмат гадоў яе старанна рыў.
    Цяпер мы бачым “нявінныя абліччы” мільянера Мацкевіча, мільянера Міхалевіча, мільянераў з “Хартыі”, таго ж Юрконіса, якія дружна спачуваюць “беларускай дэмакратыі”, і пры гэтым “а мы не пры дзялах”.

  4. Павел Біч кажа:

    Шаноўная Рэдакцыя. а вы упэўнены што гэты Толік выдаў вам правільную інфармацыю?. Ці ён вам спадабаўся тым што з яго дапамогай вы адразу выкрываеце шмат беларускіх міліянераў – Мацкевіча, Міхалевіча, Хартыю і да самаго Юрконіса. Гэта ужо будзе акрамя польскага ножа ў ў спіну і жамойсткій нож. А потым глядзішь з’явіцца і украінскі нож. А чаму Не? І чым болей вы такіх нажоў налічыце, тым преданнымі справам Беларусі будзеце з сябе выглядаць, Але і тым болей будзецце скатывацца ў маргіналы. Як што вам мае каментары не спадабаюцца – выдаляйце.

    • Рэдакцыя кажа:

      1. Сп. Біч, справа ў тым, што каментар спадара Толіка, па-першае, па тэме, а, па-другое, з канкрэтнымі й вельмі цікавымі фактамі. Гэтым ён істотна адрозьніваецца, напрыклад, ад вашых каментароў.

      2. Калі мы акрамя польскага імперскага выяўляем яшчэ і ліберастычны “нож у сьпіну беларускай дэмакратыі”, то вы за тое, каб на яго ўвагу не зьвяртаць, пакінуць на сваім месцы… То бок, вам не цікавы пошук адказу на пытаньне: ХТО, ЧАМУ і НАВОШТА (акрамя расейскай імперыякратыі) падтрымоўвае ў Беларусі вось ужо хутка чвэрць стагоддзя (!) этнацыдны дыктатарскі рэжым? Калі вам не цікава, ідзіце на іншыя “беларускія дэмакратычныя” сайты. Яны гэтыя пытаньні не ўзьнімаюць, рознымі “нажамі ў сьпіне беларусаў-літвінаў” не цікавяцца. У іх усё добра…

  5. Павел Біч кажа:

    Правільна зауважыла Рэдакцыя. што я канкрэтнымі фактамі не валодаю. Але і такая пазіцыя можа быць карыснай – гэта “калі за асобнымі дрэвамі бачаць лес”. Калі Вы, Мурашка і Высоцкі захапляліся добраахвотнікамі-беларусамі на Украіне, я пісаў што такіе добрахвотнікі з краіны ў якой шчыльнасць помнікам катам беларусаў і астатніх народаў СССР самая шчыльная, гдзе па беларускіх лясах трэніруюцца зелёные челавечыкі. гдзе расейскіх байкерах “сустракае адна дзяйчына Нікалайчык – гэтыя добраахвотнікі гэта романтікі і карысць для Беларусі ад іх мінімальная. Г.з. што вы парачку хлопцаў усё ж такі пхнулі на гэты шлях, і значыць нанеслі шкоду Беларусі. Вы думалі што яны вярнуцца дамоў з вопытам баявых дзеянняў. а яны назаўсёды застрялі ў Украіне. Таксама, як Каліноўцы і студенты ЕГУ для Радзімы сгублены. І усе таму што і Вы і мілінкевічы, і некляевы, і статкевічы, і мурашкі з’яўляецеся нацыяналістамі толькі напалову. Астатняя ваша палова гэта ідэалізм і метафізіка. Ідэалізм+метафізіка= напампованай дурасці

    • Рэдакцыя кажа:

      Біч: “Вы – і мілінкевічы, і некляевы, і статкевічы, і мурашкі – з’яўляецеся нацыяналістамі толькі напалову. Астатняя ваша палова гэта ідэалізм і метафізіка”.

      Сп. Біч, мы і “мурашкі” (ня ведаем, як “мілінкевічы, і некляевы, і статкевічы”) зьяўляемся абаронцамі АБ’ЕКТЫЎНЫХ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ ІНТАРЭСАЎ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ на ЯГО ЎЛАСНАЙ ЗЯМЛІ.
      Таму мы высьвятляем і адстойваем ПРАЎДУ (у т.л. гістарычную, грамадска-палітычную). У адрозьненьні ад вас, хто ўвесь час прапануе ПРАЎДУ хаваць – напрыклад, забыць пра “польскі нож у сьпіну беларускага народу”, пра сіянісцкі нож туды ж, пра нож заходніх ліберастаў зноў туды ж – нам у сьпіну.
      Зьвяртаем увагу, cапраўдны Бог – гэта ў т.л. Праўда. Таму мы, сп. Біч, у гэтым змаганьні на баку Бога, а вы на чыім?..

  6. Павел Біч кажа:

    Я ужо некалькі разоў вам цытаваў выраз сучаснага мысляра М. Фуко, які перавернуў выраз Клаузевіца (вайна ёсць палітыка толькі іншымі сродкамі) на выраз “палітыка ёсць вайна толькі іншымі сродкамі” ( ў палітыцы забіваюць не фізічна, а маральна). Філосаў раіў глядзець на палітыку вачыма вайны. І77 тады высветліцца што ў палітыцы толькі дурні карыстаюцца паняткамі “аб’ектыўнасць, праўда, Бог”. Ну скажыце шчыра ці чулі вы такіе словы з вуснаў Черчіля, Гітлера. Сталіна? Калі вы без гэтых паняткаў не можаце разважаць, то вы не палітыкі, а маралісты.

    • Рэдакцыя кажа:

      То бок мы павінны зразумець, што ў палітыцы вы на баку такіх, як Гітлер-Сталін, а ня тых, хто за Аб’ектыўнасьць, Праду, Мараль?

    • Пан, Біч.
      Паводле Вас, выглядае, што быць прайдзісьветам, гэта сучасна. і маральна.
      А мець гонар і чыстае сумленьне гэта дурасьць.
      Не вымагайце эпітэты у Вашу адрэсу.
      Я.Мурашка

  7. Павел Біч кажа:

    Я казаў, што у войнах маральнымі паняткамі не карыстаюцца. Войны вядуцца па пэўным правілам, а не па маральнаму кодексу. А вы адразу запісалі меня ў пріхільніка Гітлера-Сталіна. У вашай пазіцыі шмат чаго для меня высветляецца.

  8. levan кажа:

    Падсумую. Жамойт,ўсёж сука,а кожны з вас патрыёт,але па свойму…

  9. Siarhiej кажа:

    Ходзяць чуткі пра вялікія грошы на падтрымку беларускай дэмакратыі, нават называюць імёны міліянераў… Давайце параўнаем памеры фінансаваньня дыктатуры з гэтымі вялікімі грошамі, а па-другое ацэнім эфектыўнасьць гэтых вял.гр.
    Я думаю, фінансавая падтрымка дыктатуры ў 1000 разоў большая, а эфектыўнасьць вял.гр. не праўзыходзіць 5%. Ёсць бізнэс-на-Хрысце, ёсць бізнэс-на-змганьні-з-дыктатурай… нажаль.

  10. Павел Біч кажа:

    Рэдакцыя меня запытала – ці адрозніваю я мэту ад метадалогіі. Цяжкае пытанне. Я чуў, што постмодерністы іх не адрозніваюць. Ясна адно – калі яны суўпадаюць гэта клас. Метафізікі ў расколіну паміж імі насоўваюць шмат усялякай чепухі.

    • Рэдакцыя кажа:

      Ну, вось, самі прызналіся, што мэту ад метада адрозьніць ня можыце.
      А можа вам сваю самаадукацыю з гэтага пачаць?..

  11. Siarhiej кажа:

    Што за муць гэта метадалогія, метафізіка? Тэрміны не вызначаныя. Філасофія, навогул, муць, іншая справа Агульная Тэорыя Сістэм.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы