Пасьля чарговых прэзідэнцкіх “выбараў”, у чарговы раз цалкам праваленых “беларускай” “аб’яднанай” “дэмакратычнай” апазіцыяй, прайшло два тыдні. Час дастатковы для таго, каб прааналізаваць тое, што адбылося. Але ўжо і з гэтым – аналізам – у нас робіцца нешта ня тое… Няма нічога больш-менш глыбокага, зьмястоўнага, што ня сорамна было б паказаць людзям. Таму мы ўзялі, на наш погляд, лепшае з таго, што зьявілася ў апазіцыйных СМІ, і выстаўляем ніжэй, каб хоць нешта можна было прад’явіць. Гаворка пра артыкул Віталя Цыганкова (гл. фота) “Чатыры пункты, якія Караткевіч ня выканала”. Падаем гэты артыкул (узяты адсюль: http://nn.by/?c=ar&i=158507), таксама адказ на яго сп. Дзьмітрыева (гл. фота; у нас цяпер Дзьмітрыеў – галоўны апазіцыянер!), а далей наша кароткае тлумачэньне сітуацыі.
Рэдакцыя.
1.
“Упершыню ў жыцьці я не хадзіў на прэзідэнцкія выбары. Мая пазіцыя не была перадвызначаная, яна карэктавалася ў залежнасьці ад сітуацыі й заяваў палітыкаў, — і як мне здаецца, яна дастаткова пасьлядоўная. Паспрабую гэта даказаць і патлумачыць – пры тым не ўжываючы такіх паняцьцяў, як «мараль» ці «годнасьць» [як усё больш высьвятляецца, без гэтых паняцьцяў і, натуральна, адпавядаючых ім зьяў ня можа быць нават гаворкі пра якую-небудзь канструктыўную палітычную дзейнасьць. – Рэд.].
Я апрыёры быў супраць байкоту, бо ня бачыў у грамадстве сілаў і настрояў наладзіць сапраўдны масавы байкот уладзе, як гэта рабілі, напрыклад, касавары супраць сербскай улады, маральна і эканамічна яе ігнаруючы. Я быў за «барацьбу», а не за «канапу».
Першы ўдар атрымаўся, калі апазіцыя не пажадала дамовіцца пра агульнага кандыдата. Што зробіш, ідзем далей. Калі вылучыліся Калякін і Лябедзька, то я нават абараняў Лябедзьку, бо быў упэўнены, што ён ня будзе падгульваць уладзе [нагадаем, свой удзел у палітыцы Лябедзька якраз і пачаў з падгульваньня ўладзе, як ліберал, працягваў падгульваць увесь час… – Рэд.], а знойдзе той варыянт удзелу, які падпадае якраз пад маё разуменьне слова «барацьба». Да каманды Караткевіч у мяне ад пачатку не было ніякіх негатыўных пачуцьцяў.
Калі Караткевіч засталася адна і адпаведна сама стала называць сябе адзіным дэмакратычным і апазіцыйным кандыдатам – натуральна, што і ўвага, і патрабаваньні да яе сталі больш высокія. Функцыя прэсы, каментатара ў тым і палягае, каб знаходзіць памылкі, задаваць рэзкія пытаньні, крытыкаваць праграму [што крытыкавць? У Караткевіч была нейкая праграма? – Рэд.]. Я гэта і рабіў, але разам з тым запрашаў яе ў эфір, яе прыхільнікі ў маіх перадачах былі прадстаўленыя ня менш, чым прыхільнікі байкоту. Мне было шокам, калі некаторыя прадстаўнікі каманды Караткевіч пачалі бегаць па ФБ [відаць, маецца на ўвазе Фэйсбук. – Рэд.] і нападаць на ўсіх, хто недастаткова захапляецца іхняй кандыдаткай.
Палітычная праграма Караткевіч была далёкая ад таго, што адпавядае маім палітычным прыхільнасьцям. Ладна, хай сабе гэта «ня мой кандыдат». Але ж у нашай сітуацыі гэта ня мае вызначальнага значэньня, я зусім не пераборлівы, я прагаласаваў бы за «умоўнага Калякіна» – кандыдата, далёкага ад мяне палітычна, але які б ставіў задачай рэальна процістаяць гэтай аўтарытарнай сістэме ўлады [нічога сабе прызнаньне!!! – Рэд.].
Што мы маем у выніку?
1. Кандыдат «ня мой», вельмі далёкі ад мяне па каштоўнасных і палітычных перакананьнях. Выступае за сацыялізм і саюз з Расеяй.
2. Кандыдат паказала, што такія выбаршчыкі, як я, яе каманду ня вельмі і цікавяць. Яна зьвяртаецца да «балота» (прабачце, «пераходнага электарату»), а такі баласт, як БНФ, можна і скінуць, як было заяўлена.
3. Каманда кандыдата паводзіла сябе ў сацыяльных сетках даволі агрэсіўна, накідваючыся ня толькі на тых, хто быў прынцыпова супраць Караткевіч ці супраць удзелу, а нават на тых (як я), хто даволі мякка крытыкаваў яе ці нават проста недастаткова захапляўся яе заявамі й выступамі. Складвалася такое ўражаньне, што еднасьць дэмакратычных сілаў іх ня вельмі хвалюе, скажам мякка.
Але самае галоўнае — 4. Кандыдат (у маім разуменьні) не праявіла ніякіх прыкметаў рэальнай барацьбы, заяўляючы пра магчымае прыняцьцё пэўнай пасады ад улады. То бок не зьбіраецца зрынаць гэтую ўладу (што мне здаецца самым галоўным – а пра спосабы можна дыскутаваць), а не супраць увайсьці ў яе. Кандыдат не зьбіралася ніякім сур’ёзным чынам адстойваць свае працэнты, галасы сваіх выбаршчыкаў.
У выніку ў такіх выбаршчыкаў, як я, проста не засталося варыянтаў [толькі нікуды не хадзіць]”.
(канец артыкула Цыганкова).
–
Цяпер на гэты артыкул сп. Цыганкова падаем адказ Андрэя Дзьмітрыева (гл. фота ў пачатку). Яго назва “Нам камфортна жыць у сьвеце «б»” (узята адсюль: http://nn.by/?c=ar&i=158623).
“Першае, сацыялістычная праграма — Тацьцяна кажа пра разьвіцьцё прыватнага сектара, пра роўную канкурэнцыю ўсіх формаў уласнасьці, пра тое, што трэба спыніць дзяржаўныя датацыі прадпрыемствам. Калі ж вам падаюцца «сацыялістычнымі» базавыя сацыяльныя гарантыі грамадзянам, то запрашаю ў Еўропу, дзе ўжо апошнія гадоў 30 як мінімум правыя партыі ўключаюць гэта ў свае праграмы як аснову. Таму тут вы не маеце рацыі.
Праграму Тацьцяны на сучасным ідэалагічным слэнгу можна назваць цэнтрысцкай, сбалансаванай.
Другое, быццам Тацьцяна не рабіла нічога для вас як для выбаршчыка, а толькі думала пра «пераходны электарат». Спадзяюся, нягледзячы на тое, што вы журналіст незалежнага СМІ, вам таксама важныя пытаньні якасьці адукацыі, эканамічных рэформаў, павагі дзяржавы да грамадзяніна, выбары мэраў і абмежаваньне прэзідэнцкіх тэрмінаў двума.
Але ж было й іншае, Тацьцяна паўсюль была зь бел-чырвона-белым сьцягам, хаця шмат раілі прыбраць яго, бо «пужае людзей». Яна казала пра неабходнасьць адкрыцьця беларускамоўнага ўніверсітэта ў Менску [гэта ня праўда, у сваім тэлевізійным выступе яна казала пра нацыянальны ўніверсітэт; рэктар цяперашняга БДУ лічыць свой універсітэт “нацыянальным”, хаця там па вялікім рахунку няма беларускага слова. – Рэд.], а таксама пра тое, што ў Беларусі не патрэбная расейская вайсковая база.
Гэта ўжо дакладна пункты, якія турбуюць вас, як выбаршчыка. Дык чым яна паказала, што вы яе не цікавіце, толькі канкрэтна. Што зьвярнулася падчас другой прамовы да Сяргея, а не да Віталя?
Што тычыцца «зруйнаваньня ўлады» ці пасады ва ўладзе. Тацьцяна ніколі не казала, што прыме. Я вось пакуль вынікам 20 гадоў «руйнаваньня» бачу толькі, што мы самі ў руінах. І адна з прычынаў для мяне відавочная, нам вельмі часта больш камфортна жыць у сьвеце «б», а не ў рэчаіснасьці.
«А вось калі б прапанавалі?», «А вось калі б павіншавала», «А вось, калі б не падала скаргу», «А вось, калі б абралі адзінага й ім бы быў прадстаўнік улады», «А вось, калі б прапусьцілі ў парламент», «А вось, калі б…» і так бясконца. Але рашэньні мы прымаем сыходзячы з гэтага «б» тут, на месцы. Дзе ўлада нікому і нічога не прапаноўвае і не зьбіраецца, дзе прадстаўнікі ўлады едуць працаваць у Маскву і дзе вы, Віталь, не выказалі ніводнага аргумента, які базуецца на фактах. Прымальна для фэйсбук-фрэнда, дзіўна для журналіста.
Таму, калі вы супраць байкоту, але не пайшлі галасаваць, бо трымалі свае пункты ў галаве, то вы памыліліся.
Ці змагаемся мы за вынікі? Так. Тым, што працягваем працаваць”.
(канец тэкста Дзьмітрыева).
Вось такая пікіроўка…
(Для паўнаты інфармацыі, хто жадае – можа дадаткова паглядзець кароткае паведамленьне пра знаходжаньне Т.Караткевіч (разам зь Дзьмітрыевым) у ЗША (тут: http://nn.by/?c=ar&i=158611), а таксама рэкамендацыі Дзьмітрыева (ужо без Караткевіч) у адрас краін Захаду (!; тут: http://nn.by/?c=ar&i=158662)).
=
2.
Ад рэдакцыі:
Каб не губляць час, зьвернем увагу спадара Цыганкова і нашых чытачоў толькі на пару галоўных момантаў.
Першы.
Зьвярніце ўвагу, сп. Цыганкоў, крытыкуючы кампанію Дзьмітрыева-Караткевіч, казаў пра сябе (http://nn.by/?c=ar&i=158507). Калі Дзьмітрыеў адказаў Цыганкову (гл. тут: http://nn.by/?c=ar&i=158623), ён казаў пра Караткевіч і сваю каманду. Калі Караткевіч выступала ў ЗША, яна казала пра сваю кампанію і сваю каманду (http://nn.by/?c=ar&i=158611). Калі Дзьмітрыеў апублікаваў свае “рэкамендацыі”, ён пісаў для Еўразьвязу і Захаду (http://nn.by/?c=ar&i=158662).
А цяпер зьвяртаемся да нашых чытачоў: панове-спадарове, як вы думаеце, гэтыя людзі пра кагосьці не забылі?! Яны пералічылі ўсе зацікаўленыя бакі, каб у Вялікалітве-Беларусі нарэшце пачала нармалізавацца грамадска-палітычная сітуацыя?
Думаем, вы ўжо здагадаліся, што ўсе гэтыя дзеячы забылі пра галоўнага суб’екта беларускай гісторыі – БЕЛАРУСКІ НАРОД! Пра яго самаго і ЯГО ІНТАРЭСЫ!..
Здаецца, як такое можа быць?
Між тым, прыклад перад вамі. Вось бачыце, можа…
Зададзім рытарычнае пытаньне: як могуць разьлічваць на грамадскі прагрэс ды перамогу палітыкі й грамадскія дзеячы, калі ім пляваць на галоўнага суб’екта гэтых працэсаў?
Між тым, бачыце, могуць і разьлічваюць…
Другое.
Мы на сайце пра гэта, другое, гаворым часта, але ў даным выпадку зноў мусім паўтарыць.
Правал гэтай кампаніі (з боку апазіцыі) мы прадказалі даўно, задоўга да кастрычніка 2015 г. Правал кампаній 2006 і 2010 гг. мы таксама прадказвалі заранёў. У выніку гэтых і папярэдніх апазіцыйных правалаў (1994, 1999, 2001 гг.) мы маем у Беларусі ўжо 21 год існаваньня і дэструктыўнай дзейнасьці прарасейскага каланіяльнага беларусафобскага амаль дыктатарскага рэжыму. Цяпер да гэтых гадоў дадаем яшчэ 5. Разам – 26 гадоў!
Пытаньне: дзе аналіз усёй “дзейнасьці” апазіцыі за гэты час? Дзе аналіз дзейнасьці яе заходніх памочнічкаў за 20 гадоў?
Яго няма. У чарговы раз няма…
Між тым, цяпер ужо вельмі многім відавочна, што такі вынік – 26 гадоў этнацыднай дыктатуры ў Беларусі! – гэта АГУЛЬНАЕ “ДАСЯГНЕНЬНЕ” ня толькі рэжыму, ня толькі імперскай Масквы, а і “беларускай” “дэмакратычнай” “аб’яднанай” разам з “цывілізаваным Захадам”. Гэта ўсіх іх АГУЛЬНАЯ СПРАВА і АГУЛЬНАЯ ВІНА!
Дык вось, сп. Цыганкоў (зьвяртаемся цяпер персанальна да вас), калі вы жадаеце пачуць адказы на пытаньні, датычныя таго, якое значэньне аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народу на яго ўласнай зямлі маюць для гістарычнага прагрэсу ў цэнтры Еўропы, а таксама якая віна і за што ляжыць на “беларускай аб’яднанай” і “Захадзе” за тое, што тут – у цэнтры Еўропы – сёньня робіцца, запрашайце прадстаўніка нашай рэдакцыі ў наўпроставы эфір на радыё “Свабода”. Мы вам пра ўсё гэта шчыра апавядзем, а заадно пагаворым пра адказнасьць за зьдзейсьненае… Ну, і вядома, апавядзем пра тое, што трэба рабіць.
А вам, нашы чытачы, жадаем усяго лепшага. Трымайцеся, час працуе на нас…
Жыве Беларусь!
Каб жыла нацыя!
Па тым поглядам што я маю, для меня што Цыганкоў, што Караткевіч, што Лукашенка пападаюць ў адну категорыю. Я іх называюю беларусцамі, ці белымі рашкамі. Украінцы іх называюць білорусінам, я палякі бялорусінамі. Усё абразліва. Гэта адразу выкідвае меня з сучаснай беларускай палітыцы. У меня не хапае ані смеласці, ані сілоў каб заявіць негдзе “што пакуль мы будзем звацца беларусамі, нам трэба забыцца аб незалежнасці ад Расеі і зруху ў бок Еўропы. Гэта назва нараджае і нараджае апалагетаў расейсшчыны у нас і апазіцыя ніколі не пераможа”. Гэта тое аб чым ясна сказала Кацярына 2-я.
Не згодзен што час працуе на нас. Я таксама як і Рэдакцыя сайта спадзеваўся што пасля паразы апазіцыі ў Выбарах пачнецца сурьёзна аналіз – чаму пасля 20 гадоў “незалежнасці” апазіцыя толькі атрымлівае адны паразы. Як можа час працаваць на нас калі апазіцыя нават не прызнае сваіх параз?. Відаць трэба чакаць пакуль сыйдзе з палітычнай арены усе пакаленне “адраджэнцаў”, якія называючы нас беларусамі працавалі на Расею. Але Расея не будзе чакаць яшчэ 10-20 гадоў. Ёй патрэбен толькі зручный момант, калі Захаду будзе не да нас.
Ну а тое што Рэдакцыя трымае пульс на палітычнай сітуацыі і пачынае ужо сурьёзна крытыкаваць апазіцыю – так ёй за гэта дзякуй.
Па-першае Паўлік, Вы памыляецеся, як і рэдакцыя, заяўляючы, што ў нас маецца так называемая ”апазіцыя”. Аднойчы, некалькі год назад, я нешта сказаў у прысутнасьці ўчастковага пра апазіцыю. На што той сурёзна адказаў: ”– У нас няма апазіцыі!”
Я задумаўся над ягонымі словамі, і потым прыйшоў да высновы, што міліцыянт меў рацыю так казаць. У нас маецца ручная ”псеўдаапазіцыя”, фактычна кучка ўтрыманцаў.
Нармальная апазіцыя ў сілу сваіх магчымасцяў высунула б некалькі прагматычных і ясных для грамадства мэтаў і распаўсюдзіла б пад час выбараў ўсяму грамадству і на гэтым падвысіла свой рэйтынг.
Напрыклад: 1. Не — замежным ваенным базам на нашай тэрыторыі! 2.Ні адзін беларускі вайсковец не павінны ўздельнічаць у лакальных войнах на чужых тэрыторыях. 3.Беларуская мова мае роўныя правы з рускай і выкарыстоўваецца ва ўсіх навучальных установах у прапорцыях 50% на 50%. 4.Экзамены для ўсіх дзяржаўных служачых па пытаннях ведання мовы. 5.Беларускамоўныя настаўнікі і выкладчыкі ўніверсітэтаў павінны мець 20% надбаўку да зарплаты. 6.Арганізаваць барацьбу з забруджаваннем смеццем нашага прыроднага асяродзя, лясў, палёў, паркаў… 7. Далоў гомамадыфікаваныя прадукты ў нашых крамах. 8.На кіруючыя пасады ў нашай краіне павінны ставіцца толькі грамадзяне Беларусі па месцу нараджэння. 9. Не — эміграцыі з замежных краін. І прочая і прочая і прочая….
А нашы ”кандыдаты” і псеўдаапазіцыя нешта там вякуюць пра высокія матэрыі нічога не разумеючы ў гэтых справах. Вось напрыклад: ”адмовіцца ад падтрымкі нашых дзяржаўных прадпрыемстваў!?” Адмовіліся! І што? МТЗ і МАЗ ляглі. Інжынеры і рабочыя разбегліся хто куды. І ўжо нам самім трэба купляць замежныя трактары, аўтобусы, грузавыя аўтамабілі за шалёныя грошы. Казе зразумела, што нават калі нашы заводы працуюць па нулях, то нават і тады гэта выгадна нашаму грамадству і краіне.
Бельгійцы самі падтрымліваюць сваіх фермераў дзяржаўнымі датацыямі. Грэкам, што па патрабаваннях Еўрасаюза высяклі свае аліўкавыя плантацыі і цяпер ня маюць сродкаў для заробкаў, зараз прапануюць прадаваць свае астравы і выспы!!!
Асэнсуйце нарэшце стратэгію Глабалізма! Гэта калі наша зямля — стане іхняй за друкаваныя паперкі.
1. У цэлым вашыя развагі, сп. Ліцвін, вельмі блізкія да таго, як бачым сітуацыю мы, і да таго, што мы прапануем.
2. Але вы напісалі: “Вы памыляецеся, як і рэдакцыя, заяўляючы, што ў нас маецца так называемая ”апазіцыя””.
–
Паважаны сп. Ліцвін, таму мы і пішам “апазіцыя”, таму і пішам “беларуская” “аб’яднаная” “дэмакратычная”, што маем на ўвазе, што сапраўднай апазіцыі ў нас няма.
Таму і ставім пытаньне: Чаму так ёсьць? І хто ў гэтым вінаваты?
Больш за тое, мы ўжо нават прызналі (і даўно!), што супраць нашага народу дзейнічае сістэма, якая складаецца з прадстаўнікоў цяперскага рэжыму + расейскай імперыякратыі + заходніх грантадаўцаў + “беларускай апазіцыі”, якую стварылі-падабралі ўсё тыя ж заходнікі.
Скажыце, хто-небудзь яшчэ такое сфармуляваў?!
На сёнішні момант, Мы, гэта значыць постсавецкая прастора, стаім перад вельмі небяспечнымі гістарычнымі падзеямі. Прыкладна зараз 1937 год. Хапун яшчэ не пачаўся, але ў будычыні адчуваецца подых вайны. Прытым гэта не выпадковасьць, а цалкам спланаваныя глабалістамі падзеі ў якіх удзельнічаюць, як заходні так і ўсходні алігархат!
Сёння слухаць ці спрачацца з псеўдаапзіцыяй, пустая справа, гэта ў лепшым выпадку аматары ці імітатары.
Згодныя…
А што будзе есці сапраўдны, а не псеўда, прафесійны апазіцыйны палітык, не грантасос? Турэмную поліўку?
У нас ёсць сапраўдная апазіцыя! Яна невялікая, але яна ёсць. І не палохайце нас 37-м годам.
У гэтым выбарчым лахатроне быў заўважан станоўчы момант – траціна галасоў была “супраць ўсіх”.
А палітычная сітуацыя для Маскоўскай Арды бадай найгоршая пасля 80-х гадоў.
сёння быў ЦК БСДП (Грамада) – PUдзе фактычна адзіная групоўка сяброў партыі, якая “прасоўвала” караткевіч, – Берасцейская абласная арганізацыя, – выглядала “блядна”, падобна, нават яе “трохі кінуў” шулер Дзмітрыеў… Над караткевіч “навісла” пагроза выключэння з партыі – праз парушэнне Праграмы Партыі …
Ну і аргументацыя у тав. Licvina – адзін міліціянер яму сказаў што апазіцыі у нас няма!!! А мне адзін бомж ў пераходзе сказаў што яна у нас ёсць/