nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Што новага ў Польшчы па пытаньні трагедыі 10.04.10

5 снежня, 2015 | 8 каментарыяў

Рэдакцыя.

Польшча 1Адным з ключавых пытаньняў, вырашэньня якога дамагаліся сілы, якія былі ў апазіцыі, а цяпер сталі ў Польшчы кіруючымі – патрабаваньне новага, аб’ектыўнага рассьледаваньня прычын гібелі часткі польскай патрыятычнай эліты на чале з былым прэзідэнтам Польшчы Лехам Качыньскім. Яшчэ да нядаўняга часу польскіх журналістаў, якія заклікалі да такога рассьледваньня, мала хто чуў (http://wpolityce.pl/smolensk/259572-to-wazne-dni-holenderski-rzad-znow-daje-przyklad-w-relacjach-z-rosja-stac-twardo-przy-prawdzie?strona=1). Навукоўцаў, якія даводзілі альтэрнатыўную афіцыйнай версію падзей, таксама ігнаравалі й нават дыскрэдытавалі (http://wpolityce.pl/smolensk/260672-maria-szonert-binienda-we-wsieci-mejle-majace-zdyskredytowac-meza-mialy-zrodlo-w-rosyjskiej-ambasadzie-w-warszawie). Яшчэ некалькі месяцаў таму некаторых выкладчыкаў, журналістаў, кіраўнікоў дзяржаўных прадпрыемстваў “ліберальныя” ўлады Польшчы выкідалі з працы за “няверныя погляды” (http://wpolityce.pl/spoleczenstwo/258533-pluzanski-znam-wiele-osob-ktore-wyrzucono-z-pracy-za-popieranie-nie-tej-jedynej-slusznej-partii). Тады ж урадавыя эксьперты дазвалялі сабе ігнараваць важнейшыя пытаньні, датычныя той трагедыі (http://m.niezalezna.pl/70323-jorgensen-spotkal-laska-zadal-jedno-proste-pytanie-o-smolensk-ekspert-rzadu-milczal). Сёньня PiS пры ўладзе. Як зьмянілася сітуацыя? Паспрабуем адказаць, каб нашыя чытачы былі падрыхтаваныя да яе. Бо гэта важна…

Апавядзем пра знакавыя падзеі, якія мелі месца толькі ў гэтым лістападзе.

1.

Польшча 2Нядаўна новы глава МЗС Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі (гл. фота) заявіў у інтэрвю Польскаму агенцтву друку (http://radiopolsha.pl/6/136/Artykul/230568), што:

– “Чым даўжэй расейцы не аддаюць абломкі, тым ясьней становіцца тое, што іх сумленьне не чыстае й ім ёсьць што хаваць”;

– «Мы створым у Польшчы сваю камісію па рассьледаваньні катастрофы. Магчыма, мы папросім падтрымкі ў міжнародных эксьпертаў і прыязных краін. Магчыма, нейкая інфармацыя паступіць нам ад НАТА»;

– «Мы будзем весьці сьледства ў Польшчы і адначасна пададзім на расейскае сьледства ў суд у Страсбургу. Расейцы ўтрымліваюць абломкі 6-ы год – ёсьць усе доказы захопу польскай маёмасьці. Абломкі непатрэбныя сьледству – гэта такі палітычны раздражняльнік, з дапамогай якога Расея дэстабілізуе нашу ўнутраную сітуацыю “;

– «Нашы стасункі ня самыя добрыя, аднак, прычынай гэтага сталі паводзіны расейцаў”.

2.

Затым новы намесьнік міністра культуры Польшчы Яраслаў Селін заявіў тэлеканалу TVN24 (http://radiopolsha.pl/6/136/Artykul/230885), што:

– “Выбухі на борце Ту-154М даказаныя. Самалёт пачаў распадацца ў паветры і гэтаму ёсьць 100%-выя доказы. Яны ўстаноўлены на чатырох канферэнцыях, прысьвечаных Смаленскай катастрофе»;

– Аднак “сапраўдныя прычыны катастрофы да гэтага часу ня высьветлены. Расейцы ў гэтай справе махлявалі»;

– «Нармальная дзяржава павінна была абломкі самалёта адразу ж забраць сабе, паколькі гэта ўласнасьць польскай дзяржавы. [Папярэднія ўлады] так несур’ёзна да гэтага падышлі, што Расея адчула слабасьць і пачала гуляць гэтай справай, пакінуўшы абломкі самалёта як ваенны трафей»;

– «Пытаньне высьвятленьня прычын Смаленскай катастрофы будзе ўзьнята, паколькі з дня трагедыі прайшло 5,5 гадоў, і ніхто за яе не адказаў».

3.

Польшча 3Тым часам новы міністар абароны Польшчы (а гэта добра вядомы нашым чытачам Антон Мацэрэвіч; гл. фота) вось-вось павінен сфармаваць новую Камісію па рассьледваньні прычын Смаленскай катастрофы (http://radiopolsha.pl/6/136/Artykul/230416), якая павінна адразу прыступіць да працы.

«Гаворка ідзе аб стварэньні такой каманды, якая правядзе сумленнае рассьледаваньне таго, што на самой справе здарылася, … па ўсёй катастрофе, па меншай меры да абвяшчэньня тэндару на рамонт Ту-154М. Я, вядома, згодзен, што канчатковая фаза пералёту мае ключавое значэньне», – сказаў міністар.

Нагадваем, раней Антон Мацэрэвіч узначальваў парламенцкую камісію па рассьледаваньні Смаленскай катастрофы. На думку яе сябраў на борце прэзідэнцкага самалёта адбыўся выбух. У прыватнасьці, у рапарце камісіі сцьвярджаецца, што на вышыні 35 метраў адбыўся выбух, самалёт разьляцеўся на часткі ў паветры, не было ніякага сутыкненьня зь бярозай, бо самалёт ляцеў па-над ёй.

4.

Польшча 4Яраслаў Качыньскі (гл. фота) – брат нябожчыка прэзідэнта, а таксама лідар партыі “Права і справядлівасьць” (PiS), якая перамагла ў кастрычніку на парламенцкіх выбарах у Польшчы – таксама настойвае на аднаўленьні рассьледаваньня (http://kavkazcenter.com/russ/content/2015/11/27/110825/katyn-2–novye-vlasti-polshi-namereny-vozobnovit-rassledovanie-russkogo-terakta-pod-smolenskom.shtml). У партыі кажуць, што «крушэньне» самалёта з прэзідэнтам на борце стала вынікам змовы, а папярэдняе рассьледаваньне “ліберастаў-пальшавікоў” было праведзена, мякка кажучы, «нядбайна».

 

=

Такім чынам, мы лічым, што сітуацыя вакол вядомай трагедыі зьмянілася кардынальна. У сувязі з гэтым заклікаем нашых чытачоў быць гатовымі да будучых падзей. Яны абяцаюць быць вельмі цікавымі…

 

8 каментарыяў

  1. Licvin кажа:

    ”Яшчэ некалькі месяцаў таму некаторых выкладчыкаў, журналістаў, кіраўнікоў дзяржаўных прадпрыемстваў “ліберальныя” ўлады Польшчы выкідалі з працы за “няверныя погляды” (http://wpolityce.pl/spoleczenstwo/258533-pluzanski-znam-wiele-osob-ktore-wyrzucono-z-pracy-za-popieranie-nie-tej-jedynej-slusznej-partii). Тады ж урадавыя эксьперты дазвалялі сабе ігнараваць важнейшыя пытаньні, датычныя той трагедыі .”
    Гэта сведчыць што змова была ў самой Польшы з удзелам зацікаўленых заходніх палітыкаў. У той час Качынскі вёў сваю ўласную палітыку без уліку інтарэсаў транснацыянальных карпарацыяў і палітычнай мафіі Захаду.
    Дарэчы сярэдняя і дробная буржуазія сёння на палітчыныя падзеі ў свеце не ўплывае. Кіруе буйная буржуазія (алігархія). Тыя наіўныя палітыкі і нават міліярдэры, што паверылі ў дэмакратыю і права законаў, хутка зніклі з палітычных і фінансавых тусовак. Чскравы прыклад: Беразоўскі і Качынскі.

  2. Павел Біч кажа:

    Сп. Licvin праектуе паводзіны расейцаў на увесь Заходні Свет. Ён мяркуе што ЦРУ і ФСБ дзейнічаюць абсалютна аднолькава. Гэта тыповае заблужденне ў чыста рускім духе. Менавіта расейцы думаюць што Свет такі ж безпрынцыпны як яны самі. Свабода СМІ на Захадзе не дае ім пераутварыцца ў рускіх. Наконт Пльшчы не скажу. там дерьма хапае, але Захад негледзячы на начала панавання там постмодерністкіх поглядаў (што істіны няма, што усе залежыць ад кантэкста і умоў і г.д.) паводзіць сябе больш маральна ў палітыцы ў адрозненне ад расецаў якія адстаюць ад Захада гадоў на 100 ў сацыял-палітычнай думцы, але паводзяць сябя значна падлейше чым заходнікі. Рускіе прымушаны увесь час хлусіць каб застацца на “плаву”. Тыповые іх паводзіны паказваюць словы,здаецца, Александра 11 :”як што я падпішу Канстытуцыю, заўтра Расея разваліцца.” А адзіным аргументам каб падняць народ на партызанскую вайну у Сталіна быў – мстіть за зверства фашыстаў і па-сутнасці значыць прыветстваваць гэтые зверства акупанта. Сталін разумеў, што немецкім аргументам – спыненне гвалту бальшэвікоў, раздача землі селянам, абацянне незалежнасці нерускім народам, яму (Сталіну) працівапаставіць няма чаго. Рэдакцыя таксама увесь час займаецца тым што збірае факты подласці Захада, Толькі яны не вельмі пераканаўчые. Ў гэтым яны займаюць прарасейскіе пазіцыі.

    • Рэдакцыя кажа:

      Спадар Павел, хутка выявіцца, што расейцы падарвалі самалёт з Качыньскім, а “Захад”, дакладна ведаючы гэта, усе апошнія гады БЛАКАВАЎ ГЭТУЮ ІНФЫРМАЦЫЮ, НЕ ДАВАЎ ЁЙ ТРАПІЦЬ У СМІ. Гэты факт для вашай філасофіі сьмяротны! Ён паказвае яе поўную неадэкватнасьць рэчаіснасьці. Бо ён азначае, што і “Расея”, і “Захад” АДНОЛЬКАВЫЯ ЗЛАЧЫНЦЫ – злачынцы-саўдзельнікі.
      Рыхтуйце сябе да ўсьвядамленьня гэтага, каб не надарваць сваю псіхіку… Бо нават хаваньне ў “постмадэрнізм” вам не дапаможа…

  3. Павел Біч кажа:

    Сучасная праблема ў тым, што вы ,Шаноўная Рэдакцыя, не зможаце даказаць што Захад ведаў дакладна што самалёт падарвалі расейцы і блакаваў гэтую інфармацыю. Гэтай інфармацыяй маглі б пакарыстацца расейцы, як што б разам з ёй не шла інфармацыя што самалет знішчылі расейцы. Такім чынам гэтая інфармацыя трапляе ў адходы.Такая мнфармацыя непатрэбна ані палякам (расколіна з Захадам, ў той час калі расейскіе самалёты летаюць над Балтыяй), ані расейцам, ані Захаду. Як маецца сметнік для бытавых, матэрыяльных рэчываў так маецца сметнік і для інфармацыі. Можа гэта інфармацыя спатрэбілася б ідэолагам ІГіла як доказ гніласці усей сучаснай хрысцыянскай Еўропай (разам з Расеяй), ну можа яшчэ ў Ватыкане, як доказ усеагульнага крызіса чалавецтва… Ну так і першые і другіе жывыць уяўленнямі даўно мінулых часоў.

    • Рэдакцыя кажа:

      Няўжо вы, спадар Біч, не разумееце, што пры такім падыходзе да рэчаіснасьці (калі вы не жадаеце адрозьніваць праўду ад хлусьні), вы становіцеся на бок тых, хто стварае і распаўсюджвае хлусьню? Няўжо вы не ўсьведамляеце, што з такой пазіцыяй у вас няма ніякай станоўчай персьпектывы? Толькі халуйства, рабства, дэбілізм, сьмерць…
      Пры гэтым вы ўсё ж згаджаецеся стаць у шэрагі гэтай плыні. Хаця вас асабліва яшчэ ніхто не прымушае – на вас яшчэ ніхто наган не накіроўвае…

  4. Павел Біч кажа:

    Між пазіцыямі “хлусіць” і “маўчаць” існуе розніца. Калі трэба маўчаць, а калі трэба дзейнічаць вызначаюць толькі палітыкі. На жаль ані Вы, ані я імі не з’яўляемся. мы хутчэй культаролагі. Калі б я быў польскім палітыкам, я прыжаў амерыканцаў з фактам замоўчання інфармацыі аб тым што самалет збілі расейцы і патртабаваў ад іх цяпер пачаць распаўсюджваць інфармацыі аб тым што самалет усе ж такі збілі расейцы. Акрамя гэтага паставіў расейцам умову – калі не верніце абломкі самалета закроем для вашых летакоў неба над Польшчай, як гэта зрабілі украінцы. Без такой умовы расейцы абломкі не вернуць. Не веру ў іх каштоўнасць – за пяць гадоў знаходжання абломкаў ў руках расейцаў, тыя наделалі там столькі фальшывыў дзірак, што яны (абломкі) нічога не дакажуць.

  5. Licvin кажа:

    Самалёт ужо як кажуць праехалі. Праўда, зразу ў той час вельмі здзівіла, што Захад фактычна прамаўчаў па гэтаму факту. І насцярожыла, значыць невыгадна было паднімаць Захаду вэрхал.
    Цяпер прачытаў у ”МЫ –НАЦЫЯ!”, што Турэччына зачыніла Дарданелы для праходу расейскіх караблёў! Вось гэта навіна, калі праўда! І такія дзеянні Турэччыны без Абамы немагчымы. Цяпер зразумела чаму Туркі збілі расейскі лятак. Такім чынам Расею ціснуць з усіх бакоў!

  6. VladIv кажа:

    Найапошняя навіна!
    rossiya-vernet-polshe-oblomki-prezidentskogo-samoleta-tolko-23012016113000

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы