Віталь Хромаў
Несправядлівая, захопніцкая вайна, якую вядзе расейская імперыя супраць Украіны, натуральна, мае злачынны, часта з элементамі сатанізма, характар. Такі яе зьмест адбіваецца на ўсім, што зьвязана з гэтай вайной, але ня толькі зь ёй. “Мірнае жыцьцё” ўнутры самой расейскай імперыі часам сёньня таксама выстаўляе напаказ некаторыя асьпекты свайго вычварнага нутра, зьвязанага з гэтай братазабойчай вайной нябачнымі ніцямі. У выніку ў мірным расейскім жыцьці зрэдку таксама ўзьнікаюць сітуацыі з настолькі выразна-негатыўным зьместам, што набываюць сілу выбітных вобразаў-сімвалаў сёньняшняй Расеі. Некалькі такіх вельмі ўжо сімвалічных фактаў-падзей, якія я выпадкова напаткаў у сеціве і якія выпячваюць гнілое нутро “мірнай Расеі” ды сатанінскі характар яе вайны, хачу ніжэй паказаць.
Факт першы.
Жыў-быў у Расеі на далёкім Алтаі прыгожы малады (25 гадоў) расейскі хлопец Іван Каралькоў. Пачуўшы з тэлевізара пра “фашыстаў-бандэраўцаў”, якія “напалі на яго рускую зямлю”, ён вырашыў паехаць змагацца зь імі.
Вярнуўся на радзіму ў выглядзе… “груза 200”.
Хлопцу далі званьне “героя Наваросіі”. Сваякі й сябры загінулага “героя” (які, натуральна, ваяваў на баку лугандонскіх баявікоў-тэрарыстыў-сепаратыстаў!) усталявалі на яго доме ў вёсцы Азяркі мемарыяльную дошку…
Калі вы лічыце, што ў гэтай інфармацыі ўжо прысутнічаюць элементы сатанізму, вы не памыляецеся. Але галоўнае – далей, і вось што: прачытайце, што напісана на той яго мемарыяльнай дошчы (гл. фота ў пачатку). А напісана там наступнае: “герой Наваросіі” Каралькоў Іван “загінуў у баі з Украінскай хунтай, бандэраўскімі батальёнамі”.
Думаю, ніякія каментары да гэтага “шэдэўру” больш не патрэбныя…
Факт другі.
Каралькоў Іван загінуў на тэрыторыі Лугандоніі 28 студзеня 2015 г. У верасьні г.г. яму ўсталявалі мемарыяльную дошку на сьцяне драўлянага дома, дзе ён жыў. А ўжо праз месяц (у кастрычніку) маці “героя” (гл. фота)… забілі. Забілі… ў Расеі, на Алтаі, у роднай вёсцы Азяркі ды яшчэ непасрэдна… пад мемарыяльнай дошкай яе сыну (http://news.bigmir.net/world/945566-Mat—geroja-Novorossii–na-Altae-ubili-pod-memorial-noj-tablicej-syna—bloger-).
З нагоды гэтай падзеі расейская праваабаронка і блогер Алена Васільева ўдакладняе: “Першая паездка на ўсход Украіны для Каралькова адбылася ў жніўні-верасьні 2014 года. У складзе аднаго са сфармаваных падраздзяленьняў пад камандаваньнем камбата “Дзевяты”, экіпаж танка Т-72 у складзе механіка-кіроўцы Каралькова Івана Андрэевіча, камандзіра танка – пазыўны “Дэман”, наводчыка – пазыўны “Бізон”, 11 верасьня 2014 удзельнічаў у баях пад луганскім аэрапортам. Загінуў ён 28 студзеня 2015 пад вёскай Санжараўка, у раёне Дэбальцава. Уласна, усе члены экіпажа ўжо ў нашым сьпісе. Пасьля чаго Іван Каралькоў быў узнагароджаны званьнем “герой Наваросіі” пасьмяротна. Медаль уручалі яго маці. І вось цяпер ГУ МУС па Алтайскім краі паведаміла аб забойстве маці гэтага хлопца“.
…
Факт трэці.
У сеціва прасачыліся зьвесткі, пакуль не пацьверджаныя афіцыйна, што прычынай забойства жанчыны стала матэрыяльная кампенсацыя за… сьмерць яе сына (які, нагадаю, ваяваў на Данбасе на баку баявікоў).
“Сёньня стала вядома, што маці Каралькова Івана была забіта… пад мемарыяльнай дошкай свайго сына. У МУС па Алтайскім краі сцьвярджаюць, што данае забойства адбылося з-за грошай, якія атрымала маці ў якасьці кампенсацыі”, – піша Васільева.
…
Факт чацьвёты.
І нібы гэтай чарады дзікунскіх фактаў было недастаткова, на той жа старонцы (http://news.bigmir.net/world/945566-Mat—geroja-Novorossii–na-Altae-ubili-pod-memorial-noj-tablicej-syna—bloger-) пад даным матэрыялам як знарок разьмешчана відэа, на якім абгарэлы ў танку бурат-наводчык размаўляе ў шпіталі з Кабзонам.
Гэты паноптыкум варта праглядзець кожнаму (папярэджваю: давядзецца ўзяць сябе ў рукі).
…
Што ж выбраць у якасьці вобразу-сімвала сёньняшняй сітуацыі ў Расеі?
– мемарыяльную шыльду рускаму Вані з Алтая, на якой напісана, што ён загінуў у баю з “Украінскай хунтай, бандэраўскімі батальёнамі”?
– забойства яго маці, якую забілі пад гэтай жа шыльдай за кампенсацыйныя грошы?
– абпаленага бурата з Бураціі, задуранага расейскай прапагандай?
– ці габрэя Кабзона, які жадае хутчэйшага ачуньваньня гэтаму бурату, каб той зноў паехаў ваяваць ва Ўкраіну за “рускі мір”? (на справе, інтарэсы такіх, як Кабзон)
Выбар за вамі.
Але хто б што (ці каго) ня выбраў, памыліцца цяжка. Бо ўсе гэтыя рэчы, дзеяньні, людзі – удзельнікі-сімвалы злачынных падзей (https://nashaziamlia.org/2015/07/22/7705/#more-7705), да таго ж пачварных…
Калі ягонай маці,прабачце,жанчыне,якая яго нарадзіла, далі кампенсацыю,дык ён на час загібелі быў вайсковаслужбовы? Гэта яшчэ адзін доказ,што там ваююць рэгулярнікі раісіі.