nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Сімптаматычны скандал ва Ўкраіне: Саакашвілі супраць Авакава

Снежань 17, 2015 | Каментары (3)

Рэдакцыя.

Саакашвілі 1Многія з нашых чытачоў ужо маглі даведацца зь іншых інфармацыйных крыніц пра скандал, які выбухнуў ва Ўкраіне на Нацыянальнай радзе рэформ. Публічна, перад тэлекамерамі ды яшчэ ў прысутнасьці прэзідэнта Парашэнкі жорстка пасварыліся міністар унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў (на фота справа) з ваяводам Адэскай вобласьці Міхаілам Саакашвілі (на фота зьлева; былы прэзідэнт Грузіі, які шырока вядомы сваімі пасьпяховымі антыкарупцыйнымі рэформамі, цяпер мае ўзгаданую пасаду ва Ўкраіне). Большасьць інфармацыйных крыініц падалі гэтыя падзеі альбо з фармальных пазіцый, альбо з пазіцыі інтарэсаў аднаго з бакоў канфлікту. Мы паспрабуем зьвярнуць увагу на некаторыя зьмястоўныя моманты. Але пачнем з фармальных.

 

Пра канфлікт стала вядома яшчэ 14 сьнежня, дзякуючы таму, што Саакашвілі склікаў тэрміновую прэсавую канферэнцыю, на якой распавёў сваю версію падзей (раім паглядзець, напрыклад, тут: https://www.youtube.com/watch?v=woSY7KCidNg). Зьвярніце ўвагу, як Саакашвілі адкрыта абвінаваціў Авакава і набліжаных да яго людзей (у т.л. прэм’ер-міністра Яцэнюка) у рабаваньні Ўкраіны і ў непрыстойных паводзінах. Была закранутая крытыкай і фракцыя прэзідэнта Ўкраіны Парашэнкі ва ўкраінскім парламенце.

Саакашвілі 2а

 

Акрамя таго, Саакашвілі заклікаў апубліваць відэазапіс тых падзей. “Няхай украінцы ведаюць, хто імі кіруе. Як яны пагражаюць…”, – падкрэсьліў ён.

16 сьнежня г.г. у сеціве сапраўды зьявіўся відэазапіс канфлікту (можна паглядзець, напрыклад, тут: https://www.youtube.com/watch?v=a7oAkf-jDEs ці тут: https://www.youtube.com/watch?v=9Esed67SgsE).

 

Саакашвілі 3

Адразу скажам, што некультурныя паводзіны былі з абодвух бакоў, але найбольш непрыстойныя – з боку сп. Авакава (уключна зь кіданьнем стакана з вадой у свайго апанента). Калі ж глядзець на зьмест падзеі, то варта заўважыць, што абвінавачваньні ў злачынствах прагучалі ўзаемныя і што абодва бакі паабяцалі даказаць свае абвінавачваньні.

Саакашвілі 4Тут трэба заўважыць, што за некалькі дзён да скандальнага інцыдэнта МУС Украіны выставіў у сеціве відэа (https://www.youtube.com/watch?v=fswdT83rSCU), на якім чалавек, падобны да Саакашвілі, размаўляе зь іншым чалавекам, падобным на ўласьніка расейскага “Уралхіма” Дзьмітрыя Мазэпіна (гл. фота). У адпаведнасьці са сцьвярджэньнем прадстаўніка МУС, гэтае відэа зьяўляецца доказам шчыльных сувязяў былога прэзідэнта Грузіі з расейскім бізьнесам.

Аднак некаторыя каментатары хутка выявілі прыкметы таго, што данае відэа зьяўляецца штучна змантаванай фальшыўкай (https://www.youtube.com/watch?v=zMdlb9LCzZ8).

Саакашвілі 5Пра гэта ж заявіў і сам Саакашвілі (гл., напрыклад, тут: https://www.youtube.com/watch?v=zPVbHuyVgPg), дадаўшы, што ў яго ёсьць папярэднія доказы таго, што ён з Мазэпінам і ня мог сустракацца…

Такім чынам, прыгледзеўшыся да фармальнага боку справы, мы ўжо сьхільныя стаць на бок спадара Саакашвілі.

Але, натурaльна, больш істотным зьяўляецца зьмястоўны аналіз сітуацыі. Зь якіх пазіцый мы павінны зыходзіць, каб зрабіць яго? Натуральна, З АБ’ЕКТЫЎНЫХ ІНТАРЭСАЎ УКРАІНСКАГА НАРОДУ.

І тут мы мусім нагадаць істотныя і адначасна вядомыя да банальнасьці рэчы:

– ва Ўкраіне за апошнія паўтара гады адбыліся суперважныя, літаральна гістарычныя падзеі – Рэвалюцыя годнасьці й абарона ўкраінскім народам сваёй зямлі ад нападу расейскіх імперскіх захопнікаў;

– гэтыя падзеі адбыліся далёка небяскроўна – у барацьбе з прамаскоўскімі оркамі загінулі тысячы лепшых сыноў украінскага народу;

– але ў выніку ўкраінскі народ атрымаў гістарычны шанц (які бывае раз на сто ці некалькі соцен гадоў) вырвацца з-пад лапы расейскага імперскага мордара і, маючы свабоду, арганізаваць сваё жыцьцё найлепшым чынам;

– пасьля Рэвалюцыі да ўлады прыйшлі тыя, хто быў на паверхні падзей; але гэтыя людзі аказаліся далёка ня лепшымі прадстаўнікамі ўкраінскай нацыі – рэформы, якія былі даўно чаканымі, якія абяцаліся, не адбываюцца; па ўсім відаць, людзі, якія апынуліся непасрэдна каля стырна ўкраінскага дзяржаўнага карабля, зусім ня думаюць пра лёс украінскага народу, а ў асноўным пра ўласны дабрабыт (па некаторых зьвестках, капіталы сп. Парашэнкі павялічыліся за апошнія 1,5 гады ў 8 разоў, прыкладна тое ж адбылося з капіталамі Яцэнюка!);

яшчэ год-два такога таптаньня на месцы і ўкраінскі народ можа страціць свой гістарычны шанц!!!..

Апошняе ня мае права адбыцца! Трэба зрабіць усё, каб не адбылося! Менавіта з гэтых пазіцый мы павінны глядзець на зьмест украінскіх падзей…

А таму беларусам трэба падтрымліваць кожнага, хто будзе сапраўды праводзіць неабходныя канструктыўныя рэформы, змагацца з карупцыяй, працягваючы Рэвалюцыю Годнасьці да яе пераможнага канца!

Ёсьць прыкметы, што дзеяньні сп. Саакашвілі – гэта дзеяньні ў азначаным кірунку. У такой ступені, у якой гэта так, мы ад усёй душы жадаем яму і такім, як ён, посьпехаў!

P.S.

Дарэчы, мара ўкраінцаў пра неабходныя рэформы і барацьбу з карупцыяй напаўрэалістычна паказана ў аптымістычным серыяле “Слуга народу” (пакуль ёсьць 24 серыі; 1-ю і 2-ю серыю гл. тут: https://www.youtube.com/watch?v=GZ-3YwVQV0M).

 

Каментары (3)

  1. Павел Біч says:

    Тут пачынаецца чыстая палітыка у якой я адчуваю сабе прафанам. Культуролагі сярод палітыкаў наіўные дзеці. Хто мог падумаць што Грузія азіяцкая краіна можа пабароць карупцыю, а Украіна еўрапейскай краіны гіне з-за яе? Сп. Куплевіч, гдзе ты са сваёй тэорыяй цывілізацый? Ці ты цягаешь насілкі з растворам на верхніе паверхі і у табе ужо няма сілоў каб думаць? Вось сімвал нашага народа – лепшыя прыгнетаюцца і знішчаюцца сваім жа братам. Ці можа не сваім?

Пакінуць каментар

*

  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы