nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Каманды крамлёўскіх троляў

снежань 21, 2015 | 9 каментарыяў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі Тролі 1

Расейскі імперскі тралізм – зьява даволі маладая, ёй каля 3-4 гадоў. Аднак, нягледзячы на гэта, сёньня расейскія тролі – адзін зь істотных рэсурсаў гібрыднай вайны (яе інфармацыйнай часткі), які ёсьць у руках расейскай імперыякратыі. Яны выкарыстоўваюцца супраць дапытлівых прадстаўнікоў народаў, на якія скіравана імперская агрэсія (у першую чаргу супраць украінскага, але ня толькі). Масава “заходзілі” гэтыя істоты і на наш сайт, але мы іх “вывелі” як шляхам усталяваньня фільтраў, так і ручнога выкіданьня тролевых “меркаваньняў”. Затое ва ўсёй іншай блогасьферы тролі застаюцца важкім чыньнікам уплыву на агульную інфармацыйную плынь, на меркаваньні людзей. Таму мы вырашылі прысьвяціць пару тыдняў вольнага часу, каб разабрацца з гэтай псіха-ваенна-сацыяльнай зьявай. Нешта праясьнілася…

 

  1. Тэлебачаньне нашмат важней.

Тролі 2Першае, што варта мець на ўвазе, гаворачы пра PRаўска-прапагандовую складовую гібрыднай вайны і тралізм, як адзін з кампанентаў апошняй, дык гэта тое, што звычайнае тэлебачаньне па сваім значэньні ўсё яшчэ застаецца нашмат больш істотным чыньнікам уплыву на масавую сьвядомасьць, чым інтэрнэт (на “полі” якога толькі й можа праяўляць сябе тралізм). Менавіта яно – тэлебачаньне – здольна вынікова зьмяняць палітычны сьветагляд масаў.

Калі ж казаць пра выкарыстаньне сеціва ў прапагандова-ваенным кірунку, то тут інфармацыйныя генералы расейскай імперыякратыі разьлічваюць ня столькі на зьмену палітычных поглядаў аўдыторыі, колькі на яе максімальнае сьветаглядна-палітычнае заблытваньне, на запаўненьне галоваў людзей, якія спрабуюць самастойна шукаць аб’ектыўную інфармацыю і самастойна думаць, максімальнай колькасьцю хлусьлівага інфармацыйнага сьмецьця…

Яшчэ адна галоўная задача “крамлёўскіх троляў” – ствараць бачнасьць шырокай падтрымкі палітыкі Крамля насельніцтвам Расеі, а таксама жыхарамі замежных краін.

Вядома, гэты “патэнцыял” троляў расейская імперыякратыя ігнараваць ня можа. Таму і выкарыстоўвае на іх значныя фінансавыя, часавыя і кадравыя рэсурсы, нягледзячы на іх у цэлым адносна другаснае значэньне.

Такім чынам, да справы.

 

  1. Віды расейскага тралізму.

Тролі 3Адзін зь лепшых матэрыялаў, якія мы знайшлі па гэтым пытаньні, знаходзіцца тут – http://ru.krymr.com/content/article/27221236.html (толькі мусім папярэдзіць, што і гэты сайт, і галоўны “герой” інтэрвю – Марціньш Даўгуліс (гл. фота) – ліберасты…).

У матэрыяле пададзена, што Цэнтар стратэгічных камунікацый НАТА Stratcom правёў міжнародную канферэнцыю, адзін з круглых сталоў якой быў прысьвечаны праблеме ператварэньня сацыяльных сетак у зброю гібрыднай вайны. На ім ключавым дакладчыкам выступіў супрацоўнік Латвійскага інстытута зьнешняй палітыкі Марціньш Даўгуліс, які прадставіў дасьледаваньне гібрыднага тролінга” на інтэрнэт-пляцоўках.

Людзям найперш трэба ведаць, што ёсьць тролі – жывыя людзі, і тролі – кампутарныя праграмы (боты). У жывых троляў галоўны інтарэс – пасеяць як мага больш канфлікту. Ён зробіць усё, каб зацягнуць вас у дыскусію і падвысіць градус агрэсіі. Гэта выглядае, як у фільме “12 крэслаў”: “Дурань!” – “Сам дурань!” – “Дурань!” – “Сам дурань!”.

Калі ж троль – кампутарная праграма (бот), то тут адчуваецца проста тупая механіка, copy-paste. Ён не жывы, але яго шмат… Бота ад жывога троля ужо сёньня можна адрозьніць нярэдка зь цяжкасьцю, а заўтра гэта будзе зусім немагчыма (напрыклад, New York Times ўжо выкарыстоўвае праграму па напісаньні навін).

Спадаром Даўгулісам І яго калегамі было выяўлена таксама 6 відаў гібрыднага тролінга.

Першы варыянт троля – Blame US. Яго задача – пераканаць чалавека, зьмяніць яго сьветагляд. Ён піша шмат тэксту, які капюецца з адной платформы на іншую. Ён выкрывае сусьветную змову Амерыкі [не Амерыкі, а глабалісцкай фінансавай алігархіі (ГФА). – Рэд.]. У супольнасьці каментатараў адразу пазнаюць машыну. Яго адрозьненьне ад простых троляў адразу кідаецца ў вочы – тыя пішуць каментары “рукамі” і вельмі коратка. Але ёсьць людзі (асабліва навічкі-пенсіянеры), якія ня ведаюць, што такая зьява, як боты, існуе. Яны чытаюць гэтыя каментары і спрабуюць іх аналізаваць. Асноўны прыём, які выкарыстоўваецца ў доўгіх каментарах, – лагічныя памылкі. Напрыклад: ЗША скінулі бомбу на Японію, значыць, яны і зьбілі борт MH17. На гэтыя маніпуляцыі людзі купляюцца, калі не разумеюць, што імі маніпулююць.

Наступны тып троля – “Бікіні”. У яго заўсёды прафайл маладой прывабнай дзяўчыны. “Яна” піша ў лёгкай наіўнай манеры. Напрыклад: “Ну, як можа быць, каб вінаваты ў гэтым канфлікце быў хтосьці адзін?” Людзям падабаецца зь ёй размаўляць, яны думаюць: яна дрэнна дасьведчаная, зараз я ёй усё растлумачу. А гэта адымае ў вас час – вас трымаюць на павадку. Забіваць ваш час – адна з мэтаў троляў. Тролі 4

Трэці тып – “Агрэсіўны троль”. Ён проста вельмі злосны, кажа, што вы памрэце, што ён прыйдзе за вамі, што вайна абавязкова будзе і тады вы атрымаеце за ўсё. Раней іх было шмат, але ў апошні час парталы іх эфектыўна блакуюць. Але калі ён усё ж прасочваецца скрозь фільтры, то людзі, асабліва пачаткоўцы ў сетцы, успрымаюць такога троля вельмі хваравіта. Чалавека зьняважаць ў інтэрнэце, ён выйдзе на вуліцу, убачыць суседа і падумае: напэўна, гэта і ёсьць яго крыўдзіцель.

“Вікіпедыя-тролль”. Ён не адлюстроўвае сваё меркаваньне, а капюе зь “Вікіпедыі” ўрыўкі тэкстаў. Да прыкладу, пад навіной пра Ўкраіну публікуецца вялікі інфармацыйны блок аб нападзе ЗША на Вьетнам. А ідэю вы павінны ўлавіць самі. Але ж вы гэта і робіце… Гэтая тэхніка вельмі распаўсюджаная. Практыкуецца як дзеля дэзынфармацыі шляхам ўключэньня даных зь іншага кантэксту, так і каб заблакаваць платформу.

Яшчэ адзін від тралізму – забойца блогаў. Гэта, калі тролі посьцяць на ваш сайт да сотні вялікіх урыўкаў, і ў выніку вам няма куды больш скроліць экран, і звычайны каментатар ня можа пакінуць запіс. У СМІ гэта немагчыма – там такое выкідаюць адразу, але блог звычайнага чалавека ўразьлівы.

І апошні тып – “Троль са спасылкай”. Ён посьціць, напрыклад, лінк на які-небудзь расейскі агрэгатар навінаў або відэаролік і дадае мінімум тэксту. Хадзіць па такім спасылках небясьпечна … Людзі павінны гэта ведаць.

 

  1. Як выкрыць троля.

Вядома, тут галоўную ролю мае інтуіцыя і досьвед. Але ёсьць і фармальныя прыкметы. Некаторыя зь іх прапануе ўлічваць Андрэй Сошнікаў – журналіст, які працаваў пад прыкрыцьцём у адным з тролеўных логаваў (http://www.sguschenka.com/151119-trolling).

Напрыклад, тролі выкарыстоўваюць словы, якія выглядаюць, як “вулічныя”, але на справе зьяўляюцца штучнымі, бо ніхто на справе так ня кажа (“ліберастычны пудзель”, “белагадоньнікі”, “шасьцёркі пятай калоны”).

Часта тролі ладзяць у каментарах «батлы» паміж сабой, каб зрабіць агульную атмасьферу палемікі невыноснай для прыстойных людзей. Уявіце, што звычайныя людзі спрабуюць абмеркаваць нейкае пытаньне. І раптам у дыскусіі зьяўляюцца два чалавекі, якія пачынаюць сабачыцца паміж сабой – з матам і ўзаемнымі пагрозамі. Гэта, як калі за суседнім столікам у кафэ пачынаецца мардабой. Усё, дыскусія спыняецца…

З дапамогай пошукавых сістэм – напр., Аватарка – можна зрабіць пошук па малюнку. Калі знойдзецца яшчэ некалькі акаўнтаў з той жа фатаграфіяй на прафайле – значыць, перад вамі троль. Але цяпер так паступаюць толькі самыя прымітыўныя махінатары…

Ёсьць сродак Facebook graph – яно дазваляе даведацца, якія каментары чалавек у прынцыпе пакідаў са свайго акаўнта.

Яшчэ адзін тэхнічны сродак – кампанія ў фэйсбуку, калі зьяўляецца нейкі хэштэг і пул акаўнтаў, якія пачынаюць гэты хэштэг «форсіць». Можна паглядзець, ці ёсьць у гэтых акаўнтаў так званыя аднолькавыя патэрны паводзінаў. Самы відавочны – мноства людзей у адны і тыя ж хвіліны запосьцілі аднолькавае паведамленьне. Як так склалася? Хутчэй за ўсё, яны ўсе кіруюцца… адной кнопкай.

Часта можна ўбачыць, што чалавек з абсалютна апалітычным акаўнтам пачынае пісаць у групах паведамленьні выключна на палітычныя тэмы. Чаму ў яго на старонцы кветачкі ды мемы, а ў іншых групах каментары толькі пра палітыку? «Кремлеботы» не падарожнічаюць. У іх фотаальбомах ў соцсетках усе фатаграфіі зроблены ў адным стылі і ў адным горадзе. Мяркуючы па іх акаўнтах, іх ніколі не запрашаюць да сяброў або на вясельлі, яны ніколі ня ездзяць нават у бліжэйшыя краіны.

На фабрыках троляў ёсьць аддзел карыкатурыстаў. Стыль многіх мастакоў прымітыўны і лёгка пазнаецца…

 

  1. Іх – легіён.

Некаторыя эксьперты заяўляюць, што ў расейскай прапаганды сеткавая сістэма – у яе няма ні вертыкалі ўлады, ні адзінага цэнтру прыняцьця рашэньняў. Ёсьць некалькі актораў і некалькі цэнтраў, якія забясьпечваюць вядзеньне інфармацыйнай вайны. Найперш гэта Russia Today, Крысьціна Патупчык, Мікалай Старыкаў, НОДаўцы, «Кіберберкут» ды іншыя. Некаторыя зь іх перакрыжоўваюцца і сабачацца паміж сабой – як, напрыклад, сілавікі. Тролі 8

Што да расейскіх троляў, дык нядаўна брытанскаму журналісту-аналітыку Лоўрэнсу Аляксандару (гл. фота) ўдалося выявіць у Расеі 17.590 шчыльна зьвязаных адзін з адным, але “сацыяльна ізаляваных” акаўнтаў з антызаходнім дыскурсам, у 93% профіляў якіх не было інфармацыі аб іх месцазнаходжаньні (https://globalvoicesonline.org/2015/07/13/open-source-information-reveals-pro-kremlin-web-campaign/). З гэтых акантаў штодня выпускаюцца тысячы паведамленьняў. Але яны ніяк не ўзаемадзейнічаюць паміж сабой і зь іншымі акаўнтамі, не ўступаюць у дыскусіі. Практычна ўсе імёны “ботаў” ствараюцца па адзіным прынцыпе – гэта імя плюс прозьвішча замежнага паходжаньня (такія, напрыклад, як Лілі Торэнс, Тэрэнс Ковард і да т.п.).

У цэлым трэба ведаць, што сеткавыя структуры, як паказвае практыка, больш жывучыя й іх цяжэй выкрыць.

 

  1. Іхныя лагавішчы.

Адзін зь лепшых матэрыялаў на гэтую тэму разьмешчаны тут: http://otakvot.livejournal.com/170541.html. У ім карыстальнік Livejournal пад нікам Otakvot паведамляе, што выявіць логавы троляў стала магчымым дзякуючы новаму сэрвісу Google Trends, які дазваляе любому жадаючаму глядзець статыстыку пошукавых запытаў.

Тут, напрыклад, можна ўбачыць, у якіх гарадах гугляць тое ці іншае слова часцей за ўсё. Напрыклад, лёгка даведацца, што словам “Турызм” вельмі часта цікавяцца ў сталіцы Бураціі Улан-Удэ і ў Маскве, “ядомымі грыбамі” – у Валгаградзе, а творчасьцю “Міхаіла Круга” – на радзіме апошняга, у Цьвяры.

Але калі гаворка заходзіць пра “гучныя” палітычных запытах, такіх, напрыклад, як “Майдан”, “Боінг”, “Рэферэндум”, “Парашэнка”, “Правы сектар”, “Данбас” ды іншых, то статыстыка пачынае зьдзіўляць. Цалкам нечакана на першыя месцы ў такіх запытах выходзяць не гарады-мільёньнікі й нават не памежныя з Ўкраінай вобласьці.

 

Тролі 6

 

Амаль у любых палітычных запытах фігуруюць маленькія пасёлкі Ольгіна, Ябланаўскі, Перакатны і Зялёны Горад. Па інтэнсіўнасьці запытаў яны часам абганяюць нават Маскву і Санкт-Пецярбург!

 

Тролі 5

 

Дзякуючы названаму сэрвісу можна даведацца, што падобныя цэнтры зьявіліся ў канцы 2013 года – перад крымскімі падзеямі. Напрыклад, паглядзеўшы статыстыку па слове “НАТА” лёгка заўважыць – да сярэдзіны 2013 году больш за ўсё гэтая тэма цікавіла жыхароў Ульянаўскай вобласьці. Што ня дзіўна – у гэты час па СМІ як раз пракацілася інфармацыя аб адкрыцьці ва Ўльянаўску базы НАТА. Ужо праз год сітуацыя кардынальна зьмянілася і ў топ вырвалася названая вышэй чацьвёрка

 

Тролі 7

 

Статыстыка па запытах на словы “Грэчка”, “Санкцыі” і падобныя сьведчыць, што вышэйназваныя агенцтвы, хутчэй за ўсё, спрабуюць кантраляваць меркаваньні расейскага грамадства і аб ўнутранай палітыцы.

 

  1. Адна зь пячораў расейскіх троляў, выкрытая яшчэ год таму.

Журналіст газеты The New York Times Адрыян Чэн вывучыў правакатыўна-хлусьлівыя паведамленьні ў Twitter і Facebook, якія зьявіліся восеньню 2014 года. У іх гаварылася пра тое, што на хімічным заводзе ў Луізіяне (ЗША) ў выніку выбуху адбылася ўцечка атрутных рэчываў. Інфармацыя зьявілася ў гадавіну нападаў 11 верасьня і выклікала паніку. З аналагічнымі паведамленьнямі журналіст сутыкнуўся, калі гаворка ішла пра эпідэмію віруса Эбола ў Атланце (ЗША).

Чэн выявіў сьпіс акаўнтаў, празь якія распаўсюджваліся чуткі (http://kavkazcenter.com/russ/content/2015/06/02/109219/informatsionnaya-vojna–russkaya-fabrika-trollej-v-infovojne.shtml). Сэрвіс апынуўся ў сувязі з кампаніяй «Інтэрнэт-дасьледаваньні» (у Ольгіна!). Больш за тое, шэраг пастоў у сацсетках былі апублікаваныя з будынка, дзе разьмяшчаецца кампанія «Інтэрнэт- дасьледаваньні».

У траўні г.г. адна з былых троляў – нейкая Саўчук – падала ў суд на сваё былое начальства за звальненьне без разьліку (http://kavkazcenter.com/russ/content/2015/05/30/109176/razborki–troll-fsb-podala-v-sud-na-chekistskoe-nachalstvo.shtml). Са сьнежня 2014 г. яна працавала ва ўсё той жа кампаніі “Інтэрнэт-дасьледваньняў” (у Ольгіна!) за 41.000 русейскіх рублёў у месяц (у той час каля 1.000 $), якія атрымлівала наяўнымі. У сакавіку г.г. яе звольнілі за парушэньне пункта дамовы, у адпаведнасьці зь якім ёй забаранялася абмяркоўваць з трэцімі асобамі дзейнасьць кампаніі. Між тым, яна сама прызналася, што размаўляла з журналістамі, якія зьбіралі зьвесткі пра кампанію.

 

  1. Унутры пячоры.

Лепшы матэрыял, у якім апісваецца сітуацыя ўнутры логава троляў (з тых, якія мы знайшлі), знаходзіцца тут: http://www.svoboda.org/content/transcript/26899521.html Тролі 9

Яго аўтар – Віктар Рэзункоў (гл. фота; тут зноў мусім папярэдзіць, што і сайт, і аўтар – ліберасты…).

Матэрыял даволі вялікі, мы падаем яго ніжэй у на трэць скарочаным выглядзе.

“Ужо трэці год, спачатку пад Пецярбургам – у пасёлку Ольгіна, а затым у самім горадзе, на вуліцы Савушкіна, 55 існуе таямнічая арганізацыя, якая мае афіцыйную назву Таварыства з абмежаванай адказнасьцю “Інтэрнэт Дасьледаваньні”, а неафіцыйна празвана самімі яе супрацоўнікамі – так званымі “крамлёўскімі тролямі” – “Міністэрствам праўды” (гл. фота: будынак “Міністэрства праўды” ў Пецярбургу на вуліцы Савушкіна).

Тролі 10Афіцыйна заснавальнікам і генеральным дырэктарам гэтай арганізацыі зьяўляецца адстаўны палкоўнік міліцыі Міхаіл Быстроў, а фінансуецца яна па лініі холдынгу “Канкорд”, які ўзначальвае сябар і кухар прэзідэнта Ўладзіміра Пуціна – Яўген Прыгожын.

У “Міністэрстве праўды” прыкладна 400 чалавек, якія, зьмяняючы адзін аднаго праз 12 гадзін, кругласутачна сядзяць за кампутарамі й пішуць у блогі – у асноўным, у “Жывы часопіс”, або “УКантакце”.

Аддзелаў некалькі. У адным займаюцца блогасьферы, у іншым рыхтуюць тэхнічныя заданьні (ТЗ), у трэцім – камэнтуюць навіны ў расейскіх і замежных СМІ, у чацьвёртым – мантуюць у фоташопе малюнкі, прыстаўляючы, скажам, галовы Навальнага ці Абамы да целаў жывёл.

Галоўныя задачы “крамлёўскіх троляў” – стварэньне пазітыўнага вобразу Ўладзіміра Пуціна, Сяргея Шайгу, Мядзьведзева ды іншых расейскіх чыноўнікаў, а таксама негатыўнага – Украіны, Амерыкі, Еўрапейскага зьвязу, расейскай апазіцыі.

Вось споведзь былых троляў.

Тацьцяна Н. (Т.Н.) працавала ў “Міністэрстве праўды” больш за паўгода. Уладкавалася яна туды без праблем:

Т.Н.: Яны досыць адкрыта выстаўляюць вакансіі на HeadHunter. Патрабаваліся карэспандэнты, аніматары, яшчэ шэраг людзей, аж да прыбіральшчыц – звычайны набор для кампаніі. Зарплата нядрэнная – 40 тысяч рублёў.

Называецца гэтая арганізацыя “Інтэрнэт Дасьледаваньні”. Мне нешта падказвае, што гэта арганізацыя – фіктыўная. Не было ніякага афіцыйнага афармленьня. Я прыйшла туды. Мне ніхто не патлумачыў, што гэта за агенцтва. Мяне, зразумела, прыцягнула зарплата… Знайшла, на сваю галаву. Там мяне папрасілі напісаць тэкст з маім меркаваньнем аб навінах, правесьці гістарычныя паралелі.

Людзей набіралі розных. Хто прыйшоў, той і пісаў. Ня правяраўся ні ўзровень пісьменнасьці, ні палітычны кругагляд. Умее набіраць тэкст, і добра.

Тэхнічныя заданьні (ТЗ), па якіх мы працавалі, выглядалі так: існавала нейкая тэма, напрыклад, “Пуцін наведаў нешта, сказаў ці зрабіў нешта”. І далей ідзе тэкст, па большай частцы скапіяваны з Russia Today (яны пішуць пазітыўныя навіны пра Пуціна, адпаведна, адтуль бяруцца ТЗ ў выглядзе нейкіх тэзісаў). Далей прыводзіцца сьпіс неабходнай для чытаньня літаратуры, спасылкі на артыкулы на гэтую тэму. Далей ішла выснова, да якой трэба было прыйсьці.

То бок, вы пішаце з пункту гледжаньня каго заўгодна, напрыклад, з пазіцыі хатняй гаспадыні, якая пячэ піражкі і раптам вырашае: “Напішу-ка я сваё меркаваньне наконт таго, што сказаў Пуцін!” І пішаце сваё меркаваньне, але пры гэтым – прытрымліваючыся палітыкі партыі й абапіраючыся на гэтую выснову. Тыпу, што “гэта дзеяньне Ўладзіміра Ўладзіміравіча ўратуе Расію”. Менавіта ўратуе. Трэба да гэтага прыйсьці.

ТЗшнікі, не асабліва турбуючыся, шукалі навіны, бралі тэзісы зь якога-небудзь артыкула і складалі ТЗ па звычайнай сьхеме.

Іншая былая супрацоўніца агенцтва “Інтэрнэт Дасьледаваньняў” Алена Н. (Л.Н.), сышла зь яго нядаўна:

Л.Н.: Я бачыла нямала ТЗ і працавала па іх. Якія там былі тэзісы? Абавязкова трэба было падвесьці людзей да думкі, што, напрыклад, забойства Нямцова – правакацыя менавіта перад маршам, а забіты ён сваімі ж. Гэта значыць, калі коратка: Нямцова забіў Нямцоў для таго, каб прыцягнуць увагу да сваёй персоны і заадно прапіярыць “праклятую” апазіцыю, якая незразумела чаго хоча. Жудасныя рэчы…

У выніку, пад кожнай навіной вядучых выданьняў зьяўляюцца сотні каментароў, дзе гэтая думка даецца пад розным соўсам – “Правакацыя! Апазіцыя забіла свайго!”. Потым прыходзіць наступнае ТЗ, у якім паведамляецца, што трэба намякнуць: гэта ЗША забілі Барыса Нямцова. Намякалі. Потым прыходзіць наступнае ТЗ, у якім патрабуецца ўжо намякаць на тое, што за гэтым забойствам – украінскі сьлед. Пішам пасты і каментары, намякаючы на ​​Ўкраіну. У адпаведнасьці з патрабаваньнямі наступнага ТЗ расхвальвалі Пуціна за тое, што ён выслаў спачуваньні маці Нямцова – малайчына, і за тое, што ён заклікае старанна рассьледаваць яго забойства. Пахвалім заадно і Пуціна. Вось так.

Працытуем некаторыя ТЗ:

Тэхнічнае заданьне ад 28 лютага: “Фарміруем меркаваньне пра тое, што ўкраінскія дзеячы могуць быць замяшаныя ў сьмерці расейскага апазіцыянера. <…> Сьмерць Нямцова была невыпадковай ва ўмовах дасягненьня менскіх дамоўленасьцяў і магчымага паляпшэньня супрацоўніцтва Ўкраіны і Расеі. Цяпер жа Расея зноў стала краінай, да якой Захад праяўляе негатыў. Гэта яўная правакацыя, накіраваная на ўсплёск незадаволенасьці прадстаўнікоў апазіцыі, якія пачнуць заклікі да мітынгаў і шэсьцяў з мэтай зьвяржэньня ўлады”.

Тэхнічнае заданьне ад 6 сакавіка: “У Расеі Ганна Дурыцкая знаходзілася пад абаронай Пракуратуры як важнейшы сьведка. <…> Сам факт пагрозаў жыцьця для сьведкі на тэрыторыі Ўкраіны кажа пра тое, што ўлада РФ ніяк не датычная да сьмерці Нямцова. Забойства – чыстай вады правакацыя, якая была прызначана для дэстабілізацыі абстаноўкі на маючым адбыцца мітынгу”.

Тэхнічнае заданьне ад 7 сакавіка: “Фарміруем станоўчае меркаваньне аб рабоце праваахоўных органаў; насуперак абвінавачваньняў апазіцыі, дзяржава робіць усё, каб злапаць забойцаў Нямцова. <…> Аматары пакрытыкаваць ўладу выкарыстоўвалі забойства паплечніка як падставу для таго, каб пазласловіць. Акрамя гэтага яны ня робяць нічога, у той час як “галоўны злыдзень” – прэзідэнт – наладзіў эфектыўную працу па злове злачынцаў, і на дасягненьне гэтай мэты кінутыя лепшыя сьпецыялісты”.

Т.Н.: працавалі кругласутачна, каб знайсьці свайго чытача. Быў графік – два дні праз два дні, людзі працавалі пазьменна. Дзень і ноч – адныя хлопцы, потым прыходзіць іншая зьмена. Некалькі соцень людзей у розных кабінетах. У кожнага свае акаўнты. Па тры акаўнты, калі ты блогер. Табе трэба іх весьці ад імя зусім розных людзей. У мяне было два старэнькія блогі, якія вяліся даўным-даўно. І таксама былі заведзены два новыя: адзін – на паненку сталага ўзросту, якая не раскрывала месца свайго пражываньня, а другі – на маладога чалавека, які жыве ў Сібіры. Тролі 11

А колькі каментароў трэба было напісаць за працоўную зьмену?

Антон Н. (А.Н.): Трэба было напісаць 126 каментароў пад пастамі людзей, якія іх напісалі ўнутры гэтага будынку. І яшчэ недзе каля 25 – на старонках жывых людзей, каб на цябе хтосьці зьвярнуў увагу. А пастоў трэба было напісаць 10. Нядаўна мне адзін таварыш паведаміў, што цяпер трэба пісаць 12.

– Тацьцяна, да вас у агенцтва “Інтэрнэт Дасьледаваньняў” прыходзілі чытаць лекцыі палітолагі?

Т.Н.: Так, прыходзілі. У самым пачатку маёй працы нічога такога не было, а потым яны зьявіліся. Яны адбіралі шмат часу. Былі, напрыклад, паненкі, якія нібыта выкладаюць ва ўніверсітэце, але я, шчыра кажучы, ад іх нічога ўцямнага ня чула. У маім разуменьні палітолаг выглядае інакш. У агенцтве “Інтэрнэт Дасьледаваньняў” распаўсюджваюцца таксама пазнавальныя аналітычныя запіскі, у якіх давалася пэўная ацэнка тых ці іншых падзеяў у краіне, а таксама былі негатыўныя характарыстыкі лідараў расейскай апазіцыі.

Іерархічная структура, якая выбудаваная ў агенцтве “Інтэрнэт Даследаваньні”, нагадвае дзяржаўную вертыкаль: нізы ня толькі не дапускаюцца да начальства, але нават і ня ведаюць яго ў твар. Ведаюць толькі свайго непасрэднага маленькага начальніка, так званага тымлідара [англамоўны тэрмір. – Рэд.].

А.Н.: Ёсьць кабінет. У ім сядзяць некалькі чалавек. У іх ёсьць так званы тымлідар – гэта іх маленькі бос. Ён падпарадкоўваецца начальніку зьмены, то бок босу, які адказвае за некалькі кабінетаў адразу. Тымлідар мае зносіны толькі зь ім. А яго бос – начальнік зьмены – ужо мае зносіны з начальнікам аддзела. Усім супрацоўнікам было адразу сказана, што ўсе пытаньні вырашае тымлідар, і ні ў якім разе нельга звяртацца да вышэйстаячага начальніка.

Т.Н.: Некаторы час мне давялося замяшчаць тымлідара. І пару разоў я сустрэлася зь яго начальнікам Алегам. Ён нічога не разумее ў ЖЧ, ня ведае, як пісаць пасты, як іх выводзіць у топ, ня ведае, што такое тэгі ды іншыя рэчы. І пры гэтым ён – начальнік.

У “Міністэрстве праўды” запускаюцца і міжнародныя троль-праекты. Часта гэта – “незадаволеныя амерыканцы”, якія пішуць пра цяжкае амерыканскае жыцьцё, беспрацоўе, дурнога прэзідэнта Абаму – і ўсё часьцей прыглядаюцца да Расеі, якая “заяўляе пра сябе як аб новым геапалітычным лідары”. На самай справе гэта – тыя ж “крамлёўскія тролі” з вуліцы Савушкіна.

Людзі-тролі надоўга не затрымліваюцца ў “Міністэрстве праўды”. Яны сыходзяць, не вытрымліваючы той атмасьферы, якая створана ў іх тролевай пячоры…”

=

Думаем, цяпер вам, нашы чытачы, сталі лепш зразумелымі многія пытаньні, зьвязаныя з расейскім імперскім тралізмам.

Усяго вам лепшага, сябры!

9 каментарыяў

  1. Яўген кажа:

    Нават спіс оЛЬГІНСКІХ выклалі ў сеціва. У выглядзе скана. Па тэгах знайсці можна. Так што такія войны толькі бліцкрыгамі і могуць быць, А потым лузэрства і ганьба. Выслоўем калі: у хлусні ногі кароткія.

    Па-другое, у ботаў яшчэ адна стойкая прыкмета ёсць. Як правіла яны запісваюцца падвойным іменем. Тыпу Света Света або Іванов іванов. Гэта каб не наязджаць на сваіх.

  2. Павел Біч кажа:

    Матэрыял каштоўнейшы. Толькі кім ён можа быць выкарыстаны? Палітычнай партыі у сп. Астройскага няма. існуючые партыі ёе лічыць фальшывымі, ці нават створынамі уладамі. Хаця здоровые нацыянальные сілы ёсць і ў БНФ і Маладым Фронте. Тое што пад Пецярбургам створаная міністерства хлусні, сведчыць што такіе неўзабаве будуць створаны і у астатнім Свеце. Інфармацыйная вайна пачалася. А на вайне немагчыма аднаму боку быць шчырымі. а другому хлуслівымі. Інакш шчырые артымаюць паразу. Для ідэалістаў кшталту сп. Астройскага гэта цяжкі факт. Але я прывяду прыклады. Немцы не хацелі спачатку вайны (2-й Сусветнай) браць закладнікаў (па законах вайны), але калі іх салдацікаў пачалі забіваць з-за вугла балканскіе партызаны апранутые ў штатскам, калі іх пачалі забіваць балканскіе селяне, выкурыўшы з немцымі па папяроске,- яны сталі браць і забіваць закладнікаў. Так і тут. Тое што ў Нідерландах ставараецца установа працівадзействія расейскай прапаганде сведцыць і Захад паступова пачне выкарыстоўваць методы хлусні расейцаў. Менавіта за гэта англа-саксонскі Свет напаў на нямецкіх нацыстаў, таму што тыя пачалі выкарыстоўваць метады расейскіх чекістаў.(а у каго яны вучыліся, вы ведеце лепш за меня). Але ніколі не сраўніваючыся з імі па-подласці.
    Так якая выснова тут для меня як нацыяналіста.. Імунітет супраць хлусні маюць толькі радікальные нацыяналісты. Іх ў Беларусі амаль няма і таму у нас дерьмакраты стогнуць што беларусы ў вайне ва Украіне стаяць на расейскім баку. А каго я лічу радікальнымі нацыяналістамі. вы ведаеце. Рэдакцыя сайта да іх не належыць. У яе галоўнымі ворагамі ёсць лібералы (ліберасты па іх тэрміналогіі)

    • Рэдакцыя кажа:

      Біч: “У рэдакцыі галоўнымі ворагамі ёсць лібералы (ліберасты па іх тэрміналогіі)”.

      Спадар Біч, мы ўжо і ня ведаем, як вам тлумачыць. Таму будзем паўтараць і паўтараць…
      Ворагамі беларуска-літвінскага народу, як і ўсіх іншых карэнных народаў сьвету зьяўляецца СІСТЭМА САЦЫЯ-ПАРАЗІТНЫХ СІЛ, у якую ўваходзяць:
      – і ліберасты – агенты глабалісцкай фінансавай алігархіі (ГФА),
      – і сіяністы – агенты сіянакратыі (якая ўплецена ў ГФА),
      – і імперасты – агенты расейскай імперыякратыі,
      – і польскія імперыялісты-шавіністы,
      – і “нашы” цяперцы зь іх паганай беларусафобскай этнацыдна-генацыднай ды прыхватызацыйнай дзейнасьцю ўнутры Беларусі
      – й іншыя агенты…
      (Можна гэтую СІСТЭМУ падаць ня з боку агентаў, а з боку галоўных суб’ектаў-выгадаатрымальнікаў соцыя-паразітнай формы існаваньня).

      Калі пераходзіць з пазіцыі аднаго ворага беларуска-літвінскага народу, на пазіцыі іншага (і ў гэтым бачыць крутую палітыку) – як увесь час прапануеце вы – ніякага станоўчага канчатковага выніку ня будзе.
      Патрэбна СІСТЭМНАЕ АБ’ЯДНАНЬНЕ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ ЭЛІТ усіх паняволеных народаў Сьвету (пачынаць можна зь Еўропы) на грунце ідэалогіі сістэмнага гуманізму, навукова-рэалістычнага сьветагляду і сістэмнай нацыянальна-дэмакратычнай палітыкі, накіраванай на нацыянальную і сацыяльную справядлівасьць.

  3. Павел Біч кажа:

    Тэорыя сп. Астроўскага з цяжкасцью можа быць прыложана да сучасных падзей. Напрыклад. Беларускіе хлопцы паехалі ваяваць на Украіну. Здавалася б усё лагічна – барацьба з расейскай імперыякратыяй. Улічваючы іх колькасць, яны не маглі унесці рашучага уплыва на вынікі вайны. Але як след з фото прадстаўленых на сайце іх там загінула вельмі шмат.. Можа ў прапорцыі нават более чым украінскіх хлопцаў. За тое у нас дома ў Беларусі няма было каму спыніць прагулачнае катаннне расейскіх байкераў, няма каму сустрэць як належыць троля Старыкава, паганяць праваслаўных казачкоў ў лесах пад Гродна, няма будзе каму перашкоджыць аткрыць вайсковую расейскую базу побач з Украінай з якой расейцы могуць пачаць паход на Кіеў і т д.. і т.п. Цяпер нашы добраахвотнікі апынуліся ў не у спраў, яны не могуць вярнуцца дамой .таму што ў Беларусі іх чакае турма. Яны з’ехаліся ў Прагу. Адтуль яны будуць рассеяны па Свету. Гэта што ваша аб’яднанне нацыянальных эліт? Вы можа спадзеёцеся што калісьці украінцы нам адплоцяць і дапамогуць скінуць наш рэжім? Такое адбываецца вельмі рэдка.і на гэтым нельга будаваць палітыку. Пакуль мы бачым, што Украіна павольна рухаецца ў Еўропу. а мы ў РФ.

    • Рэдакцыя кажа:

      Усё напісанае вамі, якраз і даводзіць, што супраць Беларусі дзейнічае (у т.л. праз афіцыйную апазіцыю) СІСТЭМА САЦЫЯ-ПАРАЗІТНЫХ СІЛ, перамагчы якую можа толькі СІСТЭМНАЕ АБ’ЯДНАНЬНЕ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ ЭЛІТ паняволеных народаў…

  4. Павел Біч кажа:

    Вайна між Украінай і Расеяй падзеліла семьі (асабліва ў Украіне) на прарускіх і праукраінскіх. Ужо некаторые кажуць, што ў любой нацыі ў любым народзе існуе твердая лічба каля 10% здраднікаў, якія абавязкова перйдуць на бок ворага ў вайне. Гэтая праблемы будзе вырашацца ў тэорыі сп. Астроўскага? Здаецца гэта ужо не палітычная. а псіхалагічная і маральная праблема. Постмодерністы аб’явілі аб канцы усялякіх ідэалогій.

    • Рэдакцыя кажа:

      “Постмодерністы аб’явілі аб канцы усялякіх ідэалогій”.

      Значыць, самы час падаваць сьвету сапраўдную ідэалогію – сістэмнага гуманізму.

    • Adash кажа:

      «Вайна між Украінай і Расеяй падзеліла семьі (асабліва ў Украіне) на прарускіх і праукраінскіх.»
      Мяркую, больш дакладна казаць не “прарускіх”, а “праМАСКОЎСКІХ”.

  5. Яўген кажа:

    Старыкава прыбралі ў нас з усіх кнігарняў. Як і шматлікіх іншых прашмандзеяў з рОССІЮШКІ, ад якіх ламіліся паліцы кнігарань. Так што ёсьць каму паклапаціцца. Аддаваць Беларусь не ўсе хочуць. Ды і “унутраную акупацыю” цяпер лепш зразумелі людзі. Трэба быць больш спагаднаму да людзей, ісці па жыцці шукаючы не ражна, на якое набегчы, а прыхільнікаў, і тады поспех хаця б больш верагодны. Навешалі на Пазняка сабак, а пра ўнутраную акупацыю гэта ён сказаў.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы