Рэдакцыя.
З пачатку Новага года мы назіраем ў інфармацыйнай прасторы нарастаньне хвалі матэрыялаў, якія сьведчаць, што “Захад” вырашыў зрабіць Пуціна для сябе канчаткова нерукапаціскальным. Каб нашы чытачы не ўпусьцілі гэты момант, мы вырашылі зафіксаваць і на нашым сайце некаторыя прыклады такіх матэрыялаў – “чорных метак” для Пуціна.
1.
Але найперш некалькі слоў пра падобныя паведамленьні, якія зьявіліся яшчэ ў самым канцы 2015 году.
Так, летась у сьнежні нямецкі тэлеканал ZDF выпусьціў выкрывальніцкі 44-хвілінны фільм пра расейскага прэзідэнта. Назва – «Чалавек улады – Пуцін. Супернік ці партнёр Еўропы» (гл. тут: https://www.youtube.com/watch?v=rJKcxKUvClc ; http://www.expert.ua/novosti/0/858-nemtsi-snyali-dokumentalnij-film—chelovek-vlasti—putin–protivnik-ili-partner-evropi—-video-/ – мова нямецкая, субтытры – расейскія; на сёньня больш за чвэрць мільёна праглядаў).
У фільме апавядаецца пра агрэсіўна-захопніцкія войны расейскай імперыі на чале з Пуціным у Чачні, Сірыі, ва Ўкраіне (пра ўдзел расейскіх войскаў у агрэсіі супраць Украіны – асабліва падрабязна; аднак пра напад на Грузію немцы цалкам забылі…). Таксама апавядаецца пра расейскія тэхналогіі прапаганды – пра сеціўных троляў, канал “Русія тудэй”, які вяшчае на Захад. Гаворыцца пра энэргарэсурсы, якія павінны належаць народам Поўначы і Сібіры, але забіраюцца ў іх і выкарыстоўваюцца расейскімі імперыялістамі ў якасьці сродкаў палітычнага ціску на Ўкраіну і, патэнцыйна, на Заходнюю Еўропу. У фільме таксама павярхоўна аналізуецца псіхіка Пуціна і асоб зь яго бліжэйшага атачэньня, зь якімі ён раіцца (менш за 10 чалавек).
Яшчэ ў пачатку фільма зьвяртае на сябе ўвагу кароткая формула, якую прапануе ўзяць на ўзбраеньне адзін амерыканскі генерал: тактыка Пуціна – хлусіць і ўсё адмаўляць (“lie and deny”).
Пры ўсіх недахопах фільму, якія лёгка заўважае кожны, хто дастаткова доўга вывучае Расею і расейскі імперыялізм, ён зьяўляецца істотным крокам ў кірунку значна больш рэалістычнага стаўленьня немцаў да Расеі, у адрозьненьне ад таго, што дэманстраваў яшчэ пару гадоў таму хаця б той жа сп. Рар…
Блізкі зьмест нясе і палутарагадзінны дакументальны фільм Валерыя Балаяна, зроблены на грунце журналісцкіх рассьледваньняў Анастасіі Кірыленкі й Уладзіміра Іванідзэ, “Хуізмістэрпуцін”. Фільм быў выстаўлены на Ютубе ў самым канцы 2015 г. (https://www.youtube.com/watch?v=azRiuBudWVc), на сёньня мае больш за паўтара мільёны праглядаў. У ім дакументальна апавядаецца гісторыя юнацтва і наступнага прыходу да ўлады цяперашняга прэзідэнта Расеі, а разам зь ім і карумпаванага клану супрацоўнікаў сьпецслужбаў, часткі алігархаў і крымінальных груповак.
2.
Настаў 2016 год.
І ўжо 2 студзеня стала вядома, што Міжнародная арганізацыя рэпарцёраў, якія рассьледуюць карупцыю ва ўсім сьвеце, са штаб-кватэрай у Сараева (OCCRP) прысудзіла штогадовую анты-прэмію “чалавека года” Ўладзіміру Пуціну за падтрымку арганізаванай злачыннасьці (http://www.golos-ameriki.ru/content/panov-ron-putin-award/2580640.html). Далей у матэрыяле паведамляецца, што кожны год гэты сумніўны гонар атрымлівае палітык, які зрабіў найбольшы ўнёсак у «забесьпячэньне і стымуляваньне арганізаванай злачыннай дзейнасьці».
Стваральнікі анты-прэміі ў сваім прэс-рэлізе асабліва адзначаюць «заслугі Пуціна ў справе ператварэньня Расеі ў буйны цэнтар па адмываньні нелегальных грошай, далучэньне арганізаванай злачыннасьці данбаскага рэгіёну і Крыма, яго [Пуціна] бездакорную рэпутацыю ў справе непакараньня крымінальных злачынстваў, удасканаленьне дзяржаўнай палітыкі ў галіне выкарыстаньня злачынных груп, якія сталі яе складовай часткай».
Рэдактар OCCRP – Дру Саліван – нагадвае, што Уладзімір Пуцін зьяўляецца фіналістам конкурсу з моманту яго заснаваньня і цалкам можа прэтэндаваць на прэмію за шматгадовыя заслугі ў галіне разьвіцця карупцыі [але анты-прэсію “чалавека году” арганізацыя рэпарцёраў прысудзіла Пуціну чамусьці толькі цяпер… – Рэд.]. «Ён быў сапраўдным наватарам у працы з арганізаванай злачыннасьцю, стварыўшы ваенна-прамысловы палітыка-крымінальны комплекс, які спрыяе яго асабістым інтарэсам. Я думаю, што Пуцін перакананы, што інтарэсы Расеі й яго інтарэсы – гэта адно і тое ж», – заявіў кіраўнік OCCRP.
«Уладзімір Пуцін і яго сілавікі, якія ўвабралі менталітэт «халоднай вайны», вывелі на новы ўзровень транснацыянальную арганізаваную злачыннасьць» – сцьвярджае Павел Раду, выканаўчы дырэктар OCCRP. «Выкарыстоўваючы адсутнасьць празрыстасьці ў сусьветных фінансах і сістэму афшорных кампаній, былі створаны новыя крымінальныя фінансавыя інфраструктуры, якія выкарыстоўваюцца злачыннымі групамі ў такіх далёкіх краінах, як Мексіка і В’етнам”, – нагадвае ён.
Пуцін названы «чалавекам году» па выніках апытаньня 125 рэпарцёраў, якія працуюць у жанры рассьледаваньня, і экcьпертаў 20 арганізацый зь Еўропы і Цэнтральнай Азіі. «Супернікамі» расейскага прэзідэнта ў барацьбе за анты-прэмію ў гэтым годзе былі прэм’ер-міністар Венгрыі Віктар Орбан і прэм’ер-міністар Чарнагорыі Міла Джуканавіч. У 2012 годзе лаўрэатам анты-прэміі OCCRP быў названы прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў, а ў 2013-м – парламент Румыніі.
3.
У той жа дзень, 2.01.2016, агенцтва Reuters выдала чарговую чульлівую для Ул.Пуціна (з улікам цяперашняга эканамічнага стану Расеі) інфармацыю (http://nn.by/?c=ar&i=162731).
Расейская газа- і нафтаперапрацоўчая кампанія «Сібур» атрымала буйны крэдыт у памеры 1,75 млрд даляраў з расейскага Фонду нацыянальнага дабрабыту (ФНД) пад нізкі працэнт. Сродкі пойдуць на фінансаваньне будаўніцтва новага завода ў Табольску. «Сібур» атрымаў гэты крэдыт пад 2% гадавых, у той час як на расейскім рынку найменшы адсотак пад такія сумы складае 7%. [Усё б нічога, але] саўладальнікам «Сібура» зьяўляецца Кірыл Шамалаў – зяць Пуціна (муж яго дачкі Кацярыны; гл. фота).
Кірыл Шамалаў на запыт Reuters каментара ня даў. «Сібур» ня мае ніякай інфармацыі «пра сямейныя сувязі ці сувязі паміж акцыянерамі кампаніі й прэзідэнтам Расеі», – заявіў агенцтву прадстаўнік кампаніі. У «Сібуры» таксама падкрэсьліваюць, што прыцягненьне сродкаў ФНД прайшло ўсе неабходныя працэдуры і было зацьверджана ў строгай адпаведнасьці з заканадаўствам.
«Сібур Холдынг» — найбуйнейшы нафтахімічны холдынг Расеі, які займаецца перапрацоўкай спадарожнага нафтавага газу, транспартуе і перапрацоўвае яго, выпускае базавыя палімеры (поліэтылен, поліпрапілен) і г.д. Асноўным акцыянерам «Сібуру» зьяўляецца Леанід Міхельсон (50,2%), Кірыл Шамалаў кантралюе 21,3% — ён стаў іх уласнікам пасьля таго, як ажаніўся (у 2013 г.) з дачкой Пуціна.
Пазьней Reuters апублікавала рассьледаваньне пра Шамалава, у якім сцьвярджала, што стан бізнэсмэна пачаў імкліва расьці пасьля яго шлюбу – 26-гадовы Шамалаў заняў крэсла віцэ-прэзідэнта па адміністрацыйнай падтрымцы бізнэсу «Сібура». Тады, у 2008 годзе, кампанія шукала чалавека, адказнага за сувязі з дзяржаўнымі органамі, і Шамалава запрасілі на гэтую пасаду. Калі ў «Сібуры» зьявілася апцыённая праграма, Шамалаў сярод іншых калегаў купляў акцыі й да восені 2014 года сабраў больш за 4% кампаніі. Аднак рэзка яго пакет вырас у выніку зьдзелкі зь яшчэ адным буйным акцыянерам «Сібура» Цімчанкам: у пачатку верасня 2014 г. Шамалаў кансалідаваў 21,3% акцый, у Цімчанкі засталося толькі 15,3%.
У інтэрвю выданьню «Коммерсант» Кірыл Шамалаў сцьвярджаў, што фінансаваў здзелку, узяўшы крэдыт у «Газпрамбанку» пад заклад актываў, якія яму належалі (якіх менавіта і колькі дакладна, у інтэрвю не ўдакладнялася).
Бацькам мужа дачкі прэзідэнта Расеі зьяўляецца Мікалай Шамалаў, які ў 2014 г. трапіў пад санкцыі Еўразьвязу, бо ён і Пуцін былі сузаснавальнікамі дачнага кааператыва «Возера».
У 1990-я Шамалаў-старэйшы працаваў стаматолагам, пасьля чаго заняўся пастаўкамі медыцынскага абсталяваньня. У 2015 г. быў заўважаны на дні народзінаў у… Пуціна.
4.
Праз два з паловай тыдні яшчэ адзін наймоцны ўдар – вердыкт Лонданскага каралеўскага суду (суддзя сэр Роберт Оўэн; на фота ўнізе, справа) па справе забойства Аляксандра Літвіненкі (https://www.litvinenkoinquiry.org/files/Litvinenko-Inquiry-Report-web-version.pdf).
Мы ня маем магчымасьці аналізаваць больш за 300 старонак выстаўленай на агульны прагляд справы, таму пададзім скарочанае апісаньне яе вынікаў, якое мы ўзялі адсюль: http://kavkazcenter.com/russ/content/2016/01/21/111300/okhota-na-putina–doklad-po-ubijstvu-litvinenko—eto-chernaya-metka-putinu-i-ego-bande.shtml.
З дакладу суда Лондана аб забойстве Аляксандра Літвіненкі стала вядома ня толькі аб датычнасьці Пуціна да радыяцыйнага тэракту, але таксама пра тое, як Пуцін і Патрушаў актыўна ўдзельнічалі ў дзейнасьці Тамбоўскай АЗГ (арганізаванай злачыннай групоўкі), а галоўнам дахам піцерскіх бандытаў і непасрэднымі членамі іх групоўкі былі афіцэры КГБ.
У вердыкце каралеўскага суду таксама зафіксавана пра:
– сувязі Пуціна з кампаніяй St. Petersburg Real Estate Holding Company, якая была асноўнай «адмывачнай» Тамбоўскай АЗГ;
– супрацоўніцтва Пуціна зь Сямёнам Магілевічам, які на справе быў ня толькі бандытам, але і агентам ФСБ, а таксама пра асабісты ўдзел Пуціна ў бізнэсе Магілевіча, за які той трапіў у сьпіс самых шуканых злачынцаў з боку ФБР ЗША;
– пра тое, як яшчэ падчас навучаньня ў школе КДБ Пуцін быў засьпеты на педафіліі, а потым, стаўшы дырэктарам ФСБ, найперш зьнішчыў увесь кампрамат на сябе, сабраны сьпецслужбамі за папярэднія гады; сярод зьнішчаных Пуціным матэрыялаў быў відэазапіс яго сэксу зь непаўнагадовымі хлопчыкамі, зьняты агентамі [ФСБ] ў той жа падстаўной кватэры на Палянцы і ці ледзь не на тым жа ложку, дзе займаўся “любоўю” з прастытуткамі генеральны пракурор Скуратаў, падстаўлены Пуціным і Абрамовічам;
– пра тое, як Пуцін паставіў свайго пратэжэ Віктара Іванова кантраляваць разам з бандытамі з Тамбоўскай АЗГ ўвесь наркатычны рынак Пецярбурга; сам Віктар Іваноў цяпер узначальвае ФСКН і займаецца тым жа самым – курыруе наркатрафік, які цалкам кантралюецца Крамлём;
– пра ўцягнутасьць Пуціна ў расейскую частку бізнэса калумбійскага наркатычнага картэля і адмываньне грошай ад продажу наркотыкаў.
5.
На днях на Ютубе зьявіўся паўгадзінны фільм (англамоўны з закадравай агучкай па руску – вытворчасьць ВВС; гл. тут: https://www.youtube.com/watch?v=mPA7SHQlaG8&feature=youtu.be), у якім апавядаецца, наколькі адрозьніваюцца афіцыйныя даходы і сапраўдныя капіталы Пуціна.
У фільме сьвярджаецца, што Пуцін, які афіцыйна зарабляе каля 100.000 $ у год, мае капіталы ў памеры ня менш за 40 млрд. даляраў (у 400.000 разоў большыя), што стыль яго жыцьця адпавядае толькі жыцьцю “савудаўскіх прынцаў” (ніжэй гл. кадры з гэтага дакументальнага фільма).
Значнае месца ў фільме займае дэманстрацыя палацаў, яхт, угоддзяў, якія належаць Пуціну, а таксама аповед пра падзельнікаў Пуціна, якіх ён узбагаціў – пра Ратэнберга, Цімчанку, Абрамовіча, Сечына, Мілера ды іншых.
У фільме да размовы аб прыродзе богацьцяў Пуціна былі прыцягнуты былы кіраўнік кампаніі «Судкамфлот» Зьміцер Скарга, былы расейскі бізьнэсовец Сяргей Калесьнікаў, блізкі ў мінулым да Пуціна бізнэсмэн Сяргей Пугачоў, падпалкоўнік юстыцыі ў адстаўцы Андрэй Зыкаў, намесьнік кіраўніка Мінфіна ЗША (!!!) па пытаньнях фінансавай выведкі Адам Шубін, іншыя.
Адначасна ў фільме выгараджваецца ня менш буйны злачынца – сёньня ўжо “чэсны міліярдэр” Міхаіл Хадаркоўскі… (фота апошняга ўнізе справа)
6.
Пасьля вердыкту Лонданскага суду некаторыя СМІ пачалі акцэнтаваць увагу грамадскасьці ня столькі на грошах і забойствах Пуціна, колькі на яго педафільскіх паводзінах (гл., напрыклад, тут http://rusmonitor.com/golyshev-o-tom-chto-putin-pedofil-ya-govoryu-s-2006-goda.html).
7.
Пад канец студзеня г.г. зноў рэзка актывізаўся вырхал вакол верагоднага ўдзелу Кадырава, які ўсім вядомы як чалавек асабіста адданы Пуціну, у забойстве Б.Нямцова.
Ліберальная апазіцыя істотна актывізавала свае выпады супраць яго (http://kavkazcenter.com/russ/content/2016/01/20/111275/drachka–demvor-khodorkovskij-prizval-putina-derzhat-v-kletke-svoyu-sobaku-.shtml ; http://kavkazcenter.com/russ/content/2016/01/25/111322/drachka–yashin-prizval-zhitelej-chechni-k-vosstaniyu-protiv-kadyrova-i-putina.shtml). Гаворка ідзе пра Кадырава, на ўвазе маецца… Пуцін.
У адказ Кадыраў назваў расейскую апазіцыю “шакаламі, якія атрымліваюць падачкі ад урадаў заходніх краін” (http://kavkazcenter.com/russ/content/2016/01/19/111270/drachka–kadyrov-v-roli-spuschennoj-s-tsepi-sobaki.shtml), яго бліжэйшыя паплечнікі абвінавацілі расейскія ліберальныя СМІ ў “інфармацыйна-тэрарыстычнай дзейнасьці па замове НАТА” (http://kavkazcenter.com/russ/content/2016/01/17/111254/razborka–kadyrovtsy-naekhali-na-ekho-i-dozhd-nazvav-ikh-predatelyami-i-prizvali-reshit-problemu.shtml), а 22 студзеня ўлады Чачні арганізавалі мітынг “у падтрымку кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава” (http://nn.by/?c=ar&i=163855), заявіўшы, што на яго прыйшоў “1 мільён чалавек”.
8.
Ня лепш для Пуціна выглядае і прагноз на бліжэйшую будучыню:
– так, у любы момант, як піша агенцтва Bloomberg, гішпанская пракуратору можа запатрабаваць арышту Пуціна і яго падзельнікаў у сувязі з абвінавачваньнем у больш чым 10-гадовым спрыяньні дзейнасьці тамбоўскай злачыннай групоўкі на тэрыторыі Гішпаніі (www.facebook.com/ania.dorn.7/posts/767464750033878);
– на падыходзе высновы галандскіх пракурораў аб вінаватых у зьнішчэньні пасажырскага «Боінга» рэйса MH17, зьбітага над Данбасам; там таксама доказы вядуць у кабінет Пуціна (http://rus.delfi.ee/forum/read.php?3,2123800);
– у сувязі з усім вышэй адзначаным, на меркаваньне некаторых палітолагаў, ня выключаны пачатак працэсу выключэньня Расеі з Рады бясьпекі ААН (там жа).
=
9.
Такія вось факты мы сабралі за апошні месяц у пацьверджаньне назвы нашага артыкула. Час іх абмеркаваць.
Па-першае, відавочна, што “Захад” нацэліўся на тое, каб прыбраць Пуціна з пасады прэзідэнта Расеі. І гэта ён ужо амаль і не хавае… (http://inforesist.org/dlya-zapada-ostalsya-tolko-odin-vopros-chto-delat-s-putinym/?_utl_t=tw).
Па-другое, у сеціве ўсё выразьней чутна, як перабіраюцца варыянты вырашэньня “пуцінскай праблемы”. Яны такія:
– Пуцін самастойна сыходзіць у адстаўку і адыходзіць у цень (1-ы),
– праходзіць палацавы пераварот са звальваньнем усёй віны пуцінскага рэжыму на боса (2-і),
– адбываецца гвалтоўнае адхіленьне Пуціна разам зь яго падзельнікамі ад улады і ўсе яны накіроўваюцца ў Гаагу (3-і),
– калі Пуцін усё ж застаецца ў Крамлі, рэзка нарастае ізаляцыя Расеі на міжнароднай арэне (4-ы).
Толькі будучыня ператворыць адзін з гэтых варыянтаў у рэчаіснасьць…
Трэцяе. Але нас зьдзіўляе (хаця, зь іншага боку, ужо даўно і не зьдзіўляе), што пакуль ніхто з палітолагаў-прагназістаў не прадказаў магчымасьці адкрытага і афіцыйнага абвінавачваньня Пуціна і некаторых асоб зь яго асяроддзя ў арганізацыі трагічных падзей 10.04.2010 пад старабеларускім Смаленскам.
Пакінута на заключны ўдар у якасьці галоўнай казырнай карты? Можа адбыцца толькі пасьля сыходу Пуціна з Крамля? Іншае?…
Чацьвёртае і… САМАЕ ГАЛОЎНАЕ.
Чамусьці мала хто зьвяртае ўвагу на тое, што праблема агрэсіўнасьці расейскай імперыі не вырашаецца з сыходам Пуціна. Праблема ж ня ў Пуціне, а ў тым, што “Вялікая Россссія” ня можа існаваць у іншай форме, акрамя як у выглядзе агрэсіўнай, крывавай імперыі. А, калі так, то яна заўсёды пагражала, пагражае і пакуль будзе існаваць – будзе пагражаць мірнаму жыцьцю самых розных народаў, а найбольш – суседнім. Гэта – 1000 разоў вядомы з аналізу рэчаіснасьці прынцып структурна-функцыянальнай узаемазалежнасьці (прасьцейшы прыклад гэтага прынцыпу: жывёлы, якія маюць капыты ды рогі, ня могуць быць драпежнікамі, а тыя, што маюць кіпцюры ды іклы – ня могуць харчавацца травой…; так і Расея, пакуль яна будзе заставацца на сваім месцы і займаць сёмую частку сушы, заўсёды будзе праводзіць імперскую палітыку…).
Што азначае тое, што “Захад” нацэліўся толькі на Пуціна?
Ён хоча, каб расейская імперыя захавалася? Ён хоча вярнуць сваю ўладу над Расеяй, бо тая яму і далей патрэбная для тэрору на тэрыторыі Еўразіі? Ці “Захад” усё ж мае іншыя планы, але хавае іх?
На гэтыя значна больш важкія пытаньні мы, на жаль, усё яшчэ адказаць ня можам, а таму і далей з трывогай і надзеяй будзем сачыць за далейшай хадой расейскіх падзей.
Гісторыя працягваецца і адбываецца на нашых вачах…
–
Усяго вам лепшага, сябры.
Лёгіка падказвае, што Захаду і ЗША трэба мець процівагу Кітаю на месцы Расеі, але ў цяперашнім стане яна не адпавядае іхным памкненьням.Магчыма ідзе пошук іншага (амо адбор з раней нарыхтаваных плянаў, вядома таямнічых!).
Не выключаю, што STRATFOR злівае дэзу.
Падобнае на тое, што Vladlv зафантазіраваўся. Якой народ можа заселіць Сібірь акрамя кітайцаў каб быць працівагай Кітаю? Няма такіх. Як што узнікне два Кітая варожыя адзін аднаму. Але да такіх падзей можа прывесці толькі развал Расеі і тады нам ужо “мала” не будзе.
Вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=ypEnuTj7rW0 – дзень у дзень поўнае супадзеньне з нашым матэрыялам.
Бывае ж такое…
Вось тут меркаваньне расейскага (імпэрскага) палітолага Суздальцава, якое адлюстроўвае сёняшні падыход Крамля да Беларусі:
http://politoboz.com/content/korporaciya-belarus-prodolzhenie
Чытаць ў інтернете усё болей няма чаго. Калі ж па тэме падаванага матэрыяла – то мяркую, што меткі амаральнасці якія раяцца вакол Пуціна для палітыкаў не маюць вялікага значэння. Яны толькі для маралістаў кшталту З.Пазьняка, Шушкевіча і іншых нашых горе-палітыкаў. Зацікавіла інфармацыя пра магчымасць пераўтварэння руха “Белая Русь” ў партыю. Хоць бы гэта адбылося. Тады там сабраліся б усе мракабесы і прыхільнікі уваходжання (пасля парачкі правакацый з боку расейскіх спецслужбаў) нашай краіны ў РФ. Тады разуменне што назвы Белая Русь і беларусы гэта расейскі праект па нашаму знішчэнню пайшло больш шпарка. Сначала одежда евреев и русских складывалась в отдельную кучу. С осени 1944 года сюда же сбрасывали и одежду паляков. Все добро предназначалось для эсэсовской организации.
Сп. Астроўскі, адбылася важная падзея. Упершыню за шмат гадоў здаровые сілы БНФ зрабілі спрабу скінуць са сваёй шэі розных дерьмакратаў і адмовіліся удельнічаць ў іх безконцых пасяделках (кангрэсах). Ваша і сп. Мурашкі і сп. Высоцкга тэза што ў апазіцыі адны толькі здраднікі не вытрымлівае ніякой крытыкі. Такое немагчыма на практыцы. Інакш кажучы, тады трэбы бежаць з гэтай краіны і меняць нацыянальнасць. Здаровые сілы у нас ёсць, іх трэба і сабраць і пажадана даць новую ідэалогію. На жаль , я тут не бачу нічога акрамя версіі Кацярыны 2-й. Вы з ёй, чую, пакуль не цалкам згодные. Вам страшна аб’явіць увесь беларускі шлях пасля Бурачка тупіковым. Але такое распаўсюджана у Свеце. Ці Расея не шла тупіковым шляхам камунізму (бальшавізму) апошніе 100 гадоў? Ці яна цяпер на правільным шляху? Ці не упадала ў зман Нямеччына пры Гітлере? Вельмі спадзеюся на вас што пачнёце практычную працу.
Сп. Павел, дайце, калі ласка, больш падрабязную інфу пра “важную падзею”…
Адмова БНФ у правядзеньні Кангрэсу ў ягоным памяшканьні “аб’яднанай апазіцыі” аніяк не выглядае на рэвалюцыйны нацыянальны ўздым…Дробны акцік…Такое прыглушаны шэпт прыбітых людзей…Ня больш…
Так што сп.Біч не выдавайце пажаданае за рэчаіснасьць…
Відавочна што ўсе структуры афіцыйнай апазіцыі цалкам не падыходзяць да маштабных задач…
На жаль гэта жорсткая рэчаіснасьць…
Ня будзе паўстаньня міфічных нацыяналістаў у БНФ,ХДП ці ў “Гавары праўды”, бо прыкормленыя і баязьлівыя…
Магу зразумець Ваш сум і настальгію, але праўда зусім іншая…
Давайце не будзем займацца дэмагогіяй, а рабіць свае, хай і маленькія, захады для ўзмацненьня нацыянальна-вызвольных сілаў…