nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

ІДЗЕ ВАЙНА ЗА БЕЛАРУСЬ

Кастрычнік 16, 2016 | Каментары (22)

Сяргей Высоцкі

%d0%b2%d1%8b%d1%81%d0%be%d1%86%d0%ba%d1%96-1

 

 

 

Выстаўляем даную публікацыю па настойлівай прапанове аўтара і шэрагу людзей. Зь нязначнымі рэдакцыйнымі праўкамі.

Рэдакцыя.

 

 

Кожны сам абірае, што ставіць на сваю старонку ў Фэйсбуку. Нехта выкладае ежу, нехта аголеных паненак, нехта тупа піярыцца – “выпіў піва, зьеў каўбаскі, хадзіў туды, сюды, рабіў тое…”. Ну, як кажуць, кожнаму сваё.

Датычна сябе, ніколі ня гнаўся за такім танным самапіярам, і ніколі не прыніжаўся перад СМІ мафіі, задача якіх – супольна з медыя каланіяльнага рэжыму – здушваць праўду, перакручваць сутнасьць, закідваць у галовы інфармацыйнае сьмецьце, замоўчваць сур’ёзных, нескароных людзей…

Пра сваю персону нагадваю толькі ў вельмі важных падзеях:

– барацьба з РНЕ,

– ранейшы Курапацкі Чын,

– паездкі на ўсход Украіны з валанцёрскай місіяй, дзе быў пад бомбамі,

– удзел у Памаранчавай рэвалюцыі й Рэвалюцыі Годнасьці,

– канферэнцыі па заснаваньні Альянсу Балта-Чарнаморскіх Нацый (АБЧН),

– прамовы на Майдане і ў Літоўскім Сейме,

– няпростыя перамовы з польскімі калегамі,

– удзел ва ўшанаваньні памяці беларускага героя Алеся Чаркашына

Пра кожную ж сустрэчу зь вядомым чалавекам, кожныя перамовы, кожны выступ перад прыхільнікамі выстаўляць ня буду. Гэта і дурнота, і шкода. Як казаў мой выдатны сябра і настаўнік Васіль Чырваній, “спачатку справа – потым слава…”

А выхваляцца беларускім апазіцыйным палітыкам асабліва няма чым. Іх танныя самапіяры наганяюць тугу. Ізноў “я-я-я” ды запабяганьне грошаў за любы кошт на фоне поўнай адсутнасьці стратэгіі, кардынальнага бачаньня. Дый грошы ўсе тыя з чужынскіх лагероў…

Узгадаў вышэй названыя падзеі толькі з-за аднаго – акром тэмы Курапатаў, якую зараз махляры тэрмінова перакручваюць на свой капыл, вы ня знойдзеце аніводнай публікацыі ні ў адным апазіцыйным СМІ пра мой удзел у іх!.. Ні Белсат, ні НН, ні радыё “Свабода” аніводнага разу не далі слова… Так, амерыканскія СМІ, літоўскія, украінскія перыядычна зьвяртаюцца, бо бачаць многіх людзей, якія ёсьць у нашых шэрагах насуперак ціску расейскіх ды лукашэнскіх сьпецслужб, насуперак падлючаму подкупу афіцыйнай апазіцыі. А “свае” “апазіцыйныя” СМІ наадварот тупа апускаюць камеру, а потым з гэтай вінаватай мінай: “ну, ты ж разумееш, Сяргей…”

Я магу зразумець, але ці зразумее і прабачыць вам беларуская нацыя, бо вы разам з рэжымам абкрадаеце яе 20 гадоў?!.

Вось можна тыднямі пераглядаць а-па-зі-цый-ны-я СМІ, але не пачуеце і не пабачыце аніводнай публікацыі прафесара Алеся Астроўскага. Выбітны беларус, які ў самыя змрочныя часы лукашызму пачаў у Беларусі змаганьне за адкрыцьцё беларускамоўных класаў у абласных гарадах. Ціпер іх прыбаўляецца… Чалавек, які распрацаваў канцэпцыю нейтральнай і нацыянальнай Беларускай Дзяржавы, а цяпер кожны небарака як ні ў чым не бывала прамаўляе пра “другую Швайцарыю”… За падтрымку Украіны, за беларускую мову і нацыянальна-дэмакратычную пазіцыю яго пазбавілі  працы. Астроўскі – гэта вам ня блазны з афіцыйнай апазіцыі…

Адзін раз у 5 гадоў можна прачытаць пра беларускага дысідэнта Міхася Кукабаку, які кажа пра “мафіёзнасьць апазіцыйных СМІ”…

Насамрэч такіх імёнаў дзясяткі, адмыслова замоўчваемых ды перасьледуемых у цяперашнім рэжыме – фактычна рэжыме двайной акупацыі

Але раней ці пазьней усе загароды ворагаў Беларускай (Ліцьвінскай) Нацыі будуць скрышаныя ўшчэнт! І ўсім злодзеям мала не падасца…

 

Каментары (22)

  1. Licvin says:

    ”К моменту смерти Ленина всё было сделано, всё расставлено по местам. Основные государственные органы подавления, руководства, власти находились в руках Интернационала. ЧК /в дальнейшем ОГПУ, НКВД, КГБ/, армию и ЦК возглавляли и не только возглавляли, но и контролировали на всех средних инстанциях интернационалисты. К моменту смерти Ленина в этих трёх основных государственных институтах в центре, то есть особенно в ЦК, ЧК и генеральном штабе, на уровне высшего руководства, средних руководителей, а равно и на местах, в губерниях, позднее в областях, равно и в военных округах, все руководящие нити находились, мягко сказать, не в русских руках. В тех же самых руках и все средства массовой информации, все газеты, журналы, книжные издательства, от главного редактора до заведующего хозяйственной частью, от Мехлисов, Авербахов, Кольцовых, Стекловых до Богорадов вся пресса, литературная критика, радио, все второстепенные государственные институты вроде профсоюзов, министерств, главков, трестов, торговли, медицины, педагогики — всё было занято и захвачено, всё было пронизано, всё крепко держалось в руках.”
    Владимир Солоухин, русский писатель. Последняя ступень. 1995/.

  2. Siarhiej says:

    Чорт з імі, гэтымі інтэрнацыяналістамі, Марксам, Леніным, Троцкім … і рускімі пісьменьнікамі! Як ратавацца беларусам-ліцвінам ад “рускага міру”, маскоўскай арды і нашай дыктатуры? Чакаць 70 гадоў пакуль само ляснецца? Здзічэем, змізэрнеем, знікнем …

  3. Licvin says:

    Вы мяне здзівілі, Siarhiej! Дастаткова замяніць словы ”Ленін” на ”АГ”, ”інтэрнацыянал” на ”русафілы”, ”КДБ” на ”ФСБ” і гэтак далей, і перад намі паўстане сёнішняя сытуацыя ў нашай краіне. І зразумела, што будзе заўтра–паслязаўтра! І тады не трэба траціць сілы і словы на пустыя эмоцыі і расчараванні, і можна заняцца справамі, аб якіх даволі грунтоўна было сказана ў папярэдніх артыкулах, у тым ліку ў ”Кодэксе ліцьвіна”.
    Чакаць нам з вамі ўжо таму нельга, што нас, старычкоў, праз 5-15 год ужо не будзе. Таму трэба сеяць тыя веды што мы маем. Сутыкаць ілбамі імперыялістаў з інтэрнацыяліністамі, тлумачыць ”рускім братам” хто такія ”інтэрнацыяналісты”, а ”інтэрнацыяналістам” тлумачыць хто такія ”імперыялісты”. І старацца быць у добрых стасунках і з тымі і з другімі. І сеяць свае семена, таксама захоўваць і назапашваць гэтыя разумовыя семена, каб у спрыяльны момант ці гістарычны час выкласьць…

  4. Siarhiej says:

    Не па тэме.
    Бездапаможнасьць цывілізаваных краін у барацьбе са злом. У Аўганістане за 2015 год выраблены 3300 тон опіўма, а ў гэтым годзе будзе выраблена 4800 тон. Аўганістан вырабляе 80% опіўма які ідзе на вытворчасць гераіну. Талібы “крышуюць” вырошчываньне маку, але ж як гэты опіўм транспартуецца куды трэба і як выпловаюцца грошы … Хто гэта прасоўвае?

  5. Siarhiej says:

    Не па тэме.
    ААН мае аддзел па наркотыках і злачынствах (UNODC) з бюджэтам 700 млн даляраў на 2 гады (2016-2017). Галоўны офіс Аддзела знаходзіцца ў Вене, а ўзначалівае яго з 2010 года былы амбасадар Расеі ў Вялікай Брытаніі Юры Фядотаў. Колькасьць супрацоўнікаў каля 2000 чалавек у 21 рэгіянальных офісах. UNODC таксама занімаецца праблемамі міжнароднай арганізаванай злачыннасці, гандлем людзьмі, незаконнай эміграцыяй, карупцыяй, адмываньнем грошай, …
    Падрабязнасці пра наркату можна паглядзець тут: http://www.unodc.org/wdr2016/index.html

  6. Licvin says:

    Ёсьць ”Пяць невырашаных праблем навукі”, дзе адной з праблем ёсьць змяншэнне нараджальнасьці ў краінах трэцяга сьвету. Нарката — адзін з прыёмаў вынішчэння людзей, і гэтыя прыёмы пастаўлены на тэхналагічны канвеер. Там і генітычна мадэфіціраваная ежа, і лекі, аднаполыя бракі, і нават мода і чорт ведама што яшчэ.
    PАЮ тэрмінова прачытаць у інтэрнэце ”Владимир Солоухин, ”Последняя ступень.” 1995/”, тады вы будзеце ”в теме”.
    Наконт наркаты: параіцца з кітайцамі і ўзяць на ўзбраенне іхні гістарычны досвед. Нарката ў краіне зьнікне на наступны дзень!!!

  7. Павел Біч says:

    Якшто маўчанне сайта не выклікана матэарелістычнымі прычынамі – кшталту хваробай, ці жахлівым станам семьі сп. Астроўскага – то не ёсць лі маўчанне сайта следствам ідэйнай радікалізацыяй свядомасці беларусаў у якой месца для такіх размытых, невызначаных ідэалогій як ідэалогія сп. Астройскага. няма ужо месца?

  8. Licvin says:

    Павел. Галоўнае, што ёсьць магчымасьць абменівацца думкамі аб падзеях апошніх тыдняў. Мяне здзівіла, што 47% амерыканцаў галасавала за Хілары, покуль не вычытаў што там дзесяткі мільёнаў жывуць на пасобіях, асабліва імігрантаў. Уражанне такое, што халяўшчыкі і грантасмокі заенчылі па ўсім свеце, бо халявы больш не будзе. Лібералы таксама круцяцца, як той в’юн на патэльні.
    Пачынаецца новы расклад палітычных сіл на сусветнай мапе. Разам з тым лібералы — гэта вялікая сіла і яны могуць тармазнуць Дональда Т, нават пры неабходнасьць –ліквідаваць. Ва ўсялякім разе прыдзецца ўсяму постсавецкаму прастору разлічваць на саміх сябе. Захад не паможа. Такім чынам можна чакаць тэктанічных зрухаў і нават дыктатуры.

  9. Павел Біч says:

    Шаноўны Licvin, ты лепш меня ведаешь недахопы сайта Астроўскага. Я ў апошнім каментары намекнуў яшчэ аб адной прычіне недахопу – радікалізацыя поглядоў беларусаў ў якой месца такім размытым ідэалогіям як ідеалогія сайта месца ужо не будзе.
    Прысутнічаў на презентацыі фільма Корзуна аб палітычных рэпресіях. Фільм вельмі слабый, ён мог быць цікавым 25 год таму. Выступіў Мазынскі і Жбанкоў. Першы прызнайся што негледзячы на яго прапаганду беларусшчыны ў тэатре і кіно , назіраецца поўны тупік, Тое ж іншымі словамі падтвердзіў і Жбанкоў. Некалькі раней гэта ж падтвердзіў і А. Тарас прызнаўшыся што яго – на мой погляд вельмі теленавітыя Сборнікі, народ не хоча браць і на рускай мове, і нават бесплатна. Я у сваім апошнім артыкуле патлумачыў гэты факт, але незалежные сайты яго не надрукавалі (ў тым ліку такі незалежны як сайт Астроўскага) . Пачакаем яшчэ некалькі часу, калі бесперспектыўнасць беларусшчыны стане яснай яшчэ большаму колу людзей (у асноўным молодзі). Я таксама там выступіў.
    Згоззен з табой што пачынаецца новы расклад палітычных сілаў па усім Свеце. Як і заўжды любы працесс мае две на першы погляд працівалеглые тэнденцыі. Першая – пераможная хада лібералізацыя ( велізарны абмен людзмі , таварамі. інфармацыяй); другая – таксама пераможная – выпячыванне на першы план нацыянальных адрозніванняў розных народаў, і рас – інакш кажучы – агалтелы нацыяналізм. Яго прыкметы бачны ужо ў Польшчы і Венгрыі, а таксама ў Расеі і ўУкраіне Гэта як толькі глядзець на бліжэйшых суседзяў. Філосафы кажуць што гэтые тэндэнцыі не змогуць разрешыцца па Гегелю – гэта значыць пераутварцаа ў новы сінтез. Так было раней калі не панавалі Знакі і сімулякры. Цяпер развіцце будзе ісці ад катастрофы да катастрофы. Баюся што мы як краіна і народ можам ў такім выпадку знікнуць.

  10. Licvin says:

    Кніжкі не купляюць — няма грошай. Па–другое няма часу іх чытаць. Мастацкая літаратура цалкам нечытабельная. Дакументальны мастацкі раман, інтэр’ю, публіцыстыка яшчэ так–сяк чытаюць, але купляць не будуць. І беларушчына тут ні пры чым.
    Інфармацыі зашмат, падаецца мазаічна, і мэтанакіравана, абы забаніць людзям інфармацыйным смеццем мазгі. У школе тое самае, дзецям замест прыродазнаўчых навук, энцэлапедычных ведаў, даюць смецце.
    Нацыяналізм — гэта абарона сваёй тэрыторыі, Глабалізм — экспансія і захоп чужых тэрыторый. Зараз выхоўваюць новыя пакаленні абыякавых касмапалітаў. Таму народы і краіны знікнуць. А з індвідыўмамі глабалісты справяцца лёгка.
    Мы, старычкі, павінны сыходзіць годна. Мы апошнія, хто некалі былі зьяднаныя! Наконт катастроф — яны ўжо ідуць адна за другой. Югаславія, Ірак, Лівія, Сірыя, Украіна…

  11. Siarhiej says:

    Не згодны наконт катастроф. Украiна – не катастрофа, а цяжкi рух наперад.
    Здаецца дамiнуючымi вiдамi канкурэнцыi сеньня есць тэхналагiчная i дэмаграфiчная. Дыктатуры вельмi слабыя у гэтых 2-х вiдах i абiраюць гвалтоуныя вiды: хлусню, вайну, … Нацыi якiя захоплены дыктатурамi знаходзяцца у тупiку. Элiта нацыi не павiнна здавацца.

  12. Licvin says:

    Украіна — гэта прэцэндэнт будучыні. Як пойдуць падзеі там — такая палітычная будучыня будзе валадарыць у сьвеце. З аднаго боку Будапешцкі мамарандум, які мае прынцыповае значэнне ў справе нераспаўзанне ядравай зброі і тым самым прадухіленне атамнай вайны. З другога боку сусветная алігархія можа і начхаць на мемарандум і прадоўжыць глабалізацыю, каляровыя рэвалюцыі, знішчэнне і раздрабленне суверэных краін,у першую чаргу постсавецкіх і багатых рэсурсамі. Тады Украіну будуць раздрабняць на 3-4-5 часткі.
    Трамп можа сказаць, што Украіна — гэта тэрыторыя ўплыву Расіі, акрамя Заходняй Украіны (Закарпацця, Львоўшчыны, Букавіны і пр.) якая была гвалтоўна далучана Сталінам ў 1939 годзе.
    Ва ўсялякім разе наш лідэр, у адказ на пытанне аб выхаванні патрыятызма ў нашай краіне, заявіў, што ”мы ніяк не выхоўваем патрыятызм. Справядлівасьць — гэта і ёсьць патрыятызм.” Ба–ба–ба!!! Моцна прамоўлена! І як я гляжу цалкам ў рэчышчы ідэй сусветнай закулісы!
    ”…привести дело к тому, чтобы катастрофически распадались семьи, чтобы люди блудили и богохульствовали, отнять у них святость очага, заставить их плеваться в сторону предков, лишить их корней национального самосознания, смешать народ во всеобщий интернациональный винегрет… Одним словом, приготовить удобоваримый и легкоусваиваемый бульон… Проследите по всей обозреваемой нами истории, начиная со средних веков, а может, и еще раньше, и вы заметите, что во все времена и у всех народов существовали два понятия: прогрессивное и реакционное. Так вот, нетрудно заметить, что во все времена и у всех народов прогрессивным почиталось то, и только то, что лило воду на мельницу глобалістов, а реакционным называлось то, и только то, что действовало прямо или косвенно против них. Такое уж они стремились создать общественное мнение.Всё, что подпиливало государственные устои народов, все, что расшатывало народы, разжижало и ослабляло их, разлагало в конечном итоге, — все прогрессивно. Все, что укрепляет и сплачивает народы, цементирует их, делает более устойчивыми и сопротивляемыми, все, что усиливает национальный дух, — все это консервативно и реакционно. Поклоняешься делам своих предков, гордишься ими, воспеваешь свой народ и его устоявшиеся за века святыни — смешон, отстал и глуп. Плюешь на святыни, хихикаешь, оглядываясь на них, отрекаешься от них, злословишь, расшатываешь — умница и герой. ”Последння ступень” В. Солоухін.

  13. Павел Біч says:

    Ключавые словы якая тлумачыць погляды аўтара – “каляровые рэвалюцыі”. З кантэкста ясна што ён ставіцца да іх адмоўна. Астатняе можна не чытаць. Шаноўная Рэдакцыя, дайце аценку. Можа і вы супраць к. рэвалюцый?

  14. Siarhiej says:

    Навошта тлумачыць правалы і памылкі начальнікаў, дыктатараў, лідэраў ды народаў глабалізацыяй ды сусветнымі змовамі, як гэта робіць Солоухін? Прасцей і праўдзівей зразумець памылкі, патлумачыць іх уласнай дурасьцю і больш не рабіць.

  15. Павел Біч says:

    Тое што сп. Літвін прычытаў у Салаухіна і тое што ён хочет запісаць на рахунак рускага міра, было вядома яшчэ старажытным грекам: ” чего не порит пагубный бег времени – нашы отцы што были хуже чем деды, нас негодней вырастили, наше потомсво будет яшчэ парочней.”

  16. Licvin says:

    ”Прасцей і праўдзівей зразумець памылкі, патлумачыць іх уласнай дурасьцю і больш не рабіць.”
    Э не браце, усё не так. Бо ў нас няма сваёй уласнай стратэгіі і тактыкі, адсутнічая сыстэмная нацыянальная ідэя. Вы нават зрабіўшы каляровую рэвалюцыю — уладу не возьмеце! Возьмуць іншыя, тыя ў каго ўсё гатова. Так было ў 1917 годзе, і ў 1991 годзе, так ёсьць сёння і на Украіне, так будзе і ў нас.
    Дарэчы на kniharnia.by выстаўлена кніжка ” Маўчы і будзь хітрым”. Чытайце і падтрымлівайце сваіх !

  17. Siarhiej says:

    “Хітрыя” не маўчаць. Нават маскаль “Толстыкот” лезе сюды са сваімі дзябільнымі каментарамі.

  18. Licvin says:

    ”Тлустыбот” — гэта разбуральнік, ён не здольны на стварэнне. Яго істына нішчыць і ён чакае калі яму дазволяць гэта рабіць. Яму патрэбны хаас, рэвалюцыя, безуладзе ці дыктатура фашызма, каб стаць запатрабаваным у жыцці…
    ”Яны рэйдэры, зондэркаманда для выканання бруднай работы, каб замачыць, апусціць, згвалтаваць, растліць, запалохаць, справакаваць… ” ”Імперскі сіндром”
    Іх трэба ведаць і вывучаць, але яны не здольныя да стваральнай боскай рабоце. Таму аб сваіх справах будзем гаварыць самі, не ўступаючы ў дыялог з нячысцікамі.

  19. Павел Біч says:

    Бяда не ў тым што ісціны няма, бяда ў тым што ісцін зашмат.Каб перадоліць гэты сумны вывад, трэба увесь час працаваць і працаваць, каб разабрацца на чыім баку пачаць ваяваць. Але гэта ужо не ёсць ісцінай ў апошняй інстанцыі. Тое што прапанаваў сп. Літвін ёсць чыстая метафізіка, рэлігійны лад мышлення. Ён сваіх апанентаў ужо называе нечысцікамі.. Далей падаць ужо немагчыма куды. Нават расейцы – нашто уж самаяя адсталая еўрапейская нацыя – і тыя зразумелі што называць сваіх апанентаў нечысцікамі гэта мракабесіе. (паняцце ісціны і паняцце нечысціка стаяць побач; і тое і іншае ёсць разумовымі кантструкцыямі пэўнага лада мыслення).

  20. Licvin says:

    Такі гігант думкі, як Леў Талстой, знайшоў істыну ў Веры ў Бога! Усе астатнія істыны ёсьць лжэістыны. Пры веры ў Бога трэба выконаваць дзесяць Боскіх запаведзей.
    Сп. Біч гаворыць: ”трэба увесь час працаваць і працаваць, каб разабрацца на чыім баку пачаць ваяваць.” ??? Сусветная мафія толькі і марыць, каб пачаць лакальную вайну на постсавецкім прасторы рукамі некалі самага ”чытаючага савецкага грамадства”.
    Калі чалавек абражае народ, людзей, жадае ваяваць — ён выканаўца нячыстых помыслаў, і сам на баку Зла.

  21. Павел Біч says:

    У рускай нацыі такія вялікія праблемы з інтэлектам і адпаведна з вялікімі людзмі, то яны ў Вялікія запісваюць такіх жалкіх мысляроў як Л. Таўстой. Дарэчы, які – як і Дастаеўскі меў нашые – літоўскіе корні. Астатніе “вялікіе” рускіе цалкам не катыруюцца на Захадзе. што і прымушае рускіх люта ненавідзець Заходніе народы. Правільна, савецкі челавек шмат чытаў, але розуму так і не набраўся. Інтэлектуальная нікчэмнасць рускіх праяўляецца ва усіх сферах. Амаль усе вялікія рускіе гэта або не рускіе па крыві, або гібріды. Слава богу нерускіе народы па-крыху пачынаюць зразумець з кім маюць справу сутыкнўшыся з рускімі. Украінцы толькі слаба пачынаюць казаць аб сутнасці рускікх. Наша міссія будзе казаць аб гэтым ў поўны голас.

  22. Толстокот says:

    Тлустыбот” — гэта разбуральнік, ён не здольны на стварэнне.

Пакінуць каментар

*

  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы