nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Расея рыхтуецца да анэксіі Беларусі

29 снежня, 2016 | 57 каментарыяў

Вадзім Доўнар

%d0%b4%d0%be%d1%9e%d0%bd%d0%b0%d1%80

 

 

Пра тое, што напісана ў загалоўку, мы папярэджваем з часу заснаваньня сайта (то бок, больш за 10 гадоў). Але гэта не азначае, што мы павінны ігнараваць аналагічныя папярэджаньні іншых. Таму выстаўляем заўвагі ды аргументы Вадзіма Доўнара (гл. фота) – беларускага журналіста, які сёньня жыве і працуе ва Украіне. У 1994 годзе ён закончыў журфак БДУ. Працаваў у “БДГ”, “Камерсанце”, на радыё “Рацыя”, у агенцтве “Росбалт”, сёньня працуе ў “Новым рэгіёне”. Папераджальныя выкрывальніцтвы сп. Доўнара – якія зьвяртаюць нашу ўвагу на злачынныя планы расейскай імперыякратыі – мы нязначна адрэдагавалі й па-свойму сістэматызавалі.

Рэдакцыя.

 

 

 

 

1. Унутры Беларусі ўсё падрыхтавана.

(узята адсюль: http://obozrevatel.com/blogs/38701-gibridnyij-sosed-ukrainyi.htm)

Найперш там замест беларускай сімволікі [сапраўднай нацыянальнай] падымаюць БССРаўскі гібрыд. Потым “Днём Незалежнасьці” краіны называюць дзень вызваленьня сталіцы ад нямецкіх нацыстаў [калі палова Беларусі яшчэ акупаваная]. Затым прывучаюць лічыць “выбарамі” сьпектаклі з заранёў вядомым канцом. “Гісторыяй” – набор фантазій [усходняга] суседа, зь якім неаднаразова ваявалі. “Здраднікамі” – шчырых патрыётаў. “Саюзьнікам” – адвечнага ворага. Яго імперскую псеўдакультуру і яе сурагаты – “агульнымі дасягненьнямі”. Пры гэтым, вядома, [прамаскоўскі] узурпатар называецца “прэзідэнтам”. Франшызы расейскіх сродкаў масавай дэзінфармацыі (СМДІ) падаюцца як “беларускія СМІ”. Грамадская дэградацыя і [эканамічны стан беларусаў на ўзроўні] падтрыманьня штаноў называюцца “стабільнасьцю”. Рэлігійны філіял КГБ-ФСБ на чале [са стаўленікам расейскага] патрыярха зь іншай краіны, які ня ведае ні слова па-беларуску, прымушаюць лічыць “сваёй царквой”.

Праз гады мы бачым, як разам з параалімпійцамі крочыць здаровы мудак, якога ўсходнія тыпу СМІ падаюць як спартсмена. Потым высьвятляецца, што ён тыпу беларускі чыноўнік, які нікога акрамя свайго пахана не прадстаўляе … Прэс-сакратар пахана заяўляе, што гэты ілжэпараалімпіец выступіў ад імя дзяржавы (з чужым сьцягам! Ага…) Пры гэтым сам пахан маўчыць. Ці варта зьдзіўляцца, што “беларус”, які выступіў ад імя беларускай дзяржавы, урэшце апынуўся… расейцам. Падкрэсьлю, не этнічна рускім зь беларускім пашпартам, а менавіта грамадзянінам РФ…

 

 

2. Усё падрыхтавана і ў “Союзном государстве”

(узята адсюль: http://obozrevatel.com/blogs/81096-rossiya-gotovitsya-k-novoj-anneksii.htm)

Падзеі апошніх месяцаў сьведчаць, што Расея ўжо ў наступным годзе мае намер адкрыць трэці ваенны фронт, стварыўшы дадатковую магчымасьць для поўнамаштабнага ўварваньня ва Украіну. Гаворка ідзе фактычна аб акупацыі Беларусі.

Мы ўжо пісалі, што ў 2017 годзе Міністэрства абароны Расеі мае намер адправіць у Беларусь звыш 4.000 вагонаў з ваеннымі грузамі. Колькасьць вагонаў параўнальная зь неабходным для перакіданьня Першай Гвардзейскай танкавай арміі Расеі. Апошняя была адноўлена ў Падмаскоўі ў 2014 годзе, пасьля пачатку вайны з Украінай.

Пры гэтым назіральнікі ў Менску адзначаюць, што гаворка можа ісьці ўласна ня столькі пра класічны захоп тэрыторыі Беларусі, а пра псеўдадобраахвотнае аб’яднаньне дзьвюх краін пад выглядам рэферэндуму (як у Крыме).

Пра такую ​​верагоднасьць кажуць наступныя акалічнасьці:

  • Беларусь ужо зьяўляецца часткай усіх інтэграцыйных аб’яднаньняў з Расеяй. Ад АДКБ, які прадугледжвае агульную ваенную стратэгію краін-членаў, да Мытнага саюзу. Эканамічная залежнасьць РБ ад РФ надзвычай вялікая. Краіны падтрымліваюць адна адну на міжнародным узроўні.
  • Беларусь – член Саюзу з Расеяй. Дамовы аб яго стварэньні ніхто не адмяняў. У статуце гэтага монстра ёсьць пункты пра адзіную валюту, агульную міжнародную палітыку і, самае галоўнае, калектыўнае кіраўніцтва ўсёй тэрыторыяй СД (“Саюзнай дзяржавы”). Праект апошняй першапачаткова ўспрымаўся Крамлём як этап узьяднаньня дзвюх краін. Лукашэнка ж лічыў, што для яго гэта – спосаб увайсьці ў расейскую палітыку зь персьпектывай узначаліць аб’яднаную дзяржаву, замяніўшы старога і непапулярнага Барыса Ельцына.
  • Масква неаднаразова прадэманстравала Лукашэнку, што здараецца з тымі, хто не выконвае волю Крамля. А здольнасьць Аляксандра Рыгоравіча пярэчыць Белакаменнай моцна перабольшаная. Вось і тэлеканал Мінабароны РФ “Зьвязда” напярэдадні празрыста намякнуў яму – ёсьць план зьвяржэньня цябе “украінскімі карнікамі”. Пры гэтым кіраўнік Беларусі па вялікім рахунку Маскву задавальняе. У яго пакуль застаецца магчымасьць застацца ў ролі гаўляйтэра [дакладней, Вішы].
  • Правядзеньне “рэферэндумаў” па самых незаконных пытаньнях – канёк “беларускай” улады. Іх за два дзесяцігоддзі праведзена ўжо тры. І ўсе, вядома, з патрэбнымі ўладам вынікамі. Не павінна ўзьнікнуць праблем і на гэты раз.
  • Паводле даных незалежных сацыёлагаў, успрымаюць Расею як рэальнага і патэнцыйнага агрэсара толькі каля 30% беларусаў. Чакаць ад іх сур’ёзнага супраціву ва ўмовах жорсткага аўтарытарнага рэжыму не даводзіцца.
  • Беларусы ў большасьці сваёй жывуць у інфармацыйнай і культурнай прасторах Расеі [дзякуючы Лукашэнку].
  • Лукашэнка ўжо казаў аб магчымых зьменах у бліжэйшай будучыні Канстытуцыі Беларусі. Сутнасьць будучых зьменаў – таямніца.

У выпадку, калі паглынаньне Беларусі адбудзецца, то Украіна можа плюсаваць да вайсковага патэнцыялу Расеі патэнцыял Беларусі, а таксама да сваіх кіламетраў мяжы з РФ “беларускія” кіламетры. І нават калі гэты монстар ня стане нападаць на Украіну, перад украінскім кіраўніцтвам паўстане мноства новых пытаньняў: што рабіць з узаемным гандлем, супрацоўніцтвам у ВПК, з нафтапрадуктамі, транспартам і сувязьзю, etc.

Словам, мала нікому не падасца.

 

 

3. Трызьненьні расейскіх “гісторыкаў” у пагонах.

(http://obozrevatel.com/blogs/34015-zachem-rossijskie-istoriki-bredyat-o-belarusi.htm)

На самай справе сьпіч дырэктара Расейскага інстытута стратэгічных дасьледаваньняў Леаніда Рашэтнікава (пра тое, што беларускую мову прыдумалі бальшавікі, што Беларусь ня можа быць незалежнай, а сітуацыя ў РБ разьвіваецца па “ўкраінскім сцэнары”), зусім ня сьмешны. Гэта вельмі небясьпечны сігнал, які кажа на карысьць версіі пра падрыхтоўку акупацыі Расеяй Беларусі ўжо ў 2017 годзе.

Нагадаем, што даная заява – зусім не першае падобнага плану. Проста раней нешта гэтак жа недарэчнае несьлі аўтары чарнасоценных “інфармацыйных агенцтваў” і некалькі тэлевядучых федэральных каналаў, а цяпер чамусьці не змаглі прамаўчаць і… “гісторыкі” ў пагонах.

Рашэтнікаў выдатна ведае, навошта ён нявечыць гісторыю Беларусі, зьневажае беларускую мову. Як і пра тое, што Аляксандр Лукашэнка, які знаходзіцца з Расеяй ва ўсіх мажлівых саюзах і цалкам залежны ад Масквы, ужо выдаў указ, які легалізуе знаходжаньне ў яго краіне войскаў сьпецыяльнага прызначэньня РФ.

Ня варта сумнявацца, што “гісторык” у курсе таго, што ніякай беларусізацыі ў Беларусі не праводзіцца, што транслююцца расейскія тэлеканалы і прадаецца расейская прэса.

Як мінімум, ён здагадваецца, што беларускі кіраўнік памяняў тактыку зьбіцьця-пасадак апазіцыйных актывістаў на тактыку прысуджэньня ім вялікіх штрафаў зусім ня з мэтай “павесьці краіну на Захад”, а толькі для атрыманьня ад Еўропы сродкаў для эканомікі, якая валіцца.

Не зьяўляецца ў Расеі сакрэтам і кадравая палітыка, якая праводзіцца ў Беларусі, якая нагадвае расстаўленьне на важныя пасады расейскай агентуры. На месца кіраўніка адміністрацыі – рускую, стаўленіцу зь “сілавых структур” і праціўніцу грамадзянскай актыўнасьці. Міністрам адукацыі – камуніста, у праграме партыі якога дагэтуль значыцца “аднаўленьне СССР”. Міністрам узброеных сіл – чалавека, чые высокапастаўленыя падначаленыя дазваляюць сабе правядзеньне навабранцаў праз сімвалічную прысягу мёртваму СС (Савецкаму Саюзу). 70-80% афіцэраў гэтай арміі, па сцьвярджэньні расейскага палітолага Валерыя Салаўя, станоўча ўспрымаюць персьпектыву аб’яднаньня з Расеяй (апытаньне быў праведзена ў 2014 годзе).

Нічога не нагадвае?

Спытаеце: навошта Расеі “юрыдычная” акупацыя Беларусі, калі ў яе там і так усё тып-топ?

А навошта была патрэбна ёй акупацыя Крыма, да якой у Крамлі рыхтаваліся не адзін год? І ня трэба, калі ласка, сцьвярджаць, што гэта такая “ответка” за Майдан была. Проста пачытайце ў “Русском журнале” за 2008 год артыкул “Аперацыя “Завадны апельсін”, дзе апісваецца і захоп паўвострава, і стварэньне “Новороссіі “. Падобныя “прагнозы”, але ўжо адносна Беларусі, лёгка знайсьці ў чарнасоценных “СМІ” і сёньня.

Лукашэнка? А што ён… Правіцель ужо папярэджаны тэлеканалам Мінабароны РФ “Зорка” пра тое, што “украінскія карнікі” сабраліся яго зрынаць. Розныя рашэтнікавы (калі б толькі яны) паўтараюць: маўляў, патурае мясцовым “бандэраўцамі”. Яшчэ і эканамічныя спрэчкі з Масквой зладзіў, грошай хоча.

Увогуле, надакучыў за два дзесяцігоддзі. Тут Вялікая Расія адраджаецца, прэч з дарогі!

 

 

4. Пра прапагандысцкае забесьпячэньне будучай акупацыі

(http://obozrevatel.com/blogs/61495-o-gryaduschej-okkupatsii-rossii.htm)

Кажаце – трызьню пра будучую акупацыю Беларусі. Гэтага ня можа быць?

Тады Давайце ўспамінаць.

Грузія. 2007 год.

Казалі, што Расея ня можа напасьці таму, што:

  • Расейцам дастаткова сваёй велізарнай краіны.
  • Мы гістарычна блізкія народы.
  • Яны хрысьціяне.
  • Вельмі высокі ўзровень эканамічнай кааперацыі.

Аднак у Расеі ў 2008 годзе пасьля нападу на Грузію ўжо казалі інакш:

  • Грузіны напалі на мірных абхазцаў і асецін.
  • Абхазія і Асеція не хацелі быць часткай Грузіі і самавызначыліся.
  • Грузія сыходзіла на Захад.
  • Уціскаліся рускамоўныя.

 

Украіна. 2013 год.

У Расеі казалі:

  • Расейцам дастаткова сваёй велізарнай краіны.
  • Мы гістарычна блізкія народы.
  • Яны хрысьціяне.
  • Вельмі высокі ўзровень эканамічнай кааперацыі.

Аднак у 2014 годзе тлумачылі:

  • Украінцы напалі на законную ўладу.
  • Зьбіраліся напасьці на Крым. Напалі на Данбас.
  • Паўвостраў і паўднёвы ўсход самавызначыліся.
  • Украіна сыходзіла на Захад.
  • Уціскаліся рускамоўныя.

 

Сёньня слухаем расейскіх выступоўцаў і чытаем тамтэйшыя тыпу СМІ пра Беларусь…

Беларусь. 2016 год.

  • Расейцам дастаткова сваёй велізарнай краіны.
  • Мы гістарычна блізкія народы.
  • Яны хрысьціяне.
  • Вельмі высокі ўзровень эканамічнай кааперацыі.

Прагназую тлумачэньні ў Расеі ў 2017 годзе:

  • Беларусы напалі на … ўладу (?).
  • Прэтэндавалі на Смаленскую вобласьць, частку Літвы і Польшчы.
  • Частка абласьцей вырашыла самавызначыцца і паклікала на дапамогу РФ.
  • Беларусь плаўна, але няўмольна сыходзіла на Захад.
  • Беларусізацыя стала пагражаць рускамоўным.

 

 

5. Ці не запозна?

(http://obozrevatel.com/blogs/86092-russkij-mir-v-belarusi.htm)

Лукашэнка “нешта даведаўся”… Таму кампаніяй па затрыманьні зацятых русафілаў ён спрабуе:

а) ліквідаваць тых, хто дыскрэдытуе асабіста яго ў вачах крамлёўцаў, каб у чарговы раз паспрабаваць дамовіцца;

б) са спазьненьнем больш чым у 20 гадоў свайго кіраваньня пачынае працэс ачышчэньня краіны ад расейскай агентуры.

Як бы там ні было, але сітуацыя для Аляксандра Рыгоравіча (і для краіны, якая знаходзіцца ў яго ў закладніках) такая, што праведзеныя ім сёньня дзеяньні ў персьпектыве могуць як абцяжарыць, так і спрасьціць ўвасабленьне імперскіх задум Крамля.

 

=

Ад рэдакцыі:

Да гэтай сітуацыі Лукашэнка і цяперцы давялі сябе самі, нягледзечы на шматлікія (за шмат гадоў!) папярэджаньні з нашага боку і з боку такіх, як мы…

 

 

57 каментарыяў

  1. Павел Біч кажа:

    Прабачце, треніроўка пераноса каментара з аднаго сайта на іншы. “Зварот. Вяртаетмся з ментальных польскіх Рэчы Паспалітай і Расейскіх БНР. БССР і РБ у ВКЛ”

  2. Павел Біч кажа:

    І вось сп. Астроўскі, я магу разам з вамі крыкнуць ” я аб гэтым папереджываў чытачоў апошнія 6 гадоў” толькі ў адрозневанні ад вашага я настойліва казаў што павінна ў такой сітуацыі рабіць апазіцыя. А менавіта: не крычыць “Жыве Беларусь” , а крычаць мы Літва і літвіны і зусім не з рускага міра”,як неўзабаве пачнуць крычаць акупанты (Беларусь краіна прадвечна руская і з рускага міра) абгрунтоўваючы захоп нашай краіны. Доўнару можна дараваць такое неведанне. Але як яго можна дараваць Вам якшто Вы ужо шмат гадоў называеце наш народ літвіна-беларускім. І пры гэтым не выстаўляеце разам з іншымі “незалежнымі” сайтамі маіх артыкулаў? Я ж вядома абайдуся без вашага сайта, але якую палітыку вы тады праводзіце?

    • Рэдакцыя кажа:

      Правакатар пазнаецца па правакацыях. Кожны можа ўбачыць самыя сьвежыя:
      – “але якую палітыку вы тады праводзіце?”;
      – “треніроўка пераноса каментара з аднаго сайта на іншы”;
      – “Вы ужо шмат гадоў называеце наш народ літвіна-беларускім”
      – “пры гэтым не выстаўляеце разам з іншымі “незалежнымі” сайтамі маіх артыкулаў?”

      Гэтыя правакацыі-прэтэнзіі добра бачныя на фоне фактаў:
      – з усіх наведвальнікаў нашага сайта толькі сп. Бічу не зразумелая наша палітыка;
      – нармальныя людзі трэніруюцца “на кошках”;
      – нашая прапанова: “мы – беларусы-літвіны!”. Толькі абсалютна “чыстаму ліцьвіну” Бічу гэта не падабаецца. Чаму?
      – у свой час мы шмат працавалі, каб надаць артыкулам Біча людскі выгляд (кожны можа знайсьці іх на сайце). Падзякі не дачакаліся… Сёньня, як бачым, ужо ніхто не жадае выстаўляць артыкулаў Біча – усе кепскія. А, можа, ужо ўсе наеліся?…

      А, можа, недарэчныя прэтэнзіі Біча прызначаны для таго, каб адцягнуць увагу людзей ад сутнасьці выстаўленага матэрыяла?! Можа сакрэт у гэтым?

  3. Павел Біч кажа:

    На Вашае смехатворнае абвінавачанне меня ў тым, што я выстаўляю свае каментары каб адцягнуць увагу людзей ад…, я ствярджаю (сіметрычна) што вы прыціраючыся да літвінства робіце гэта з прынцыпа ” раз нельга літвінства знішчыць так паспрабуем узначаліць яго”. Увесь ваш праваслаўна-рускі дух якім пахне ваш сайт падтверджае гэта. Апошняе, дарэчы, ёсць і прычына маргінальнасці вашага сайта, а абгажіваніе усіх направа і налева ёсць вашая спроба ашукаць чытачоў маскіруючыся пад патрыётаў. Хуценька ў РПЦ тав. Астроўскі і усей вашай Редакцыяй.

    • Рэдакцыя кажа:

      ну, навошта, сп. Біч, так дэманстратыўна і адначасна так недарэчна выстаўляць напаказ свае агентурныя рогі?
      У Варшаве могуць не адобрыць…

  4. Павел Біч кажа:

    Тав. Астроўскі деманструе чыста кацапскі лад мыслення. для якога літвін і паляк гэта адное і тое ж. Ён уже прапагандуе гэты погляд, які неўзабаве пальецца з расескіх ТВ. У Маскве гэта ацэняць.

    • Мікола кажа:

      У Калінінградзе ёсць гэбэшны літвінскі цэнтр, там такіх “літвінаў” рыхтуюць змагацца супраць Беларусі, беларусаў і беларускасці. У той сама Масковіі у 90-я гады рыхтаваўся гэбэшны праект “яцвягаў”.

      Спадар Павал, вы наш, “беларускі” літвін ці фсбшны?

      Спадар Павел, вікінгі “руотсі” таксама былі воінамі за Маскоўскую Арду?

      • з пад Полацка кажа:

        Можа хоць маскалі будуць,самі не разумеючы што робяць, прапагандаваць ліцьвінства. Бо цяльпухі-белые рускіе без каўбасы мазгі не ўключаць.

  5. Павел Біч кажа:

    На каго разлічваў тав. Астроўскі напісаўшы што спыніў публікацыю маіх артыкулаў з-за іх непісменнасці.? Я к.т.н. напісаў шмат навуковых артыкулаў і нават адну кніжку. Ніякіх прэтензій да майго стіля аніразу не атрымліваў. Справа ў тым што ў асобе сп. Астроўскага і меня сутыкнуліся два дыскурса – яго дыскурса 18 ст. (з Багамі, істінамі, реальнасцью і пр. чэпухой) і майго больш сучаснага. Маю беларускую мову праверяў мой сын, які яе неблага ведае. Філасоўская неадукаванасць Астроўскага вызначыла што яго стіль навуковы, а мой непісьменны. Што такое Дыскурс ён цалкам не разумее і растлумачыць гэта яму цалкам немагчыма. Таму мае артыкулы бракавалісь таму што яны прапагандавалі літвінізм, а гэта цалкам варожая ідэалогія расейскай імперскай ідэалогіі ў якой знаходзіцца тав. Астроўскі. У нас шмат людзей лічыцца апазіцыянерамі, не разумеючы што яны працуюць на рускі мір. тав. Астроўскі , здаецца, адзін з іх. Быць апазіцыянерам было модна.

  6. Валянцін кажа:

    Сапраўды “весела” стала – як Бічы і Мандарыны і бічаваць і мандарынамі закідваць Рэдакцыю пачалі перад Новым Годам – мусіць расейская двухгаловая курыца будзе старацца сапраўды Пятухом кукарэкаць … Сплюнь смачна Алесь і “забань” іх “назавшэ” моўчкі – беражы нэрвы – нам яны сапраўды спатрэбяцца …

  7. Мандарын кажа:

    Тут быў Мандарын, які паабяцаў, што калі “москали аннексируют Беларусь”, ён ня будзе “пердеть в интернете”, а будзе “воевать с москалями”.

    Рэдакцыя.

    • Мандарын кажа:

      Вы не соврали только в одном: тут писал Мандарин. Но писал он вовсе не то, что вы тут написали. Я спросил Островского он лично будет воевать с москалями в случае аннексии или будет и далее пердеть в интернете пра ворагау?

  8. Павел Біч кажа:

    Каб атрымалася дыскусія ці не патрэбна было б апублікаваць хоць адзін артыкул Біча? Хаця б апошні, где даказваецца ганебнасць назвы “беларус” без аніякіх ссылак на гістарычны матэрыял (на чым будуецца увесь сэнс артыкула З.Пазьняка). Дарэчы, гэта магла б зрабіць і Рэдакцыя дадзенага сайта раз яна карыстаецца назвай нашага народа беларусы-літвіны. Але я іх аб гэтым не прашу. Проста яны толькі так могуць даказаць што яны не фальшывяць. Што да астатніх маіх крытыканаў, то у іх атрымліваецца – не чытаў, але не згоден. Пад канец нагадаю вам галоўны сэнс Загада Кацярыны2-й – як перайменуем ВКЛ ў Беларусь, а народ ў беларусаў, так на века прывяжам іх к Расеі.

    • Мікола кажа:

      Павел, мы сто разоў чыталі вашыя камэнтары, нават вам на радыё свабода давалі слова. Што новага ў вашым артыкуле ў параўнанні з вашымі старымі выказваннямі. Якія новыя адкрыцці, даследаванні вы ажыццявілі? Раскажыце такія-сякія высновы, мо рэдактар зжаліцца над вамі… нягледзячы на вашыя абразы на бок сайта.
      Тое, што напісана ў артыкуле Зянона, даўно ведама гістарычнай навуцы на працягу апошніх 15 год. Зянон проста скампіляваў і дадаў высновы. Калі вы не валодаеце гэтымі фактамі, дык што новага вы можаце дадаць.

    • Мікола кажа:

      Загад Кацярыны? А загад Мураўёва пра БЕЛАРУСКУЮ МОВУ, пра БЕЛАРУСКІ НАРОД вы не чыталі:

      “В Северо-Западном крае так называемый белорусский язык необходимо свести на нет, ибо если этого не сделать, он постоянно будет инспирировать мысль об особом белорусском народе и о праве этого народа на этническую самостоятельность и национально-государственную суверенность, чего допустить нельзя”.

  9. Мікола кажа:

    Цікава як тэрміны Нью-Ёрк, Нью-Джэрсі не заміналі амэрыканцам змагацца супраць англічан. Чаму тэрмін “Новы паўднёвы Ўэльс” не замінаў аўстралійцам змагацца за незалежнасць. Чаму Новазэляндцы не скасавалі “каляніяльную” назву. Чаму ўкраінскія нацыяналісты пільнуюцца канцэпцыі “Украіна-Русь”…

    Тут трэба думаць, як дапяць пятага-шостага тэхналягічнага ўкладу, а нам прапануюць “памяняць назву і разваліцца Расейская імпэрыя”.

  10. andryk кажа:

    “Якая к д’яблу Кацярына з тэрмінам Белая Расея (Белоруссия).
    Тэрмін БЕЛАЯ РУСЬ узнік і спарадычна ўжываўся ў тым ліку ў дачыненні да асобных БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯЎ задоўга да Кацярыны Другой, задоўга да стварэння Пятром Шалёным Расейскай імпэрыі, яшчэ ў часы Маскоўскага княства”.
    A спасылку можна, калі гэта нашы землі называліся Белай Русьсю ў часы Маскоўскага княства? Дайце мапу. Калі і зноўдзеце, то гэта і будуць якраз землі Масковіі. Як ужо данялі гэтыя “любіцелі” усякіх русяў, гэта значыць бандфармаваньняў, які называліся Русьсю. Калі ўжо дацяміце, што “русь” гэта не этнас, а палітонім.

    • Мікола кажа:

      @спасылку@ Белы, А. Хроніка «Белай Русі»… С. 45—46, 307 і г.д.

      @“русь” гэта не этнас, а палітонім@ – СПАСІБА, КЭП !!!!!!!!!!!!

    • Мікола кажа:

      @Калі і зноўдзеце, то гэта і будуць якраз землі Масковіі@ і ў дачыненні да Масковіі, і да зямель Вялікага Ноўгарада, і да Беларусі, і да Кіеўшчыны – “блукаючая” геаграфічная назва

      • Andryk кажа:

        А, Алесь Белы. Усе зразумела. Латыштонка яшчэ ўспамяніце. Блукаючыя вы нашы.

        • Мікола кажа:

          Можаце яшчэ пачытаць Насевіча…

          Хаця, стоп, нешта падказвае, што вас узгадавалі Дзеружынскі і Галдзянкоў ))) Не ну яны класныя хлопцы – патрыёты – але ж яны для таго, каб маскалёў троліць, а не навуковыя даследаванні ажыццяўляць. Усё ж чытаць патрыёта Дзеружынскага лепш чым Трашчанка, так што чытайце.

        • Мікола кажа:

          Ніхто ня кажа, што Літва і ліцвіны, літоўскі ня мае дачынення да Беларусі. Але тэрміны Русь Белая, Русь Чорная, Літоўская Русь, Палессе і г.д. таксама наша спадчына.

        • з пад Полацка кажа:

          Гэта кодла заходнерусістаў – Латышонак,Белы і інш. Раней і Пазняк быў за Літву,толькі казаў што пазней пачнём. Потым Баранаўскас яго папёр з Летувы за гэта,дык ён павярнуў,як і тады калі мы на пл.Незалежнасці,на холадзе каманду да штурму чакалі,а ён ні кога не паслаў па нас,пакуль іх збівалі ў Вярхоўным савеце.

          • Мікола кажа:

            @калі мы на пл.Незалежнасці,на холадзе каманду да штурму чакалі@
            штурму Дому Ўраду?
            @,а ён ні кога не паслаў па нас,пакуль іх збівалі ў Вярхоўным савеце@
            па каго паслаў?

  11. Andryk кажа:

    Проста цудоўна, проста сссэрыя нкцкай з гэтай блукаючай белай русьсю, і табе і ноўгарад і кіеў і мінск. Дарослыя людзі….

  12. Andryk кажа:

    Блукала то яна блукала, але якой трасцы ўзялі ды прымацавалі гэту назву да земляў, да якой яна менш за ўсе мае дачыненьне. І хто прымацаваў? А Пазьняк зразумела, што яму яшчэ даводзіць. Замест таго каб адразу вярнуцца да сваей назвы ў 1991, то яны да русі вярнуліся. То цяпер і прыходзіцца бараніць свае дзецішча.

    • Мікола кажа:

      маскалі ў 19 стагоддзі навязалі тэрмін Белоруссия и Северо-Западный край, а не Беларусь – тэрмін значна больш даўнейшы, што паходзіць да Русі.

      • Andryk кажа:

        Што такое Русь? Былі сарматы, скіфы, балты, гэта я разумею. А ваша Русь як СССР. савок гэта нацыянальнасць? Так і з Русьсю, гэта аб’яднаўчы імперскі (калі так можна сказаць) тэрмін. Навошта вы прапагандуеце прыналежнасць нашых земляў да нейкай русі? Так хто тут тролі?

        • Мікола кажа:

          так, а як называлася насельніцтва Святой Рымскай імпэрыі? Як называлася насельніцтва Польшчы 9-12 стст. ? Адным словам? Я пра тое і пішу, што нельга рэчаіснасць 19 ст. пераносіць на 9-12 стст.

  13. Andryk кажа:

    А ва чаго?

  14. Павел Біч кажа:

    Сп Мікола, у сваім першым адказе на ваш каментар я напісаў:”где даказваецца ганебнасць назвы “беларус”без аніякіх ссылак на гістарычны матэрыял”. Якшто вам гэта цікава, то папрасіце Астроўскага – хай дашле. Можаце паведаміць мне свой мэйл – я вам скіну. Артыкул называецца “Нацыянальнаму так. беларускасці Не”.
    Тав. мандарін, так аб чым нам разважаць як толькі не на тэму – чаму захлебнулася другое Адраджэння (чаму людзей кшталту вас так люта ненавідзяць сваю мову?) Я прапаноўваю пакуль адзіную ведомую гіпотезу (Кацяріны). Звяртаюся ужо гадоў шесць да нашых філосафаў, сацыёлагаў, палітолагаў, пісьменнікаў – дайце свае версіі. Бедняжкі або маўчаць, або плачуць – вінаваты кепскі хлопец Лукашенка. А на мае пытанне – чаму такой Лукашенка і чаму такіх як ён (і Мандарін) у нас большасць, яны толкі плачуць аб мове.

  15. Павел Біч кажа:

    Тав Мандарін. якшто народу наплеваць чаму захлебнулася другое адраджэнне, (Мандарін прамаўляе тут ад імя народа!!!), то патлумачце нам чаму вы супраць беларускай мовы. Усе вашые каментары перапоўнены злобай да яе Сп. Астроўскі, якшто мандарін пачне вертецца як вуж на пательне. то не паленіцеся даць пару самых злобных каментароў Мандаріна супраць мовы. Хлусаў пажадана выкрываць..

  16. Siarhiej кажа:

    Хопіць трындзець пустое, абмяркоўвайце змест артыкулу!

  17. Andryk кажа:

    Вось вам і прыклад: http://m.nn.by/articles/183108/. Дарэчы, вы там Мікола, таксама каментуеце нешта. Вось хутка “даблукаеце” , што трапіце у сваю русь.

    • Мікола кажа:

      Мая Літоўская Русь друкавала кнігі літвіна з Полацка Скарыны на “руськай мове”. А тое што кацапы сюды дамаганні ажыццяўляюць, дык яны і на Мэксыку з Форт-Росам прэтэндавалі ў свой час і на Жоўтую Русь (паўночна-усходні Кітай) і на Іран, і на Басфор з Дарданэламі, як пісаў Лімонаў, Россия от Гибралтара і да … цяпер у Сырыю – калыску “хрысціянства” палезлі. Пачытайце Каяловіча, ён пісаў, што ў адрозненні ад Жамойтаў, Белая Русь і Літва – частка Русі.

      • Andryk кажа:

        О, цяпер яшчэ і Каяловіча пачытаць. Заходнерусіста. Прыехалі..

        • Мікола кажа:

          вы цвердзіце, што назва Літва абароніць нас ад расейскай агрэсіі, дык вот маскоўскі пяюн ‘шчэ паўстара стагоддзя таму назад сказаў, што “Літва і Белая Русь гэта Русь”, прычым ён выдатна разумеў адрозненне Літвы ад “Самогитии”. Гэта значыць, ён пад Літвой разумеў Заходнюю і Цэнтральную Беларусь.

  18. Сяргей кажа:

    Добры артыкул, каб абараніць Беларусь патрэбна моцная нацыянальная арганізацыя

  19. Павел Біч кажа:

    д-р СЫЧ пасьля таго як Літву пераўтварылі(recoding) ў белуюрусь-Беларусь яна фатальна страціла нацыянальныя патэнцыі да незалежнага жыцьця. “бела-рускі мір” -“русскій мір ” Хто можа давесьці ў чым розьніца паміж гэтымі ідэялагемамі ? http://www.svaboda.org/a/28220188.html Што такое беларусізм як не неданосак імперскага западнорусізму ?
    Спытайе ў Міхаіла Каяловіча і цэлай плоймы ягоных аднадумцаў- літоўскіх рэнегатаў… “Адраджэньне Беларусі” – што гэта такое, што за хімера ? Дзяржавы і нацыі з такім мяном ніколі ў гісторыі не існавала. Дык што мы маніякальна зьбіраемся адраджаць ? Можа адразу ўжо Варажскую русь з рэгіянальнымі апорнымі пунктамі як то было у Полацку ?…
    Нашу дзяржаву ВКЛ перманентава разбурала “руськая” праваслаўніцкая ідэалогія (рэлігія) і “руськая”мова… Гэта быў палітычна-культурніцкі Бізантыйскі тунэль, які для ВКЛ закончыўся сьмяротным тупіком.
    Зьвяртаю ўвагу цяперашніх недарэкаў, што так званыя “беларускія нацыяналісты” аніколі ў гісторыі не дапускаліся да ўлады… Расея і Польшча тут заўжды дзейнічаюць тандэмам.

    • Мікола кажа:

      Хто можа давесьці ў чым розьніца паміж гэтымі ідэялагемамі Русь і Белая Русь ?
      ===================
      Такая ж розніца як паміж СТУЛАМ і ЭЛЕКТРЫЧНЫМ СТУЛАМ 🙂

      Дзяржавы і нацыі з такім мяном ніколі ў гісторыі не існавала.
      ====================
      А існавала 150-160 год таму назад дзяржава Нямеччына, Італія, Славаччына, Славенія, Румынія? Ці можна падзеі 1918 і 1990-х гг. лічыць славацкім нацыянальным адраджэннем, калі Славаччыны як дзяржавы не існавала

      Можа адразу ўжо Варажскую русь з рэгіянальнымі апорнымі пунктамі як то было у Полацку ?…
      ===================
      дынастыя вікінгаў хутка “рассмакталася” як манчжурская ў Кітаі

      Нашу дзяржаву ВКЛ перманентава разбурала “руськая” праваслаўніцкая ідэалогія (рэлігія) і “руськая”мова…
      ===================
      Дзіўна, а мы думаем, што наша дзяржава трымалася на дзяржаўнасці руськай мовы і на часы талеранцыі лацінскай, грэцкай (руськай) і нямецкай вер.

  20. Павел Біч кажа:

    Чатыры дні не працаваў інтернет. Глянуў апошніе каментары, а самы забойны каментар д-ра Сыча Астройскі выдаліў. Вось вы і раскрылі свае бела русецкае аблічча. Без хлусні вы існаваць не можаце.

    • Мікола кажа:

      Павал, беларусізм будзе выкарыстаны супраць маскалізму й пасля перамогі над ворагам адвечным вернемся да Вялікай Літвы. Хопіць рабіць праблемы з нічога 🙂

  21. Павел Біч кажа:

    Мікола,розніца паміж назвамі краін (Нямэччына… Румынія) і назвай Беларусь ў тым што первые назвы нейтральные і не прывязваюць адзін народ к іншаму, а назва Беларусь прыніжальная і прывязвае нас к Расеі (версія Кацярыны). Аб гэтым падрабязна я напісаў ў апошнім сваім артыкуле “Нацыянальнаму так.беларускасці Не”. Ён як раз падыходзіў да тэмы дыскусііі я прасіў Астроўскага яго выставіць на сайце. Але ён вырашыў схаваць яго ад чытачоў чым цалкам выкрыў сябе як агента Масквы для якой распаўсюд літоўскасці сярод жыхароў Беларусі гэта канец ейнаму панаванню тут у нас. Папрасі даслаць табе гэты артыкул тав.Астроўскага. Можашь паведаміць мне свой мэйл, я табе яго вышлю.

    • Мікола кажа:

      тое што я прачытаю, гэта адна справа. Але чытаць не павінен адзін я. Апублікуй у партызане, у цябе раней там была калёнка, ці ў якой мэдыі для масавай аўдыторыі

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы