nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Галоўнае пытаньне на 2017 год (частка 1: адказ Алеся Кіркевіча)

14 лютага, 2017 | 32 каментарыя

Адказ 2Цяжкім быў мінулы 2016 год, але цяперашні можа быць нашмат цяжэйшы. Маскоўцы запланавалі ўварваньне ў Беларусь, бо іх даўні сатрап беларусафоб ды этнацыдчык Лу-ка перастаў іх задавальняць. Ён і далей хоча ўладарыць. Яны ж жадаюць супрацьлеглага – замены Лу-кі, захопу Беларусі. Незалежнасьць перашкаджае планам маскоўцаў, але да Лу-кі нарэшце пачало даходзіць, што беларуская незалежнасьць – гэта не “чепуха”, а найвялікшая каштоўнасьць – адзіная гарантыя яго ўлады і фізічнага існаваньня. На што ў гэтай сітуацыі нацэльвацца прыстойным беларусам, а што лічыць адуважваньнем ці правакацыяй? Давайце паслухаем розныя меркаваньні. Сёньня выстаўляем знакаміты, хаця і далёка небясспрэчны артыкул сп. Алеся Кіркевіча (гл. фота; матэрыял узяты адсюль: http://nn.by/?c=ar&i=185228).

Рэдакцыя.

.

.

 

ЛУКАШЭНКА — ГЭТА БУЛАК-БАЛАХОВІЧ СЁНЬНЯ

Цікава чытаць апошнім часам дыскусіі на тэму: ці варта ў выпадку чаго ісьці змагацца за Лукашэнку супраць Расеі? І чым бліжэйшы падаецца гэты «выпадак чаго», тым цікавей.

З аднаго боку — дыктатар, які ўсімі сіламі зьнішчаў іншадумства і іншадумцаў, зьмяніў нацыянальныя сімвалы, загнаў мову «пад нары», давёў эканоміку да трагікамічнага стану, а зараз яшчэ і дэкрэт пра «дармаедаў» падсунуў. Зь іншага — дасканалая машына па вынішчэньні як свайго народу, так і народаў на акупаваных тэрыторыях, якая прадукуе нізкаякасную культуру ды абсурдныя законы, «імперыя зла».

Ну і выбар, ворагу не пажадаеш.

Але ўсё ж такі, калі Расея ўвойдзе ў сур’ёзны канфлікт з Лукашэнкам, што рабіць? Напрыклад, калі нашага галоўнакамандуючага ўсё ж такі не застрэляць, не атруцяць, не выкрадуць хлопцы зь ленінградскім акцэнтам, і ён такі здолее прамовіць «Вставай, страна огромная…» па радыё ў гадзіну Х, куды ісьці патрыётам? У ваенкамат, у лес ці на вакзал з чамаданамі?

Мне асабіста наш галоўнакамандуючы зусім не сімпатычны: рускамоўны, папуліст… А генералы з расейскімі прозьвішчамі, звычкамі ды ментальнасьцю, якімі ён сябе атачыў — яшчэ менш сімпатычныя.

Адказ 1Але ці шмат ад яго адрозьніваўся рускамоўны папуліст Станіслаў Булак-Балаховіч, якога мы сьмела запісваем у героі?

Ці большымі беларускімі патрыётамі былі ягоныя «залатапагонныя» генералы з расейскімі прозьвішчамі, звычкамі ды ментальнасьцю?

На кожны час — свой лідар, свой «Балаховіч». І зусім неабавязкова ён мае ўсім нам падабацца.

Кароль Францыі, за якога ваявала Жана д’Арк, хутчэй за ўсё ёй не падабаўся.

Сёньня мы памятаем яе, а вось ягонае імя назаве далёка ня кожны.

Прэзідэнт Украіны, за якога зараз ваююць байцы АТА, хутчэй за ўсё ім не падабаецца.

Праз сто гадоў іх будуць памятаць, а ягонае імя ды прозьвішча забудуць. Але сэнс у тым, што і Жана, і байцы АТА ваявалі не за сваіх лідараў, а за сваю Радзіму.

Вяртаючыся да Балаховіча, варта ўзгадаць сітуацыю са Слуцкім Збройным Чынам. Хай мяне паправяць гісторыкі, але сітуацыя, дай Бог памяці, была наступная: «бацька-атаман» прапанаваў случчакам разам змагацца з бальшавікамі, але тыя паставілі пад сумнеў ягоныя матывацыі ды маральныя якасьці, таму адмовіліся і гераічна «пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына».

Вядома, за Бацькаўшчыну варта паміраць, але значна лепш за Бацькаўшчыну перамагаць. І ў саюзе з Балаховічам, які меў зброю, людзей ды рэсурсы, гэта атрымалася б значна лепш.

Што сталася б у выпадку перамогі Станіслава Нікадзімавіча? Невядома, але вельмі верагодна, што ў Беларусі на нейкі час усталявалася б аўтарытарная кланавая маладая дзяржава з былымі белагвардзейцамі на ключавых пастах і харызматычным лідарам на чале. Нічога не нагадвае? Нікога не пазнаеце?.. Разам з тым, Беларусь была б незалежнай і паступова прайшла б пэўныя этапы росту, нават у выпадку далейшай страты незалежнасьці, як гэта было з маладой Літвой ці Латвіяй у 1940-м.

Сэнс у тым, што незалежная Беларусь пераварыла б Балаховіча, як стрававалі сваіх балаховічаў іншыя народы. Пераварыць і Лукашэнку, але толькі ў выпадку, калі застанецца незалежнай. Вельмі трапна сітуацыю ахарактарызаваў нядаўна знаёмы хлопец, былы чалец адной, забытай СМІ і Фэйсбукам, правай групоўкі: «Лукашэнка цяпер наш апанент ва ўнутранай палітыцы, але саюзьнік у вонкавай».

Усё геніяльнае — проста. Нам не падабаецца, напрыклад, дэкрэт №3, але яшчэ менш нам падабаецца Расея, якая ў выпадку перамогі тут прыме дзесяць такіх дэкрэтаў, а тых, хто выступіць супраць, будзе вывозіць не на Акрэсьціна, а ў лесапаласу.

Важны момант: крытыкаваць Лукашэнку і сьмяяцца зь ягоных перлаў у эфіры маем права мы, беларусы, гэта наша прэрагатыва. Калі тое самае зараз робяць нашы суседзі з усходу — гэта раздражняе.

Мы ўжо тут як-небудзь самі разьбярэмся, а вы, хлопцы, са сваймі мурзікамі спачатку дайце рады. А ён — наш, і нам самім яго пераварваць, без вашых цудоўных таблетак.

Сябры, расслабцеся, ніякага выбару паміж Лукашэнкам і Расеяй насамрэч няма. Ёсьць выбар паміж Беларусьсю і Расеяй, як для Жаны быў выбар паміж Францыяй і Англіяй, для байцоў АТА — паміж Украінай і РФ.

Наагул, менш думайце пра нашага галоўнакамандуючага: яго прозьвішча ня мае аніякага значэньня. Значэньне мае вайсковы білет у нагруднай кішэні ды магніцік з Балаховічам на вашай пустой лядоўні.

 

32 каментарыя

  1. cryvič кажа:

    Канешне будзем ваяваць,будзем бараніць Бацькаўшчыну,а не лукашэнку. Толькі мы будзем ваяваць,з маімі паплечнікамі, пад сапраўдным нацыянальным сцягам (чырвоны з пагоняй), а не выдуманнымі – белчырвонабелым ды чырвоназялёным.

    • Мікола))) кажа:

      ваюй далей за крывічоў.))) Этнічную групоўку, што вымерла ў 11-12 стст. і апошнія спробы вярнуць назву да ўжытку адносяцца да 19- п.п.20 стст. Зь літвой, яцьвягамі, дрыгавічамі й радзімічамі. Прыдумай “крывіцкую мову”. Толькі беларусы ўважаюць сябе за беларусаў, і, гледзячы па ўсім, асвойваюць спадчыну і старажытных княстваў і ВКЛ.

      Ужо і “нацыянальны сьцяг” для 15 стагодзьдзя ўжываеш. І дарэчы, сапраўдны патрыёт Беларусі крывіч Ластоўскі такую хрэнь пра сьцяг не пісаў___))) Узгадваеш сьцягі пад Грунвальдам і забываеш на сьцягі пад Воршай. П-пасьлядоўнасьць.

      • kryvič кажа:

        Такое толькі ты мог прыдумаць,а крывічы нікуды не зніклі,як і яцьвягі,дайнова,дрыгавічы.Завёмся мы цяпер беларусамі,а раней ліцьвінамі. Сцяг наш – пагоня на чырвоным полі,а той што ты на маёй аватарцы ўбачыў гэта ,толькі дзеля аватаркі. Можа толькі юр’еў быў на дзідах нашых ваяроў ў сярэдневеччы. Нейкі ты мікола недалёкі ды злы,будзь спакайнейшы. Пад Варшой і былі чырвоные сцягі з пагоняй і на дзідах святога юр’я,што не так табе?

        • Мікола))) кажа:

          я пра назву, яна тады канчаткова зьнікла. Дый не абыймала ўсю нашую тэрыторыю. Гэта як палешукі. Спробы адрадзіць крывіцкую саманазву ў 19-п.п. 20 стст. не закончыліся посьпехам.

          “Пад Варшой і былі чырвоные сцягі з пагоняй і на дзідах святога юр’я,што не так табе?” – пагуглі, калі зьяўляецца паняцьце нацыянальны і дзяржаўны сьцяг. Да таго ж выява герба на палотнішчы яшчэ не зьяўляецца сьцягам. Дарэчы, яшчэ нехта на выявах знойдзе калюмны – можа імі і замяніць вершніка на кані. скажуць арыгіналы))))

          Наша дзяржаўнасьць адрадзілася пад бела-чырвона-белым сьцягам і гербам пагоня. Усе іншыя сьцягі і гербы таксама павінны факультатыўна ўжывацца.

          • kryvič кажа:

            Як магло адрадзіцца тое чаго не было?Каліб адрадзілі ВКЛ яб зразумеў,а БНР ніколі да гэтага не было і адраджаць няма чаго.Я не кажу аб тым што не трэба было гэта рабіць,але навоштаж было белаю расеяю называць?Калі кожны раз пад новым сцягам аб’яўляць аб незалежнасці,то якіе да лу-кі вапросы,прыймай ягоны сцяг за нацыянальны,а дзе ля мяне толькі чырвоны з пагоняй.

    • Мікола))) кажа:

      Другім крокам будзе памяняць Пагоню на Калюмны… І настане хаос))

  2. Siarhiej кажа:

    У Лу-кі ёсць 3-ці варыянт: уцёкі разам са сваімі сямейнікамі і міл’ярдамі ў якую-небудзь панаму.
    Мяне ж непакоіць іншае – маскоўская “індустрыя хлусні” як важкі кампанент гібрыднай вайны. З пазіцыі здаровага глузду ў расейцаў усё ёсць для заможнага і безклапотнага жыцця, але імпэрская псіхічная хвароба ахапіла больш 80% насельніцтва. Гэта можна растлумачыць толькі тым, што хранічны стан хваробы забяспечывае тамтэйшым кагэбістам уладу і грошы, з чаго вынікае неабходнасьць у індустрыі хлусні. Калі б Лу-ка сапраўды клапаціўся пра перадачу дыктатуры ў спадчыну, дык спачатку стварыў бы абарону ад гэтай індустрыі на Беларусі.

    • Рэдакцыя кажа:

      “хранічны стан хваробы забяспечывае тамтэйшым кагэбістам уладу і грошы”.
      – – –
      1. Сёньня ГБісты, да 2000 г. – ліберасты, да 1991 – камунякі, да 1917 – царысты. Усё гэта варыянты расейскай імперыякратыі.
      2. Дакладная назва расейскай “хваробы” – комплекс (псіхічны) расейскай імперскай непаўнавартасьці.
      3. Так, расейская імперыякратыя менавіта яго эксплуатуе для сваіх соцыяпаразітных, злачынных мэт. Сапраўды, каля 80% насельніцтва расейскай імперыі за словамі “Великая Россссия!” ўжо нічога ня здольна ні бачыць, ні чуць, ні разумець. Гатовая бяздумна ісьці на ганьбу ды сьмерць, а таксама на любыя злачынствы супраць іншых народаў…
      —-
      “Калі б Лу-ка…”
      – – –
      4. На жаль Лу-ка нічога стратэгічнага прадбачыць ня здольны. Пра гэта казаў яшчэ нябожчык Захаранка…

      • Мікола))) кажа:

        Гэта калі ва ўладзе ў Расеі былі лібэралы? Ельцын і ко – гэта лібэрал ? )))

        • Рэдакцыя кажа:

          1. 1991- 2000 гг. – Ельцын.
          2. Вакол Ельцына – Гайдар, Чубайс, Беразоўскі, Гусінскі, Абрамовіч, Дзерыпаска, Хадаркоўскі, Фрыдман, Нямцоў, Хакамада ды іншыя прадстаўнікі перыяду 7-банкіршчыны.
          3. Усё гэта ня проста лібералы, а ядроныя ліберасты…
          4. Прайшло ўсяго 1,5 дзесяцігоддзі і “міколы” ўжо прапануюць новую гісторыю…

          • Siarhiej кажа:

            “Ядроныя ліберасты” ўсё ж лепш чым “ГБісты”. Першыя дураць людзей і крадуць, а другія дураць, крадуць і забіваюць.

          • Мікола))) кажа:

            так-так-так… А я думаў, што пасьлядоўны лібэрал гэта Навадворская і Баравой, а ня Ельцын… Прымяняючы заходнеэўрапейскія паняцьці для ўлады гэбізму працягнем думку.

            Паколькі Адзіную Расію назвалі кансэрватыўнай партыяй і адзінаросы бяруць удзел у зьлётах кансэрватыўных партыяў Эўропы, вам засталося запісаць самога Пуціна ў кансэрватары – а што, Пуцін ненавідзіць левых і лібэралаў, прыхільнік традыцыйных каштоўнасьцяў і інстытуцыяў. А будучы па ланцужку ў Сабчака – быў лібэралам. І як гэта гэбіст і кансэрватар Пуцін стаў нашчадкам і спадчыньнікам лібэраста Ельцына. Потым лібэраст Навальны браў удзел у сходках рускіх маршах – кансэрватараў – манархістаў і іншых ультраправых.

            Засталося вызначыць партыйную прыналежнасьці Туркмэнбашы ды Назарбаева)) І добра што з ідэалёгіяй Жырыноўскага ўсё ясна – ён ЛДПР – самы сапраўдны лібэрал, які ненавідзіць лібэральную дэмакратыю.

          • Рэдакцыя кажа:

            Па развагах “Міколы” атрымліваецца, што перыяд 7-банкіршчыны ў РФ – гэта варыянт улады камуністаў.
            Мікола, распішыце свае назвы-версіі для расейскай імперыі на 4 узгаданыя перыяды:
            1. Да 1917 г.
            2. 1917-1991 гг.
            3. 1991-2000 гг.
            4. Пасьля 2000 г.
            Вось і паглядзім на ваш сьветагляд, шмат- і туманнаслоўны вы наш…

          • Мікола))) кажа:

            Рэдакцыя. я пакідаю за Вамі права на сваё бачаньне гісторыі. І я таксама маю права на гэта. Ельцынізм не праводзіў сыстэмных рэформаў накіраваных на пабудову лібэральна-дэмакратычнага грамадзтва ў Расеі. Што да перакананьняў, то ўладу трымаючыя ў Расеі мелі лубачкую ідэалёгію. Прымакоў і Гайдар былі дакладна рознымі па перакананьнях. Так атрымалася, што і марксізм, і лібэралізм і кансэрватызм у Расеі апынуліся скажонымі, таму нельга ўжываць гэтыя паняцьці да Расеі. Тая ж Адзіная Расія ўзнікла ў выніку зьліцьця левай і правай партыяў. І абрасла таксама левымі і правымі хаўрусьнікамі. У Расеі лубачная ідэалёгія. Дзе суіснуюць Мікола Крывавы і Джугуашвілі-Сталін. А да сыстэмы ўлады ў Расеі асобныя людзі ўжываюць тэрмін гэбізм. І ўжо неістотна, ці дазваляюць яны продаж зямлі – ці не.Ці дазваляюць гандаль зброяй ці не, пратэкцыянісцкія захады ці не.

          • Мікола))) кажа:

            дарэчы, я б прапанаваў не 2000 год, а 2003 год (Мюнхэнская прамова Пуціна)

  3. Павел Біч кажа:

    Шаноўны Крывіч, адкажы мне шчыра, чым тябе не задавальняе літвінства? Прыняўшы яго, мы вяртаем сабе усю спадчыгу ВКЛ. Яна патрэбна не палітыкам (сучасны, нармалёвы палітык разумее што мінулае анічога не вырышае; статус Гісторыяграфіі як навукі знішчаны); але яна патрэбна для дзяцей, молодзі, ваяроў, цёмных рабацяг для падвышэння іх баявога і маральнага духа у выпадках іх сутыненнях з замежнікамі. Так што ты прапануешь гэтым катэгорыям насельніцтва – горшкі, курганы, бусы крывічаў? Я згодзен з табою, бчб сцяг гэта сцяг сацыял-дэмакратаў, які быў прыдуманы пад БНР. і ніякой вялікай каштоўнасці не мае. Больш за тое, цяпер ён ужо сімвалізуе паразу што атрымала нацыянальнае Адраджэнне, якое ішло у нас пад кіраўніцтвам сацыял-дэмакратаў кшталту Шушкевіча, Статкевіча і Лябельзкі. КХП маргіналізавалася. Цікава што за гэтые сімвалы цепляецца З. Пазьняк – публіцыст і палітык яўно нацыяналістычнага зместу. Нам цяпер патрэбен сцяг нацыяналістаў, і мі можа быць толькі сцяг ВКЛ. Ліетувісы ужо яго прыдумалі і таскаюць, а мы спім ў шапку. Зноў спазнемся. Я прапанваў мясцовым літвінам сцяг ВКЛ – на жоўтым (залацістым) фоне чёрная Пагоня с контурамі нашага герба узора 1991 года. Калі ласка, адкажы.

    • Мікола))) кажа:

      павел, у ліцьвінаў даўно ёсьць такі сьцяг

      http://img1.wikia.nocookie.net/__cb20131026092007/althistory/ru/images/b/b2/Pahonia-azd-respb-520-1-.png

    • kryvič кажа:

      Ты здурнеў хлопец? бчбелы прыдумалі ў 1918годзе адраджэнцы.Пад Варшой ваявалі пад чырвонымі сцягамі з пагоняй,гэта адзіны нацыянальны сцяг нашай Бацькаўшчыны.

      • Мікола))) кажа:

        не прыдумалі, а канчаткова ўстанавілі (!!!) менавіта такое спалучэнне колераў, бо белы і чырвоны пастаянна фігуравалі ў нашай сымболіцы, на ўзорах і г.д. Яшчэ да рэвалюцыі гэта была сымболіка дэмакратычнага беларускага студэнцтва ў Санкт-Пецярбургу, арганізацыя «Сувязь незалежнай Беларусі» і г.д.

    • kryvič кажа:

      А калі гэта я прапанаваў пераймяноўвацца ўсім ў крывічоў? Нешта вы спадар Біч наблыталі. Калі я ўзяў псэўданім крывіч дык гэта толькі таму што я сам з полаччыны ды ўсе маі пакаленні родзічаў ад туль. Не падпісваюсь імям па пашпарту толькі таму што мне яшчэ мабыць ваяваць прыдзецца,навоштаж называцца? Я за назву краіны Літва і яшчэ ў час першага перапісу мае браты і я запісваліся ліцьвінамі. Са сцягам ня трэба нічога выдумваць. Нацыянальны сцяг быў чырвоны з пагоняй і будзе, як бы “міколам”не хацелася.

      • Мікола))) кажа:

        Пагоня – гэта герб, а не сьцяг.
        Глядзі як муляе вока сепарам спалучэньне старажытных беларускіх колераў – белага і чырвонага.

  4. Павел Біч кажа:

    Учора паглядзеў па ТВ нейкае свята ў Летуве. Усё было па-людску- і маршыроўка вайскоўцаў, і стрэльбы ў паветра і імша ў касцеле. Сцягоў прыдуманых пад Тарыбу ў пачатку 20ст. (аналог нашага бчб) ужо амаль не бачна. Замест іх цяпер носяць сцягі (таксама прыдуманые) ВКЛ. На свтла чырвоным поле Пагоня з нейкімі элементамі блакітнага колеру. А наш Дашкевіч усё яшчэ змагаецца з БЧБ сцяг, сабраў вялікую колькасць подпісаў за гэты сцяг, вывешваў іх на праспекте ў Менску, за што яго падверглі вялікаму штрафу (здаецца ледзь не атабралі аўта). Я ему сказаў што бчб сцяг не мае анікой гістарычнай каштоўнасці, гэта сцяг эсераў (сацыял-дэмакратаў) прыдуманы пад БНР, гэтые эсеры былі страшэнные левакі хацелі атабраць землю у памешчыкаў, але не раздаць яе селянам, а сдаваць ў аренду. Няма анічога дзіўнага што БНР не падтрымалі ані шляхта і магнаты, ані селяне. Для чаго кіраўніку МФ, яўно не левага толку прапіхваць ідэі амаль бальшэвікоў? Гэта нашая агульная адсталасць проста уражвае. Бчб сцяг быў прыдуманы з аглядкай на польскі бч сцяг. Я ж прапаную На жоўтым поле чорную Пагоню. Чорнае з жоўтым будзе сімалізаваць нашу арыентацыі на Немеччыну Наступае час хаоса, трэба выбіраць сяброў з аглядкай..

  5. Мікола))) кажа:

    Гэта маскалі прыдумалі сабе забаву. Памяняць сьцяг Пятра Шалёнага на сьцяг Аляксандра ІІ. І ў такое хочуць беларусоў уцягнуць. А нашым канапавым аналітыкам ёсьць час на балталогію… То нейкі хацеў чырвоную зорку замест крыжа на Пагоню, то Пагоню на ўсход разьвярнуць, то крыж “неправаслаўны”.

  6. Licvin кажа:

    ” У нашым выпадку вельмі спрытна паміж нашым уладным колам і ‘’свядомай патрыятычнай элітай‘’ прафесійна ствараюцца напружаныя непрыязненыя адносіны, канфрантацыя, дзе абодва бакі нажаль не слухаюць адзін аднаго. У выніку спачатку ў ‘’заднім праходзе’’ апынуліся патрыёты, затым прыйшла чарга тутэйшага прадпрымальніцтва, зараз надыходзіць чарга тутэйшай ўлады, якую ўсходняя алігархія разам з заходняй алігархіяй запхнуць у ‘’задні праход…
    У першую чаргу наша ўлада прайграла і прайграе ідэялагічна. Гэта нясе вялізарную небяспеку для нашага грамадства, дзяржавы, улады і народа, бо мы ўсе на адным карабле. Улада, асабліва аўтарытарная , заўсёды ў першаю чаргу займаецца бягучымі справамі. Прадбачанне будучыні, канструктыўныя ідэі, розныя версіі шляхоў развіцця дзяржавы павінна прапаноўваць канструктыўная апазіцыя, якая ў нас нажаль адсутнічае.” ”Дзень, калі загінуў Апалон” у інтэрнэце.

  7. Павел Біч кажа:

    Хаос пачаўся і сярод сталых чытачоў гэтага сайта. Рэдакцыя паказала раптам дзікую ненавісць да дэмакратаў ельцінскай эпохі.; лібералы кшталту Новодворскай і Боравога попадают ў адну кампанію з Жыріноўскім. Літвін паказвае чыста марксісткую ненавісць да алігархаў (якія ў Расеі даўно знішчаны) і з’яўляецца прыхільнікам тэорыі змоў, што заносе яго ў кампанію праваслаўных мракабесаў у якіх алігархі выконваюць ролю класічнага Дьябла, Міколу я не разумею, Сяргей гдесьці убачыў БЧБ сцягі на Аршанскай бітве, а там бачна толькі бчб стужкі на копьях ваяроў; вядома гісторыя пакут Душ-Дашэйскага які прыдумываў сцяг пад БНР і спыніўся на бчб. Сцяга літвінаў я ніколі не бачыў на мерапрыемствах апазіцыі, Пра арганізацыі літвінаў я не чуў. Літвінаў аказалася шмат ў інтернете, але палітычнай сілы не бачна.
    Свет рухаецца ў бок Правай ідэалогіі, а гэта ёсць ідэалогія нацыяналізма, і блізасць іх да нацызма 20 ст. відавочная. Учора на мітынге “Дармаедаў” было вельмі мала бчб сцягоў, мітінгоўшчыкі калі пайшлі па сходніках пачалі крычаць “Жыве Беларусь”. Шмат людзей спазніліся на мітынг (ў тым ліку і я) таму што вельмі дрэнна працаваў траспарт (аўтобусы). Якшто б наш народ ператашчыць ў літвінаў, то мітынгоўшчыкоў было б ў 10 разоў болей. Беларусшчына заташчыла людзей ў стан шызоіднай раздвоеннасці свядомасці – яны не разумеюць ці яны рускіе, ці – Не. Крывіч, адкажы на мае пытанне, не хавайся ў бульбянік. Для меня прыклад ліетувісы, і раз яны выкідваюць свой сцяг пад Тарыбу (жоўта-зялёны-чырвоны) і захватывают праз новы сцяг усю спадчыну ВКЛ, то і нам патрэбна рабіць тое ж. Літвіны больш варожа ставяцца да рускасці чым беларусы. а гэта цяпер як раз нам і патрэбна. А заглядываць далёка ў будучыню, я не хачу, я не метафізік і разумею што гісторыя не ідзе па прамой лініі, усё падлягае зменам. Дзякуючы назве “белы рускі” наш народ не хоча культурнай Незалежнасці. Відаць яму прыйдзецца яшчэ раз не выбрацца з рускіх абдымкаў. Калі не згінем канчаткова, пачнем выбірацца з Рускасці разам з народамі Расеі. – чукчамі, ханты-мансі, бурятамі і карякамі.

    • Мікола))) кажа:

      ну добра. Напішаце вы на ўлётках “паважаныя ліцьвіны, давайце адменім дэкрэт”… Адкуль у вас узьнікла ўпэўненасьць у тым, што людзі прыйдуць.

      Тым больш, што галоўная прычына, па якой людзі не прыйшлі, гэта 2010 год (калі лідэры прывялі народ у пастку) і байкот з боку часткі апазыцыі (За Свабоду, ПБНФ і ГП). І яно пацьвердзілася. Лідэры былі разгубленыя большай колькасьцю людзей. Апрача вызначэньня тэрміну для ўладаў нічога па эканоміцы не было сказана. Не была прадстаўлена эканамічная карціна будучыні, “што мы зробім, калі прыйдзем да ўлады”. Хаця тэрмін ёсьць, хай працуюць.

      • Мікола))) кажа:

        ****ўпэўненасьць у тым, што людзі прыйдуць.***

        меў на ўвазе:

        ўпэўненасьць у тым, што людзі прыйдуць у большай колькасьці, чым калі пісаць “беларусы”, “грамадзяне”, “жыхары”.

  8. kryvič кажа:

    Вельмі нязручны сэрвіс дзе ля каментароў. Ці ёсць магчымасць ў Вас рэдакцыя перайсці на “Disqus”??? Былоб на шмат лепей.Дзякуй,калі пачуеце.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы