nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Галоўнае пытаньне на 2017 год (частка 3: меркаваньне Я.Мурашкі)

19 лютага, 2017 | 18 каментарыяў

Мурашка 1

 

 

 

А ЗАЎТРА БЫЛА ВАЙНА

Паглядзіце на гэты фотаздымак. Гэта не збожжаўборачныя камбайны “Дон” з “Ростсельмашу” і не камбайны “Палесьсе” з “Гомсельмашу”. Гэта машыны, якія створаны адмыслова для забойства. Колькі тысяч людзей загінулі і яшчэ загінуць пад іх гусеніцамі, снарадамі. Так выглядае сімвал сёньняшняй Расеі.

 

Чацьвёрты год ідзе вайна ва Украіне. Разбураюцца гарады, гінуць людзі, калечацца людскія лёсы, тысячы сірат, сотні палонных у падвалах расейскіх бандытаў, мора крыві і слёз. У чым правініліся украінцы? За што ім такая напасьць? Што патрэбна гэтаму карліку з Крамля? Што ім рухае?

Узяты Пуціным і яго атачэньнем курс і тэмп пабудовы ўнутранай і зьнешняй палітыкі РФ ужо не дазваляе яму спыніцца, бо насельніцтва, задуранае шматгадовай імперскай прапагандай, паверыла ў “асаблівую місію Расеі” і цяпер можа затрымкі не зразумець… Так што працяг тэрытарыяльнай экспансіі расейскай імперыі перадвызначаны і непазьбежны. Яе аб’ектамі за гады кіраваньня ленінградскага кадэбіста ўжо сталі Ічкерыя, Грузія, Украіна, а з улікам нарыхтовак, зьлепленых яшчэ ў перыяд развалу СССР, і Малдова.

Мурашка 2На жаль, не застрахаваныя ад гэтай пошасьці і ўсе астатнія дзяржавы постсавецкай прасторы — і тыя зь іх, якія зьяўляюцца членамі НАТА ды Еўразьвязу, і тыя, хто ўваходзіць у міжнародныя арганізацыі, у якіх дамінуе Расея, і тыя, хто спрабуе ісьці нейкім асаблівым шляхам.

Так ці інакш імперскія апетыты крамлёўскага кіраўніцтва ўжо не задавальняюць і такія «літасьцівыя» формы паглынаньня суседзяў, як пераўтвораная ў шлюбаразводнае бюро “СНД”, як існуючая нібы ў паралельнай рэчаіснасьці «Саюзная дзяржава» ці ніяк не жадаючы нарадзіцца «Еўразійскі Саюз».

Запланавана «ўз’яднаньне з Расеяй» і для ўсіх іншых «раз’яднаных» тэрыторый – у першую чаргу русканаселеных усходу Эстоніі ды Латвіі, поўначы Казахстана, армянсканаселеных тэрыторый на поўдні Грузіі, гагаузска-балгарскіх у Таму.

Але найбольш уразьлівай перад абліччам магчымай расейскай экспансіі зьяўляецца Рэспубліка Беларусь.

Мурашка 5На восень 2017 году ў Беларусі запланаваны грандыёзныя сумесныя беларуска-расейскія вучэньні “Захад-2017”. Міністар абароны РФ Сяргей Шайгу аб’явіў пра ўдзел у іх 125 тысяч вайсковаслужбоўцаў і  97 тысяч вольнанаёмнага персаналу – усяго 222 тысячы чалавек. Паводле яго слоў, у сумесных манеўрах будуць задзейнічаны таксама танкавыя часткі, якія перакінуць у Беларусь па чыгунцы аж да заходняй мяжы Беларусі (мінабароны Расеі зафрахтавала на 2017 год для перавозкі расейскіх вайсковых грузаў 5265 вагонаў, зь якіх 4126 будуць накіраваны на беларускую тэрыторыю; гэта у 83 разы больш, чым у 2016 годзе). Эксьперты тлумачаць маштабнасьць будучых вучэньняў спробай Крамля даць зразумець Лукашэнку, што праяўленьне самастойнасьці пацягне жорсткую рэакцыю з боку Масквы.

Але галоўнае ня гэта. Галоўнае, што Расея ня можа прымірыцца з тым, што яна пацярпела паразу ў халоднай вайне. Можна памыляцца пра час будучых падзей, але нельга адмаўляць агульную тэндэнцыю – Расея стала на шлях рэваншызму, і гэты агрэсіўны вэктар ужо няспынны…

Цяпер Расея, якая завязла ў Сірыі, разьлічвае на зьмены ў еўрапейскай і амерыканскай палітыцы ў сувязі з Трампам, на «электаральную вясну» ў краінах Еўропы. Аднак можна быць упэўненнымі, што ніякіх прынцыповых зьменаў у дачыненьнях Расеі і Захаду ня будзе, а сірыйская ваенная авантура будзе і далей працягваць паглынаць сілы Расеі, адуважваць яе.

Таму, па ўсім відаць, Пуцін на сёньня знайшоў выхад – акупаваць Беларусь, якая ўспрымаецца ім як нейкі аналаг Крыму, толькі ў разы з большым насельніцтвам. Крамлёўскія “зьбіральнікі земляў рускіх” разьлічваюць на тое, што значная частка беларускага насельніцтва тут таксама альбо прыхільная да персьпектывы зьліцьця іх краіны з Расеяй, альбо ставіцца да яе не настолькі адмоўна, каб змагацца за свабоду і незалежнасьць сваёй бацькаўшчыны са зброяй у руках.

Мурашка 3У нас на руках пакуль няма падпісанага Пуціным дэталёвага плана аншлюсу Беларусі альбо акупацыі яе часткі. Няма нават суркоўскіх інструкцый якому-небудзь беларускаму мядведчуку. Тым ня менш, уяўляецца відавочным, што небясьпека, якая навісла над Беларусьсю, зьяўляецца цалкам рэальнай.

Ведаючы асноўныя соцыяпсіхалагічныя і палітычныя вытокі расейскага імперскага курсу, ёсьць разуменьне таго, што Расея ніколі не даруе Беларусі неадназначнай пазыцыі што да ўкраінскага канфлікту. Сёньня там адкрыта мусіруецца тэма, што Беларусь парушае рэжым антысанкцыяў, з-за чаго санкцыйныя тавары трапляюць на расейскі рынак. Беларускім чыноўнікам цэнтральнай і мясцовых адміністрацый з боку Расеі пасылаюцца сігналы, што ў выпадку іх лаяльнасьці да ідэі “расейска-беларускага адзінства” яны могуць разьлічваць на захаваньне сваіх пасадаў і пасьля таго, як Беларусь страціць самастойнасьць. Дадаткова робіцца разьлік на тое, што і беларускія вайскоўцы будуць псіхічна не гатовыя страляць “у сваіх расейскіх калегаў”.

Акупацыя чужых земляў не пачынаецца зь «зялёных чалавечкаў», калонаў танкаў і абстрэлаў «градамі». Усе захопніцкія войны распачынаюць тэлевядоўцы, культуролагі, гісторыкі, пісьменьнікі, этнографы ды іншая публіка (заканчваюць жа вайну канвойныя ўзводы і расстрэльныя каманды). Усе гэтыя “інтэлектуалы” таксама сёньня заняліся Беларусьсю…

Пытаньне заключаецца толькі ў тым, калі менавіта пачнецца расейская агрэсія і папярэдняе ёй «народнае паўстаньне супраць дыктатара, які прадаўся Захаду».

Расейскія войскі, якія увойдуць на тэрыторыю  нашай краіны восенню гэтага года пад эгідай маштабных вучэньняў «Захад 2017», хутчэй за ўсё там і застануцца. Гэта дае Расеі некалькі буйных выгад што да “ўкраінскай праблемы”:

– Украіна апынаецца перад пагрозай вайны ужо на тры франты  – Усход, Поўдзень, Поўнач. Яна будзе вымушана павялічыць колькасьць узброенных сіл на Паўночным накірунку.

– адбудзецца павелічэньне ціску на вайсковы бюджэт і эканоміку Украіны; у выніку замарудзіцца рэалізацыя праграм высокатэхнічнага разьвіцьця яе ўзброеных сіл;

– спатрэбіцца новая хваля мабілізацыі украінскіх грамадзян, што можа прывесьці ў раздрай унутрыпалітычную сітуацыю.

Для Беларусі ж, як я ўжо адзначыў вышэй, запланаваныя вучэньні – непасрэдная пагроза акупацыі. Найбольш рацыянальнымі паводзінамі ў гэтай сітуацыі было б умацаваньне ўласнага сувэрэнітэту, адмова ад вучэньняў і працяг той шматвектарнай палітыкі, якую краіна пачала праводзіць.

Мурашка 4У сваю чаргу палітычнаму і вайсковаму кіраўніцтву заходніх краін і міжнародных арганізацый, якія аб’ядноўваюць гэтыя краіны, неабходна таксама прыняць адпаведныя меры, накіраваныя на захаваньне незалежнасьці і тэрытарыяльнай цэласнасьці беларускай дзяржавы, бо гэта зьяўляецца абавязковай умовай прадухіленьня далейшай экспансіі Расеі ў заходнім напрамку.

Аднак беларусам-вялікалітвінам разьлічваць варта найперш на сябе.

Поўная акупацыя нашых земляў расейскай імперыяй адбылася яшчэ ў часы падзелаў Рэчы Паспалітай, пасьля невялікіх перапынкаў працягнулася з 1994 году (вось ужо 23 гады найноўшай гісторыі). Зьмяняліся яе формы, але сутнасьць заставалася ўсё тая ж.

Трэба ўрэшце заканчваць з расейскім імперыялізмам. Прыклады ёсьць. Самы блізкі й паказальны – Украіна.

Вынікам украінскай рэвалюцыі годнасьці стала стварэньне грамадзянскай супольнасьці, адчуваньне сябе нацыяй, адыход ад «саўка» і разуменьне таго, што акрамя цябе ніхто ня стане даглядаць родную зямлю, бараніць яе ад ворагаў, дбаць пра свой край.

Іншай зямлі, іншага краю ў нас, беларусаў, таксама няма. Нягледзячы ні на што, ні на які этнацыд, нацыянальная сьвядомасьць, як натуральны жыцьцёвы працэс, у нас таксама прабіваецца ва ўсім – у публічнай прасторы, у грамадстве, у спорце, нават у дзеяньнях беларускай улады.

Імперыя ж імкнецца да супрацьлеглага – зьнішчаць нацыянальную сьвядомасьць народаў, якія яна захапіла ці плануе захапіць.

Мы зусім не жадаем падзеяў паводле Данбаскага сцэнару на нашых землях. Не жадаем, каб у 2017 годзе крамлёўскі пігмей запусьціў “вогненнага пеўня” пад страху нашага мірнага дому. Але жыцьцё падводзіць да мяжы, дзе немінуча трэба рабіць выбар: альбо сапраўдная незалежнасьць, альбо рабства, жабрацтва, пакуты, кроў, сьмерць…

Самы час рыхтавацца да сур’ёзнага супраціву…

 

Яўген Мурашка   

17.02.2017.

 

 

18 каментарыяў

  1. Павел Біч кажа:

    Я доўга стараўся не чапаць сп. Мурашку, усё ж такі ён моцна крытыкаваў апазіцыю, але было не зусім ясна за што – за нейкіе асабістые крыўды, ці за нешта прынцыповае. Да таго ж яго як меня третіравала афіцыйная апазіцыя і душыла як магла ва усіх незалежных СМІ, акрамя можа толькі БП. Што трэба канкрэтна рабіць апазіцыі? Якая ваша прапанова? Мая – вытасківаць яго з рускага міра куды яго заташчылі адраджэнцы прапіхваючы яму халопскую назву “белый рускі”. Літвінства вы, відаць не пераносіце на дух. Я упэўнены што падрыхтоўка да анексія будзе з боку расейцаў суправаждацца інфармацыйнай вайною і іх галоўнымі лозунгамі будзе “За Беларуссію”, “рускіе і беларусы адзін народ і павінны быць ў адной краіне”. Што, Вы, які баіцца літвінства як нейкі праваслаўны русін, будзеце казаць ў адказ на лозунгі расейцаў? Што правільна казаць”Беларусь”, а не “Беларуссія”, што “беларускае гэта не рускае”? Так з вас будзе смеяяца увесь Свет. Вызначайцеся, сп. Мурашка. Пісаць тое што вы напісалі ў сваім артыкуле, гэтага ужо недастакова.

    • Яўген Мурашка кажа:

      Пан Біч.
      Мяне цяжка пакрыўдзіць, бо прызвычайсю даваць рэшту.
      Пан, Біч я зусім не супраць ліцьвінства, толькі я лічу што у сёньнешніх варунках гэта не панацэя і заўчасна.
      Няўжо Вы лічыце, што як толькі мы зменім назоў дзяржавы, як адразу скончацца нашы праблемы.
      Няўжо, калі рабаўнікі маюць намер рабаваць банк, іх спыніць шыльда – “Зачынена на абед”
      Ці тая ж шыльда “Асцярожна злы сабака” прадухіліць рабаўніцтва хаты.

      • kryvič кажа:

        сп. Мурашка ваша ўпёртасць гэта нейкая пазнякоўшчына,які да смерці будзе змагацца за “адраджэнне” белай расеі, наводзіць паклёпы на літвінства.Ніхто не кажа аб сёнешнім змяненнем назвы і што знікнуць ўсе праблемы. Трэба будаваць падмурак да вяртання незалежнасці ВКЛ ў сучасных межах – вось адраджэнне! Толькі не трэба казаць што літвінства раз’ядноўвае народ. Сёння мы ўсе беларусы і адзін народ,і ім застанёмся,але недзе ў душы ва ў шмат каго ўжо гарыць агенчык,які запаліць вогнішча ў народзе і адродзіцца Літва – сапраўдная нашая краіна.

  2. Павел Біч кажа:

    Адказ на каментар сп.Крывіча на артыкул З.Пазьняка. Аа я не згодзен што апазіцыя праіграла ў 1994 г. таму што у яе не было каманды, што апазіцыя была не рашучай. Я згодзен з тлумачэннем В. Быкава – грамадства было не падрыхтаванае, не саспела. Інакш кажучы, апазіцыя атрымала паразу з-за слабой падтрымкі народам. Калі б на мітынгі выходзіла ў 10 разоў болей людзей і апазіцыя б дзейнічала смялее.і не патрэбна была б ніякая там каманда. Апазіцыя рабіла усе правільна. Тлумачэнне Быкава, прымушае перанесці увагу апазіцыі на народ., на яго выхаванне. Гэтага апазіцыя не робіць дагэтуль. Сп. Крывіч. а ты мне не адказаў – чаму тябе не задавальняе літоўскасць/літвінства. Ты што русін і , баішься літвінства як вогню? За ім табе мерешчацца ксядзы, еіезуіты, палякі?

    • kryvič кажа:

      Ды я ўжо стаміўся вам шаноўны расказваць. Вы лепей скажыце дзе вы вычыталі што я супраць літвінства??? Я сам сябе адчуваю літвінам і больш за вас хварэю за адраджэнне ВКЛ і вяртанне сапраўдных сімвалаў,а не фэйкавых сцягоў з чорнай пагоняй ды скарочанай назвы знішчанага масквой Вялікага Княства Літоўскага.Аднаўленне дзяржаўнасці ў сёняшніх межах,з вяртаннем назвы ды сімвалаў – вось тое за што трэба змагацца(сёння ў галовах белых рускіх).

    • літвін з менску кажа:

      Васіль Быкаў так сама быў вельмі спакойны ды інтэлігентны чалавек…………………,а я кажу пра тых рашучых ды гатовых да сілавога супраціву людзей.Тады было шмат народу,але лу-ка пачаў разганяць сілай парламент,выганяць нязручных асоб з разных дзяржаўных устаноў,збіваць мітынгуючых(памятаеце бойку на Першамайскай куды нас завялі сляпые павадыры). Трэба было захопдіваць ўладу сілай,асабліва пасля скасавання імпічменту. Свабоды без крыві не даб’ешся. Вось я аб чым,а вы народ выхоўваць…(( Рэвалюцыю робіць не ўвесь народ,а актыўная яго частка,зразумейце.

  3. Павел Біч кажа:

    Шаноўны сп. Мурашка, вы відаць, як большасць адраджэнцаў канца 19 ст і начала 20 ст. думаеце што назва народа не дзейнічае на свядомасць.Тыя далёкіе адраджэнцы трымалі як бы фігу ў кішэні – хай хоць гаршком назавуць або толькі… Яны гэтай памылкай ігнаравалі векавы сусветны опыт – абавязкова меняць імя челавека пры змене рэлігіі. Паспрабуйце стаць мусульманінам, індуістам, буддыстам пры імені Яўген. Вам скажуць што такое немагчыма. Ў Эўропе атэісты і хрысцыяне змешаны, ніхто не патрабуюць ад вас паганца адмовіцца ад імя Яўген. Тое што хрысцыянскіе народы носяць у большасці габрэскіе імёны, вы думаеце гэта не прычына панавання габрэяў, напрыклад, цяпер ў Расеі? Меня даўно уражваў факт што шмат хто з буйных філосафаў называў Эўрапейскую-Заходнюю цівілізацыю хрысцыянска-іудэйскай.
    Сп. Крывіч, пра якую фейкаваць ты кажашь ў сітуацыі калі усё ужо стала фейкам? Летувісы прыдумалі сцяг ВКЛ не маючы анічога блізкага да сапраўднага. Я прапаную чорную Пагоню (якая здаецца была) толькі не на чырвоным полі ( паглядзіце як кепска глядіцца чорны арол на чырвоным поле у аднаго балканскага народа), а на жоўтым ці залацістам поле. БЧБ сцяг рабіўся, відаць, з аглядкай на польскі БЧ, нашае Жоўта-чорнае будзе сімвалізаваць арыентацыю на Немеччыну. БЧБ сцяг гэта сцяг Левых начала 20 ст. і цяпер Статкевічы, Лябедькі, Шушкевічы гэта яўные Левые. Нам цяпер патрэбен сцяг Правых (нацыяналістаў) Ім можа стаць сцяг ВКЛ які мае большае абгрунтаванне чым БЧБ.

    • kryvič кажа:

      Ну дык а я аб чым,пан Біч???Толькі чырвоны з пагоняй,а не вашы прыдумкі з чорным сцягам. Думайце троху,калі чытаеце,я ўжо стаміўся вам аб адным і тым жа пісаць. Ды адкуль вы ўсежтакі ўзялі што я супраць літвінства??? Ці ўсе хто супрать вашых чорных пагонь ды неіснаваўшых назоваў Батькаўшчыны ёсць ворагамі літвінства? Толькі адраджэнне дзяржаўнасці ды незалежнасці ВКЛ дае нам шанец выжыць як нацыі.

  4. Павел Біч кажа:

    Сп. Крывіч, якшто вы не супраць літоўскасці/літвінства так для чаго тады ваш нік – Крывіч? Можа вы ведаеце што продкамі рускіх ў заходняй часці цяперашней Расеі таксама былі крывічы? Вось вам нагода каб запісаць вас ў прыхільніка трыедзінага рускага народа. Ці гаршкі крывічаў з тэріторыі Беларусі былі іншай формы чым гаршкі з пад Твері? Я не прапанваў чёрны сцяг ВКЛ. – толькі Пагоню. Такой яе уяўляў сп. Вячорка у сваім альбоме за 1989 г. На сцяге ВКЛ летувісаў Пагоня белага колера. атдельные часткі Пагоні блакітные. Вось як робяць смелые людзі. А нашые белые русцы забракуюць маю прапанову з прычыны “дакажыце што так было на самой справе” і будуць і далей сядзець ў гаўне па вушы са сцягам БССР.

    • kryvič кажа:

      Відаць сп.Біч вы нешта не дачыталі аб гісторыі нашай зямлі. Крывічы паўночнай твершчыны ніколі не ўваходзілі ў склад нашай дзяржавы,а крывічы з смаленскага ды паўднёвай пскоўшчыны заўсёды былі разам з астатнімі этнічнымі групамі на нашай зямлі. Таму што ўсе народнасці аднолькавай заходнебалцкай крыві,толькі ў разны час прыйшоўшы на тэрыторыю сёнешней Беларусі. Нават першая пагоня з’явілася на полаччыне,куды яе прывезлі разам з сабой перасяленцы з Парусся-Прусіі. Тады яшчэ не было ні Летувы,ні Латвіі,а ні Эстоніі,там жылі так сама крывічы. Але калі вам не даходзіць і каб вас супакоіць я буду падпісвацца як літвін з Менску. Ці задаволіў я вас?

    • літвін з менску кажа:

      Летувісы не смелые людзі,а адурманеныя жамойцкай лухтой літвіны. Калі частку Літвы(сёння беларусь) адрэзалі дык яны што жамойтамі сталі? Калі наша новая ўлада абвесціць аб аднаўленні дзяржаўнасці разам са зменай сцяга ды герба,тая частка адрэзанай Літвы з’яднаюцца без усялякіх захопаў,прад дыпламатычные стасункі. Ў сёняшней Летувой яшчэ не кіраваў ні адзін жамойт,ўсе прэзыдэнты былі (як і раней ў гісторыі) этнічнымі літвінамі-літоўцамі(літоўцамі нас звалі маскалі).Толькі ў іх прозвішча зменены на жамойцкі манер. Ў 1991годзе яны ўвялі пагоню на год пазней за нас,хоць незалежнасць аб’явілі раней. Сваю пагоню(віціса)яны папросту зкапіявалі з нашай,толькі размалявалі,так і з сёнешнімі сцягамі аб якіх вы пішыце.

  5. Андрій кажа:

    Праблема Беларусі, як і Украіны і ўсіх постсавецкіх краін, гэта ў неплацежаздольнасці згуртавацца вакол асноўнай ідэі, захавання самастойнасці. Так, розумам разумееш але амбіцыі некаторых «верхаводаў» прымаюць верх над розумам. Вядома, гэтаму служаць шмат прычын і фактараў, пачынаючы ад разгалінаванай агентурай спец службаў РФ, так і недасканаласцю сваіх па большай частцы крайніх нацыяналістычных плыняў. Няўжо не зразумела, што толькі аб’яднаўшыся ўсім дэмакратычным сілам, можна атрымаць перамогу над расійскім шавінізмам! Так, часам, дзеля сваёй дзяржавы, варта аб’яднацца нават з тымі, чые погляды не заўсёды супадаюць з вашымі. Так, Украіна змагаецца сваю незалежнасць сотнямі гадоў, і галоўным недахопам у гэтай барацьбе было безгрунтоўнасць вярхоў, тагачаснай старшыны, згуртавацца вакол сваіх лідэраў, аб’яднацца ва перамогі над ворагамі Украіны. Менавіта так і ў Беларусі, усё больш-менш дэмакратычныя сілы павінны аб’яднацца вакол галоўнай ідэі, вольнай і незалежнай Беларусі! І нават калі яе ўзначаліць ваш прэзідэнт Лукашэнка, то як крок да прымірэння нацыі, яго варта падтрымаць і прызнаць, хоць бы для таго, каб захаваць дзяржава Беларусь! Потым усё пойдзе як след! Стварэнне сапраўднай незалежнасці гэта стварэнне дэмакратычнай Дзяржавы Беларусь! А далей усё будзе як ва ўсім цывілізаваным свеце: дэмакратычныя выбары, дэмакратычны парламент і т. п.

  6. Павел Біч кажа:

    Цикава мне было даведацца ад Крывіча што на месцы Літвы, Латвіі и Эстоніі жылі таксама крывичы. Таксама і расейцы, тыя хто не хоча каб их блытали з татарамі, абьяўляюць што і іх продкі былі крывічы. Яшчэ цікавей мне было пачуць што жамойцы-летувісы жывяцца нейкай лухтай (а мы, маўляў, (сідяшчые глубока ў дупе) жывімся толькі праўдай). “Самавобраз і вобраз мінулага ствараюцца разам” – кажуць суч філосафы. Чым адразу знішчаюць навуковасць усей гістарыі.
    Што да закліка Андрія аб’ядноўвацца, то гэта цалкам банальшчына. Ніхто ніколі не аб’ядноўваецца. Нават у крымскіх татараў, якія не маюць з рускімі анічога агульнага і якіх рускіе толькі забівалі, ёсць прыхільнікі уваходжання ў РФ. Уважліва паглядзіце на сімвалы “Інь” і Янь”. Кола ў якіх яны знаходзяцца, немагчыма рассечь так, каб ў сячэнне было толькі або белы. або чорны колер.Челавечае грамадства, відаць, не можа існаваць без ворагаў і Здраднікаў. .

  7. вершнік кажа:

    ” Усе захопніцкія войны распачынаюць тэлевядоўцы, культуролагі, гісторыкі, пісьменьнікі, этнографы ды іншая публіка (заканчваюць жа вайну канвойныя ўзводы і расстрэльныя каманды). Усе гэтыя “інтэлектуалы” таксама сёньня заняліся Беларусьсю…” Яўген Мурашка
    Напэўна Масква хоча зрабіць Ракіроўку і замяніць АГЛ, а ён у сваю чаргу разгойдавае наш карабель. Сытуацыя вельмі падобна да той, што паказана ў ”Імперскім сіндроме”. чытайце ў інтэрнэце.

  8. Siarhiej кажа:

    http://ren.tv/novosti/2017-02-22/zachem-minoborony-rf-nuzhny-informacionnye-voyska-i-maket-reyhstaga
    Расейскія пацаны да вайны гатовы! Індустрыя хлусні квітнее, развіваецца і пашыраецца і беларусы-ліцвіны ёсць аб’ект, спажыўцы прадукцыі.

    • вершнік кажа:

      Siarhiej: У Расеі 0,1% багатых людзй. Каб некім чынам пераключыць увагу простых людзе, у першую чаргу маладых, ад іх бядотнага стану, і не давесьці сытуацыю да расейскага Майдана, ідзе штодзёнае замбаванне электарата, запалохванне прыдуманымі ворагамі. Пасіянарную частку электарата нацкоўваюць на гэтых ворагаў, узнагароджаваюць медалём ці ордэнам, даюць кватэры вайскоўцам… Невялікія затраты, але затое ніхто ўладу за грудзі не возьме.
      На самай справе калі трэба алігархату, яны Расею прадаюць і оптам і ў розніцу…
      Нам жа патрэбна спакойна, настойліва, аргументавана тлумачыць стан падзей усім рускім і расіянам, ніякім чынам не лезьці ў бойку, бо вожык не можа ваяваць з мядзведзем. Трымацца годна, выхавана, быць еўрапейцамі, адукаванымі, выхаванымі, крэатыўнымі і вераючымі ў Бога…
      А мы ўвесь час ловімся на правакацыі Біча і пачынаем займацца самаедствам…

  9. Павел Біч кажа:

    Сяргей, учора доўга пытайся у цябе што азначае твая фраза “літвіны-беларусы ёсць аб’ект, спажыўцы прадукцыі”. Сайт не прымаў мае пытанне. Я уж падумаў можа Рэдакцыя пад уплывам Літвіна-вершніка пазбавіў меня права друкавацца на гэтым сайце. У іх ведзь шмат агульнага – у УДЬЫРэдакцыі і Літвіна-вершніка.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы