nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Формула правакацыі

28 сакавіка, 2017 | 9 каментарыяў

Рэдакцыя.

Формула 1Пасьля падзеяў 25-26 Сакавіка ў Менску ды некаторых іншых гарадах Беларусі зь небывалай раней выразнасьцю і вастрынёй паўстала адно (акрамя іншых) цікавае пытаньне. На яго адразу зьвярнулі ўвагу практычна ўсе карэспандэнты, якія асьвятлялі хаду падзей (яскравы прыклад – рэпартажы журналіста “Свабоды” Валера Каліноўскага з падзей у Менску), і сфармулявалі яго так: а куды падзеліся правадыры, якія напярэдадні гучна заклікалі людзей на вуліцы і якія да таго не вылазілі зь “белсатаў” ды “свабодаў”?  Народ на вуліцах Менску, падстаўлены пад дубінкі АМАПу, ёсьць, а завадатараў – няма. Дзе ж яны? І ці не зьяўляецца даны феномен праявай нечага нядобрага?..

 

Каб яшчэ больш абвастрыць пытаньне, прапануем дадаткова паўзірацца ў запрапанаваную намі вышэй формулу магчымай правакацыі.

Сімвалы ў ёй пазначаюць наступнае:

– літара А пазначае агульную сітуацыю ўзбуджанасьці грамадства, справакаваную несправядлівасьцю з боку ўладаў. Яна суправаджаецца шматлікімі ды гучнымі  выступамі розных актывістаў, іх заклікамі выходзіць на вуліцы гарадоў, масава зьбірацца, некуды ісьці, каб прадэманстраваць уладам пратэст супраць гэтай несправядлівасьці;

– літара В  – гэта сітуацыя, калі народ, які выйшаў, зьбіваюць служкі рэжыму, хапаюць людзей, зьневажаюць іх, уносяць у свае кампутары, судзяць, штрафуюць, даюць суткі;

– а дзе пры гэтым тыя, хто заклікаў выходзіць на вуліцы ды плошчы, кідаўся слоганамі, абяцаў быць разам з народам, заяўляў пра нейкі таемны план? Іх часта “пад замесам” мы можам і не пабачыць… (таму тых “правадыроў”, каго не было на месцы падзей у час В, давайце пазначым сіняй зьмеепадобнай літарай S; хай гэта будуць “правакатары пад пытаньнем”).

Давайце праверым, ці працуе формула ў нашым выпадку?

Сітуацыя А – была (гл. фоты ніжэй).

Формула 2

Да бачных на фота правадыроў – Статкевіча, Някляева, Сіўчыка, Севярынца, Лябедзькі – трэба дадаць прадстаўнікоў “Хартыі” – Саньнікава, Бандарэнку, Радзіну, Вінярскага, Афнагеля, якіх назвала БТ (http://nn.by/?c=ar&i=186595 ; заўвага: мы б ніколі не спаслаліся на БТ, калі не былі прадастаўлены доказы – тэлефонные размовы паміж Статкевічам і Бандарэнкам, у якіх закранаецца грашовая тэма). Калі дадаць сюды яшчэ і Рымашэўскага з Губарэвічам зь іх аналагічнай актыўнасьцю, разам атрымаем 12 актывістаў.

Была і ключавая сітуацыя В (https://nashaziamlia.org/2017/03/25/9027/#more-9027), з наступствамі (https://charter97.org/be/news/2017/3/27/245061/   http://www.belaruspartisan.org/politic/374717/).

Але ніводнай з узгаданых 12 асоб у ёй… не было.

Такім чынам, усе яны належаць да групы S. Няўжо ўсе яны правакатары?

Гэта наўрад ці.

Тым больш, што кожны зь іх называў важкія прычыны сваёй адсутнасьці (гл. напрыклад, тут: http://nn.by/?c=ar&i=187943   https://www.youtube.com/watch?v=NjVztTrRSm4  https://www.youtube.com/watch?v=0m47aVE5knA).

Формула 3

Формула 4

І ўсё ж, спадарове, пагадзіцеся, калі на месцы “замесу” няма ніводнага з 12 самых актыўных правадыроў-заклікантаў, гэта выклікае пытаньні…

А, можа, сапраўды нешта ёсьць у запрапанаванай формуле?

 

 

 

 

 

9 каментарыяў

  1. Яўген Мурашка кажа:

    Ванька – дома, Манькі – няма.
    Манька- дома, Ванькі- – няма.
    Калші ж яны, нарэшце сойдуцца?

  2. Павел Біч кажа:

    Для пераканаўчага, забойнага вывада варта было б змесціць адказы саміх апазіцыянераў гдзе яны былі на 25-26.і праверку іх адказаў фактамі. Вядома, што частка з іх адсіжвала за кратамі за падзеі 15-га. Але здаецца правернуць такую працу у Рэдакцыі няма сілаў. Для такога патрэбна свая “контрвыведка”, якая магла б арганізавацца з пакрыўджаных палітыкаў, не атрымліваюшчых грантаў.

    • Яўген Мурашка кажа:

      Пан, Біч.
      Тут без котрвыведкі вядома, ды і неістона – хто дзе быў.
      Відавочным з’яўляецца.
      Што сцэнар па дэстабілізацыі сітуацыі у Беларусі, выканан.
      Ніхто не ставіў за мэту звяргаць рэжым.
      Бо няма ні сіл ні жаданьня.
      Ёсьць бізнэс-план, ён быў звёрстан ці у Драздах, у Варшаве ці у Крамлі.

  3. Licvin кажа:

    .Уявіце, што лідэры былі і павялі людзей па праспекту. Быў бы хапун і лідэраў трэба было б пасадзіць, але яшчэ не прыйшоў час. У цензар.нет. было напісана, што Расея з 2004 года была гатова захапаць Крым, але не было юрыдчнага повада для правядзення аншлюса Крыма. І як толькі такі момант узнік, (адзін дзень безуладзя ў Кіеве), імгненна быў праведзен аншлюс.
    У нас падзеі прыўрочваюць да восені, калі расейскія войскі будуць знаходзіцца на тэрыторыі РБ, Вось тады і патрэбны будуць лідэры апазіцыі, якім можна будзе аддаць уладу, якія падпішуць любыя паперы, дазволяць ваенныя расейскія базы, прызнаюць Абхазію і Асецію, захоп Крыма.. Прымуць мемарандумы, пратаколы аб аб’яднаннм брацкіх народаў. Таму лідэраў, публічных у палітыцы людзей, расейская пятая калона беражэ, не засвечывае, каб яны не селі за краты на 2-3 гады. Пераводзяць увагу на шараговых мітынгоўшчыкаў, на ”Белы легіон”…
    Сёння проста ідзе разгойдавання дзяржаўнага карабля. Няўжо вы думаеце Расея для Чачні знайшла грошы, а для Беларусі ў Расеі няма 600 млн. даляраў?

  4. Siarhiej кажа:

    Усе гэтыя S былі напярэдні арыштаваныя, не здолелі схавацца. Слабая канспірацыя і арганізацыя.

  5. Павел Біч кажа:

    Сп. Мурашка напісаў што адбылася дестабілізацыя сітуацыі Беларусі. У чым яна праявілася? Патлумачце сп. Мурашка. Чым меней колькасць пратэстоўцаў, тым болей нагрузкі на кіраўнікоў апазіцыі. Трэба думаць як павелічыць колькасць пратэстоўцаў.

  6. Павел Біч кажа:

    Шаноўная Рэдакцыя, а чаму вы выдалілі мой каментар пра У. Мацкевіча? Адкажыце шчыра.

    • Рэдакцыя кажа:

      Трызьненьні, нахабствы, памылкі каментатараў, накідваньне нам неіснуючай віны і да т.п. мы не каментуем…
      Як выстаўляць каментары, мы вас падрабязна інструктавалі. Тут патрэбная элементарная акуратнасьць.
      Паспрабуйце яшчэ раз.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы