Уладзіслаў Ахроменка
Аўтар – беларускі пісьменьнік, які цяпер жыве ў Чарнігаве і шмат часу аддае працы ў архівах Службы бясьпекі Украіны, былых архівах КГБ УССР. Яны адкрытыя для наведнікаў і поўныя матэрыялаў, якія тычацца беларускай гісторыі. Падборку, прысьвечаную расейскім вайсковым фармаваньням на службе ў гітлераўцаў, Уладзіслаў Ахроменка зрабіў для «Нашай Нівы» (http://nn.by/?c=ar&i=195628). У сувязі з тым, што адзначана ў заналоўку, мы выстаўляем гэты матэрыял і на нашым сайце (нязначна адрэдагавана).
Рэдакцыя.
1.
“У 1986 годзе я, другакурсьнік Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, працаваў у этнаграфічнай эксьпедыцыі на Ашмяншчыне. На адным з хутароў пазнаёміліся мы з цудоўнай бабулькай. Песьні, байкі, пачастункі, аповеды — «як за Сталіным жылося», «як за палякамі», «як за немцамі»…
— У нас тут раней багата хутароў было, большасьць у вайну спалілі, — паведаміла гаспадыня.
— Немцы спалілі?
Бабка адказала не адразу.
— Рускія. Казакі, якія разам з немцамі прыйшлі…
–
Ні ў адным беларускім музеі вы не пабачыце ніводнага экспаната, ніводнага сьведчаньня пра расейскіх казакаў на службе гітлераўцаў. Як, зрэшты, і інфармацыі пра «РОА» і «РОНА». А распавесьці тут ёсьць пра што. Асабліва пасьля вывучэньня рассакрэчаных матэрыялаў з архіваў былога КГБ УССР.
«РОА», «русская поліція» ды іншыя
У 1945 годзе амерыканцы перадалі «Смершу» 47-й Арміі былога грамадзяніна СССР Мікалая Пальчыкоўскага. На допыце высьветлілася багата цікавага…
ИЗ МАТЕРИАЛОВ СЛЕДСТВЕННОГО ДЕЛА
Пальчиковский Николай Михайлович, 1913 г. р., местожительство: Челябинск, улица Кирова, Дом облисполкома, русский, бывший член ВКП (б), образование высшее, ранее не судим.
В октябре 1941 г. сдался противнику. В 1942 г. из лагеря г. Гомель добровольно пошел на службу в РОА, командовал взводом 230-го батальона. Закончил офицерскую школу РОА, получил звание поручик. Вел активную борьбу против советских партизан в Белоруссии, участвовал в массовых расстрелах. В составе Восточного батальона РОА воевал в Нормандии (Франция) против американских войск, к которым попал в плен. Возвращаться в Советский Союз отказывался.
Такім чынам, палонны паручнік «РОА» Мікалай Пальчыкоўскі раней служыў палітруком у заградатрадзе, а да службы ў заградатрадзе, акурат за часамі Вялікага Тэрору, быў супрацоўнікам УНКВД па Чэлябінскай вобласьці. Пасьля палону ў 1941 годзе Пальчыкоўскі патрапіў у гомельскі лагер ДУЛАГ-121 для савецкіх ваеннапалонных, які месьціўся блізка ад цяперашняй фабрыкі імя 8 Сакавіка.
Умовы ў ДУЛАГ-121 былі пачварныя, людзі паміралі тысячамі. У лагер рэгулярна наведваліся вярбоўшчыкі «РОА», але далёка не ўсе палонныя пагаджаліся ваяваць за Гітлера пад уласаўскім сьцягам. Былы чэкіст і былы палітрук Пальчыкоўскі пагадзіўся адным зь першых.
ИЗ ПРОТОКОЛА СУДЕБНОГО ЗАСЕДАНИЯ
от 22 ноября 1945 г.
По сути предъявленного обвинения подсудимый Пальчиковский сказал: (…) В феврале 1942 г. я добровольно поступил на службу в «РОА» (…) командовал взводом 230-го батальона «РОА», в составе которого я был до июня 1942 г. и охранял военные объекты в г. Гомель (…) В июне 1942 г. в составе батальона выехал в Смоленскую область, и там до второй половины месяца 1942 г. командовал взводом, вместе с которым принимал участие против партизан в Смоленской области.
Ці Пальчыкоўскі й ягоныя сябрукі па 230-м батальёне «РОА» — адзінкавыя антыгероі, выключэньне?
Далёка не адзінкавыя і далёка не выключэньне. Той жа Гомель, 1941-42 гг.
Хто першымі ідзе служыць гітлераўцам? Першымі кідаюцца да новых уладаў тыя, хто арыентаваўся на расейскую манархічную ідэю.
Начальнікам гомельскага аддзела асьветы становіцца нехта Рытвінскі, які дамагаецца, каб немцы пазачынялі тыя беларускія школы, якія існавалі за савецкім часам [рэгулярна выскоквае, што этнацыд – палітыка ня толькі Лу-кі ды сёньняшняй ельцынска-пуцінскай Расеі, а ўсіх форм расейскага імперыялізму, у т.л. “савецкага” ды “царскага”… – Рэд.]. Начальнік паліцыі Гомельскай вобласьці, былы палкоўнік РККА Васіль Кардакоў, уводзіць дарэвалюцыйныя званьні «квартальных», «урядніков» і «становых пріставов». Ён жа займаўся і вынішчэньнем гомельскіх габрэяў [помсьцілі за генацыд казакоў “бальшавікамі” пасьля перавароту 2017 г. – Рэд.].
Аховай таго ж лагера ДУЛАГ-121 займаецца «РОА», а аховай гомельскай турмы — «русская поліція».
Агульная колькасьць ваякаў з таго ж «РОА», якія займаліся генацыдам беларусаў, невядомая. У архівах сьпецслужб сустракаюцца адно нумары гэтых частак і шматлікія зьвесткі пра карныя акцыі супраць партызан і мірнага насельніцтва.
Казакі з Waffen–SS
Зрэшты, тыя, хто служыў у «РОА» (уласаўцы), былі яшчэ “лібераламі” ды “гуманістамі”, калі параўнаць іх з расейскімі казакамі.
22 жніўня 1941 на бок гітлераўцаў амаль у поўным складзе перайшоў 436-ты пяхотны полк, якім камандаваў маёр РККА Іван Конанаў — кавалер ордэна Чырвонай Зоркі, «герой вызвольнага паходу на Заходняю Украіну» і «герой савецка-фінскай вайны» (гл. фота ў пачатку: Іван Конанаў (зьлева) на службе ў 120-м казацкім палку Waffen–SS).
На базе гэтага палка Чырвонай Арміі ў акупаваным Магілёве 19 верасня 1941 года і быў створаны 120-ты данскі казацкі полк. На прэзентацыю запрасілі высокае нацысцкае начальства. Казакі пацалавалі палкавыя харугвы, атрымалі дабраславеньне свайго бацюшкі, пасьля чаго ўрачыста прынялі прысягу на вернасьць новай уладзе.
Обещаюсь и клянусь Всемогущим Богом (…), что буду Вождю Германского народа Адольфу Гитлеру верно служить (…), не щадя своей жизни до последней капли крови. Все законы и приказания от поставленных Вождем Германского народа Адольфом Гитлером начальников отданные, по всей силе и воле исполнять буду.
Следчых спраў, а таксама «спраў-фарумуляраў» на расейскіх казакаў, якія ваявалі на баку гітлераўцаў, давялося пераглядзець дзясяткі.
Найбольш паказальная справа былога чырвонаармейца 219-га гаўбічнага палка Мікалая Чабярды, які добраахвотна запісаўся ў казакі ў Барысаўскім лагеры ваеннапалонных.
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА Чеберды Николая Ивановича 27 мая 1946 г.
ВОПРОС: Расскажите подробно о службе в казачьих войсках немецкой армии.
ОТВЕТ: Я участвовал в Белоруссии в боях против советских партизан в р-не Белынич, Полоцка, ст. Оболь, ст. Невель. Нашему орудию приходилось вести огонь по селам и по лесам, в которых партизаны оказывали сопротивление наступающим казацким частям. В этих боях партизаны несли потери ранеными, убитыми и пленными. Я лично видел, как линейный эскадрон приводил пленных партизан в расположение штаба 600-го казацкого отделения, которые впоследствии были расстреляны.
Кроме того, в селе Круглом во время карательной операции, проходившей в Могилевской области, нашему расчету приходилось стоять в помещении, где содержались пленные партизаны и мирное население. Я лично видел, как ни в чем не повинных людей избивали плетьми, а по ночам увозили на расстрел на кладбище.
Приказ командира Кононова об уничтожении всего лежащего на пути наступления казачьих войск исполнялся с точностью. Операции против советских партизан в Белоруссии проводились нами систематически с июля 1942 г. до июля 1943 г.
Казацкі камандзір Іван Конанаў за зьнішчэньне беларусаў атрымаў Жалезны крыж 2-й ступені. Казацкі ўраднік Мікалай Чабярда быў узнагароджаны медалямі.
–
Зрэшты, і «600-ты казацкі аддзел, і «120-ы данскі казацкі полк Waffen-SS», і «Пяты данскі казацкі полк Waffen-SS» мелі яшчэ не самую паганую рэпутацыю.
У 1944 годзе ў раёне Баранавічаў — Слоніма — Навагрудка — Ельні дзейнічаў так званы «Казацкі стан», які ўзначальваў паходны атаман Цімафей Даманаў — былы савецкі бухгалтар і былы сексот НКВД.
Зьверствы карнікаў з «Казацкага стану» былі яшчэ больш нялюдскімі, чым у зондэркаманд СС… Дакументальных матэрыялаў пра злачынствы ўласаўцаў і казакоў давялося пераглянуць кіламетры. Паўсюдна — адно і тое ж: спаленыя вёскі, расстраляныя сяляне, рабаўніцтвы, гвалтаваньні, катаваньні.
–
Трапіць у Цэнтральны галіновы архіў УСБУ ў Кіеве можа кожны ахвотны. Знаёміцца з архівамі савецкага НКВД і КГБ ва Украіне можна свабодна”.
(канец артыкула Уладзіслава Ахроменкі)
=
Некаторыя каментары да матэрыяла:
Аляксандр / 26.08.2017 / 08:23
Мала хто ведае, а рускiх на баку гiтлераўцаў ваявала больш за 1.500.000 чалавек…
Бенедзікт / 26.08.2017 / 09:13
Натуральна, што зараз на беларускай зямлі створаны баявыя атрады з “беларускіх казакаў” і рознай адстаўной навалачы. Яны падрыхтаваныя да той ролі, якую заўсёды выконвалі казакі на нашай зямлі – наводзіць “истинно русский порядок” – зьнішчаць усё беларускае, рабаваць, забіваць, гвалціць. Не выклікае зьдзіўленьня, што іх традыцыйна падтрымлівае гэтая ўлада і найперш РПЦ на Беларусі (Беларускі экзархат).
Ахрэм / 26.08.2017 / 09:26
http://nn.by/?c=ar&i=195628#startcomments
Дык вось у гонар чаго нам нашыя чыноўнічкі расейскую арку у Магілёве паставілі. Прапаную ўвесці свята для магілёўскіх вертыкальшчыкаў – 19 верасня. А адказным за правядзенне святочных мерапрыемстваў прапаную прызначыць Мікалая Улаховіча. Думаю, бабры супраць не будуць.
н.м. / 26.08.2017 / 09:29
пра зьверствы казакоў на Наваградчыне ў 44-м давялося чуць ад бабці па маме, сьветлая ёй памяць Ну а сьпісваюць ўсё, вядома ж , на немцаў… Між тым менавіта немцы выратавалі другую маю бабцю, па бацьку, і малалетняга тады майго тату ад расстрэлу, і менавіта рускімі, ці там казакамі, ці РОА, чорт іх ведаў канкрэтна, і ў тым жа чэрвені ці ліпені 1944-га….
SoVok net / 26.08.2017 / 09:44
Моя бабушка родом с деревни Залужье Старадорожского района и у её было ругательством слово не “фашист”, а “кацап”. Говорят русские части служившие немцам были к беларусам менее терпеливыми, чем теже немцы. Примичательно, что там где были рядом казаки у населения хорошее восприятия к своим полицаям, которые оставались единственной защитой местного населения от произвола русских фашистов.
Саламон / 26.08.2017 / 10:02
Гэтыя казачкі пад Наваградкам ледзь не расстралялі народ у царкве ( у Любчы), але Б. Рагуля і У. Сіўко іх выратавалі, прыгразіўшы гэтым казачкам боем- тыя толькі з мірным насельніцтвам маглі ваяваць. Гісторыя са словаў сведкаў- любчанскіх бабулек
Курт / 26.08.2017 / 20:59
Хай будуць выклятыя гэныя вырадкi i усе iх нашчадкi, як фiзычныя так i духоуныя.