nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Вучэньні «Захад-2017»: Расея працягвае інтрыгаваць

27 жніўня, 2017 | Няма каментараў

Віктар Уладзіміраў (узята адсюль: https://www.golos-ameriki.ru/a/nato-concerned-about-west-2017/4000817.html)

 

Гатоўнасьць Паўночнаатлантычнага альянсу да новых пагрозаў, якія ўзьнікаюць у сьферы міжнароднай бясьпекі, стала адной з галоўных тэм перамоў генеральнага сакратара НАТА Енса Столтэнберга, які знаходзіўся зь візітам у Варшаве, з прэм’ер-міністрам Польшчы Бэатай Шыдла – передалі СМІ 25 жніўня. Крануўшы [тэму] маючых адбыцца расейска-беларускіх вайсковых вучэньняў «Захад-2017», кіраўнік НАТО, у прыватнасьці, заявіў, што альянс накіруе на будучыя манеўры двух эксьпертаў па запрашэньні Менска.

 

Нагадаем, гэтыя манеўры, якія арганізатары аб’явілі «сумеснымі стратэгічнымі вучэньнямі (ССВ) Узброеных сіл Расейскай Федэрацыі й Рэспублікі Беларусь», пройдуць на тэрыторыі Беларусі ў перыяд з 14 па 20 верасьня. Для перакіданьня расейскага кантынгенту задзейнічана беспрэцэдэнтная колькасьць чыгуначных вагонаў – звыш 4.000. У рамках вучэньняў тысячы вайскоўцаў і адзінак тэхнікі з Расеі й Беларусі будуць разьмешчаны на межах Эстоніі, Латвіі, Літвы і Польшчы, якія з’яўляюцца чальцамі НАТА.

Як паведаміў генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг (гл. фота), Беларусь заявіла, што прадстаўнікі альянсу змогуць наведаць вучэньні ў ходзе сьпецыяльна выдзеленых для гэтага пяці дзён. Расея запрасіла НАТА на адзін дзень, аднак альянс пакуль вывучае гэтую прапанову.

Столтэнберг удакладніў, што такое наведваньне не прыраўноўваецца да сапраўднага маніторынгу, і што НАТА шукае «спосаб больш поўнага назіраньня» за вучэньнямі.

У адпаведнасьці зь міжнароднымі правіламі, усталяванымі Арганізацыяй па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, назіральнікаў абавязкова трэба запрашаць на вучэньні, у якіх удзельнічаюць больш за 13.000 вайскоўцаў. Гаворка ідзе пра «Венскі дакумент па мерах даверу» – адмысловае, заключанае ў 1990 годзе (і абноўленым пры ўдзеле Расеі ў 1994, 1999 і 2011-м гадах) пагадненьне паміж усімі 58 краінамі – удзельніцамі Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

Масква і Менск сцьвярджаюць, што “Захад” налічвае менш удзельнікаў [ага, па тры ўдзельнікі на вагон… – Рэд.], аднак у НАТА нагадваюць, што Расея ў мінулым зьмяншала колькасьць вайскоўцаў на вучэньнях. Самы нядаўні прыклад падобных маніпуляцый – разгортваньне расейскіх войскаў на мяжы з Украінай у сакавіку-траўні 2014 г. у рамках вучэньняў «Руская вясна», калі расейскі Генштаб распланаваў усё так, што ні ў адным месцы ліміт у 9.000 войскаў, якія ўдзельнічалі ў гэтых “вучэньнях” фармальна не перавышаўся. [Але ў цэлым] у гэтай аперацыі, якая папярэднічала анэксіі Крыма, паводле ацэнак эксьпертаў, было задзейнічана каля 90.000 расейскіх вайскоўцаў.

«Мы заклікаем Расею цалкам выконваць нарматывы АБСЕ, а таксама не выкарыстоўваць такія шчыліны, як раптоўныя вучэньні ці правядзеньне адных буйных вучэньняў пад выглядам некалькіх», – сказаў Енс Столтэнберг.

Незалежны вайсковы аналітык Аляксандр Гольц у інтэрвю Рускай службе «Голаса Амерыкі» заўважыў, што непрадказальнасьць з ваеннага пункту гледжаньня – вельмі моцны козыр. Ён лічыць, што Расея выкарыстоўвае і будзе выкарыстоўваць у будучыні яшчэ больш менавіта гэтую карту, паколькі іншых козыраў у яе ня так шмат. «На маю думку, у ходзе маючых адбыцца вучэньняў мінабароны будзе спрабаваць хаваць ня столькі высокую боегатоўнасьць, колькі невысокую боегатоўнасьць сваіх воінскіх злучэньняў, – дадаў эксперт. – Таму што за апошнія два-тры гады было абвешчана аб стварэньні некалькіх буйных злучэньняў на заходнім напрамку, створана танкавая армія, але пры гэтым [агульная] колькасьць расейскіх Узброеных сіл не расьце. Гэта азначае, што ўсе новыя ўдарныя фармаваньні – ня поўнага складу. Гэта значыць, яны, у асноўным, на паперы».

Як здаецца Аляксандру Гольцу, у ходзе вучэньняў расейскі бок паспрабуе стварыць уяўленьне аб гіганцкай моцы свайго войска, у той час як боегатоўнасьць яго ня надта высокая.

«Гэта частка прапагандысцкай кампаніі – таго, што цяпер называюць дактрынай начальніка Генеральнага штаба Герасімава, паколькі ў першы раз гэтыя ідэі былі выказаны ў ходзе яго дакладу ў 2013 годзе. Сутнасьць гэтых ідэй у тым, што нельга падзяліць стан вайны ад стану міру [дажыліся, ужо чыста па Оруэлу – Рэд.]. З гэтага, мабыць, вынікае, што ваенныя дзеяньні вядуцца стала», – сказаў на заканчэньне аналітык [і дадаў, што] паводле яго ацэнкі, найважнейшым элементам гэтых дзеяньняў сталі прапагандысцкія аперацыі, якія праводзяцца Масквой.

Загадчык аддзела еўрапейскай бясьпекі Інстытута Еўропы РАН Дзьмітрый Данілаў у каментары «Голасу Амерыкі» зьвярнуў увагу на большыя рызыкі, зьвязаныя зь непажаданымі інцыдэнтамі падчас вайсковых вучэньняў, якія рэгулярна праводзяць Расея і Захад.

«Гэта пагражае сур’ёзнымі наступствамі, асабліва ў сітуацыі, калі (на практыцы) можа зьніжацца ўзровень прыняцьця рашэньняў – зь верхняга да фактычна аператыўнага або тактычнага, – канстатаваў ён. – Тут усё вельмі небясьпечна, асабліва, калі справа тычыцца вучэньняў з баявымі стрэльбамі. З гэтым трэба разьбірацца. Але ўзьнікае вельмі істотная праблема – размываюцца пляцоўкі, дзе пра гэта можна казаць».

Па словах Дзьмітрыя Данілава, Дональду Трампу не ўдаецца дамовіцца з Расеяй і забясьпечыць двухбаковыя кансультацыі па важных пытаньнях ваенна-палітычнага значэньня. Аналагічная сітуацыя і па лініі Расея – НАТА.

«Апошняя пляцоўка ўсё больш і больш дэградуе, і ёсьць верагоднасьць таго, што яна страціць сваю значнасьць, – працягнуў Данілаў. – Хоць у апошнія паўтара гады і прыняты значныя намаганьні, каб якраз паспрабаваць разблакаваць наўпроставы практычны дыялог эксьпертаў, у тым ліку на вайсковым узроўні, але яны не пераламалі трэнд, які склаўся. Увесь гэты клубок праблем, на жаль, прыводзіць да раскручваньня спіралі ўзаемнага стрымліваньня».

З пункту гледжаньня загадчыка аддзела еўрапейскай бясьпекі Інстытута Еўропы, у наяўнасьці й іншая праблема – «несупадзеньне агульнапалітычнага трэнду і матывацыі з эксьпертнымі ацэнкамі»: «На палітычным узроўні, напрыклад, прынята казаць, што гэта ня новае выданьне вайны, што новай гонкі ўзбраеньняў ня будзе, а ваенна-палітычны канфлікт, нават абмежаваны, у Еўропе выключаны. На эксьпертным жа ўзроўні сцьвярджаецца прама супрацьлеглае – эксьперты кажуць пра наяўнасьць усіх тых параметраў, пра якія згадана вышэй, і менавіта з прызнаньня іх існаваньня трэба шукаць антыкрызісную стратэгію».

На жаль, ліквідаваць гэты дысананс сёньня не атрымоўваецца, – рэзюмаваў Дзьмітрый Данілаў.

Некаторыя эксьперты мяркуюць, што пасьля вучэньняў вайсковыя часткі РФ могуць быць раскватараваныя ў Беларусі на сталай аснове.

На 8 верасьня ў Менску запланавана акцыя [апазіцыі] з патрабаваньнем адмены вучэньняў «Захад-2017».

 

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы