nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

сакавік 24, 2019 | 5 каментарыяў

 

Усіх беларусаў-вялікалітвінаў віншуем са 101-й гадавінай АДРАДЖЭНЬНЯ НАШАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЬЦІ – сьвятам 25 Сакавіка!

Жадаем кожнаму сумленнаму вялікалітвіну-беларусу і ўсяму беларускаму народу ў цэлым штодзённых посьпехаў, дабрабыту і шчасьця!

 

5 каментарыяў

  1. мінак кажа:

    Дзякуй дружа!

    ”8.А найболей за ўсё майце шчырую любоў адзін да аднаго, бо любоў пакрывае мноства грахоў”
    10. служыце адно аднаму, кожны тым дарам, які атрымаў, як добрыя дойліды разнастайнай мілаты Божай.
    12. Любасныя! вогненай спакусы, што пасылаецца на выпрабаванне вам, не цурайцеся, быццам прыгоды вам чужой,”
    Першае Пасланне Апостала Пётры

  2. Павел Біч кажа:

    Хопіць талочь ваду ў ступе!. Вашае асабістая смеласць, вытрымка мужнасць толькі пітае вашае самахвальства. Лепш задумайцеся нарэшце чаму народ не патрымлівае вас. Пералом ў вашай барацьбе пачнецца толькі тады калі вы будзеце здатнымі выводзіць на вуліцы штогод па 100-200 тыс. А гэта здарыцца толькі тады калі вы выцягнеце народ з Рускага Свету куды ён закінуты нашай новай назвай “белые рускіе”. Аб гэтым ясна казала больш за 200 гадоў таму Кацярына. А М. Багдановіч напісаў пра вас што вы згадзіўшыся на гэтую назву -“што забылі цебя адракліся, прадалі і атдалі ў палон”.Вы не патрыёты нашай краіны, вы халопы Масквы. А каб вы і надалей не дагадваліся што вы халопы вас улада па падсказцы з Масквы душыць. Скажыце занадта мудрагелістая канструкцыя?!. Мы жывем ужо ў гіперреальнасці, ідыёты, і такіе канструкцыі як раз ў моде.
    Гэта мой каментар на “Свабоде” датычыцца кіраўнікоў апазіцыі. Цяжка мне было пайсці на такую яе аценку. Але ж сітуацыя ў краіне увесь час пагаршаецца і тады для чаго іх барацьба, якшто яна безвыніковая.

  3. ліцьвін кажа:

    Павел разуйце вочы. Народ заўсёды выхоўваюць і вядуць уперад лідэры, важакі, правадыры. Але гэтых правадыроў нейтралізуюць у першую чаргу. Зьвярніце ўвагу, што ўжо пачалася замена ”губернатараў” на выхадцаў з Расеі. Увесь вышэйшы блок улады планамерна замяняецца расіянамі з расейскімі пашпартамі ў кішэні.
    Упэўнены, што ўсе цяперашнія кіраўнікі ”апазіцыі” кіруюцца і кантраліруюцца спецслужбамі. Дастаткова даведацца якую сёння пенсію атрымліваюць былыя ”лідэры апазіцыі”, як стане ясна адкуль дзьме вецер.
    Сапраўдныя важакі альбо ў зямле, альбо зьбеглі за бугор, альбо заціхлі як мышы пад венікам.
    Асноўныя гульцы ў сусветнай палітыцы — ЗША, Еўропа, Кітай. Расія рэгіянальная дзяржава з ядравай зброяй. Нават Англія памыкаўшыся ўсьвядоміла, што ці яна з Еўропай — ці застаецца адна!? Францыя і Нямечына ствараюць адзінны парламент!
    Еўропа ўжо не хоча танчыць пад дудку англасаксаў. Блок Еўропа — Расія робіца ўзаемнавыгадным і мацуе абодва бакі.
    Дробныя краіны маўчаць, бо нічога не могуць зрабіць.
    Нам з вамі застаецца своечасова памяняць вецер у сваіх ветразях і пачаць сьпяваць асану і хвалу новай пуцінскай імперыі…?! Што вы пры гэтым будзеце думаць — нікога не будзе цікавіць. Галоўнае своечасова дудзець і прамаўляць ”Жыве Імперыя”!

  4. мінак кажа:

    Меркаванне ліцьвіна разглядае версію будучыні ў рэгіянальным масштабе. А калі глянуць шырэй?
    Нечаканыя і непатрэбныя войны ў Іраку, Югаславіі, Лівіі, Сірыі выклікалі масавую міграцыю насельніцтва ў Еўропу! Венгрыя збудавала плот ад бежанцаў! Такі самы плот пачалі будаваць ЗША на мяжы з Мексікай! Уявіце сабе што праз нейкі час (год, два, дзесяць, двацаць…) падчас сусветнага кліматычнай засухі на планету абрынецца неуражай. Паўстане прывід голада ў дзесятках, сотнях краін і тады міграцыі будуць падвергнуты сотні міліёнаў і нават міліярды людзей…! Межы краін будуць зьмецены імгненна, пачнецца хаас, эпідэміі, забойствы, страта кіравання…
    Зьдзіўляе, што немцы і французы, нібыта разумныя народы трапілі на кручок англасаксаў і запусцілі эпідэміюю перасялення!
    Наша ўлада таксама жыве чужым розумам, марнуе грошы на розныя ”пацёмкінскія вёскі”, замест таго каб мацаваць краіну і загатаўліваць рэзервы. Ужо быў такі момант у гісторыі прыкладна 500 год назад, калі сьнег ляжаў летам на працягу двух год…!

  5. мінак кажа:

    Пры роздуму на гісторыю, бачна што напрыклад І.В.Сталін у маладосьці быў кіраўніком АЗГ (аргпнізаванай злачынай групоўкі) на Каўказе, рабаваў банкі, фінансава мацаваў сацыял-дэмакратычную партыю і стаў там партыйным функцыянерам. Пасля рэвалюцыі ў кіраўніцтва прыйшло шмат былых катаржан (сярод іх былі і забойцы, злодзяі, насільнікі, садысты, маньякі). Потым партыйныя ідыёлагі навешалі народу на вушы ідыялогію класавай барацьбы (рабуй багатых і зажытачных) і былыя бандыты сталі камкорамі, комбрігамі, камандармамі і прочае. Героямі грамадзянскай вайны…
    Сёння тое самае паўтараецца, чубайсы ізноў уверсе. А што далей, чуў ад сябра, што ў Серабранцы на ганлёвым рынку запраўляюць каўказскія гандляры, (не пускаюць тутэйшых з мехам бульбы гандляваць… т.д) Выснова грошы ізноў кіруюць уладай. Сыйдзе АГ, бандзюкі паставяць сваіх і будуць памыкаць электаратам, як ім будзе трэба.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы