nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Арсень Сівіцкі: “Стратэгічная мэта Расеі – падарваць незалежнасьць і суверэнітэт Беларусі”.

красавік 14, 2019 | 28 каментарыяў

У папярэднім матэрыяле за 12 красавіка 2019 г. мы прасілі наведвальнікаў сайта абазначыць свой выбар адносна нядаўніх прапаноў афіцыйнай апазіцыі што да байкоту  Еўрапейскіх  гульняў у Беларусі. Заклікáлі пры гэтым улічваць геапалітычную сітуацыю вакол нашай краіны. Рэакцыя пакуль слабая… Бачна, што людзям цяжка прыняць адназначную пазіцыю. Таму сёньня, каб дапамагчы вызначыцца, мы выстаўляем матэрыял, які мы ўзялі адсюль: https://www.svaboda.org/a/29877619.html. Гэта інтэрвю, якое Віталь Цыганкоў (на фота справа) узяў у той жа дзень у кіраўніка беларускага Цэнтра стратэгічных і зьнешнепалітычных дасьледаваньняў Арсеня Сівіцкага (на фота зьлева). Правапіс нармалізаваны.

Рэдакцыя.

 

В. Цыганкоў: «Нашы партнёры ўводзяць усё больш санкцыяў супраць Беларусі… Нам закрываюць рынак… Абнахабіліся да такой ступені, што пачынаюць нам выкручваць рукі», — заявіў 11 красавіка Аляксандар Лукашэнка, каментуючы беларуска-расейскія дачыненьні. Ці сапраўды Расея праводзіць настолькі агрэсіўную палітыку ў дачыненьні да Беларусі, ці Аляксандар Лукашэнка рытарычна перабольшвае?

А.Сівіцкі: Гэта ўжо добрая традыцыя, што калі мы пачынаем нашу з вамі размову — то мы канстатуем, што наш папярэдні прагноз спраўдзіўся. Тое, што мы назіраем апошнім часам, — гэта нарошчваньне ціску на Беларусь з боку Крамля: у эканамічнай, інфармацыйнай і вайсковай сьферы.

Я б не сказаў, што Лукашэнка перабольшвае. Ён проста канстатуе сітуацыю, якую я б назваў «новай нармальнасьцю». Гэта калі Расея пераўтвараецца зь сяброўскай краіны ў крыніцу пагроз і выклікаў для беларускай незалежнасьці. Таму мне здаецца, што трэба з гэтай «новай нармальнасьцю» зьмірыцца. Прыняць яе і зрабіць адпаведныя крокі на шляху рэфармаваньня эканомікі, унутранай і замежнай палітыкі.

Тое, што Расея робіць, — гэта мэтанакіраваная стратэгія нарошчваньня ціску. Яна, з аднаго боку, зьвязаная з тым, каб зьменшыць узровень залежнасьці Расеі ад Беларусі, а з другога — нарасьціць залежнасьць Беларусі ад Расеі. І пакуль гэта ў Масквы даволі добра атрымліваецца.

 

— Калі прызнаць, што менавіта Расея ініцыюе канфрантацыю зь Беларусьсю — то якая ў гэтым стратэгічная мэта? Паставіць саюзьніка на месца, адбіцца ад беларускіх прэтэнзіяў на працяг супрацоўніцтва ў ранейшым фармаце?

— Як мне падаецца, стратэгічная мэта Расеі — падарваць незалежнасьць і суверэнітэт Беларусі. Крэмль пераглядае фармат стасункаў зь Менскам. Гаворка ідзе пра тое, каб стварыць мадэль асіметрычнай залежнасьці Беларусі ад Расеі, пры якой Расея ўзмацняе кантроль над унутрыпалітычнымі і замежнапалітычнымі працэсамі.

У Расеі цяпер няма рэсурсаў, каб падтрымліваць Беларусь у тых жа маштабах, як раней, да новай халоднай вайны з Захадам апошніх гадоў. Таму Расея больш ня будзе выплочваць Беларусі геапалітычную рэнту, якую мы атрымлівалі апошнія 20 гадоў за дэманстрацыю геапалітычнай лаяльнасьці. Гэта, з гледзішча Крамля, больш непатрэбна.

Існуюць унутрыпалітычныя матывы ў Расеі, якія падштурхоўваюць Крэмль да больш жорсткай і агрэсіўнай палітыкі. Трэба вырашаць праблему рэйтынгу, праблему 2024 году. Калі ўзяць пад увагу, што Крэмль ня можа вырашыць унутраныя сацыяльна-эканамічныя праблемы, то адзін з варыянтаў — нейкае аб’яднаньне зь Беларусьсю [гэта не аб’яднаньне, а анэксія! – Рэд.].

Разглядаюцца розныя варыянты, але ўсе яны не сяброўскія. Расея зь сяброўскай краіны ператвараецца ў несяброўскую [ніколі за ўсю гісторыю расейская імперыя не была сяброўскай краінай да Вялікалітвы-Беларусі. – Рэд.], і гэта відаць па апошніх кроках. Расея будзе з дапамогай ціску прымушаць Беларусь да паглыбленай інтэграцыі [гэта не інтэграцыя, а анэксія! – Рэд.]. Калі гэтага не атрымаецца, то гэта можа прывесьці да пагаршэньня сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў Беларусі. І гэта будзе ствараць умовы для ўмяшаньня Расеі ва ўнутрыпалітычныя справы Беларусі — як з дапамогай мяккай сілы, так і жорсткай. Бо адпаведныя сцэнары прапрацоўваюцца і агучваюцца.

 

— Было такое ўражаньне, што апошнія месяцы Лукашэнка шчыра не хацеў выказваць нейкі негатыў на адрас расейскіх «партнёраў», як ён іх называе. Ці лічыце вы, што кіраўнік Беларусі вымушаны рэагаваць на канкрэтныя дзеяньні Масквы, ці, як лічаць многія, Лукашэнку выгадна разыгрываць карту «расейскай пагрозы» дзеля ўнутраных і замежнапалітычных мэтаў?

— Лукашэнка вымушаны рэагаваць на недружалюбныя крокі з боку Крамля. Размова ідзе пра тое, што Расея не выконвае сваіх абавязкаў згодна з дамовай аб «саюзнай дзяржаве» і Еўразійскім эканамічным саюзе. Пачынаючы з 2015 году Расея праводзіць вельмі агрэсіўную палітыку ціску на Беларусь. Ігнараваць гэта было б небясьпечна. Такімі жорсткімі заявамі Лукашэнка дэманструе, па-першае, непрымальнасьць таго, што Крэмль дазваляе сабе весьці перамовы зь Менскам з пазіцыі сілы.

Па-другое, Лукашэнка спрабуе прадэманстраваць, што ён таксама мае козыры на гэтых перамовах. Але наколькі эфектыўныя тыя козыры — вялікае пытаньне. Апошнія гады Расея вельмі эфектыўна скарачала сваю залежнасьць ад Беларусі ва ўсіх сферах.

Таму я б не казаў, што гэта з боку Лукашэнкі гульня, зьвязаная з электаральнымі кампаніямі ў Беларусі. Мы апошнія гады абмяркоўваем тыя індыкатары, якія сьведчаць, што Расея рыхтуецца да розных сцэнараў адносна Беларусі. Крэмль ужо адкрыта сфармуляваў сваю стратэгічную мэту — узмацніць свой кантроль над Беларусьсю. Мне падаецца, гэта не зусім падобна да нейкай унутрыпалітычнай гульні.

Тое, што Лукашэнка ўзяў паўзу і пэўны час не крытыкаваў Крэмль, зьвязана з тым, што існуе нейкая група ў кіраўніцтве Беларусі, якая спрабуе пераканаць Лукашэнку, што можна дамовіцца з Крамлём і вырашыць усе праблемы. Але мне падаецца, што гэта ілюзія. І замест таго, каб спадзявацца, што магчымыя нейкія дамоўленасьці без саступак Расеі, — трэба рэфармаваць эканоміку, зьмяняць канструкцыю ўнутрыпалітычнай сістэмы, дыверсіфікаваць замежную палітыку.

 

— Нетыпова, што ў дыскусіях з Расеяй вялікую ролю адыграе амбасадар Расеі ў Беларусі Міхаіл Бабіч — такая актыўная роля не была ўласьцівая ягоным папярэднікам. Чым гэта можна патлумачыць? Ці гэта проста асаблівасьці асобы і характару Бабіча, ці гэта наўмысная і спланаваная стратэгія Крамля, калі пасол уступае ў дыскусію з МЗС і нават з кіраўніком Беларусі?

(гл. фота ніжэй: пакуль Лу-ка ручкаецца з Пуціным, за яго сьпіной Міністр унутраных справаў Беларусі Ігар Шуневіч сустракаецца з  паслом Расеі ў Беларусі Міхаілам Бабічам; тое ж робяць і некаторыя “апазіцыянеры”…)

— Спадар Бабіч — не звычайны дыпламат. Ён мае вельмі сур’ёзны сілавы і палітычны бэкграўнд, уваходзіць у найбліжэйшае кола Пуціна, людзям зь якога звычайна даручаюцца сьпецыфічныя місіі. Ягоная місія ў Беларусі відавочна выходзіць за рамкі толькі дыпламатычнай працы. Ён прымае ўдзел у працэсе фармуляваньня тактыкі і стратэгіі Расеі адносна нашай краіны.

Ягоная дзейнасьць у Беларусі зьвязаная з усталяваньнем кантактаў, зборам і аналізам інфармацыі. І гэта вельмі сур’ёзны сігнал, які сьведчыць, што Расея рыхтуецца да перафарматаваньня палітычнага поля ў Беларусі.

Бабіч мае вельмі высокі статус, ён можа дакладваць Пуціну непасрэдна, узначальвае розныя групы, якія аналізуюць розныя пункты беларускай палітычнай і эканамічнай сістэмы. Паводзіны Бабіча сьведчаць, што ён мае мандат самага высокага ўзроўню [ён выведнік і правакатар самага высокага ўзроўню, а не пасол. – Рэд.].

 

— Шэраг апошніх падзеяў у Беларусі — крыжалом у Курапатах, ператрус у «Белсаце», 15 сутак Статкевічу і Вінярскаму за «заклік да малебна», змаганьне з «экстрэмізмам» у сацыяльных сетках — сьведчыць пра тое, што ўлада зноў вяртаецца да рэпрэсіўных метадаў. Чаму, замест таго каб працягваць руку незалежнаму грамадству, улада зноў займаецца рэпрэсіямі?

— Гэта сьведчыць перш за ўсё пра тое, што ўлада не зьяўляецца маналітнай і аднароднай. Ёсьць розныя групоўкі, і адна зь іх відавочна глядзіць у бок Масквы і зацікаўленая ў тым, каб Беларусь была ізаляванай ад Захаду краінай [тое, што мы ўвесь апошні час падкрэсьліваем: ізаляцыя Беларусі ад Захаду – адзін са стратэгічных кірункаў дзейнасьці расейскай імперыякратыі супраць нашай краіны; як бачым, афіцыйная апазіцыя яго ўсяляк падтрымлівае. – Рэд.]. Яна грае таксама на падрыў адносін з Кітаем. Гэта адпавядае стратэгічным мэтам Расеі, бо чым больш Беларусь ізаляваная, тым больш уплыву мае Крэмль на сітуацыю ў Беларусі.

Ёсьць групоўка «тэхнакратаў», якая спрабуе рабіць рацыянальныя рэчы, прапаноўвае пэўныя рэформы, каб вырашыць структурныя праблемы ў эканамічнай сьферы.

Кожная групоўка спрабуе ўплываць на рашэньні на самым высокім узроўні, навязаць сваё бачаньне нейкай праблемы. Калі казаць пра Курапаты, то відавочна, што гэта сабатаж з боку выканаўцаў. Выпадак «Белсату» паказвае, што пры агульнай тэндэнцыі закручваньня гаек гэта яшчэ ня стала трывалым трэндам. Ёсьць групоўкі, якія спрабуюць пераламіць гэтую сітуацыю.

Гэта ўсё сьведчыць, што пакуль няма пэўнага разуменьня стратэгіі, як з гэтага тупіка ў адносінах з Расеяй выходзіць. Таму ўлада і вяртаецца да такіх зразумелых ёй інструментаў, як узмацненьне ўнутрыпалітычнага кантролю. Я лічу, што гэта ня самы эфектыўны спосаб. Наадварот, гэта спрыяе разбалансаваньню агульнай унутрыпалітычнай сітуацыі.

 

=

Ад рэдакцыі:

Такім чынам, адзін з прадстаўнікоў структуры, набліжанай да афіцыйных лукашэнкаўскіх уладаў у Беларусі, сп. Сівіцкі, выдаў нам наступную і яўна праўдзівую інфармацыю:

  • Стратэгічная мэта Расеі сёньня – падарваць суверэнітэт Беларусі, узмацніць над ёй геапалітычны кантроль.
  • Паводзіны Бабіча сьведчаць, што ён мае мандат самага высокага ўзроўню.
  • Беларускія ўлады не зьяўляюцца маналітнымі й аднароднымі. Ёсьць розныя групоўкі, і адна зь іх зьяўляецца агентурай Масквы.

Ад сябе дададзім яшчэ некалькі акцэнтаў:

  • Падарваць суверэнітэт Беларусі ёсьць прамежкавай мэтай расейскай імперыякратыі; яе стратэгічная мэта ў дачыненьні да нас – анэксія нашай краіны.
  • Расейская імперыякратыя ў дасягненьні азначанай мэты дзейнічае сістэмна. Адзін з галоўных кірункаў узьдзеяньня на Беларусь – эканамічны ціск. Другі – уплыў на грамадска-палітычную сітуацыю. Апошняе рэалізуецца праз расейскія СМІ, якія татальна “запаланілі” інфармацыйную прастору ў Беларусі (Лу-ка так зрабіў за 25 гадоў узурпацыі прэзідэнцкай пасады), а таксама праз дзейнасьць адкрытай (Бабіч) і схаванай (у шэрагах афіцыйных уладаў і апазіцыйных структур) агентуры.
  • Мандат “высокага ўзроўню” ў руках Бабіча прызначаны для дэстабілізацыі грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі, каб стварыць спрыяльныя ўмовы для будучай анэксіі Беларусі расейскай імперыяй.
  • Лу-ка ня можа (!) пазбавіцца ад агентуры Масквы ў сваім атачэньні – напрыклад ад такіх асоб, як Шуневіч (які, як вядома, займае пасаду забітага Захаранкі).
  • Некаторыя лідары апазіцыі ўжо адкрыта ходзяць да Бабіча на справаздачы і атрыманьні чарговых інструкцый. Іншыя агенты расейскай імперыякратыі застаюцца пад легендай “шчырых беларускіх апазіцыянераў”, каб выніковей дзейнічаць на карысьць агрэсара ў апазіцыйным асяроддзі.
  • Расейская імперыякратыя ў зьдзяйсьненьні сваіх анэксацыйных планаў што да Беларусі дзейнічае скаардынавана з глабалісцкай фінансавай алігархіяй-сіянакратыяй. Тут будзе зьдзяйсьняцца мадэль забойства Качыньскага – злачынства анэксіі фізічна будзе зьдзяйсьняцца расейцамі, пры гэтым глабальныя СМДІ, якія кантралюе сіянакратыя, будуць замоўчваць ці скажаць падзеі. Напрыклад, патрыёты Вялікалітвы-Беларусі будуць называцца “фашыстамі, нацыстамі і нават нацыяналістамі”, а прыхільнікі агрэсара – “сепаратыстамі”, а то і “паўстанцамі” (апошняе лёгка спрагназаваць, назіраючы за тым, што адбываецца ў і вакол Украіны).
  • Хаос у шэрагах апазіцыі ў вызначэньні стратэгічных мэт і тактыкі дзеяньняў (замест каардынацыі), які назіраецца, будзе адбывацца далей, калі патрыёты Вялікалітвы-Беларусі яго ня спыняць. Ён будзе абнадзейваць расейскую імперыякратыю, падштурхоўваць яе на рэалізацыю чарговых этапаў анэксацыйнай стратэгіі.

У сувязі з апошнім пунктам бачна, што многае ўсё яшчэ залежыць ад нас – звычайных грамадзян Беларусі. Таму яшчэ раз заклікаем усіх наведвальнікаў сайта выказвацца пад папярэднім матэрыялам па пастаўленым там пытаньні.

Таксама заклікаем прадстаўнікоў нацыянальнай эліты Вялікалітвы-Беларусі да аб’яднаньня і арганізацыі! Час сачэньня за сітуацыяй і развагаў пра яе заканчваецца, настае час дзеяньняў!

 

28 каментарыяў

  1. МакКормiк кажа:

    “Калі казаць пра Курапаты, то відавочна, што гэта сабатаж з боку выканаўцаў. ” А.СIВIЦКI

    Вiдавочна што гэта яўная хлусня i спроба адмыць беларусаненавiснiка. Бо ён сам выказаў пра гэтыя крыжы на прэсканферэнцыi i “навядзення парадку”, а пасля Крыжалома тое пацвердзiла i Эйсмант: што крыжы былi паваленыя “па ўказанню кiраўнiка дзяржавы”

    Болей за тое, нават пасля рэзкай рэакцыi ўсiх канфесiй, у тым лiку БПЦ на гэты акт вандалiзма, учора былi паваленыя новыя крыжы, усе крыжы ўздоўж дарогi, што кажа пра ДЭМАНСТРАТЫУНЫ ХАРАКТАР гэтага акта зневажання беларусаў, учыненага лукашэнкам, не толькi памерлых i забiтых, але i ўсiх жывых людзей.

    • Рэдакцыя кажа:

      Усё гэта так!
      А цяпер яшчэ хаця б пару слоў пра тое, як найвыніковей пазмагацца за захаваньне Незалежнасьці!

      • Валеры кажа:

        Браць зброю ў рукі і аб’ядноўвацца ўсім грамадзянам на Беларусі, але справа ў тым, што ўсе баяцца, баяцца нават зрабіць спасылку ў інтэрнэт супраць нашага “некаранованага царка” лУКАШЫСТА-узурпатара ўсяе Беларусі, напрыклад вось спасылка: https://photos.app.goo.gl/U2e5uaRLJDXoWT4SA

  2. МакКормiк кажа:

    Што да астатняга, то ўсё тое таксама хлусня. Пагрозу Беларусi прадстаўляе завербаваны ФСБ галоўны агент Масквы. Усе астатнiя агенцiкi i падагенцiкi выконваюць ролю масоўкi ў спектаклi. Нагадаю спадару СIВIЦКАМУ што менавiта па вынiках сустрэчы i таемных перамоваў лукашэнкi i пуцiна была ўтворана камiсiя цi группа,як яны яе там называюць, па “iнтэграцыi двух дзяржаваў” i падрыхтоўке адпаведных антыканстытуцыйных дакументаў i дзяржустановаў: “агульнага парламента”, “агульнай пракуратуры” i ўвядзення “агульнай валюты”. Па некаторым дадзеным гэтая ж группа займаецца пытаннем прыняцця т.з. “канстытуцыйнага акта”.

    Агента прыперлi да сценкi i паставiлi пытанне рубам, а той вырашыў здаць краiну, каб захаваць сваю скуру. Вось i ўсё.

    • Рэдакцыя кажа:

      Дзіўная справа, сп. “МакКормік” – пытаньні да вас множацца…
      Адкажыце, калі ласка на наступнае:
      1. На якім баку вы па сфармуляваным у папярэднім матэрыяле пытаньні?
      2. Як вы прапануецца змагацца з бедамі, якія сёньня насоўваюцца на Беларусь? (зьвярніце ўвагу, мы зрабілі ня толькі свой аналіз, унесьлі прапановы, а і адказалі на вашае пытаньне…).
      3. Ці пазнаёміліся вы з прынцыпам 21 Беларускай дактрыны? (зьвярніце ўвагу, мы яго сфармулявалі яшчэ 13 гадоў таму; ня станем хаваць, вашая ды іншых няўвага да Такога факта нас трохі бянтэжыць…)

      • МакКормiк кажа:

        1. Яшчэ раз паўтаруся: яны ўсе завербаваныя ФСБ: лукашэнка, шуневiч, бабiч, тыя хто ходзiць да бабiча i т.п. i г.д. а бабiч проста выконвае функцыю сматрачага за працэссам.
        2. Я прапаную i кажу: што сёння аб’ектыўна: масква, яе мясцовы рэжым, лукашэнка i яго зграя – ёсць лютымi ворагамi аб’ектыўных iнтарэсаў беларусаў i Беларусi. Прапаную быць на баку народа i беларускiх iнтарэсаў.
        3. Пазнаёмiўся. Згодзен з ёй.

        • Рэдакцыя кажа:

          Пункт №3 – 100%-вы адказ на пытаньне.
          Пункт №2 – 50% ад поўнага адказу. Пытаньне было пра тое, што канкрэтна прапануеце рабіць.
          Пункт №1 – 0%, няма адказу. Пытаньне было пра стаўленьне да дзьвюх стратэгій УНУТРЫ апазіцыі, а не пра тых, хто зьяўляецца відавочнай агентурай расейскай імперыякратыі ў Беларусі.

    • Мандарын кажа:

      Усе астатнiя агенцiкi i падагенцiкi выконваюць ролю масоўкi ў спектаклi.

      Кругом вораги. Я так и знал.:))

      • МакКормiк кажа:

        А цiпа не: )) Цiпа шуня не агенцiк, i бабiч цiпа не агенцiк фсб, i говправду))) а саня, яшчэ стукачком кгб ссср пачынаў, бегаў страчыў даносы))) усе яны яшчэ з часоў ссср завербаваныя, гэбiсцкiя агенцiкi i падагенцiкi са стажам)))

  3. мінак кажа:

    Каб рэалістычна разбірацца ў сучасных палітычных рэаліях, трэба адказаць на галоўнае пытанне: Якія сілы і навошта разбурылі СССР? Адказаўшы на гэтае пытанне мы пачнём бачыць тыя сілы якія і сёння валадараць на постсавецкай прасторы! Убачыўшы гэтыя сілы — мы ўбачым рэальны расклад сіл і перастанем другарадных асоб і дробныя палітычныя суполкі, партыі і нават алігархію прымаць за сваіх небясьпечных і адзіных ворагаў.
    На сайце ”Завтра” на мой погляд рэалістычна выкладзена храналогія: як, хто і чаму разбурыў краіну і сёння валадарыць у Расеі і на постсавецкай прасторы. І тады нашыя ўласныя меркаванні, жаданні, і нават ”узброеная барацьба” стануць дзіцячымі ілюзіямі.
    Маленькая цытата з артыкула:
    …”Единственным правдоподобным объяснением развала СССР является то, что распад страны отвечал жизненным интересам многочисленной и влиятельной части партийно-хозяйственной номенклатуры и интеллигенции.
    При всей разнородности тех, кого можно условно назвать «могильщиками СССР», у них была одна общая черта – все они были откровенными «западниками». Случайность? Конечно, нет. Как не случайным было и то, что в конце своей жизни именно в «низкопоклонстве перед Западом» увидел угрозу Советскому Союзу Сталин.
    Их «западничество» было в стремлении стать по западному образцу элитой, кастой избранных.
    В социалистическом Советском Союзе и представители номенклатуры и интеллигенция фактически были служилыми людьми. Их положение, их привилегии (никак не передаваемые по наследству) всецело зависели от того насколько эффективно они служили партии, государству и обществу. То ли дело капиталистический Запад. Там люди с таким же статусом, такими же регалиями являются элитой, неформальной кастой избранных. Поэтому не западная культура, не уровень жизни граждан и развитость инфраструктуры на Западе, а уровень жизни и статус элиты очаровывали и вдохновляли наших «западников». Их «голубая мечта» была вполне меркантильна – влиться в ряды избранных, стать частью западной элиты, превратив для этого общенародную собственность в свою, в частную.
    Но превратиться из служилых людей в избранных элитариев без обрушения государства и его экономики было невозможно. Запад никогда бы не принял в свои объятия новоявленную «элиту» сверхдержавы равной ему по мощи. Необходим был сброс «балласта» в виде национальных окраин. В первую очередь, прибалтийских республик, как подтверждение того, что «мы свои, буржуинские». Расположение же Запада было критически важно для «кандидатов в элиту». Только Запад мог гарантировать сохранность состояний будущих «владельцев заводов, газет, пароходов»…
    Игорь Шишкин ”Преднамеренное убийство. Кому и зачем понадобился крах СССР”

    • Алесь Астроўскі кажа:

      Сп. “мінак”, вы мяне таксама зьдзівілі.

      Па-першае, прычым тут прыснапамятны СС, калі ў т.л. вас заклікалі вызначыцца па актуальных, прынцыповых пытаньнях сёньняшняга дню? Вы што, таксама адуважвальнік? Нават “МакКормік” на гэтыя пытаньні паспрабавай адказаць.

      Па-другое, СС распаўся таму, што быў абсалютна неэфектыўны эканамічна і нязручны псіхалагічна. Ён страціў персьпектыву і зайшоў у поўны тупік (хаця прапаганда гундосіла на кожным рагу, што “Захад працягвае загніваць”, на справе цалкам спарахнела бальшавіцка-сіянісцкая ўтопія!).
      У Гродна ў1970-80 гг. у крамах у прынцыпе не было каўбасы, былі толькі “супавыя наборы” (спадзяюся, вы ведаеце, што гэта такое…). Сьведчу, што студэнты ў 1980-я не маглі адрозьніць сардэлькі ад сасіскі таму, што многія за ўсё жыцьцё іх ня бычылі. Большасьць ніколі ня бачыла бананаў, а мандарыны ці апельсіны маглі ўбачыць, і як правіла па адной штучцы, толькі ў навагодніх падарунках. Каб купіць тварагу ці т.зв. доктарскай каўбасы трэба было ехаць з Гродна ў літоўскія Друскенікі, дзе выслухоўваць зьнявагі з боку летувісаў (“панаехалі”). А яшчэ пленыму ЦК КПСС; рэгулярныя палітзаняткі; розныя грамадскія абавязкі (таварыства Веды, куратар, адказны за мастацкую самадзейнасьць і г.д.); вакол партрэты класікаў марксізма-ленінізма; сярод абавязковых прабметаў у ВНУ гісторыя КПСС, палітэканомія сацыялізма, дыялектычны і гістарычны матэрыялізм, навуковы камунізм ды інш., якія ў суме забіралі практычна год адукацыі; а яшчэ замест вучобы штогабовыя паездкі на бульбу (у зьбіраньні бульбы я як студэнт і як выкладчык у суме правёў каля году майго жыцьця); вечна перапоўнены гарадскі транспарт; шэры экран тэлевізара; паўсюдныя чэргі, у якіх пасьля працы людзі (асабліва жанчыны) кожны дзень мусілі праводзіць каля гадзіны свайго жыцьця; не пакупка, а “дастача” рознага элементарна неабходнага (напрыклад, паперу для прыбіральні можна было толькі “дастаць” – большасьць карысталася газетамі са сьвінцовым фарбамі); у людзей разьвіўся рэфлекс – як толькі бачылі чэргу, спачатку ў яе станавіліся, а потым высьвятлялі, куды яны стаяць; бесперапынная прапаганда-пагроза ядзернай вайны; зажраўшаяся партыйная і гаспадарчая наменклатура; КГБ, стукачы; і г.д., і да т.п.
      Так выглядала жыцьцё звычайнага чалавека ў праклятым, на шчасьце прыснапамятным СС з канца 1960-х да канца 1980-х!
      Таму я, малады выкладчык, быў несказана рады, калі ўсё пералічанае разам зь ім адышло ў нябыт. Ці вы хочаце сказаць, што мяне і такіх, як я, вабіла ідэя “стать частью западной элиты”?… Лухта! Проста вашае жыцьцё чамусьці было іншым…
      Заклікаю заканчваць трызьніць усялякімі ССаўскімі мроямі. Прачынайцеся – вы ж Беларус – і давайце будаваць нашу з вам Беларускую Нацыянальна-дэмакратычную Дзяржаву – Дзяржаву для нашага Вялікалітвінскага народу!

  4. Яўген Мурашка кажа:

    Мінаку:
    Прывітаньне “шышкіну” ад “матора”
    …”Единственным правдоподобным объяснением развала СССР является то, что распад страны отвечал жизненным интересам многочисленной и влиятельной части партийно-хозяйственной номенклатуры и интеллигенции.”
    Якое глупства кажа пан Шышкін. Я жыў і працаваў у СССР, пры тым у розных сферах прамысловасьці і геаграфічных яго кропках. І абапал адзін малюнак. Калі ты трапляеш у абойму наменклатуры (гэта любая пасада вышэй майстра на прадпрыемстве) дык маеш магчымасьць “мець свой кавалак масла на свой кавалак хлеба”. Я не кажу ужо пра партыйную, камсамольскую, прафсаюзную. Яны мелі усё, цяжэй за аловак яны нічога у руках не трымалі, у адрозненьне ад тых, у каго у руках быў серп, каса, адбойны малаток, лом, кавадла ці гаечны ключ. Яны мелі шыкарныя лецішча, аўто, лекаваліся у Цхалтубе ці Сочы, атаварываліся у “Бярозках”. У іх было усё тое, што і на Захадзе, а у нас “хрэн з маслам. Бо яны “рукамівадзілі”, былі пры размеркаваньні, пры складах і ва утульных кабінетах. Дык навошта ім быў “загніваючы” Захад. Наконт “інтэлегенцыі” то тут такі ж расклад
    Ну а што такое “эліта” у Вашым разуменьні?

  5. літвяк кажа:

    ” вас заклікалі вызначыцца па актуальных, прынцыповых пытаньнях сёньняшняга дню?”
    У свой час І.В.Сталін выказаў такую думку, што ”без тэорыі нам смерць”. К 1970 году тэарэтычная база КПСС была выпрацаваная і стала не адпавядаць патрэбам часу. Суслаў нешта там сеяў, але семя не ўсхадзіла і не давала ўраджаю. Габрэі, як прыраджаныя тэарэтыкі–філосафы ў гэты час адышлі ў бок (Солженіцын. ”200 лет вместе”). Надыйшоў духоўны застой грамадства. Таўклі палітычныя ідэі 30-х гадоў разлічаныя на грамадства з 4-х класамі адукацыіі. Выраслі гарады, пачалі знікаць вёскі. Менск у 1965 годзе з насельніцтвам 500 000 чалавек хутка вырас да міліёна, а зараз да 2-х міліёнаў. Гэтых людзей трэба было ўладкаваць, накарміць, даць працу, жыльё.!!!…
    Але Мазурава ў 1969 годзе на стадыёне Дынама заўзятары сустрэлі воплескамі (апладысментамі).
    Касыгін які услед за Мазуравым прымчаў у Менск (спецслужбы ўжо мабыць далажылі Маскве) і пабег па крамах, а потым Машэрава грозна запытаў ”Вы што тут атдельный белоруский комунизм строите?” У крамах у той час у Менску было ўсё, каўбаса 4-6 гатункаў якасная (а ”ахотнічая” каўбаска, такой сёння і на Захадзе няма), масла стаяла кубамі (сёння такога масла па якасьці ўжо нідзе не знойдеш), кефір, ражанка ( цудоўнай якасьці), батоны выдатныя, тушонка выдатная … Усё было да 1970 года. Потым зразу зьнікла ( пасля Касыгіна) Зато з’явілася вялікая колькасьць пладова-ягадных він і гарэлкі, нават у шапіках ”Саюздруку” прадаваліся.
    Што мы сёння бачым? У правінцыі поўны завал. У вёсках працы няма. Школы зачыняюцца, дзяцей няма….
    З пэўнага часу ў першую чаргу ”многочисленная и влиятельная часть маскоўской партийно-хозяйственной номенклатуры и московской интеллигенции” трацкіска-ліберальнога накірунку пачала рухацца ў накірунку 1991 года (буржуазнай контрэвалюцыі). Пачалі тарпедырывацца розныя народна-гаспадарчыя планы, будавацца затратныя комплексы, краіну і грамадства накрылі славеснай балбатнёй. (дарэчы і сёння АГ гэтаксама зліваюць)
    Сёння буржуазная РФ вырашыўшы свае палітычныя і эканамічныя планы, зараз накіроўвае свае высілкі каб прыбытковую частку прамысловасьці і сельскай гаспадаркі, і інфраструктуру эканомікі прыхатызаваць маскоўскімі, расейскімі і прочымі буржуінамі. Гэта тая самая партыйна-гаспадарчая частка КПСС, якая сёння зрабілася расейскай і міжнароднай алігархіяй і супраць якой у нас з вамі німа аніякіх шансаў.
    Што дзіўна, вы нават гэтага не разумееце! Як і Пазьняк некалі не зразумеў…
    Што датычыць Мурашкі. ” тых, у каго у руках быў серп, каса, адбойны малаток, лом, кавадла ці гаечны ключ… Яны мелі шыкарныя лецішча, аўто, лекаваліся у Цхалтубе ці Сочы, атаварываліся у “Бярозках”. У іх было усё тое, што і на Захадзе, а у нас “хрэн з маслам. Бо яны “рукамі вадзілі”, былі пры размеркаваньні, пры складах і ва утульных кабінетах. Дык навошта ім быў “загніваючы” Захад?” ?!
    Гэта енк пралетарыя, якога ”абулі”, пазбавілі яго агульнанароднай дзяржаўнай маёмасьці, а ён так і нічога не зразумеў. Не зразумеў, што ягоных нашчадкаў будуць праз беспрацоўе ў першую чаргу, вынішчаць, вытраўліваць, ператвараць у нішчэбродаў і маргіналаў.

    • Рэдакцыя кажа:

      Ну, і ў выніку, за што і супраць чаго па вашаму трэба змагацца?
      Сфармулюйце, калі ласка.

    • Яўген Мурашка кажа:

      “…Гэта енк пралетарыя, якога ”абулі”….”
      Судзчы па рыторыцы, магу меркаваць, што перада мной “былы” марксіст., які захоўвае партбілет у ледніку.
      Ну а наконт “енка” скажу так.
      Гэты пралетарый, меў усе падставы і магчымасьці, каб увайсьці у абойму і таксама “рукамі вадзіць” З 1959-1965, быў камсоргам цеха на Гомельскім ВРЗ, дзе, будучы першы сакратар КПБ А.Малафееў, быў камсоргам заводу У 1962 яму прапаноўвалі стаць сябрам КПСС, але. Камсорг тады сказаў – ” Я лепш буду добрым беспартыйным, чым кепскім камуністам” Бо ён тады пабачыў, што такое камсамол, партыя. сколь там блядства, паскдства,якія ужо тады, жылі пры камунізме. У 1967 годзе аднёс камсамольскі квіток у райкам касамола.
      Яму сказалі:
      ” Мурашка, за гэты квіток у 41 камсамольцы ішлі на смерць!”
      У адказ пачулі
      “Цяпер 67 а не 41”
      Гэта наконт “разуменьня” Я усё жыцьцё быў пралетарыям, але маі нашчадкі не сталі жабракамі і маргіналамі.

  6. ліцьвін кажа:

    ”Браць зброю ў рукі і аб’ядноўвацца ўсім грамадзянам на Беларусі.”
    Валера! Дак браць зброю? Ці аб’ядновывацца?
    Каб аб’яднацца дастаткова ўсім пачаць карыстацца роднай мовай! І не трэба браць аніякай зброі! Калі на пачатку 90-х перавялі ўсе районыя газэты на рускую мову — стала зразумела куды вецер дзьме!
    Браць зброю — значыць зрабіць вялікі падарунак агрэсару, бо ён любіць ваяваць, асабліва на чужой, не сваёй тэрыторі. А вось супраць мовы ў імперцаў няма прыёма, толькі забараніць, выцясьніць, прынізіць, заблытаць глузды насельніцтву і асабліва моладзі.

  7. МакКормiк кажа:

    Як пуцiн i лукашэнка паспрабуюць прасунуць т.з. “саюзную пракуратуру”, “саюзны парламент”, “адзiную валюту” застанецца толькi зброя. Мова там ужо не дапаможа. Як i пратэсты з плакацiкамi. I я баюся што гэта здарыцца можа ўжо ў гэтым або наступным годзе. Бо хутчэй за ўсё яны паспрабуюць гэта сумясцiць з выбарамi.

  8. мінак кажа:

    Змагацца трэба за незалежнасьць і суверынітэт РБ! Змагацца за мір! Змагацца за мову і ўласную гісторыю! Змагацца за экалогію! Каб наша краіна была ўхожаная, сьмецце ўтылізавана, п’янства знішчана. Змагацца за хрысціянскія каштоўнасьці! Урэшце за захавання планеты Зямля І ўсх яе насельнікаў: людзей, кітоў, тунцоў, зайцаў, сінічак, буслаў, ёжыкаў…!!!

  9. літвяк кажа:

    “…Гэта енк пралетарыя, якога ”абулі”….”
    ”Судзчы па рыторыцы, магу меркаваць, што перада мной “былы” марксіст., які захоўвае партбілет у ледніку.”

    Як вы хутка лепіце ярлыкі — гэта сведчанне чорна–белага мыслення якое прысутна пралетару. Дыялектыка вам непадўладна. Між тым сусьвет збудаваны дыялектычна. (Пачытайце Апостала Паўла — які геніяльны дыялектык!)
    Што датычыць улады, як толькі ўзнікае магчымасьць у габрэя, армяніна, казаха ці украінца заняць уладнае крэсла, яні ніводнага імгнення не думаюць і займаюць уладнае крэсла, а потым выкарыстоўваюць уладу на карысьць сваёй нацыі. У нас нажаль дамініруе іншы падыход: ”– Я лапаць і ўсё жыццё быў лапцям! І лакіраваным туфлям ніколі ні буду!”
    Калі б Пазьняк і Шушкевіч папрацавалі гадоў 10 у партыйных і савецкіх ворганах, яны б потым, калі перад імі ўзнікла сытуацыя ўзяць уладу, яны б гэтую ўладу ўзялі б і потым добра ведалі, што з ёй рабіць.

    Быць ва ўладзе і працаваць на свой народ — гэта справа нялёгкая, цяжкая, складаная, бо чалавека ва ўладзе ”смотряшчие” правакуюць, правяраюць, прасьвечываюць, асабліва перад тым як вылучыць на больш высокую пасаду. Не кожны гэтую праверку вытрымлівае. Дастаткова нешта прамовіць, ляпнуць за чаркай, у бані, на рыбалцы і гэтага чалавека адлучаюць ад улады ці спіхваюць ніжэй. Імперыя ўмея трымаць уладу! Прасцякі, пралетары, лапці імі разглядаюцца як ”навоз истории ”.

    ”Пан, Вы інтэрнацыяналіст?
    Тады Вам да Статкевіча ды Севярынца.”
    Ізноў ярлык! Між тым даўно вядома, што Статкевіч — гэта сучасны поп Гапон, каб вадзіць натоўп па кругу…

  10. Пятро Касьнерык кажа:

    Арсень Сівіцкі: “Стратэгічная мэта Расеі – падарваць незалежнасьць і суверэнітэт Беларусі”.
    ++
    а Стратэгічная мэта Змагуноў?
    23 ТРАВЕНЬ 2018, 20:08 радыё СВАБОДА

    Лябедзька, Губарэвіч і Рымашэўскі пра вынікі візыту ў ЗША

    Размовы пра Беларусь далі ПЭЎНЫ вынік, заявілі апазыцыянэры на прэсавай канфэрэнцыі ў офісе АГП 23 траўня.
    .
    …Акт аб дэмакратыі ў Беларусі НЕ АДМЕНЯЦЬ.
    Перад паездкай у ЗША беларускія апазыцыянэры чулі, што адміністрацыя Дональда Трампа нібыта зьбіраецца адмяніць Акт аб дэмакратыі ў Беларусі, ПРЫНЯТЫ НА ПАЧАТКУ 2000-х гадоў …
    «Нас запэўнілі, што ёсьць разуменьне, што пакуль гэта немагчыма. Вядома, што беларускі МЗС гэтага дамагаецца, кажа, што Акт не дазваляе разьвіваць узаемныя адносіны. ..», — кажа Анатоль Лябедзька.
    Паводле палітыка, беларусы ПЕРАКОНВАЛІ амэрыканскіх чыноўнікаў і кангрэсмэнаў, што варта далей ДАПАМАГАЦЬ дэмакратычнай супольнасьці ў Беларусі ды незалежным мэдыям.
    «Мы РАСПАВЯЛІ і ПРА „Белсат“, ПРА закрыцьцё сайту Charter97, ПРА праблемы праваабаронцаў, ПРА справу незалежных прафсаюзаў. Падтрымка БУДЗЕ».

    Даведка што гэта ТАКОЕ- “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі”

    20 ліпень 2003, 15:00 радыё СВАБОДА
    ПРАСКІ АКЦЭНТ
    Акт аб дэмакратыі ў Беларусі: роля санкцыяў у дэмакратызацыі
    Дракахруст: “Законапраект, ухвалены Палатаю прадстаўнікоў кангрэсу ЗША, прадугледжвае ўвядзеньнеЗАБАРОНЫ на ўезд у ЗША Аляксандра Лукашэнкі і іншых кіраўнікоў Беларусі, ЗАБАРОНУ на амэрыканскія крэдыты і інвэстыцыі для Беларусі, БЛЯКАВАНЬНЕ праз амэрыканскіх прадстаўнікоў прадастаўленьня крэдытаў афіцыйнаму Менску з боку міжнародных фінансавых арганізацацыяў. Палата прадстаўнікоў АБЯЗВАЕ ўрад ЗША аказаць ФІНАНСАВУЮ падтрымку структурам грамадзянскай супольнасьці Беларусі”
    .

    • Рэдакцыя кажа:

      “… ўрад(у) ЗША аказаць ФІНАНСАВУЮ падтрымку структурам грамадзянскай супольнасьці Беларусі”
      – – – – – – – – – – – – – – – – –
      За паўтара дзясятка гадоў (пасьля 2003 г.) дапамога памерам у СОТНІ МІЛЬЁНАЎ ДАЛЯРАЎ (матэрыялы-доказы ёсьць на сайце) аказвалася толькі… агентам ліберастычнага Захаду.
      А, напрыклад, на такія праблемы як:
      – змаганьне за выкладаньне ва універсітэтах Беларусі на беларускай мове (што абавязвае нават Канстытуцыя Лу-кі);
      – каб скласьці агульны – ад усёй апазіцыі – сьпіс прэтэнзій да рэжыму Лу-кі;
      – каб скласьці Праграмны Вобраз БУДУЧАЙ НАЦЫЯНАЛЬНА-ДЭМАКРАТЫЧНАЙ ДЗЯРЖАВЫ ВЯЛІКАЛІТВІНАЎ-БЕЛАРУСАЎ як стратэгічнай МЭТЫ НАШАГА ЗМАГАНЬНЯ;
      – дапамагчы выжыць выкладчыкам ВНУ Беларусі, звольненым за беларускую мову ў выкладаньні і патрыятычную пазіцыю (як адбылося 2000-я і 2010-я ў Брэсьце і Гродна);
      – дапамагчы выжыць іншым звольненым сапраўды нацыянальна-дэмакратычным актывістам;
      – падтрымаць патрыятычныя, нацыянальна-дэмакратычныя інфармацыйныя рэсурсы ў Сеціве…
      НЕ БЫЛО ВЫДЗЕЛЕНА НІ ЦЭНТА!
      Больш затое, “дэмакратычным, апазіцыйным СМІ” было забаронена браць інтэрвю ў такіх людзей, як Мурашка, Астроўскі, Высоцкі ды ў іншых аналагічных. Іх забаронена нават узгадваць…
      У выніку такой палітыкі альтэрнатыва рэжыму Лу-кі створана не была, яе няма і сёньня…
      Расейская імперыякратыя падтрымоўвала свайго галоўнага Агента ў Беларусі, як нядаўна апавядалі расейскія СМІ, на ДЗЯСЯТКІ МІЛЬЯРДАЎ даляраў!
      У выніку такой “падтрымкі” Беларусь 25 гадоў амаль не мадэрнізавалася ні эканамічна, ні палітычна.
      Выснова: падрывалі незалежнасьць і суверэнітэт Беларусі і працягваюць гэта рабіць далей расейская імперыякратыя і заходняя ліберастыя РАЗАМ.
      Нашых чытачоў мы даўно заклікаем засвоіць гэтую думку, бо зь яе вынікае наступная: у вырашэньні ўласных праблем мы можам разьлічваць найперш на САМААРГАНІЗАЦЫЮ.

      • Мандарын кажа:

        НЕ БЫЛО ВЫДЗЕЛЕНА НІ ЦЭНТА!

        А как Запад и сионократию на сайте поливал годами, помнишь? Тогда чего удивляешься, что они не дали тебе ни цента? Глупый ты, Островский. Не тянешь на профессора.

        • Рэдакцыя кажа:

          А ты, Мандарын, такім чынам кормішся з рук сіянакратыі. Разумны і чэсны ты наш…
          Дарэчы, удакладні, калі ласка, пачым сёння курс 30 срэбранікаў?!

  11. Яўген Мурашка кажа:

    “…працягваюць гэта рабіць далей расейская імперыякратыя і заходняя ліберастыя РАЗАМ….”
    Дадам.
    Існуюць і іншыя чыньнікі. У беларускім грамадстве, адводзяць увагу ад патэнцыяльнай пагрозы з Усходу мясцовыя ліберасты (з сваім гульнямі у выбары) і штучна зробленная валтузня вакол Курапат. Так, гэта святое месца, але такіх месц у Беларусі не адзін дзесятак, а мо і болей. Што можа пачнем нагадваць і іх. Мяркую, прыдзе час і яны будуць належным чынам узгаданы і зоймуць сваё месца у гістарычнай памяці беларуска-ліцьвінскай нацыі.
    А пакуль уся увага на Усход., каб не атрымаць новыя Курапаты

  12. Siarhiej кажа:

    “… многае ўсё яшчэ залежыць ад нас – звычайных грамадзян Беларусі.”
    “… як найвыніковей пазмагацца за захаваньне Незалежнасьці?”

    У часы СС я “змагаўся” з таталітарным рэжымам наступным чынам: 1. ніколі не чытаў савецкіх газет, не слухаў і не глядзеў кам-прапаганду 2. працаваў абы-як, хаця мае супрацоўнікі працавалі яшчэ горш 3. асцярожна распаўсюджваў “антысавеччыну”, напрыклад праз анекдоты 4. імкнуўся зразумець як устроены свет, хаця інфармацыі катастрафічна не хапала 5. меў кола сяброў такіх жа як сам. 6. у нейкіх дробязях абдурываў сістэму, хаця сістэма эканамічна і не па дробязях абдурывала ўсіх. Шкада толькі змарнаваных гадоў жыцця.
    СС разваліўся па вельмі простай прычыне: панявольная, рабская праца неякасная і неэфетыўная. Галоўнай вытворчай сілай з’яўляюцца мазгі, а СС трымаўся на безмозглых. Тое ж будзе і з масквой, якая рухаецца ў бок пхен’яна, яна неканкурэнтаздольная, можа быць толькі сыравіннай базай для пекіна. Да таго ж расейскія калоніі, ад чукчаў да чачэнцаў, шукаюць шляхі да незалежнасці.
    Небяспечна адкрыта абмяркоўваць эфектыўныя метады змагання за Незалежнасць.

  13. Siarhiej кажа:

    Магчыма тактычна правільна змагацца спачатку з імпэрыяй, а ўжо пасля перамогі змагацца з ліберастамі.

  14. мінак кажа:

    Каб змагацца, трэба ведаць з кім змагацца, за што змагацца, і як змагацца. Алесь Астроўскі добра напісаў аб эканамічным становішчы 1970–80 гадах. Таксама і пра дагматызм і таталітарызм у ідыялогіі. Але прычыны гэтага становішча не назваў, усё па завядзёнцы зваліў на ўладу.
    У 1965 годзе большасьць насельніцтва жыла ў вёсках і кармілася сама. У 1975 годзе ўжо большасьць насельніцтва стала гарадскім, а гэта міліёны людзей, якіх трэба было забяспечыць харчаваннем. Я ў вёсцы ў 1955- 63 годзе каўбасу еў толькі на вялікдзень і калі ўвосень калолі кабанчыка. А ў 1965 годзе прыехаў у Мінск вучыцца і ўбачыў, што народ есьць каўбаску кожны дзень.
    Мазгі інтэлігенці загружалі рознымі планамі, рэфератамі, палітінфармацыямі дзеля таго каб яны не напрацавалі самастойны і рэалістыны сьветапогляд і не здолялі стаць небяспечнымі для тых хто трымаў уладу.
    Разам з тым калі ў 1991 годзе прышла свабода і дэмакратыя, наша інтэлігенцыя ў асноўным была не гатова вылучыць сваю сістэмную нацыянальную ідэю. Гэтаксама як і сёння!

    Масы, электарат заўсёды маюць патрэбу ў лідэрах, правадырах, тых хто вылучыць сыстэмную тэорыю, ідэю, напіша ясныя і актуальныя лозунгі і якіх народ пачне слухаць. Нават Вярхоўны Савет РБ у 90-х гадах некалі захацеў паслухаць апазіцыю, Заблоцкі выйшаў на трыбуну і панёс лухту. Я, як учуў ягоную прамову, чуць з легкавіка не вываліўся ад зьдзіўлення і прыкрасьці. Людзі дамагліся стаць дэпутатамі, а для працы аказаліся не гатовымі.
    Галоўныя фактары развала дзяржаў заўсёды з’яўляюцца адсутнасьць палітычнага, духоўнага і рэлігійнага адзінства. Таксама разрыў паміж элітай і народам.

    Усе кіраўніцтва Беларусі ў 60-70-80-90-х гадах мінулага стагодзя было з нізоў, з народа, атрымалі адукацыю ў інстытутах, акадэміях і былі вылучаны на кіруючую працу. Назіраў іх сваімі вачыма. І што? Шмат хто з іх кінуўся ў п’янку, распусту, а потым пачаў і запускаць руку ў кішэні калгасаў і саўгасаў. Большасьць не здоляла вырасьці ў лідэраў і правадыроў свайго народа. Тое самае і сёння.
    Пытанне: — То з кім вы хочаце змагацца?
    Аўтсайдэры ніякім чынам не могуць быць правадырамі і некуды весьці масы. Самае большае — могуць толькі разбураць!

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы