Сяргей Высоцкі – лідар БПС-Самаабарона
Калі я так кажу, дык маю на ўвазе ня толькі афіцыйныя СМІ, якія альбо рэтрансьлююць голас Масквы, альбо адмоўчваюцца. Такая ж злавесная роля “ліберальных апазіцыйных” СМІ… Доўгія гады КДБ і ФСБ вяла распрацоўку апазіцыйных СМІ – вярбоўка, шантаж, подкуп. Ім надавалася такая ж роля, як і апазіцыйным сілам. Трэба адразу сказаць, што большасьць апазіцыйных рэдактараў – былыя партыйныя ці камсамольскія важакі. Збудаваць кар’еру за савецкім часам без падтрымкі КДБ было немагчыма. ЯК І ЦЯПЕР! Гэта насамрэч вялікая тэма…
Але гніль у апазіцыйных СМІ мала саступае становішчу ў афіцыйных – “чорныя сьпісы” на “нацыяналістаў”, адмысловая, ПА ЗАГАДЗЕ, раскрутка толькі дэструктыўных, пазбаўленых жыцьцёвага досьведу, годнасьці ды клопату за нацыю фігураў.
Плацяць ім за гэта?
Не сумнявайцеся!
Заняўшы ролю манапалістаў у апазіцыйным бамондзе, яны дзейнічаюць з такім жа цынізмам, як у нацыстаў ды камуністаў.
І яны чарговы раз праваліліся.
Я разаслаў у вядучыя апазіцыйныя выданьні сваю публікацыю з ФБ – “А пры чым тут Еўрапейскія гульні…”
Ніхто не надрукаваў!
Я ў гэтым не сумняваўся. Хоць сябры адзінагалосна казалі: “надрукуюць, артыкул моцны…”
Не надрукавалі, і нават не адказалі, што, маўляў, атрымалі, разглядаем…
–
І вось цяпер раблю ЧАРГОВЫ ЗВАРОТ да афіцыйнай апазіцыі.
Набліжаецца чарговае “победобесіе”, калі ўвесь травень імперскія пачвары ўчыняюць на беларускай зямлі фактычна скокі сатаны.
Гэта паўтараецца з года ў год – “Бязыменны полк” з чырвонымі сьцягамі ды стылізаванай свастыкай расейскіх фашыстаў, “казацкія маршы”, імперскія байкеры, “Юнармія”. Сёлета рыхтуецца вэрхал таксама зь вялікім размахам.
АЛЕ МАЕ ЗВАРОТЫ ДА АПАЗІЦЫЙНЫХ ЛІДАРАЎ, У АПАЗІЦЫЙНЫЯ СМІ ЦІХА ІГНАРУЮЦЦА… МАЎЧАЦЬ, ЯК МЫШЫ!..
ЗАДАЮ ПРОСТАЕ ПЫТАНЬНЕ: “Маючы падтрымку фондаў, офісы, стабільнае фінансаваньне, сталую раскрутку на “дэмСМІ”, якія сур’ёзныя захады супраціву імперскаму сатанізму рыхтуеце?!”
Мы – сябры БПС-Самаабарона – гатовыя да канструктыўнай размовы, каардынацыі ды супольнай дзейнасьці дзеля абароны нацыянальнай годнасьці і нашай Дзяржавы!
Чакаю адказу.
Пан Сяржук.
Адказу, ад каго?
Папулістаў, манкуртаў, калабарантаў, прайдзісьветаў?
Сабраць, усіх статкевічаў, лябедзяк, рымашэўскіх, губарэвічаў, кастусёвых і іншых “выратавальнікаў” , заканапаціць у бочку, як у казцы і выкінуць у мора
“заканапаціць у бочку, як у казцы і выкінуць у мора”
Не-е-е… Няхай жывуць! Лу-ка і так тут усіх заканапаціў у бочку, а прыдзе Пуця будзе “мачыць у сарціре”. Апазіцыя дыктатару і маскве не мае грошай для сур’ёзнага супраціву. Стагнацыя, апатыя, тупік, ідыёцкая прапаганда, бздура, беднасць, страта канкурэнтнасці …
Неяк дзіўна ў вас, Сяргей, атрымліваецца: “Апазіцыя дыктатару і маскве ня мае грошай для сур’ёзнага супраціву”.
–
На справе, “беларуская апазіцыя” за 25 гадоў дыктатуры ня толькі вырадзілася (памятаеце, якім быў БНФ у 1990-91-м, і што мы ўсе бачым сёньня?!), а і падзялілася на дзьве – тую, якая найперш апазіцыя Лу-ку (першая), і тую, якая найперш апазіцыя “Маскве” (другая).
Першая заўсёды мела і працягвае мець гіганцкія рэсурсы ды ўласныя СМІ – НН, Нар. Воля, радыё “Свабода”, Белсат і г.д. (усё дзякуючы “Захаду”), другая – і блізка ніколі ня мела ні таго, ні таго (пры гэтым адмыслова нагадваем, што “Захад” абяцаў падтрымліваць “змаганьне за дэмакратыю ў Беларусі і яе незалежнасьць”).
Цяпер вось высьвятляецца, што ёсьць нават “чорныя сьпісы” СУПРАЦЬ сапраўдных беларускіх дэмакратаў, што любыя іх спробы зьвярнуцца да беларускага грамадства праз СМІ афіцыйнай апазіцыі блакуюцца-ігнаруюцца іх рэдакцыямі (нагадваем, што наш сайт зьявіўся з-за таго, што яшчэ 2005 г. НІДЗЕ, нават у Гродзенскай “Пагоні”, мы не маглі надрукаваць свой артыкул; гэта ж, як бачыце, адбываеца і сёньня), і што прыкормленую “Захадам” апазіцыю не цікавіць ніякі супраціў паўзучай расейскай імперскай агрэсіі.
Адсюль пытаньне: як вы думаюце, на кім будзе гістарычная адказнасьць, калі зь Беларусьсю адбудзецца найгоршае?! Што, сапраўды “няхай спакойна жывуць” героі і падонкі разам далей як быццам нічога не адбылося? Бо “Лу-ка і так УСІХ заканапаціў”…
Адкажыце, калі ласка.
На падставе якіх фактаў можна лічыць “усіх статкевічаў, лябедзяк, рымашэўскіх, губарэвічаў, кастусёвых і іншых” папулістамі, манкуртамі, калабарантамі, прайдзісьветамі?
Пан Сяржук, кажыце “фактаў”?
Безумоўна, няма сэнсу прасьвечваць кожнага рэнтгенам, дастаткова паглядзець на вынікі іх 23 гадовай дзейнасьці..
А у выніку атрымоўваем зніжэньне, знішчэньне, увод у бок, пратэстнага патэнцыялу у грамадстве, коштам “змаганьня” за другасныя мэты.
Таму, самай небяспечнай перашкодай, на шляху да перамен, з’яўляюцца, менавіта, вышэйпералічанныя асобы.
Пакуль яны блытаюцца пад нагамі, нельга разлічваць на станоўчыя вынікі
Нажаль, большасць грамадзян РБ не хвалюе гістарычная адказнасць, як каня не хвалюе пытаннне што Зямля круглая ці квадратная.
Сярхею
1) Вашае: “Нажаль, большасць грамадзян РБ не хвалюе гістарычная адказнасць”.
Наш адказ: Гаворка, як вынікае з тэксту і кантэксту, не пра большасьць грамадзян, а пра лідараў афіцыйнай празаходняй ліберастычнай апазіцыі, якая чамусьці называе сябе “беларускай”.
2) Вашае: “На падставе якіх фактаў можна лічыць “усіх статкевічаў, лябедзяк, рымашэўскіх, губарэвічаў, кастусёвых і іншых” папулістамі, манкуртамі, калабарантамі, прайдзісьветамі?”
Наш адказ: Яны “заўсёды мелі і працягваюць мець гіганцкія рэсурсы ды ўласныя СМІ – НН, Нар. Воля, радыё “Свабода”, Белсат і г.д. (усё дзякуючы “Захаду”) … Ввысьвятляецца, што ёсьць нават “чорныя сьпісы” СУПРАЦЬ сапраўдных беларускіх дэмакратаў, што любыя іх спробы зьвярнуцца да беларускага грамадства праз СМІ афіцыйнай апазіцыі блакуюцца-ігнаруюцца іх рэдакцыямі, што прыкормленую “Захадам” апазіцыю не цікавіць ніякі супраціў паўзучай расейскай імперскай агрэсіі”.
3) Нашае пытаньне да вас засталося без адказу. Таму паўтараем: “Як вы думаюце, на кім будзе гістарычная адказнасьць, калі зь Беларусьсю адбудзецца найгоршае?! Што, сапраўды “няхай спакойна жывуць” героі і падонкі разам далей як быццам нічога не адбылося?”
Паводле пана Сяржука, выглядае.
Калі цябе пакрыўдзілі, дык спачатку патрэбна, ( каб даць у пысу) патрэбна назапасіць грошай і папрасіць дазволу на пратэст.
Каб “даць у пысу” трэба мець чым “даць у пысу” і дацягнуцца да гэтай пысы. Ці вы прапануеце на танкі з шаблямі?
Пан, Сяржук.
Для “атветки” патрэбна мець гонар і годнасьць
І танкі тут ні да месца
Апазіцыя –1 і апазіцыя – 2.
Да пэўнага часу НН была вельмі патрыятычнай і цікавай. Потым памянялі рэдактараў, зьмянілі рэдакцыйную палітыку і шэраг здольных і нават таленавітых аўтараў НН вымушаны былі змоўкнуць.
Зьвярніце ўвагу, што на кіруючыя пасады актыўна вылучаюцца паслухмянныя і бесталаныя. Нават АГ выходзіць з цярпення, ”уклалі міліёны, а каровы аб…я”, гэта значыць недагледжаныя, не даючыя патрэбнай аддачы. І так было заўсёды ў Расейскай імперыі — дзе галоўная мэта існвання : захаванне свайго панавання. Астатняе: плённасьць і эфектыўнасьць — недасягальныя, бо патрабуць любові і таленту. А дзе ж іх возьмеш, талент і любоў?!
Чалавецтва яшчэ недарасель, падлетак, не здольнае да дарослага мыслення і паводзін. Адсюль І і ІІ сусветны войны, лакальныя войны, знішчэнне прыроднага асяродзя, атручванне фаўны і флоры… Калі зразумеяш гэта — жыць робіцца нецікава. Ліцвінаў чамусьці выдаюць за беларусаў, гісторыю народа пераблытываюць, мову забараняюць. Трацяць сілы дзяржаў на змаганне і самазнішчэнне чалавецкага патэнцыяла, на другарадныя пытанні, замест галоўных, важкіх для выжывання чалавецтва!
Але, калі параўнаць 1991 год і сёнішні 2019 год, то наша грамадства зьмянілася і пасталела. На славесны панос ужо не рэагуе. Ужо скурай адчуваецца, што антыбеларуская рыторыка не ўспрымаецца. Таксама руская мова на беларускім тэлебачанні моцна рэжа і коле вуха. Дзяржаўныя дзеячы, што даюць інтэрв’ю па расейску адтаргаюцца і ўсё гэта адчуваецца на ўзроўні першай сігнальнай сыстэмы… Адбыліся і адбываюцца некія зьмены ў грамадскім паветры і нельга зразумець адкуль ідуць. Магчыма ад самога Тварца!
Зараз уся ўвага перакінулася ва Украіну. Ці здоляе Зелінскі стаць прэзідэнтам? Адзіны шанец — што ён габрэй! Усё астатняе супраць яго. Бо ўзваліць на сябе такую ношу, як шматміліёнае грамадства і краіну, тут і ногі падломяцца.
Будзем назіраць і жыць далей!
Мінак: “Адзіны шанец — што ён габрэй!”
–
Сп. Мінак, вы сапраўды думаеце, што сярод 40-мільённага ўкраінскага народу няма лепшага прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Украіны, чым габрэй Зяленскі?
Калі вы так лічыце, мы з вамі катэгарычна ня згодныя.
Калі вы так ня лічыце, тады ЧАМУ пасаду прэзідэнта Украіны заняў ня лепшы ўкраінец (найбольш сумленны, падрыхтаваны, дасьведчаны), а габрэй Зяленскі?
Пошук адказа на гэтае ЧАМУ – адно з ключавых пытаньняў, датычных Украіны. І ня толькі Украіны…
Чакаем вашага варыянту адказу.
Па той самай прычыне, што ў Расеі пасаду заняў не самы лепшы рускі…
За любым габрэям стаіць з’яднаная больш за две тысячы гадоў нацыя, з сваёй верай, элітай, сьветапоглядамі, падтрымкай, фінансамі, ідыялогіяй… Габрэйская нацыя здоляла вярнуць у жыццё свайго народа ўжо памерлы іврыт!
Таму пытанне не ў тым хто ”лепшы”, а ў тым хто за спіной прэзідэнта, якая сіла стаіць, яго падтрымлівая. Зеленскі без падтрымкі згарэў бы на працягу вельмі кароткага часу. А Зеленскі, як прадстаўнік габрэйскага народа мае шанец дасягнуць посьпеху.
Дзеля аднолькавага разуменьня ўсімі чытачамі пра што ідзе гаворка просім удакладніць: “Зеленскі … мае шанец дасягнуць посьпеху” для сябе ці для ўкраінскага народу?
Больш трапна будзе сказаць ”Зеленскі мае шанец спраўдзіцца як прэзідэнт, толькі таму, што ён габрэй!”.
Але гэта вельмі нялёгкая для яго задача, хутчэй можа адбыцца далейшы развал і страты тэрыторый краіны. Падзеі могуць пайсьці па югаслаўскаму сцэнарыю. Я не ўпэўнены, што тыя сілы, што падтрымліваюць Зеленскага, зацікаўленыя ў росквіту і ўмацаванню краіны… Магчыма перад імі пастаўленыя зусім супрацілеглыя мэты. Трэба заўсёды помніць, што алігархія інтэрнацыянальная і мае агульныя інтарэсы.
1) Зноў незразумела – ”Зеленскі мае шанец спраўдзіцца як прэзідэнт”. У тым сэнсе, што пры ім “можа адбыцца далейшы развал і страты тэрыторый краіны”, ці што ён гэтага не дапусьціць?!
2) Акрамя таго, без адказу засталося пытаньне: “Зяленскі … мае шанец дасягнуць посьпеху” для сябе ці для ўкраінскага народу?
Калі чалавек спраўджаваецца як шафёр, калі яго прафесія шафёр, ці камерсант, калі ён камерсант і г.д — гэта азначае, што ён, гэты чалавек, якасна выконвае тую працу якая на яго ўзложана.
Наша праблема ў тым, што абсалютна большая частка нашага насельніцтва — аўтсайдэры. А аўтсайдэры не могуць выпрацаваць стратэгію, мэту, сэнс існавання ні свайго асабістага, ні сваёй краіны. Пры савецкай уладзе ў 60-х і 70-х гадах мінулага стагодзя большасьць пачала ”празднаваць” і прапіваць сваю краіну не думаючы аб будучыне. Потым калі аўтсайдэрам паабяцалі ”свабоду”, аўтсайдэры з радасьцю прынялі гэты тэзіс і прафукалі агульнародную маёмасьць і патэнцыял будучыні. Сёння аўтсайдэры гавораць аб чым папала, але не здольыя скласьці больш–меньш лагічны ланцужок думак.
Адсутнасьць эліты згубна для любой краіны. У гісторыі такіх зніклых краін і народаў мноства.
Значыць, на пытаньні да вас адказваць ня будзеце…
“прафукалі агульнародную маёмасьць”
Ніякай агульнанароднай маёмасці пры СС не было, а была маёмасць чыноўнікаў якой яны распараджаліся, хаця фармальна яна ім не належыла. У гэтым “фокус” камунізма-сацыялізма прыдуманы Марксам.
Падтрымоўваю аўтара найперш з аргументу трывогі за сітуацыю.
І што, напрыклад мяне найбольш бесіць, што ўроды маўчаць.
Вось Высоцкі, як той барабаншчык, бье бой дзень за днём, месяц за месяцам, а я ведаю, апазіцыянеры пашушукаюцца між сабой, пахіхікаюць, і як ні ў чым не было…
Па-маему ўжо любы чалавек пачынае разумець, да чаго ідзе.
І гэтае маўчаньне сьвінскае, і апазіцыі, і апазіцыйных СМІ такая злавесная зьява, подлая неяк зусім.
Ну ўзялі б сабралі па колькі, кінулі спосарам зварот, пад кантролем сваім падтрымалі гэтых нацыяналістаў, усе гэтыя бізнэсмэны ў апазіцыі – Мацкевіч, Рымашэўскі, Міхалевіч, Саннікаў, Вячорка- пачнецца супраціў, пры якім і ў іх зьявяцца шанцы. Зараз жа яны коцяцца ў яму, і калі не ўцякуць – то ў курапацкую.
Што вы такія дробныя?..
Гісторыя “вечнага жыда” задушацца за даляр, хоць самі няшчасныя, і шчасьлівыя бяз такіх “барабаншчыкаў” не будуць!
Шаноўны Сп Мурашка!
Самай небяспечнай перашкодай, на шляху да перамен з’яўляеюцца маскоўскія гэбілы і імпэрскі электарат. Якраз ў іх статкевічы, лябедзкі, рымашэўскія, губарэвічы, кастусёвы і іншыя блытаюцца пад нагамі. А адказнасць за вынікі 23 гадовай дзейнасьці, дакладней 25 гадовай, нясуць усе грамадзяне РБ – яны церпяць уладную псэўдаэліту.
”…а была маёмасць чыноўнікаў якой яны распараджаліся, хаця фармальна яна ім не належыла. У гэтым “фокус” камунізма-сацыялізма прыдуманы Марксам.”
Юрыдычна маёмасьць чыноўнікам не належыла і ў спадычну не перадавалася. Чыноўнікі быў выканаўцамі функцыі, што ўрэшце ім гэта надакучыла і яны зрабілі буржуазную рэвалюцыю 1991-93 года і агульнанародную маймасьць сабе прысвоілі.
Аўтсайдэры, гэта мы з вамі, засталіся з нічым і сёння ня маем ніякіх перспектыў у будучыні. Што мяне здзіўляе, што больш-меньш актыўныя аўтсайдэры ўсё змагаюцца з марксізмам, ленінізмам, сталінізмам,з іх ідэямі, але сваіх уласных ідэй для барацьбы з кампрадорскай буржуазіяй нават на ўзроўні тэорыі не маюць.
Цяперашняя ”апазіцыя” нішто, дробныя людзі, але і раней такія як Ганчар, Булахаў, асабліва мяне здзіўляе лёс Захаранкі, бо чалавек быў на самым версе і не зразумеў моц імперыі, яе магчымасьці, не зразумеў, што трэба адыйсьці ў бок, захавацца, зразумець, што ягонае жыццё патрэбна Айчыне.
Як я адчуваю, зараз фаза барацьбы расёйскай буржуазнай улады з электаратам можа перайсьці ў стан пахаладання — замаразкаў — магчыма моцных маразоў. Але самае цікавае сёння верагодна адбудзецца ва Украіне. Але як бы там не казалі, сёння жыццё цікавей і драматычней чым ”вялікая руская і сусветная літаратура”, чым сучаснае кіно і нават хакей з футболам.
“Путинский паханат неизбежно будет распространять заразу авторитаризма по всему миру. Не только брать под покровительство и спасать до последнего самые одиозные и отмороженные режимы. Любая неавторитарная страна, попавшая в орбиту влияния путинской неоимперии, имевшая несчастье заиметь с ней близкие отношения, окажется перед угрозой сползания в авторитаризм.”
Узята тут. h t t p s://graniru.org/opinion/skobov/m.276187.html
Эксперымент з Тэорыі гульняў:
Некалькім выпадковым людзям, канкрэтна 4-м студэнтам, выдалі па 10 даляраў і прапанавалі з гэтых грошай зрабіць унёсак у агульны фонд ад 0 да 10 даляраў – кожны як хоча, патаемна ад іншых удзельнікаў. Пры гэтым ім растлумачылі, што сума ў фонде будзе падвоена, а потым раздадзена па-роўнаму сярод усіх удзельнікаў. Калі ўдзельнікі (перамовы забаронены) праявяць салідарнасць і зробяць унёсак кожны па 10 даляраў, дык у рэшце ўсе атрымаюць па 20 даляраў. Але нехта не зробіць унёсак, і тады агульны фонд будзе 30х2=60, а кожны атрымае дадаткова 60/4=15 даляраў. Значыць той, хто не зрабіў унёсак будзе мець 25 даляраў, а іншыя па 15. Можа адзін зрабіць унёсак 10, а іншыя 0, тады ён у рэшце будзе мець 5 замест 10, а іншыя па 15. Магчымы шматлікія іншыя варыянты.
Каб зрынуць дыктатуру трэба што бы 500 тыс. чалавек выйшлі з пратэстамі, калі меньш, дык дыктатура захаваецца. Калі ж дыктатура знікне дык жыццё і заробкі праз 10 гадоў палепшацца ў 2 разы. Але выйсці на вуліцу небяспечна, могуць арыштаваць, пакалечыць … Як паступяць грамадзяне? Задача падобная на вышэйзгаданы эксперымент. Вынік залежыць ад % свядомых і альтруістычных грамадзян.
У такой гульне бачна сутнасць нашых праблем.
” Калі ж дыктатура знікне дык жыццё і заробкі праз 10 гадоў палепшацца ў 2 разы. Але выйсці на вуліцу небяспечна, могуць арыштаваць, пакалечыць … ”
У Малдове, Грузіі, Арменіі дыктатуры зьніклі, а заробкі чамусьці не палепшыліся. Гэтыя вашы прапановы — наіўны і правакацыйны папулізм!
Назіраў я на свае вочы, калі ў райцэнтры ў канцы 80-х выйшлі на вуліцу 500 чалавек. Праз гадзіну-другую гаворкі, пратэстаў і балбатні,”лідэр” пратэста зразумеў, што людзям трэба прапанаваць сістэмную праграму развіцця, эканамічнага прагрэсу, інакш пратэст прыплыве да стыхіі, разбурэння, хааса і тады ”заробкі пагоршацца ў 10 разоў”. І выпадковы ”лідэр” згарнуў пратэст, бо зразумеў, што лепш дыктатуры, чым нестабільнасьць і хаос.
Яскравы прыклад падзеі ва Украіне, майданаў да халеры, а рух наперад мізэрны. А вось палякі маючы згуртаваную эліту і народ, хутка і сыстэмна ідуць наперад. Палякі было трохі збочылі, пачалі надуваць шчокі, іх заходнія і усходнія ”сябры” паправілі, ”прызямлілі” лятак з упартымі, і пасля карэктыроўкі паны ўжо не губляюць накірунак руху.
Таму калі 500 тысяч выйдзе з пратэстамі, ужо неабходна мець праграму, якую падтрымліваюць сотні тысяч і міліёны людзей. Назіраючы электарат і нават лідэраў ”апазіцыі” можна лёгка разгледзіць іхняю слабую палітычную падрыхтоўку, веданне жыцця, людзей, за такімі прагматычныя тутэйшыя не пойдуць.
ліцвін не зразумеў сутнасць нашых праблем. прычым тут папулізм?