Рэдакцыя.
Знакавыя падзеі адбыліся ў гэтым годзе 1 траўня ў другой расейскай сталіцы – Піцеры. Гаворка, натуральна, пра Першамайскую дэманстрацыю працоўных па Неўскім прасьпекце, якая была дазволена (!) гарадскімі ўладамі й адначасна разагнана-здушана (!) імі ж. У адказ на слоганы дэманстрантаў “Гэта наш горад!”, “Пуцін – вор!”, “Далоў цара!”, “Адзін за ўсіх…”, “Паліцыя з народам…” улады паказалі піцерцам, чый на справе гэта горад і зь кім паліцыя… Як у цэлым выглядалі падзеі, кожны можа пабачыць, напрыклад, тут – https://www.youtube.com/watch?v=PBIrntO1jIw ; https://www.youtube.com/watch?v=wXKb5zLdguU . Мы ж вырашылі дадаткова зафіксаваць некаторыя сцэнкі і на нашым сайце ў выглядзе асобных стоп-кадраў (раптам Ютуб у чарговы раз вырашыць выдаліць “гвалт” са сваіх старонак) і тое-сёе дадаткова ўдакладніць ды пракаментаваць.
1.
Даважак…
–
2.
Дадатковыя тлумачэньні (узята адсюль: https://www.bbc.com/russian/news-48121463 ; скарочана).
“Шэсьце ў Пецярбурзе пачалося ў 11:00 па мясцовым часе і складалася з трох калон.
У складзе першай калоны ішлі прадстаўнікі мясцовых уладаў, у тым ліку сьпікер гарадскога парламента Вячаслаў Макараў, прадстаўнікі ўсіх 18 раённых аддзяленьняў “Адзінай Расеі” ў Санкт-Пецярбурзе, члены гарадскога ўраду, а таксама ч.вы.а. губернатара Пецярбурга Аляксандр Бяглоў (гл. фота ніжэй).
Калона з адзінаросамі пасьля шэсьця прайшла на Палацавую плошчу, дзе адбыўся сьвяточны канцэрт. Астатняя частка з гэтага шэсьця на чале з прадстаўнікамі партыі КПРФ і іх прыхільнікамі адправілася на Ісакіеўскую плошчу.
У складзе трэцяй часткі ўзгодненага шэсьця ішлі прадстаўнікі несістэмнай апазіцыі, у тым ліку прыхільнікі палітыка Аляксея Навальнага, партыі “Яблык” і руху “Адкрытая Расея”, прызнанага расейскім судом непажаданай арганізацыяй.
Затрыманьні апазіцыянераў пачаліся яшчэ да старту шэсьця на Лігоўскім прасьпекце.
Пасьля таго як паліцыя пачала затрымліваць людзей, калона апазіцыянераў у знак пратэсту спынілася. У адказ на гэта супрацоўнікі правапарадку працягнулі затрыманьні. (…) Адна з затрыманых на шэсьці, кандыдат у муніцыпальныя дэпутаты Натальля Барынава атрымала пералом рукі.
Сьпікер Заканадаўчага сходу Пецярбурга Вячаслаў Макараў заявіў, што паліцыя дзейнічала “ў поўнай адпаведнасьці з законам”, а дзеяньні апазіцыянераў назваў… правакацыяй”.
(канец цытаваньня)
–
3.
Ад рэдакцыі.
Зьвернем увагу на пару момантаў.
Узгаданыя падзеі ў Пецярбурзе напэўна знаёмыя любому грамадскі актыўнаму беларусу-вялікалітвіну. За апошнія 25 гадоў мы на Бацькаўшчыне бачылі і не такое: калоны буйных аўтазакаў (а не нейкія легкавушкі), шчытаносцы, бронетранспарцёры і шмат чаго іншага. Дый энтузіязму ў “нашых” бывала паболей.
Кідалася ў вочы і тое, што піцерская ліберальная публіка да таго, што адбылося, псіхічна была непадрыхтаваная. Што ж, прывыкайце… Тым больш, што тое, што робіцца ў нас, гэта вытворнае ад вас…
І яшчэ: калісьці, у 2000-я, АГП заклікáла аб’яднацца з “дэмакратычнай Расеяй”, каб пазбавіць Беларусь ад дыктатуры.
Слава Богу, не пазбавілі… Інакш сёньня мы былі б ня толькі без дэмакратыі, але і без незалежнасьці.
Хто жадае паўзірацца-паслухаць, як маскоўцы спрабуюць асэнсоўваць піцерскую 1-травеньскую падзею і тое, што яна сімбалізуе, можа зазірнуць, напрыклад, сюды – https://www.youtube.com/watch?v=YREqRihHTXw
Гэта мы праходзілі. Цікава даведацца пра статыстыку: колькі ў якіх калонах было людзей, колькі арыштавалі, на колькі сутак … Але зразумела, што да нейкіх цывілізацыйных зрухаў у РФ вельмі далёка, дзікунства буяе.
”Канечна рэпрэсіі будуць нарастаць” Александар Скобаў.
Скобаў толькі зьдзівіўся, што гэтыя рэпрэсіі ў Расіі нарастаюць павольна.МІж тым зразумела, што кампрадорская ліберальная расейская буржуазія ўладу не аддасьць нікому, а палітычных дэмагогаў і рэвалюцыянераў прыцісне. Сам электарат няздольны да сыстэмных дзеянняў, а супраць сыстэмных ёсьць прыкормленая гвардыя.
Наогул цяперашняю сытуацыю ў Расеі вельмі добра апісаў савецкі пісьменнік Панцелеў у кніжцы ”Рэспубліка Шкід” на прыкладзе дзіцячага дома імя Дастаеўскага ў Ленінградзе, калі адзін хітры дзетдомавец захапіў эканамічна-харчовую ўладу ў дзетдоме і якімі прыёмамі ён карыстаўся.
Прывожу цытату з артыкула расейскага палітолага, якая была змешчана на адным з расейскіх сайтаў пад назвай ”Я не дипломат, и потому скажу прямо”.
”…Россия не допустит существования антироссийской Украины и либо подчинит её своим целям, либо разрушит до основания. Сколько бы лет на это ни ушло. Сил и возможностей для этого у России хватит. И никаких компромиссов тут не будет. Блудящая как ей вздумается Украина – это ошибочная мечта украинских властителей. Ошибочная и вредная для их здоровья.
Я не дипломат, и потому скажу прямо – дорогие бывшие республики СССР, особенно Грузия, Белоруссия и Казахстан! Россия временно терпит вашу неподконтрольность и непременно поставит вас под свой контроль. Никогда не будет так, что вы будете сами решать, в какие внешние союзы вам вступать и какие палки в колёса России вставлять. Какие диктовать ей условия. Чем её шантажировать и пугать. Не увлекайтесь. Никогда так не будет вечно. Вас вернут назад и поставят в подчинённое положение. И вы сами прекрасно это знаете, просто оттягиваете момент наступления этого часа. Как только Россия укрепит свою экономическую мощь, элиты всех бывших республик будут заменены на послушные России. Силой и подкупом это будет сделано. Так Россия делала всегда и нет причин думать, что на этот раз будет по-другому. …” ”Я не дипломат, и потому скажу прямо” А.Халдей
Пры гэтым “Халдзею” пасьля апошняга сказу варта было б зьвярнуць увагу жыхароў суседніх з Расеяй дзяржаў, напрыклад, на апошнія кадры вось гэтага відэа – https://www.youtube.com/watch?v=wXKb5zLdguU
Выснова: чым расейская імперыя большая, магутнейшая, тым большыя рабы яе жыхары!
“Как только Россия укрепит свою экономическую мощь, …” Ну і дзе тая моц? У офшорах? У французкай, брытанскай, … нерухомасці? Напрыклад, у першую дзесятку багацеяў Брытаніі ўваходзяць тры мульціміліярдэра з расейска-габрэйскімі каранямі.
“Так Россия делала всегда …” Сапраўдная Арда, крамлёўскія хлопцы думаюць па-чынгізханаўскі! А тым часам кітайцы засяляюць маскву, ленінград …
”Как только Россия укрепит свою экономическую мощь, элиты всех бывших республик будут заменены на послушные России. Силой и подкупом это будет сделано.”
Тут справа не ў тым што прамовіў Халдей, а ў тым што ўладная эліта ў нашай краіне ўжо замяняецца на расіян і не толькі на ўзроўні міністраў, але і губернатараў і глаў адміністрацый районаў. Потым будзе напісана новая Канстытуцыя, якая абмяжуе ўладу прэзідэнта, а затым выбраныя з падачы ўжо расейскай адміністрацыі наш парламент прыме большасьцю галасоў закон аб аб’яднанні з Расеяй.
”В 1991 г. на советско-американском симпозиуме, когда наши “демократы” начали верещать о «японском экономическом чуде», прекрасную «оплеуху» им отвесил японский миллиардер Хероси Теравама: «Вы не говорите об основном, о вашей первенствующей роли в мире. В 1939 году вы, русские, были умными, а мы, японцы, дураками. В 1949 году вы стали еще умнее, а мы были пока дураками. А в 1955 году мы поумнели, а вы превратились в пятилетних детей. Вся наша экономическая система практически полностью скопирована с вашей, с той лишь разницей, что у нас капитализм, частные производители, и мы более 15% роста никогда не достигали, а вы же при общественной собственности на средства производства достигали 30% и более. Во всех наших фирмах висят ваши лозунги сталинской поры»”.
“Во всех наших фирмах висят ваши лозунги сталинской поры”
– “еслі враг не сдаётся – его нужно унічтожіць”, “не болтай – враг подслушівает” … Гэты Херосі “троліў” маскоўскіх паўдуркаў.
Прайшоў па гораду, паслухаў, паглядзеў і ўбачыў, што час ідзе хутка і адбываюцца перамены, якія седзячы ў кватэры за кампутарам не ўбачыш. Людзі памяняліся, вырасла новае пакаленне, якое пра савецкі час нічога не ведае і ведаць не хоча. Улада ўмацавалася, ідуць вялікія перамены да якіх ужо падрыхтаваная глеба. Несумнена глабалізацыя і прыватная вядзенне гаспадаркі будзе дамініраваць і ўзмацняцца. ”Шкада дзяцей і ўнукаў. Жыць ім будзе цяжка.” — Так мне кажуць мае знаёмыя і незнаёмыя менчукі.
Нашы так называемыя ”апазіцыянеры–Гапоны” прабалбаталі гістарычны час і прамінулі вельмі важкія моманты, якія можна было выратаваць, а сёння няма каму і няма с кім іх рабіць.
Аўтсайдэрам будзе невыносна цяжка, а ў нас аўтсайдэры ўсё грамадства і ўвесь тутэйшы электарат. Мільёнаў — нэт, але і еднасьці няма!
Шуневіч сыйшоў у адстаўку. Канечна ён з помнікам ”гарадавому” наблытаў, але чалавек меў свае прынцыпы. Валявы, прафесійны і мне здаецца быў на сваім месцы.
Сёння выпадкова ў краме счапіўся з буржуінам, які заявіў, што ” добра што Савецкі Саюз здох!” На заўвагу, што вы можаце прапанаваць грамадству, акрамя спажывання (шмат кушать, чтобы потом много какать!) Буржуін вельмі раз’юшыўся, пачаў казаць ”что відіт меня насквозь”, да нас пасунуўся граміла-ахоўнік і папярэдзіў, каб мы прыпынілі ”мітынг”. Выйшаў на вуліцу, адчуў радасьць ад еднасьці з простымі людзьмі і зразумеў: ”У буржуінаў няма ідэі! Буржуіны не любяць Савецкі Саюз! Ён ім муляе, перашкаджае жыць…
Сп. “ліцьвін”, мы ўсёй рэдакцыяй таксама ня любім СС, як і любую іншую імперыю! Прычым, “ня любім”, гэта мякка кажучы.
Калі ў вас у кантэксьце гучыць, што “Савок – гэта непераўзыдзеная вяршыня грамадскай арганізацыі”, мы лічым, што нават узровень Заходняй Еўропы часоў СС, калі яна хоць трохі выглядала сістэмай нацыянальна-дэмакратычных дзяржаў, па сваёй культуры і грамадскай справядлівасьці быў на парадак вышэйшы. Ня кажучы ўжо пра тое, што ў прыцыпе можна прапанаваць пабудаваць…
”Узровень Заходняй Еўропы па сваёй культуры і грамадскай справядлівасьці быў на парадак вышэйшы”
Ён і сёння вышэйшы! І як мне здаецца культурны ўзровень ”па сваёй культуры і грамадскай арганізацыі” у 1990 годзе Менск быў значна вышэй чым сёння. Сёнішнія тутэйшыя і нетутэйшыя буржуіны, што выйшлі з СССР, не маюць тога ўзроўня міласэрднасьці і добразычлівасьці, што былі ў менчукоў 30 год назад. На футбол сёння хадзіць немагчыма, я і не хажу. А ў 1965–82 гадах на футболе прысутнічаў дух еднасьці і патрыятызма…
Савецкі сацыялізм быў збудаваны на падмурку феадальных звычак і стасункаў. Трэба было планава пераходзіць у 80 -х гадах на індустрыяльныя алгарытмы.
Сёння еднасьць у грамадстве страчана, агульнаграмадскія каштоўнасьці і мэты таксама… Нейкі буржуін Пракапеня пераконвае нашых цікаўных, што РБ не патрэбна нацыянальная ідыялогія і Нацыянальная Ідэя!? Нашы дзяржаўныя бюракраты ўжо абмярковываюць увядзенне адзінай грашовай сыстэмы з РФ…???