nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

НАЦЫЮ ТВОРАЦЬ ГЕРОІ

4 студзеня, 2020 | 14 каментарыяў

Сяргей Высоцкі – кіраўнік АК БПС-Самаабарона

 

Для мяне сёньня хіба найбольш актуальны стары слоган беларускіх змагароў сярэдзіны 20-га стагодзьдзя “Беларусь перад усім!”. Але крыху нечакана для мяне самаго многія ўпадабалі слоган БПС–Самаабарона “Нацыю твораць героі!”. З такой расьцяжкай мы былі на пахаваньні Кастуся Каліноўскага ў Вільні. Ліберальныя ды расейскія СМІ выразалі ўсё фрагменты нашага ўдзелу ў  шэсьці, а народ заўважыў…

 

 

Часам ад суседзяў ды і ад саміх беларусаў чую дурныя словы, што, маўляў, “беларусы такія талерантныя”, такія “боязныя”, такія “прыбітыя”.

Сказалі б яны гэта камандзіру Васіля Парфянкова – беларускага дабраахвотніка, які ўжо колькі разоў быў паранены… “Больш адчайнага чалавек, які б так пагарджаў сьмерцю, я ня бачыў” – пачуў ад яго пра Васіля…

Нешта падобнае чуў я і пра Міхаіла Жызьнеўскага. Ведаю, як ваяваў Алесь Чаркашын

А ці ж Алесь Марачкін не герой, калі ў такім веку бярэ нацыянальны сьцяг ды ідзе на акцыю ў абарону Незалежнасьці?! А гэта творца, заслужаны і прызнаны як дома, так і ў Еўропе…

Хіба не герой прафесар Алесь Астроўскі, якому былі прапановы з’ехаць у замежжа на высокаплатную працу. Але для сп. Алеся Бацькаўшчына – не пустое слова, і ёй ён сёньня патрэбны!

Хіба не герой чалавек вялікай хрысціянскай веры Павел Севярынец?

Без сумневу герой і Дзяніс Івашын, які разам са сваімі калегамі па таварыстве “ІнформНапалм” раскапаў усе расейскія мілітарныя таемныя цэнтры ў Беларусі! Ягоная дзейнасьць па выкрыцьці расейскай агентурнай сеткі – гэта хада па лязу брытвы!.. Рэжым нядаўна вымушаны быў закрыць многія з гэтых імперскіх цэнтраў…

Менавіта ад Дзяніса пачуў словы падтрымкі і сваёй дзейнасьці: “Сяргей, твая праца па разьвіцьці народнай дыпламатыі з Украінай ды Балтыйскімі дзяржавамі мае вялізнае значэньне для абароны Незалежнасьці Беларусі!..

Надзвычай важна, калі цябе разумеюць людзі такога ўзроўню…

Скажу і тое, што многім апазіцыянерам можа не спадабацца – ёсьць героі і сярод праўладнага пулу чыноўнікаў ды эксьпертаў.

Хіба Арсэн Сівіцкі ды Юры Царык, якія метадычна выкрываюць агрэсіўныя планы расейскіх сілавікоў што да Беларусі, раскрылі патаемныя спружыны расейскіх сьпецслужбаў у Беларусі – не героі? Ды гэта ў сто раз большыя героі, чым балбатуны, якія за апазіцыйнай лексікай гатовыя прадацца хоць Расеі, хоць Польшчы, хоць чорту… Ведаю, што і Арсэн, і Юры – пад прыцэлам расейскіх сьпецслужбаў, атрымоўваюць пагрозы…

Вялікі сьпіс годных людзей, якія ў звычайным жыцьці могуць быць не заўважаныя, а ў цяжкі для дзяржавы час ідуць на ахвяры. Напрыклад, моладзь, якая выходзіць на акцыі ў абарону Незалежнасьці? Выйшла ж не “за пажраць”, не за пенсіі ды надбаўкі – за Айчыну!

І тыя тысячы годных людзей, якія, рызыкуючы свабодай і здароўем, рушылі на акцыі ў абарону  Незалежнасьці – гэта толькі верхавіна айсберга і адначасна канкрэтны сігнал Маскве!..

“Жадаеце разбудзіць вялікую літвінскую стыхію?!”

2019 год быў цяжкім. Сітуацыя паказвае, што 2020-ы будзе яшчэ цяжэйшым.

Пакуль правіцель ня здаў суверэнітэт. Гэта  выкліча новыя эканамічныя санкцыі Крамля. Расея можа паспрабаваць давесьці нашу краіну да эканамічнага заняпаду. Недаравальнае прамаруджваньне Лу-кі з рэформамі пакідае Пуціну вялік карт-бланш.

Напярэдадні Новага году ў інтэрвю Венедзіктаву Лу-ка ўпершыню ня выключыў вайну Беларусі з Расеяй. Хоць і ў мяккай форме. Гэта новая рэчаіснасьць, да якой не дасьпела ні апазіцыя, ні грамадства ў цэлым…

Намагаюся быць шчырым – сацыялка напэўна будзе абвальвацца. А нашы  грамадзяне, на жаль, вельмі паддаюцца на маніпуляцыю менавіта праз сацыяльныя праблемы…

Акром вонкавых ворагаў пад рознымі шыльдамі павылазяць унутраныя. Не з тым, каб дамагчыся нацыянальнага дыялогу ды цывілізаваных,  нацыянальных зьменаў, а брудная шпана, фінансуемая ФСБ.

Глядзіце, як нахабна, дынамічна і безумоўна таленавіта дзейначае пуцінская Расея ва ўсім сьвеце. Падмялі ці не большую частку еўрапейскіх лідэраў, якія ўжо гатовыя ледзь не боты Пуціну лізаць…

Літаральна на вачах зьмянілася стаўленьне “Захаду” да Ўкраіны, якая супрацьстаіць імперскаму монстру! Адбываецца магутная і прафесійная  дэзынфармацыйная дзейнасьць Расеі ў Еўропе, Афрыцы, Лацінскай Амерыцы…

І Захад пасуе…

А тут цэлы легіён д’ябла – ня толькі адкрытыя казачкі ды розныя “румолы”. Хапае і тых, хто публічна называе сябе “лібералам” і адначасна супрацоўнічае з расейскімі імперскімі СМІ, рэгулярна ходзіць на кансультацыі ў Расейскую амбасаду, езьдзіць у Піцер ды Маскву да куратараў…

Простыя людзі, як правіла, ня бачаць ды і ня могуць бачыць механізмы маніпуляцыі. Толькі потым, калі пральецца кроў, паламаюцца лёсы, прыходзяць жорсткія высновы.

Каб не паўтарыўся 2010-ы з правакацыямі ды пацярпелымі людзьмі, пасьля чаго Беларусь уключылі ў Еўразійскі ды Таёжны “саюзы” – ТРЭБА ЗВАЖАЦЬ НА ГОЛАС НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЭЛІТЫ, А НЯ ШТУЧНА РАСКРУЧАНЫХ ПАПУЛІСТАЎ! 

Па маіх падліках, на маючых адбыцца выбарах ужо “намалявалася” каля 20 кандыдатаў у прэзідэнты ад апазіцыі. Пра свае намеры абвясцілі нават чатыры дамы. Здабыткі для Беларусі ўсіх абвешчаных кандыдатаў вельмі сьціплыя. Нават не параўнаеш са здабыткамі таго ж Арлова, Дайнэкі, Краўцэвіча…

Паралельна пішуцца розныя догмы, “рэвалюцыйныя праграмы” ды “канцэпцыі”. Заўжды цікаўлюся, а хто аўтар? І прыглядаючыся да гэтых мутных метадолагаў ды канцэптуалістаў, задаюся пытаньнем: “А той ці гэты што зрабілі для Беларусі?! Ну, раскручаны за чужыя грошы, цынічныя, хітрыя… Гэта ёсьць. Але што яны зрабілі, акром таго, што сабралі грошы для сябе на бядзе майго народу?!”

Многае ведаю ад высокіх заходніх чыноўнікаў, аналітыкаў, журналістаў. Але часта можна агучыць менш, чым ведаеш… Ніхто нам копіі рахункаў не перадасьць. Нават украінцы не перададуць, бо ёсьць гульня сьпецслужбаў. І заўжды спрацоўвае прыярытэт інтарэсаў сваёй краіны – маўляў, можна будзе потым гэтага размяняць на свайго праваленага агента. Таму з высокіх матываў ніхто дапамагаць беларусам ня будзе… І калі нейкі дзеяч раптам мае шалёныя магчымасьці, трэба заўжды запытвацца, адкуль ён гэта займеў, жывучы ў таталітарнай дзяржаве?! Калі ж назавеш публічна агентам, адразу прад’явяць: “Дакажы, можа, ён езьдзіў у Маскву да цёткі?”… “Размаўляў з расейскім рэзідэнтам?.. Можа, выпадкова?”

Таму трэба думаць і рабіць высновы. САМАЕ ЖАХЛІВАЕ, КАЛІ ЛЮДЗЕЙ У ЦЁМНУЮ ВЫКАРЫСТОЎВАЮЦЬ СУПРАЦЬ УЛАСНАЙ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ…

Трэба, каб тыя, хто ініцыюе жорсткія  забурэньні, кідае людзей на кроў, несьлі за гэта персанальную адказнасьць! Хопіць пасылаць беларусаў на сілавыя  захады супраць цяперашняй улады… з офісу еўрапейскай сталіцы і пасьля кансультацый з Крамлём.

Нацыю спачатку трэба падрыхтаваць, павінная быць створана магутная нацыянальная сіла… Дапамагаць жа Пуціну рэалізоўваць ягоны сцэнар на крыві суайчыньнікаў – быць апошнім быдлюком. А так выходзіць, што людзей нібы баранаў вядуць на бойню… У мяне іншае стаўленьне да свайго народу…

Але ж ня хочуць некаторыя “апазіцыянэры” будаваць нацыянальную сілу. Найперш гэта цяжка і доўга. А галоўнае, маючы крэўную розніцу з беларусамі, ім хочацца не умацоўваць нашу нацыю, а скарыстаць, каб высмактаць зь яе ўсё, што можна. А з Масквой разлічваюць дамовіцца…

Успомніце, менавіта такі ж сюжэт ліберальна-прарасейскай рэвалюцыі ўжо меў месца ў 2010-м. Тады ніхто не жадаў слухаць патрыётаў. Толькі потым да многім адкрылася, ХТО БЫЎ ГАЛОЎНЫМ СЦЭНАРЫСТАМ БОЙНІ!..

Ізноў пра тое, з чаго пачаў. Паглядзіце, колькі годных людзей у нас зьявілася!

Колькі  беларусаў, гатовых ахвяраваць усім ДЗЕЛЯ АБАРОНЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ  БЕЛАРУСІ!..

Нашыя ворагі думалі, што ўжо няма патрыётаў. А іх колькасьць расьце!

Разлічвалі, што ўжо ўсе зламаныя ці мёртвыя. А мы і жывыя, і моцныя!

І гэта найпершая гарантыя нашай Незалежнасьці!

БЕЛАРУСЬ ПЕРАД УСІМ!

НАЦЫЮ ТВОРАЦЬ ГЕРОІ!

                                      

 

14 каментарыяў

  1. Павел Біч кажа:

    Палах, які спаліў сябе ў Праге стаў героям толькі таму што у Чээхіі ужо мелі месца шматтысячныя маніфестацыі. Калі б апошніх не было, ён быў бы звычайным псіхапатам. Героі нараджаюцца з шматтысячных натоўпаў вышэдшых на вуліцы. Таму апазіцыі трэба думаць чаму за ёй не ідзе народ. Мой адказ, думаю табе вядомы. А ты і такія як ты ідэалісты тлумачыце усё правакатарамі, агентамі. здраднікамі, перабежчыкамі і г.д. Такія, натуральна ёсць. Але яны не робяць “пагоды”

  2. Яўген Мурашка кажа:

    Паслухай Самусевіч, цябе тут трымаюць як сталага правакатара.
    Адсюль відаць, пайдзеш на пенсію.
    Ты не даш веры, я цябе не трымаю за агента, проста ты манкурт

  3. Рунi кажа:

    А што будзем рабiць як Лу-ка падпiша дарожныя мапы, якiя яны падрыхтавалi? Гэта будзе азначаць фактычную лiквiдацыю незалежнасцi краiны. Дадзiм правесцi “выбары”, будзем цiха сядзець i назiраць? Сiтуацыю трэба разглядаць у залежнасцi ад гэтага i рыхтавацца. У выпадку iх падпiсання Лу-ка i яго рэжым мусяць быць зрынуты, нiякiя выбары, у адказ партызанскiя дзеяннi i тэрор супраць службовых асоб рэжыма датычных да гэтага злачынства.

    • Яўген Мурашка кажа:

      “… рэжым мусяць быць зрынуты, нiякiя выбары, у адказ партызанскiя дзеяннi i тэрор супраць службовых асоб рэжыма датычных да гэтага злачынства….”
      Пан Руні, у Вас ужо ёсьць пэўныя сілы, каб ісьці паходам на Дразды?

      • Рунi кажа:

        Iсцi на Дразды няма неабходнасцi. Хаця грамадзянскiя пратэсты павiнны быць i будуць. Адначасова трэба будзе а) утварыць Камiтэт абароны незалежнасцi i Канстытуцыi б) прызнаць рэжым нелегетымным i аб’явiць прамое кiраванне народа в) узбудзiць супраць лу-кi i службовых асоб рэжыма крымiнальную справу за здраду народу i дзяржаве, г)распачаць у адказ партызанскiя дзеяннi, д) сарваць т.з. лу-ка выбары, е) за мяжой утварыць Урад на выгнаннi, ж) звярнуцца да Урадау краiн аб непрызнаннi лу-кi i яго рэжыма законнай уладай у Беларусi.
        Што прапануеце Вы, спадар Мурашка, у выпадку падпiсання т.з.дарожных мап? А таксама спадар Высоцкi, адказа на гэтае пытанне я чамусцi не бачу.
        Гуртаваць сiлы? Гэта прабачце не адказ, калi пытанне будзе стаяць аб паглынаннi Беларусi i лiквiдацыi незалежнасцi. Трэба будзе дзейнiчаць а не сядзець i не чакаць. Нiхто вам не дасць ў мышалоўке гуртаваць сiлы i iсцi на нейкiя кампрамiсы. Адзiным выйсцем стане дзейнiчаць.

        • Яўген Мурашка кажа:

          “..Нiхто вам не дасць ў мышалоўке гуртаваць сiлы..”
          А чаму на гэта патрэбна прасіць згоды?
          А адказы на Вашы пытаньні, чытайце у каментары ніжэй

  4. Павел Біч кажа:

    Пан Мурашка, ну назавіце хоць некалькі прозвішчаў тых апазіцыянераў (кіраўнікоў апазіцыі). якія перашкаджаюць пераменам. І зноў, я паўтаруся – калі апазіцыя не мае падтрымкі з боку народу то яна непазбежна пачынае варыцца ў сваім саку і там пачанаюцца склокі. сваркі. г.д. А якшто рух массавы. то гэтыя правакатары і агенты губляюць свой уплыў і знікаюць.

    • Яўген Мурашка кажа:

      Пан Біч.
      Давайце ад адваротнага.
      Назавіце мне тых, хто за перамены.
      Хто лічыць, што галоўнае, на сёньнешні дзень, гэта страта незалежнасьці.?
      І яшчэ, падтрымліваюць штаны, калі яны спаўзаюць

  5. Павел Біч кажа:

    Пан Мурашка. ну так жа не робіцца – напрыклад на суде назваць усіх незлодзееў, а каго не назвалі тых залічыць злачынцамі. да таго ж я н24Я ў сваю чаргу задам вам некалькі пытанняў: 1).ці згодны вы з тым што улада слухае апазіцыю толькі тады калі іх сілы становяцца прыблізна роўнымі, ,2) а паколькі наша апазіцыя збірае на свае мерпрыемства некалькі сотен людзей. то яна слабая і улада не звярне ані на якія прапановы. кшталту Кангрэса які хочуць правесці. ці Учредітельнае Сабранне. якое прапанаваў Мацкевіч, і 3) і якшто вы згодны з першымі пытаннямі. то як па вашаму павялічыць апазіцыі масавасць пратэстоўцаў.

    • Яўген Мурашка кажа:

      Пан Біч, я бачу, мы з Вамі глядзім на падзеі з розных ракурсаў.
      Але пагаджуся, што любая улада лічыцца з агульнанацыянальным пратэстам. Вунь у Абхазіі ужо сёньня збег прэзідэнт, пад ціскам пратэстоўцаў. Але у Беларусі, ставіць пытаньне і скіроўваць увагу грамадства толькі на Дразды, гэта ужо правакцыя, у варунках знешняй пагрозы, тым больш пры адсутнасьці салідарнага грамадства На павілічэньне еднасьці мэтаў патрэбны высілкі усіх палітычных і грамадскіх арганізацый.
      А пакуль “выбары” і, як Вы кажыце, “кангрэсы” і “сходы”

  6. Iдуць гады, а на гэтым сайце адна i тая-ж сухадрочка… Персоны тыя самыя.

    • valiantin кажа:

      пане НавухаНЕДАносак,
      на гэтым сайце адлюстроуваецца БЕЛАРУСКАЯ гисторыя и ствараецца надзейны элемент БЕЛАРУСКАИ
      БУДУЧЫНИ – навуковая ПРАУДА ! А здымак з ВИЛЕНСКАГА руху УШАНАВАННЯ Герояу сапрауды ЭПАХАЛЬНЫ !!!
      сапраудным БЕЛАРУСАМ и БРАТАМ-ЛЕТУВИСАМ – ВИВАТ !

  7. Пох на такую правду. Стварай далей, калi рабiць няма чаго.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы