nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Гіркін раіць беларусам вярнуць сабе сваю Смаленшчыну

15 лютага, 2020 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

Некаторыя, хто прачытаў загаловак, могуць падумаць, што мы, сябры рэдакцыі, апусьціліся да прымітыўных фэйкаў. Але ж не, паданае вышэй – рэальны факт. Глядзіце самі тут: https://www.youtube.com/watch?v=lfbfUC66zkg , час – 22:40. Данае выказваньне Гіркіна і яго далейшыя тлумачэньні сьведчаць пра многае – пра актуальны стан спраў у сёньняшняй расейскай імперыі, пра асаблівасьці псіхікі маскалёў, пра пачуцьці, якія сёньня перапаўняюць іх душы, пра тое, што яны ўсьведамляюць, што Смаленшчына ня іхняя зямля, а беларуска-літвінскага народу. Таксама яны ведаюць, калі яна была наша і калі яны яе захапалі (хаця і кажуць ня ўсё). Пра тое, што яны яшчэ нагаварылі, а пра што змаўчалі, разам з нашымі каментарамі чытайце далей (нагадваем: мы фіксуем вусныя выказваньні нашых “герояў” у пісьмовай форме, бо бываюць выпадкі, што яны пазьней зьнікаюць з Ютуба…).

 

Перадача была прысьвечана палітыцы расейскай імперыі ў Сірыі й вакол Беларусі.

Такім чынам, скарочана:

– інтэрвал часу 0:00-12:30 быў прысьвечаны пераважна праблемам расейскіх войскаў у Сірыі (асабліва ў сувязі з уводам войскаў Турцыі ў гэтую краіну), а таксама плачу вакол “абароннай” прамысловасьці РФ. Затым пайшла гаворка пра Беларусь.

– (час 12:30) Калашнікаў: “Не сакрэт, што на канец 2019 года рыхтавалася ўрачыстае ўзьяднаньне РФ і РБ у рамках паглыбленай інтэграцыі. Была створана нават камісія… Цяпер Масква ўзялася душыць Беларусь… А Лу-ка выступіў з добрушскай прамовай, дзе сказаў, што 20 гадоў таму ён рабіў саюзную дзяржаву, якую зьбіраўся ўзначаліць, а цяпер, нават, калі б запрапанавалі, ён бы адмовіўся… Калі Расея працягне эканамічны ціск, Белая Русь адыдзе на Захад. Гэта зробіць альбо Лу-ка, альбо яго пераемнік… Атрымаецца яшчэ адна Украіна на мяжы”.

– (14:20) Гіркін: “Я лічу, што паводзіны расейскага кіраўніцтва гэта і глупства, і здрада адначасна. Гэта вядзе да таго, што перад крахам РФ адбудзецца адпадзеньне апошняга нашага рэальнага саюзьніка. Пры гэтым я вельмі ськептычна стаўлюся да Лу-кі… Ня трэба было яму ўзрошчваць ліцьвінства, ствараць сваю нацыянальную міфалагему… Але гэта ўсё дробязі на фоне крытычнага моманту, які наступіў у 2014 годзе, калі стала зразумела хто ёсьць хто. Тады Лу-ка паказаў сябе ворагам Расеі і рускага народу – выступіў супраць узьяднаньня Расеі…”.

– (17:40) Калашнікаў: “Усё, замкнецца санітарны кардон ад Балтыкі да Чорнага мора”.

– (17:50) Гіркін: “Так, лінія Керзона зрынецца на 2000 км [у бок Масквы. – рэд.]… Вырасла два пакаленьні літвінаў, якія трызьняць, што яны – гэта асобны народ…”.

– (18:30) Калашнікаў: “Па іхніх кніжках аказваецца: Расея нанесла страшную шкоду Беларусі падчас вайны з Напалеонам… і г.д. А трэба было рабіць сумесныя вытворчасьці, узгадваць сумесную юніанісцкую, агульнарускую эліту”.

– (19:10) Гіркін: “Мяне асабліва абурыла, што Лу-ка ў сваёй прамове заявіў, што калісьці ён хацеў [увайсьці ў склад Расеі. – рэд.], а цяпер, калі нават запрапануюць, ня будзе гэтага рабіць… А што ж ты зрабіў для гэтага? Між тым, у 1998-99 гг. многія расейскія вайскоўцы гатовыя былі далучыцца да Лу-кі, калі б ён пайшоў на Маскву… Але тады ён нічога не зрабіў, а цяпер становіцца ў позу… Між тым, Беларусь – гэта ўтлая лодачка… Бачым тыповыя хутарскія паводзіны: пры бальшавіках ён – старшыня калгасу, пры гітлераўцах – стараста, вярнуцца бальшавікі, ён зноў будзе станавіцца старшынём калгасу…”.

– (21:30) Калашнікаў: “Вырашыць усе праблемы з газам, з беларускай прамысловасьцю можна было шляхам стварэньня адзінай дзяржавы…”.

– (22:20) Гіркін: “Сёньня Лу-ка асабліва і не дрыгаецца. Ён упэўнены, што здолее перакінуцца пад руку лепшых [заходніх] партнёраў Пуціна… Урэшце, Смаленск далучыць да Беларусі і ўвайсьці ў гісторыю ў якасьці найпершага Вялікага літвіна. Чаму не?… Да 1503 г. Смаленск быў у складзе ВКЛ, затым у інтэрвале ад смуты да руска-польскай вайны, да 1653-67 гг.”.

– (23:30) Калашнікаў: “Нагадаю, калісьці амерыканцы падтрымлівалі свайго нікарагуанскага сукіна сына Самосу. У даным выпадку можа быць падобны сцэнар. Дарэчы, Лу-ка вельмі зваротлівы, а ў Масквы справы ідуць вельмі кепска, таму шанцы ў яго ёсьць… Тым часам мы будзем рыхтавацца да крутых паваротаў гісторыі…”.

(каней цытаваньня)

=

Ад рэдакцыі.

Вышэй у прамовах мы падкрэсьлілі тыя моманты з выказваньняў двух маскалёў, у якіх яны, зыходзячы са сваіх прапагандысцкіх прынцыпаў, падмяняюць сапраўдныя факты іх праімперскімі сурагатамі, выдаюць свае імперскія комплексы.

Вось некаторыя зь іх:

– аказваецца, славутая гісторыя ВКЛ – гэта “нацыянальна-гістарычны міф”;

– яны “забылі”, што нашы продкі – Вялікалітвіны (кажам так, каб ня блытаць зь сёньняшнімі летувісамі) – пачалі называцца “беларусамі” толькі па загадзе Кацярыны ІІ у самым канцы XVIII стагоддзя;

– захоп Вялікалітвы яны называюць альбо “ўзьяднаньнем Расеі”, альбо “ўзьяднаньнем рускага народу”;

– сучасных беларусаў-вялікалітвінаў ім загадана не лічыць асобным народам, вось яны і “не лічаць”…;

дакараюць Лу-ку за тое, што ён… не напаў на Расею ў 1998 годзе – маўляў, “нічога не зрабіў для ўзьяднаньня”; гэта абсурд – яскравы прыклад хворага стану маскальскага менталітэту;

– называюць Беларусь – буйную еўрапейскую краіну – “утлай лодачкай”;

– па-ранейшаму прапануюць адзіна ім вядомы “рэцэпт” вырашэньня праблем Беларусі з газам: маўляў, трэба, каб Беларусь “увайшла ў склад Расеі”; так у маскалёў выглядае “справядлівы абмен”: аддаць дзяржаву ўзамен за ўнутрырасейскія цэны на газ…

Усе гэтыя прапановы на справе з галавой выдаюць комплексы расейскай імперскай непаўнавартасьці і адначасна маюць настолькі нізкі ўзровень, што выклікаюць пытаньне: яны, што, не разумеюць, што абражаюць нас і сваім нахабствам, і настолькі прымітыўным узроўнем  сваіх прапаноў, і ўсім наборам замоўчваньняў, што мы – беларусы-вялікалітвіны – нават ня ведаем, як да гэтага ставіцца: як да тыповага маскальскага нахабства? (тады нам трэба абражацца) ці як да па-дзіцячы нясьпелых думак дарослых людзей? (тады ім трэба паспачуваць…).

Між тым, мы ўдзячныя Гіркіну за тое, што ён (!) нагадаў нам, беларусам-вялікалітвінам, што Смаленшчына – наша зямля. Акрамя тых фактаў, якія ён прывёў, дададзім яшчэ некалькі:

– яна запісана нашай у ІІІ-й Статутовай грамаце БНР,

– зафіксавана як этнічна беларуская некалькімі этнографамі, якія праводзілі незалежныя дасьледваньні на мяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў,

– у 1919 г. прызнана нашай нават бальшавікамі – была далучана да тагачаснай БССР,

– мы ведаем, што яна наша, па тым як на Смаленшчыне і сёньня размаўляюць вясковыя людзі…

Застаецца толькі дадаць, што на нашым сайце Смаленшчына таксама ўвесь час прызнаецца часткай нашай этнічнай тэрыторыі, якая ў будучыні мусіць быць вернута ў склад Вялікалітвы-Беларусі.

 

 

Каментары (1)

  1. valiantin кажа:

    над Гиркиным “надвисла Гаага” за злачынствы на Данбасе – вось ён и пазицынуе сябе “КАК ЧИСТО РУССКИЙ” и разам з Калашникавым грае ролю “ЖЁСТКОГО КРИТИКА ПУТИНСКОГО КАГАЛА” … дзякуй Сп. Астроуски за матэрыял и каментарый !

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы