nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Ці вы чулі, як сьпяваюць… ястрабы? На гэты раз маскоўскія (частка 1)

25 лютага, 2020 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

Зразумець чорны гумар, схаваны ў назве выстаўленага ніжэй матэрыяла, лёгка могуць тыя, хто пажыў  у ССССРы. Там можна было рэгулярна чуць песьні пра расейскіх лясных драздоў (сёньня можна паслухаць, напрыклад, тут – https://www.youtube.com/watch?v=_27qt_XQ2e4), пра каласок у рускім полі (тут – https://www.youtube.com/watch?v=K2-Tz_2Il_I), і разам з гэтым ня менш рэгулярна па савецкіх радыё і тэліку можна было чуць прапагандовую формулу пра амерыканскіх “пентагонаўскіх ястрабаў”. Чамусьці сёньня ўсё гэта ўспамінаецца, бо даводзіцца чуць “ястрабаў”… маскоўскіх. Некаторыя выказваньні апошніх атэкставаны ніжэй, на некаторыя – паданы спасылкі. Зроблена гэта, як звычайна, для гісторыі і для таго, каб мы – беларусы-вялікалітвіны – працягвалі дасканаліць свае ўяўленьні пра сьвет, у якім жывем.

 

1.

Сёньня адным з галоўных маскоўскіх “ястрабаў” несумненна зьяўляецца Канстантын Душэнаў (гл. фота ўверсе зьлева).

Гэты чалавек – былы марскі афіцэр-падводнік, пазьней – расейскі праваслаўны актывіст, прапагандыст аднаўленьня манархіі ў Расеі. Набыў шырокую вядомасьць сваёй дзейнасьцю, накіраванай на выкрыцьцё злачынстваў сіянізму. Яе апагеем стаў нашумелы фільм “Расея з нажом у сьпіне” (гл. напрыклад, тут – https://www.youtube.com/watch?v=P5k-SxNqabI   – і тут: https://www.youtube.com/watch?v=FKrTRM1qKd0).  Перад гэтым, у 2005 годзе, Душэнаў апублікаваў у газеце, якую рэдагаваў, так званы “Ліст 5000 прадстаўнікоў рускай грамадскасьці”, падпісанты якога зьвярталіся да генеральнага пракурора Расеі з патрабаваньнем закрыць “усе рэлігійныя і нацыянальныя габрэйскія аб’яднаньні як экстрэмісцкія”. Гэты ўчынак закончыўся для сп. Душэнава 3-гадовай адсідкай – яшчэ адно яскравае сьведчаньне стану, у якім знаходзіцца сёньняшняя Расея.

Але праблема ў тым, што ўжо шмат гадоў таму дзіўная “логіка” Душэнава чамусьці “патрабавала” ад яго дзеля перамогі над сіянісцкай заразай ня толькі заклікаць да здушэньня свабоды іншых народаў, якія жывуць сёньня на тэрыторыі РФ, а і зноў… захапіць дзяржавы суседніх “брацкіх народаў”. Мы ж у падобнай “логіцы” бачым у лепшым выпадку ненаўмысны подыгрыш сіянакратыі ў яе жаданьні атрымаць глабальнае панаваньне,  як і яшчэ адзін выверт комплексу імперскай непаўнавартасьці расейскіх шавіністаў-імперцаў (па мадэлі: “сквапнасьць фраера згубіла”).

Далейшая “духоўная эвалюцыя” Душэнава пайшла ў кірунку прапаганды… расейскай ваеннай магутнасьці і ваенных пагрозаў у бок США і Еўразьвязу, падмацаваных калашом, які гэты чалавек нярэдка кладзе на стол перад сабой (гл., напрыклад, тут: https://www.youtube.com/watch?v=jWXVgXtYNN0 , https://www.youtube.com/watch?v=K3MgjMmC_-I , https://www.youtube.com/watch?v=wyqleWXICFA&list=PL2zbO1Ks2ovzJeHlDnnXJhLQraVeI_yx-).

2.

Паслухаць іншага маскоўскага “ястраба” можна, напрыклад, тут – https://www.youtube.com/watch?v=Y17jmmx0Ghw. Гэта галоўны рэдактар расейскага часопіса “Нацыянальная абарона”, больш рэсьпектабельны Ігар Каротчанка (гл. фота ўверсе справа). Вось яго некаторыя выказванні на тэму, як “усё будзе вырашана за першыя два тыдні…”, якія мы вырашылі зафіксаваць пісьмова.

(час 0:30) – вядоўца Ігар Шышкін: “Нас у часы Гарбачова пераконвалі, што зброя адыходзіць на другі план. Не – мілітарызму… Сёньня ж Пуцін заявіў, што сьвет знаходзіцца на мяжы сур’ёзнай ваеннай катастрофы”.

(3:10) – Каротчанка: “Чыньнік ваеннай сілы прысутнічае ўсю гісторыю чалавецтва, бо слабых заўсёды б’юць… Але супраць СССР былі выкарыстаны іншыя тэхналогіі, да чаго мы аказаліся непадрыхтаванымі.

(4:40) – Я апалагет СС у яго станоўчых асьпектах. Але ў нас была праблема –праграма ўзбраеньня была надмернай. Гэта была памылка, бо ніхто не лічыў грошай….

(7:30) – У сучасным ваенным канфлікце першыя 2-3 тыдні вырашаюць усё. Гэта паказала вайна супраць Югаславіі. Вайна стала іншай, не за тэрыторыю. Цяпер выкарыстоўваецца высокадакладная зброя, якая па сваіх магчымасьцях набліжаецца да тактычная ядзернай. Дадатковае значэньне набываюць сродкі ваенна-касьмічнай    абароны. Новая ваенная рэчаіснасьць – беспілотнікі (прыклад Сулеймані).  Яшчэ маюць значэнне дзеяньні ў фармаце каляровых рэвалюцый, якія былі выкарыстаны супраць СС. Між тым, гэта была форма ваенных дзеяньняў.

(10:00) – для РФ сёньня крытычна важным ёсьць: падтрыманьне стратэгічных ядзерных сілаў да “ўдару адплаты”, каб мець магчымасьць ператварыць ЗША ў праліў паміж двума акіянамі, бо там разумеюць толькі сілу.

(13:30) – на сёньня ў Расеі адбылося пераўзбраеньне ўсіх кампаненаў ядзернай трыяды: ёсьць новыя балістычныя ракеты стратэгічнага прызначэньня шахтнага і мабільнага базаваньня (БЖРК-Ярс, Топаль-М, Сармат, Авангард); плюс марскі кампанент трыяды (падлодкі ўзброены ракетамі Булава); плюс авіяцыйны кампанент (самалёты Ту-160, Ту-95, якія нясуць крылатых ракет з адзенымі боегалоўкамі). Дадаткова створаны марскія беспілотнікі Пасейдон, якія ходзяць на глыбіні 1 км з ядзерным зарадам буйной магутнасьці, які робіць падводны ядзерны выбух, пасьля якога штучнае цунамі на сотні кіламетраў ўсё змывае… А яшчэ ёсьць крылатыя ракеты зь ядзернай устаноўкай з неабмежаванай далёкасьцю палёта (Буравесьнік), якія праз некалькі сутак баражыраваньня могуць нанесьці ядзерны ўдар…

Пры ўсіх абставінах мы не дазволім ЗША вырвацца наперад… Нагадаю, гэта першымі ЗША, калі яны яшчэ былі нашымі саюзьнікамі, пачалі распрацоўваць планы з ядзерным ударам па СС. У адказ Жукаў стварыў вайсковую групоўку, якая магла хутка захапіць Еўропу да Ламанша”.

(24:00) – вядоўца: “Ці ёсьць у нас сродкі супрацьдзеяць амерыканскім касмалётам?”

(24:10) – Каротчанка: “Гэта прататыпы касьмічнага ўдарнага беспілотніка. Сродкі супраць іх ёсьць – гэта С-500.

У вобласьці СРА мы заўсёды апярэджвалі ЗША. Яшчэ з часоў Берыі. Гэта было паказана ў 1961 годзе, калі Паўэрс быў зьбіты, але атруту не выкарыстаў…

Сёньня амаль цалкам адноўлена сістэма папярэджаньня аб ядзерным нападзе (РЛС-Варонеж).  Будуць вывадзіцца і адпаведныя касьмічныя спадарожнікі, якія будуць мець “вочы і вушы”.

(33:40) – дарэчы, як толькі ўкраінскі ВПК наблізіцца да стварэньня зброі, з дапамогай якой Україна магла б атакаваць Крым ці Маскву, мы павінны тэрмінова і рашуча абнуліць такія магчымасьці Украіны. І ня трэба гэтага баяцца…”.

(36:20) – вядоўца: “Расея можа ўдзельнічаць і ў звычайных войнах”.

(36:40) – Каротчанка: “Мы павінны быць падрыхтаванымі да хуткага здушэньня ўнутранага ваеннага мяцежа. Пра пракладу Ічкерыі.

Звычайная вайна, як Другая сусьветная, сёньня малаверагодная. Хаця НАТА з 2014 году адпрацаўваюць варыянт акупацыі Калінінградскай вобласьці. Тады праз праз 2-3 тыдні вайны давядзецца выкарыстоўваць тактычную ядзерную зброю. Трэба ясна сказаць: мы выкарыстаем тактычную ядзерную зброю супраць войскаў НАТА ў такім выпадку.

(39:40) – у нас павінна быць моцная цэнтралізаваная ўлада. Парламенцкая рэспубліка – гэта крах Расеі. Але сёньня некаторыя кіраўнікі аўтаномных рэспублік Расеі паводзяць сябе няверна. З гэтым трэба жорстка змагацца. Прэзідэнт, адназначна – самая важная фігура ў сістэме кіраваньня РФ.

Галоўная небясьпека ў нас сёньня знаходзіцца на поўдні, можа прыйсьці найперш з Аўганістана. Трэба рэагаваць на далёкіх подступах [да Расеі] у фармаце АДКБ. У Аўганістан павінны ўвайсьці Індыя і Кітай. Сёньня там амерыканцы паспрыялі распаўсюду гадоўлі наркотыкаў.

(44:10) – у нас цяпер ёсьць новая пляяда камандзіраў, якія прайшлі праз Сірыю. Яны набылі досьвед у змаганьні з новым тыпам гібрыднай вайны (ваенныя дзеяньні без ліні фронту, вядзеньне вайны ва ўмовах дэзінфармацыі, правакацыяў).

(45:30) – у нас цяпер ёсьць бліскучыя ваенныя генералы, здольныя на выкарыстанне новага тыпу ваеннай тэхнікі, агентуры… Яны здольныя да дзеяньняў у гібрыднай вайне. … Мы правялі праз Сірыю ўвесь наш камандны склад. Ён атрымаў баявы досьвед такой вайны. Гэтыя генералы рухаюцца на ключавыя пазіцыі ва ўзброеных сілах РФ. Цяпер мы гатовы да падобнага тыпу канфліктаў, калі на поўдні [Расеі] нам амерыканца створаць іх, мы ведаем, як ваяваць… Мы ў Сірыі пасьпяховыя… Там добра ваююць нашы сілы сьпецыяльных аперацый… Але нам трэба больш выкарыстоўваць высокадакладнай зброі… У Сірыі мы апрабавалі, што маглі… Там у нас дзьве стала дзеючыя ваенныя базы… Цяпер мы трымаем пад кантролем усю Паўночную Афрыку, Блізкі Усход, Сяродземнамор’е і паўднёвы фланг НАТА.

(48:20) – далёкасьць палёту [ракеты] “Калібр”, якая можа несьці ядзерную зброю,1,5-2,5 тысячы км. … Галоўнае – гэта новыя віды зброі і новыя віды войнаў.

(48:40) – шмат праблем з “каляровай рэвалюцыяй”, якая галоўная пагроза. Гэта стык працы МВД, ФСБ, росгвардыі, Міністэрства абароны. А хто будзе каардынаваць?… Трэба дзейнічаць у гэтай сітуацыі, як дзейнічалі кітайцы на плошчы Цянь-Аньмэнь – накіроўваць армію на здушэньне ўнутнага бунту. Але я не заклікаю да рэпрэсій, не пагражаю, не…

(50:00) – тыя грамадзяне, чыя дзейнасьць пагражае нацыянальным інтарэсам РФ, павінны быць пазбаўлены палітычных правоў. Гаворка не ідзе пра рэпрэсіі… У грамадстве існуе такая катэгорыя як ворагі народу… Гэта рэчаіснасьць. Нават Трамп так кажа (ня толькі Сталін). Але я не заклікаю да рэпрэсій… Дарэчы, я падтрымліваю, што новы варыянт Канстытуцыі РФ замацоўвае прыярытэт расейскага заканадаўства над міжнародным і што будзе забарона на заняцьце наменклатурных пасадаў асобамі (і членамі іх сем’яў), якія маюць акрамя расейскага яшчэ нейкае іншае грамадзянства. … Цяпер такі час, што хто прарвецца наперад, той будзе ў ХХІ стагоддзі жыць добра

(55:30) – галоўная для нас задача – сацыяльная справядлівасьць.  Калі капіталізм, то шведскага тыпу. Павінна быць нацыяналізацыя нетраў, як у Нарвегіі.  А пакуль мы зьбіраем грошы на аперацыі расейскім дзецям… Тады людзі выйдуць на абарону сваёй дзяржавы…”.

(59:00) – вядоўца: “Мне асабліва спадабалася, што вы зьвязалі пытаньні абароны нашай краіны з пытаньнямі сацыяльнай справядлівасьці, з карэннымі зьменамі інфармацыйнай палітыкі дзяржавы”.

(1:00:00) – Каротчанка: “Патрэбна яшчэ найжорсткае здушэньне карупцыі. Патрэбны дзяржаўны антыкарупцыйны камітэт. А карупцыя сёньня пранікла нават у сьпецслужбы”.

(канец цытаваньня інтэрвю)

3.

Ад рэдакцыі:

Ну, што, пачулі, як сьпяваюць сёньня ястрабы? Маскоўскія…

 

Каментары (1)

  1. Siarhiej кажа:

    Гіркін, Душэнаў, Каротчанка … Гэтыя піцекантропы, здаецца, не разумеюць што на Зямлі жывуць таксама хомо сапіенсы.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы