Рэдакцыя.
Рыхтуючы чарговы матэрыял пра эпідэмію COVID-19, выкліканую вірусам SARS CoV-2 (правільна казаць так), мы раптам заўважылі, што недаацэньваем адзін найістотны момант. Дакладней, гэты момант заўсёды быў у нашым уяўленьні й улічваўся намі як стратэгічна-фонавы – той, ад якога варта рабіць увесь далейшы аналіз сёньняшняй грамадска-палітычнай рэчаіснасьці. Але справа ў тым, што гэты стратэгічны момант у сітуацыі з эпідэміяй новага каронавірусу ў Беларусі й праблемамі, якія вакол яе паўстаюць, часта НЕ ўлічваецца іншымі жыхарамі Беларусі й нават некаторымі нашымі сталымі чытачамі. Гаворка пра пагрозу гібрыднага аншлюсу нашай дзяржавы расейскай імперыяй.
Крызісны стан, у які ўвайшла Расея і яе імперыякратыя, плюс пандэмія COVID-19 разам з тым, што яе суправаджае, ня толькі не паменшылі азначаную вышэй пагрозу, а наадварот, істотна яе павялічылі. У гэтай сітуацыі мы, не выходзячы за рамкі аналізуемай цяпер тэматычнай плыні, вырашылі зрабіць адмысловы акцэнт – выставіць і на нашым сайце салідны артыкул, у якім фіксуецца стан мысьленьня і паводзін расейскай імперыякратыі (а таксама яе абслугі ўключна з расейскімі СМДІ, рознымі “блогерамі” ды т.п.), звязаны з “новымі магчымасьцямі”, якія стварае для іх эпідэмія каронавірусу ў Беларусі. Назва артыкула “Прымус да самаізаляцыі – уся крамлёўская раць выйшла на барацьбу з КАВІЗ-19 у… Беларусі” (узята адсюль: https://isans.org/prinuzhdenie-k-samoizolyaczii-vsya-kremlevskaya-rat-vyshla-na-borbu-s-koviz-19-v-belarusi/; дубль тут: https://reform.by/prinuzhdeniye-k-samoizolyatsii/; нязначна адрэдагавана, суправаджаецца малюнкамі расейскіх карыкатурыстаў).
Тэкст артыкула.
“Эксьпертная сетка iSANS правяла маніторынг публікацый на тэму каронавіруснай інфекцыі ў Беларусі ў зьвязаных з Крамлём расейскіх СМІ і тэлеграм-каналах. І ў нас для вас дрэнныя навіны – фактычна ўсе ўмоўныя «вежы» Крамля заклапочаны каронавірусам у Беларусі і тым, як яго выкарыстаць для адкусваньня яшчэ аднаго кавалка ад суверэнітэту суседа.
Заклапочанасьць прысутнічае ў публікацыях па ўсім контуры калякрамлёўскіх медыя. Гэта значыць толькі адно – рашэньне аб узмацненьні ціску на «брацкую дзяржаву» прымалася не ў АП РФ (адміністрацыя прэзідэнта РФ. – Рэд.), а вышэй.
Тут павінен быць дысклэймер. Мы лічым, што сітуацыя з КАВІЗ-19 у Беларусі патрабуе сур’ёзных і неадкладных мер у адпаведнасьці з рэкамендацыямі СААЗ. Аднак у гэтым артыкуле мы апісваем чарговую інфармацыйную аперацыю ўплыву Расеі з выкарыстаньнем тэмы каронавірусу. Як і ў любой гібрыднай аперацыі ўплыву, тэхнолагі выкарыстоўваюць ўжо існуючыя праблемы для абвастрэньня сітуацыі, маніпуляцыі сьвядомасьцю аўдыторыі і патэнцыйнай дэстабілізацыі сітуацыі. Тое, што мы ўбачылі ў выніку маніторынгу – класічны прыклад такой аперацыі. Асабліва трэба падкрэсьліць, што любая памылка з боку ўладаў у сьферы інфармацыйнага мэнэджмэнту крызіснай сітуацыі, ня кажучы ўжо пра дзеяньні для паглыбленьня самога крызісу, будзе выкарыстана для яго паглыбленьня і стварэньня хаосу. У сітуацыі, калі давер аўдыторыі да афіцыйных крыніц СМІ нізкі, такія аперацыі асабліва эфектыўныя. Нагадаем, што беларускія медыя пакуль прайграюць расейскім па шэрагу прычын у прыцягненьні аўдыторыі, а ў сітуацыі недаверу і цэнзуры расейскія медыі ўспрымаюцца як крыніца альтэрнатыўнай (і праўдзівай) інфармацыі.
Мы ня ведаем, ці проста так супала, што абвастрэньне сітуацыі з КАВІЗ-19, і, адпаведна, рэакцыя на яго Крамля і яго інфармацыйных войскаў прыйшліся на тыдзень з датай «яднаньня народаў Расеі й Беларусі», ці нейкі інфармацыйны залп ўжо быў падрыхтаваны, а тут “удала падвярнуўся” крызіс з інфекцыяй, але факт – першы залп каронавіруснай вайны даў «КоммерсантЪ» 1-га красавіка, якраз напярэдадні дня «яднаньня».
Выданьне піша: «Ачаг пярэчаньня. Аляксандр Лукашэнка вядзе палеміку зь вірусам, але на ўсялякі выпадак просіць Расею аб дапамозе. Паказная бравада беларускіх уладаў у разгар пандэміі каронавірусу не перашкаджае Менску прасіць Маскву аб садзеяньні ў барацьбе з інфекцыяй». «Коммерсанту», нібы па вялікім сакрэце, ва ўрадавых колах паведамілі, што Беларусь папрасіла дапамогі ў Расеі ў барацьбе з КАВІЗ, у тым ліку, тэст-сістэмамі і медыцынскім абсталяваньнем.
Для тых, хто не ў курсе расейскіх рэалій – даная фармулёўка значыць, што гэта ўрадавыя колы самі «зьлілі» інфармацыю і фактычна аддалі наўпроставае ўказаньне даць паведамленьне аб запыце дапамогі ў зусім пэўнай танальнасьці.
«КоммерсантЪ» – гэта сур’ёзны цяжкавагавік на расейскім медыя-полі, і яго «расчахляюць» у выпадку неабходнасьці данесьці пасланьне па розных напрамках. Паводле нашых крыніц, цяперашні кіраўнік «Коммерсанта» Уладзімір Жалонкін мае даўнія і трывалыя сувязі з рознымі «вежамі» Крамля і выконвае іх «калектыўныя» пажаданьні ў выпадку неабходнасьці. Пры гэтым у незаказных матэрыялах «Коммерсант» усё яшчэ захоўвае ўзровень якасьці.
Гэтую «ўцечку» у першыя суткі ўзгоднена растыражаваў увесь пул медыя, якія задзейнічаны ў сьхемах крамлёўскай прапаганды, у тым ліку ў аперацыях інфармацыйнага ўзьдзеяньня на Беларусь. Медыя-холдынг Прыгожына, «патрыятычныя» СМІ, зьвязаныя з Малафеевым, праекты МІА «Сёньня» («радыёактыўны попел» Кісялёў), “Нацыянальная Медыя Група» (Кавальчукі), медыя калякрамлёўскага алігарха Мамута (Рамблер і Ка), праекты, так ці інакш зьвязаныя з Адміністрацыяй прэзідэнта РФ, праекты, зьвязаныя са сьпікерам Дзярждумы Валодзіным.
Загалоўкі й тэксты вар’іраваліся па ступені сарказму, напрыклад: «Гарэлка не дапамагла. Беларусь просіць дапамогі ў Расеі ў сувязі з каронавірусам» – Украина.ру, праект МІА Сёньня; «Без бравады. Улады Беларусі папрасілі дапамогі ў Расеі» – Паўднёвая Служба навінаў; «Беларусь, якая адмовілася ад карантыну, просіць дапамогі ў Расеі» – ФедералПресс; «Беларусь пасьля першай сьмерці ад каронавірусу папрасіла дапамогі ў РФ» – СМ Ньюс.
Ва ўсіх тэкстах, нават зь нейтральнымі загалоўкамі, ішла гаворка пра крытычную сітуацыю ў Беларусі, недарэчную браваду і “недастатковасьці мер”.
Медыя Прыгожына пракруцілі гэта паведамленьне ў розных выглядах ня проста па ўсіх сваіх сайтах, але па некалькі разоў, зьмяніўшы трохі або пракаментаваўшы. Гэта пры тым, што па «рэйтынгу» РІА ФАН (флагмана медыяхолдынга «Патрыёт» Прыгожына) – «КоммерсантЪ» зьяўляецца «антырасейскім» СМІ.
У гэты ж дзень на кантакт з беларускімі медыя-персонамі пачалі выходзіць прадстаўнікі расейскіх медыя ў пошуках інфармацыі па сітуацыі ў Беларусі. Асабліва іх цікавіў Менск і… Віцебск. У ліку тых, хто цікавіўся, быў прадстаўнік «Ленты.ру» (Мамут, Рамблер і Ка). Гэта выданьне ўжо ня раз «распальвала» ды «абвастрала» з нагоды сітуацыі ў Беларусі з тэмамі «нацыяналізму» і «пагрозай рускай мове».
Далей увесь тыдзень публікацыі пра Беларусь ішлі ў танальнасьці пераўтварэньня Беларусі ў агнявы ачаг КАВІЗ, гаротнага становішча ў шпіталях, утойваньня рэальнай колькасьці тых, хто захварэў, прымусу лекараў ставіць дыягназ ВРВІ замест КАВІЗ і неадэкватнай рэакцыі кіраўніцтва Беларусі.
Усё гэта запраўлялася прыхаванымі альбо адкрытымі пагрозамі сацыяльнага выбуху і (або) праблемамі пад час прэзідэнцкіх выбараў (яны павінны прайсьці не пазьней за 30 жніўня).
Напрыклад, аўтар публікацыі ў зьвязанай зь лева-нацыяналістычным крылом (Прылепін, Шаргуноў) «СВ-Прэсе» кажа наўрост: «Бацька Лукашэнка ведае: Рускія ў бядзе сваіх не кідаюць. Беларусь папрасіла Расею дапамагчы ў барацьбе з каронавірусам, якога ў краіне нібыта няма».
Камэнтуюць небезвядомыя прарасейскія дзеячы Дзьмітрый Балкунец (магчыма, вядзе адзін з прарасейскіх ананімных ТГ-Каналаў) і Сямён Уралаў (Санар).
«… Але ў грамадстве сьпее абурэньне. Таму што ўлады не тлумачаць людзям, што адбываецца, і як іх будуць абараняць. Няма ні адмысловага сайта, ні гарачай лініі, дзе б жыхары Беларусі маглі атрымаць цікавую для іх, дакладную і карысную інфармацыю. Затое Лукашэнка сказаў КДБ разабрацца з усімі, хто піша пра каронавірус. Ужо некалькі журналістаў былі арыштаваныя. Рэальна пачалі запалохваць лекараў, якія распавядаюць, што адбываецца… Па той інфармацыі, якая прыходзіць зь Менску, а таксама іншых беларускіх гарадоў і раённых цэнтраў, можна меркаваць, што трывога ў грамадстве нарастае. Яна ў асноўным перадаецца па «сарафанным радыё» і з дапамогай розных Telegram-каналаў ды сацыяльных сетак, дзе людзі абмяркоўваюць падзеі, якія адбываюцца ўнутры… У выніку, можа стацца, што галоўным супернікам Лукашэнкі на гэтых прэзідэнцкіх выбарах будзе якраз гэты самы каронавірус».
Нашы сталыя «героі» рассьледаваньняў Аляксей Качаткоў з “Народнай дыпламатыі” і Канстантын Кнырык (Ньюс Фронт) у іншым матэрыяле «СВ Прэсы» пішуць: «Лукашэнка вывеў УСУ [Узброеныя сілы Украіны. – Рэд.] на мяжу з Расеяй. Беларускі лідар ахвяраваў Народнымі рэспублікамі Данбаса». Яшчэ больш просталінейна намякаюць на лёс Януковіча, адначасна запускаючы думку пра тое, што Еўропа нікому не дапаможа.
Качаткоў: «Мне здаецца, усё гэта сведчыць аб тым, што Аляксандр Рыгоравіч паступова, як у свой час Януковіч, выходзіць за межы рэальнасьці… Беларусы не змогуць пралезьці ў тое ж самае вушка, у якое не змаглі пралезьці ўкраінцы. Пагоршыць стасункі лёгка, аднавіць іх потым значна цяжэй. Тым больш, цяпер – на парозе сур’ёзных эканамічных выпрабаваньняў. Таму што яшчэ невядома, чым скончыцца пандэмія ў самой Беларусі, улічваючы, зь якой лёгкасьцю да яе ставіцца Аляксандр Рыгоравіч. Ці спрацуе яго рэцэпт «гарэлка, трактар, сьвежае паветра», ніхто цяпер сказаць ня можа. Але ў выпадку катастрофы, якая можа здарыцца там, зьвяртацца яму проста няма да каго. Калі ўжо кансалідаваная Еўропа не дапамагла Італіі – Брусель не захацеў і суседзі, – то ўжо Беларусь наогул не пачуюць. А мы ўжо перадалі Менску дзесяць тысяч тэст-сістэм для выяўленьня COVID-19. І, уласна кажучы, ня дзеля падзякі ўсё робіцца, а дзеля нашых блізкіх сваякоў-беларусаў».
Кнырык наўпрост намякае на неадэкватнасьць уладаў, таму што ў Беларусі – «перадвыбарчае абвастрэньне»: «У Аляксандра Рыгоравіча цяпер проста такі перыяд у жыцьці, які перыядычна бывае ў яго – перадвыбарчы. І ў гэты перыяд у яго звычайна як бы «абвастраецца» язык, і ён робіць вельмі шмат заяў, якія супярэчаць адна адной».
Газета.ру (Мамут, Рамблер і Ко), каментуючы інтэрв’ю Лукашэнкі, наўпрост супрацьпастаўляе дзеяньні беларуcкага і расейскага прэзідэнтаў што да КАВІЗ, ставячы пад сумнеў аб’ектыўнасьць лічбаў па КАВІЗ, а таксама наўпрост зьвязвае праблему зь інтэграцыяй: «Звычайнае галавацяпства»: як каронавірус падзяліў саюзьнікаў. Як пандэмія адбілася на інтэграцыі Расеі і Беларусі».
Узгадваецца таксама запыт аб дапамозе, пра які пісаў «КоммерсантЪ»:
«Пры гэтым, у адрозненьне ад Масквы, Менск ня ўводзіць якіх-небудзь абмежавальных мер для прадухіленьня распаўсюду хваробы. Падыход расейскага кіраўніцтва да гэтай праблемы кардынальна адрозьніваецца. Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін ужо двойчы выступаў са зваротам да грамадзян у сувязі зь сітуацыяй, якая склалася. У расейскіх рэгіёнах робяцца захады па самаізаляцыі грамадзян, на федэральным узроўні быў абвешчаны рэжым непрацоўных дзён. Паводле афіцыйных даных, у Беларусі зафіксавана толькі каля 300 выпадкаў заражэньня. Аднак эксьпертная супольнасьць сумняецца ў дакладнасьці гэтых лічбаў. Гэта меркаваньне ўскосна пацьвярджаецца дзеяньнямі беларускіх уладаў. 1 красавіка стала вядома, што Менск зьвярнуўся да Масквы з просьбай дапамагчы ў барацьбе з распаўсюдам каронавірусу на тэрыторыі рэспублікі».
На гэтым фоне ідуць паведамленьні пра тое, што ў Беларусі – апакаліпсіс, пустыя вуліцы і забітыя шпіталі, але што кіраўніцтва не ўспрымае сітуацыю сур’ёзна. Напрыклад, па шэрагу СМІ растыражавана паведамленьне што «Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць празьмернай «шуміху» вакол інфармацыі аб чатырох пацыентах, якія сканалі ад каронавірусу». («Известия» (Кавальчук), Dailystorm.ru (зьвязана са сьпікерам Дзярждумы Валодзіным)
“Лента.ру” (Мамут, Рамблер і Ко), «Маскоўскі камсамолец», «Лайф» (Кавальчук) і нават «Профіль» (ВД Коммерсант) выдаюць зьдзеклівыя загалоўкі аб лячэньні каронавіруса ў Беларусі гарэлкай, трактарам, сьметанковым маслам і козкамі.
Усе гэтыя паведамленьні тыражуюцца «патрыятычнымі» сайтамі больш дробнага калібру.
Паралельна па ўсіх каналах ідуць паведамленьні пра 10 і 30 тысячах тэстаў на КАВІЗ, якія адпраўляюцца ў Беларусь. Напрыклад, вось што піша ўрадавае выданьне «Расейская Газета»: «Масква адправіла ў Мінск тэсты на COVID-19 і аплаціла вяртаньне беларусаў».
Пасол РФ у Беларусі Мезенцаў павучальна каментуе: «Гэта добры знак таго, што мы нязьменна і ў добры дзень, і калі бяда стукаецца ў наш дом, апынаемся ва ўзаемадзеяньні з грамадзянамі брацкай краіны, зь кіраўніцтвам рэспублікі».
У цэлым карціна складаецца такая: у Беларусі ўлады цалкам неадэкватна рэагуюць на сітуацыю, не лічаць ахвяраў КАВІЗ-19 чымсьці сур’ёзным, а ў Беларусі эпідэмічная катастрофа, якая можа перарасьці ў сацыяльны выбух, але Расея абавязкова прыйдзе і ўжо прыходзіць на дапамогу
Уласна, завяршальны акорд ад «Коммерсанта» так і гучыць: «Выратаваць Беларусь можа толькі Расея». Вось некаторыя пасажы з гэтага радыёкаментара: «… Ёсьць яшчэ адзін важны трэнд: у цяперашняй сітуацыі ў Лукашэнкі можа не застацца іншага выйсьця, акрамя як самому прасіць саюзьніка аб глыбокай інтэграцыі… Але можа так стацца, што суверэнітэтам ўсё-такі давядзецца ахвяраваць. Ужо занадта рызыкоўным выглядае заклік не зьвяртаць увагі на вірус…. Але ж мы сваіх не кідаем. Які б ні быў, але ўсё-ткі свой – гэта не палітычны лозунг, а непазьбежнасьць, ад якой нікуды не падзецца. Выратаваць Беларусь можа толькі Расея, у першую чаргу таму, што калапс у суседа ня зможа нас не закрануць».
Далей ідзе імглістае абяцаньне магчымых «плюшак» за падатлівасьць: «І вось мы бачым, што ў рэспубліку пайшла расейская нафта. Гэта вельмі правільнае рашэньне, таму што, калі і далей заставацца прынцыповым, праблемы ў суседняй дзяржаве пачнуцца нашмат хутчэй. А гэтага лепш не дапускаць. Хутчэй за ўсё, у персьпектыве давядзецца і далей мякчэць. Напрыклад, дараваць даўгі па крэдытах”.
Тут, акрамя відавочных маніпуляцый, ёсьць яшчэ адна важная рэч, якую прагаворвае каментатар, і якая таксама ўсплывае і ў першым матэрыяле «Коммерсанта». Расеі сапраўды ня ўсё роўна, што адбываецца ў Беларусі ня толькі з-за адраджэньня імперыі. Справа ў тым, што сітуацыя ў самой Расеі, мякка кажучы, ня вельмі радасная. Паводле прагнозаў, пры дрэнным разьвіцьці сітуацыі ў Расеі (без карантыну) толькі ў Маскве памрэ больш за 28 000 чалавек, «рост штодзённай сьмяротнасьці ў 3-10 раз не заўважыць (або схаваць) будзе ўжо немагчыма. І карціна праз месяц-два будзе вельмі бязрадаснай – перапоўненыя шпіталі, сваякі, якія спрабуюць выбіць ШВЛ для сваіх, пахавальныя працэсіі, якія перарастаюць у мітынгі й т.п.».
Цяпер уявіце, што будзе ў рэгіёнах Расеі, дзе з медыцынай дрэнна зусім. І тут пад бокам Беларусь, якая пагражае стаць некантралюемай крыніцай інфекцыі. А гэта ўжо пагроза ня проста палітычным інтарэсам Расеі, але й існаваньню тамтэйшага рэжыму.
Згодна з нашымы крыніцамі, адмова беларуcкіх уладаў каардынаваць дзеяньні па барацьбе з каронавірусам, у тым ліку закрываць межы, уводзіць каранцін, паказная бравада прывялі Маскву ў стан шаленства.
Вось ён, ключавы дыпламатычна сфармуляваны пасыл: «Каментуючы сітуацыю ў Беларусі, адзін са сьпікераў выказаў надзею, што Менск пачне больш адказна падыходзіць да барацьбы з распаўсюдам інфекцыі».
Менавіта таму ўсе ўмоўныя «вежы» Крамля далі ўзгоднены інфармацыйны залп у бок кіраўніцтва Беларусі. І, падобна, пры дрэнным сцэнары Крэмль можа не абмежавацца мерамі інфармацыйнага і палітычнага ўздзеяньня.
Вось напрыклад, вядомы дзеяч на полі глыбіннай інтэграцыі Багдан Бязпалька заявіў, што: «Калі Лукашэнка ўсё ж такі папросіць Расею дапамагчы лекарамі, неабходна накіраваць выключна вайсковых медыкаў, як у Італію. Каб машыны з трыкалорам, каб было відаць, што рускія прыйшлі ратаваць… Гуманітарная місія дапамогі ў барацьбе з каронавірусам павінна стаць прэтэкстам, каб нагадаць Беларусі пра тое, якую ролю адыгрывае Расея ў яе лёсе». Цытуе яго «патрыятычны» «Политнавигатор», апасяродкавана зьвязаны з АД РФ.
Такім чынам, контуры будучай «гуманітарнай місіі» ужо пазначаныя. Цікава, што гэтыя контуры таксама малюе, хоць і нашмат больш асьцярожна, «Спутник.бай», які многімі ўспрымаецца ў Беларусі як альтэрнатыўная дзяржаўным крыніца інфармацыі. Так, на «Спутніку» сістэмна ўзьнікаюць рэпартажы аб пасьпяховай працы місіі вайсковых медыкаў у Італіі. Мінабароны паказала, як ваенсьпецы змагаюцца з каронавірусам у Італіі, і пра тое, як удзячна іх сустракае мясцовае насельніцтва: «Італьянцы дзякуюць расейцам за дапамогу… баршчом».
Вось так, у Крыме быў кот, у Італіі – бошч, відаць, у Беларусі варта ўжо гатаваць дранікі
Зрэшты, пра тое, як была арганізавана інфармацыя аб шырокай падзяцы насельніцтва ў Італіі, рэкамендуем прачытаць Бі-Бі-Сі.
Такія «рэкламныя» матэрыялы пра расейскую армію і яе ролю ў барацьбе з каронавірусам выклікаюць некаторыя пытаньні – напрыклад «Як каронавірусу можа супрацьстаяць расейскае войска» або відэа пра тое, як войскі РХБЗ РФ зачышчаюць ачаг заражэньня.
Складаецца ўражаньне, што беларусаў прывучаюць да думкі, што ад каронавіруснага хаосу іх можа выратаваць толькі Расея, прычым пры дапамозе ваенізаванай медыцынскай місіі.
Каб паглядзець, ці так гэта, мы нырнулі ў прастору Телеграм-каналаў, якія калякрамлёўскія тэхнолагі пасьпяхова мадыфікавалі для правядзеньня інфармацыйных аперацый рознага ўзроўню. У тым ліку мы ведаем, што Telegram актыўна выкарыстоўваўся для ціску на Беларусь з 2018 года. Падрабязных разбораў аб прыналежнасьці пэўных телеграм-каналаў да якой-небудзь з калякрамлёўскія груп вельмі мала, але мы схільныя прытрымлівацца версіі «Праекта».
Такім чынам, пачнем з канала «Бойлерная», якая асацыюецца, згодна версіі праекту, з Кавальчукамі (і, як мы памятаем, афіцыйныя медыя іх пулу задзейнічаны ў бягучай аперацыі).
Асаблівую цікавасьць уяўляюць некалькі пастоў.
Пост ад 3 красавіка намякае на магчымасьць «гуманітарнай інтэрвенцыі» (3 красавіка, 17:50). Пост ад 1 красавіка, 21:30 фактычна каментуе публікацыю «Коммерсанта», наўпрост ставіць Лукашэнку на адну дошку з прэзідэнтам Туркменістана (сусьветна вядомы сваімі эксцэнтрычным паводзінамі й найглыбейшымі праблемамі ў краіне), абвінавачвае яго ў халатнасьці й кажа пра тое, што ў «народу гарыць», а Еўропа ад яго адвярнулася. «Засталося толькі спадзявацца, што Крэмль, як звычайна, зьмірыцца зь яго дзёрзкасьцю і пойдзе насустрач, нават пасьля яго ігрышчаў з нафтай», – падсумоўвае канал.
У гэтым пасьце Бойлерная нагадвае «гульні зь ЕЗ, сяброўства з крывавымі арганізатарамі Майдану і заявы аб завышаных цэнах на газ», і кажа, што «Аляксандр Рыгоравіч ня змог у выніку сумясьціць клопат пра народ і асабістыя амбіцыі».
«Мэдыятэхнолаг», таксама па версіі «Праекта», асацыяваны з АД РФ, піша, што «Менск просіць Маскву эвакуяваць з трэціх краін разам з расеянамі й грамадзян Беларусі. Бацька, падумай, калі вы ня ў стане самастойна зрабіць такія простыя рэчы для сваіх грамадзян, то, можа, ужо хопіць гуляць у “суверэнітэт” і час стаць паўнавартаснай часткай Расеі?».
Вось так выглядае інтэрпрэтацыя згаданай Мезенцавым дапамогі ў версіі ТГ канала.
Былы ліберальны журналіст Красоўскі, які цяпер супрацоўнічае з RT, піша: «У цэлым разумееш, што апыніся Беларусь у складзе нават цяперашняй Расеі, гэта можа зьберагчы 6 мільёнаў жыцьцяў» [недзе мы ўжо пра 6 мільёнаў чулі? – Рэд.].
Незыгарь, які ўжо зарэкамендаваў сябе флагманам у інфармацыйнай вайне (і які па версіі «Праекту» асацыіраваны зь іншай часткай АП РФ) піша:
«Кажуць, што ўлады Беларусі далі ўказаньні ставіць дыягназ пнеўманія, і толькі па сьпецыяльным распараджэньні ўказваць каронавірус. Замежныя амбасады кажуць пра лічбу хворых, якая перавышае 800 чалавек. Афіцыйна – 94 выпадкі. Сістэма аховы здароўя Беларусі ня здольная вырашыць праблему». З гэтага вынікае выснова, апублікаваная 1 красавіка «Вялікая верагоднасьць, што Расеі трэба будзе гуманітарная місія выратаваньня Беларусі ад каронавірусу. Безадказнасьць Лукашэнкі пагражае ператварыць краіну ў эпіцэнтар эпідэміі”.
Актыўна адпрацоўвалі тэму «прымусу да лячэньня» «Каравульны» і «Мыш ў агароднінным», якія па версіі «Праекту» асацыяваны з групай каля Сечына, а запар казалі пра «адзінства рускага народу».
2 красавіка – «Дзень яднаньня народаў Беларусі й Расеі.
Сама па сабе сэнсавая канструкцыя выглядае даволі нацягнута, па сэнсе прыкладна адпавядаючы «яднаньню народаў Тульскай і Цьвярской абласьцей». Магчыма, мелася на ўвазе, што на перыяд захаваньня дзяржаўнай мяжы, якая падзяляе рускі народ на дзьве часткі, яго сынам і дочкам трэба нагадваць пра тое, што сярод іх ёсьць нейкія брацкія вузы. Магчыма, пэўна не бярэмся сцьвярджаць.
Але нам, напрыклад, вельмі хацелася б дажыць да часоў, калі сама фармулёўка «народы Беларусі і Расеі» незваротна сышла бы ў мінулае. Таму, што народ у нашых дзьвюх краін быў, ёсць і будзе адзін».
«Маёр і Генерал» піша пра аднаўленьне СССР:
«Арыгінальна будзе, калі СССР адновіцца не «жалезам і крывёй»(Бісмарк), а як наступства глабальнай пандэміі».
Ідэю «аперацыі прымусу да лячэння» (Запіскі на плоце) таксама тыражавалі каналы, зьвязаныя з «правільным» асьвятленьнем сітуацыі на постсавецкай прасторы. Напрыклад, «Усходняе прытворства» робіць перапост Пула N3 (1 красавіка, 13:54): «Што на самой справе хацеў сказаць Пяскоў: «Пуцін зыходзіць з таго, што ўсе мы неўзабаве будзем жыць у адной краіне, і змагацца з гэтым вірусам без складаньня паўнамоцтваў Лукашэнкі немагчыма».
«Дзяжурны па СНД» паведамляе, што мае звесткі пра катастрафічную сітуацыю ў Віцебску, а ўлады хаваюць рэальныя лічбы.
Каналы «Выбарны», «Главмедиа», «СМІ ці што», «Дылетант» таксама актыўна пішуць ўласныя посты і робяць перапосты як з расейскіх, так і з «беларускіх» телеграм-каналаў. Асноўная думка – неадэкватнасьць дзеяньняў Лукашэнкі, катастрафічная сітуацыя ў краіне, неабходнасіць ўмяшаньня Расеі.
«Катарсіс» праводзіць наўпроставую паралель з Чарнобылем: “Лукашэнка пра каронавірус: «Тут няма вірусаў ніякіх. Вось ты ж не заўважыла, што яны лятаюць?» … Гэта ўжо нагадвае 1986 год з тэзісамі «Тут ніякай радыяцыі няма. Паглядзіце самі».
Сьведчаньні з месца дастаўляў канал «Readovka», (праект першапачаткова зьвязаны са Смаленскай вобласьцю, на федэральны ўзровень выйшаў, як мяркуецца, не без дапамогі выданьняў, зьвязаных з Кавальчукамі):
«Хворыя каронавірусам ў Беларусі прадастаўлены самі сабе. Readovka зьвязалася зь дзяўчынай, якую нядаўна зьмясьцілі ў інфекцыйны шпіталь у Менску з пацьверджаным каронавірусам. Да гэтага яна тыдзень хадзіла па горадзе, перанакіроўвалася з адной медустановы ў іншую, кантактавала са сваякамі, знаёмымі. Пакуль ва ўсім сьвеце бушуе пандэмія, Лукашэнка гуляе ў хакей, імкнучыся рабіць выгляд, што ў Беларусі ўсё добра, і толькі ўчора прызнаў, што ў краіне ёсьць каронавірус. Між тым, ад COVID-19 памерлі ўжо два беларусы. А наша гераіня літаральна вымушана выпрошваць парацэтамол ў перапоўненай хворымі «суперорви» клініцы».
Фактычна пад усім гэтым рысу падводзіць пост ужо згаданага Багдана Бязпалькі:
«Калі расейскі каранцін апынецца эфектыўным, беларускі “суверэнітэт” трапіць пад пагрозу … беларусы могуць захацець жыць у краіне, дзе пра людзей клапоцяцца».
Дадамо толькі, што ўсе гэтыя наратывы цыркулююць у выглядзе ўласных постаў і перапостаў таксама ў беларускім сегменце прарасейскіх телеграм-каналаў, якія абнаўляюцца як з Расеі, так і з Беларусі.
[у гэтым месцы мы ўжо не вытрымалі і вырашылі выставіць піраміду эканамічных і грамадска-палітычных праблем у сёньняшняй Расеі, паказаных у малюнках расейскіх карыкатурыстаў – ад жаданьня Пуціна памерацца з Трампам ядзернай зброяй і яго праблемы транзіту ўлады да бязьмежжа расейскай паліцыі, тэлефоннага права ў судах, эканамічных праблем для людзей на фоне дзерыбана расейскіх багацьцяў, згвалтаваньня канстытуцыі РФ, цяжару вайсковых канфліктаў за межамі Расеі й г.д. – Рэд.]
Аналіз масіву інфармацыі ў афіцыйных расейскіх медыя і телеграм-каналаў дазваляе зрабіць наступныя высновы:
- У Крамлі бачаць рэальную пагрозу ў асобе Беларусі як магчымага ачага каронавіруснай інфекцыі, пра што недвухсэнсоўна сігналізуюць па розных каналах. Паколькі эпідэмія КАВІЗ-19 уяўляе небясьпеку ня толькі для насельніцтва Расеі, але і для расейскай вертыкалі ўлады, то гэтая самая вэртыкаль будзе сябе абараняць усімі даступнымі спосабамі, у выпадку «дрэннага сцэнару» – аж да «гуманітарнай інтэрвенцыі».
- Акрамя таго, нават на фоне агульнай эпідэміялагічнай пагрозы кіруючая Расеяй група асоб не пакідае і не пакіне намераў дэ-факта інкарпараваць Беларусь у склад Расеі, і любая дапамога ці ільготы на час эпідэміі будуць усё роўна выкарыстаны ў якасьці прылады для паглыбленьня «інтэграцыі».
- Мяркуючы па даных маніторынгу, ужо цяпер у дачыненьні да Беларусі ідзе аперацыя ўплыву, у якой эпідэмія КАВІЗ выкарыстоўваецца для ціску, а таксама для дэстабілізацыі абстаноўкі.
- Маніторынг паказвае, што ўсе памылкі беларускай улады ў інфармацыйным і практычным кіраваньні крызісам выкарыстоўваюцца і будуць выкарыстоўвацца далей у гэтай аперацыі ціску.
- У даным выпадку меры абароны Беларусі – гэта выпраўленьне ўласных памылак у кіраваньні сітуацыяй. У першую чаргу, неабходна дакладнае і поўнае інфармаваньне грамадзян аб сітуацыі і прымаемых мерах. Толькі так можна вярнуць давер аўдыторыі.
- Варта таксама разумець, што рэпрэсіўныя меры супраць тых, хто распаўсюджвае інфармацыю пра сітуацыю з КАВІЗ, будуць мець адваротны эфект – давер да інфармацыі і дзеяньняў уладаў ўпадзе яшчэ ніжэй.
- У гэтым выпадку ў якасьці альтэрнатыўнай крыніцы інфармацыі будуць выкарыстоўвацца расейскія СМІ і телеграм-каналы, дзе вельмі высокая ступень маніпуляцыі інфармацыяй, накіраваная на стварэньне сітуацыі хаосу і роспачы, у якой зьнешняе ўмяшаньне ў сітуацыю будзе ўспрынята як дабро ці збаўленьне”.
(канец цытаваньня артыкула)
=
Ад рэдакцыі:
Мы згодныя з усімі высновамі, зробленымі аўтарамі паданага вышэй матэрыялу (акрамя 1-ай). Мы таксам даўно ведаем і рэгулярна тлумачым, што ўсё расейскае грамадства, ад самага верху да самага нізу, хворае на комплекс расейскай імперскай непаўнавартасьці. Яно страшна пакутуе, калі ў інтэрвале 5-10 гадоў не захопіць чарговы кавалак чужой зямлі (ці хаця б не паспрабуе). Гэта чымсьці нагадвае перыядычную наркатычную ломку (адзінае, што не ў аднаго наркамана, а ва ўсяго расейскага грамадства), у час якой патрабуецца чарговая “доза”. Небясьпецы для нас – беларусаў-вялікалітвінаў – дадае вострая праблема “транзіту ўлады” ў РФ, якая дадаткова спакушае расейскую імперыякратыю на агрэсію. Мы – беларускі народ – відавочная мішэнь для агрэсіі, для гібрыднага аншлюсу. Адсюль абсурднае жаданьне (на справе, хворае, паранаяльнае) выкарыстаць сітуацыю з эпідэміяй COVID-19 у якасьці прэтэксту для нападу на Беларусь (груба кажучы, каб прыдалбацца, лепшай зачэпкі пакуль не знайшлі). Усё выглядала б камічна, калі б не было настолькі небясьпечным.
Заклікаем усіх нашых чытачоў гэта ўлічваць.
Ад сябе дадамо толькі яшчэ адзін ілюстрацыйны выпадак.
Нейкі А. Красоўскі (магчыма ўзгаданы вышэй. – Рэд.) выкарыстаў сітуацыю са сьмерцю расейскага хлопца, які, верагодна, “касіў” ад войска ў Беларусі й памёр ад невядомай прычыны, для таго, каб запатрабаваць зьнішчэньня Беларусі (https://t.me/gayasylum/4696 ; гл. таксама фотафіксат яго старонкі).
У сувязі з гэтым у сваю чаргу заклікаем улады РБ выкарыстаць супраць гэтага чалавека меры, якія ў аналагічных сітуцыях (пагроза зьнішчэньня дзяржавы) выкарыстоўвае, напрыклад, Масад. Ніхто ж не выступае супраць Ізраіля (прынамсі Захад), калі ён выкарыстоўвае адпаведныя меры ўзьдзеяньня. Чаму гэта А. Красоўскі лічыць, што Беларусі не павінна быць, а ён сам ня толькі павінен быць, а і цалкам беспакарана падобныя рэчы казаць?…
–
Усяго вам лепшага, сябры. І не хварэць…
Спадзяюся, што крэмлёўскі чынгіз-ханчык сканае раней нашага па-ханчыка, а ўплыў крамлёўскай агентуры на мазгі электраліта не дасягне крытычнага ўзроўня.
Па вялікаму рахунку інфармацыйны лямант расейскіх СМІ — гэта вербальны панос! З зьдзіўленнем бачыш, што ў ”расейскіх братоў” няма ніякай стваральнай стратэгічнай Ідэі не толькі для постсавецкай прасторы, але нават і для свайго расейскага грамадства. Няма ІДЭЙ і няма лідэраў, не кажучы ўжо пра правадыроў!
іМПЕРСКАЯ ідэя — гэта даўна адпрацаваная і выкінутая на звалку гісторыі мадэль развіцця, а іншай у ”братоў” не назіраецца нават на ўзроўні тэорыі…
Кавказ-Центр
Отдел мониторинга
Питер Стано, спикер ЕС по иностранным делам и представитель EastStratcom Task Forse, службы, созданной ЕС для борьбы с дезинформацией, заявил, что в условиях пандемии дезинформация, которую распространяет Россия, несет смертельную опасность:
«Мы начали отслеживать это примерно в середине января, и с тех пор обнаружили более 150 случаев дезинформации, лжи или фейковых новостей, касающихся коронавируса, которые либо исходили от России, либо связаны с Россией или хорошо известными прокремлевскими медиа.
Важно подчеркнуть, что Россия, подобные медиа и связанные с Россией игроки – не единственные, кто распространяет дезинформацию. Имеется много игроков. Но те, кто из России или как-либо связан с Россией, очень активны».
«Если раньше использовалась политическая пропаганда, целью которой было заработать побольше очков, то теперь дезинформация играет с человеческими жизнями», сказал Стано.
Лидеры США и ЕС обвиняют Россию в проведении кампании дезинформации, в том числе связанной с пандемией коронавируса COVID-19.
В интервью «Голосу Америки» Питер Стано прокомментировал российскую компанию дезинформации:
Вы можете найти абсолютно все нарративы дезинформации, которую использует Россия. Просто дайте волю воображению, и вы найдете пример такой дезинформации.
Например, связанные с Россией медиа утверждали, что новости о распространении коронавируса – фейк, поскольку коронавируса не существует. Через несколько дней те же медиа сообщили, что, на самом деле, это смертельная угроза человечеству и речь идет о конце света.
Постепенно это развилось в нарратив о конце Евросоюза, поскольку распадается Шенгенская зона, европейские государства не демонстрируют ни малейшей солидарности и не помогают друг другу. «ЕС разваливается, это конец Запада», «коронавирус – это биологическое оружие, созданное в военных лабораториях» – и здесь вы снова можете выбирать: «в военных лабораториях» США, Великобритании, также упоминался Китай и страны Запада.
У них большой арсенал лжи. Иногда это даже не обязательно должен быть фейк. Это может быть противоречивая информация, чье-то мнение… Но их цель – наводнить противоречиями информационное пространство и социальные сети, чтобы запутать людей и ослабить их уверенность в себе. Чтобы ослабить уверенность в том, что их государства и системы здравоохранения смогут с этим справиться. Именно поэтому это столь опасно.
Филип Рикер, заместитель госсекретаря США, заявил, что цель России – посеять разногласия и подорвать американские институты.
Методы пропаганды и дезинформации те же. Они хотят запутать, подорвать доверие к местным государственным институтам, разрекламировать их общественную модель и дискредитировать модель страны, по которой наносится удар. Именно это и делается в отношении Соединенных Штатов.
Методы применяются одни и те же, хотя они и различаются способами подачи – в зависимости от страны. В таких странах, как Италия и Испания, эпидемиологическая ситуация особенно тяжелая. И там Russia Today входит в десятку главных источников, к которым пользователи Интернета обращаются за информацией о коронавирусе.
Так что будь это США, Европа, Украина, будь это постсоветское пространство, их цель остается той же: дискредитировать, запутать и подорвать доверие людей к их государственным институтам и общественной модели.
Отличается ли российская дезинформационная кампания, связанная с коронавирусом, от тех, которые вы наблюдали ранее? Главная цель не претерпевает изменений вне зависимости от того, что используются в качестве информационного повода: коронавирус, внутренние проблемы или экономический кризис. Главная цель – подпитка антизападных настроений, чтобы показать, что наши общества управляются плохо, находятся на грани распада, что наша модель общества не та, которой стоит дорожить.
Эта цель не претерпела изменений вне зависимости от того, какую дезинформационную кампанию вы возьметесь анализировать: нынешнюю, проводившуюся год, два года или три года назад.
Тут есть разные слои. Один – для внутренней аудитории: показать, что в отношении нас ведется иностранная агрессия и нам требуется сплотиться, чтобы защитить себя. Второй слой – продемонстрировать миру, какими плохими и злыми являются силы, создавшие страшный вирус, который распространяется по планете, разрушает государства и человеческие жизни: «а мы даже помогаем тем странам, которые этот вирус разработали».
Мы обнаружили, что для медиа, которые традиционно распространяют дезинформацию, не обязательно вбрасывать откровенную ложь о коронавирусе. Достаточно просто создать путаницу и наводнить информационное пространство материалами, отражающими разные точки зрения, разные теории, при этом ссылаясь на самопровозглашенных экспертов. Например, «эксперт» что-то заявил на российском телевидении, а они об этом невинно рассказали – и это, вроде как, и не дезинформация.
Их стратегия – наводнить медийное и социальное пространство противоречиями. Они стремятся запутать и подорвать доверие людей. Потому что, когда ты не знаешь, чему можно доверять, ты перестаешь доверять всем и вся. Ты больше никому не веришь. Ты не пытаешься искать правду в СМИ, потому что тебе кажется, что все тебя пытаются обмануть.
Дезинформация распространяется через все возможные: и традиционные средства массовой информации, и соцсети. Дезинформация использует все возможные каналы, работает на множестве разных уровней, нацелена на разные группы населения и использует все доступные способы…
Они используют медиа, которые прикидываются обычными СМИ: мы уже упоминали Sputnik и Russia Today с версиями на разных языках. Они также используют дружественные медиа в других государствах – сайты, излагающие теории заговора, или сайты «альтернативной информации», которые участвуют в распространении фейковых новостей и лжи. Эти ресурсы не обязательно связаны с Россией – им просто скармливают контент, или они сами с радостью заимствуют его.
Фейки и карантин. Я бы не сказал, что наблюдается появление большего числа фейков из-за того, что люди сидят дома. Но мы видим, что в сфере здравоохранения кроме пандемии коронавируса, есть еще и «инфодемия» – пандемия информации и дезинформации.
Это делает ситуацию особенно опасной, потому что дезинформация играет с человеческим здоровьем и человеческими жизнями. Например, в соцсетях и на некоторых сайтах можно встретить сообщения, что мытье рук не помогает бороться с эпидемией, или рекомендуется выпить отбеливатель для защиты от коронавируса.
Если раньше использовалась политическая пропаганда, целью которой было заработать побольше очков, то теперь дезинформация играет с жизнями. Поэтому мы и говорим, что дезинформация способна убить.
Будьте очень осторожны с источниками информации и не становитесь жертвами фейка. Перепроверяйте факты дважды и трижды. Обращайтесь к СМИ и журналистам, которые заслуживают доверия. Не верьте всему, что читаете. Помните, что есть силы, которые хотят вами манипулировать. Не позволяйте им этого делать.
падзяка сп. Астроускаму за выдатную перапубликацыю и каментар! Спадзяюся, наймалодшы сынок сами ведаеце КАГО прачыт-ае (- ау) высер пидар.са расейскага – Антония Красовского – псевдолиберала и псевдооппа – и зразумее: Ён можа так сядзець у маскальскай турме як гэны памерлы на фота …
яшчэ дабаулю – сьвядомыя беларусы перманентна падрыхтаваныя да спробы анэксии Беларуси з боку Расейскай П(ф)едэрацыи ! наш лозунг – Убачым Рашу ля парашы, а рашыстау у труне!
Прашу прабачэньня, вельмі патрэбны вопыт ад Тайваня: https://aillarionov.livejournal.com/1172949.html#comments5