nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Калекцыя меркаваньняў пра новы каронавірус і выкліканую ім пандэмію: Пажывем – пабачым… (частка 7)

красавік 16, 2020 | 17 каментарыяў

Сёньня ў нашай калекцыі меркаваньняў што да ўплыву эпідэміі каранавiруса на сусьветную супольнасць і нашу краіну выстаўляем пазіцыю старшыні Беларускай партыі Свабода-Самаабарона Сяргея Высоцкага. Гэта – тэкст інтэрвю пад красамоўнай назвай “З дачыньняў РФ і Беларусі ўжо даўно час выкінуць тэрмін «інтэграцыя» як такi”, якое спадар Сяргей даў сеціўнаму выданьню “Палiтрынг” (гл. тут – https://politring.com/opros/32994-syargey-vysocki-z-adnosn-rf-belarus-zho-dano-para-vyknuc-termn-ntegracyya-yak-taki-ntervyu.html). Якім будзе жыцьцё сусьветнай супольнасьці пасьля пандэміі каронавіруса? Якое месца ў iм зойме Беларусь? Ці зьменіць наша краіна зьнешнепалітычны вектар? Пачне паскораную  інтэграцыю з Расеяй ці пойдзе на зьбліжэньне з Захадам? Адказы Высоцкага на гэтыя пытаньні чытайце далей (нязначна адрэдагавана).

Рэдакцыя.

 

 

– Як зьменіцца сьвет пасьля пандэміі каронавіруса? Якое месца ў ім зойме Беларусь?

– Каранавірус паскарае эканамічны заняпад. Гэта пагроза працяглай рэцэсіі, якая разам з вірусам ужо адкінула сусьветную эканоміку істотна назад. Разарваныя сувязі, развальваюцца бізнэсы, нават буйныя кампаніі не вытрымліваюць.

Выжыве і адносна выйграе той, хто прымаў найбольш адэкватныя меры ў часе сур’ёзных выпрабаваньняў. Гэта ня значыць, што такія краіны не пацерпяць, але ў іх можа быць спад эканомікі там на 10%, а ў тых, хто неадэкватна дзейнічаў – 30%, ці 40%. І Беларусь, якая ў такой сітуацыі дзейнічае больш-менш адэкватна, можа выйграць.

Але найбольш можа вырасьці міжнародны аўтарытэт Беларускай дзяржавы, аўтарытэт нашага народу, які ў цяжкія часы ня енчыць, а аб’ядноўваецца, працуе і змагаецца зь бядой… І тут не да разборак з рэжымам. Стаіць пытаньне будучыні нашай Дзяржавы ды яе грамадзянаў…

І менавіта гэта, як мне падаецца, бесіць тых, хто гнюсна сьпекулюе на бядзе, раздзьмухае паніку, каб дамагчыся паразы Беларусі, каб нацыя апусьцілася на калені…

 

– Крызісныя абставіны апошняга часу паказваюць відавочныя высновы: розныя тактычныя рознагалосьсі паміж РФ і Беларусьсю – гэта нішто ў параўнаньні з глабальнымі выклікамі. Ці прывядзе гэтая сітуацыя да паскарэньня інтэграцыйных працэсаў?

– Кажучы пра дачыненьні Беларусі ды Расеі, час ўжо выкінуць зь лексікону тэрмін “інтэграцыя” як такі.

Мы ўжо “інтэграваныя” да абсурду… Ідзе палітычны ды эканамічны шантаж, з пагрозай аншлюсу.

Глядзіце, на якім фоне адбываецца гэтая эпідэмія – працяг інфармацыйнай вайны расейскіх СМІ супраць Беларусі. Ня вам мне распавядаць. Досыць адкрыць ледзь ня кожны  расейскі тэлеграм- канал, і там мінімум пра сітуацыю ў самой Расеі, якую бяда накрыла куды страшней. Няма абмеркаваньня праблемаў развалу расейскай эканомікі, павелічэньня захварэлых ва ўсіх рэгіёнах РФ, праблемаў парушэньня правоў чалавека. Не – канцэнтрацыя на сітуацыі ў Беларусі, перадузятая падача становішча ў Беларусі, смакаваньне бяды, ледзь не па кожным выпадку хворага ў нас… Нібыта ў самой Расеі няма аніякіх праблем…

Тая ж гісторыя з гэтым памерлым расейскім хлопцам у Віцебску ды патрабаваньне… пакараць Беларусь. Аднак я заўважыў, што расецы тут перажываюць вірус, а вяртацца ў “карантынную” Расею не жадаюць…

Гэта рэальная адзнака сітуацыі.

У Крамля выклікала шаленства ўпартасьць Беларусі ў абароне дзяржаўнай незалежнасьці. Праз гэтую прызму – пагрозы з боку расейскага імперыялізму – трэба ацэньваць нашу ўнутраную сітуацыю і тое, што накручваецца вакол Беларусі…

Сітуацыя вельмі трывожная. І нацыі цяпер патрэбная еднасьць у процістаяньні зьнешняй пагрозе, як ніколі з часу абвешчаньня незалежнасьці. Хутка Масква перажыве шок пасьля гэтага вірусу і працягне атаку на Беларусь. Шмат залежыць ад таго, наколькі моцны будзе ўдар па Расеі ад крызісу, і зь якімі стратамі ў эканоміцы выйдзе Беларусь.

Між тым палітыкі і дзеячы найперш ліберальнага лагеру, якія адмыслова сеюць гістэрыю, па сутнасьці дапамагаюць Крамлю. Яны праз патрабаваньне радыкальнага карантыну, закрыцьця прадпрыемстваў прагнуць разваліць дзяржаву і зрабіць прыход Расеі вельмі лёгкім. Мерам процідзеяньня вірусу – так, паніцы – не!

 

– Якая верагоднасьць таго, што розьніца ў падыходах Расеі і Беларусі да барацьбы з каронавірусам “разгорне” Менск у бок Захаду?

– У гэтым “вірусе”, як бачым, увогуле кожны сам за сябе…

Расея цікава прапагандысцкі выкарыстоўвае гэтую сітуацыю. Саюзьніка яны паўгода мучылі нафтавым шантажом, а дапамагаюць Італіі ды ЗША. Нічога сабе саюзнічак… ЗША прыслалі нам сымбалічную падтрымку, Кітай – тое самае, ідуць перамовы зь Еўразьвязам. Гэта правільна. Пагана іншае, быў змарнаваны час для дыверсіфікацыі стасункаў. Зараз гэта рабіць цяжэй, хаця б таму, што ва Ўкраіне прыйшла прарасейская ўлада, праблемы ў саміх заходніх дзяржаў.

Маё бачаньне: кіраўніцтва дзяржавы недастакова актыўнае датычна стасункаў з ЗША. Прыезд Майка Пампеа адкрыў перад дзяржавай такія магчымасьці, якіх ніколі не было раней. І трэба гэты прарыў нарошчваць. Маю свае кантакты ў амерыканскім палітыкуме – ЗША чакаюць адказаў ад Беларусі… Амерыканцы паабяцалі падтрымку ва ўсіх сьферах, то варта адкінуць усе саўковыя стэрэатыпы ды працягваць гэты вектар. Ня варта ірваць эканамічныя стасункі з Расеяй, але палітычнае ды эканамічнае супрацоўніцтва з ЗША трэба нарошчваць тут і цяпер!  Пытаньне да палітычнай волі кіраўніцтва Беларусі…

Нельга далей губляць часу. Перадышка, зьвязаная з праблемай унутры самой імперыі, будзе нядоўгай. Трэба ўзмацняць дыпламатыю з Еўропай і Штатамі, іншымі дзяржавамі. МЗС павінна працаваць як Міністэрства аховы здароў’я – у рэжыме поўнай мабілізацыі.

Таксама чаму б зараз беларускаму ўраду не санкцыянаваць перамовы з патрыятычнымі сіламі, з годнымі ды самастойнымі дзеячамі (не з марыянеткамі ды панікёрамі), з прадстаўнікамі нацыянальнай эліты. Чаму б не зарэгістраваць нацыянальна-дэмакратычныя арганізацыі, даць пазіцыі на тэлебачаньні… Чаму б не адкрыць шляхі для поўнага спыненьня праяў этнацыду, адкрыць усе шляхі для беларускай культуры… У гэтым выйсьце… Цяпер выдатны час, каб разьвярнуцца да свайго народу ў поўнай меры. Тут галоўныя рэзервы і тут сіла, якая здатная спыніць любога агрэсара ды імпераста…

 

– Якія наступствы для Беларусі могуць рушыць услед за пераарыентацыяй нашай краіны на Захад?

– Разам з тым гэты крызіс дазволіў вельмі сур’ёзна зрушыць сітуацыю.

Беларусь зараз незалежная як ніколі за апошнія гады. Ужо мала хто балбоча пра “саюзнае гасударства”, з расейскага боку беларускую мяжу ахоўваюць казачкі (узьнікла сапраўдная мяжа),  беларусы адзіныя, хто гуляе ў футбол. І аніводны заўзятар на футболе не захварэў, затое з’явіліся  фанаты беларускіх клубаў ад Аўстраліі да ЗША. Учорашні рэпартаж на Еўраньюс кажа, што дзяржава ўжо набыла аўтарытэт. Наш падыход да змаганьня з эпідэміяй разам са Швецыяй, Паўднёвай Карэяй ды Японіяй апынуўся найбольш адэкватным.

Вось у Швецыі з пачатку эпідэміі памерла 96 чалавек, а ў Гішпаніі, якая ўвяла радыкальны карантын – памерла больш за 15.500. Вось і гадайце: тыя, хто прагне татальнага каронавірусу, хочуць, каб і ў нас памерла ў сто разоў больш людзей? Ці яны хочуць эканамічнага банкруцтва дзяржавы?

Але спазьняцца ў мерах бясьпекі нельга, як бы ні было цяжка (тэсты, маскі ў публічных месцах, умацаваньне пазіцыяў медыкаў).

Сёньня мы мусім узгадаць, што мы беларусы (літвіны) – прадстаўнікі вялікага еўрапейскага народу, які заўжды трымаў удар. І гэты крызіс мы перажывем, калі будзе еднасьць…

 

– У выпадку абвастрэньня сітуацыі з каронавірусам, у каго Беларусь у першую чаргу будзе прасіць дапамогі?

– Што да магчымага абвастрэньня – прыйдзецца далей прымаць больш жорсткія меры. Але і зараз гэта робіцца, бяз лішняга гвалту. Мяркую, улады будуць найперш абапірацца на ўнутраныя магчымасьці… А ў каго будуць прасіць? Дык ужо зараз ідуць перамовы зь Еўразьвязам, Кітай перасылаў, ЗША. Еўразьвяз сам прапануе падтрымку… Вось такія вектары і бачныя. Мне хочацца спадзявацца, што вытрымаем найперш сваімі ўласнымі магчымасьцямі.

 

 

 

17 каментарыяў

  1. мінак кажа:

    Артыкул на дзіва ёмкі і пазітыўны. І прапановы вельмі слушные.
    ” Чаму б не адкрыць шляхі для поўнага спыненьня праяў этнацыду, адкрыць усе шляхі для беларускай культуры… У гэтым выйсьце… Цяпер выдатны час, каб разьвярнуцца да свайго народу ў поўнай меры.”
    Адкрыцця шляхоў для культуры свайго народа мы даўно счакаліся.
    Што датычыць імперцаў, то праглынуць яны можа некага і могуць, але гэты шлях тупіковы, бо зараз з вялікай хуткасьцю нарастаюць новые небяспечные гістарычные тэндэнцыі, дзе голая вайсковая сіла нічога не можа вырашыць. Будуць выжываць згуртаваные народы!

  2. валянцин кажа:

    сапрауды выдатныя адказы на няпростыя пытанни ! Спадар Высоцки сапрауды палитык высокага кшталту. А дзяржауным чыноуникам настау час паказаць – ци яны тольки “кивалы килавыя” ци сапрауды могуць пайсьци насустрач нацыянальна-патрыятычнай элице беларускага народа каб разам будаваць САПРАУДНУЮ БЕЛАРУСЬ. а не нейки “саюзны прылепак” ци шавинистычнай Расеи ци либерастычнага Еуразьвязу.

  3. мінак кажа:

    Пытанне інтэграцыі — гэта тая самая спарахнелая імперская ідэя, якая не вытрымала выпрабаванне гістарычным часам. Між тым захаванне, умацаванне і развіццё постсавецкай цывілізацыі маскоўскімі стратэгамі не разглядаецца! А чаму?
    Толькі не трэба педаліраваць тэзісы аб ”прыярытэце свабоды і дэмакратыі”! Паспрабуйце адказаць для сябе на пытанне чаму маскавіты не клапоцяцца аб захаванні цывілізацыі?!

  4. Siarhiej кажа:

    1. Прапорцыя паміж памерлымі ад віруса і тымі хто ачуняў-вылячыўся ў розных краінах розныя ад 1:4 да 1:2. Як паказывае сёняшняя статыстыка 20-30 % ад захварэўшых сканае.
    2. Спыненне этнацыду ад Лу-кі чакаць ня варта.
    3. Цікавы артыкул Я. Раманчука https://liberty-belarus.info/uroki-mirovoj-ekonomiki/item/3975-globalnoe-pereformatirovanie-i-perezagruzka-leviafana

    • Рэдакцыя кажа:

      Сярхей, мы сочым за аб’ектыўнымі лічбамі.
      Сярэднестатыстычная верагоднасьць памерці ад новага карановірусу для тых, хто заразіўся, будзе менш за 0,4%. Гэта на два парадкі меншая лічба ад вашай. Таму пытаньне: адкуль вы ўзялі вашыя 20-30%?

      • Siarhiej кажа:

        Стан на 20.04.2020: ва ўсім свеце вылекалася, ачуняла – 616,4 тыс, а памерла – 165,0 тыс. Робім падлік: 165:(616,4+165)=0,211. То бок 21,1% памерла, а 78,9% ачуняла. У ЗША, Італіі, Гішпаніі, … прапорцыя паміж ачуняўшымі і памерлымі яшчэ горшая.

      • Siarhiej кажа:

        Для тых амаль 2 міл’ёнаў, хто пакуль хварэе лёс пакуль не вызначаны, але прапорцыя можа захавацца. Маладых магчыма памрэ значна меньш 25%, а старых значна больш за 25%. Тым каму за 70 гадоў імавернасць памерці напэўна 50/50.

        • Рэдакцыя кажа:

          Сярхей, вы верагодна не чыталі 2-ю частку гэтых матэрыялаў.
          А там, між іншым, ёсьць такі прыклад:
          “У якасьці дадатковага прыкладу, які можа быць адносным арыентырам для атрыманьня аб’ектыўных зьвестак па праблеме, зьяўляецца выпадак з круізным суднам Diamond Princess. … З 705 чалавек, у якіх быў пацьверджаны факт інфекаваньня, памерлі толькі… трое (даныя на 23 лютага – https://www.rbc.ru/rbcfreenews/5e5272379a794730ceca070d) .
          Гэта склала 0,43% (3*100 / 703 = 0,425)”.

          Дадаткова зьвяртаем увагу, на Diamond Princess былі далёка не піянеры, а… пенсіянеры.

  5. мінак кажа:

    1.Колькі памрэ нам не вядома і нам не трэба рабіць панічные прагнозы. Разам з тым частка нашых людзей, асабліва моладзь апранаецца абы як, ходзяць з распушчанымі валасамі, без шапак, у гумовым абутку, расхістаные. Пры сёнішніх умовах надвор’я лёгка застудзіць бронхі, ныркі і лёгкіе і вось тут вірус і пачынае чапляцца і душыць чалавека. Выграты на печы чалавек, добра апрануты і які добра харчуецца, мае лепшые шанцы не захварэць ці перахварэць у лёгкай форме.

    2.Імперскасьць, этнацыд — гэта ўсё ад вузкага мыслення, ад абмежаванасьці, рускага нацыяналізма, таму нашы ”браты” увесь час робяць тактычные і стратэгічные памылкі, не могуць выпрацаваць стратэгічную ідэю руху наперад. Вось кітайцы здолялі, а ”браты” з-за абмежаванасьці мыслення не здолялі. Дзіўна назіраць, як яны крыўдуюць на статус незалежнасьці былых савецкіх рэспублік. Хаця самі ж і разбурылі савецкую імперыю. Што датчыць этнацыда — то гэта шлях да самазнішчэння дзяржаўнасьці і занядбання тэрыторыі.

    3.Артыкул Раманчука нечытабельны для простых чытачоў без кандыдацкіх ці доктарскіх навуковых званняў. Трэба складаные рэчы выкладаць больш проста і зразумела. Як я разумею фінансавы чынік у выглядзе папяровых грошай — гэта ў той ці іншай ступені — фантом старанна навязываемы лібераламі. Сорас у адной з сваіх кніжак так і зазначыў, што сучасные эканамічные тэорыі — гэта сучасная алхімія!

    • Siarhiej кажа:

      Адказываю на п.3. Раманчук паказывае статыстыку, якая сведчыць, што багатыя багацеюць, а бедныя бяднеюць. Але самае важнае, што бяднее сярэдні клас, то бок адэкватныя, адукаваныя, працавітыя людзі. Багацеюць “бугры” ва многіх выпадках не за кошт сваіх здольнасцей, а за кошт ухілення ад падаткаў праз офшор, лабіравання спрыяльных законаў, манапалізацыю рынка, падтрымкі з дзяржбюджэту (too-big-to-fail), “прамыванне мазгоў” і подкуп выбарцаў, гандлем і выкрыстаннем асабістых дадзеных карыстальнікаў, хцівай навязлівай рэкламы ды іншых хітрыкаў. Адбываецца зрух у накірунку Оруэлаўскай антыўтопіі нават у краінах ліберальнага капіталізму. А пры таталітарным капіталізме гэтыя працэсы набываюць катастрафічны характэр. Прыклад – расейскія клептакраты ды наша дыктатура.

  6. Siarhiej кажа:

    Магчыма ў Кітае ды іншых краінах дзе няма незалежных СМІ і NGO статыстыку хаваюць ци скажаюць. Ёсць меркаванне што гэты вірус можа быць “дапрацаваны” вірус нейкай мышы ў Вірусным інстытуце Вуханя, які па неасцярожнасці выслізнуў з лабараторыі. Але кітайцы кажуць што гэты вірус “падхапілі” на базары ад нейкай жывёлы.

  7. мінак кажа:

    1. Наконт віруса. Ёсьць некалькі варыянтаў з’яўлення вірусаў: а) праз спажывання ”лятучых мышэй” з рынка Вухані. б) вірус па наесцярожнасьці выслізнуў з лабараторыі. Адкуль вірус тады ўзяўся ў лабараторыі? Значыць яго там стварылі! в) вірус мэтанакіравана стварылі ў лабараторыі і мэтанакіравана запусцілі?
    Варыянт в) патрабуе падрабязнага аналіза. Навошта вірус запусцілі? Якая мэта? Ці ёсьць якая зацікаўленасьць у існаванні гэтага віруса? У каго?
    Існаванне пандэміі дазваляе рэзка абмежаваць іміграцыю ў краіны Захада. Таксама выпіхнуць з краін наехаўшых бежанцаў. Абмежаваць эканомікі развіваючыхся краін і перафарматаваць сусьветную эканоміку на карысьць звышдзяржавы. Зьменшыць насельніцтва на планеце. Пачаць працэс чыпізацыі насельніцтва планеты.

  8. мінак кажа:

    У дадатак да вышэйсказанага: ”Захад жыве з назапашаных капіталаў, з дывідэндаў, прыбыткаў-падаткаў, якія яны здымаюць з усіх краін і народаў планеты. Там сыстэма, якая адслежывае, накіроўвае і правакуе хаду падзей. Пры фарс-мажорных абставінах могуць запусціць які-небудзь вірус і зрабіць ”праполку” на планеце… Акрамя таго, надыходзіць час робатаў, з якімі ваяваць тутэйшым партызанам стане немагчыма.” ”Дзень, калі загінуў Апалон”. 2015 год. Шукайце кніжку ў камунікаце…

    Пытанне: якія такіе фарс-мажорные абставіны маглі быць у звышдзяржаве? (Сусветны эканаміны крызіс?)
    А пад ”каронавірус” кангрэс ЗША лёгка адваліў Трампу два трыліёны даляраў!

    • Siarhiej кажа:

      Навуковымі, тэхналагічнымі, прамысловымі дасягненнямі Захаду карыстаюцца усе іншыя краіны – капіююць, крадуць ці купляюць. Усе тры прамысловыя рэвалюцыі зроблены Захадам, амерыканская ілжэнавука генэтыка варатавала ад галоднай смерці міл’ярды людзей, … Як ветэран 3-й лічбавай прамысловай рэвалюцыі магу канкрэтна, па фактах гэта засведчыць. Кітайцы, якія пабудавалі шкодны акамулятарны завод у Брэсце, карумпавалі вертыкаль, што немагчыма чакаць ад Захаду…

  9. Мандарын кажа:

    Диванные змагары за Беларусь за “работой”. Дают отлуп всем и каждому. :))

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы