nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

СЯРГЕЙ ВЫСОЦКІ ПРА “РАСЕЙСКІЯ ЛАПЦІ-ТАПЦІ” Ў БЕЛАРУСІ (частка 3)

Чэрвень 5, 2020 | 3 каментарыя

 

 

Выстаўляем чарговую частку матэрыялаў, якія даслаў нам сп. Сяргей Высоцкі. Іх можна абагуліць назвай: “Пад пагрозай расейскага лапця”.

 

Рэдакцыя.

 

 

 

1.

“Людзі запытваюць, чаму пасьля енку ды ляманту ў нядзелю ў Гародні, Менску ды іншых месцах Беларусі так мала людзей падпісваюцца за альтэрнатыўных кандыдатаў? Калі такія “рэвалюцыйныя” настроі, чаму так мала прыходзіць?!

Ліберальныя апазіцыйныя СМІ доўга пільнуюць, каб паказаць хоць якую карцінку цікавасьці. Навошта яны хлусяць?

Неяк непраўдападобна ўсё гэта…

Адказ просты: на гэтыя выданьні праліўся залаты дождж, але пад адпаведную замову… Якая тут незалежнасьць? Журналюшкі зараз зьбіваюць велізарныя сродкі, бяруць ва ўсіх! Другая старажытная прафесія… А, з іншага боку, куды падзецца таму ж журналісту? Мне адзін так і адказаў: “Што, ісьці на Лу-ку працаваць?”

Таму даўно адштопаны рэдактар бярэ грошы і журналісту дае загад… І, заўважце, АНІВОДНАЙ АЛЬТЭРНАТЫЎНАЙ ДУМКІ! Зь іхных публікацый выходзіць, што ўсе беларусы сталі ідыётамі за адзін тыдзень і што аніводнага патрыёта не засталося…

Ілжэце, падлюкі!

На справе вы ведаеце: што выбары крывыя, што падпісвацца няма за каго і што людзі паступова пачынаюць гэта разумець.

Лу-ка ў сваім блытаным стылі ізноў зьмяшаў “боб з гарохам”: і адстойваньне Незалежнасьці, і радыкальную апазіцыю, і расейскіх алігархаў. У яго каша ў галаве, чаму нават можна паспачуваць. Адно было істотна: “у Украіны кусок зямлі адцяпалі, і ў Грузіі таксама, а мы не аддамо!…”

Ясна галоўнае: здавацца перад пуцінскімі бандытамі ён не зьбіраецца…

А вось “альтэрнатыўныя кандыдаты” сыплюць іншыя заявы: адзін гатовы адмовіцца ад суверэнітэту, другі крытыкуе рэжым за адмову будаваць “саюзнае гасударства”, трэці, які “пасьпяховы бізнэсмэн” і працуе з Жырыноўскім” (зацятым ворагам беларускай незалежнасьці), са слоў жонкі, жыве “на хлебе і вадзе”. Хаця знаходзяць у яго пад 1.000.000 $. І, як паведамляюць незалежныя журналісты, гэта не правакацыя ўладаў…

Мяркую, той вэрхал, што быў тыдзень таму – гэта праверка патэнцыялу для прыёмаў маніпуляцыі нашым народам з удзелам расейскай агентуры ды стукачоў. Як я ўжо напісаў раней, сьпецслужбы валодаюць выдатнымі тэхналогіямі маніпуляцыі людзьмі з дапамогай гэтых…

Была толькі праверка гатоўнасьці расейскай шоблы да правакацыяў. Праверылі – і адбой. Да часу…

Іх яшчэ адмабілізуюць мінімум раз, і ў значна большай колькасьці. Бо за 26 гадоў этнацыднай тыраніі ў Беларусі ФСБ пабудавала сама ці праз КДБ свае групы, свае сацыяльныя мабілізацыйныя ячэйкі.

Але гэта асобная тэма. Неяк мой сябра, амерыканскі паліттэхнолаг, прачытаў мне цэлую лекцыю, як гэта робяць сьпецслужбы. КАЛІ СПАТРЭБЯЦЦА ЗАБУРЭНЬНІ З ВЫХАДАМ НА КРОЎ, ЯНЫ ВЫВЯДУЦЬ У ДЗЕСЯЦЬ РАЗОЎ БОЛЬШ…

Вядома, да іх далучацца ідыёты з нацыянальнымі сьцягамі. Але тых паставяць у пэўнае месца, каб скарыстаць як баранаў…

Маскве патрэбны вэрхал і… забітыя. Гэта прынцыпова важна. Бо тады пры слабой і дыскрэдытаванай уладзе Беларусь можна будзе браць голымі рукамі.

Сёньня газета “НН” напісала, што “чэргі народу”, ну проста ломяцца падпісацца за альтэрнатыўных кандыдатаў… Вырашыў зьедзіць да Камароўкі, дзе крама “Імпульс”.

18.00, сонечна, шмат людзей ідзе з працы. За Бабарыку адна жанчына стаяла, і доўга вагалася. За Цэпкала стаяла два чалавекі, але праз 5 хвілін таксама ўжо нікога не было. Людзі падыходзілі, але мала…

Запытаўся ў зборшчыкаў:

– Вось “НН” напісала – ледзь не натоўп, але людзей так мала. Што, ня хочуць падпісвацца беларусы за пуцінскіх упыркаў?

– Не очень как-то, – прамармытаў хлопец…

То бок, на месцы, канкрэтна мы іх ізноў ловім на хлусьні.

Многія заўважылі, што пачалося працьверазеньне. Можа, пэўнае значэньне маюць і нашы словы ды думкі…

Многія беларусы пачалі задумвацца, куды ж клічуць нас гэтыя “друзья Росссіі”?…”

2.

“Сябра даслаў у ФБ стрым аднаго расейскага “прадпрымальніка”, які кліча беларусаў… НА БОЙНЮ “З ДЫКТАТУРАЙ”. Праўда, з у тысячы разоў больш крывавай дыктатурай Пуціна ў сябе на Радзіме ён змагацца ня хоча.

Неяк дзіўна гэта…

Хай не крыўдзяцца прыхільнікі бізнэсмэна Ціханоўскага, дзялягі Цэпкала, банкіра Бабарыкі – зь іх любы падыдзе Маскве на ролю “Лу-кі 2“.

Галоўная задача простая: заваліць гэтага, які ўпёрся і ня хоча далей здаваць Беларусь.

Праз нейкі час у Маскве абяруць для беларусаў “лідара”, які зьвернецца па дапамогу да “братской Росссіі”, каб тая “паспрыяла навядзеньню парадку і дапамагла пераадолець каранавірус”. Вядома, што вайсковыя медыкі разам са сьпецназам “Альфа” ўжо напагатове. Пра гэта папярэджваюць самі расейцы…

Цяпер правіцель у Беларусі абапіраецца на меншасьць – недзе каля 30% у яго. Людзі раззлаваныя да краю, бо ня маюць працы, даходы ўпалі, многія вымушаны былі вярнуцца з Расеі ды Еўропы. Абвінавачваюць рэжым, напужаныя праславутым “вірусам”.

Столькі злачынстваў і дурноты, колькі натварыў рэжым, што немагчыма пералічыць. Акром усяго, у кожнага яшчэ і асабістыя прычыны да няпрыязі да Лу-кі. Напрыклад, у мяне ў свой час адабралі 1-е месца на выбарах у Вярхоўны Савет. Таксама былі ператрусы, пагрозы, правакацыі, гнюсныя абразы, хлусьня на дзяржаўных СМІ, адміністратыўныя затрыманьні ды адсідкі, абмежаваньні ў правах (напрыклад, забарона на выезд зь Беларусі – падпіска аб нявыездзе). Былі нават абвінавачваньні ў тэракце ды зьневажальныя допыты ў КДБ. Істотнае значэньне, і ня толькі для мяне, мае адмова ў рэгістрацыі нашай палітычнай арганізацыі (БПС-Самаабарона).

Іншыя людзі яшчэ і сядзелі гадамі…

Таму тыя, хто думаюць, што патрыёты “падыгрываюць Лу-ку” – апошнія лохі. І гэта ў лепшым выпадку…

Не, проста сёньня рубам пастаўлена пытаньне ПРА БУДУЧЫНЮ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ!

Пераход улады можа адбыцца і бяскроўным чынам ці амаль бяскроўным – т.зв. “бархатная рэвалюцыя”. Але ж гэта будзе толькі пачатак. САМАЕ ЦІКАВАЕ ПАЧНЕЦЦА ПАЗЬНЕЙ.

Над Беларусьсю знак бяды: ПРЫСУД ЛУ-КУ ВЫНЕСЬЛІ Ў МАСКВЕ, А НАСАМРЭЧ ВЫНЕСЬЛІ ПРЫСУД НАШАЙ БАЦЬКАЎШЧЫНЕ! І вынесьлі за тое, што НА САМЫМ КРАІ БЕЗДАНІ ПРАВІЦЕЛЬ ЗРАЗУМЕЎ, ШТО КАЛІ НЯ БУДЗЕ НЕЗАЛЕЖНАЙ БЕЛАРУСІ, НЯ БУДЗЕ І ЯГО ДЫ ЯГОНАЙ СЯМ’І… І толькі таму.

Калі ж “Лу-ка 1” страціць уладу, пуцінская банда запатрабуе ад “Лу-кі 2” згарнуць незалежніцкі курс і падпісаць “паглыбленую эканамічную ды палітычную інтэграцыю”…

Лу-ку 1 хутчэй за ўсё мясцовым халопам не аддадуць – занадта шмат ведае. І калі пачне вяшчаць – Пуціну капец!

Таму ім патрэбна будзе альбо яго ўмярцьвіць, альбо вывезьці ў Расею і ўмярцьвіць ужо там. Але спачатку зь яго будуць выкалачваць грошы, якія, як сьцьвярджае апазіцыйная прэса, магчыма, знаходзяцца на замежных рахунках. Дапускаю, што могуць забіць аднаго з сыноў. Як забілі сына Януковіча, каб канчаткова зламаць…

Ну, а потым, каб задаволіць плебс, заб’юць, магчыма, у прыніжальнай форме. Бо гэта на нейкі час здыме крытыку новага каланіяльнага ўраду. Плебс любіць, калі катуюць зрынутага тырана. Такія ў яго інстынкты…

Але галоўнае, што Ў БЕЛАРУСІ БУДЗЕ ЎСТАЛЯВАНАЯ КУДЫ БОЛЬШ ЖОРСТКАЯ, ДА САДЫЗМУ, ДЫКТАТУРА І ТЭРОР У ДАЧЫНЕНЬНІ ДА БЕЛАРУСАЎ. Праціўнікі інтэграцыі з Расеяй раптам пачнуць паміраць – ад інфарктаў, пад коламі машынаў, пачнуць масава “сканчваць жыцьцё самагубствам” ды і проста прападаць…

Будзе тое, што адбылося ў Крыме і ЛНР-ДНР… Там некалькі тысячаў раптам узялі і “памерлі ці зьніклі”!

 

 

(Хто жадае, можа паглядзець, як баявікі “рускага міру” зьдзекуюцца з украінскага журналіста; гл. тут – https://www.youtube.com/watch?v=ZPJ58fTgL2g)

 

 

Многія іншыя спачатку будуць радавацца – магчыма, ім нават на паўгода ўзьнімуць заробкі.

Але затым жыцьцё паступова пачне пагаршацца.

Наша армія пойдзе ваяваць з Украінай ды на Каўказ…

Медыцына і адукацыя пачнуць дэградаваць значна хутчэй, чым цяпер…

Плыні моладзі, значна большыя, чым цяпер, кінуцца на Захад…

І паступова прыйдзе прасьвятленьне. Але вось бяда, які-небудзь “Фядос”, які ўчора панасіў новага правіцеля – сёньня недзе зьнік… Па чутках, легалізаваныя байцы “Казацкага брацтва” павалаклі яго некуды ўначы…

Я веру, што мы гэтага не дапусьцім. Веру ў Бога і мудрасьць беларускага народу!

Веру, што мы аб’яднаемся на глебе НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ІДЭІ, што палітыкі і простыя людзі падтрымаюць ПАТРЫЯТЫЧНЫ АКТ!

МІР  НА  НАШАЙ  ШМАТПАКУТНАЙ  ЗЯМЛІ,  НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ  БЕЛАРУСІ  І НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ ІНТАРЭСЫ  НАШАГА  БЕЛАРУСКАГА  НАРОДУ  –  ПЕРАД  УСІМ!

БЕЛАРУСЬ  ПЕРАД  УСІМ!

Ня пусьцім д’яблаў у Наш Дом!!!”

 

 

 

3 каментарыя

  1. L.Volmontavič кажа:

    Дай жа Богу сказаннае ў вушы.

  2. мінак кажа:

    Асабіста для мяне галоўнае, каб захавалася суверэная дзяржава Беларусь. З Лукашэнакам ці без Лукашэнкі, галоўнае незалежнае Беларусь . Калі АГ на цяперашні момант найлепшы гарант захавання Беларусі, то няхай ён і будзе прэзідэнтам і далей. Канечна ад яго трэба патрабаваць, каб мова, уласная гісторыя ВКЛ, і прочае атрымалі моцную падтрымку дзяржавы і мы ўзялі на ўзбраенне Нацыянальную Ідэю.
    Выбіраць жа ”ката ў мяху” Бабарыка, Цэпкала ці Ціханоўскага — значыць згубіць уласную краіну, бо яны слабые і сальюць дзяржаву маскалям.

  3. валянцин кажа:

    Лепшы варыянт – Лука павинен за тыдзень -два да выбарау заявиць пра курс на поуную НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ и ПАМЫЛКОВАСЬЦЬ курсу саюзу з Расеяй. и што на працягу года-двух сыдзе на АДПАЧЫНАК (стамиуся), наданне БЧБ сцягу статусу НАЦЫЯНАЛЬНАГА , и АНАЛИЗУ працы Ярмошынай з яе АДСТАУКАЙ па здароую ( а яна сапрауды хворая ад страху)

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы