nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Закалот заказвалі? альбо Каміваяжэр з Лубянкі

7 чэрвеня, 2020 | 6 каментарыяў

Яўген Мурашка

С.Ціханоўскі, агентурная псеўда “Ціхан-20″, распавядае: “Мы не против России, мы просто против нашего диктатора и делаем все, чтобы он ушел. И у нас были честные выборы в стране. Это самое главное для меня и всех белорусов, которые нас поддерживают <…> Очень много родственников в Брянской, Московской областях. Часть из них — это белорусы, которые уехали и живут там <…> Для меня очень важно, чтобы вы написали, что россияне — наши друзья, наши братья. И у нас нет никаких тут бандеровцев, националистов, ни одного человека. Этот тоже момент как-то учтите….” (ўзята адсюль – https://www.kommersant.ru/doc/4358449?fbclid=IwAR1CQZD2TwsW2JNAd7MgiztjmqZlgiYhaVTDf2PL6N7xHkEEUIvq7r30aKs).

 

 

У жыцьці нам усім напэўна даводзілася сутыкацца з такой сітуацыяй: званок у дзьверы, адчыняем…

Перад намі стаіць нейкая асоба і пачынае: “…Я прадстаўнік гандлёвай фірмы Х, якая займаецца продажам такіх-сякіх тавараў…”.  І пайшло-паехала. Толькі паспявай глазамі лупаць ды вушамі хлопаць…

Усё гэта сканчаецца па-рознаму. Бывае, мы засумняваемся і пашлем гэту асобу падалей, бывае, што і пагадзімся. І толькі пазьней разумеем, што нам уцюхалі нейкую чухню. Але ўжо маць-хваць…

А потым бывае яшчэ цікавей. Праз пэўны час да вас прыходзяць “кампетэнтныя органы” і кажуць, што гэта рэч – крадзеная, і што яны яе канфіскуюць.

Сёньня нешта падобнае адбываецца ў Беларусі. Грамадства пачынае адчуваць: жыцьцё хрэновае, персьпектыў да лепшага няма. І вось тут зь зямель Маскоўскіх зьяўляецца нейкі “каміваяжэр” з нейкай цьмянай біяграфіяй і зь невядомай канторы, які на патрыятызм “не хварэе”, і – на табе – пачынае ляпіць гарбатага. Маўляў, выратаваньне толькі ў зьмене ўлады – праз тыя ж выбары… Пры гэтым “таварышч” сьпяшаецца вас запэўніць, што у яго “фірме” няма “бандэраўцаў” ды “нацыяналістаў”, і што расейцы нам “крыўныя браты”.

Можа, яно і так? Але каму ён гэта кажа? Нам – прадстаўнікам беларускай нацыі, гаспадрам зямлі беларускай, якая прапітана крывёю вашых прашчураў.  Нам – чые продкі пакаленьне за пакаленьнем змагаліся за волю пад сцягамі Тадэвуша Касьцюшкі ды Кастуся Каліноўскага супраць Масковіі. Нам – прадстаўнікам шляхетных родаў ВКЛ. Ці, можа, мне – нашчадку Дзяніса Мурашкі, шляхціча, беларускага палкоўніка, які быў кіраўніком партызанскага руху на Віцебшыне ў вайне 1654-71 гг. супраць маскоўскіх акупантаў і які гераічна загінуў у вайне з Атаманскай імперыяй у 1671 годзе пры абароне г.Ладыжына (Україна) ад турэцкіх янычараў.

Але бачу, што многім з нас да аднаго месца ўсе гэтыя “дробязІ” і што многія згодны ісьці хоць за д’яблам, засунуўшы у задніцу свой гонар і годнасьць, абы супраць Лукашэнкі.

А памятаеце? Так ужо было у 1994 годзе: “за каго заўгодна, абы супраць Кебіча!..”.

Вам, што, забіла памяткі, атрафіравала пачуцьцё самазахаваньня? Што вы кідаецеся ў нейкую авантуру зь невядомым фіналам ды яшчэ не пад нашымі сімбаламі – Пагоняй і Бел-чырвона-белым сьцягам, якія прапітаны порахам ды крывёй у войнах за волю? Вам уцюхваюць нейкі абутак, ад якога за вярсту сьмярдзіць потам ды брудам кірзавых ботаў расейскіх акупантаў, якія і сёньня топчуць зямлю брацкай Украіны. Кіньце эйфарыю, што “народ падняўся”. Наш народ пакуль маўчыць, ня бачачы прыстойных асоб у кампаніі. А на тых, каго загналі ў чэргі, ня раю разьлічваць. Адна справа паставіць аўтограф, зусім іншая –яго бараніць. Пры першым жа шухеры разьбягуцца як прусакі. І я не гарантую, што калі на нашу землю прыйдуць “зялёныя чалавечкі” з Масковіі, гэтыя падпісанты стануць “мурам” на іх шляху.

Я не бяруся прагназаваць вынік усёй гэтай авантуры. Яго мы пабачым хутка – ужо пасьля 9 жніўня. Але як бы не ўмыцца крывею…

З’яўленьне там сп. Статкевіча наводзіць на сумныя развагі. Яшчэ не забытыя ні 2000-ы год, ні 2010-ы, якія ён “можа паўтарыць”…

Таму заклікаю: уключыце свой розум і ганіце маскоўскіх “каміваяжэраў”, пакуль час.

6.06.2020 г.

 

 

6 каментарыяў

  1. Maris Jagaillons - Liel Knjazs кажа:

    Teikšu latviski. Nesaprotu Luku itka pratīgs cilvēks bet nespēj rast sapratni aristokrātos un patriotos. Tiesi sie dzimtenes patriotiskie swpeki kopā ar pārējo tautu ko var izdarīt lai situāciju saliktu un viss butu Labi.Lai paskatās ko Franko darija un pat tagad Franko ir cieņjā , lai ar nevisu patīkami darīja.

    Nos Jagalo divina deliberacione magnus Rex vel dux litwanorum, Russieque dominus et here
    Māris

  2. Пестряков Александр кажа:

    Уважаемый Яуген Мурашка, Вы уже давно пишите на различных сайтах. Я их воспринимал, как одно из мнений белоруса. В чём то соглашался. А сейчас Вы написали не как опытный и грамотный в общественно политических вопросах человек, а как запуганный, зашоренный обыватель: и то плохо, и не так надо,….и не верьте тем то, … Выходит верить надо только Вашим страшилкам???? Уважаемый Яуген, Выборы это регулярное, обыденное демократическое мероприятие. Где президент, если хочет переизбираться, говорит о результатах своего правления. А у нас происходит БОРЬБА за Власть, за приятное и удобное кресло, позволяющее проводить произвол и сумосбродство, … И НЕ ОТВЕЧАТЬ ЗА РЕЗУЛЬТАТЫ.///Вы за Выборы или за перевыборы (тот есть за продолжения банкета)? А о тех кто войдёт в список кандидатов (а тем более чернить их) пока повременим.
    С уваж. А.В.

    • Яўген Мурашка кажа:

      “…Выходит верить надо только Вашим страшилкам???? …”
      Паважаны Пан Аляксандар. Не, мне не патрэбна верыць, я не ісьціна, у апошняй інстанцыі.
      Я выказаўся аб тым, што убачыў і зразумеў. І выказаўся тымі словамі, якім прызвычаіўся карыстацца
      Філасофія, гэта не для мяне
      А наконт “запуганный”, скажу так. Мне няма ужо часу палохацца, хаця і мне знаёма гэта пачуцьцё
      Іншая справа, што я не хварэю на “сіндром натоўпу” І упэўнены, што бальшыня, не заўсёды мае рацыю.
      Я заўсёды, паважаю людзей, якія маюць сваю пазіцыю і здольны за яе змагацца.
      А слова “чернить”, тут не да месца.
      Кожны публічны палітык выходзіць, як бы мовіць, па подыюм і супольнасьць бачыць яго з усіх бакоў.
      Таму, тут больш да месца такія паняцьці як: агляд-аналіз-высновы, І гэта нармалёвая практыка, бо яна не выходзіць за межы прыстойнасьці.
      Мы з Вамі глядзім на гэту сітуацыю з розных бакоў. Я убачыў адно, Вы іншае.
      І тым не менш, дзякуй.за выказваньне.
      І на прыканцы, пытаньне:
      Каго любіце?
      З павагай

  3. Яўген Мурашка кажа:

    Бачу, што грамадству (за выключэньнем яго меншыні, у тым ліку і мне) не прыйшло на розум, паглядець на “фэномен” Ціханоўскага дыстанцываўшыя ад яго, як бы мовіць – “від з боку”. І што убачыў я. Перада мной стаіць – шустрая, нахабная, цынічная, упэўненная у сябе, добра экіпіяванная, мабільная асоба, з някепскіа фінансавым забяспячэньнем. Ён, не паважае тых, каго прыехаў “ратаваць ад крывавага рэжыму” Бо, не хаваючыся, проста заяўляе “рускія – нам браты!?”, “У маёй камандзе няма “бандэраўцаў”, так,мімаходзь абразіў нацыянальныя пачуцьці украінцаў. Няма “нацыяналістаў”, гэта значыць тых, каго прыехаў бараніць. Ён гэта кажа, не замарочваяся аб наступствах. Таму і сымбаль у яго не Пагоня, а смярдзючы абутак,(нічога, зхаваюць) і сцягі прысутнічаюць расейскія, у руках расейкіх адстаўных палкоўнікаў. Да і каманда складаецца з адкормленных дзцюкоў (браткоў) Гэты “вызваліцель” настолькі бедны (паводле яго жонкі “перабіваемся з хлеба на квас”) і неабаронены, што мяркуе хавацца ад АМАПУ за плечы беларускіх жанчын (яго праект “антыамон”) і дзьвух бранявікоў. Бачыце, нічога не прышлося выдумляць у гэтым праекце. Усё гэта было апрабіраванна і спрацоўвала на Данбасе. Цяпер гэта усё мы маем у Беларусі. Можа я памыляюся?

  4. мінак кажа:

    Хэльвіг / Адказаць
    13.09.2019 / 08:50
    Я хацеў бы трохі падкарэктаваць выказваньне сп. А. Міхніка датычна ролі Лукашэнкі ў захаваньні незалежнасьці Беларусі. Дык вось тлумачу пакрокава, што зрабіў наш галоўны “хакеіст”:…2) паступова і пасьлядоўна ажыцьцяўляе татальную русіфікацыю краіны (пры дапамозе сваіх крамлёўскіх куратараў), як вынік у Беларусі няма ніводнага цалкам беларускамоўнага тэлэвізыйнага канала ці радыёстанцыі, тое самае датычыць газэт і часопісаў. Расейская мова пануе ў сфэры адукацыі і справаводства, 3) на высокія пасады ў сілавых структурах папрызначаў чужынцаў, падкантрольных крамлю, 4) падпісаў дамову з Расеяй пра стварэньне т.зв. Саюзнай дзяржавы і Мытнага зьвязу, чым прывязаў краіну да былой агрэсіўнай метраполіі, 5) вярнуў феадальную дзяржаўную сымболіку. 6) праз сваю недальнабачную і бязглуздую палітыку, як унутраную, так зьнешнюю, паставіў краіну на мяжу выжываньня і поўнай эканамічнай залежнасьці ад усходняга суседа….https://nn.by/?c=ar&i=237275
    Жвір / Адказаць
    20.02.2019 / 18:04
    Пэўна захад ня хоча ці ня можа зразумець, што Лукашэнка несамастойны палітык, што ён стаўленік Крамля й праваднік палітыкі Крамля. Яму дазволена самастойнасьць рашэньняў толькі на ўзроўні калгаснага кіраваньня, ва ўсім астатнім ён падпарадкаваны Крамлю. Крэмль паклапаціўся й на выпадак магчымых дэмаршаў, абклаўшы яго сваімі людзьмі на ўсіх узроўнях, асабліва пасьля свайго ўкраінскага фіяска…Калі б гэта было ня так, Лукашэнка яшчэ ў 90-я правёў бы ўсе патрэбныя рэформы…

    2. С чего вы решили, что власть боится честных выборов? Где вы вообще видели при демократии честные выборы? 1996 год – Ельцин 15%, Зюганов – 75%, победил Ельцин, протоколы быстренько сожгли. Это Россия. 2000 год – Гор набирает на 500 000 голосов больше, Буш поздравляет его с победой на выборах, а потом становится президентом. Конституционный суд на стороне Буша, Гор в пролёте. Это США. Клинтон, кстати, тоже набрала голосов больше, чем Трамп. Никто и никогда власть с помощью выборов не получал, это сказочки для умственно отсталых. Порошенко на Украине за полгода до выборов знал, что не будет президентом, поэтому и вывозил баксы за бугор тоннами в мелких купюрах. Ройзман в Е-бурге, получил не Власть, а Пост мэра. Стал слишком шебуршиться – пост мэра ликвидировали одним росчерком пера. Дедушка Мао однажды сказал умную фразу – “Винтовка рождает Власть”. Власть – это всегда Сила. У кого сила – у того и власть. А выборы – это просто ширма, выборы – развлекуха для толпы, способ выпустить пар. Демократия – худший из видов рабства, ибо даёт рабу иллюзию свободы. Выборы – это и есть иллюзия, мираж. Власть миражей не боится, не нужно быть таким наивным.

  5. мінак кажа:

    У нядзелю быў на Камароўцы. Людзей шмат, ідуць падпісывацца за вылучэння Ціханоўскага, Бабарыкіна і Цэпкала. Прагамма ва ўсіх адна: — ”Надаеў”, ”Далоў” ! Вельмі здзівіла палітычная інфантыльнасьць падпісантаў, іхняя замбаванасьць інтэрнэтам, тэлебачаннем, адсутнасьць здольнасьці думаць. Некаторыя, як дзеці ў разумовым сэнсе.
    Мне ўласна зразумела, што Лукашэка ахвяраваў нацыянальнай ідэяй, мовай, гісторыяй, каб эканамічна ўмацаваць краіну, не дапусціць развалу краіны па украінскаму метаду. Але імперцы больш дасведчаныя, маюць трохсотгадовы досьвед, метады, ментальнасьць. Зараз Масква дала адмашку сваім агентам уплыву, шматлікай расейскай дыяспары ў Беларусі: — Далоў!
    АГ не зрабіў тое, што павінен быў зрабіць — стварыць нацыю, народ! З’яднаць яго! Нашазямля друкавала праграмы, між тым на пасады міністраў інфармацыі ставілі людзей слабых, абмежаваных, баязлівых — таму і вырасла пакаленне аўтсайдараў, замбаваных, здольных толькі спажываць!
    Між тым АГ шмат зрабіў для ўмацавання дзяржаўнасьці эканамічна і ў сельскай гаспадарцы, і ў прамысловасьці… Сёння, калі Лукашэнка страціць пасаду прэзідэнта, услед мы страцім сваю дзяржаву…. Гэта маё сталае меркаванне!

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы