nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

СЯРГЕЙ ВЫСОЦКІ ПРА “РАСЕЙСКІЯ ЛАПЦІ-ТАПЦІ” Ў БЕЛАРУСІ (частка 4)

23 ліпеня, 2020 | 10 каментарыяў

Сяргей Высоцкі

 

Паглядзеўшы па БТ фільм пра злоўжываньні “Белтрансгазу” ды “Газпрому” ўжо для кожнага стала відавочным – ідзе бойка між дзвума дыктатарамі. Ня мне вырашаць юрыдычныя пытаньні, але само па сабе гэта абсалютная анамалія, калі замежны банк непасрэдна ўдзедьнічае ў прэзідэнцкай кампаніі. Гэта нонсэнс! Такога няма нідзе, нават ў дзікіх плямёнах маўраў…

 

Уразіла ў афіцыйным фільме, што ўлады ўдарылі па самым балючым месцы Пуціна – па афшорных зонах і Панамскім дасье. Калі шчыра казаць – гэта вайна. Ужо…

Гэта азначае, што мясцовы адмовіўся падмахваць акупацыйную карту, ідзе жорсткая барацьба…

Адзін – на чале крывавай расейскай імперыі, на душы якога сотні тысяч замардаваных чачэнцаў, 40 тысячаў украінцаў ды крымскіх татараў, тысячы грузінаў, уласныя грамадзяне, забойствы людзей у Солсберы, забойства ворагаў як Літвіненка ды г.д. А з беларускага боку – мясцовы аўтарытарны рэжым, які нарабіў спраў – былі зьніклыя апаненты, палітыка этнацыду ды гвалтоўнай русіфікацыі… Але, калі быць аб’ектыўным, Лукашэнка анёлак на фоне крамлёўскага людажэра…

Аднак галоўнае ня гэта. Параза мясцовага дробнага, азначае сёньня дзяржаўную паразу Беларусі з больш, чым верагоднай рэалізацыяй сцэнару аншлюсу

Лу-ка сам віноўны, але не да яго цяпер. Думкі любога прыстойнага і мудрага чалавека павінныя быць скіраваныя на абарону дзяржаўнай незалежнасьці…

Ёсьць азы палітыкі – РЭВАЛЮЦЫЮ Ў ЧАСЕ ЗЬНЕШНЯГА КАНФЛІКТУ НЕ ПАЧЫНАЮЦЬ…

Нават Сталіна, якога ненавідзелі ўсе народы Саюзу, не скідвалі, бо напаў Гітлер… Сёньня Гітлер на Ўсходзе. Аб гэтым кажуць украінцы, палякі, амерыканцы. І толькі зусім наіўныя людзі, альбо адмыслова арганізаваныя ўдзельнікі ячэек ФСБ, могуць удзельнічаць у кампаніі расейскіх крэатураў.

Некаторыя ў дзіцячай эйфарыі ад таго, што тры тысячы моладзі сабраліся ў парку паглядзець на дамачак “новай прарасейскай апазіцыі”.

Але важна ня тое, што пайшлі, а тое, што ўбачылі! А пабачылі самы прымітыўны ўзровень палітычнай гульні выпадковых жанчын, якіх іхныя мужыкі – дзецюкі са штабу Бабарыкі ды і самі Цэпкала ды Ціханоўскі  – накіравалі на палітычную маёўку. Бабарыкінская дама дык і ўвогуле пару месяцаў як прыперлася з Нямеччыны, дзе стала жыве – працуе з “Газпромам”. Матывы вяртаньня цьмяныя…

З аднаго боку, як патрабаваць ад выпадковых кабет нейкай дзяржаўнай мудрасьці, абароны незалежнасьці? Яны аб’ектыўна ніхто, і кожны з нас гэта разумее, нават калі публічна ня кажа. Аднак з іншага боку – няма ні мовы, ні нацыянальнага духу, нічога, акром заблытаных маладзёнаў…

І дамы гуляюць расейскую партыю, на мабілізацыю да прарасейскага “Майдану”. Пакуль гэта выглядае камічна. Аднак, калі далучацца расейскія “спарцмэны” – як у часе “рускай вясны” на ўсходзе Украіны – то будзе не да сьмеху. Бо беларусы фіксуюць лакальныя расейскія групы дзецюкоў па ўсёй дзяржаве…

Расейскія СМІ, падФСБэшнае “Эхо Москвы” паведаміла, што ў Лу-кі нібы та гіпертанічны крыз пасьля канфлікту з Мішусьціным. Так, маскалі жорстка і сістэмна патрабуюць падпісаць “паглыбленую карту” – фактычны аншлюс. Няма аніякіх саступак ні па газе, ні па іншых эканамічных асьпектах – ідзе гібрыдная кампанія анэксіі праз гэтыя крывыя выбары.

Я бачу такую пацуч’ю радасьць нізоў у часе гэтай бойкі, ад праблемаў са здароўем Лу-кі. Як бы да яго ні ставіцца, сёньня ён адзіная рэальная перашкода анэксіі. А гэтыя бабарыкі-ціханоўскія падпісалі б “паглыбленую” праз кароткі час, калі б дапаўзлі да ўлады. Таксама не выключаю, што расейская сьпецуха можа атруціць яго (пра гэты сцэнар папярджвалі заходнія ды украінскія эксьперты).

Людзі шляхецкай годнасьці змагаюцца з ворагамі, а халопы на падхваце ў ворага. Але ж так было заўжды у часе нападу Масковіі на Вялікае Княства Літоўскае…

 

P.S.

Галоўнае, каб гэтыя тры ведзьмы з Бангалора не закліˊкалі расейскага д’ябла ў Беларусь.

 

 

10 каментарыяў

  1. Павел Бич кажа:

    Тое ж самае кажа пра Ціханоўскага і сп. Гундар – зацяты літвін і вораг беларусшчыны.

  2. Siarhiej кажа:

    Неяк усё турбулентна. Называць анёлкам таго, хто чвэрць стагоддзя праводзіў этнацыд беларусаў не карэктна. А гэтыя тры ведзьмы, пакуль расейскага д’ябла не заклікаюць. Можа варта пачакаць вынікі бойкі дыктатараў і дабіваць таго што выжыве?

  3. Логіка кажа:

    Штоооо? Ціханоўская, Цэпкала і Калесьнікова – гэта “прарасійская” апазіцыя?! Спадар, Вы што, сур’ёзна? Аааа, Вы жа ш тая, старая апазіцыя, якхая за 26 гадоў ня змагла ТАКОЕ зрабіць. Вось яно што. Нет, я канешне панімаю, што зараз ідзе сапраўдная бойка дыктатараў-аўтакратаў, але ж, можа быць ня трэба казаць нічога дрэннага пра гэтае трыа – яны якх ніякх “паднялі” беларускае грамадства. Да, можа быць “рэвалюцыя” падчас бойкі ня самае лепшае, але ж ня факт, што калі Лукашэнка застанецца ва ўладзе пасьля 9га жніўня – ён у будучыні не падпіша інтэграцыйныя дакумэнты. А тое, што людзі САМІ хочуць зьмен – такое можа прайсьці…

    • Рэдакцыя кажа:

      Першае.
      Беларусам патрэбны зьмены куды, у якім кірунку?
      А гэтая троіца рыхтуе зьмены куды?
      “Логіка”, вы адчуваеце розьніцу?
      Другое.
      Высоцкі не называў Лу-ку анёлкам.
      Што азначае выраз “анёлак НА ФОНЕ…”?
      Правядіце кантэнт аналіз, калі вы “Логіка”, і дашліце свае адказы.
      Інакш мы будзем лічыць вас звычайным ольгінскім тролем.

  4. Siarhiej кажа:

    Вось тут пра “выбары” ў імпэрыі. https://graniru.org/opinion/skobov/m.279597.html

  5. Сьвятлана Ціханоўская:
    “Понятно, что Россия – наш сосед, наш старший брат, как видится.”

    Никогда мы не будем братьями (песня Анастасии Дмитрук)
    https://www.youtube.com/watch?v=jj1MTTArzPI

  6. мінак кажа:

    Высоцкі сваім артыкулам мяне зьдзівіў! Вельмі трапна, ёмка, рэалістычна!
    Сам хадзіў на Бангалор у суботу, слухаў аратараў. Сабралася прыкладна чалавек 80-100. Асноўная маса –”заблытаныя маладзёны”, у галовах каша і чужыя лозунгі: ”перамены”, ”рэформы”. Вылез адзін дзед, пачаў тлумачыць, што такое дыктатура, аўтарытарны рэжым, пагроза аншлюса, нестабільнасьць у сьвеце… Праўда яго слухалі ўважліва.
    АГ вельмі вінаваты з сваёй русіфікацыяй, вырасла пакаленне манкуртаў і людзей аніякіх, што самі не здольныя стваральна і сыстэмна думаць. Адыбыўся нейкі разрыў між аўтарытарнай уладай і элетаратам, улада не можа размаўляць з электаратам, маса не бачыць сваіх дасягненняў, увесь час азіраецца на Захад і параўновывае.
    СМІ, тэлебачанне і інтэрнэт у руках іншаземных. Тут улада прайграла.
    ” ўлады ўдарылі па самым балючым месцы Пуціна – па афшорных зонах і Панамскім дасье. Калі шчыра казаць – гэта вайна.” Тут хацелась ба падрабязней, бо я неяк прамінуў гэтую інфармацыю.
    Калі адбудзецца аншлюс — прыдзецца брацца за зброю, бо лепш загінуць у барацьбе, чым пакутваць у чужой няволі!

  7. Павел Бич кажа:

    У адрозненне ад шмат якіх блогераў якія пішуць ў інтернете,. я разумею. што мае думкі не арыгінальныя. ёсць людьзі якая пераўзыходзяць меня па усім паказчыкам. розуму. У меня ужо няма магчымасцяў сачыць за перыёдыкай ў сацыялогіі. Да і шчара кажучы. я мяркую што нашая сітуацыя наколькі адметная што я не веру што нешта можна знайсці там асабліва у замежных палітолагаў і сацыёлагаў. Такую ерунду пішуць і палякі і украінцы. Разуменне канешне нейкае ёсць і у нас. Вось напрыклад такой сацыял-дэмакрат і ліберал як сп. Усаў раптам стаў казаць што без Нацыянальнага элемента перамогі у нас не будзе. У той жа бок рухаецца і сп. Цыганкоў.. Але з тых хто піша на гэтым сайце гэта было даўно вядома але не успрымалася. Нацыянальнае не пранікала далей культуры, а сувязі між культурай і палітыкай быццам бы не было.. Ўзяць нашага Сяргея. Ёе усё яшчэ верыць ў пазітывісткую навуку. ў тэхнадлогюі. адукацыю…. Так вось я магу толькі паведаміць вам тое да чаго прыйшлі постмодерністы гадоў 30 таму (новага я ужо не ведаю). А менавіта што ў палітыцы пануе толькі сіла і ВЫПАДКОВАСЦЬ. Гэта значыць як будуць развівацца падзеі далей ніхто не ведае. Занадта шмат фактарў. занадта залежыць ад асабістых рысаў палітыкаў. якія вельмі цяжка улічыць.

  8. Павел Бич кажа:

    Наіўнасць троіцы уражвае. Глядзіце на палітыку вачыма вайны! Прымусіць ворага пачуць вас можна толькі тады якшто сілы апазіцыі і улады становяцца прыблізна роўнымі. Тады можна ставіць умовы – як што вы не зробіце гэта. мы зробім вам вось гэта і для вас замаячыць верагоднасць збіцця. забіцця і пасадкі за краты за ваш ранейшы гвалт. Сілы апазіцыі будуць роўнымі з сіламі улады якшто на вуліцы выйдзе 100-200 тыс. і яны будуць стаяць там некалькі дзён. Фактычна гэта страйк і хаос ў краіне. Наіўнасць гэта, інакш кажучы, глупства. Цікава як будуць тлумачыць паразу (як яна адбудзецца) уся гэтая кодла палітолагаў і апазіцыянераў? Пэўна (напэўна) ў духу Пазьняка – мы усе рабілі правільна, нам проста не хапіла сіл. З такім узроўнем інтэлекта нашаму народу быць ў рабстве яшчэ доўга.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы