nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Выстаўляем пазіцыі на праверку часам (+дадатак)

14 жніўня, 2020 | 28 каментарыяў

Рэдакцыя.

Сёньня 14 жніўня 2020 г., пятніца. Прайшло чацьвёра сутак пасьля завяршэньня “выбараў” у Беларусі, ідуць пятыя. Ужо адбыліся дастаткова шматлюдныя пратэсты з новымі варыянтамі паводзін пратэстоўцаў, якіх раней не было (у прыватнасьці, былі напады на АМАПаўцаў). Ужо вядома пра затрыманьне тысяч людзей па ўсёй Беларусі, пра першыя сьмяротныя ахвяры (у аднаго маладзёна, па афіцыйных зьвестках, “у руках выбухнула самаробная граната”, другі сканаў у шпіталі пасьля “знаходжаньня ў міліцэйскім пастарунку”). Паступілі першыя зьвесткі пра пачатак страйкаў на прадпрыемствах… Многія, хто ўчора стаяў уздоўж дарог па ўсёй Беларусі (у т.л. у нашай Гародні), знаходзіліся ў эйфарыі. Мы палітычна нашмат больш дасьведчаныя ад абсалютнай большасьці пратэстоўцаў, таму думаем пра тое, што на самай справе адбываецца, і што будзе пасьля гэтых забурэньняў. Паколькі ўжо сёньня стала дастаткова верагодным, што Лу-ка наўрад ці надоўга захавае сваю ўладу, ключавое пытаньне гучыць так: хто скарыстаецца з гэтага змаганьня беларусаў за свабоду? Ці можа галоўным выгадаатрымальнікам аказацца расейская імперыякратыя? Альбо глабалісцкая фін.алігархія? А, можа, гэтыя соцыяпаразітныя сілы дамовіліся паміж сабой і ўжо падзялілі нашу зямлю, уладу і ўласнасьць на ёй? Сёньняшні матэрыял мы склалі з выказваньняў вядомых людзей, якія хаця б трохі закраналі адзначанае пытаньне (для наступных нашых высноў пра іх і для гісторыі).

1.

Першым, на кім прапануем затрымаць увагу (для затраўкі), стаў адкрыты прадстаўнік лукашэнкаўска-цяперскага афіцыёзу небезьвядомы Аляксей Дзермант. Ён даў інтэрвю пра сітуацыю ў Беларусі аднаму з расейскіх праімперскіх каналаў (назва інтэрвю: “Навіны зь Менску. Майдан не прайшоў”; выстаўлены 13 жніўня; гл. тут – https://www.youtube.com/watch?v=iGdSpmFEAvM).

Падаем некаторыя выказваньні сп. Дзерманта.

Час 2:00 – “быў станоўчы эфект ад адключэньня мэсенджараў”;

4:00 – “з забастоўкамі ў іх не атрымалася”;

7:10 – “у Менску Майдан не прайшоў таму, што ў беларускіх элітаў няма расколу”;

10:20-12:20 – “дзеяньнямі пратэстоўцаў і баевікоў кіравалі людзі з Захаду (Польшча, Літва, грошы з ЗША), … але не афіцыйная Расея. Адзінае, што былі некаторыя людзі ад Хадаркоўскага” (вагнераўцы ці хто?! – рэд.);

13:00 – “усе прадпрыемтвы працавалі, пра спыненьне прадпрыемстваў – гэта фэйкі”;

16:00 – “да гэтых падзей нельга было нацыяналістам даваць магчымасьць накідаць сваю павестку ўладам (нельга было спыняць этнацыд? – рэд.); у ідэалогіі (афіцыйнай – рэд.) была слабіна”;

19:00 – “на большасьці ўчасткаў была агаламшальная перамога Лу-кі; апаненты ўлады проста паверылі, што ў іх большасьць, а на самай справе Лу-ка ня хоча выводзіць на вуліцы сваіх прыхільнікаў, каб не дапусьціць сутыкненьня дзьвюх супрацьлеглых сіл, і сітуацыя яшчэ не такая кепская”;

21:30 – “нас (прыхільнікаў Лу-кі) большасьць, і гэта трэба паказаць, калі сітуацыя некалькі супакоіцца”;

22:10 – “у гэтыя дні Лу-ка займаўся гаспадарчымі справамі і гэта верна…”;

24:40 – “на пратэсты выходзіць крэатыўны клас, а таксама крымінальнікі, фанаты, анархісты; рабочыя практычна не выходзяць”;

26:00-29:00 – “для нармальнай моладзі ў Беларусі створаны ўсе ўмовы; на вуліцы выходзіць тая моладзь, якая жадае “зьмяніць дэкарацыі””;

29:20 – “дзяржаўная пазіцыя ў новых СМІ (у сеціве) была падана слабавата” (Сьвятлана Апалонава: “не хапала прабеларускіх патрыятычных тэлеграм-каналаў з альтернатыўным пунктам гледжаньня”);

30:40 – “Кітай прапануе карыснае супрацоўніцтва, а Расея ўвесь час спрачаецца, хто каму больш вінны”;

33:00 – “насьпелі разумныя рэформы; людзям трэба паказаць, што будзе пераход у новую сітуацыю; трэба пачаць з палітычных рэформ”.

36:00 – (С.Апалонава: у Расеі палітычная паляна выпалена, а як ў Беларусі?) – Дзярмант: “У нас таксама…; пераемнік пакуль хаваецца, але гэта ня Коля”.

2.

Вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=AyXxjCA2AbU – можна паглядзець, якую пазіцыю па цікавым для нас пытаньні выказаў яшчэ 10 жніўня іншы чалавек – добра вядомы чытачам нашага сайта былы паплечнік Пуціна, а цяпер яго апанент Андрэй Іларыёнаў. Ён адмыслова прыляцеў з ЗША ў Кіеў, каб праз інфа-рэсурсы Гардона зрабіць экстранную заяву.

Час 0:30 – “Лу-ка прайграў гэтыя выбары; прычым, прайграў з разгромным лікам; пра гэта кажуць экзіт-полы – Ціханоўская набрала ў 5-6 разоў больш, чым Лу-ка”;

1:20 – “пытаньне пра тое, хто перамог на гэтых выбарах, закрытае: прайграў Лу-ка, перамагла – Ціханоўская; і Лу-ка мусіць сысьці”;

1:30 – “хаця выбары былі несправядлівымі, нячэснымі”;

3:20 – “і Лу-ка сыдзе; пытаньне толькі ў тым, ён сыдзе як Кадафі, Чаўшэску ці якім-небудзь іншым чынам?”;

4:10 – “Лу-ка мусіць перадаць уладу Ціханоўскай”;

5:30 – “сталая рада Форуму свабоднай Расеі падрыхтавала зварот да ўсіх урадаў і парламентаў Сьвету з заклікам не марудзячы прызнаць Ціханоўскую пераможцай”;

8:30 – (Гардон: а хто будзе стаяць на мяжы Украіны і Беларусі пасьля сыходу Лу-кі? Беларускія памежнікі і войскі ці расейскія? У гэтым сэнсе Ціханоўская будзе лепш для Украіны?);

9:20 – “пагроза ўварваньня з Расеі ў Беларусь зьяўляецца абсалютна рэальнай; можа быць захоплена ўся Беларусь; задача для грамадзянскай супольнасьці [у ліберастаў, як бачыце, народу, як этнасу, няма, ёсьць абстракцыя – “грамадзянская супольнасьць”  – Рэд.] у Беларусі заўсёды была двайной – стварэньне свабоднай дэмакратычнай дзяржавы і забеспячэньне яе незалежнасьці ад усходняга суседа; але сёньня, калі мы ведаем вынікі волевыяўленьня беларусаў, другая задача, якой бы небясьпечнай яна не была, становіцца… другой; але першы крок такі: Лу-ка мусіць сысьці [захаваньне незалежнасьці Беларусі – гэта базавая ўмова, яна ніколі ня можа быць другой ці другаснай! Усе іншыя задачы адмяняюцца, калі яна ня можа быць выканана! – Рэд.]”;

13:20 – “Пуцін адным зь першых павіншаваў Лу-ку зь перамогай; ён яго ня любіць, але падтрымліваць будзе”;

15:20 – “калі беларускі народ зробіць памылку што да чарговага прэзідэнта, ён яе сам і будзе выпраўляць, і ніхто ўмешвацца ў гэта не павінен”;

15:40 – (Гардон: калі Лу-ка ня справіцца з супрацівам, ці ёсьць небясьпека, што Пуцін увядзе войскі?);

15:45 – “няма; цяпер не…; такая небясьпека была яшчэ 10-15 дзён таму, але цяпер бачна, што гэты момант прайшоў; цяпер галоўнае пытаньне ў тым, каб выбар беларускага народу быў падтрыманы ўсёй міжнароднай супольнасьцю”;

17:00 – (Гардон: пасьля Майдана, які я падтрымліваў, сацыяльна-эканамічная сітуацыя ва Украіне істотна пагоршылася, страчана частка тэрыторыі, 14.000 чалавек загінула…; пытаньне: што лепш – застацца зь Януковічам ці мець тое, што цяпер?);

19:00 – “Чэрчыль казаў: “дэмакратыя – горшая сістэма кіраваньня…, калі не лічыць усіх іншых”. Україна сёньня – гэта краіна зь вялікай колькасьцю праблем, але гэта свабодная краіна, дзе людзі самі вучацца абіраць добрых кіраўнікоў”;

22:00 – “у Беларусі дыктатура, дзе нармальныя журналісты працаваць ня могуць”;

23:30 – (Гардон: калі б у 2014-м прэзідэнтам Украіны быў бы Лу-ка, ён не аддаў бы Крым);

24:50 – “у Беларусі ў бліжэйшыя дні будзе працягвацца супрацьстаяньне, будуць маніфестацыі з новымі формамі пратэсту, але беларусы больш не пагодзяцца на ўладу Лу-кі і той усё-роўна сыдзе – праз дні, тыдні ці месяц”;

27:00 – “нешта вельмі важнае зламалася і ў расейскім рэжыме…; прыйдзе час – сыдзе і Пуцін”.

3.

Трэці выступоўца – таксама добра вядомы нашым чытачам украінскі палітычны дзеяч і дыпламат Раман Бяссьмертны. Яго папярэджаньне ад 12 жніўня  гл. тут –  https://www.youtube.com/watch?v=tMhWFBGVduA .

Час 0:30 – “не беларусы кіруюць цяперашняй сітуацыяй, цяперашняй сітуацыяй у Беларусі кіруюць з Крамля!

0:50 – “тое праўда, што расейскі сьпецназ выкарыстоўваўся ў здушэньні пратэстоўцаў; фактычна Крэмль вядзе сёньня вайну супраць сувярэннай дзяржавы”;

1:20 – “Лу-ка ніколі ня быў патрыётам Беларусі; ён – нікчомны чалавек і рука Крамля”;

1:50 – “трэба неадкладна ініцыяваць разгляд сітуацыі ў Беларусі на Радзе бясьпекі ААН, на ўзроўні АБСЕ, у Радзе Еўропы”;

4:20 – “Украіне трэба неадкладна зьмяніць міграцыйную палітыку што да Беларусі, рэгуляваць міграцыйныя працэсы праз 12 пераходаў на мяжы, бо цяпер кардон зачынены”;

5:30 – “Еўропе трэба заняць палітычную пазіцыю што да Беларусі, каб спыніць наступную (запланаваную) агрэсію Крамля, які будзе гатовы анэксаваць Беларусь”;

6:00 – “нелегітымнасьць Лу-кі ўжо даведзена – ня могуць так пратэставаць супраць чалавека, “які набраў 80% галасоў””;

6:20 – “у Беларусі 26 гадоў няма выбараў; гэта ня выбары – а толькі дэманстрацыя лаяльнасьці да Лу-кі тых, хто ўваходзіць у выбарчыя камісіі; датэрміновае галасаваньне (40% у гэтых “выбарах”) даўным даўно забаронена АБСЕ;

7:00 – “Еўропа мусіць заняць жорсткую пазіцыю што да Лу-кі, але і да… Крамля, бо заход Расеі ў Беларусь – гэта пачатак кантынентальнай вайны! Пасьля гэтага абрынуцца Балтыйскія краіны і затым Україна!

7:40 – “сёньня мова ідзе ня толькі пра захаваньне незалежнасьці Беларусі ці пра дабрабыт беларусаў, а пра бясьпеку на еўразійскім кантыненце”.

[нагадаем, менавіта беларускія патрыёты яшчэ ў 2015-м годзе прапанавалі сябрам Альянсу балта-чарнаморскіх нацый, створанаму ў Кіеве яшчэ ў 2014-м, правесьці канферэнцыю пад назвай “Праблемы бясьпекі ў геаграфічным цэнтры Еўропы”; вынік вы ведаеце на прыкладзе рэакцыі баранаў на новыя вароты. – Рэд.]

4.

Чацьвёрты чалавек, якога мы раім паслухаць, гэта былы кандыдат у прэзідэнты Балгарыі і адначасна адэпт “руского міра” ды “вялікай Расеі”  (пра гэта мы вас адмыслова папярэджваем) Пламен Паскаў. Вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=wjTfzYtnft4 – знаходзіцца яго інтэрвю ад 13 жніўня г.г. студыі “Рубеж” пад назвай “Хто заказаў і аплаціў пераварот у Беларусі”.

Падаем галоўныя выказваньні сп. Паскава.

Час 2:20 – “канал “Нехта” ў Беларусі – аналаг “Эха Масквы” (ліберальнага – рэд.) ў Расеі”;

2:50 – “былі сьпецыяльныя людзі, якія кідалі камяні ў міліцыянтаў, але гэта ў кадр не трапляла…”;

4:50 – “дзейнасьць пратэстоўцаў была па метадычцы Шарпа”;

5:10 – “патрыятычных і левых блогераў Расеі расейскія памежнікі ў Менск… не пусьцілі”;

9:20 – “у Беларусі пратэстоўцы ня ведаюць, што будзе пасьля таго, як будзе зрынуты Лу-ка”;

9:30 – “на Захадзе сумленнымі прызнаюцца толькі тыя выбары, якія выйграюцца лібераламі-прыватызатарамі – тымі, хто ў Беларусі павінен зьнішчыць усю прамысловасьць”;

10:10 – “Лу-цэ цяпер даводзілася займацца кругавой абаронай ад амерыканскай агентуры ў Польшчы, ад амерыканскай зброі ў краінах Балтыі, ад баевікоў з Украіны. Акрамя таго, злапалі 33 з 200 баевікоў-вагнераўцаў (з Расеі), якія ня ведалі, навошта прыехалі ў Беларусь. Яны ад Прыгожына, які вядома ад каго…”;

13:50 – “Расея ня толькі зьбіралася зьдзейсьніць дзяржаўны пераварот у Беларусі, але там падключыліся расейскія ліберальныя медыі, у т.л. “Эха Масквы” (а яно на ўтрыманьні “Газпраму” – гэта “скрэпы”); такім чынам, на баку супраць Лу-кі ўключыліся палітычныя, адміністратыўныя, вайсковыя, медыйныя й інстытуцыйныя рэсурсы Расеі”;

14:35 – “Ціханоўская ўцякла ў Літву, у НАТАўскі лагер; яшчэ адна – у Маскву, лёгка пераадолеўшы мяжу”.

15:10 – “у Газпраму, Раснафты і Дзерыпаскі (Русал) эканамічная сітуацыя трагічная. Апошні – неаб’яўлены банкрот. Страціў свае актывы і цяпер зьяўляецца ўсяго толькі наёмным мэнэджэрам – выконвае загады новага гаспадара Русала”.

15:50 – “у Газпраму зарубілі ўсе вялікія праекты, якія з’елі дзясяткі мільярдаў крэдытных даляраў. На Захадзе закладзена ўся іх маёмасьць. Лонданскія банкіры ў любы момант могуць забраць усе актывы Газпраму. І гэта яны загадалі Мілеру выканаць пэўныя справы ў Беларусі за ўласны кошт. У іншым выпадку “мы – лонданскія банкіры – забярэм Газпрам без анэстэзіі”. Таму, як бы вы ня ставіліся да Лу-кі, вы цяпер робіце вам загаданае, а як вы будзеце потым апраўдвацца перад вашымі людзьмі, нас не датычыць”.

18:10 – “таму Бабарыка з Газпрамбанка, а іншае – Вагнер, СМІ і г.д. – ад іншых”;

18:30 – “Саюзная дзяржава” для Лу-кі ня менш варожая, чым усе іншыя. І ніякіх саюзьнікаў ён сёньня знайсьці ня можа…”;

19:00 – “калі Лу-ка пратрымаецца да канца года і ў Белым доме застанецца Трамп, тады магчыма, што вясной 2021 года можа адбыцца істотнае перафарматаваньне палітычнай прасторы ў геаграфічным цэнтры Еўропы – у Беларусі, ва Украіне, на Расеі; магчыма, што самы маленькі стане самым вялікім…; хаця я магу і памыляцца”;

20:20 – “з аднаго боку можна сказаць, што Расея рыхтавала дзяржпераварот у Беларусі, зь іншага – толькі расейскі нафта-газавы канцэрн, які дзейнічаў пад вонкавым ціскам, па загадзе (з Лондана?)”.

=

Ад рэдакцыі:

Калі скласьці рэйтынг з выкладзеных пазіцый у пасьлядоўнасьці ад найбольш каштоўнай для беларускага народу да найбольш шкоднай, хлусьлівай, дык, на наш погляд, пасьлядоўнасьць будзе такой:

1-е месца: Раман Бяссьмертны (зьвяртаў увагу на найбольш важнае, заклікаў дзейнічаць);

2-е – Пламен Паскаў (на фоне каштоўнейшай інфармацыі пра супрацу імперастаў зь ліберастамі супраць незалежнасьці Беларусі – пра што мы ўвесь час кажам – кантэкстуальна выдаў сябе як прыхільніка Лу-кі);

3-е – Андрэй Іларыёнаў (прызнаў рэальнасьць небясьпекі для незалежнасьці нашай дзяржавы, але пераблытаў найпершае па важнасьці з другім);

4-е – Аляксей Дзермант (у асноўным паўтараў лукашысцкія прапагандыскія догмы).

=

Дадатак.

Сёньня пасьля таго, як быў выстаўлены гэты матэрыял, у нашым Гродна адбыліся грандыёзныя падзеі.

На мітынг на плошчу перад гарвыканкамам выйшлі рабочыя (увечары, пасьля працы). Галоўнымі сярод іх былі працаўнікі хімічнага камбіната “Азот”. Іх падтрымалі рабочыя іншых прадпрыемстваў горада і, натуральна, многія гарадзенцы. Агульная колькасьць удзельнікаў – больш за 20.000 чалавек (некаторыя кажуць пра 30.000).

Па зьвестках, якія паступілі ў рэдакцыю (інфармацыю пра гэтыю падзею імкнуцца замаўчаць, таму мы яе адмыслова і выстаўляем), сярод патрабаваньняў мітынгоўцаў было: вызваленьне раней затрыманых міліцыяй калегаў (удзельнікаў ранейшых пратэстных акцый), адстаўка Лу-кі (https://www.rosbalt.ru/world/2020/08/14/1858738.html) і правядзеньне новых, нармальных выбараў.   

Мы, вядома, падтрымліваем гэтыя патрабаваньні.

Галоўнае, на што раім зьвярнуць увагу ў пытаньні выбараў, настурнае:

– выбары павінны быць такімі, каб канкуравалі паміж сабой ПРАЕКТЫ БУДУЧЫНІ БЕЛАРУСІ (і за імі адказныя за іх людзі), і беларусы спакойна, сьвядома, рацыянальна разбіраючыся ў тым, што ім прапануюць, маглі абіраць лепшы на іх погляд праект;

– выбары не павінны быць канкурэнцыяй ні грошай, ні эмацыйных PR-тэхналогій;

– выбары павінны адбыцца без уплыву Крамля.    

 

 

 

 

28 каментарыяў

  1. Мікола))) кажа:

    Сёньня адпусьцілі актораў-вагнэраўцаў, а мітынгоўцы абдымалі АМАП. Таварыш мінак, і іншыя асобы , расказваў пра “супрацьстаяньне” Лукі і ВВХ, пра тое, як Лука ўмацоўвае беларускую нацыянальную самасьвядомасьць і ідэалёгію, дзяржаўныя інстытуты і структуры. Ці нейкія іншыя паважаныя асобы, якія расказвалі, што сюды маскавіты прыяжджаюць, каб стварыць касьцяк мітынгаў за Ціханоўскага.
    Масавае выкарыстоўваньне беларускіх сымбаляў у наяўнасьці. Гучаць беларускія лёзунгі.
    У наяўнасьці зьвесткі пра ўмяшаньне Расеі: аэрапорты і г.д.
    Калі Лука закліча сюды расейскае войска, паважаны спадар мінак ды іншыя пашанотныя асобы таксама раскажа, што такім чынам ён выяўляе патрыятычную пазыцыю.

  2. Яўген Мурашка кажа:

    Беларусы!
    11 траўня 2020г. мы, прыхільнікі незалежнасьці беларускай нацыі, для якіх незалежнасьць, гонар і годнасьць, не пусты гук, пачалі секчы трохгаловага змея.
    Нам удалося яго спыніць, зблытаць усе планы.
    Мы выйгралі бойку, але вайна працягваецца.
    У войнах перамагаюць не арміі а еднасьць і самаахвярнасьць нацыі
    Падзеі апошняга часу, паказалі, што адбылося абуджэньне беларускай нацыі, згуртаваньне грамадства у абароне свайго гонару і годнасьці. І гэта, не дзякуючы “лубянскім казачкам” (Ціханоўскіх, Бабарыкі, Цапкалаў, нейкай залётнай Калеснікавай), а насуперак іх планаў. Грамадства стамілася жыць у прыгнечанным стане, нацыя не жадае быць закладнікам ні чыіх асабістых амбіцый і інтарэсаў. Але ад жаданьня свабоды і незалежнасьці да іх атрыманьня, неабходна прайсьці далёкі і не просты шлях змаганьня. Той шлях, якім ідзе украінскі народ. Іх самаахвярнае змаганьне павіна быць для нас прыкладам і вытокам ведаў. 7 гадоў украінскі народ змагаецца за сваю годнасьць і гонар, 7 гадоў нацыя губляе сваіх лепшых сыноў і дачок. Такая доўгатэрміновая вайна Расеі супраць Украіны, сьведчыць толькі аб адным, расейскія імперцы не збіраюцца адмаўляцца ад сваіх крывавых амбіцый. Яны спыняцца толькі тады, калі украінцы закапаюць у сваёй зямлі, апошняга расейскага акупанта.
    Я не ведаю планаў Крамля, яго ганеральнага штаба, ФСБ і ГРУ. Я бачу толькі адно, Расея рыхтуе Беларусі долю Украіны. А ці гатова беларускае грамадства да такога развіцьця падзей? Безумоўна – не. Пакуль я бачу пустапарожнюю эйфарыю, цялячыя візгі, святочны настрой. Што святкуем? Гэта ужо было у 2010, калі Саньнікаў верашчаў – “Рэжым пал!” Так і цяпер Яшчэ не зрынулі уладу а ужо спяваеце песні. Вы толькі загналі Лукашэнку у кут, а у гэтым стане драпежнік вельмі небяспечны. Ён ужо гэта паказаў, што будзе бараніць сваю асабістую уладу да апошняга. І каб уратаваць сваю скуру ён можа паклікаць на дапамогу нашага патэнцыяльнага ворага – Расею. Вы гатовы да такога разгортваньня падзей? Чым вы сустрэнеце “іхтамнетаў”, ланцугамі салідарнасьці, плакатамі, сьцягамі, кветкамі, “Магутным Божа”. Іх патрэбна сустракаць згуртаваннымі самаахвярнымі сотнямі, тысячамі, здольнымі знішчыць любога акупанта. Іх, тэрмінова патрэбна арганізоўваць па месцу жыхарства (самаабарона), працы, навучаньня.Узбройваць усялякімі падручнымі сродкамі, фарміраваць перасоўныя групы медычнай дапамогі, назапашваць медыкаменты і інш неабходнае. Атрады “самаабароны” неабходна фарміраваць па прыкмеце землячаства (жыхароў аднаго раёна, мясцовасьці, месца працы ну і т.д.) каб выключыць узнікненьне “цітушак” І яшчэ усімі атрадамі павіны кіраваць асобы з вайсковым досьведам. Таму звяртаюся да тых, хто удзельнічаў у дурным флэшмобе ( па адмаўленьню ад сваёй вайсковай формы) пагулялі у “патрыятызм” і будзе. Знайдзіце сваю форму, нашыйце на яе Пагоню і займіцеся годнай і неабходнай справай. Збірайце адзінкі самаабароны, навучыце іх, перадайце ім свой досьвед. Для каардынацыі дзеяньняў атрадаў, неабходна устойлівая сувязь, мабільнасьць, выведка, наяўнасьць, усялякага віда транспарта, для хуткага перасоўваньня, блакіроўкі шляхоў зносін ну і т.д. Неабходна тэрмінова правесьці перамовы з адміністраыяй вобласьцей, гарадоў, унутранных спраў, на прадмет атрыманьня (у выпадку неабходнасьці) зброі. І не лезьце з сваім саплямі “Армія з народам” Растлумачце ім што унас адна зямля, і адзін патэнцыялны вораг за Усходняй мяжой. Я не адмысловец у гэтай сферы, таму і разважаю як дылетант. Але лічу, што грамадства павіна рыхтавацца да любога разьвіцьця падзей. Беларусь павінна пераўтварыцца у цытадэль, каб паказаць патэнцыяльнаму ворагу, што беларускі народ на понт не возьмеш. А тых хто будзе разводзіць дэмагогію пра усялякія выбары, дэмакратыю, памяркоўнасьць, “мір ва усім міры”, мітулем пад зад каленам. І хопіць бесплённа шастаць па вуліцам. Жадаеш міра – рыхтуйся да вайны.
    https://www.facebook.com/photo?fbid=2350591005244201&set=a.1391292774507367

    • Siarhiej кажа:

      Шаноўны Сп. Мурашка! Рэагую на некаторыя вашы словы.
      “Расея рыхтуе Беларусі долю Украіны” – Не Украіны, а ДНР-ЛНР. А доля-перспектыва ўсёй Украіны пакуль лепшая чым наша.
      “Падзеі апошняга часу, паказалі, што адбылося абуджэньне беларускай нацыі, згуртаваньне грамадства у абароне свайго гонару і годнасьці.” / “І хопіць бесплённа шастаць па вуліцам.” – Ці не здаецца вам, што тут вы супярэчыце самі сабе?
      “У войнах перамагаюць не арміі а еднасьць і самаахвярнасьць нацыі” – Я б дадаў і грошы.

      • Яўген Мурашка кажа:

        “…хопіць бесплённа шастаць па вуліцам…”
        Так, неча бесплёна шастаць. Неабходна шыхтвацца і гуртаваца, каб быць баявой адзінкай а не статкам з кветкамі і плакатамі, супраць узброеннага ворага

        • Siarhiej кажа:

          Калі “бесплённа шастаюць” тысячы, дык дзесяткі тысяч, а потым і сотні тысяч таксама пачынаюць “бесплённа шастаць” з БЧБ сцягамі і плакатамі “сыходзь” ці “уході” (ёсць такая тэхналогія), а гэта ўжо амбец рэжыму і крысы-прыкарытнікі пачынаюць разбягацца.

        • Siarhiej кажа:

          А ўзброены вораг, некалькі тысяч ОМОН, могуць атрымаць узброены супраціў ад сотні тысяч. Зброі, у прынцыпе, хапае і раздаць насельніцтву можна за некалькі гадзін. Беларускія вайскоўцы, звычайныя хлопцы, не паедуць давіць танкамі сваякоў.

  3. Павел Бич кажа:

    Тое што вайскоўцы (дакладней афіцэрства) пакуль не перайшло на бок пратэстоўцаў сведчыць аб іх глыбокай русіфікацыі. Тое што астатнія могуць вывесці за дужкі ў сваёй свядомасці, ваўскоўцы не могуць. Для іх гісторыя і гісторыя войнаў галоўны прадмет. і яны іх ведаюць па расейскім трактоўкам. – Сувораў які рабіў “гераічныя” пераходы па леднікам Альп,таму што баяўся спусціцца ў даліны где яго чакаў Напалеон і які быў галоўным карнікам на нашых землях;, Кутузаў які праіграў і Аустэрліц і Барадзіно. У расейцаў яны трактуюцца як вялікія паўкаводцы, І усё гэта грунтуецца на ідэалогеме што мы амаль што рускія (толькі белые) і уж дакладна – славяне, і усё, ўсё Нашым даёцца ў расейскай трактоўцы. І вось рэзульат – пратэсты могуць задушыць свае ж вайскоўцы..

  4. Яўген кажа:

    вагончык “Беларусь” пастаўлены апошнімі падзеямі, часткаю радаснымі (расчапілі пальцы на горле), — апошнімі падзеямі наш вагончык пастаўлены на рэйкі “В Россию”. Бо занадта многа ў гэтых азьвяронкаў на азадку. Арганізоўвацца, біць па пальцах неадкладна. Быў адзін у Беларусі генерал сапраўдны, аднак ён пад зямлёй. Але а ну праявяцца разумныя, каб таксама ўрэзаць па пальцах. Зробяць яны “Лукашэску” — шмат каму ў Беларусі то хай сабе. Нават жонку чапаць няма патрэбы, бо яе няма. Абы падварыянтам б) не здалі ў Расею. З іншага боку, каму карціць здаць “все таранты в Россию”, — бо і яны чытаюць гэты сайт, — Беларусь відавочна ператварылася для Расіі ў Чэхаславакію ўзору 1968 года, і верагодна, што за здраду з імі расплацяцца яшчэ пры іхнім жыцці. dixi

  5. Siarhiej кажа:

    “хто скарыстаецца з гэтага змаганьня беларусаў за свабоду?” Каб адказаць на гэта сапраўды ключавое пытанне у нас саміх дастаткова інфы і можна не карыстацца “выказваньнямі вядомых людзей”. Спачуваю Рэдакцыі, што ёй прышлося калупацца у дзярме Дзерманта. А вось балгарын слушна заўважыў, што дзеі Абнулённага нанеслі вялікую шкоду газпромаўскім ды розным дерыпаскам.
    У гэтай гульне некалькіх гульцоў на беларускім полі (Крэмль, Газпром, 3% з сілавікамі, Еўразвяз, БНПС, Кітай, ЗША і, нават, нейкія лібералы-прыватызатары якія знішчаць усю прамысловасць), мы (БНПС) мусім быць актыўнымі у змаганні за свабоду, што і бачна па БЧБ сцягах сярод пратэстоўцаў. Трэба скарыстацца рэсурсамі Еўразвязу, патрабаваць каб далі гэтыя рэсурсы, і фармаваць самаабарону ў кожным раёне, збіраць і рыхтаваць кадры, падтрымліваць абуджэнне, якое можа стаць наступным этапам Адраджэння.
    Дакладнага адказу на Пытанне няма. Але што рабіць каб вынік быў на карысць этнасу зразумела: валіць дыктатуру, не пускаць сюды Крэмль, паспрабаваць узначаліць рух.

  6. мінак кажа:

    Быў у нядзелю на мітынгі прэзідэнта на плошчы Незалежнасьці, паслухаў. Потым пагаварыў з адным-двума прысутных. Жанчына-пенсіянерка з Салігорска была ў роспачы: ”– Што будзе? Мы ж можам зваліцца ў такую яму, што потым ніколі не вылезем з яе…” Пражытая ёй жыццё і досьвед сведчылі, што можа быць вельмі кепска.
    З русафілам памяркоўна спрабаваў знайсьці кансенсус, але ўрэшце, калі ён выказаў абурэнне прысутнасьцю беларускай мовы ў дзяржаве, я не вытрымаў, абвінваціў яго ў імперскасьці і разбурэнні дружбы савецкіх народаў.
    Затым павалокся на мітынг каля Стэлы, там было тысяч 100 не менш. Хадзіў, слухаў, пытаўся, гаварыў. Прыгожыя, мілыя маладыя людзі, прыемныя жанчыны і прыгажуні. Усе ў эйфарыі, узнёслыя, усхваляваныя. Нарэшце і яны ”зверглі дыктатара”, дамагліся свабоды. Якое салодкае слова ”свабода”, як яно ап’яняе і ўзвышае.
    Я пытаўся: ”–Якіх вы чакаеце перамен? Якая ў вас праграма? Ці не баіцеся вы страціць суверынітэт? У вас ёсьць лідэр? партыя? рух? праграма?” Ніхто, нічога не ведаў і не імкнуўся ведаць. ”Там бачна будзе!” Электарат, як заўсёды шукаў некага, хто будзе кіраваць, а калі ён будзе нягэглы, тады электарат скіне яго і выбярэ чарговага нягэглага ”сантэхніка Васю.”
    У 1987-93г. было гэтаксама. Я тады таксама хадзіў па мітынгах, слухаў і сам агучваў розныя рэвалюцыйныя думкі. Улада валялася на зямле. Да майго знаёмага прадпрымальніка А. ( ён атрымліваў даходу тады каля 2000 даляраў у месяц. 1995-97 гады) прыехалі бандыты: ” Плаці грошы за сваё вуха.” А. пачаў узбухаць: ”Хто такія? Пайшлі нафік! Зараз вызаву міліцыю!” Бандыт схапіў А. за вуха і прыціснуў да стала. Выняў нож і зазначыў: ” Вуха мы табе аддадзім на памяць.” Карацей мой сябар А. заплаціў грошы і потым плаціў дань рэгулярна бандзюкам, покулі іх не разагнаў АГ.
    …Пасля мітынга я прыехаў дадому ў вялікай ”тоске-кручыне”. Пачаў гартаць гісторыю Беларусі. 1772 года Аўстрыя, Прусія і Расія пад пагрозай вайны сабралі сойм Рэчы Паспалітай і прымусілі падпісаць дамову аб Першым раздзеле Рэчы Паспалітай. Палову ВКЛ(Беларусі) адыйшлі імперскай Расіі. Толькі Тадэвуш Рэйтан, Самуіл Корсак з Наваградскага ваяводства і Станіслаў Багушэвіч ад Менскага ваяводства прагаласавалі супраць.
    Тадэвуш Рэйтан лёг у дзвярах залы не выпускаючы дэпутатаў сойму і крычаў: ” Забіце мяне, не забівайце Айчыну”.

    • Мікола))) кажа:

      Сёньня прамаскоўскі дыктатар прывёў войска ў боегатоўнасьць. Зьбіраецца ўблытаць Беларусь у вайну Кітая і Расеі супраць Захаду.

      Мітынгі зьбіраюцца безумоўна разнастайную публіку, але зьбіраючыся гуртам, публіка паціху беларусізуецца, прынамсі больш чым на мітынгах Бесьсьмяротнага палка ці афіцыёзу патриотов Союзного государства.

  7. Павел Бич кажа:

    Шаноўны Мінак. ну якія высновы ты зрабіў? Мне цяжка рухацца і асабліва стаяць. таму вельмі хачу паслухаць жывых назіральнікаў. Ты ўзгадаў што толькі тры шляхцюка былі супраць разделу РП. Гэта выснова што наш народ гніе уже даўно. Так. раз ты пісьменнік.- і увесь час прымушаешь чытаць твае творы ў якіх ёсць быццам бы нейкая ісціна – тады давай тлумачь адкуль і з якога часу мы пачалі гніць.- з самых часоў заснавання ВКЛ (і тады можна шукаць прычыну ў супрацьстаянні праваслаўья і каталіцтва) , з часоў хайруса з Польшчай (і тады хаця палякі нас абаранілі ад маскалёў, але накінулі сваю культуру і мову Вярхам), з часоў пачатку 20 ст. калі адраджэнцы прынялі назву “беларусы”, якая па версіі Кацярыны прывязала нас на века к Расеі і плодзіць такіх як Лукашенка ў вялікай колькасці…Давай сп Мінак выказвайся..

  8. Павел Бич кажа:

    А штоб сказаў аб нашай патавай сітуацыі постмодерніст? Ён бы сказаў што мы жывём ў гіперреальнасці ў якой пануюць знакі іреальнасці замест реальнасці, якая існавала пры мадерне і пагатоў яшчэ раней. Сэнс знакавай реальнасці гэта гульня знакаў без усялякага сэнсу . безконцыя узаемныя перастаноўкі і падстаноўкі. Усе праблемы становяцца невырашальнымі. П. Усаў называе гэта тупіковай сітуацыяў. Але ёсць сферы жыцця куды Знакі яшчэ не праніклі – гэта Нацыянальнае і Рэлігійнае. Другое у нас не працуе таму што у нас няма пануюай Веры (як напрыклад і палякаў. ці ліетувяяў) на базе якой можна было б салідараваь людзей і дамагчыся перамогі. Застаецца Нацыянальнае. Я ў апошнія гады не верыў што на базе беларускасці можна выхаваць Нацыянальнае. Але нагласць рэжыма аказалася столь вялікай што людзі з-за адсутнасці лепшага ухапіліся за беларускасць (скурай адчуваюць где хлусіць і фальшывіць немагчыма). Аказалася што улада супраць яе і таму душыла старую апазіцыю і дапусціла панаванне расейшчыны. Мы сталі калоніяў Расеі ў яе новай форме. Інакш кажучы. у нас на чарзе нацыянальна-вызвольнае паўстанне. ці інакш кажучы, мы жывем пад акупацыяй. Даказаў каланіяльнага стану безліч. але тыя хто цяпер вядзе рэй іх не бачаць. Так моцна яны асіміляваныя. Тады усіх прыхільнікаў рэжыма Лукі трэба аценьваць як калабарантаў у часы вайны. А на вайне гульні Знакаў не бывае. Вось калі б апазіцыя прыняла такую трактоўку падзей не было б тупікоў аб якіх узгадаў сп. Усаў. Я не буду узгадваць як перавесці барацьбу на прапанованы шлях – здаецца позна. Будзем тупа назіраць за гульнёй апазіцыі і улады. Баюся што яна скончыцца з вынікам 0:0.

    • Павел Бич кажа:

      Мой гэта камент быў напісаны на камент сп. Усава пра тупік у якім апынуліся і апазіцыі і рэжым. і там ён быў да места. Але ён так і не з’явіўся на патребным месцы. Відаць ў Рэдакцыі ФБ (на агульна старонцы) не могуць паставіць на друк тое што паказвае іх непісменнасць. Агульначалавечная хвароба. асабліва ў Беларусі. Чаму і пала ВКЛ. Пыха. старая шляхэцкая пыха. Праўда, некаторыя лічаць што гэта агульнаэўрапейская рыса. Але іншыя пры гэтай хібе існуюць. а мы гінем. Шаноўны Мінак. так з якіх часоў мы сталі гаўном? Адказвай,. ты ж пісьменнік і настойліва ужо гадоў 20 рэкамендуешь чытаць твае творы, быццам бы там ты даўно адшукаў адказы на усе пытанні.

  9. Siarhiej кажа:

    ” …усіх прыхільнікаў рэжыма Лукі трэба аценьваць як калабарантаў…” – слушны падыход!
    Але давайце не муціць розум рознымі невазначанымі тэрмінамі: постіадэрніст, мадэрністы, гіперрэальнасць, знакавая рэальнасць … Рэальнасць у тым што мы жывем ва ўмовах 3-й прамысловай інфармацыйнай “рэвалюцыі” і хуткіх (экспанентных) зменаў. УСЕ МОГУЦЬ ВЕДАЦЬ АМАЛЬ УСЁ. Цётка з палескай вёскі, калі зацікавіцца і мае розум, можа мець амаль такую самую інфу як прэзідэнт ці міліярдэр і зрабіць выгадны для сябе выбар.

  10. Siarhiej кажа:

    Усё дастаткова проста: Банда 3% захапіла Беларусь з усімі яе рэсурсамі (сотні міл’ярдаў USD) і жыхарамі. Трэба банду “ГЕЦЬ !”, а далей выбары і пакрокавае развіццё.

    • Мікола))) кажа:

      Трэба дадаць яшчэ ПРАМАСКОЎСКАЯ банда. Па сваім генэзісе, сутнасьці, і выніках дзейнасьці гэта і вонкава і нутрана ПРАМАСКОЎСКАЯ. Усе гэтыя дзіцячыя (сужэнскія сваркі) абодвух чалавек – ня больш як сваркі двух чыноўнікаў, двух прадстаўнікоў “рускава міра”.

      • Siarhiej кажа:

        Можна і так сказаць – прамаскоўская ці, нават, ардынская. Можна сказаць – два крымінальных паханата – вялікі і маленькі. Па сутнасьці кагэбіская, сілавая. Як вынік цывілізацыйны тупік.

  11. Павел Бич кажа:

    Сяргей, так пры чым тут 3-я прамысловая інфармацыйная рэвалюцыя? Усе жывуць ў ёй,.але адны развіваюцца нармалёва. а іншыя як мы кацімся у яму. А тое што цётка з вёскі мае тую самую інфу што і презідент – гэта ужо занадта.

    • Siarhiej кажа:

      У 3-й ПР галоўная “фішка”. Калі цётка карыстаецца youtube, wikipedia, facebook, google, nashaziamlia, belsat, grani, … дык можа мець РЭАЛЬНАЕ ўяўленне пра Свет.
      А з ямы таталітарызму-камунізма мы выскачылі 30 гадоў назад, зараз пры змене пакаленняў напэўна выскачым і з дыктатуры і ўскочым у ліберальную дэмакратыю, якая мае свае праблемы.

  12. Павел Бич кажа:

    Сяргей, ты ужо шмат гадоў спрабуешь тлумачыць палітыку аналогіяй што нас захапіў нейкі бандыцкі крымінал – паханат. Відаць табе здаецца гэта вельмі арыгенальным і гэтым ты пазбегаешь нешта казаць пра ідэалогію рэжімаў Пуціна і Лукі.. Чым ты лепшы за прыхільнікаў тэорыі Змовы. якія таксама пасуцца на гэтым сайце?. Тыя прыдумваюць шматпаверхоўныя канструкцыі якія мала што кажуць пра нашыя канкрэтныя справы.

    • Siarhiej кажа:

      У мазгах Пу і Лу няма ідэалогіі, ёсць жывёльныя інстынкты – любымі сродкамі трымаць уладу і грошы. А іх ідэалогія і прапаганда для ваты. (Праваслаўны) Паханат, гэбізм, … іншыя спрошчаныя тэрміны неабходны для тлумачэння людзям якія не цікавяцца палітыкай, эканомікай …

  13. мінак кажа:

    ”…хто скарыстаецца з гэтага змаганьня беларусаў за свабоду? Ці можа галоўным выгадаатрымальнікам аказацца расейская імперыякратыя? Альбо глабалісцкая фін.алігархія? А, можа, гэтыя соцыяпаразітныя сілы дамовіліся паміж сабой і ўжо падзялілі нашу зямлю, уладу і ўласнасьць на ёй?”

    Амерыканскі псіхолаг Абрам Маслоу ( 1908-1970) стварыў іерархічную тэорыю патрэб і самарэалізацыі. Згодна ёй першая ступень іерархічнай піраміды — гэта фізіялагічные патрэбы: яда, піццё, кісларод.
    Другая: патрэба ў бясьпецы фізічнай і псіхалагічнай.
    Трэцяя: патрэба ў еднасьці, любові, прыналежнасьці да супольнасьці, да народа.
    Чацьвёртая: патрэба ў павазе, удзячнасьці, ухваленні, падтрымцы, кампетэнтнасьці.

    Праўда Лукашэнкі ў тым, што ён вырашыў першую і другую ступень патрэб для людзей.
    Няпраўда ў тым, што ён не вырашыў трэцяю і чацьвёртую ступені патрэб. Гэтыя ягоны зняважлівые выказванні: ”народец”, ”клочок землі”, аголтелая русіфікацыя, непрызнанне нашай гісторыі ВКЛ, зьмена герба і сцяга. Таксама ягоныя бясконцыя маналогі: Я, Я,…. і ”старана пішучая ўладная маўклівая брація…”. Таксама непрафесійна і груба праведзеная выбарная кампанія.
    Праўда народа ў тым, што ён захацеў ”народам звацца”!
    Разам з тым няпраўда народа, што выйшаў на Плошчы ў тым, што ён пайшоў за чужымі вядучымі! Што ён не прапанаваў сваіх лідэраў-прафесіяналаў, такіх як Сідорскі, Румас, Русый, Бураўкін… — гэта значыць прафесіяналаў дзяржаўнага кіравання. Народ, як дзіця згадзіўся аддаць кіраўніцтва дзяржавы ў рукі прастакоў ”сантэхніка Васю” і ”домхазяйку Сьвету”. Дзяржаўным аэробусам павінны быў кіраваць чалавек які ніколі не сядзеў у ”кабіне аэробуса”. А гэта значыць, што народ хутка і незваротна страціць ”другую і першую ступень патрэб”. Ізноў стане парабкам у сваім уласным доме. Мы гэта праходзілі шмат разоў падчас існавання ВКЛ.

  14. Павел Бич кажа:

    Жахліва тое. што – як паведамляюць- замест звольніўшыхся супрацоўнікаў БТ. прыехалі працаваць спецы з Расеі. І гэтыя людзі з шырокай рускай душой могуць і вышыванкі апрануць і крычаць “За Беларусь” і нават пасля некатарага часу нават (пасля задушэння пратэстаў). выходзіць на вуліцы з бчб сцягамі. А нашыя пераселяцца ў Польшчу. Гэта доўгатэрміновыя планы Масквы – зрабіць з Белай Русі Заходне-паўночны край Расеі і асіміляваць нас. Таму я пішу што змагацца трэба толькі за тое што не паддаеца сімуляцыі. А гэта замены назвы Белая Расея. на нешта з прывязкай да ВКЛ і адпаведна замена назвы “беларусы” на нешта адпаведнае на звязаннае з Руссю.

  15. Яўген Мурашка кажа:

    Страйк – гэта моцная зброя
    Апошнім часам, па усёй Беларусі пашыраецца страйкавы рух. На прадпрыёмствах спыняецца праца, высоўваюцца патрабаваньні, працаўнікі выходзяць на вуліцу і становяцца часткай пратэстуючага грамадства. І на гэтым значнасьць страйка зводзіцца да – 0. Бо працоўныя заводаў і фабрык становяцца такімі ж грамадзянамі з кветкамі і плакатамі і ніякім чынам не уплываюць на развіцьцё падзей.
    Таму, каб актыўнасьць працоўных пераўтварылася у моцную зброю, неабходна ведаць наступнае. Страйк, гэта не проста спыненьне працы, гэта той перыяд калі уся улада на прадпрыемстве (ці іншым працоўным калектыве) пераходзіць да прадстаўнікоў працоўных (страйкамаў, незалежных прафсаюзаў ну і т.д.) На увесь перыяд страйку, адміністрацыя адхіляецца ад кіраваньня і усе яе паўнамоцтвы спыняюцца і не належаць да выкананьня.
    Страйк, не азначае, што кінуўшы працу, можна пакінуць прадпрыемства, і лічыць, сябе вольным ад працоўнай дысцыпліны. Можна пайсьці у піўбар, кіно, на мітынг. Пад час страйку для працаўніка нічога не мяяецца. Ён павінен, прыходзіць на працу ( у належны час) і знаходзіцца увесь працоўны час на сваім працоўным месцы, з той толькі разніцай, што не прыступае да працы. Такі падыход я прымяняў пад час страйку на ВА “Гомсельмаш” 26.04.90г. Толькі тады быў іншы час і выклікі былі іншыя
    Што дае такі падыход? Як я ужо казаў, што пад час страйку уся улада на прадпрыемстве пераходзіць да працоўнага калектыву, ці яго прадстаўнікоў. Таму, неабходна абмежаваць (забараніць) уваход на прадпрыемства прадстаўнікоў адміністрацыі (акрамя тых хто далучыўся да страйку) каб прадухіліць іх уздзеяньне на удзельнікаў страйку. Па другое. Наяўнасьць на прадпрыемстве пэўнай колькасьці працоўных дазваляе своечасова рэагаваць на падзеі па-за межамі прадпрыемства. Дае магчымасьць фарміраваньня пэўнай фізічнай сілы і своечасовага іх прымяненьня там дзе яна неабходна. Вельмі важна сталае узаемадзеяньне з іншымі працоўнымі калектывамі і мабільнасьць, дзеля сумесных дзеяньняў у тым ці іншым месцы.
    Калі узнікае неабходнасьць мабілізацыі і прымяненьне дружын у іншым месцы, на прадпрыемстве неабходна пакідаць пэўную колькасьць працоўных дзеля падтрыманьня жызнедзейнасьці і функцыяваньня прадпрыемства, аховы абсталяваньня, і прадухіленьня, усялякага віда правакацый і дыверсій і захопу прадпрыемства штрэйбрэхерамі і сілавымі структурамі. Памятайце, што пад час страйку, працоўны калектыў з’яўляецца не толькі гаспадаром прадпрыемства але і адказным за захаваньне яго працаздольнасьці і жызнедзейнасьці.
    І што істотна, ахоўвайце сваіх лідараў. А каб не паралізаваць дзейнасьць страйкамаў, іх павінна быць некалькі. І яны павіны быць пад аховай сваіх паплечнікаў.
    А гэта прыклад, як не патрэбна пратэстваць. Супарцоўнікі БТ, пакінулі сваі працоўныя месцы, калі ласка, прывезлі расейскіх прапагандыстаў. Цяпер інфармацыйная вайна будзе пашырацца. А ведзь тэлекамеры і мікрафоны маглі бы быць у іхніх руках. Купалаўскі тэатар, пакінуў будынак, цяпер іх саміх туды не пушчаюць. Пакінеце прадпрыемствы і пойдзеце бадзяцца на вуліцы, калі вернецеся вас саміх не пусьцяць праз прахадныя, сустрэўшы аўтаматамі пару дзесяткаў АМПАўцаў ці вайскоўцаў
    Рабочыя служачые, памятайце, гэта вы з’яўляецеся гаспадарамі сваіх прадпрыемстваў, заводаў і шахт. Якім вы аддалі дзесяткіг гадоў свайго жыцьця і здароўя.І не толькі вы а і вашы бацькі і дзе магчыма, будуць працавць вашы дзеці. А адміністрацыя, гэта тыя, каго вы нанялі прафесійна абслугоўваць жызненедзейнасьць гэтых прадпрыемства і гэта вы ім аплочваеце іх паслугі.
    Памятайце – вы гаспадары уласнай зямлі і яе нетраў і сваіх працоўных месц. Вы моцны толькі тады, калі у вашых руках прадпрыемствы, шахты, заводы і з вамі будуць лічыцца.
    Сёньня, ідзе рэйдарскі захоп Беларусі, каб гаспадрамі вашага жыцья сталі усялякія расейскія злодзеі і прайдзісьветы.
    Я.Мурашка
    22.08.20г.
    https://www.svaboda.org/a/30796325.html

  16. Siarhiej кажа:

    Слушныя парады Сп. Мурашкі для прафсаюзаў!

    Вось тут філасофскія развагі Анатоля Чубайса пра Менск, Маскву, ідэалогію:
    http://www.kasparov.ru/material.php?id=5F414F33EEB2B
    Усе проста, ён таксама заклікае да свабоды.

  17. Павел Бич кажа:

    Сп. Астроўскі. давай ужо выстаўляй новый матэрыял.Усе астатнія сайты перапоўнены смеццем,няма чаго чытаць.

  18. Siarhiej кажа:

    БНПС трэці гулец, акрамя 3% і Абнулёнага. Гульня не пайшла па сцэнару вертыкалі ці крамля, нечакана адбылося абуджэнне пад БЧБ сцягам – плён нашай працы. Нам трэба ўзяць бок Ціх і Каард. Рады і, калі 3% сыйдзе, прасунуць сваіх людзей ва ўладу. Калі ж 3% утрымаецца з дапамогай крамля, дык будзе ціхі аншлюс + катастрафічны стан. У той час калі РФ актыўна ўмяшалася ў беларускія справы на баку 3%, Еўразвяз нічога не робіць акрамя крывадушных заяў.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы