Рэдакцыя.
Паколькі набліжаюцца чарговыя выхадныя і многія беларусы пойдуць на вуліцы гарадоў працягваць выказваць свае патрабаваньні ў адрас уладаў, мы прапануем бліжэй пазнаёміцца з тымі, хто ў многім кіруе пратэстнымі акцыямі. Робім гэта таму, што заўсёды выступалі за тое, каб людзі ведалі праўду рэчаіснасьці. Вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=jrOxsjdeccw – знаходзіцца інтэрвю, якое расейскі блогер Дудзь узяў у некаторых прадстаўнікоў каманды “Нехта”. Назва: “NEXTA – галоўнае медыя беларускага пратэсту”.
Каму цікава, ніякіх асаблівых прэтэнзій да хлопцаў і дзяўчат, удзельнікаў гэтага інтэрвю, у нас няма. Дый само інтэрвю ў цэлым дастаткова цікавае і карыснае за выключэньнем пары пытаньняў, якія чамусьці “выпалі” зь яго: а хто канкрэтна з’яўляецца патронам “Нехта”? і што сабе хлопцы ўяўляюць пра тое, што будзе ў Беларусі з эканомікай, зямлёй, мовай, экалогіяй, дэмакратыяй і дэмаграфіяй пасьля таго, як, у т.л. зь іх дарамогай, Лу-ка сыдзе? Карацей, яны сапраўды ўпэўнены, што працуюць на інтарэсы беларускага народу?
На фота Нехта і прэм’ер Польшчы М.Маравецкі.
як выникае з словау нават Пуцина аб вывадзе силавикоу з Беларуси ( и тым больш, папярэдняй инфармацыи) – расийски “СЛЕД” у крывавых падзеях 9=12 жниуня таки быу … а Дудь вельми напорыста працуе на “адбельванне ” расейских куклаводау рэжыму …
“Патронам” нехта яўляецца сам нехта. Чаму бы не прыняць такую гіпотэзу? Што тычыцца іншых пытанняў пра эканоміку, мову, … дык чытайце праграмы еўрапейскіх партый. Напрыклад, была польская партыя “ВальнОсьці” (Свабода) якая потым перафарматавался, але недзе ў 1997 г. я чытаў яе праграму – вельмі разумная, цалкам падышла бы для Беларусі. Пакуль у нас дыктатура, дык абмяркоўваць праграмы ў дэталях безсэнсоўна.
Сяргей. у нас не дыктатура, мы захоплены край. мы калонія.Расеі. Як сталася такое ашуканства? Толькі пры такім становішчы душыцца свая культура, а сілавікі становяцца калабарантамі. а Лука не апошній дыктатар. а халоп Пуціна. Змена вызначэння рэжыма павінна паўплываць на сілавікоў, таму што цень халопства Лукі падае і на іх. Таму яны і не пераходзяць на бок пратэстоўцаў што думаюць што у нас дыктатура. Служыць дыктатуры не пазорна.
« у нас не дыктатура »
Так!
Здаецца, усе прыклады з гісторыі сьведчаць, што неад’ёмнаю ўласьцівасьцю кожнае ДЫКТАТУРЫ ёсьць яе НАЦЫЯНАЛІСТЫЧНАСЦЬ.
НЕнацыяналістычных дыктатураў — не існуе!
Неаспрэчна, што цяперны (лукашэнкаўскі) рэжым у Беларусі ў беларуска-нацыяналістычных памкненьнях не заўважаный. 😉
У Беларусі сёньня — НЕ дыктатура!
“Тое-сёе”…гэта пра што? Неяк неўцямна, хлопцы. Такое адчуваньне, што гэтае “Нехта”. шкодзіць у нашай сытуацыі?
“Тое-сёе” – гэта значыць далёка ня ўсё нават з галоўнага.
Мяне зьдзіўляе, што нібыта разумные нашы людзі паддаюцца чужой прапагандзе!
У нас ёсьць свая дзяржава! Паступова, эвалюцыйным шляхам мы павінны выбудовываць дэмакратычную, нацыянальна сьвядомую беларускамоўную краіну і грамадства. Чаму на даным этапе я за стабільную краіну — таму што яна дазваляе развівацца далей. Сёння, каб моладзь пачала карыстацца ў штодзёнасьці беларускай мовай — гэта быў бы гіганцкі крок!
А так пытаешься: — Хто такі Ігнат Грынявіцкі? Тадэвуш Рэйтан? Што адбылося ў 1772 годзе ў Гародне? Людзі-дзеці лыпаюць вачыма і нічога не могуць адказаць. ”Зачем мне это знать! Вот в Германии как немцы живут! У них демакратия!”
Просвяшчать трэба людзей, тлумачыць, распавядаць…!
”Нехта” — я паслухаў хвілін дзесяць, нічога новага не ўчуў. Слухаць гэты вербальны панос у мяне няма часу. Нас у 1985-93 г. акучывалі значна больш глыбока і грунтоўна.
У нас няма беларускае дзяржавы, у нас унутраная акупацыя. Частка дзяржаўных органаў праводзіць антыдзяржаўную і антынацыянальную палітыку.
Лукашэнка вораг дзяржавы і нацыі павінен быць ухілены і аддадзены пад суд
Засталіся “дробязі”…Як гэта зрабіть?
Пачаць з таго, каб не дарыць кветкі АМАПаўцам
Сталініст-Мінак працягвае быць лукашыстам нават пасля таго як сам Лука заявіў што яго краіна прасціраецца ад Бреста да Владівастока. І ў сваім апошнім каменте гэты сталініст ствярджае што у нас ёсць свая страна..Ён дурань ці правакатар?
Можа ён меў на ўвазе ВКЛ?