nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

У Маскве на Кунцаўскіх могілках адбылося пахаваньне Максіма Марцінкевіча (Цесака)

Кастрычнік 4, 2020 | 3 каментарыя

Паводле https://360tv.ru/news/obschestvo/pohorony-tesaka-prohodjat-na-kuntsevskom-kladbische-s-povyshennymi-merami-bezopasnosti/ ; https://www.mk.ru/social/2020/10/03/pokhorony-tesaka-v-moskve-tolpy-za-cvetami-ramki-na-vkhode.html

 

 

 

Пахаваньне рускага нацыяналіста Марцінкевіча прайшло на Кунцаўскіх могілках на захадзе Масквы. Яно ўразіла масавасьцю і празьмернымі мерамі бясьпекі.

 

Чарга на аўтобусы ўтварылася яшчэ ў метро “Кунцевская”. Такая ж чарга заўважаная за кветкамі…

Усіх людзей, якія прыйшлі разьвітацца з Максімам, на ўваходзе на могілкі прапускалі праз рамку металашукальнікаў і аглядалі паліцыянты, якія дзяжурылі ва ўмовах узмоцненых захадаў бясьпекі.

Разьвітацца з нацыяналістам прапускалі толькі па тры чалавекі і пасьля гэтага адразу прапаноўвалі пакінуць тэрыторыю могілак.

На пахаваньне прыйшоў палкоўнік ГРУ у адстаўцы Уладзімір Квачкоў, які ў лютым г.г. вызваліўся з мардоўскай калоніі, дзе адбываў пакараньне “за падрыхтоўку ўзброенага закалоту і распальваньне нянавісьці”.

Максіма Марцінкевіча хавалі ў адкрытай труне. Побач з труной стаяў намёт, пад якім сядзелі сваякі.

Цясак загінуў 16 верасьня ў СІЗА Чэлябінска падчас перасылкі ў Маскву – яго знайшлі ў камеры са сьлядамі гвалту. Афіцыйныя структуры заяўляюць, што гэта было самагубства. На месцы гібелі нібыта знайшлі перадсьмяротную запіску. У СК заявілі, што Цясак прызнаўся ў серыі забойстваў і гэта магло падштурхнуць Марцінкевіча скончыць з сабой, бо яму пагражаў пажыцьцёвы тэрмін. Яго родныя і адвакаты ў гэта ня вераць.

Максім ня мог скончыць з сабой, ён будаваў вялікія планы на жыцьцё пасьля вызваленьня. Пра гэта на пахаваньні сына журналістам распавёў бацька Максіма Сяргей Марцінкевіч (https://life.ru/p/1348222).

– Ня веру ў афіцыйную версію. У мяне ёсьць усе доказы. Ёсьць запіс з Чэлябінска, калі нам выдалі цела са сьлядамі катаваньняў. Я яго вельмі добра ведаў, ён бы ніколі жыцьцё самагубствам ня скончыў, – заявіў бацька Максіма.

Як распавёў бацька Цесака, прыкладна за тыдзень да сьмерці Максім гаварыў з сябрамі, прасіў купіць яму супакойвальных таблетак. Што, на думку Сяргея Марцінкевіча, толькі ў чарговы раз кажа на карысьць таго, што яго сын не планаваў суіцыд.

Таксама ён раскрытыкаваў версію аб пасьмяротных цыдулках сына. На яго думку, Цясак нічога падобнага не пісаў, а запіскі – груба складзеныя фальшыўкі, напісаныя не яго почыркам.

– На самай справе нехта перастараўся. І адчуваньне такое, што выпускаць-та яго не зьбіраліся. Таму што, калі я забіраў яго цела, не маглі так груба спрацаваць і пакінуць такія сьляды катаваньняў. Гэта значыць, адпаведна, ніхто не зьбіраўся выпускаць яго на волю, – падсумаваў бацька Марцінкевіча.

Кароткае відэа з цырымоніі можна паглядзець тут: https://www.mk.ru/video/2020/10/03/tesaka-pokhoronili-s-nevidannymi-pochestyami-skorbnye-kadry.html

Такім чынам, Нямцоў, Навальны, Марцінкевіч. Хто наступны?

 

=

Дадатак.

Пасьля выстаўленьня данага матэрыяла зьявілася больш удалае, чым паданае вышэй, відэа пра пахаваньне Максіма Марцінкевіча – https://www.youtube.com/watch?v=otXBW6S2zB8

Вось тут  – https://www.youtube.com/watch?v=Kqqzxwc5coc  – таксама можна паглядзець інтэрвю Сяргея Кароткіх (ён жа Боцман, ён жа Малюта), прысьвечанае забойству Максіма.

 

 

 

 

 

 

3 каментарыя

  1. Павел Бич кажа:

    Тайныя забойства уваходзяць у моду. Лідераў які могуць павесці за сабою Земля нараджае вельмі мала.

  2. мінак кажа:

    Несумнена на постсавецкай прасторы вырасла новае пакаленне, якое страціла савецкую ментальнасьць, зараз яно агрэсіўнае, часта крымінальнае і пасіанарнае. Пытанне: куды цяперашніе ўлады накіруюць гэтую маладую расейскую пасіанарнасьць?

  3. Siarhiej кажа:

    Пашана сайту за тое што актывізаваўся і падае суццёвую інфу.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы