Рэдакцыя.
Адзін зь недахопаў дарослай людскай большасьці ў тым, што яна, нібы малыя дзеці, “хоча верыць”, што любыя перамены вядуць да лепшага. Удумлівая меншасьць ведае, што, каб так здарылася, трэба прыкладаць адмысловыя разумовыя ды фізічныя высілкі! Часта – вялікія, бо само па сабе “Лепшае” зь неба ня зваліцца, а лёс (у т.л. лёс краіны), будучы пушчаны на самацёк, хутчэй прывядзе да горшага. Занадта шмат вакол нас драпежнікаў ды шакалаў… Мы, як толькі зразумелі, што гістарычны час набліжае Беларусь да істотных перамен, увесь час імкнемся зьвярнуць увагу нашых чытачоў на гэтую простую думку. Вынікі ёсьць, але малыя. Таму сёньня выстаўляем матэрыял, які нядаўна пачаў гуляць па Сеціве (яго аўтар нейкі расеец “А.Паўлаў”), і ў якім гаворыцца пра страшную небясьпеку, якая пагражае нашаму народу, калі мы ня будзем дастаткова пільнымі. Матэрыял ілюструецца карыкатурамі “Ёлкіна”, які паказвае, каму на справе пазарэз патрэбна т.зв. “интеграция”.
ЗАБРАЦЬ БЕЛАРУСЬ… І НІЧОГА АСАБІСТАГА
(А.Паўлаў для «МК»)
«Крамлёўскія вежы выкарыстоўваюць крызіс у Беларусі для стварэньня сваіх палітычных сіл. Чакаецца, што курыраваць беларускі кірунак у Крамлі замест Козака будзе шэры кардынал, цынік і эстэт, Суркоў. Козак выканаў сваю ролю – дэстабілізаваў сітуацыю ў гэтай краіне праз Бабарыку – наш газпрамаўскі канал, і стварыў для Расеі вельмі спрыяльныя пазіцыі…
Надыходзіць час авалодаць элементамі беларускага «кукловодства», каб Менск далей не адважыўся рыпнуцца або зноў не засьпяваў «незалежніцкія песьні”. У Менску павінны зразумець, што саюз з Масквой будзе толькі на… васальных умовах.
Бабарыкінская група абазначылася яшчэ да выбараў. Газпрамаўцы абвясьцілі аб стварэньні партыі «Вместе», а Кремлёўская дыпламатыя прымусіла сесьці зь імі за стол перамоваў. Хай гэта і выглядала некалькі камічна, але партыя гуляецца… На волі апынуліся тэхнолагі групы, якія навязваюцца Лукашэнку Крамлём як галоўная апазіцыйная сіла. Палітычны разьлік тут просты: «Газпром» зробіць сваім таранам супраць Лукашэнкі бел-чырвона-белых актывістаў зь сярэдняга класу, якія ў барацьбе за перамены і дэмакратыю асабліва непераборлівыя ў… заказчыках.
Другая група, якая непасрэдна акучваецца Сурковым – РППС Задняпранага, Лукашка, Мірсалімавай, а таксама ініцыятыва Агафонава «Гражданское согласие». Плюс інтэрнэт-рэсурс «Политринг», які яшчэ з 2017 г. прасоўвае тэму дыялогу паміж уладай і апазіцыяй. На выбарах 2019 г. А.Лукашок, кіраўнік дзелавога клубу «Авангард», канцэнтраваў увагу на электаральнай кампаніі па выбарах дэпутатаў у парламент Беларусі пры вонкавым захаваньні атрыбутаў незалежнасьці. Суркоўцы робяць стаўку на ўзмацненьне ў РППС лева-папулісцкай рыторыкі ўперамешку з пуцінскім ура-патрыятызмам.
Трэцяя група фармуецца аддзяленьнем СВР [Расеі. – рэд.] праз пасольства, дзе дзейнічае сетка супрацоўнікаў, якія прайшлі Крым і Данбас, да якіх належаць дарадцы В.Марэсеў і К.Гусеў. Яны курыруюць аргкамітэт партыі “Саюз” С.Лушча і іншых сябраў ГА «Румол», БГА «Русь». Ідэалогія рускага ура-патрыятызму ў сувязі з капіталізмам і здачай Беларусьсю рэальных рычагоў кіраваньня, пры захаваньні фармальнай дзяржаўнасьці. Структуру ў РФ курыруе непасрэдна прэзідэнт фонду «Народная дипломатия» А.Качэткоў, які вядомы сувязямі з СВР па арганізацыі місій назіраньня за выбарамі. Таксама на тэме вясельны генерал падкантрольнага Крамлю рускага нацыяналізму С.Бабурын.
Чацвёртая група – гэта Ціханоўская і яе кампанія, якая, знаходзячыся на Захадзе, ідзе ў фарватары палітыкі Масквы. За праект “Ціханоўская” людзі ў структурах атрымалі ўзнагароды… Як прызнаецца крамлёўскі паліттэхнолаг Е.Мінчанка, «Захад мае кансэнсус з Расеяй па Беларусі» адносна лёсу свавольнага “Бацькі” – чарговага гетмана…
Ціханоўская знаходзіцца цалкам пад кантролем групы Саннікаў-Халіп-Радзіна, якім належыць праект «Хартыя 97», ТГ- каналы «Нехта», «Нехта-Live», “Баста”, клуб-канал “Краіна для жыцьця”. Н.Радзіна асабіста знаёмая з Нарышкіным з 2010 г. Дзякуючы сьпецаперацыі, якую курыруе асабіста В.Суркоў, яе праз Маскву вывезьлі на Захад у 2011 г. У каманды склаліся адносіны з алігархам і супрацоўнікам СВР ў Лондане А.Лебедзевым. Група фактычна трымае ў закладніках дзяцей Ціханоўскай і празь яе кіруе радыкальнай часткай пратэсту. Фінансуецца дзейнасьць зьмешана – з часткі заходніх і расейскіх сродкаў, якія легалізуюцца праз заходнія грамадскія фонды…
Пятая група – контрагенты «Роснефти», «СОНАР 2050», якую вядуць паліттэхнолагі Е. Мінчанка, М.Леонцьеў, С.Уралаў. Апошні кіруе тэлеграм-каналамі «Трыкатаж», «Компромат Беларусь», «Белорусский инсайдер». У Менску група прадстаўлена Д.Беляковым – былым супрацоўнікам беларускіх сьпецслужбаў, звольненым з прычыны прафнепрыдатнасьці. Яго прасоўваюць як навамоднага лідара меркаваньняў і арганізатара прарасейскіх ура-патрыятычных сіл. Зноў жа хлопца кантралюе супрацоўнік расейскіх сьпецслужбаў РФ В.Бокаў. Задача гэтага кірунку ўзяць пад кантроль частку лукашэнкаўцаў, якія ў гадзіну «Х» змогуць ўсунуць “Бацьку” нож у спіну. Пасьля 9 жніўня створаны праект «Инфоспецназ» па вярбоўцы лукашыстаў. Абвешчана аб стварэньні ўласнай сілы «Единое Отечество», якая будзе кантраляваць актыўных лукашыстаў і накіроўваць іх у патрэбнае Крамлю рэчышча.
Многія расейцы адчуваюць некаторую жаль што да беларусаў, але ж перад намі відавочнае разьвіцьцё падзей. За гады незалежнасьці “беларускія ўлады” ў цэлым задушылі нацыянальны рух, бачачы ў гэтай сіле свайго галоўнага ворага. Без гэтага разгрому нацыяналістаў, праведзенага самім Лукашэнкам, у расейскага боку не было б шанцаў сёньня гуляць “на ўсю іванаўскую”, з поўным наборам карт. І, вядома, сёньня Масква не магла б так манапольна кіраваць беларускай апазіцыяй.
Праблема лаяльнасьці [Маскве. – рэд.] з боку часткі КДБ і буйнога капіталу толькі цяпер пачала усьведамляцца ў Менску. Большая частка беларускага бізнэсу фактычна зьяўляецца спадарожнай абслугай пры расейскіх манаполіях, таму не было праблемы накіраваць яго ў патрэбным кірунку. Прадстаўнікі чынавенства таксама задумваюцца аб сваёй будучыні, і пачынаюць дэманстраваць лаяльнасьць Крамлю. На нашых вачах мы бачым пераход некаторых фігур бліжэйшага кола Лукашэнкі ў лагер Расеі».
(канец артыкула)
=
Ад рэдакцыі:
Па шэрагу прыкмет бачна, што матэрыял, паданы вышэй, належыць групе прафесіяналаў вышэйшага гатунку (верагодна, расейцаў), якія дзеля сапраўдных інтарэсаў рускага і беларускага народаў вырашылі “выдаць на гара” нізку прынцыповых фактаў, якія многія жадалі б захаваць у таямніцы (паданы многія прозьвішчаў прарасейскіх агентаў, названы многія прарасейскія структуры ў Беларусі, паказаны сувязі паміж імі).
Дадатковым пацьверджаньнем, што паданае вышэй – гэта ня фэйк, зьяўляецца інфармацыя, якая таксама нядаўна зьявілася ў Сеціве і ў якой зьвяртаецца ўвага на зьяўленьне “прарасейскай партыі ў Беларусі” (гл. тут – https://www.youtube.com/watch?v=cycH2UFkAhQ ; час 54:10-56:40; дарэчы, параўнайце з выказваньнем В.Цэпкалы ў той жа перадачы Белсату: “Адзіная мэта для ўсёй апазіцыі – пазбаўленьне Беларусі ад Лу-кі”; а пра небясьпеку далейшага ўсмоктваньня ў прорву расейскай імперыі – зноўку ні слова, час 23:40).
Матэрыял грунтоўна (можна сказаць – жалеза-бетонна…) пацьвярджае наша апісаньне зьместу сітуацыі ў Беларусі, сфармуляванае яшчэ перад выбарамі (у прыватнасьці, яе 2-е і 3-е палажэньні) – гл. тут: https://nashaziamlia.org/2020/08/03/9911/ .
Нарэшце, апошняе і галоўнае.
Можа, у сувязі з усім адзначаным вышэй нашы былыя БНФаўцы – анатолі, міколы, сяргеі, паўлы ды іншыя – усё ж нарэшце перагледзяць сваю пазіцыю, сугучную з выказваньнем Веранікі Цэпкалы, і зоймуць пазіцыю рэдакцыі? Яна зафіксавана ў нізцы матэрыялаў, выстаўленых за апошнія тры месяцы, але для яснасьці можа быць сфармулявана і ў выглядзе некалькіх прынцыпаў:
– любыя пытаньні істотных зьмен грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі ня могуць разглядацца ў адрыве ад праблемы Незалежнасьці Нашай Дзяржавы;
– ня можа быць падтрыманы ніякі праект грамадска-палітычных зьмен, які нясе патэнцыйную пагрозу для Незалежнасьці Нашай Краіны;
– ва ўмовах, калі Масква жадае замяніць у Беларусі свайго стаўленіка Лу-ку 1 на нейкага Луку 2.0, апошні (прычым, любы) будзе горшым за першага;
– нам ні пры якіх абставінах не патрэбна: “Лу-ка сыходзь, а Пуцін прыходзь!”…
Ці вы – анатолі, міколы, сяргеі, паўлы ды іншыя – па-ранейшаму жадаеце заставацца ў шэрагах актывістаў, якія ў барацьбе за перамены і далей будуць непераборлівымі ў праблеме канкрэтных, хаця і нябачных, ЗАКАЗЧЫКАЎ многіх падзей, якія адбываюцца ў нас?
Калі так, тады будзьце гатовы разам з Лу-кам ды Крамлём адказваць перад будучымі пакаленьнямі беларусаў-вялікалітвінаў за пагрозу страты нашага суверэнітэту і незалежнай дзяржаўнасьці…
–
Усяго лепшага, сябры.
Прабачьце. крыху не па тэме.Я не палітык. хутчэй культуролаг і гэта дае мне магчымасць глядзець на палітыку крыху пад іншым вуглом. Я аб штрэйбрэхарстве. Вось ужо ў Гомеле набіраюць штрэйбрехараў для гародненскага Азоту.. А ў рамках Саюзнага Государства што замінае набііраць штрэйбрэхараў (цяжка пісаць гэтае слова і набіраць пісьмом; трэба знайсці наш сінонім да яго) у Расеі. а потым і ў Кітае. Адзінае што можна выратаваць нас ад гэтай навала гэта дерусіфікацыя, або – каб быць да канца паслядоўным -дэбеларусіфікацыя ( пачаць змагацца за літвінства). Рабацягам ведаць расейскую мову неабавязкова. Іншая справа – дзеячам купалаўскага тэатра ці БТ. Нашых проста выкінуць ў Польшчу Пачалася массавая замена этнічнага складу насельніцтва нашай краіны. Ў мінулым быйных ссылалі ў Сібір. цяпер іх будуць выкідваць ў Польшчу..
1. Памылка Рэдакцыі ў тым, што яна лічыць беларусаў аб’ектам маніпуляцый усякіх (паліт)тэхнолагаў, а не суб’ектам.
2. Пералічаны розныя “хацелкі” расейскіх маніпулятараў, якія маюць мізэрны ўплыў на людзей, за выключэннем Ціханоўскай-К.Р.
3. Ціханоўская-К.Р. маюць сувязь з групай Санікаў-Радзіна, але гэта не ПРАмаскоўскі накірунак.
4. Мой асабісты ўплыў на “бягучы момант” можна ацаніць як 1/1000000 частку ад агульнага ўплыву на наша грамадства.
5. Для мяне відавочна, што 3% пачвару, якая амаль разбурыла краіну, трэба скідываць і гэта адчыняе вакно мажлівасцей. Ускосная падтрымка Рэдакцыяй 3% ёсць памылка, здзіўляе, што Рэдакцыя не заўважае крамлёўскую агентуру ў атачэнні 3%, а ўсю ўвагу канцэнтруе на магчымую агентуру ў К.Р.
Сярхей: “Ціханоўская-К.Р. маюць сувязь з групай Санікаў-Радзіна, але гэта не ПРАмаскоўскі накірунак”
– – –
Такое ўражаньне, што вы пра 4-ю групу (Ціханоўская-К.Р.) не прачыталі.
Прачытайце паўважлівей і для надзейнасьці некалькі разоў…
Хто хоць крыху вывучаў імперскую расейскую гісторыю, той нічым не зьдзіўляецца, бо ўсё гэта ляжыць у рэчышчы расейскага архетыпа. Зьдзіўляе, што будучы гісторыкам па адукацыі, Лукашэнка не здоляў на працягу хаця б апошніх 20 год стварыць пад выглядам абмежаванай дэмакратыі ”дзяржаўна арыянтаваную нацыянальную апазіцыю” з сваімі лідэрамі. Вось зараз бы і выйшлі гэтыя лідэры ды і выказалі б грунтоўныя меркаванні аб становішчы ў краіне. А так назіраем па БТ, як расейскі тэлявядучы Маркаў з расейскім паслом вядуць гаворку аб палітычным становішчы ў краіне. Што гэта?
Не хочаш аплочваць існаванне сваёй дзяржаўна арыентаванай апазіцыі, то тады гэтую падрыўную апазіцыю фінансава падтрымліваюць і ідыялагічна акучваюць замежные куклаводы.
Шкада! Быў шанец мець сваю нацыянальную дзяржаву. Зараз ізноў прыдзецца хадзіць пад імперскім хамутом. Гістарычны досьвед паказвае, што як толькі імперская Расея выходзіць на межы Заходняй Еўропы, у хуткім часе пачынаюцца вайсковые канфлікты і войны.
Ўсё ты кажашь правільна. Мінак. Але чаму не хочашь капаць далей і думаць чаму такія як Лука з’явіліся толькі ў Беларусі (ну крыху яшчэ ва Украіне). Быў шанец стварыць нацыянальную дзяржаву. але не атрымалася -. кажашь ты.. Мой адказ табе і іншым чытачам гэтага сайта вядомы.- гэта татальная русіфікацыя. Яўная прыкмета яе – гэта карыстанне акупацыйнай мовай. Але яна прыкметнік. але н7е прычына. Правільна кажа і Рэдакцыя – лозунг “Сыходзь” кажа што нашае грамадства гэта цела без галавы. Не спрацоўвае эліта. Яе па сутнасці у нас няма.. Застаецца толькі чакаць каб потым казаць: “я ж вам гаварыў” Але што самае цікавае што так скажуць людьзі цалкам супрацлеглых поглядаў..
Siarhiej
”1. Памылка Рэдакцыі ў тым, што яна лічыць беларусаў аб’ектам маніпуляцый усякіх (паліт)тэхнолагаў, а не суб’ектам.”
Беларусь лічаць ”аб’ектам” Расея, таксама Польша.
”5. Для мяне відавочна, што 3% пачвару…трэба скідываць і гэта адчыняе вакно мажлівасцей.”
”Вакно мажлівасьці” адчыняе для крамлёўскай агентуры і гэта бачна не ўзброеным вокам. Бо ў крамлёўскай агентуры ёсьць структуры, фінансы, падтрымка Расеі….
”здзіўляе, што Рэдакцыя не заўважае крамлёўскую агентуру ў атачэнні 3%…”
Крамлёўская агентура бачна не ўзброеным вокам. Дастаткова пачаць гаварыць з імі па беларуску, як яны бачны зразу. З самага пачатку Лукашэнка ў барацьбе з мясцовай партакратыяй, якая імкнулася стаць алігархіяй, скарыстаў маскоўскі фактар, таму мясцовая і наезжая расейская уладнае кодла не вытыкалася, сядзела ціха. Лукашэнка будаваў эканоміку, сельскую гаспадарку і гэта не напружывала суседзяў. ”Яны думалі так: ”Будуй, потым калі пойдзеш на адпачынак, мы гэта ўсё прыхватызуем.”
Зараз у Расеі ўзніклі палітычные цяжкасьці, расейскаму электарату пастаянна трэба кідаць імперскую костку для іх уціхамірвання. Так зусім нядаўна быў прыхватазаваны Крым. ”Крымнаш!” — раўлі ўзбадзёраныя імперцы ў Расеі, казакі закручвалі вусы і папраўлялі ўяўляемые шаблі з партупеямі і крычалі: –”Люба!” Але костка згрызена, эйфарыя скончылася, патрэбна новая костка, новы аб’ект.
Калі вы называеце Прэзідэнтам нашай краіны — 3%, вы абражаеце і нашу краіну. Тым самым льеце ваду на млын ворагаў нашай краіны. На сёнішнім этапе развіцця краіны, калі большасьць не валодае ведамі сваёй гісторыі, блытае летувісаў з літоўцамі–ліцвінамі, не карыстаецца ўласнай мовай, не ведае хто такіе Тадэуш Рэйтан і Ігнат Грынявіцкі, калі БТ знаходзіцца ў руках русафілаў, калі дзяржаўныя ўніверсітэты, дэпартаменты і міністэрствы запоўнены расейцамі па паходжанню, гэтаксама як і ў абласных і районых ўладах таксама такая ж сытуацыя… У гэтакіх умовах спадзявацца, што калі ”дыктатар” сыйдзе, то дэмакраты і нацыяналы возьмуць уладу ў свае рукі поўная ўтопія!
Сёння галўная мэта — гэта захаванне незалежнасьці і суверынітэта Беларусі! Таксама не дапусьціць прыватызацыі земляў, буйных прадпрыемстваў і галін эканомікі! Трэцяя задача ў будучыні — стварэння і выкарыстанне Нацыянальнай Ідэі ў межах уласнай дзяржавы, беларусізацыя, навучанне народнай мове, СМІ і БТ і гэтак далей…
Сяргей. для пачатку спыніся пісаць аб 3%. Гэта хлусня што за Луку толькі гэткая колькасць. Трэба павялічыць на парадак. Што да рызыходжанняў пазіцый Сяргея і Рэдакцыі. то гэта вялікая тэма. Якшто яны бу3дуць і надалей рызыходзяцца, то паспрабую ўставіць свае 5 капеек.
матэрыял дастаткова цикавы, але новага ничога не бачу … гэтая “раскладка ” крамлёуская видазьмененая крыху …
трэци прынцып ад рэдакцыи занадта катэгарычны бо выкарыстоуваецца як пасыл ТОЛЬКИ ЖАДАННЕ крамлёуских змяниць Лу-ку … Лу-ка- 1 як “смотрящий над Белоруссияй” Лубянку поунасьцю задавальняе ! ( учарашни высер САМАНАЗНАЧАНАГА наконт “фашистских флагов” дакладна бальзам для руских шавинистау) … Пасьля МАСАВЫХ выступленняу БОЛЬШАСЬЦИ пад нацыянальнай символикай УЖО ПАЧАЛА РЭАЛИЗОВЫВАЦЦА НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ИДЭЯ даминанты тутэйшых на уласнай зямли. Не факт, што прэзидэнт №2 будзе горшы за №1! Актыунасьць и ахвярнасьць БЕЛАРУСАУ ёсьць рэзультат не КАМПАНИИ Циханоуски, Цапкала+Бабарыка, а САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМИЧНАГА рэзультату Лукашызму як рэгиянальнай формы РАШЫЗМУ! Лубянка, канешне, имкнецца да Лу-ки №2 але шанцы СЛАБЫЯ !
КАНСЕРВАВАННЕ Лу-ки и далейшы РАЗВАЛ ЭКАНОМИКИ и нават ЭКАЛОГИИ БЕЛАРУСИ тольки на карысьць РУСЬКАМИРЦАУ ! СЯРГЕЙ мае рацыю нашмат ЗНАЧНУЮ, чым МИНАК … Мой асноуны прынцып – ДАПАМАГАЦЬ народу БЕЛАРУСИ у барацьбе СУПРАЦЬ праКРАМЛЁУСКАГА ХАЛУЙСТВА, а першарадны для БЕЛАРУСКАГА прэзидэнта №2 – разумная ПРЫВАТЫЗАЦЫЯ ЗЯМЛИ для тых, хто на ёй працуе !
”Пасьля МАСАВЫХ выступленняу БОЛЬШАСЬЦИ пад нацыянальнай символикай УЖО ПАЧАЛА РЭАЛИЗОВЫВАЦЦА НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ИДЭЯ даминанты тутэйшых на уласнай зямли.”
Згодны! Ідзе дрэйф дэманстрантаў да нацыянальнай ідэі. Спрабаваў распытываць удзельнікаў аб іхніх мэтах, большасьць не можа нічога патлумачыць, акрамя ”уході”, але тут пытанне не ў сьвядомасьці, а хутчэй у адчуваннях. Моладзь хоча ”людзьмі звацца”. І тут жорсткімі метадамі ўлада можа справакаваць нянавісьць да сябе. У цэлым і замежные куклаводы і тутэйшыя ўладаносьбіты не адчуваюць дух пратэста, не разумеюць і ня ўмеюць гаварыць з сучасным маладым пакаленнем, бо не разумеюць іх патрабаванняў і адчуванняў.
Але патрэбныя сучасные нацыянальные ідыёлагі, які я б вывучалі і тлумачылі пасіянарям сутнасьць пратэснага руху. Стваралі пазітыўны вобраз будучыні. Ціханоўскія і КР таксама не валодаюць тэмай, яны рупар у чужых руках.
Між тым існуе небясьпека пры якой пры пэўных умовах пратэсны рух можа быць задушаны і шмат нявіных людзей якія кіраваліся толькі пачуццямі могуць моцна адпакутаваць.
Мая ідэя — вучыць і пачаць карыстацца ў штодзёным ужытку роднай беларускай мовай! Гэта будзе страшны ўдар па дыктатуры. Таксама вывучыць гісторыю ВКЛБеларусь, каб ведаць як было і як можа быць.
“ёсьць рэзультат не КАМПАНИИ Циханоуски, Цапкала+Бабарыка, а САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМИЧНАГА …”
Лагічна! Я дадам: тэхналагічных зменаў 3-й прамысловай рэвалюціі, якая разбурыла сістэму “прамывання мазгоў”.
Меркаваньне Валеры Булгакава, узятае адсюль – https://gazeta.arche.by/article/438.html
–
“Былы апаратны работнік, а цяпер дзеяч “новай апазіцыі” Павел Латушка, рэагуючы на крывавыя паслявыбарныя падзеі, заявіў: “Тыя факты, якія мелі месца асабліва ў апошнія дні і, на жаль, мелі месца і раней, сведчаць аб тым, што фактычна ў грубай форме парушаецца дзеючае заканадаўства Беларусі, прынцыпы міжнароднага права. Улада адкрыла скрыню Пандоры”.
На маю думку, улада адкрыла скрыню Пандоры значна раней, — у другой палове 1990-х, калі новаспечаны прэзідэнт Лукашэнка выправіўся пакараць Маскву, мецячы ў пераемнікі Барыса Ельцына ці прынамсі хочучы выкарыстоўваць яе як бязмежную крыніцу палітычных і эканамічных рэсурсаў для ўмацавання сваёй улады ў Беларусі.
Дзякуючы дамовам пра “саюзную дзяржаву” і пад. Лукашэнка трапіў у крытычную залежнасць ад Масквы, г.зн. адкрыў скрыню Пандоры.
З гістарычнай перспектывы жнівеньскія падзеі заканчваюць перыяд інтэграцыі і стварэння “саюзнай дзяржавы” па лукашэнкаўскім сцэнарыі.
Адцяпер беларуска-расейскія адносіны будуць ісці пад дыктоўку Масквы. Жнівеньскія пратэсты добра прачытваюцца як спроба геапалітычнага ўплыву на афіцыйны Мінск.
Беларусь чакаюць суровыя часы.
За эканамічную і палітычную залежнасць ад Расеі давядзецца плаціць усё большую цану. Парыраваць гэтую новую дынаміку толькі дыпламатычным манеўраваннем і прапагадысцкімі заклінаннямі не ўдасца.
Расея будзе старацца не дапусціць непадкантрольнай сабе змены палітычнай эліты ў Мінску — прынамсі да таго моманту, пакуль гэтай краінай кіруе Пуцін.
У выпадку дэмакратызацыі Беларусі знізу, напрыклад па сцэнарыі ўкраінскага Майдану, Беларусь чакае расейская вайсковая інтэрвенцыя.
З гістарычнай перспектывы жнівеньскія падзеі могуць выявіцца піравай перамогай нацыянальнага руху. Дынаміка пратэстаў паказвае, што цяперашні ўзровень нацыянальнай ідэнтычнасці і самасвядомасці недастатковы для мабілізацыі масаў на пратэсты пад “нацыянальным штандарам”, і для яго павышэння трэба яшчэ доўга працаваць.
Зацыкленасць пратэстаў на асобе Лукашэнкі і як вынік адсутнасць выразнага каштоўнаснага (у нацыянальнай/геапалітычнай парадыгме) паслання гаворыць і пра абмежаваную эфектыўнасць празаходніх СМI ў Беларусі. Простая перадача плыняў інфармацыі масаваму спажыўцу можа мець эфект для мабілізацыі пратэстуючых, але пры гэтым не прыводзіць да палітычных змен у празаходнім/прадэмакратычным кірунку.
Зрэшты, калі зробленыя вышэй выкладкі правільныя, чакаць рэдэфініцыі заходняй палітыкі да Беларусі наўрад ці выпадае. У падобнай сітуацыі Захад не будзе адчыняць “другі фронт” для змагання з лукашэнкаўскім рэжымам”.
Меркаванні Булгакава ціпа “Шэф, усё прапала!”
Еуразвяз МОЖА нейтралізаваць умяшальніцтва Крамля ў беларускія справы. “Другі фронт” магчымы.
Где споткнется Путин?
https://charter97.link/be/news/2020/10/30/398891/
Пуцин ПАСЬЛИЗЬНЕЦЦА на “КОВИД -19” – бо Расея прайграе у гибрыднай БИЯЛАГИЧНАЙ ВАЙНЕ з Китаем .
Сёння пайшоў на Дзяды. Каля гадзінікавага завода ў 14.00 зьбіраўся народ. Размаўляў з ”рэвалюцыянерамі”, слухаў іх, па сваёй наіўнасьці спрабаваў пераконваць. Усе мае аргументы катэгарычна адпрэчваліся, пра Пуцінскіе словы ”если в Белорусии возникнет хаос и майдан Расия введёт войска”, і пра Крым, пра словы Бабарыкі аб аб’яднанні з Расіяй, аб небясьпецы страты суверынітэта і незалежнасьці, аб эканамічным колапсе… Усё адвяргалася, ніякія аргументы не ўспрымаліся, апаненты часта раз’юшываліся і злосна пачыналі напінаць грудзьмі. Крычалі, што эканоміка разбурылася, МТЗ, як і іншыя непрыбытковыя прадпрыемства трэба зачыніць, што на Акрэсціна насілуюць і зьдзекуюцца з людзьмі, карацей ”далоў”. Ніякіх канструктыўных ідэй я не ўчуў! –Усюды забастоўкі! Дзе? — пытаўся кареспандэнт з мікрафонам. –Везде! –Дзе? — Везде! І гэта ”Везде!” — Дама апантана паўтарала дзесяць разоў.
Так, пайшлі па праспекту. Па дарозе дыскусія, ў якой я па высвятліў у адной мілай дамы, што яна з Расіі, жыве ў Менск з двух год… У мяне і раней была думка, што ядром пратэсту з’яўляюцца дыяспара нашых братоў, што атрымалі загад з метраполіі ”скідываць дыктатара к чортавай матры” і аб’ядновываць ”эканамічна несостоятельную терыіторію” з маці-Расіяй. Шмат моладзі і школьнага ўзросту, гэтыя часткова ішлі за адреналінам у крыві.
Каля Беларусьфільма шлях быў перагарожаны і дэманстранты павярнулі на Волгаградскую і праз хвілін пяць, (я ізноў ішоў і вёў гутарку з маладзёнам, тлумачыў яму, што такое нашыя прадпрыемства-гіганты і МТЗ), раптам рэвалюцыянеры ўстрапянуліся і пачалі хутка бегчы ўнутр жылёвага масіва. Ззаду ехалі машын з амонаўцамі і рэвалюцыянеры гэтак жвава і нават перапалохана рванулі ў жылёвы масіў, шмат хто палез праз металёвы плот і я раптам зразумеў, што ”рэвалюцыянер” з мяне зараз аніякі. Што першым схопяць мяне, і што ноч на Акрэсціне я не перажыву, бо ў халадэчы набітай бітком камеры і яшчэ атрымаўшы тумакоў і гумовых дэмакратызатараў, я да раніцы атрупянею.
Рухаючыся пасярэдзіне жылёвых масівах чалавечымі раўчакамі праз нейкі час мы выбраліся на Бялінскага, там я сеў на трамвай і рушыў бліжэй да дому. Усюды вёў размову, дапытываўся, хутка ўразумеў, што з беларусамі можна было знайсьці паразуменне і згоду. З наехаўшымі даўней і нядаўна прыхаднямі дамовіцца не ўдавалася. Яны былі катэгарчыные і цьвёрдыя ў сваім імкненні зрабіць рэвалюцыю.
У жніўні, калі народ ішоў да стэлы і па праспекту, людзі былі вясёлыя і дружалюбные. Зараз многія былі непахісна агрэсіўныя. Каб гэта было ўвечары, то я элементарна мог грунтоўна атрымаць па свайму фэйсу.
Праўда людзей хоць і шмат было, але прыкладна некалькі тысяч, тры ці пяць тысяч. Частка людзей паперлася на Курапаты, а я ўпершыню за 15 год вымушаны быў рухацца дадому.
Асэнсовываючы дома абставіны прыйшоў да думкі, што ідзе так называемая ”гібрыдная вайна”, у якой калі прайграем, то страцім сваю дзяржаўнасьць, незалежнасьць і суверынітэт.
«У мяне і раней была думка, што ядром пратэсту з’яўляюцца дыяспара нашых братоў, што атрымалі загад з метраполіі ”скідываць дыктатара к чортавай матры” і аб’ядновываць ”эканамічна несостоятельную терыіторію” з маці-Расіяй.»
Цікавае назіраньне! Часткова выглядае слушным, часткова — не.
Выглядае падобна, што „ядром пратэсту з’яўляюцца дыяспара нашых братоў“, але… іхняя мэта выглядае аніяк не „аб’ядняньне тэррыторый“!
Мне бачацца падабенствы сытуацыі ў Беларусі і ў … Ганконгу.
Чым адрозніваюцца жыхары Ганконга ад жыхароў матэрыковага Кітаю? І тыя, і тыя — Кітайцы! Проста, пэўная купка Кітайцаў-„ганконгцаў“ лічаць „сваёю“ як-бы асобную дзяржаву Гонконг, а на самое справе — яны Кітайцы, такія як і ў кантынентальным Кітаю. Кітайцы-„ганконгцы“ хочуць жыць па асобных ад матэрыковага Кітаю правілах, на асобнае тэрыторыі (Ганконг), застаючыся Кітайцамі. Жывучы ў амаль асобнае дзяржаве — яны ўсяроўна ў значнае ступені застаюцца тымі самімі Кітайцамі, як і ў мацерыковым Кітаю. І ў той самы час, яны — патрыёты Ганконга. На мацярык — ані-ні!
Так і пэўная частка “европеизированных русских” катэгарычна не жадаюць жыць у сучаснае цемрашальскае Азіёпе („Российской Федерации“), і мараць жыць у асобнае ад РФ, але ўсяроўна ў „русской“ дзяржаве Бела-Русь, і … без Беларусаў.
Так, з пачаткам сёлетняе перадвыбарнае „апупеі“ у мяне з’явілася выразнае бачаньне, што сёньня немалая колькасьць актыўных (і ахвярных!) „патрыётаў Беларусі“ ёсьць патрыётамі Беларусі як асобнае дэмакратычнае, заможнае, эўрапейскае, незалежнае ад мэтраполіі-Азіёпы … часткі „Русского мира“. Без Беларусаў! Застаючыся ў Беларусі — застаюцца „русскими“. Як і Кітайцы Ганконга.
Гэта лезе ў вочы, што амаль усе грамадскія актыўнасьці, у тым ліку датычна тэрытарыяльнага грамадскага самакіраваньня, інфармацыйна-арганізацыйныя пляцоўкі, рэвалюцыйныя улёткі, Telegram-каналы палітычныя рухі і дэклярацыі… — амаль ўсё толькі адною моваю нацыянальнае меншасьці, „на русском языке“. Заўважна, калі кудысьці трапляеш са сваёю беларускамоўнасьцю — адчуваецца незадаволенасьць бальшыні супольнасьці, глухое раздражненьне, якое часам прарываецца й у яўным выглядзе, маўляў, „мы тут важнаю справаю займаеся, рэвалюцыю робім, а ты са сваёю беларускаю моваю сунесься!“
Роўна гэдаксамае стаўленьне да беларускага, як 24 леты таму была дэкляравана:
«Люди, которые говорят на белорусском языке, не могут ничего делать, кроме как разговаривать на нём, потому что по-белорусски нельзя выразить ничего великого. Белорусский язык — бедный язык. В мире существует только два великих языка — русский и английский.»
© Александр Лукашенко, 30.08.2006
Тут нехта піша, маўляў “мы гэта ведалі, нічога новага…”
Не лгіце, вы не маглі гэтага ведаць, калі вы не працуеце ў ЦРУ альбо ў ГРУ Расеі.
Інфармацыя-бомба! Так што не ернічайце, фарысеі ды лгуны!
Дзякуй рэдацыі!
Скажу прама-як прачытаў гэты матэрыял, спаць не мог!
Госпадзі, а гэтыя ж дурнікі, якія бегаюць па вуліцах, гэтага не ведаюць нічога!
Даў пачытаць гэтую публікацыю сваім сябрам-рэвалюцыянерам з IT-цішнага асяродку, істэрыка была! На мяне ледзь не з кулакамі кідаліся!..
А тут пашлякі пішуць, што падумаеш…
У ТЫМ І СПРАВА, ШТО НІХТО НЕ ВЕДАЕ ГЭТАГА!
НІХТО З МАЛАДЗЁНАЎ НА ВУЛІЦАХ НАВАТ НЕ ЧУЎ ГЭТАГА!
Таму замест павучаць рэдацыю – узялі б ды данесьлі гэтую інфармацыю пратэстоўцам!
Паварушыліся, а не казалі лухту, што трэба ледзь не дамаўляцца са Сьветай, Пашай і Валеркам…
А МОЖА НАМ АДРАЗУ ДА ВАЛОДЗІ ШУРАВАЦЬ У БЕЛАКАМЕННУЮ?
Куды так навыперадкі пруцца чэрці з КР…
Так што, усё наадварот – пра такія факты павінен ведаць кожны беларус, што твары пад прыкрыцьцём вулічных пратэстаў хочуць рыхтуюць рэйдэрскі захоп актываў Беларусі!
Маўчыце, лібэральныя пашлякі!
Антось неадэкватная асоба, не зважае на рэчаіснасць, лічыць усіх дурнямі, а мо ён троль які працуе на кагосьці.