Рэдакцыя.
Увесь гэты час усе “ліберальныя” СМДІ (а імі ў ЗША і Еўразьвязе захоплена больш за 90% інфармацыйнай прасторы) называюць Байдэна “абраным прэзідэнтам”. Той публічна выступае ў гэтай ролі з рознымі заявамі (праўда, нячаста – узрост, аднак), робіць прызначэньні ў склад сваёй адміністрацыі (https://ru.euronews.com/2020/11/24/biden-s-picks). Між тым, у сямі спрэчных Штатах ЗША працягваюцца перападлікі бюлетэняў і судовыя разьбіральніцтвы, у чым можна пераканацца, калі зазірнуць на сайт, які падае афіцыйныя зьвесткі пра вынікі прэзідэнцкіх ды іншых выбараў у ЗША (гл. фота зьлева; https://www.theepochtimes.com). Большасьць людзей у Беларусі й ЕЗ, якія адмыслова не шукаюць інфармацыю пра тое, што на самай справе адбываецца, працягваюць верыць у перамогу Байдэна. Між тым, у ЗША сітуацыя ўсё больш напружваецца і адначасна вагаецца ў той ці іншы бок (тыя, хто атрымлівае праўдзівыя зьвесткі пра вынікі выбараў, усё больш схіляюцца на бок Трампа). Падаем ніжэй дадатковы набор найбольш уражвальных фактаў (вядома, у адпаведнасьць з нашымі ведамі), якія былі сабраны за прайшоўшы час, з мэтай папярэдзіць вас – нашы чытачы – што да актуальнай грамадска-палітычнай сітуацыі ў ЗША.
1.Новыя моцныя сьведкі і факты.
Некалькі рускамоўных блогераў, адначасна рэзідэнтаў ЗША, паведамілі знутры гэтай краіны пра выступ на судзе ў Арызоне выбітнага матэматыка-статыстыка Бобі Пайтэна. Той дакладна давёў, што ў Арызоне (які да таго лічыўся Штатам Байдэна) за Трампа прагаласавала больш за 60% выбарцаў і што там за Байдэна было ўкінута ад 120.000 да 300.000 галасоў.
Пра гэта паведамілі, напрыклад, “Саня ў Фларыдзе” (https://www.youtube.com/watch?v=mD8SPbsUkvM) і Алёна Мікіцкая (https://www.youtube.com/watch?v=9s0hX5wkuVQ – час 10:50-17:20).
Таксама паступіла інфармацыя пра слуханні, на якіх выступалі кіроўцы грузавікоў. Адзін зь іх паведаміў (гл. фоты вышэй) пра тое, як перад выбарамі быў скрадзены яго трак разам з сотнямі тысяч агітацыйных улётак за Трампа (https://www.youtube.com/watch?v=9s0hX5wkuVQ – час 4:10-9:00), а другі распавёў, як 4 лістапада (ужо пасьля выбараў!) ён адвозіў у выбарчую камісію бюлетэні з замененай на 3 лістапада датай (https://www.youtube.com/watch?v=VASfDUmK3hw – час 2:10-3:10).
Яшчэ факт.
16.12.2020 г. у штаце Мічыган, графства (округ) Антрым, зроблены ручны пералік галасоў, каб праверыць дакладнасьць падліку галасоў электроннай машынай “Даміньен” (https://www.youtube.com/watch?v=P3q_gYv_Apo). Высьветлілася, што на самай справе ў гэтай акрузе Дональд Трамп не прайграў (амаль у два разы) Байдану, а перамог амаль у два разы! (гл. таліцу зьлева).
Дадатковае пацьверджаньне тут – https://www.youtube.com/watch?v=xsvxoiyyQm8 , тут https://www.youtube.com/watch?v=j9omo1XHrrY , і тут – https://www.youtube.com/watch?v=spt40DLzvGI
2. Праколы…
Былі выкрыты выпадкі, калі афіцыйныя справаздачы выбарчых камісій самі ў сабе ўтрымлівалі відавочныя доказы фальсіфікацый.
Вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=8puDMQQU5wM – сп. Вайнштэйн разам зь нейкім рабінам падаюць такі прыклад (час – 38:50). Па афіцыйных (!) зьвестках зь Пенсільваніі атрымалася так: камісіі даслалі выбарцам 1.823.000 бюлетэняў для галасаваньня па пошце, вярнулася 1.462.000, але ў дзень галасаваньня ад выбарцаў, “якія галасавалі па пошце”, было ўлічана 2.589.000 бюлетэняў (на 1.126.000 больш!).
Мы ня думаем, што тут патрэбны яшчэ якія-небудзь каментары…
3. Відэа зь фіксацыяй працэсу…
Цяпер ад прыхільнікаў лібералаў ЗША часта чутно, што, маўляў, у рэспубліканцаў няма доказаў фальсіфікацый.
Доказы ёсьць, ды яшчэ якія! У Джорджыі было запісана на відэа (члены камісіі ня ведалі пра тое, што іх запісваюць відэакамеры!), як выглядае сам працэс укіданьня тысяч бюлетэняў на карысьць Байдэна.
Пра гэта можна паслухаць, напрыклад, тут – https://www.youtube.com/watch?v=hCapfyByZMw ; ці паглядзець тут – https://www.youtube.com/watch?v=Ydp8pKgAvZs .
Але найбольш падрабязна гэты факт прааналізаваў ужо вядомы нам “Саня”; гл. тут – https://www.youtube.com/watch?v=LotBG6woJJ0 . А вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=xQ2ZLn7jQkU – ён паказвае нам яшчэ і галоўную “гераіню” гэтых тыпова “ліберальных” падзей (гл. фоты ніжэй).
Ціск фактаў і грамадства нарэшце прымусілі губернатара Джорджыі Кемпа заварушыцца і запатрабаваць… аўдыту – https://www.youtube.com/watch?v=M713Pcd6ZN0 .
4. Захоп сервераў ЦРУ ў Нямеччыне.
На фоне адзначаных вышэй фактаў (з канкрэтнымі відэа-дакументамі, з канкрэтнымі ўдзельнікамі падзей, якія часта сьведчаць пад прысягай (за хлусьню ў такіх выпадаках даюць да 15 гадоў вязьніцы)) мы спачатку ня вельмі паверылі ў зьвесткі, што ў Нямеччыне (!) на базе ЦРУ (!) амерыканскім армейскім сьпецназам былі захоплены серверы, якія фіксавалі ход падліку галасоў у ЗША (https://www.youtube.com/watch?v=q9PcHWkd-SQ). Бо цяпер у ЗША такая сітуацыя, якая спрыяе зьяўленьню і распаўсюду розных чутак. Напрыклад, пра магчымасьць увядзеньня вайсковага становішча, арышт Абамы ды Сораса (https://www.youtube.com/watch?v=bMrbpGYpJDA), а таксама пра арышт дырэктара ЦРУ Джыны Хасьпел (гл. фота зьлева; https://www.youtube.com/watch?v=z1TGhH86ykU).
Аднак далейшая інфармацыя прымусіла засумнявацца у тым, што ў даным выпадку мы маем дачыненьне з фэйкам ці з версіяй, запушчанай у інфармацыйную прастору прыхільнікамі кансьпіралогіі. Справа ў тым, што гэтыя падзеі пацьвердзілі два аўтарытэтныя амерыканскія генералы – Флін і Томас Макенры (гл. фоты унізе; https://www.youtube.com/watch?v=HX09QP–8p4 ; час – 3:00-5:40; тут, дарэчы, таксама ёсьць разважаньні пра “пакаленьне сьняжынак”, якое мы ў рэдакцыі завем пакаленьнем “пустышак”, але пра гэта іншым разам).
Значэньне паказаньняў двух армейскіх генералаў сп. Вайнштэйн больш падрабязна пацьвердзіў яшчэ і тут – https://www.youtube.com/watch?v=8puDMQQU5wM (час 2:00-12:30; тут таксама была інфармацыя пра тое, што Трамп перамог на выбарах са значнай перавагай і пра тое, што канал “Фокс” прадаўся ліберастам).
Усё адзначанае пацьвердзіў і “Саня” (https://www.youtube.com/watch?v=rhZjWLM48CU), які дадаткова зьвярнуў увагу на складанасьць тэхнічнага боку справы, зьвязанай з перавозам сервераў з Нямеччыны ў ЗША.
5. Абагульненьне варыянтаў выкарыстаных фальсіфікацый.
Гэтае абагульненьне прагучала ў дакладзе адміністрацыі Трампа (аўтар – прафесар Навара). Адзначана 6 пунктаў (https://www.youtube.com/watch?v=2D6CFlpl9uc – час 6:10; https://www.youtube.com/watch?v=7suJhSzxyBc – час 5:40; https://www.youtube.com/watch?v=vJ2R143KzRU):
– наўпроставая фальсіфікацыія – “галасаньне” нелегальных мігрантаў і даўно памерлых, а таксама ўкіданьне фальшывых бюлетэняў (напрыклад – https://www.youtube.com/watch?v=xQ2ZLn7jQkU);
– улік бюлетэняў без праверкі подпісаў і дакументаў, якія пацьвярджаюць асобу (прыклад – https://www.youtube.com/watch?v=sAJl2xbIvuY);
– нядопуск назіральнікаў да працэсу падліку бюлетэняў;
– розныя ў розных штатах і графствах стандарты адбракоўкі сумніўных бюлетэняў;
– дзіўныя “збоі” ў працы машын для галасаваньня і падліку галасоў (напрыклад – https://www.youtube.com/watch?v=NbvQHJ9m_HI);
– статыстычныя анамаліі: надзвычай высокая яўка выбарцаў; невытлумачальна рэзкі рост галасоў, паданых за Байдэна (https://www.youtube.com/watch?v=5VhJ9pVDWd4); працяглыя затрымкі ў працэсе прыёму бюлетэняў.
6. Трамп не здаецца.
На пачатак, выразнае тлумчэньне сутнасьці праблемы тут – https://www.youtube.com/watch?v=WEtCpVOn8oM .
Самы важны выступ Трампа адбыўся ў пачатку сьнежня. Тут скарочаная інфармацыя пра яго – https://www.youtube.com/watch?v=8VyOUsNtoiY (ці тут – https://www.youtube.com/watch?v=cRnkPJDExmU), а тут больш поўная – https://www.youtube.com/watch?v=fA3zLSTxuiY
Апошняе зь Белага дома тут –
https://www.youtube.com/watch?v=Z4ZKFMWNdIg .
7. Зьвесткі пра тое, як у ЗША і ва ўсім сьвеце нарастае падтрымка Трампа, гл. тут – https://www.youtube.com/watch?v=5uYJmNd-CsM
(дубль тут: https://www.youtube.com/watch?v=gaToRUbWt3c)
–
Усяго лепшага, сябры.
Найлепшая навина з ЗША – пасьля Налаты прадстауникоу Сенат ухвалиу АКТ па БЕЛАРУСИ. Застауся тольки подпис Прэзидэнта – и ён будзе -ци Байдэна ци Трампа ! Там. дарэчы. НЕПРЫЗНАННЕ уваходу БЕЛАРУСИ у саюзную дзяржаву з Расеяй !
“… НЕПРЫЗНАННЕ уваходу БЕЛАРУСИ у саюзную дзяржаву з Расеяй …”
І што гэта дае Беларусі?
Выглядае, што спачатку сдадзім Беларусь, ну а потым будзем “пасьпяхова” змагацца за незалежнасьць!?
“здае” Беларусь не Трамп ци Байдэн, а наш “самаабранец” – и ужо 26 годзикау …6
Вось меркаваньні з Украіны.
Вадим Довнар
журналист
9 августа в соседней для Украины Беларуси начались массовые и регулярные акции протеста против узурпации власти несменяемым 26 лет диктатором Александром Лукашенко.
Спустя 5 месяцев этих небывалых ранее выступлений можно подвести некоторые предварительные итоги исторических для белорусов событий:
1.Максимальное сужение пространства для маневра узурпатора между российским рейхом и западом, следствием чего легализировано нахождение в стране иностранных силовиков.
2.Превращение жесткого авторитаризма в тоталитаризм-лайт.
3.Выявление политической незрелости протестующих. Их (в большинстве своем) нелюбознательности, несклонности к обучению, неспособности к предметному дискурсу. Данное обстоятельство позволяет говорить о чрезвычайной схожести условных «ябатек» (сторонников Лукашенко) с условными «ясветками» (сторонниками Светланы Тихановской).
4.Вывод белорусской национальной символики из типа маргиналинеза с потерей национальной идеи
5.Воцарение русских смыслов в обоих вроде бы враждующих лагерях
6.Успешный старт политической карьеры откровенной российской агентуры и имитаторов бунта
7.Проведение бесценных тренировок для карателей узурпатора.
8.Обретение пантеона бессмысленных жертв режима и руководителей процесса слива народного гнева.
9.Избавление соседей от иллюзий на счет боеспособности большинства белорусов
10.Обретение понимания того, что Лукашенко сместить способен только Кремль, поскольку Запад воевать вместо этих «партизанов» не будет.
пункты 3-10 и нават 1 абсалютна дыскусийныя – и хто таки Доунар? што за ФИГура?
Было б някепска пачытаць той Акт цалкам!
Зараз я назіраю ў нас праднамеранае сутыкненне дасьведчанага старэйшага пакалення з недасьведчаным малодшым пакаленнем, у вынік чаго мы можам страціць і незалежнасьць і суверынітэт.
Старэйшае пакаленне адчувае, што можа страціць дзяржаўную маёмасьць і застацца ў драных трусах з расейскім хамутом на шыі. Малодшае пакаленне адчувае недахоп уласнай годнасьці і таму дзеля першынства свабоды гатова паставіць на другое і трэцяе месца справядлівасьць і развіццё.
Прэзідэнт ставіць на першае месца развіццё, на другое справядлівасьць… Але намаганне ўлады ў накірунку выхаванне патрыятызма на цяперашні момант выглядаюць непераканаўча дзіцячымі. Пачынаць трэба не з ”разборкі-зборкі аўтамата Калашнікава” і не з мітынгаў каля помнікаў ”Никто не забыт — и ничто не забыта!”, а для пачатку з помнікаў Вялікаму Князю Вітаўту і Грунвальдскай Бітвы, Бітве на Сіняй Вадзе і Статуту Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага…
Што датычыць выбараў у ЗША, то яшчэ раз можна пераканацца, што амерыканская буржуазія капрыстаецца ”дэмакратыяй” у сваіх інтарэсах і круціць законы як хоча, нахабна мочыць Трампа і плюе амерыканскаму грамадству ў твар. Адсюль выснова, што Акт па Беларусі — гэта чарговая паперка. Каб хацелі даўно б памаглі фінансава–матэрыяльна і маральна. Вунь Крым не прызналі? І што?!
ваш камент зводзицца да знакамитай фразы жуликау – НЕ УЧИТЕ МЕНЯ ЖИТЬ, ЛУЧШЕ ПОМОГИТЕ МАТЕРИАЛЬНО!
Аналіз Довнара грунтоўны і прафесійны.
Даўно было адчуванне, што ідзе імітацыя бунта, разгойдаванне краіны, палітычнай нясьпеласьці пратэстуноў, ціск і запалохванне тутэйшай улады, прафанацыя і страта нацыянальнай сімволікі, умацаванне расейскай агентуры… Спробы нешта патлумачыць пратэстунам на пальцах не давала плёну. Калі спачатку была спроба праводзіць мітынгі, то вельмі хутка яны былі прыпынены,(мне ўдалося адзін раз тлумачыць на Бангалоры 150-180 чалавекам праз мікрафон сутнасьць сучаснай палітыкі) але гэта быў апошні мітынг з мікрафонамі, потым ужо ішлі адны дэманстрацыі. ”Зялёные чалавечкі” увесь час мянялі тактыку і стратэгію дзеяння і сёння ў большай меры ідыялагічна яны дамініруюць і трымаюць ініцыятыву.
”Воцарение русских смыслов в обоих вроде бы враждующих лагерях!”
Ідыялагічна прайграна цалкам уся прастора краіны. Помню на Бангалоры выраз твара рослага мужчыны ўперадзі натоўпа слухачоў, на выгляд палкоўніка расейскіх спецслужб. На яго твары быў выраз, які казаў: ”Позна, дзядуля, мы ўжо тут і ўсё ў нашых руках.”
Канечна ў жніўні АГ праз гераічные намаганні адбіўся, выратаваў сытуацыю, захаваў краіну, але ідыялагічна прайграе. І самае галоўнае ў яго няма людзей падрыхтаваных у нацыянальна-патрыятычным духу. Запрошаные з Расеі тэлевядучыя ўсе спрэс імперыялісты.
досыць ляпиць з Лу-ки ( кирауника рускага акупацыйнага рэжыму з 1994га па 2021?) ратавальника Беларуси ! вы там не з,ваятни выпушчаныя?!
мінак – растоўская ватоўка
Мой 11 пункт да аналізу Доўнара.
Праўда жыцьця, заключаецца у тым, што толькі у экстрымальных умовах ( вайна, караблекрушэньне,, пажар, рэвалюцыя), праяўляецца унутранная сутнасьць чалавека. На вайне, адзін ахвяруе , выклікая полымя на сябе , каб іншыя мелі магчымасьць адыйсьці. Другі, кідае зброю і падымае рукі угору і ідзе у палон да ворага.. Калі тоне карабель , адзін аддае другому, свой выратавальны пояс. Другі, па галавах, першым шчэміцца у выратавальую шлюпку. Калі гарыць нечый дом, адзін, бяжыць з вядром вады, другі, пакуль ідзе мітусьня, крадзе рэчы. Пры народных выступах супраць улады, акупантаў, адзін будуе барыкады, другі пераходзіць на бок рэжыма ці патэнцыяльнага ворага. Таму, у трагічных падзеях апошняга часу у Беларусі,, я бачу станоўчы вынік на будучыню. Праявілася унутранная сутнасьць беларускіх “выратавальнікаў” народу. Удакладню, для мяне гэта было бачна яшчэ 25 гадоў таму. Гэта стала відавочным для тых, каму прыдзецца будаваць сваю нацыянальную, незалежную, заможную Беларусь. Бо, тые, хто сёньня руйнуе, знішчае і рыхтуе . да сдачы без боя імперскай Расеі, Беларусь нікуды не падзенуцца. Менавіта яны застануцца каб працягваць сваі брудныя памкньнені да асабістай улады. Таму заклікаю грамадства, не забыць тых хто загінуў, тых хто забіваў і тых хто падстаўляў на забойствы, катаваньні, здзекі.
Вось гэты пункт АБСАЛЮТНА СЛУШНЫ! Дзякую, Спадар Мурашка!
”Выявление политической незрелости протестующих. Их нелюбознательности, несклонности к обучению, неспособности к предметному дискурсу. Данное обстоятельство позволяет говорить о чрезвычайной схожести условных сторонников Лукашенко с условными сторонниками Светланы Тихановской.”
Пратэстуны, як раней мы вызначалі іх як электарат і біамасу, амаль цалкам замбаваные, але сярод іх ёсьць нейкая колькасьць сапраўдных патрыётаў-нацыяналістаў, якія змагаюцца за ідэю. Тут узьнікае два моманты. Улада можа перагнуць уціск і тады замест ”гульні ў рэвалюцыю” можа паўстаць нянавісьць біамассы!! Датаго ж расейскія ”зялёныя чалавечкі” і агентура можа знарок усугубляць гэтую сытуацыю.
Другі момант: электарату, таксама як і народу патрэбна духоўная апірышча і мэта існавання. АГ баіцца ўзяць і агучыць уласную Нацыянальную Ідэю, без якой ніякая ўлада і краіна існаваць ня можа.
Кожны раз зьдзіўляюць рускія браты. Столькі палітычных дроў наламалі, а ўсёроўна трымаюцца амбітна, спрабуюць руляваць, кіраваць, уплываць. Між тым рускім таксама вельмі патрэбна Нацыянальная Ідэя, якую яны так наіўна і па дзіцячаму разбурылі ў 1991 годзе. Імперская Ідэя не аб’ядноўвае прастору і адпрэчвае суседзяў.
Праўда можна адзначыць, што і Захад і ЗША таксама страцілі маяк наперадзі і зараз блытаюцца ў сучаснасьці і не ведуюць куды плысьці. Ні Макрон, ні Джонсан, ні Байдан не ведаюць і не разумеюць куды рухаць цывілізацыю. Напэўна застаецца адзін толькі Кітай, цікавая і мэтанакіраваная краіна.
Народ біямасай і пратэстантамі клікаць можа толькі той, хто яго ненавідзіць. А ў вашэці ёсьць і настаўнік, які абзываў яго народцам, дармаедамі, сталіцу – городишко і г.д.
Прапуцінская шлёндра перад ганебным сыходам ветаваў абаронны бюджэт з новымі санкцыямі супраць “Паўночнага струменя-2” і дапамогай Украіне.
”Масу трэба адрозніваць ад народа. Народ структурыраваны, асэнсоўвае сябе ў сваіх жыццёвых устоях, у сваім мысленні і традыцыях. Маса, наадварот не структурыравана, не валодае самсьвядомасьцю, аднародна, пазбаўлена традыцый — яна пустая. Маса з’яўляецца аб’ектам прапаганды і маніпуляцый, яна не валодае адказнасьцю і жыве на самым нізкім узроўні сьвядомасьці”. Нямецкі філосаф Карл Ясперс.
У змаганьні з Лукашызмам – рашызмам, нягледзячы на высілкі Лукашэнкі – Пуціна і Бабарыкі – Цапкалы зьявіўся народ замест біямасы. Шкода, што вы не заўважылі.
Цяжка паверыць, што такія масавыя фальсіфікацыі магчымыя ў ЗША. Праз 4 гады, пасля Байдэна, гэта ўсё можа выплыць і стаць судовай справай. Магчыма ў ЗША адбываецца дэмаграфічны зрух на карысць “каляровых”.
Што да Беларусі, то для мяне ясна – дыктатуру трэба знішчыць.
Перад чалавекам стаіць задача расхістаць сытуацыю ў ЗША. Замест змаганьня са звыродлівымі зьявішчамі ў Амэрыцы, якія выніклі ў выніку перараджэньня лібэралізму і г.д. Нездарма некаторыя рэспубліканцы ўжо выступаюць проці.
Прытым чалавек мае нямала заслугаў перад краінай, пачынаючы ад эканамічнага росту.
Відаць, яго чакае лёс Філарэта , кіраўніка былога УПЦ КП. З заслужонага змагара з маскоўскім леваслаўем той стаў пуцінскай кансэрвай.
Калі ўлічыць, што Трампа спрабавалі скінуць праз імпічмант, то сёнішняя сытуацыя ў ЗША сьведчыць, супраць Трампа ўся алігархічная эліта. На папярэдніх выбарах гэта эліта спрабавала прапіхнуць Хілары, якая як палітычная асоба была патрэбна ёй каб рабіць свае агрэсіўныя справы. Зараз на гэтую ролю рыхтуюць дзядулю Байдэна, які ўжо ні помніць імён сваіх родных.
Амерыканская алігархія будзе імкнуцца абвастрыць сытуацыю ў сьвеце, развязаць лакальные войны і каляровые рэвалюці па перыметру Расеі, раскруціць смуту ў самой Расеі, а ўсім нязгодным у сьвеце жорстка даць каманду: — К ноге!
Пры патрэбе ЗША адмовіцца ад даляра і перойдзе на новыя грошы ”амеріго” і прочае. Пры нейкіх буйных няўдачах усё спішуць на дзядулю Байдана.
Таксама гэтыя падзеі падцьвярджаюць думку рэдакцыі і маю таксама, што ”амерыканская дэмакратыя” існуе толькі для амерыканскай алігархіі, а для іншых — гэта паліттэхналогіі, каб забраць у наіўных прасцякоў іх маймасьць, тэрыторыю, радовішчы і прочае.
Siarhiej! Хто вы: дэмакрат ці патрыёт?!
Якая для патрыёта розніца, якая ўлада існуе ў яго дзяржавы: аўтарытарна-дыктатарская ці дэмакратычная!? Бо перш за ўсё важней, што існуе ягоная дзяржава!
Калі вы ўзрошчываеце ў вяліка сажалцы ці возеры малодзенькіх першага года ўзрошчавання карпікаў ці тоўсталобікаў і потым з мэтай ”дэмакратыі” адчыняеце плаціну і запускаеце ”дэмакратычных” дарослых шчупакоў, то праз некалькі месяцаў ад вашых карпікаў і тоўсталобікаў застаюцца адныя ўспаміны.
Вы не палянуйцеся і паслухайце на сайце ”Завтра” дыялог Ігара Шішкіна і дырэктара ЕАЭС Уладзіміра Лапахіна. Як яны плюшчаць АГ і якія прапановы яны высоўваюць. А потым калі пачынаюць абмярковываць уласные расейсейскія справы, аказываецца што ў іх аніякіх ідэй і мэт для сваёй дзяржавы не існуе. Усё прадаецца і калі ўсё будзе продана — Расея рассыпецца! Такія іх высновы
У гэтых палітычных варунках мы можам захвацца толькі ва ўмовах жорсткай аўтарытарнай сыстэмы, магчыма нават дыктатуры! Іншая справа што да гэтага трэба далучыць Нацыянальную Ідыялогію, родную беларускую мову і ўласную гісторыю ВКЛБеларусь.
Вы глухі?
Жорсткая аўтарытарная нацыяналістычная !!!! сыстэма.
Лукашэнка, аднак, за дыктатуру АНТЫНАЦЫЯНАЛЬНУЮ.
Лукашэнка сыстэмна змагаўся як супроць беларускага нацыяналізму, так і супраць Беларускае нацыянальнай ідэі.
Асабліва гэты чалавек гэта робіць сёньня.
І Лаўроў кажа яму за гэта дзякуй, і кажа, што Ціханоўская будзе ажыцьцяўляць беларусізацыю
Больш за тое, Лукашэнка зьбіраецца аслабіць інстытут прэзыдэнцтва.
минак не хоча з нами, нацыяналистами-лицьвинами-беларусами дыскутаваць. ён проста мэтанакиравана АБРАЖАЕ беларуски народ, абяляе Лу-ку и баицца распаду Расеи … Ён проста ПРАРАСИЙСКИ ЯБАЦЬКА, яки выкарыстоувае мову каб дапамагаць зьнишчаць нацыю.
Пры дыктатуры краіна НЕканкурэнтназдатная, слабая. Дыктатуры – тупік цывілізацыі пра што сведчыць гісторыя. Што засталося ад егіпецкіх фараонаў акрамя безсэнсоўных пірамід?