Віншуем вас з Калядамі і, адпаведна, Новым годам! Жадаем, каб у наступным годзе ў вас ўсё ладзілася!
З нагоды інфармуем, што пасьля 10 гадоў упартай працы беларускага калектыву з амаль 30 чалавек пачынаецца кампанія прэзентацыі Беларуска-Літвінскіх шахмат. Пакуль – у інфармацыйнай прасторы (гл. тут: https://pchess.by/be; раім уключаць музыку).
Хай гэта падзея будзе калядным падарункам для вас.
Знаёмцеся з нашымі нацыянальнымі шахматамі, гуляйце ў іх, хваліце, райце іншым…
каралеўскі падарунак, дзякуй!. P.S. А можа, варыянт з Рагнедай на княстве прапанаваць? Надакучылі агрэсіўныя прыматы-альфа.
Княжыч у гульні – малады, выглядае так, што ён можа лічыцца і князёўнай.
Калі ў шахматы грае жанчына, яна можа так і лічыць.
Акрамя таго, калі забіваюць (праз мат) князя, княжыч-княжна становіцца князем (праз асобны ход).
Так у БЛШ прадугледжана палавая роўнасьць…
Сёньня, 30.12.2020, пра БЛШ паведаміла “Наша ніва” – https://nn.by/?c=ar&i=266065.
Прыемна…