Галіна Арцёменка
Апошнія генетычныя даследванні выявілі, што мы, беларусы, зусім не славяне, а заходнія балты і нашы бліжэйшыя генетычныя родзічы – германцы, летувісы, латышы, харваты, славакі. Гэта значыць, што мы адносімся не да славянаў, а да германцаў. Германскія плямёны засялялі не толькі тэрыторыю Паўночнай кантынентальнай Еўропы, але і Скандынавію, і Брытанскія астравы. Розніцы паміж часткай насельніцтва Польшчы і беларусамі наогул не існуе.
Этнас рассяліўся на вельмі вялікай тэрыторыі і ў далёкія часы гэтыя плямёны называлі варварамі. У 98 годзе н.э. рымскі гісторык Тацыт называў балтаў айсціямі ў трактаце “Германія”, а ў сярэдзіне 2 ст. н.э. галіндаў і судоваў у сваёй “Геаграфіі” згадвае Пталамей.
Праводзячы аналіз паходжання беларусаў, я прыйшла да высновы, што ў этнагенэзе беларусаў удзельнічалі гатляндцы, ятвінгі (яцьвягі ці судавяне), латгалы, ліцьвіны, прусы (брутцы), голядзь, куршы. Гэты спіс можа быць падоўжаны пры з’яўленні новых дадзеных. Што да славянскіх плямёнаў, гэта проста міф. Радзімічы і вяцічы пайшлі ад двух братоў Радзіма і Вяткі, якія прыйшлі з Павіслля, гэта значыць – з Польшчы. Два браты прыйшлі з Швецыі – Тур і Рагвалод. Адзін быў у крывічаў, а другі – у драўлянаў і дрыгвавічаў. Радзівіл прыйшоў з Прусіі. Атрымліваецца нейкая неразбярыха. І яшчэ адзін факт, які вельмі бянтэжыць: усе гэтыя як бы славянскія плямёны з’яўляюцца напрыканцы 1-га стагоддзя. А хто тут быў раней? І куды гэтыя людзі падзеліся? Усё гэта тлумачыцца на узроўні казак. А дзе ж доказная навуковая база? Яе няма ў афіцыйнай навуцы (тым больш, што ў цяперашняга кіраўніка краіны гісторыя пачынаецца з 1917 года). Свет дакаціўся да таго, што Беларусь называюць штучна створанай краінай. Гісторыю нашага народу да 1917 года пачалі прыхватызаваць суседзі, а мова – зніштажаецца.
Чаму сёння знішчаецца беларуская мова? Яна, што, горш за іншыя мовы свету? У чым справа? Хто дазволіў так ставіцца да нашай мовы? Абра́зы і насмешкі над нашай мовай даводзілася чуць з дзяцінства, нават чуць такую фразу: “Як я ненавижу этот белорусскій язык”. На днях “Наша Ніва”, ну, проста афішавала дзяўчыну, якая не любіць беларускую мову, расейку па паходжанні… [прычына ня ў нашай цудоўнай мове, а ў тым, што руская мова дый у цэлым этнацыд – гэта стратэгічны сродак імперскай палітыкі расейскай імперыякратыі; зьневажальныя PR-аўскія тэхналогіі вядомы расейскім імперастам даўно, а наша краіна Вялікая Літва-Беларусь, на жаль, знаходзіцца бліжэй за ўсё да галоўнага расейскага імперскага цэнтру – Масквы; мы выстаялі, выстаім і далей, хутчэй Масква і Расея разваляцца... – Рэд.]. Ну, калі так, то няхай пачуюць ўсе, што скажа сама мова.
Аказваецца, наша мова самая старажытная ў Еўропе. Гэта ад нашай мовы пайшлі ўсе славянскія мовы, у тым ліку і руская. На беларускай мове, вядома, старажытнай, размаўлялі ў Брытаніі, Нямеччыне, ў Швецыі і Нарвегіі, у Даніі. На ёй размаўлялі продкі літоўцаў і латышоў, прусы, даны і брутцы. На ёй размаўляў сам Крыў, які перавёў Ілліяду Герадота, на гэтай мове у сярэдзіне 1-га тысячагоддзя новай эры адкрылі трохмерную сістэму каардынат. На гэтай мове размаўлялі арыйцы. Каб не быць галаслоўнай, я лепш дам слова самой беларускай мове.
За апошні час атрымалася расшыфраваць руны (узор рунаў гл. мал.1) і прачытаць руніцкія надпісы, якія належаць да 1-га тысячагоддзя.
Вядомы досыць позні руніцкі надпіс сярэдзіны 13-го стагоддзя, калі, здавалася б, руны ўжо вышлі з ужывання.
Гэта адбітак пячаткі князя Міндоўга (гл. мал. 2), на якім намаляваны рыцар з паднятым мячом, які скача на кані, – асноўны элемент герба “Пагоня”. Малюнак адбітка пячаткі быў апублікаваны ў кнізе Ў.Ластоўскага “Кароткая гісторыя Беларусі” у 1910 г. у Вільні. Надпіс чытаецца так: “С-ВА-Е ПЕ-ЦА-{ТЪ-А} КЪ-НЪ-Е-ЗЬ МЪ-І-НЪ-ДА-У-ГЪ СЪ-ТА-ВЪ-І”: («С-ВА-Е ПЕ-ЦА-{ТЪ-А} КЪ-НЪ-Е-ЗЬ МЪ-И-НЪ-ДО-У-ГЪ ЗЪ-ТА-ВЪ-И»), што на сучаснай мове азначае: “СВАЮ ПЯЧАТКУ КНЯЗЬ МІНДАУГ СТАВІЦЬ”.
Спробы чытання надпісаў на Мікаржынскіх камянях у Польшчы (гл. мал. 3) рабіліся неаднаразова. З варыянтамі чытання надпісаў на Мікаржынскіх камянях можна падрабязна пазнаёміцца ў працах Г.З. Грыневіча, У.А. Чудзінава і А. Платова. Гэтыя тры часткі надпісаў чытаюцца наступным чынам:
1. «РА-СЕ (А)-РЪ»;
2. «МА-РЫ-Я ДЗЕ-ВА ЖЫ-ВА»;
3. «НА-ВЪ-ЖЫ-СЪ-ТЬ».
Яшчэ адзін надпіс на гэтых камянях:
1. «РА-СЕ (А)-РЪ»; Раса арыяў
2. «ЖЫ-ВІ-НО ЖЭ ЧА-ДО КО-НЬ», то есть «Жывіно дзіця – гэта конь».
3. «КО-НЬ ТО ДЗЕ-ВА-Н-І»,
4. «ДЗЕ-ВА-Н-І ЛЪ-РА».
Яшчэ адзін руніцкі надпіс намаляваны на падвесцы, знойдзенай у Швецыі (але шведскія даследнікі не без падстаў лічаць, што яна належала балтыйскім плямёнам):
1.«ВЪ-ЗЪ-ША-ШИ Н-А ЛО-ВА-ВЪ-ТИ»,
2. «НА-ЗИ-ВА БО И-Е НА-ША ЖЕ-НА
Чытаецца так на сучаснай мове: “Узяўшы на паляванне”, “НА-ЗІ-ВА БО І-Е НА-ША ЖА-НА”, “ДА-РО-ВА”.
Думаю, што перакладчыка не патрэбна.
Вядомы таксама залаты брактэат, знойдзены ў Літве (мал. 4):
“НА-ХО-ДЪ-І-І-ТЪ РЪ-ЦА-РЪ КЪ-НЪ-Е-ЖЪ-НЪ-У І-ЖЪ ВА ЧА-РО-МЕ ЧЭ-КА КО-ЛЕ-ТЪ ЧА-РО-ДЗЕ-Я”, што азначае: “ЗНАХОДЗІЦЬ РЫЦАР КНЯЗЁЎНУ, ЯКАЯ У ЧАРАХ (ЗАЧАРАВАНАЯ) ЧАКАЕ (ПАКУЛЬ ЁН) ЗАКОЛЕ ЧАРАДЗЕЯ”.
Шматлікія з руніцкіх помнікаў Паўночнай Еўропы прысвечаныя багам. Гэта залатыя і срэбныя брактэаты з малюнкамі багоў і руніцкімі надпісамі, утрымоўваюць словы “бог”, “божа” або імёны пэўных богаў. Сустракаецца згадванне аб багах і на некаторых руніцкіх камянях Скандынавіі. У скандынаваў сустракаюцца нашы богі (Пярун, Мара, Чарабог або Чарнабог).
Руніцкі надпіс паведамляе, што на брактэаце намалявана аблічча Бога (гл. мал. 4). Надпіс чытаецца справа налева: “Бо-Хъ-Чэ“, гэта значыць “Божа”. Аблічча Бога намалявана на міфічным (агністым) каню, прычым на брактэаце прысутнічаюць сонечны (свастыка) і месяцовы (паўмесяц над галавой каня) знакі. Магчыма, што гэта малюнак Бога Сонца. Другая частка чытаецца: “За-Чи-{Тъ-І}“. На другім брактэаце чытаецца злева направа (па гадзіннікавай стрэлцы): “Бо-Хъ-Чэ Ра Бо-Хъ-Чэ Ка“, што азначае: “Бог Ра, Бог Ка“. Яшчэ на адным брактэаце чытаецца злева направа, па гадзіннікавай стрэлцы надпіс: “РА {Ва-Нъ} Ве-Чі Се“, што можна перавесці, як: “Ра (сонца) ён вечны ёсць”. Пры гэтым на брактэаце прысутнічае начны знак (Месяц), а камбінаваная свастыка адукаваная рунамі “Ра” і “Ка”.
Імя сонечнага бога Ра сустракаецца і на іншых руніцкіх помніках Паўночнай Еўропы, у прыватнасці, на адным з залатых рогаў з Галлехуса (Данія), датаваных V стагоддзем н.э. (гл. мал. 5).
Тэкст чытаецца злева направа: “МО-ВЕ {ТЪ-А}-КЪ МА-РО-ЧЫ ЗА-ЧЭ-КА-ТІ СЕ: РА В-ХЪ-ТЪ-І ВА-ЧЫ СЕ: РА ВА-РЪ-НЕ-ЧЫ: ТО ЧЫ-РО-І-ЖЪ-У”. На сучаснай беларускай мове гэта азначае: “Моўлю так: смерці зачакаліся гэтыя. Сонца душыць вочы гэтыя. Сонца абпальвае спякотай. То чараўніцтва”.
Узаемаадносіны паўночнага бога Сонца Ра з людзьмі і іншымі багамі будуць разгледжаны пры наступным чытанні надпісаў на руніцкіх камянях з Скандынавіі.
Залаты брактэат з абліччам Борабога: верхні і ніжні тэксты чытаюцца злева направа: “НІ-БА БО-РА БО-ГЪ-ХЪ-ЧЭ”. “НІ-БО Я ДЫ-ЛЪ”.
Месцазнаходжаннем Барэя лічылася Фракія.
Тэкст з камянёў з Нарвегіі гучыць так: «Ра Въ (Но-Чи) То Се {Нъ-О -Ра ) Ръ-И-Ро (Бо-Гъ)-Че Въ (Но-Чи)
{Тъ-И} Ра-Да Бо-Ро {Тъ-И} Ра-Да -Че. {Во-Нъ} Се {Но-Чи} Ра (Ма-Ръ) Бо-Ро-(Бо-Г)-Че {Во-Нъ} И Се».
Адзін з варыянтаў перакладу гэтых двух радкоў: “Ра ў ночы, то се (цэ – так кажуць на Валыні і ў некаторых мясцінах на Палессі) у нары. То цешыцца Борабог, ён гэтай ноччу Ра замарыў. Борабог, ён і ёсць”.
Яшчэ адзін надпіс з камяню з Нарвегіі гучыць прыкладна так: «На-Го Е КА-РА І Т- Ръ-Бо Ні-Ра Се-Да Ра-Е Ра-Се». (Асабістая спроба прачытаць руны). Атрымліваецца: наглосць е кара і трэба нірам седа (асадзі назад, цішэй сябе паводзіць). Парада расе.
Вось вельмі цікавы надпіс з Нарвегіі: «{Тъ-И} И-Дъ-И За Ча-Се». «Бо-Х-Че РА Че-Ка». «Мо-Ве: Ро-И Ни-Чи Се».
“Ты ідзі да часу,
Бог Ра чакае,
Мовіць: “збірацца пора”".
Вось яшчэ надпіс з камяню з Нарвегіі :
Тыя ніры равуць
Сонца малое пегае спіць
Зіма пену дае яго
Яго вар пячэ воды тыя
Бо вецер не той
З Поўначы ў ночы зімнія
Рра чытаючы хоча
Та зваці яго на сваё…
Бо не пара. Бо нема цяпла
Зіма вінавата
Но к Івані (Купалле) чіно за…
Не яро сонца зімой
То бо ныне яро
То на сонцы мара
То іншы рано вар
Іншы не пячэ.
Надпісы з куфра з Брытанскага музея (гл. мал. 6): “ЧУ-ЗЪ-І-ХЪ-І”, “БО-ЖА {ВЪ-ВЪ-ЧЭ} ХЪ-{ВЪ-НЪ}: ЛА-РА {ТЪ-А-І-НА}”, “НЕ {ВЕ-ЧЫ}: ВА-РА-ЧЫ-НЕ {ВЪ-ВЪ-ЧЭ} РЪ-{ЧЫ-НО}”, “ПА {ВЪ-ВЪ-ЧЫ} РО-КА-І ЗЪ ТА-БО МА-Я ЗА-НЕ {ВЪ-ВЪ-ЧЭ} МА-{ТЪ-А-ЧЫ}-Я ЧА-ДА НЕ-Я {ВЪ-ВЪ-ЧІ}-Я ЗА-ЛА-І Я-КЪ: {ВЪ-ЧЫ} ЗЪ-ДА-Я {ВЪ-ЧЫ} РО-”, “ЗЪ-І-РЪ-МА ВЪ НЕ-МЪ:, “{ЧІ-НІ} МІ-РЪ І {ВЪ-НІ}-МА ЗА ТО {ВЕ-ЧЭ} ДА-ТЪ-І ТО-БЭ РА-МА-НІ ЖІ-ЗЪ І БЪ-РА-МА {ВЕ-ЧІ} РА-БЪ-І” і яшчэ напісана вельмі шмат цікавай інфармацыі.
Вось што напісана на старажытным літоўскім сцягу, які летувісы палічылі за свой: “ВЕ-ЧЭ ДА-ША НА-ДЗЕ-ША ЖІ-ХА-РА”(«ВЕ-ЧЕ ДА-ША НА-ДЕ-ША ЖИ-ХА-РА».
Вось што напісана на залатым брактэаце з Скандынавіі: “БО(Г)-ЧЭ КЪ-РЫ-ВА-{ВЪ-НЪ}”, гэта значыць “Бог крывавян (крывічаў)”.
Крыжападобная брошка з меднага сплаву, знойдзеная ў Вялікабрытаніі (Паўночны Ёркшыр) і датаваная першай паловай VI стагоддзя н.э., мае руніцкі надпіс, чытаецца справа налева: “ПЪ-О-МЪ-НІ”.
У Ангельшчыне (Норфолк) у пахаванні, датаваным 650 годам н.э., знойдзена камбінаваная брошка з золатам і гранатамі (альмандзінамі), на якой маецца надпіс: “Да БО-ЖА {ВЕ-ЧЫ} : ЗЪ-О-ВЪ-В-ТА-ЧЫ-Ш-І ЗЪ-А-ХО-ЧЫ”, што можна зразумець, як “Да бога вечнага: (па)званым (быць) жадае”.
Яшчэ надпіс з Брытаніі:”{ВЪ-І-ВА} {ВЕ-ЧЭ} ЖЫ-{ВЕ-ЧЭ}”.
Надпіс на падлозе Сафійскага сабора ў Канстантынопалі: «КЪ ЧІ-СЪ-ЛУ ЛЕ-ПЪ-{НЕ-ХЪ} РА-СЬ {ПО-ВЕ}-ДЗІ-І-ШІ !», што на сучаснай мове азначае: «ДА ЛІКУ ЛЕПШЫХ РАСУ ПАВЯДЗЕШ!».
Вось яшчэ адзін надпіс ў саборы: «МЪ-І ВЪ-ЗЬ-ЛО-ЖЫ-ЛІ СЪ-КЪ-{ЛО-ВА-НО-ВЪ}ЛУ-ДЗІ ЗЪ-ЛО-І ЛО-ЖЫ НО-ЧЫ СЪ І-НЬ-І ДЗЕ-ТІ ДА {ЖО-НА}-І СЪ ЧЪ-І-СЪ-ЛО-МЪ {СЪ-ТЪ-А} І-ДЗЕ КЪ {ПЕ-РУ-НУ} {БО-ГУ} {НА-ВІ} ВЪ ТІ {ХЪ-РА-МЪ}-І-НА І {МО-ЛІ} КЪ {ПЕ-РУ-НО-ВО-І} ЖА-ЛО-СЪ-ТІ», гэта значыць: «МЫ ВОЗЛОЖЫЛІ СКЛАВЯНСКІХ ЛЮДЗЕЙ НА ЗЛУЮ ЛОЖУ НОЧЫ С ІХ ДЗЕТЬМІ ДА ЖОНАМІ, ЧІСЛОМ СТА, ПРІШЛІ К ПЕРУНУ – БОГУ НАВІ В ЭТОТ ХРАМ И ВЗЫВАЕМ К ПЕРУНОВОЙ ЖАЛОСТІ».
У 1930 году ў вёсцы Бреза (Breza), што на рацэ Аканіца (Stavnja), у 25 км на поўнач ад Сараева (Боснія), быў знойдзены фрагмент камяня з руніцкім надпісам. Датуецца гэты надпіс меркавана 6 стагоддзем н.э. “{У НЕ}-БО ДЪ-ЧЭ-РЬ [ЛА-РЪ] ЗА-РЪ-{ТЪ-І} НІ-І-ЧЫ І-РЫ-Й-В-В-І СІ-РА-ТА ГО-ДА ЖЫ-ЧЫ …?”.
Вось надпіс на брошцы з Нямеччыны.: “З-А ДА-РО-ЧЫ-З-ЧЭ ЖА-І-НІ ГЪ-МЪ-БО-У-ВА”. У Нямеччыне ў жаночым пахаванні канца VI стагоддзя н.э. знойдзена залатая брошка з руніцкім надпісам: “ПЕ-ЧІ-ЛЪ-ВА”. І такіх брошак не адна і не дзве, а вельмі шмат.
На жалезная дзідзе з Ковеля з руніцкім надпісам і характэрнай сімволікай ёсць надпіс: “КА-ВЪ-А-ЛЪ Ш-КЪ-У-ТЪ“
У 1997 годзе недалёка ад горада Крыстыанстад (Kristianstad), што знаходзіцца на поўдні Швецыі, быў знойдзены камень-помнік ранняга перыяду з сэнсавым руніцкім надпісам з тэкстам: «РАВВІ ЖІДЗІ ВАЖА БЕЖА ІС РІМА ІРАР ІСУСЕ», гэта значыць: «Настаўнік жыдоў вярхоўны, зьбег із Рыма, іерарх Іісус».
Такіх надпісаў ў Еўропе тысячы і ўсе на старажытнай беларускай мове. Гэта значыць, што да прыходу ў Еўропу рымлян, грэкаў, цюркаў – Еўропа размаўляла на адной мове. Захапіўшы Еўропу, каланісты практычна знічтожылі мову еўрапейцаў. Яна засталася толькі ў нашай краіне.
Ці могуць фіны і цюркі прэтэндаваць на тытульную нацыю Еўропы? Калі нас не будзе як народа і не будзе нашай мовы дэ-факта і дэ-юрэ, то так. Хто ж мы будзем пасля гэтага? Ніхто, нуль…
Вы жадаеце такой долі сваім дзецям? Вы – нашчадкі шляхецкіх родаў, якія не былі польскімі, а былі арыйскімі, вы – на чыёй мове размаўляла ўся Еўропа?
Мы станем ніхто, калі згубім свае карані. Мы адной крыві з англійскім каралём Артурам, з самім Крывам, з вікінгамі і легендарнымі германцамі. Мы павінны вырвацца са стану быдла. Наша беларуская мова – самая старажытная, мова арыяў. Яе кошт бясцэнны. Але цяпер рускамоўныя фіны і цюркі імкнуцца запэўніць свет, што гэта іх мова, хочуць узяць чужыя лаўры сабе…
Хлопцы і дзяўчаты, не здавайцеся! Памятайце, у старажытных руніцкіх надпісах сустракаецца літара дз, якой няма ў рускай мове, яе няма і ў палякаў. Па-другое, тут не сустракаюцца літары щ і ф, якіх няма ў беларускай мове. Літара ф ў беларускай мове з’явілася вельмі позна і ёсьць толькі ў чужаземных словах. Акрамя таго, мова руніцкіх надпісаў бліжэй да палескага дыялекту беларускай мовы. І сёння на Палессі кажуць: вунё, іе, се (цэ), бо, іныя, то, дзевочэ, хлапечэ, жаночэ, равуць, трэбо, сівер. Так больш нідзе не гавораць, хаця спецыялісты больш за мяне разбяруцца. Для нашых мовазнаўцаў адкрываецца вельмі вялікае поле дзейнасці. Звяртайцеся ва ўсе навуковыя установы Еўропы, Амерыкі з прапановамі аб супрацоўніцтве, абараняйце дысертацыі, вучыце Еўропу размаўляць на беларускай мове.
Думаю, што нам патрэбна звярнуцца ў міжнародныя арганізацыі (афіцыйныя) – папярэдне давёўшы, што наша мова пярвейшая на еўрапейскім кантыненце – аб наданні ёй асаблівага статусу. А сёння трэба сабраць ўсе сілы і дамагчыся пераходу толькі на беларускую мову ў сваёй уласнай краіне!
Для тых, хто цікавіцца больш глыбока дадзенай тэмай, зайдзіце на сайт: http://galinaartemenko.livejournal.com/. Тут вы знойдзеце гэтую інфармацыю ў больш разгорнутым выглядзе, табліцу з рунамі і можаце спрабаваць чытаць гэтыя надпісы.
Поспехаў вам і няхай памагае вам Бог.
Ад рэдакцыі:
Падаючы гэта матэрыял паважанай спадарыні Галіны, але ўсё ж энтузіяста-аматара, мы дапускалі, што ў ім могуць быць пэўныя недакладнасьці. Таму заклікаем беларускіх прафесійных гісторыкаў, этнографаў, моваведаў па-магчымасьці пракаментаваць дадзены артыкул. З другога боку, пакінуць без увагі матэрыял, у якім сьцьвярджаецца, што уся старажытная Еўропа размаўляла на старажытнай беларускай мове, мы таксама ня мелі права. Вядомыя выпадкі, калі энтузіясты-аматары са сваім сьвежым поглядам уносілі большы ўклад у знаходжаньне нейкай істотнай праўды, чым нават цэлыя калектывы навукоўцаў-прафесіяналаў.
“Апошнія генетычныя даследванні выявілі…”
спасылку калі ласка.
“Атрымліваецца нейкая неразбярыха”
ага. дакладна так. вы хоць самі разабраліся ў тым што напісалі ў вышэйшых абзацах.
“Мы павінны вырвацца са стану быдла”
ну калі вы туды запісаліся то й вырывайцеся.
Андрэю: Я тут давала спасылку на свой сайт, дзе ўсе гэтыя факты дадзены ў разгорнутым выглядзе, са спасылкамі не то што на людзей, а на цэлыя інстытуты, якія працуюць над той ці іншай тэмай. Па пытанням генетычных даследванняў лепш звярнуцца да працы афіцыйнага беларускага прафесара Давыдзенка, можаце звярнуцца і да расейскіх навукоўцаў, можаце і да заходніх. Вы нават не ў курсе, што такое даследванне праведзена ва ўсім свеце і даныя па Індыі пакуль трымаюцца ў сакрэце,а па беларусам гэта ўжо не навіна.
Асабіста я і вяду такое аматарскае даследванне аб нашым народзе. Пакуль выявіла толькі такую складовую этнагенезу беларусаў: племя Х (гэта беларусы) (Х -….. + гатляднцы + ятвінгі (яцвягі ці судавяне) + латгалы +ліцьвіны + прусы (брутцы) + голядзь+ ). Бачыце, ў маёй формуле пастаўлен х, бо шукаю знамянітыя славянскія карані. Пакуль не нахожу ў раннім перыядзе гэтых каранёў. Не разбярыха была, бо на тэрыторыю Беларусі прыезжалі правіць з Швецыі, з Прусіі, з Польшы. Чаму? Атрымоўвалася зусім не зразумела чаму прыезжалі іншаземцы. Літоўцы гавораць, што гэта іх землі, палякі – што іх, а рускія – што іх і кожны находзіць ссылку, чаму гэта іх, але ніхто не гаворыць, што гэта ёсць зямля беларусаў. А я хачу паказаць, пры тым выкарыстоўваючы выказванні аўтарытэтаў, што беларусы жылі заўсёды на гэтай зямлі і ёсць асобны народ.Нашы продкі жылі не толькі на тэрыторыі Беларусі, але на больш абшырнай тэрыторыі. Руны не я расшыфровала. На маім сайце вы можаце паглядзець абшырны матэрыял па рунам, нават знойдзеце табліцу агучвання рунаў. Папробуйце самі прачытаць гэтыя руны з дапамогай гэтай табліцы. Герадот, Тацыт, Пталямей называлі нашых продкаў неўрамі, германцамі, але не славянамі. Назовы нашых рэк і азёраў не маюць славянскіх каранёў. У нас адны Богі са шведамі і нарвежцамі, адны культавыя свяцілішчы, адна мова (былі) і ні якіх слядоў славян.
Наконт дэградацыі нашага грамадства: тут ужо нават і размовы няма. Мая праца і накірована на тое каб паказаць гэтую дэградацыю. Сп. Астроўскі ў сваім артыкуле (папярэдні) вельмі дакладна выказаўся: наш народ без духоўнасці сёння уяўляю сабой проста біялагічную масу (мяса) і не больш. Я не толькі гэты факт ведаю, але ведаю і ад чаго гэта бывае і які выхад з гэтага стану.
Вельмі спадзяюся, што нашы навукоўцы не упусцяць свой шанс, а наш народ не згубіць сваю мову.
Паважанная, рэдакцыя.
Растлумачце, калі ласка – куды знікаюць папярэднія камэнты?
Гэты чэшскі вучоны таксама гаварыў пра асобае паходжанне беларускай мовы:
Олдржых ГУЕР (чэш. Oldřich Hujer; 25.11.1880, Поцаржыцы-у-Турнава — 4.6.1942, Прага), чэшскі лінгвіст-індыіст.
На высновы праф. Гуера пра асобнае паходжанне беларускай мовы непасрэдна ад протаславянскай мовы спасылаўся Я. Станкевіч.
Пасля сканчэння пржыбрамскай гімназіі вучыўся на філасофскім фак-це Пражскага ун-та, па профілі індаеўрапейскага мовазнаўства. Атрымаў ступень доктара філасофіі (1905) па профілі санскрыту, авесты і літаратуры на санскрыце пад кіраўніцтвам праф. Й. Зубатага. Пасля кароткай працы ў гімназіях Часлава і Прага-Вінаградскай перайшоў у Пражскі універсітэт на пасаду дацэнта (1911), экстраардынарнага (1919), ардынарнага (1924) прафесараў, стаў пераемнікам праф. Й. Зубатага. Быў сапраўдным членам Чэшскай акадэміі навук (1924) і ганаровым членам Лонданскага філалагічнага таварыства. Тэмамі яго паваенных акадэмічных заняткаў былі класічная і славянская філалогія.
Сп-ру Яўгену.
З-за вялікага аб’ёму спаму (1000-1500 адзінак спамава сьмецьця штодня) мы вымушаны выкарыстоўваць прыёмы масавай ачысткі сайта ад яго. Але пры такім падыходзе бываюць выпадкі, калі апошнія каментары, часта вельмі важныя і ўдалыя, нажаль, гублюцца. У чарговы раз просім усіх нашых чытачоў, калі вы такое заўважыце, паўтарыце свае каментары зноў.
Билят бялороссия ваша ето часть России ее област где недолюди обитают
Заафілу-вырадку.
Цікава даведацца (толькі з-за цікавасьці да асаблівасьцяў псіхалогіі заафілаў): а чым снашаць іншыя пароды сьвіней горш?
І другое пытаньне: калі вы напісалі пра нейкую невядомую нам вобласьць Расеі, дык няўжо “нелюдзі” жывуць толькі на яе тэрыторыі?
Я вашу собачью мову не розумею.Алесь кстати по польски означает пидор.
Заафілу-вырадку.
На элементарныя пытаньні адказаць ня можаце. Вы, баценька, у дадатак яшчэ і дэбіл…
Праверым апошні раз.
Вы ведаеце рускую мову (хаця слаба – знакі прыпынку ў школе не давучылі; відаць, тр*лі сьвіней) і польскую. Удакладню для вас, а вы праверце: Алесь па польску – гэта пі*ар актыўны, які любіць тр*ць заафілаў…
Апошнім двум каментатарам, асабліва “Снашацелю сьвіней”.
Мы больш не дазволім вам падаваць падобныя каментары, бо яны не адпавядаюць ні духу, ні зьместу артыкула дый усяго сайта.
[Тут былі тыповыя расейскія прымітыўныя мацюкі, якія былі выдалены. - Рэдакцыя]
Вы шовинизмом от москалей заризились, чи от хохлов?
“Тут былі тыповыя расейскія прымітыўныя мацюкі, якія былі выдалены.”
Successfull troll is successfull.
Каментар выдалены рэдакцыяй, бо ўтрымліваў розныя нахабствы ў адрас аўтара.
Можливо, авторка й перебільшує, але намагатися читати слов”янськими мовами руніку, особливо, нерозшифровану, потрібно!!!
І білоруська мова одна з найдавніших і найкрасивіших в світі! Бережіть її й розмовляйте нею!!! Пам”ятайте, що Ваші друзі – такі ж білоруси, як і Ви, й теж хотіли б говорити рідною, хоч і не наважуються почати!!! Заохотьте їх. Розмовляйте вдома, в дружньому колі!!!