nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Выбіраючы паміж беларускамоўным і рускамоўным навучаньнем, мы выбіраем лёс нашых дзяцей

Травень 24, 2015 | Каментары (9)

Алесь Астроўскі

ЯЦяпер у Гародні, як і ўсе апошнія гады, сябры ТБМ выступаюць на сходах у сярэдніх школах перад бацькамі, якія вядуць сваіх дзяцей у 1-ы клас. Я таксама ўдзельнічаю ў гэтай працы, хаця мала веру ў яе стратэгічную персьпектыву (зь сярэдзіны 1980-х (!) заклікаю ўсіх неабыякавых беларусаў сканцэнтраваць свае высілкі на патрабаваньні першачарговай беларусізацыі ЎНІВЕРСІТЭТАЎ, на што мы, як карэнны народ, маем ПОЎНАЕ ПРАВА!). Тым ня менш, у Гродне, у адрозьненьне ад большасьці іншых абласных гарадоў Беларусі, у апошнія гады атрымалася зрабіць пэўныя крокі па беларусізацыі школьнай адукацыі. Галоўная заслуга ў гэтым належыць прадстаўнікам гродзенскай філіі ТБМ. Але рана пець дэфірамбы. Гаворка будзе пра іншае.

Справа ў тым, што за 5-10 хвілін выступу на сходзе (большых магчымасьцяў у нас пакуль няма) трэба пасьпець сказаць нешта самае галоўнае, самае пераканаўчае. Таму ніжэй я паспрабаваў перадаць прыкладны зьмест майго выступу (кожны раз гэта экспромт, які атрымліваецца па-рознаму). Можа, каму-небудзь паданы ніжэй тэкст будзе дарэчы.

1.

Вось што я звычайна пасьпяваю сказаць пасьля таго, як завуч ці дырэктар школы аб’явяць, што прыйшоў такі-та прадстаўнік Таварыства беларускай мовы, каб сказаць пра права навучаць дзяцей на беларускай мове:      

“ Добры дзень, паважаныя суайчыньнікі.

Сёньня ў гэтай зале вы будзеце вырашаць важныя пытаньні, датычныя пачатку адукацыі вашых дзяцей – пра школьную форму, абутак, пра сшыткі, расклад заняткаў і г.д. Але вельмі важна, каб акрамя арганізацыйных пытаньняў па-за вашай увагай не засталіся некаторыя іншыя ня менш важныя тэмы.

На жаль, сёньня у СМІ іх абмеркаваньня мы не пачуем. Па тэлевізары, пераключаючы больш за 40 даступных кожнаму каналаў, мы хутчэй убачым розныя непрыстойнасьці (ня буду казаць якія), чым тлумачэньне прынцыповых пытаньняў, якія ў найбольшай ступені вызначаюць нашае жыцьцё.

Таму сёньня ў гэтай зале ў дадатак да таго, як аддаваць дзіцё ў школу, давайце  падумаем, а ці будзе ў нашых дзяцей ПАСЬЛЯ ЗАКАНЧЭНЬНЯ ШКОЛЫ іх уласная зямля над нагамі? І кім яны будуць на ёй?! Свабоднымі, законнымі і годнымі гаспадарамі на зямлі сваіх славутых продкаў, ці закамплексаванымі, дэзарыентаванымі, напаўабстрактнымі істотамі, якія ня ведаюць, ні хто яны, ні дзе яны, ні куды ісьці, ні што і чаму рабіць, і якіх будуць розныя прайдзісьветы-нягоднікі ўсё жыцьцё “нахіляць”, эксплуатаваць, выкарыстоўваць?… 

Натуральна, усе мы шчыра хочам забясьпечыць лепшы лёс для нашых дзяцей. Але аднаго жаданьня мала. Для гэтага дадаткова трэба цьвёрда трымацца некалькіх прынцыпаў.

Назаву галоўныя.

Першы зь іх: Беларусь – дзяржава беларускага народу!

Скажыце, ці ёсьць якая-небудзь іншая нацыянальная, сацыяльная ці рэлігійная група, пра якую можна сказаць, што гэта яна, а не беларускі народ, зьяўляецца сапраўдным гаспадаром Беларусі? І калі ў гэтай зале хто-небудзь заявіць, што галоўнымі ў Беларусі павінны быць, напрыклад, чыноўнікі, ці, напрыклад, палякі, ці буддысты, ісламісты, ці хто-небудзь яшчэ, мы ўсе тут лёгка давядзем такому нікчэмнасьць яго пазіцыі…

Такім чынам, Беларусь – дзяржава беларускага народу.

Акрамя таго, варта ведаць, што мы – беларусы-літвіны – як народ, жывем на сваёй зямлі ўжо 10.000 гадоў. Як адышоў леднік, сюды прыйшлі нашыя продкі. Тут яны ўзаралі зямлю, працягнулі дарогі, пабудавалі гарады.

Таму мы – беларусы-літвіны – нашчадкі нашых продках — адзіныя законныя гаспадары на нашай роднай зямлі

Трэцяе. Трэба ўлічваць, што, па даных апошняга перапісу, 86% жыхароў Беларусі прызнаюць сябе беларусамі.

Мы – монаэтнічная дзяржава!

Чацьвертае. Акрамя сваёй дзяржавы, у нас ёсьць яшчэ дадатковая сістэма сьвятых агульнанацыянальных каштоўнасьцяў. Гэта наша надзвычай багатая і прыгожая культура, наша славутая гісторыя, нашы нацыянальныя героі, нашы сімвалы і, вядома, наша родная беларуская мова.   

У нашай культуры ўсхваляецца праца і каханьне. Гэта яўныя прыкметы яе стваральнай арыентаванасьці, а таксама яе карэннасьці, старажытнасьці. Наша беларуская мова – “самая мілагучная, старажытная і самая распрацаваная сярод усіх славянскіх моваў” (Адам Міцкевіч).  А якая ў нас неверагодная гісторыя, якія ў нас сімвалы. Каб вы толькі ведалі…

У кожнага народу ёсьць аналагічная сістэма сьвятых каштоўнасьцяў, якія не адкідаюцца, не прадаюцца, не ігнаруюцца, а высока цэняцца, берагуцца, шануюцца. Чаму?

А таму што толькі зьберагаючы ўсе названыя вышэй агульнанацыянальныя скарбы народ можа захаваць і ўласную зямлю пад нагамі, і заставацца сапраўдным гаспадаром на ёй.

Вось чаму ўсе разьвітыя народы цэняць і берагуць свае культуру, гісторыю, сімвалы, герояў, мову. Таму што тыя вяртаюцца ім ў выглядзе іх уласнага багатага і культурнага жыцьця. Вось чаму такое стаўленьне лічыцца грамадскай нормай, аксіёмай!

Давайце праверым.

Паспрабуйце заехаць, напрыклад, у Польшчу і сказаць: вы – палякі – “нацыяналісты”, таму што размаўляецца па-польску, вучыце сваіх дзяцей у польскіх школах і г.д. Што вам адкажуць палякі? У лепшым выпадку пакруцяць пальцам каля скроні… Тое самае будзе ў Летуве, Латвіі, ва Ўкраіне, на Расеі (у Маскве таксама не па-кітайскі ж гавораць…). Ва ўсіх гэтых краінах ёсьць ня так, як у нас.

А, можа, 5 суседніх народаў вакол нас змовіліся паміж сабой, каб загнаць беларусаў у комплекс непаўнавартасьці? Добра, давайце возьмем дадатковае кола народаў: эстонцы, фіны, шведы, немцы, чэхі, славакі, венгры, румыны, грэкі, баўгары, туркі, грузіны, армяне, азербайджанцы, таджыкі, туркмены, манголы, кітайцы, японцы і г.д., і г.д.… Аказваецца, усе яны жывуць па тых прынцыпых, пра якія я сказаў як пра грамадскую норму. Аказваецца, гэта мы, а ня нехта іншы, знаходзімся, мякка кажучы, у недарэчнай сітуацыі. Нідзе такога няма. Мы – выключэньне! Мы – анамалія!..

І галоўнае тут ня ў тым, што перад іншымі нам няёмка. Гаворка пра значна больш істотнае – пра тое, што пры такім стане рэчаў наша зямля стане “нічыйнай”, а нашы дзеці, унукі, далейшыя пакаленьні нашых нашчадкаў, у якіх з часам пераўтворымся мы самі, стануць “нікімі” на сваёй уласнай зямлі. Будучыня іх будзе жалоснай — пакуты, кроў, сьмерць… Вось дзе трагедыя, вось у чым бяда!..  

 Дык вось, калі мы пішам у бацькоўскай заяве, на якой мове хочам навучаць нашых дзіцей, у гэты самы момант… МЫ ПРАГРАМУЕМ ІХ ЛЁС!!!  Добры ці кепскі…

(тут можна зрабіць паўзу і паўтарыць апошнюю думку…)

Я жадаю, каб будучыня ўсіх нашых дзяцей была шчасьлівай, каб іх чакала яркае, напоўненае дасягненьнямі і сэнсам, паўнавартаснае жыцьцё!

ТАМУ Я ЗАКЛІКАЮ ЎСІХ БЕЛАРУСАЎ АДДАВАЦЬ СВАІХ ДЗЯЦЕЙ НА НАВУЧАНЬНЕ НА… БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ!

Дзякуй за ўвагу”.

2.

Пасьля выступу звычайна бываюць апладысьменты і… пытаньні.

Галоўныя зь іх два.

Першае: “Руская мова ў нас дзяржаўная…”

Звычайна адказваю: так, пасьля 1995 года. Але трэба ўлічваць, што ў нашай Канстытуцыі запісана, што першай дзяржаўнай мовай зьяўляецца беларуская мова. Па-другое, трэба ведаць, што пасьля распаду Савецкага Саюзу ніводны народ у 14 рэспубліках, якія адышлі, ня ўвёў у сваю Канстытуцыю дадатковую рускую мову ў якасьці дзяржаўнай. Трэцяе, нагадаю, што тады, у 1995 годзе, нам абяцалі, што, уводзячы рускую мову ў якасьці другой дзяржаўнай, нам будзе забясьпечана гармонія буларускай і рускай моваў. Давайце праверым на прыкладзе Гродна: на сёньня ў нас ёсьць 40 рускіх школ, 1 — польская і… ніводнай беларускай. Гэта і ёсьць абяцаная гармонія?!… Кожнаму ясна, гэта ніякая не гармонія, а гэта — падман. Усьвядомце, увядзеньне рускай мовы ў якасьці другой дзяржаўнай — гэта быў вялікі падман кожнага беларуса на яго ўласнай зямлі!

Другое найчастае пытаньне: “Няма ж беларускамоўных універсітэтаў…”

— Так, пакуль няма. Але, па-першае, ва ўніверсітэтах, напрыклад, у нашай Гародні, ёсьць выкладчыкі, якія выкладаюць свае прадметы па-беларуску. Па-другое, мы бачым працэс, калі начальства пачынае разумець усю недарэчнасьць моўнай сітуацыі ў адукацынай сьферы, пачынае прымаць пэўныя меры. Напрыклад, сябры ТБМ сёньня не выступалі б па школах, калі гэта было б ня так. Па-трэцяе, у Гародні ў апошнія гады зьявіліся першыя класы, дзе адбываецца навучаньне па-беларуску. Гэта 32-я і 34-я СШ, і 10-я гімназія. Таму я думаю, што праз 10 гадоў мы дойдзем да сітуацыі, калі значная частка ўніверсітэтаў будуць працаваць на нашай роднай беларускай мове”.   

Яшчэ раз дзякуй усім за ўвагу. Усяго лепшага вам і вашым дзецям.   

 

Каментары (9)

  1. Мандарын:

    “….(зь сярэдзіны 1980-х (!) заклікаю ўсіх неабыякавых беларусаў сканцэнтраваць свае высілкі на патрабаваньні першачарговай беларусізацыі ЎНІВЕРСІТЭТАЎ,”

    “Таму я думаю, што праз 10 гадоў мы дойдзем да сітуацыі, калі значная частка ўніверсітэтаў будуць працаваць на нашай роднай беларускай мове”. ”

    Блажен, кто верует. :))

    • Алесь Астроўскі:

      Звычайна, такая праца займае каля 40 гадоў.
      Першым гэта паказаў Майсей.
      30 гадоў за намі. Гэта нават не палова, а ўжо 3/4 шляху!…

  2. Павел Біч:

    Сп. Астроўскі, а чым вам не падабаецца версія забойства нашага народа якую выказала Кацярына Вялікая ў сваім Загадзе:”Великое Княжество Литовское впредь именовать только Белой Русью а народ белорусами, чем на века привяжем ее к России. Замирить Белую Русь силой невозможно. Эту миссию мы возложим на русского чиновника. русского учителя, русского попа. Именно они отнимут у белорусов не только их язык, но и саму память про себя”. Здаецца ж, ўсё здейсні-лася. Я чакаю іншых версій ад нашых філосафаў, сацыёлагаў, палітолагаў, пісьменнікаў, паэтаў. Глухое маўчанне. Можа не ведаюць што тады рабіць з Бурачкамі? (па версіі Кацярыны нам варта вярнуцца да старых назоваў Літва і літвіны). Кацька баба была вельмі разумная. Не толькі істотна павелічыла Расейскую Імпэрыю, ліставался з Вальтэрам, так яшчэ сваім каханкам зрабіла апошняга караля РП, а з яго трона, кажуць — зрабіла унітаз.

  3. Павел Біч:

    Вось яшчэ адзін махровый метафізік вылупіўся. А у монгольскіх крыніцах Белай русью называлі землі Масковіі. Цана крыніцам нуль. А нас усе 700-800 гадоў называлі Літвой, літвінамі ці літоўцамі. І еслі нейкій поп з-пад Магілёва сваю епархію называў рускай, то это не азначае, что это істіна для нас на века.
    Эх сп. Астроўскі, вы сваім русафільствам сабралі на сваім сайце усіх мракабесаў нашага краію. Вось адзін ужо высказаўся чаму ён супраць назвы Літва. А я вас таксама запытваў — чаму Вы супраць версіі Кацярыны вялікай. Тым больш што Вы часцяком называеце наш народ беларусы-літвіны. Можа чакаеце калі літвінаў стане шмат шмат? Тады і вы туды запішацеся.Тады не аб’яўляйце свой сайт ідэалогічным, Ці можа ад літвінства папахівае польскасцью, а гэта для мясцовых мракабесаў самы вялікі грэх? Падзеі развіваюцца ў вельмі дрэнным для нас накірунку. Часка нацыяналістычнай апазіцыі поўнасцью разгромлена, спачатку давелі да маргінальнага стану БНФ-КХП, а цяпер і всех астатніх. Ў палітыцы засталіся адны белые рашкі — Лябедзкі, Калякіны і ім падобные. Ну выскажыцеся, наканец.

  4. Мандарын:

    “Вось яшчэ адзін махровый метафізік вылупіўся. А у монгольскіх крыніцах Белай русью называлі землі Масковіі. Цана крыніцам нуль. ”

    А что, Бич, Вы специалист в области древне йистории? Вы историк? Насколько я знаю, Вы инженер на пенсии. Так почему вы лезете оценивать исторические события, факты, судите о прошлом нашей стране, не будучи в ней специалистом?

    И почему вы начинаете с оскорбительных эпитетов- “махровый метафізік вылупіўся”. Эдак о вас я тоже напишу: еще один историк-инженер со своими бреднями вылупился. Нравится? Так что держите себя в рамках культуры.

    ” Падзеі развіваюцца ў вельмі дрэнным для нас накірунку. Часка нацыяналістычнай апазіцыі поўнасцью разгромлена, спачатку давелі да маргінальнага стану БНФ-КХП, а цяпер і всех астатніх.”

    О том, что БНФ кончит именно так, я предупреждал лично Островского еще примерно в 2001-2002 годах. Он тогда оставался в БНФ и оптимистично смотрел на него. Я же утверждал, что перерождение и закат БНФ неизбежны. Спустя некоторое время Островский также вышел из БНФ. А уж о теперешнем БНФ под колпаком КГБ во главе с его ставленниками и говорить нечего. Ну дык, я же предупреждал что так и будет. Их не громили. Их разложили, а некоторых завербовали органы.

    Почему национализм, как идеология потерпел поражение, я написал и предупредил в большой работе еще в 2001 году. Кто не внял тем предупреждениям и выводам, я не виноват.

  5. Сяргей:

    З году ў год у гаротнай Гародні, зпляжанай ды прыніжанай акупантамі (“расейская партыя” ў адміністрацыі Лу-кі), прафесар Астроўскі разам са сваёй сям’ёй бьецца за беларускую мову навучаньня…
    Фактычна сам на сам з уладай…
    Але зачмураная грамадскасьць гораду маўчыць, амаль ніхто не дапамагае апальнаму герою…
    Я ведаю, што большасьць былых маладафронтаўцаў перайшла ў польскі рух — пабралі карту паляка для бізнэсу і камфорту… Для мяне гэта непрыймальны выбар, але яны ж яго зрабілі… Аднак акром гэтага яшчэ ж мусіць застацца хаця б мужчынская годнасьць, калі нацыянальную ўжо прадалі…
    МУЖЫКІ ЯШЧЭ Ў ГОРАДЗЕ ЗАСТАЛІСЯ?!. АЛЬБО НА ЛІБЕРАЛЬНЫХ СЕМІНАРАХ ДЫ КАНФЕРЭНЦЫЯХ ІХ ЯШЧЭ І КАСТРЫРАВАЛІ?!. ДЫ ПРОСТА ПРЫЙШЛІ Б У МЯСЦОВУЮ АДМІНІСТРАЦЫЮ ДЫ НАКАСТЫЛЯЛІ МЯСЦОВАМУ ХАНУ… ДЫ ПРОСТА ПАСТАЯЛІ Б У ПІКЕЦЕ ПОБАЧ З ЛЕГЕНДАРНЫМ ЧАЛАВЕКАМ!..
    Кожны даказвае сваю значнасьць, нешта там мяўкаючы неведама пра што, а ТРЭБА Ў ТАКІ ЧАС НАЎПРОСТ СТАЦЬ ПОБАЧ З ЗАСТУПНІКАМІ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ, НЯ ГАНДЛЮЮЧЫСЯ І НЯ КРУЦІЦЦА, ЯК ПАЧВАРА… ПРЫЙШОЎ ЧАС СПРАВЫ, А НЕ ДЭМАГОГІІ…
    Калі прафесара разам з маленькімі дзеткамі павалаклі ў пастарунак да злодзеяў ды злачынцаў — кожны жыхар гораду мусіў браць вілы, калі на большае няма мужнасьці, ды штурамаваць захопленую акупантамі адміністрацыю… Паліваючы на чым свет стаіць Лу-ку, баяцца пальцам паварушыць у сябе дома… Ня трэба вялікай мужнасьці напісаць “fuck” побач з партрэтам дыктатара ды яшчэ пад чужым прозвішчам. Гэта зробіць і дыбіл, а вось абараніць хоць на мізінец інтарэсы свайго народу — ня могуць…
    Асобная тэма — паводзіны польскага руху… Уся Беларусь заступілася за палякаў, калі на іх ішоў ціск улады, АЛЕ АНІВОДНЫ БЕЛАРУСКІ ПАЛЯК НЕ ЗАСТУПІЎСЯ ЗА БЕЛАРУСАЎ, ЯКІХ ДАВЯЦЬ НЕСУВЫМЕРНА МАЦНЕЙ І ЖАХЛІВЕЙ… Нават польскія палітыкі абураюцца такой крывадушнасьцю ды трусаватасьцю “гарадзенскіх палякаў”!..
    Вось такія барацьбіты за дэмакратыю і справядлівасьць у Гародні…

  6. А.Астроўскі:

    Ніколі ня думаў, што давядзецца карыстацца “пацьвярджальнай аргументацыяй” такога гатунку…
    Тым ня менш, вось тут — https://www.youtube.com/watch?v=FyV829L0TEU — кожны беларус можа паслухаць меркаваньне пра тое ж, што падана вышэй (пра сувязь паміж нашай мовай і нашай дзяржаўнасьцю, нашым лёсам), толькі з супрацьлеглага лагеру — ворагаў беларускай нацыі. Гэтыя асобы ведаюць пра сваё дэзынфармацыйнае злачынства, таму хаваюцца за кампутарным голасам. Тым ня менш, яны заяўляюць, што мы ўжо “мёртвыя”, што “нас няма” і “ніколі не было”, што ў нас “няма дзяржавы і ніколі не было”, што мы “ні на што ня вартыя” і таму падобную злачынна-імперскую сатанінска-прапагандовую лухту.
    Але і ў даным выпадку гэтыя асобы ўскосна пацьвярджаюць галоўнае — прынцыповае значэньне нашай беларуска-літвінскай мовы (якой па іх словах “таксама няма”, а калі і ёсьць, то мы “яе саромеемся”) для нашага будучага нацыянальнага лёсу…

Пакінуць каментар

*

  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы