nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Прагноз на 2016 год што да будучыні Расеі (частка 2)

Студзень 11, 2016 | Каментары (3)

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі, Барыс Керзач

Прагноз для Ро 4Натуральна, што поўны “швах” у дачыненьнях расейскай імперыі з вонкавым сьветам, крызісны стан яе эканомікі, нарастаньне атмасьферы страху ды ўнутрыграмадскай напружанасьці, якія спалучаюцца з шавіністычна-імперскім шаленствам “эліты” і аблудствам масаў, выклікаюць у многіх жаданьне прадказаць бліжэйшую будучыню гэтай імперыі. Бо ўсім відавочна — той стан, у якім Расея знаходзіцца сёньня, ня можа працягвацца ня толькі бясконца, а і дастаткова доўга. У гэтай сітуацыі многія сьпяшаюцца прадказваць Расеі лёс СС. Слова “крах” стала вельмі распаўсюджаным пры спробе зазірнуць у яе бліжэйшую будучыню (на 2-5 гадоў). Але, у якой форме і ў якім кірунку крах? Што павінна адбыцца і ўва што цяперашняя Расея павінна пераўтварыцца? – цікавыя пытаньні, на якія хочацца мець больш-менш праўдзівы адказ. Каб не памыліцца з прагнозам, давайце пачнем са зьбіраньня максімальна вялікай калекцыі ўсіх магчымых варыянтаў расейскай будучыні ў бліжэйшыя гады.

 

3.

Вось прыклад аднаго такога пераліку (http://ura.ru/news/1052198654).

Прагноз для Ро 5У рамках дыскусіі на “Гайдараўскім форуме” (натуральна, ліберастычным) былы памочнік Ельцына, а цяпер выкладчык “РАНХиГС” і палітолаг Георгі Сатараў (гл. фота) спачатку заявіў: “Я ўпэўнены, што мы, дзякуючы доўгім сумесным намаганьням грамадства і ўлады, увайшлі ў зону фантастычнай няўстойлівасьці».

Затым ён прадставіў 5 сцэнароў, па якіх можа разьвівацца сітуацыя ў краіне ў сярэднетэрміновай персьпектыве (на працягу 1-2 гадоў).

Першы з варыянтаў [1] Сатараў пазначыў як «інэрцыйны» або, умоўна кажучы, «загніваньне». «Груба кажучы, усе бякі, якія нас чакаюць, будуць назапашвацца больш-менш паступова, рэжым ня будзе імкнуцца кідацца ў той ці іншы бок, мы [апазіцыя] ня будзем кідацца, і працоўныя заводаў, якія зачыняюцца, ня будуць кідацца, — запрапанаваў варыянт палітолаг. – Наколькі хопіць гэтага інэрцыйнага сцэнара, сказаць цяжка. Я не здзіўлюся, што ўсё абрынецца на працягу года. Гэта не адзнака верагоднасьці, гэта адзнака майго адчуваньня сітуацыі».

Астатнія сцэнары — нестабільныя.

Першы зь іх [2] — сцэнар «крэпасьці ў аблозе», калі негатыўныя зьявы нарастаюць досыць адчувальна, і рэжыму, каб сябе захаваць, трэба рэзка ўзмацняць жорсткасьць. «Гэта карткі, закрыцьцё ці рэгламентаваньне ўезду-выезду і гэтак далей», — канкрэтызаваў Сатараў.

Наступны варыянт [3] разьвіцьця падзей — «Перабудова-2». Як тлумачыць эксьперт, гэта сцэнар, пры якім у супрацьстаяньні расколатай эліты перамагае групоўка, якая ўсьведамляе, што тое, што адбываецца ў краіне, можа прывесьці да катастрофы, калі чагосьці не даць насельніцтву. І тады гэтая групоўка (якая перамагла) пойдзе па тым жа шляху, што і Гарбачоў — на паклон да Захаду.

Чацьвёрты сцэнар [4] — рэвалюцыйны хаос, пры якім ні адна з частак эліты не перамагае, улада слабее і губляе кантроль.

«Апошняе [5] — гэта распад, — падвёў вынік Сатараў. — Распад — абсалютна рэальны сцэнар, калі ўлічыць, што ўсё, што рабіў гэты рэжым апошнія 15 гадоў — паўтарэньне сцэнару распаду Савецкага Саюзу». Эксьперт дадаў: “усе пералічаныя сцэнары могуць пераўтварацца з аднаго ў іншы, але ўсе яны, акрамя «Перабудовы-2», так ці інакш прывядуць да распаду“… [як вядома, Перабудова-1 прывяла да таго ж. – Рэд.].

Прагноз для Ро 5аПра вялікую верагоднасьць таго, што РФ можа паўтарыць лёс СС (у інтэрвале часу да 2025 г.), кажа амерыканскае аналітычна-прагнастычнае агенцтва Stratfor (http://obozrevatel.com/abroad/34825-rossiya-raspadetsya-v-blizhajshee-desyatiletie-stratfor.htm). “Паўстаньня супраць уладаў ня будзе. Аднак з прычыны заняпаду здольнасьці Крамля падтрымліваць і кантраляваць большасьць рэгіёнаў утворыцца вакуум, у якім захаваюцца толькі асобныя фрагменты былой Расейскай Федэрацыі … Малаверагодна, што Расея выжыве ў сваім цяперашнім выглядзе“, — лічаць аналітыкі Stratfor.

Пра немінучаць распаду расейскай імперыі заяўляе сайт “Інфармацыйны супраціў” (http://resistance.today/views_/599-p156.html). Ключавыя словы гучаць так: “У сьнежні 1991 года мы пачулі: «СССР спыніў сваё існаваньне…». Нічога, перажылі неяк. Хутка мы пачуем падобную фразу: «Расейская Федэрацыя спыніла сваё існаваньне». У мяне няма ніякіх сумневаў, што і гэта мы пабачым…”.

Аналагічнае меркаваньне што да бліжэйшай будучыні Расеі, толькі ў значна больш мяккай форме, выказвае расейскі ліберальны палітолаг Дзьмітры Арэшкін (http://www.svoboda.org/content/article/26693748.html; гл. фота ў пачатку матэрыяла).   Цытуем: “Мы кажам пра грошы, пра інвестыцыі, праблемы. Але рацыянальная крытыка ад 80% [насельніцтва] адскоквае. Народ нас ня чуе, а ўладам — напляваць, яны вышэй за рэчаіснасьць … Людзі шчыра думаюць, што далучыўшы Крым, Расея стала багацей і мацней. На самай справе стала бядней, бо ім трэба будзе фінансаваць і Крым, і Данбас”, — лічыць сп. Дзьмітры і дадае – “Рацыянальная логіка пераможа, але ня заўтра і не пасьлязаўтра. Пуцін, падымаючы краіну ўсё вышэй у астрал, рыхтуе яе падзеньне на грэшную зямлю … Нас чакае цяжкая сітуацыя, калі вера ў Пуціна абрынецца і дзяржава страціць свой сэнс — падтрыманьне Пуціна. Гэта стварае аб’ектыўныя перадумовы да таго, каб расейская палітычная прастора перажыла яшчэ адзін цыкл тэрытарыяльнага сьцісканьня“.

Асабліва шмат прагнозаў, у якіх прадказваюцца масавыя забурэньні й распад расейскай імперыі, можна знайсьці на Ютубе (гл. фота адпаведных асоб).

Прагноз для Ро 6

Так, пра гэта кажа Пётар Серада (https://www.youtube.com/watch?v=9LRpRvV-0nY – тут ён прэзентуецца як навуковец, які ў свой час прадказаў распад СС) і ўдакладняе, што гэты працэс адбудзецца за тры гады; Сьцяпан Сулакшын (https://www.youtube.com/watch?v=OErYEJzLBao) заяўляе, што Пуцін уводзіць Расею ў крызіс і што Расея разваліцца ў 2020 г.; Станіслаў Бялкоўскі (https://www.youtube.com/watch?v=Ynuu_29_n50) – “распад-перафарматаваньне Расеі праз 1,5 года”; Аляксандр Няўзораў (https://www.youtube.com/watch?v=oRhzDsujaUA) — “распад Расеі непазьбежны” (час 32:00); Андрэй Іларыёнаў (https://www.youtube.com/watch?v=C8iJT8YRSRA) – “дзейнасьць ураду апошнія 11 гадоў паскарала распад Расеі”; Рустэм Жангажа (https://www.youtube.com/watch?v=wnYOsDV3f0U) – “Крым, як Аўганістан для СС, можа стаць каталізатарам працэсу распаду Расеі”; Уладзімір Букоўскі (https://www.youtube.com/watch?v=pDHI2vE_81Y) – “Расея распадзецца на 7 сваіх акругоў”; Барыс Акунін (https://www.youtube.com/watch?v=4dDVC1UbKOI) – “усё ідзе да рэвалюцыі ў шматнацыянальнай краіне”; Герман Сьцерлігаў (https://www.youtube.com/watch?v=P2yYhhZYaDg) – “нам да катастрофы засталося 5 гадоў”; Ігар Гіркін-Стралкоў (https://www.youtube.com/watch?v=tbiAS1MOnYE) – “Расея акунулася ў распад, але Пуцін павінен застацца”); Канстантын Сіўкаў (https://www.youtube.com/watch?v=RD8vR2-6PDE) – апавёў пра 4 будучых этапы ўваходу Расеі ў фазу скрайняй нестабільнасьці; Ахмед Хакаеў (https://www.youtube.com/watch?v=bc1iUA3kUns) – “місія Пуціна – разваліць Расею”.

Як бачым, людзі з самай рознай сістэмай каштоўнасьцяў – ад імперастаў да ліберастаў, ад прыхільнікаў расейскай імперыі да яе зацятых ненавісьнікаў – кажуць па сутнасьці адно і тое ж: расейская імперыя набліжаецца да пачатку чарговага этапу свайго распаду

Прагноз для Ро 7(Для таго, каб надаць гэтаму матэрыялу дадатковага смаку, прапануем паслухаць, што на гэтым фоне пра такую будучыню гэтай вечна злачыннай ды крывавай імперыі кажа Лу-ка (https://www.youtube.com/watch?v=7hiD36q6JcQ): “распад Расеі для нас – гэта самы страшны варыянт”, “мы без Расеі сябе ня бачым”; “неабходна любым чынам захаваць Расею”; “калі спатрэбіцца, мы гатовыя пакласьці на алтар барацьбы за захаваньне Расеі ўсё, што ёсьць у беларусаў”. Як бачым, чалавек зусім ня ў тэме і гатовы працягваць “класьці на алтар” інтарэсаў расейскай імперыякратыі… жыцьці беларусаў).

Але вернемся да тэмы.

Нягледзячы на абсалютную дамінацыю ў інфармацыйнай прасторы прагнозу што да магчымага распаду Расеі ў адносна недалёкай будучыні (варыянт 5 па Сатараву), нам не хацелася б рабіць стаўку, абапіраючыся на своеасаблівае “галасаваньне”. Людзям можа нечага проста вельмі хацецца: адным – каб Расея нарэшце распалася, іншым – каб гэтага ні за што не адбылося. У выніку, эмацыйная ангажаванасьць становіцца прычынай масавасьці. А гэтага нам у даным выпадку якраз і ня трэба. Таму дадаткова давайце зьвернем яшчэ ўвагу на меркаваньне ўжо вядомага многім нашым чытачам спадара Андрэя Піянткоўскага (гл. фота ўнізе зьлева).

Прагноз для Ро 8

Вось тут — https://www.youtube.com/watch?v=aInnp8d42k0 – гэты аналітык вылучае лозунг выбару, які зьдзейсьніцца ў бліжэйшыя 2-3 гады: “Хто сыдзе першым: Пуцін ці Расея?! … Вельмі важны для вырашэньня гэтага фундаментальнага пытаньня ёсьць 2016 г., у скрайнім выпадку – 2017 г.” (час 32:40). Вось тут — https://www.youtube.com/watch?v=Dlv36-GZb7A — сп. Андрэй удакладняе: “У Крамлі вакол Пуціна ёсьць каля 5 чалавек – Іваноў, Лаўроў, Шайгу, Патрушаў і Бортнікаў (“патэнцыйная хунта”) — якія ня згодныя зь яго палітыкай і гатовыя на мір з Захадам”. Таму ў гэтым інтэрвю Піянткоўскі ўжо адкрыта зрабіў стаўку на палацавы пераварот (фактычна, падварыянт варыянта 3 па Сатараву). А вось тут — https://www.youtube.com/watch?v=mQy9c8o7cU0#t=672 – ён жа заявіў, што “Крэмль” ужо пачаў “зьліў” Пуціна (напрыклад, акцыі зьнішчэньне харчоў і гусей…).

Уладзімер Якаўлеў – вядомы расейскі журналіст (заснавальнік “Камерсанта”) — летам уцёк у Ізраіль (яго фота ў цэнтры, яго артыкул на нашым сайце тут: http://nashaziamlia.org/2015/12/11/8173/#more-8173). Перад ад’ездам напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку наступнае (https://www.facebook.com/vladimir.yakovlev.359/posts/812561068860477:0): “Я ўпэўнены, што ў Расеі ў самы бліжэйшы час — тыдні, месяцы – зьдзейсьніцца адзін з двух сцэнароў. Альбо зьмена ўлады з цалкам непрадказальнымі й небясьпечнымі наступствамі [нешта накшталт варыянта 3. – Рэд.]. Альбо — найцяжэйшы сацыяльны крызіс з вулічнай злачыннасьцю, недахопам самага неабходнага і рэальнай небясьпекай для жыцьця і здароўя грамадзян [варыянт 4. – Рэд.]. Таму, без усялякіх жартаў: Калі ёсьць магчымасьць, зьязджайце, і, ГАЛОЎНАЕ, вывозьце дзяцей”.

Вядомы расейскі прафесар Андрэй Зубаў (фота справа) – былы выкладчык “МГИМО”, які выказаў пратэст супраць нападу Расеі на Ўкраіну, але сёньня наіўна працягвае спадзявацца, што з гэтай імперыі яшчэ можна зьляпіць нешта прыстойнае (пашкадуе яшчэ, як князь Львоў, якога ён узгадаў) – сказаў (https://www.youtube.com/watch?v=KqHofd2Fz3g), што, на яго меркаваньне, аналагам сёньняшняй сітуацыі ў Расеі зьяўляецца толькі перыяд апрычніны часоў Івана Жахлівага [варыянт 2 ужо ў працэсе].

4.

Праслухаўшы амаль два дзясяткі эксьпертных меркаваньняў, давайце пяройдзем да выбару найбольш верагодных зь іх. За аснову мусім узяць 5 сатараўскіх “сцэнароў”, паколькі ніхто не запрапанаваў нічога дадатковага (хто б што яшчэ ні казаў, яно ўваходзіла ва ўжо названы шэраг).

Але…

Але, па-першае, некаторыя з гэтых сцэнароў не апісваюць магчымую пасьлядоўнасьць усіх рэальных падзей, якія здольны перавесьці Расею з сёньняшняй сітуацыі ў нешта новае, больш устойлівае – у тое, што можа мець значэньне пэўнай лагічна-гістарычнай кропкі. Сатараў фактычна назваў ня 5 сцэнароў, а 5 сітуацый, у якіх можа апынуцца Расея ў 2016 годзе.

Прагноз для Ро 9Возьмем, напрыклад, “рэвалюцыйны хаос” [варыянт 4]. І што? Такі ж хаос ня будзе вечным. Чым ён павінен завяршыца? Якой стане пасьля магчымай рэвалюцыі новая якасьць былой Расеі? Будзе ваеннае становішча, дыктатура, распад? Тое самае датычыць стагнацыйнага сцэнару ([1], гл. малюнак). Колькі часу будзе працягвацца загніваньне? Хай сабе яно працягнецца год, нават 2 ці 3. Але ж, што потым? Рэвалюцыя? Дыктатура? Ясна ж, што стагнацыя-загніваньне – гэта толькі зыходны стан для таго, каб пачаўся пераход у нешта іншае.

Толькі “дыктатура ў аточанай крэпасьці” [2], “на паклон Захаду” [3] і “распад” [5] маюць уласьцівасьці адносна канчатковых ці, як мінімум, больш-менш працяглых чарговых этапаў магчымай гісторыі Расеі.

Такім чынам, калі казаць пра магчымыя сцэнары (а не магчымыя сітуацыі), то гэта часта патрабуе называць не адну падзею, а іх ланцужок, які перавядзе імперыю ў новы больш-менш устойлівы стан.

Па-другое, у сатараўскіх “сцэнарах” не ўлічана магчымая шматварыянтнасьць некаторых зь іх.

Напрыклад, сёньняшняя палітычная “эліта” вырашыць вярнуцца да ранейшых форм узаемадачыненьняў з Захадам [варыянт 3]. Тады трэба абмяркоўваць магчымасьць двух падварыянтаў гэтага варыянта. Пры гэтым адзін падварыянт будзе такім, калі гэтая “эліта” паспрабуе зрабіць такі паварот на 180о у сваім поўным складзе (разам з Пуціным і на чале зь ім), а іншы падварыянт – калі яна перад гэтым будзе вымушана прынесьці Захаду… галаву Пуціна на блюдзе. Пагадзіцеся, гэта істотна розныя версіі падзей.

Яшчэ большая колькасьць падварыянтаў падзей узьнікае з-за рэвалюцыі [4]. Тым больш, што тут істотна ня столькі тое, што можа быць рэвалюцыя, колькі прагноз таго, хто ў ёй пераможа… Перамогуць ліберасты-глабалісты – адзін вынік, сілавікі-імперасты – другі, расейскія нацыяналісты – трэці (гл. малюнак).

Сатараў геніяльна прагназуе, што кожны з названых ім “сцэнароў” (акрамя “Перабудовы-2” [3]) можа завяршыцца распадам Расеі. Аднак, калі ў выніку рэвалюцыі [4] да ўлады ў Расеі зноў прыйдуць лібералы, гэта ў канчатковым сваім выглядзе фактычна будзе іншая форма варыянту 3 — працягнецца будаўніцтва “ліберальнай імперыі”, а распаду ня будзе…

З адзначанага з усёй відавочнасьцю вынікае трэцяе – неабходнасьць дадаткова назваць (хаця б назваць! – але і гэта ня робіцца!) тыя сілы (унутры Расея і звонку ад яе), якія маюць планы што да будучыні гэтай імперыі, адрозныя ад сёньняшняй палітыкі Пуціна.

Гэтыя сілы выглядаюць прыкладна так:

  • Старыя-новыя расейскія ліберасты, якія бачаць будучыню Расеі ў якасьці “ліберальнай імперыі”.
  • Расейскія шавіністы-імперасты, якія арыентуюцца больш на “сталінскую мадэль”.
  • Рускія й нярускія нацыяналісты ў Расеі разам з рэгіянальнымі бюракратыямі, якія могуць жадаць дэзынтэграцыі сёньняшняй расейскай імперыі.
  • Асяроддзе непасрэдна вакол Пуціна (цяперашнія баяры вакол цара), якое жадае (зь ім ці безь яго) застацца пры ўладзе і вярнуцца да той сітуацыі, калі Расея была паслухмянай сыравіннай калоніяй “Захаду” і адначасна сябрам (сядзела на прыстаўным зэдліку) міжнародных клубаў накшталт G8, G20.

Дадаткова трэба ўлічваць, што:

— расейскія ліберасты – гэта агенты глабалісцкай фінансавай алігархіі. Адтуль яны будуць мець любую падтрымку — кансультатыўную, фінансавую, падтрымку ў СМІ;

— расейскія шавіністы-імперасты дзеля захаваньня цэласьці Расеі й прыходу да ўлады гатовыя ўступіць у саюз з усімі “здаровымі сіламі” ў Расеі, акрамя “айчынных яцанюкоў і айчынных ярашаў” (гл. тут: https://www.youtube.com/watch?v=RD8vR2-6PDE);

— улічыць, што аднымі з ключавых будуць падзеі вакол асобы Пуціна. Яго “вычыны” што да Грузіі, Украіны, Сірыі, малазійскага Боінга, забойствы ў Расеі палітычных сяброў “Захаду”, ядзерны шантаж “Захаду” і да т.п. амаль 100%-ва азначае, што “заходнікі” ўжо ня змогуць прыняць Пуціна ў сваё асяроддзе, а таму прынялі прынцыповае рашэньне яго прыбраць…

Мы, натуральна, ня вядаем яшчэ шмат чаго, што неабходна ведаць для дакладнага прагнозу, таму будзем рабіць яго на грунце тых ведаў, якія маем, і ў форме апісаньня змаганьня розных палітычных сіл. Дакладней, падачы прыкладнага сцэнару, як такое змаганьне можа разгортвацца.

Такім чынам, уяўляем:

— у Расеі стагнацыя (эканамічная, сацыяльна-палітычная) ды яе вонкавая ізаляцыя працягваюцца і нарастаюць;

— каб павялічыць устойлівасьць сваёй улады, Пуцін вымушаны і далей нагнятаць у грамадстве (праз прапаганду ў СМІ і з дапамогай правакацый за межамі Расеі) атмасьферу “крэпасьці ў стане аблогі”; будзе нарастаць пачуцьцё страху, а эканамічная сітуацыя будзе пагаршацца; адначасна будуць працягваць “нейтралізоўвацца” найбольш небясьпечныя лідары з апазіцыйных лагероў (так, як, напрыклад, зь ліберальнага лагеру нядаўна былі выбіты Навадворская і Нямцоў, а ў ваенна-патрыятычным – “нечакана памерлі” два-тры высокія чыны з ГРУ);

калі рэпрэсіі з боку пуцінскага рэжыму вырастуць да сталінскага маштабу, у Пуціна будзе магчымасьць істотна працягнуць існаваньне свайго рэжыму (прыкметай пачатку пераходу ў даную якасьць будзе выдаленьне з шэрагаў расейскай імперыякратыі такіх асоб, як Чубайс, Абрамовіч, Дзерыпаска); затое “закручваньне гаек” выкліча яшчэ большае нарастаньне ізаляцыі Расеі, пераход яе ў лагер такіх дзяржаў, як Паўночная Карэя, Зімбабвэ, былыя Венесуэла, Куба;

— але вельмі верагодна, што Пуцін на нейкім этапе будзе адхілены ад улады (ці ліквідаваны) сваімі бліжэйшымі паплечнікамі, якія пажадаюць пайсьці на паклон да “Захаду”; у выніку перавароту Расея пяройдзе ў хранічны перадрэвалюцыйна-хаатычны стан (бо ня будзе легітымнай улады), які, калі зацягнецца, можа прывесьці да дэзінтэграцыі Расеі, а калі хутка пяройдзе ў рэвалюцыю, то распад хутчэй за ўсё не адбудзецца…;

— пасьля рэвалюцыі далейшы лёс Расеі будзе залежаць ад таго, якія канкрэтна сілы прыйдуць да ўлады; калі ліберасты (што менш верагодна) – то Расея працягне сваё пераўтварэньне ў “ліберальную імперыю”; калі ўладу захопяць расейскія шавіністы-імперыялісты (што больш верагодна) – то нас чакае рэінкарнацыя сталінскай мадэлі расейскай імперыі з усімі негатыўнымі наступствамі для ВялікаЛітвы-Беларусі й усяго сьвету…

Вось, прыкладна так.

Будзем спадзявацца на лепшае і рыхтавацца да горшага…

Усяго вам лепшага, сябры.

Жыве Беларусь!

Жыве нацыя!

 

 

Каментары (3)

  1. Павел Біч:

    Шаноўная Рэдакцыя, як што вы такія лібералы-демакраты, то пастаўце на сайце мой артыкул пад назвай “Варыянты нашай будучыні”, я вам, здаецца, яго пасылаў і там шмат казалася і пра Расею.

  2. Siarhiej:

    Тут не ўлічываецца:
    а) ўплыў Кітая, які можа атрымаць найбольшую выгаду ад распада РФ
    б) “Захад” не зацікаўлены ў распаде РФ
    в) Масква мае вялікі запас трываласьці і РФ, ў значнай ступені, самадастатковая
    Працэс развала можа зацягнуцца на дзесяцігоддзі. Дыктатура на Кубе, напрыклад, цягнецца 55 гадоў пад носам ў ЗША. А Паўночная Карэя … А вось уплыў Масквы на Беларусь можа зменьшыцца за недахопам рэсурсаў і гэтым трэба скарыстацца.

  3. Adash:

    «расейская палітычная прастора перажыла яшчэ адзін цыкл тэрытарыяльнага сьцісканьня», «расейская імперыя набліжаецца да пачатку чарговага этапу свайго распаду».
    —- Мяркую, у гэтым кантэксту дакладней ужываць азначэньне не «расейскі», а “маскоўскі” (ці “крамлёўскі”): “маскоўская палітычная прастора”, “маскоўская/крамлёўская імпэрыя набліжаецца да распаду”.

Пакінуць каментар

*

  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы