nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Баявая сьпецпрапаганда: «гнілы селядзец» ды іншае

снежань 11, 2015 | 9 каментарыяў

Гнілы селядзец 1Быў у маім жыцьці адносна нядоўгі перыяд, калі я вывучаў прапагандовую, PR-аўскую дзейнасьць. Гэта было абумоўлена маім вялікім уражаньнем ад факту, які адкрыўся ў 1994-96 гг.: як лёгка могуць сілы зла перакрэсьліць шматгадовую асьветніцкую, растлумачальную дзейнасьць прыстойных людзей і перацягнуць масы на свой бок з дапамогай метадаў чорнай прапаганды. З таго часу я працягваю зьбіраць веды па гэтым пытаньні. Частку зь якіх, найбольш карысную, мы выстаўляем на сайце (гл. напрыклад тут: https://nashaziamlia.org/2014/04/19/6909/#more-6909). Матэрыял, зь якім вы можаце пазнаёміцца ніжэй, у адзначаным асьпекце таксама ўяўляе вялікую каштоўнасьць. Гэта прызнаньні блогера Ўладзіміра Якаўлева (гл.фота) – выпусьніка Маскоўскага дзяржуніверсітэта, рэдактара інтэрнэт-праекта “Згушчонка”. Аўтар добра тлумачыць адну з галоўных прычын, чаму ў Расеі да 80% людзей сталі сёньня шавіністычна-імперскімі зомбі (узята адсюль: http://www.sguschenka.com/propaganda).

Алесь Астроўскі.

 

“Цікава, ці раскрываю я цяпер дзяржаўную таямніцу?

Я ж добра памятаю гэты падручнік зь сінім змазаным штампам сьпецчасткі й сшыткі для кансьпектаў з пранумараванымі старонкамі, для пэўнасьці прашытыя наскрозь тоўстай васкаванай ніткай.

Я вучыўся на журфаку МДУ, у нас была вайсковая кафедра. У абстаноўцы сакрэтнасьці нас вучылі баявой сьпецпрапагандзе – мастацтву сеяць разлад у шэрагах суперніка з дапамогай дэзынфармацыі ды маніпуляцыі сьвядомасьцю.

Страшная справа, дакладу вам. Без жартаў.

Баявая, або «чорная» прапаганда дапускае любыя скажэньні рэальных фактаў дзеля вырашэньня прапагандысцкіх задач. Гэта эфектыўная зброя, якая выкарыстоўваецца з адзінай мэтай вышыбаньня мазгоў суперніку.

Метады «гнілога селядца», «перавёрнутай піраміды», «вялікай хлусьні», прынцып «40 на 60», метад «абсалютнай відавочнасьці».

Усе гэтыя метады і тэхнікі вы таксама ведаеце. Проста не разумееце гэтага. Як вам і належыць.

Нас вучылі выкарыстоўваць тэхнікі баявой сьпецпрапаганды супраць салдат арміі праціўніка. Сёньня яны выкарыстоўваюцца супраць мірнага насельніцтва нашай уласнай краіны. Ужо два гады, чытаючы расейскія газеты або праглядаючы тэлевізійныя шоў, я зь цікавасцю адзначаю, што людзі, якія каардынуюць у Расеі ўкід ды інтэрпрэтацыю навін, відавочна, вучыліся па тым жа падручніку, у таго ж бадзёрага палкоўніка або яго калег.

Вось, напрыклад, метад «гнілы селядзец».

Працуе так. Падбіраецца ілжывае абвінавачваньне. Важна, каб яно было максімальна брудным і скандальным – добра працуе, напрыклад, дробны крадзёж, або, скажам, разбэшчваньне дзяцей, ці забойства, пажадана з прагнасьці.

Мэта «гнілога селядца» зусім ня ў тым, каб абвінавачваньне даказаць. А ў тым, каб выклікаць шырокае, публічнае абмеркаваньне… яго несправядлівасьці й неапраўданасьці.

Людская псіхіка пабудавана так, што, як толькі абвінавачваньне становіцца прадметам публічнага абмеркаваньня, непазьбежна ўзьнікаюць яго «прыхільнікі» і «праціўнікі», «знаўцы» і «эксьперты», ашалелыя «абвінаваўцы» і заўзятыя «абаронцы» абвінавачанага.

Але па-за залежнасьцю ад сваіх поглядаў усе ўдзельнікі дыскусіі зноў і зноў прамаўляюць імя абвінавачанага ў зьвязку з брудным і скандальным абвінавачваньнем, уціраючы такім чынам усё больш «гнілолага селядца» ў яго «вопратку», пакуль нарэшце гэты «пах» не пачынае ісьці за ім паўсюль . А пытаньне «забіў-скраў-зб.сьціў ці ўсё ж такі – не» становіцца галоўным пры згадваньні яго імя.

Ці, напрыклад, метад «40 на 60», прыдуманы яшчэ Гебельсам.

Ён заключаецца ў стварэньні такіх СМІ, якія 60 адсоткаў сваёй інфармацыі даюць у інтарэсах праціўніка. Затое, зарабіўшы такім чынам яго давер, астатнія 40% выкарыстоўваюць для надзвычай эфектыўнай, дзякуючы гэтаму даверу, дэзынфармацыі.

Падчас Другой сусьветнай вайны існавала радыёстанцыя, якую слухаў антыфашысцкі сьвет. Лічылася, што яна брытанская. І толькі пасьля вайны высьветлілася, што на самой справе гэта была радыёстанцыя Гебельса, якая працавала па распрацаваным ім прынцыпе «40 на 60».

Вельмі эфектыўны метад «вялікай хлусьні», які трохі падобны на «гнілы селядзец», але на самой справе працуе інакш.

Гнілы селядзец 2Яго сутнасьць заключаецца ў тым, каб з максімальнай ступеньню ўпэўненасьці прапанаваць аўдыторыі настолькі глабальную і жудасную хлусьню, што практычна немагчыма паверыць, што можна аж так хлусіць.

Трук тут у тым, што правільна скампанаваная і добра прыдуманая «вялікая хлусьня» выклікае ў слухача або гледача глыбокую эмацыйную траўму, якая затым надоўга вызначае яго погляды насуперак любым довадам логікі ды розуму.

Асабліва добра працуюць у гэтым сэнсе ілжывыя апісаньні жорсткіх зьдзекаў над дзецьмі або жанчынамі. Напрыклад, паведамленьне аб укрыжаваным дзіцяці за кошт глыбокай эмацыйнай траўмы, якую яно выклікае, надоўга вызначае погляды чалавека, які атрымаў гэтую інфармацыю, колькі б яго потым ні спрабавалі пераканаць, выкарыстоўваючы звычайныя лагічныя довады.

Але асабліва паважаў наш бадзёры палкоўнік метад «абсалютнай відавочнасьці», які дае хоць і ня хуткі, але затое надзейны вынік.

Замест таго, каб нешта даказваць, вы падаеце тое, у чым хочаце пераканаць аўдыторыю, як нешта відавочнае, само сабой зразумелае – тое, што безумоўна падтрымоўваецца пераважнай большасьцю насельніцтва.

Нягледзячы на ​​сваю зьнешнюю прастату, гэты метад неверагодна эфектыўны, паколькі чалавечая псіхіка аўтаматычна рэагуе на меркаваньне большасьці, імкнецца далучыцца да такога “меркаваньня”.

Важна толькі памятаць, што большасьць абавязкова павінна быць пераважнай, а падтрымка “меркаваньня” абсалютнай і безумоўнай – у іншым выпадку эфект далучэньня не ўзьнікае.

Аднак калі гэтыя ўмовы выконваюцца, то колькасьць прыхільнікаў «пазіцыі большасьці» пачынае паступова, але ўстойліва расьці, а зь цягам часу павялічваецца ўжо ў геаметрычнай прагрэсіі – у асноўным за кошт прадстаўнікоў нізкіх сацыяльных слаёў, якія найбольш сьхільныя да «эфекту далучэньня». Адным з класічных спосабаў падтрымкі метаду «абсалютнай відавочнасьці» зьяўляецца, напрыклад, публікацыя вынікаў рознага роду сацыялагічных апытаньняў, якія дэманструюць абсалютнае грамадскае адзінства па тым ці іншым пытаньні.

Методыкі «чорнай» прапаганды, натуральна, не патрабуюць, каб гэтыя справаздачы мелі хоць нейкае дачыненьне да рэальнасьці.

Я магу працягваць.

Вучылі нас наогул дык цэлы год, і сьпіс метадаў даволі вялікі. Важна, аднак, ня гэта. А вось што. Метады «чорнай» прапаганды ўздзейнічаюць на аўдыторыю на ўзроўні глыбокіх псіхічных механізмаў такім чынам, што наступствы гэтага ўздзеяньня немагчыма зьняць звычайнымі лагічнымі довадамі. «Вялікая хлусьня» дасягае гэтага эфекту з дапамогай эмацыйнай траўмы. Метад відавочнасьці – праз «эфект далучэньня». «Гнілы селядзец» – за кошт ўкараненьня ў сьвядомасьць аўдыторыі прамой асацыяцыі паміж аб’ектам атакі і брудным, скандальным абвінавачваньнем.

Прасьцей кажучы, баявая сьпецпрапаганда ператварае чалавека ў зомбі, які ня толькі актыўна падтрымлівае ўкаранёныя ў яго сьвядомасьць устаноўкі, але і агрэсіўна супрацьстаіць тым, хто прытрымліваецца іншых поглядаў або спрабуе яго пераканаць, карыстаючыся лагічнымі довадамі. Інакш, уласна, і быць ня можа. Усе метады баявой сьпецпрапаганды аб’ядноўвае адзіная мэта. Яна заключаецца ў тым, каб аслабіць войска суперніка за кошт ўнясеньня ў яго шэрагі ўнутранай варожасьці, узаемнай нянавісьці і недаверу адзін да аднаго.

І сёньня гэтыя метады выкарыстоўваюцца супраць нас саміх. І вынік, да якога яны прыводзяць, роўна такі, для дасягненьня якога яны і былі створаны. Толькі ўзаемная нянавісьць і ўнутраная варажнеча ўзьнікаюць не ў арміі праціўніка, а ў нашых дамах і сем’ях.

Проста выйдзіце на вуліцу і паглядзіце, як зьмянілася краіна за апошнія тры гады. Мне здаецца, супраць уласнага насельніцтва баявая сьпецпрапаганда працуе нават больш эфектыўна, чым супраць салдат праціўніка.

Напэўна таму, што, у адрозьненьне ад салдат праціўніка, мірнае насельніцтва ня можа сябе абараніць”.

(канец артыкула Ўладзіміра Якаўлева).

 

 

 

9 каментарыяў

  1. Яўген кажа:

    Яшчэ ў 1993 годзе пра гэта пісаў, літаральна тым самым складам, як і гэты калега. “Фрыц, хавайся!” “Карл, у цябе ёсць сям’я і дзеці!” але стасуючыся са сваімі грамадзянамі.

    Праўда, пісалася у дачыненні да СМІ, якія працавалі на Кебіча. Потым Лу навярнуў гэта ў яшчэ больш крутое піке. Ну дык гэта прыкмета ўсіх сістэм, якія маюць цягу да таталітарнасці.

  2. Павел Біч кажа:

    Шаноўная Рэдакцыя, адной з пераваг вашага сайта было тое. што матэрыял на ім стаяў даволі доўга і можна было абдумаць адказ, ці напісаць каментар. Але цяпер у вас стала то “густа, то пуста”. Распределяйце матэрыял раўнамерна.

    • Рэдакцыя кажа:

      На жаль, у нашым жыцьці адбываецца столькі непрадказальных рэчаў, што гэтая ваша прапанова амаль невыканальная. З усёй павагай.

  3. Siarhiej кажа:

    Якая абарончая зброя можа выкарыстаная супраць гэтых метадаў?
    1. Ігнор (чорны спіс) – у прынцыпе не чытаць, не слухаць, не глядзець СМІ якія брэшуць
    2. Гумар – здзекавацца з ідыятызму які закладзены ў паведамленьне, давадзіць яго да абсурда

    А: – ва ўсім жыды вінаватыя!
    Б: – і раварысты!
    А: – а чаму раварысты?
    Б: – а чаму жыды?

    А: – ты супраць існуючай улады? а не баішся?
    Б: – ты хочаш сказаць, што наша ўлада гэта бандыты якіх трэба баяцца?

    Можа хто што-небудзь дадасьць да гэтага?

    • levan кажа:

      Наступны ход замбаванага – даць вам у пысу.Вы ў адказ і ўсё вяртаецца да пачатку спрэчкі ,толькі у абоіх разбітыя насы.

  4. Licvin кажа:

    Прыходзіцца і глядзець, і чытаць, і слухаць. Пакольку гэтыя напрацаваныя прыёмы ўжо добра вядомы, то як толькі пачынаюць нешта актыўна ”вцюхіваць”, то разумны чалавек зразу хутка пачынае разумець адкуль ногі растуць і каму гэта выгадна.
    Дарэчы ўладзе і не вельмі важна вераць ці не вераць, галоўнае што ствараецца фон маўклівых і той нязгодны зразу добра бачны. Калі ў Расеі выбіралі другі раз Ельцына і ягоны рэйтынг быў 2%, то па тэлескрынцы зрабілі шалёны інфармацыйны наступ, і хаця рэйтынг мог падняцца на 10- 20%, ад сілы 30%, але аб’явілі што Барыс і яго каманда пераламала сытуацыю і перамагла. Фактычна гэта была інфармацыйная хлусня. Падчас інфармацыйных войн чалавек робіцца безабароны! Верыць ён хлусне ці не верыць, падтрымлівае ці не падтрымлівае — гэта не мае ніякага значэння!
    Вялікая руская і савецкая літаратура ўзгадавала герояў, якія і паляглі на палях другой сусветнай вайны, таксама ў Афгане. І вось геніяльная Святлана Алексіевіч — савецкая і беларуская пісьменніца сваімі творамі зрабіла магутную прышчэпку ад вайны, мілітарызма, ваеншчыны, ад культа вайсковага героя!
    Трэба вучыцца, чытаць, ведаць. Дастаткова вывучыць уласную гісторыю і родную мову і раптам усім загаварыць на мове, як зразу стане бачна хто ёсьць хто? І не трэба барыкад і паўстанняў!

    • Рэдакцыя кажа:

      Цалкам згодныя: беларуская мова ў Беларусі – адзін з ключавых крытэраў (асабліва ў наш час), каб бачыць, хто ёсьць ху…

  5. Павел Біч кажа:

    Мова была крытэріям “свой чужы” толькі ў пачатку 90-х. Потым агенты і ворагі пачалі яе выкарыстоўваць каб маскіравацца. Ў нізшых слаях грамадства гэты крытэрый яшчэ дзейнічае. Напрыклад ў цягніках.на аўтобусных прыпынках. У апазіцыі цяпер усе размаўляюць на мове. а там поўна і дурняў і агентаў. Патрэбен Новый крытэрый. Але ён будзе дзейнічаць яшчэ более кароткій час чым крытэрій “мова”. У “паветры” яго ужо чуваць. Адзін з бакоў вельмі часта ўжывае сказ “не трэба раскалваць грамадства”. І гэта пры тым што апазцыя знішчана.

  6. Joni кажа:

    Tu en as du courage bravo !N’hésite pas à envoyer un courrier au directeur du service client de chaque entreprise pour leur expliquer ton cas. Des fois ça fait bouger les lignes.Bonne corianuttion,Pienre

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы