nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Акно Овертана (частка 1)

19 красавіка, 2014 | 3 каментарыя

Овертан 1Для таго, каб выставіць матэрыял, зь якім вы можаце азнаёміцца ніжэй (ён ўзяты адсюль: http://nashaplaneta.su/blog/tekhnologija_okno_overtona/2014-04-17-24797), сёньня супала тры прычыны. Па-першае, вайна паміж расейскай імперыяй і Ўкраінай, якая спрабуе стаць на шлях дэмакратычнага разьвіцьця, па-ранейшаму працягваецца пераважна ў інфармацыйна-псіхалагічнай сьферы (нягледзячы на першыя баявыя ахвяры) – расейскі бок падае сваё злачынства як “вызваленьне Наваросіі ад жыда-бандэраўцаў”… Па-другое, у папярэднім матэрыяле мы выставілі заяву афіцыйных прадстаўнікоў ЗША, ЕЗ, Расеі ды Ўкраіны што да “крызіснай сітуацыі” на тэрыторыі апошняй. Аднак у гэтай заяве няма ні слова пра ўкраінскі народ, затое папярэджаньню пра “антысемітызм” там месца знайшлося. Па-трэцяе, заўтрашняе найвялікшае сьвята хрысьціян многія ўсё яшчэ працягваюць называць не Вялікаднём, а “Пейсахам” (што гэта значыць, гл. тут: https://nashaziamlia.org/2013/05/10/5629/). Таму ў адказ на названыя  факты мы вырашылі выставіць матэрыял, у якім апісваецца адна з сучасных тэхналогій дэструктыўнага маніпуляваньня масавай сьвядомасьцю.

Рэдакцыя.

 

 

Заўвага: Джозэф П. Овертан (1960-2003 гг.; гл. фота вышэй), былы віцэ-прэзідэнт Цэнтра грамадскай палітыкі Mackinac Center. Загінуў у авіякатастрофе. Сфармуляваў мадэль зьмены стаўленьня да праблемы ў грамадскай думцы, пасьмяротна названую Акном Овертана.

“Як легалізаваць канібалізм, гомасэксуалізм, эўтаназію, педафілію, ювенальную юстыцыю ды іншыя ненармальныя каштоўнасьці або тэхналогіі зьнішчэньня нармальнага грамадства?

Усё прагрэсіўнае чалавецтва, як нам кажуць, абсалютна натуральным чынам прыняла геяў, іх субкультуру, іх права заключаць шлюбы, усынаўляць дзяцей і прапагандаваць сваю сексуальную арыентацыю ў школах і дзіцячых садках. Нам кажуць, што ўсё гэта – натуральны ход рэчаў.

Нам хлусяць!

Овертан 2 

Прачытайце гэтае апісаньне і стане зразумелым, як легалізуюць гомасэксуалізм, аднаполыя шлюбы ды іншае. Стане цалкам відавочна, што праца па легалізацыі педафіліі ды інцэсту будзе завершаная ў Еўропе ўжо ў бліжэйшыя гады. Як і дзіцячая эўтаназія, дарэчы.

Хлусьню аб натуральным ходзе рэчаў абверг амерыканскі сацыёлаг Джозэф Овертан, які апісаў тэхналогію [штучнай, наўмысна арганізаванай] зьмены стаўленьня грамадства да некалі прынцыповых для гэтага грамадства пытаньняў.

Джозеф Овертан апісаў, як цалкам чужыя грамадству ідэі былі паднятыя з памыйнага бака грамадскай пагарды, адмытыя і, урэшце, заканадаўча замацаваныя.

Згодна з [тэорыяй] “Акна магчымасьцяў” Овертана, для кожнай ідэі ці праблемы ў грамадстве існуе т.зв. акно магчымасьцяў. У межах гэтага акна ідэю могуць або ня могуць шырока абмяркоўваць, адкрыта падтрымліваць, прапагандаваць, спрабаваць замацаваць заканадаўча. Акно рухаюць, зьмяняючы тым самым веер магчымасьцяў, ад стадыі «неймавернае» – то бок зусім чужое грамадскай маралі, цалкам адрынаемае, да стадыі «актуальная палітыка» – то бок ужо шырока абмяркоўваемае, прынятае масавай сьвядомасьцю і замацаванае ў законах.

Гэта не прамываньне мазгоў як такое, а тэхналогія больш тонкая. Эфектыўнай яе робіць пасьлядоўнае, сістэмнае выкарыстаньне і незаўважнасьць для грамадства – ахвяры факта гэтага ўздзеяньня.

Ніжэй я на прыкладзе разьбяру, як крок за крокам грамадства пачынае спачатку абмяркоўваць нешта непрымальнае, затым лічыць гэта патрэбным, а ўрэшце зьміраецца з новым законам, які замацоўвае і абараняе тое, што некалі было неймаверным.

Овертан 3Возьмем для прыкладу нешта зусім няўяўнае. Дапусьцім… канібалізм. Дакладней, ідэю легалізаваць права грамадзян на зьяданьне адзін аднаго. Дастаткова жорсткі прыклад?

Але ўсім відавочна, што прама цяпер (2014 г.) няма магчымасьці разгарнуць прапаганду канібалізму – грамадства ўстане на дыбкі. Такая сітуацыя азначае, што праблема легалізацыі канібалізму знаходзіцца ў нулявой стадыі акна магчымасьцяў. Гэтая стадыя, паводле тэорыі Овертана, завецца «Неймавернае».

Змадэлюем цяпер, як гэтае неймавернае будзе рэалізаванае, прайшоўшы ўсе стадыі акна магчымасьцяў.

 

• Тэхналогія

Яшчэ раз паўтару, Овертан апісаў ТЭХНАЛОГІЮ, якая дазваляе легалізаваць абсалютна любую ідэю.

Зьвярніце ўвагу! Ён не канцэпцыю прапанаваў, ня думкі свае сфармуляваў нейкім чынам – ён апісаў працуючую тэхналогію. То бок такую ​​пасьлядоўнасьць дзеяньняў, выкананьне якой нязьменна прыводзіць да жаданага выніку.

У якасьці зброі для зьнішчэньня людскіх супольнасьцяў [у т.л. народаў] такая тэхналогія можа быць больш эфектыўная, чым ядзерная зброя.

 

• Як гэта сьмела!

Тэма канібалізму пакуль яшчэ агідная і абсалютна непрымальная ў грамадстве. Разважаць на гэтую тэму непажадана ні ў прэсе, ні, тым больш, у прыстойнай кампаніі. Пакуль гэта неймаверная, абсурдная, забароненая зьява. Адпаведна, першы рух Акна Овертана – перавесьці тэму канібалізму з вобласьці неймавернага ў вобласьць радыкальнага.

У нас жа ёсьць свабода слова. Ну, дык чаму б не пагаварыць пра канібалізм?

Навукоўцам наогул трэба размаўляць пра ўсё запар – для навукоўцаў няма забароненых тэм, ім належыць усё вывучаць [акрамя “халакосту”, сіянакратыі, сацыяльнага паразітызму і яго тэхналогій паразітаваньня на людзях – талерантнасьці, паліткарэктнасьці й г.д. – Рэд.]. А раз так, зьбярэм этналагічны сімпозіўм па тэме «Экзатычныя абрады плямёнаў Палінэзіі». Абмяркуем на ім гісторыю прадмета, увядзем яе ў навуковы абарот і атрымаем факт аўтарытэтнага выказваньня пра канібалізм.

Бачыце, аб людажэрстве, аказваецца, можна прадметна пагаварыць і як бы застацца ў межах навуковай рэсьпектабельнасьці. Акно Овертана ўжо рушыла… Гэта значыць, ужо пазначаны перагляд пазіцый. Тым самым забясьпечаны пераход ад непрымірыма адмоўнага стаўленьня грамадства да стаўленьня больш пазітыўнага.

Адначасна з калянавуковай дыскусіяй абавязкова павінна зьявіцца якое-небудзь «Таварыства радыкальных канібалаў». І няхай яно будзе прадстаўлена толькі ў Інтэрнэце – радыкальных канібалаў абавязкова заўважаць і працытуюць ва ўсіх патрэбных СМІ.

Па-першае, гэта яшчэ адзін факт выказваньня. А, па-другое, эпатуючыя адмарозкі такога адмысловага генезісу патрэбныя для стварэньня вобразу радыкальнага пудзіла. Гэта будуць «дрэнныя канібалы» ў процівагу іншаму пудзілам – «фашыстам, хто кліча спальваць на вогнішчах не такіх, як яны» (але аб пудзілах крыху ніжэй).

Для пачатку дастаткова публікаваць апавяданьні пра тое, што думаюць пра паглынаньне чалавечыны брытанскія навукоўцы і якія-небудзь радыкальныя адмарозкі іншай прыроды.

Вынік першага руху Акна Овертана: непрымальная тэма ўведзеная ў абарот, табу дэсакралізаванае, адбылося разбурэньне адназначнасьці праблемы – [з абсалютна чорнага] створаныя «градацыі шэрага».

 

• А чаму б і не?

Наступным крокам Акно рухаецца далей і пераносіць тэму канібалізму з радыкальнай вобласьці ў вобласьць магчымага.

На гэтай стадыі працягваем цытаваць “навукоўцаў”. Бо нельга ж адварочвацца ад ведаў? Пра… канібалізм. Любы, хто адмовіцца гэта абмяркоўваць, павінен быць затаўраваны як ханжа і крывадушнік.

Асуджаючы ханжаства, абавязкова трэба прыдумаць канібалізму элегантную назву. Каб не асьмельваліся ўсякія “фашысты” навешваць на “іншадумцаў” цэтлікі са словам на літару «Ка» [што меў на ўвазе аўтар, нам не зразумела. – Рэд.].

Увага! Стварэньне эўфемізма – гэта вельмі важны момант. Для легалізацыі неймавернай ідэі неабходна падмяніць яе сапраўдную назву.

Няма больш канібалізму – цяпер гэта, напрыклад, антрапафагія. Але і гэты тэрмін зусім хутка заменяць яшчэ раз, прызнаўшы і гэтае вызначэньне абразьлівым.

Мэта выдумляньня новых назваў – адвесьці сутнасьць праблемы ад яе [адэкватнага] абазначэньня, адарваць форму слова ад яго зьместу, а пра гэта пазбавіць сваіх ідэалагічных праціўнікаў мовы. Таму канібалізм-антрапафагія ператвараецца ў антрапафілію, падобна таму, як злачынец мяняе прозьвішчы і пашпарты.

Паралельна з гульнёй у імёны адбываецца стварэньне апорнага прэцэдэнту – гістарычнага, міфалагічнага, актуальнага або проста выдуманага, але галоўнае – легітымаванага. Ён будзе знойдзены, альбо прыдуманы як «доказ» таго, што антрапафілія можа быць у прынцыпе ўзаконеная.

* “Памятаеце легенду пра самаадданую маці, якая напаіла сваёй крывёй дзяцей, якія паміралі ад смагі?”

* «А гісторыі антычных багоў, якая елі наогул усіх запар – у рымлян гэта было ў парадку рэчаў!»

* «Ну, а ў больш блізкіх нам хрысьціян, тым больш, з антрапафіліяй усё ў поўным парадку! Яны да гэтага часу рытуальна пюць кроў і ядуць плоць свайго бога. Вы ж не абвінавачваеце ў нечым [нядобрым] хрысьціянскую царкву? Ды хто вы такія, каб абвінавачваць?»

Галоўная задача вэрхалу гэтага этапу – хоць бы часткова вывесьці зьяданьне людскай плоці з-пад крымінальнага перасьледу. Хоць раз, хоць у нейкі гістарычны момант.

 

• Так і трэба

Пасьля таго, як прадастаўлены легітымізуючы прэцэдэнт, зьяўляецца магчымасьць рухаць Акно Овертана з тэрыторыі магчымага ў вобласьць рацыянальнага.

Гэта трэці этап. На ім завяршаецца драбненьне адзінай праблемы.

* «Жаданьне есьці людзей генетычна закладзена – гэта ў прыродзе чалавека»

* «Часам зьесьці чалавека неабходна, бываюць такія абставіны»

* «Ёсьць людзі, якія жадаюць, каб іх зьелі»

* «Антрапафілаў справакавалі!»

* «Забаронены плод заўсёды салодкі»

* «Свабодны чалавек мае права вырашаць, што яму ёсьці»

* «Не хавайце інфармацыю і хай кожны зразумее, хто ён – антрапафіл ці антрапафоб»

* «А ці ёсьць у антрапафіліі шкода? Непазьбежнасьць яе не даказаная”.

У грамадскай сьвядомасьці штучна ствараецца «поле бою» за праблему. На скрайніх флангах разьмяшчаюць пудзілы – адмыслова створаных радыкальных прыхільнікаў і радыкальных праціўнікаў людаедства.

Рэальных праціўнікаў – то бок нармальных людзей, якія не жадаюць заставацца абыякавымі да праблемы растабуяваньня людаедства – імкнуцца спакаваць разам з пудзілам і запісаць у “радыкальныя ненавісьнікі” – [у антрапафобы]. Роля гэтых пудзілаў – актыўна ствараць вобраз вар’ятаў-псіхапатаў – «яны агрэсіўныя, фашыстоўскія ненавісьнікі антрапафіліі, якія заклікаюць паліць жыўцом людаедаў, жыдоў, камуністаў і неграў». Прысутнасьць у СМІ забясьпечваюць ўсім вышэй пералічаным, акрамя… рэальных праціўнікаў легалізацыі людаедства.

Пры такім раскладзе самі т.зв. антрапафілы застаюцца нібы пасярэдзіне паміж пудзіламі, на «тэрыторыі розуму», адкуль з усім пафасам «разважнасьці й чалавечнасьці» асуджаюць «фашыстаў усіх масьцяў».

«Навукоўцы» і журналісты на гэтым этапе даказваюць, што людзі на працягу ўсёй сваёй гісторыі час ад часу елі адзін аднаго, і гэта нармальна. Цяпер тэму антрапафіліі можна перакладаць з вобласьці рацыянальнага ў катэгорыю папулярнага. Акно Овератана рухаецца далей.

 

• У добрым сэнсе

Для папулярызацыі тэмы канібалізму неабходна падтрымаць яе поп-кантэнтам, спалучаючы зь гістарычнымі й міфалагічнымі асобамі, а па магчымасьці й з сучаснымі медыяперсонамі.

Овертан 4Антрапафілія масава пранікае ў навіны і ток-шоў. Людзей цяпер ядуць у кіно шырокага пракату, у тэкстах песень і відэакліпах…

Адзін з прыёмаў папулярызацыі называецца «Азірніцеся па баках!».

* «Хіба вы ня ведалі, што адзін вядомы кампазітар – таго?… Антрапафіл»

* «А адзін усім вядомы польскі сцэнарыст – усё жыцьцё быў антрапафілам, яго нават перасьледавалі»

* «А колькі іх па псіхушках сядзелі! Колькі мільёнаў выслалі, пазбавілі грамадзянства!.. Дарэчы, як вам новы кліп Ледзі Гагі «Eat me, baby»?

На гэтым этапе распрацоўваемую тэму выводзяць у ТОП і яна пачынае аўтаномна самааданаўляцца ў масмедыя, шоў-бізнесе [напрыклад, ток-шоў] і палітыцы.

Іншы эфектыўны прыём: сутнасьць праблемы актыўна зашумліваюць на ўзроўні аператараў інфармацыі (журналістаў, якія вядуць тэлеперадачы, грамадскіх актывістаў і г.д.), адсякаючы ад дыскусіі адмыслоўцаў.

Затым, у момант, калі ўжо ўсім стала сумна і абмеркаваньне праблемы зайшло ў тупік, прыходзіць адмыслова падабраны прафесіянал і кажа: “Спадары, на самай справе ўсё зусім ня так. І справа ня ў тым, а вось у гэтым. І рабіць трэба тое і тое» – і дае тым часам вельмі пэўны кірунак, тэндэнцыйнасьць якога зададзеная рухам «Акна».

Для апраўданьня прыхільнікаў легалізацыі выкарыстоўваюць ачалавечваньне злачынцаў з дапамогай стварэньня ім станоўчага вобразу праз не зьвязаныя са злачынствам характарыстыкі.

* «Гэта ж творчыя людзі. Ну, зьеў жонку і што?»

* «Яны шчыра любяць сваіх ахвяр. Есьць – значыць, кахае!»

* «У антрапафілаў падвышаны IQ і ў астатнім яны прытрымліваюцца строгай маралі»

* «Антрапафілы самі ахвяры, іх жыцьцё прымусіла»

* «Іх так выхавалі» і г.д.

Овертан 5Такога роду выкрутасы – соль папулярных ток-шоў.

«Мы раскажам вам трагічную гісторыю каханьня! Ён хацеў яе зьесьці! А яна марыла быць зьедзенай! Хто мы, каб судзіць іх? Быць можа, гэта – каханьне? Хто вы такія, каб ўставаць на шляху каханьня?!»

 

• Мы тут улада

Да пятага этапу руху Акна Овератана пераходзяць, калі тэма разагрэтая да магчымасьці перавесьці яе з катэгорыі папулярнага ў сьферу актуальнай палітыкі.

Пачынаецца падрыхтоўка заканадаўчай базы. Лабісцкія групоўкі ва ўладзе кансалідуюцца і выходзяць зь ценю. Публікуюцца сацыялагічныя апытаньні, якія нібыта пацьвярджаюць высокі адсотак прыхільнікаў легалізацыі канібалізму. Палітыкі пачынаюць катаць пробныя шары публічных выказваньняў на тэму заканадаўчага замацаваньня гэтай тэмы. У грамадскую сьвядомасьць уводзяць новую догму – «забарона на зьяданьне людзей… забароненая».

Гэта фірмовая страва лібералізму – талерантнасьць як забарона на табу, забарона на выпраўленьне і папярэджаньне пагібельных для грамадства адхіленьняў.

Падчас апошняга этапу руху Акна з катэгорыі «папулярнае» у «актуальную палітыку» грамадства ўжо зламанае. Самая жывая яго частка яшчэ неяк будзе супраціўляцца заканадаўчаму замацаваньню ня так даўно яшчэ неймаверных рэчаў. Але ў цэлым ужо грамадства зламанае. Яно ўжо пагадзілася са сваёй паразай.

Прынятыя законы, зьмененыя (разбураныя) нормы чалавечага існаваньня. Далей адгалоскамі гэтая тэма непазьбежна дакоціцца да школ і дзіцячых садкоў, а значыць, наступнае пакаленьне вырасьце наогул без шанцу на выжываньне.

Так было зь легалізацыяй педэрастыі (цяпер яны патрабуюць называць сябе “геямі”). Сёньня на нашых вачах Еўропа легалізуе інцэст і дзіцячую эўтаназію.

 

• Няма табу.

Апісанае Овертанам “Акно магчымасьцяў” лягчэй за ўсё рухаецца ў талерантным грамадстве. У тым грамадстве, у якога няма ідэалаў, ідэалогіі й, як наступства, няма выразнага падзелу дабра і зла.

Вы хочаце пагаварыць пра тое, што ваша маці – шлюха? Хочаце надрукаваць пра гэта даклад у часопісе? Прасьпяваць песьню? Даказаць урэшце, што быць шлюхай – гэта нармальна і нават неабходна?

Гэта і ёсьць апісаная вышэй тэхналогія. Яна абапіраецца на ўсёдазволенасьць [паколькі ў ліберастызм уплецены сіянізм, уседазволенасьці на Захадзе няма: любая крытыка сіянізмуц, сіянкратыі, выкрыцьцё механізмаў і аналіз форм сацыяльнага паразітызму будуць, у адрозьненьне ад многа тут названага, абмяжоўвацца ды выклікаць тыя ці іншыя рэпрэсіі… – Рэд.].

Няма нічога сьвятога.

Няма сакральных паняцьцяў, само абмеркаваньне якіх забароненае, а іх бруднае абмусольваньне – спыняецца неадкладна. Усяго гэтага няма [ну, вось, аўтар і сама цяпер заяўляе, што пошук і вызначэньне межаў грамадскай нормы – забаронены; таму няма ўседазволенасьці; г.зв. “ліберальнае грамадства” – гэта вельмі сьпецыфічнае, строга накіраванае (на мэты сіянакратыі) грамадства. – Рэд.]. А што ёсьць?

Овертан 6Ёсць так званая «свабода слова», пераўтвораная ў свабоду расчалавечваньня [ну, вось! – Рэд.]. На нашых вачах, адну за адной, здымаюць рамкі, якія агароджваюць грамадства ад бездані самазьнішчэньня.

Цяпер дарога туды адкрытая…

Ты думаеш, што ў адзіночку ня зможаш нічога зьмяніць?

Ты цалкам правы – у адзіночку чалавек ня можа нічога.

Але асабіста ты абавязаны заставацца чалавекам. А чалавек здольны знайсьці рашэньне любой праблемы

І што ня здолее адзін – зробяць людзі, аб’яднаныя агульнай ідэяй.

Таму, азірніся па баках…”.

 

3 каментарыя

  1. Анатоль кажа:

    Якія Вы тут разумныя, дасьведчаныя ды прыстойныя бачна па таму, што Вы пішаце пра чалавека, які дазволіў сабе выказаць сваю пазыцыю па адной з грамадзкіх праблемаў. Вы проста нечысьць чалавечая, нелюдзі, жывёльны стан.

  2. Анатоль кажа:

    не туды даслаў, хаця й пра камэнтары да гэтага артыкулу

  3. Віталь кажа:

    Паляцелі “ластаўкі” легалізацыі зоофіліі… http://newsland.com/news/detail/id/1241713/?from=newsmail

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы