nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Дэвід Сатэр: “Сёньняшняя Расея – вынік актаў тэрору, зьдзейсьненага супраць уласнага народу”

Травень 26, 2016 | Каментары (15)

Сатэр 1аДэвід Сатэр (гл. фота) — былы маскоўскі карэспандэнт Financial Times – зьяўляецца аўтарам трох кніг, прысьвечаных Расеі.  Сочыць за падзеямі ў Расеі амаль 40 гадоў. У 2013-м быў акрэдытаваны ў Маскве ў якасьці карэспандэнта радыё “Свабода”, але ўжо праз тры месяцы быў выгнаны з Расеі, стаўшы з часоў Халоднай вайны першым журналістам з ЗША, які быў выдалены адтуль. Зьяўляецца супрацоўнікам шэрагу заходніх дасьледчых інстытутаў (http://henryjacksonsociety.org/people/professional-staff/russia-studies-centre/david-satter/). Сёньня мы падаем тэкст аднаго зь інтэрвю сп. Сатэра, якое было ўзятае ў яго ў сувязі з выхадам яго чарговай кнігі, прысьвечанай сёньняшнім расейскім уладам (тэкст набраны адсюль: https://www.youtube.com/watch?v=gJ64sDOYNLM).

Рэдакцыя.

 

 

1.

Карэспандэнт (Юры Жыгалкін): Дэвід, у чым была вашая мэта, калі вы ўзяліся за гэтую кнігу?

Дэвід Сатэр: Я лічу, што заходні чытат, заходні грамадзянін павінны разумець, што ў Расеі ёсьць людзі, ёсьць [палітычны] рэжым, якія дзейнічаюць без маральных абмежаваньняў. Мы не прывыклі мець дачыненьні зь людзьмі, якія аперыруюць у такім вакууме.  Але гэта на самай справе рэчаіснасьць для Расеі, рэчаіснасьць для тых, хто сёньня там уладарыць.

 

— Дэвід, у сваёй кнізе вы выказваеце гэтую ідэю больш пуката, калі не сказаць больш жорстка… Вось цытата для доказу: “Для таго, каб усьвядоміць рэчаіснасьць, створаную ў Расеі, неабходна прыняць ідэю пра тое, што кіраўнікі краіны здольныя ўзарваць сотні ўласных грамадзян дзеля захаваньня ўлады ў сваіх руках, што яны здольныя аддаць загад выкарыстоўваць агнямёты для страляніны па спартовай залі, якая перапоўнена безабароннымі дзецьмі й іх бацькамі…”. Можна сказаць, што гэта адно з вашых галоўных адкрыцьцяў [так і сказана: “адкрыцьцё Сатэра”! – Рэд.], на якое вы спрабуеце адкрыць вочы заходняй аўдыторыі.

— На працягу шматлікіх гадоў я заўважыў, што ў Расеі кошт людскага жыцьця вельмі нізкі. І ўвогуле лёс асобнага чалавека нічога не каштуе. На гэта ўлады не зьвяртаюць увагу. Яны лічаць, што памкненьні чалавека, яго амбіцыі, характар – гэта ў сукупнасьці ўсё расходны матэрыял для зьдзяйсьненьня іх шалёных мэтаў. Гэта настолькі жахліва, што для нармальнага чалавека, які выхаваны на Захадзе і мае юда-хрысьціянскія рамкі  [так і сказана. – Рэд.] ў сьветаглядзе, у гэта цяжка паверыць.  Аднак усё, што мы бачым ў Расеі, гэта пацьвярджае.

 

— Вы пачынаеце кнігу выкладаньнем таго, што сёньня вядома пра падрывы жылых дамоў у Маскве, Валгадонску, Буйнакску ў 1999 годзе.  Гэтыя падзеі займаюць амаль трэцюю частку вашай кнігі.  І выснова, да якой непазьбежна прыйдзе чытач, відавочная: расейскія ўлады хутчэй за ўсё мелі наўпроставае дачыненьне да гэтых актаў. Вось выснова, якую вы робіце ў вашай кнізе: “Самая вялікая перашкода ў прызнаньні ўлік, якія паказваюць на ФСБ як на арганізатараў выбухаў, заключаецца ня ў тым, што яны непераканаўчыя, а ў тым, наколькі цяжка паверыць у падобнае. У адпаведнасьці зь любымі меркамі, зьнішчэньне сотняў выпадкова абраных мірных жыхароў дзеля захаваньня ўлады сьведчыць пра цынізм, які немагчыма ўсьвядоміць нармальнаму чалавеку. Але такія паводзіны цалкам адпавядаюць нормам той краіны, якой стала Расея пасьля краху камунізму”. Чаму гэтыя падрывы прыцягнулі вашу асноўную ўвагу?

—   Выбухі ў Маскве, Буйнакску, Валгадонску і няўдалы падрыў у Разані – гэта фактычна ключавыя падзеі ў посткамуністычнай гісторыі Расеі, бо яны зьяўляюцца камбінацыяй [сутнасьці] эпохі Ельцына і падмуркам эпохі Пуціна.  Менавіта яны сімбалізуюць усю згубнасьць палітыкі Ельцына, якую ён праводзіў у 1990-х, і дэманструюць маральны воблік тых, хто мае ўладу сёньня ў Расеі. Яны ключавыя для будучыні Расеі. Таму што, калі ў Расеі ня будзе дасьледвана і выяўлена, хто стаяў за гэтымі падзеямі, расейская нацыя ня мае будучыні.

Мы бачылі буйныя зьмены, калі СС разваліўся і пачалі будаваць незалежную дэмакратычную краіну. Але гэтая краіна [сёньняшняя Расея] была пабудавана на [грунце] бандытызму і кантролі былых КГБшнікаў. Каб зразумець, чаму такое здарылася, мы павінны зразумець, што здарылася ў 1999 годзе, калі гэтыя будынкі былі падарваныя і Пуцін стаў нацыянальным героем [на справе найперш трэба дасьледваць ПРЫЧЫНУ адзначанага — выявіць тых, хто здыскрэдытаваў дэмакратычную будучыню Расеі шляхам правядзеньня злачыннай прыхватызацыі; трэба спачатку адказаць на пытаньне: як, чаму, па якіх механізмах і дзякуючы якім сілам Чубайс, Абрамовіч, Дзерыпаска, любімчык Захаду Хадаркоўскі й т.п. фрыдманы-неўзліны яшчэ за шмат гадоў да падзей 1999 г. сталі мільярдэрамі?… – Рэд.].

 

— Вы шмат старонак гэтаму прысьвячаеце. Я іх прачытаў даволі ўважліва. І ў мяне склалася ўражаньне, што, з вашага пункту гледжаньня, існуе шмат ускосных сьведчаньняў, каб сцьвярджаць, што да гэтых падрываў нейкім чыным мелі дачыненьне ўлады. Ці гэтыя дачыненьні больш наўпроставыя. Што вы высьветлілі?

— У сітуацыі, дзе самі вінаватыя кантралююць усе органы правапарадку і судовай улады, яны, натуральна, могуць схаваць любую ўліку. Але, нягледзячы на гэта, у нас надзвычай вялікая колькасьць сьведчаньняў, якія, па-мойму, даводзяць датычнасьць ФСБ да гэтых падрываў, і паказваюць, што ўсё, што ёсьць цяпер у Расеі – гэта вынік актаў тэрору, якія былі зьдзейсьнены супраць уласнага народу.

 

— Гэта вельмі моцнае абвінавачваньне: акт тэрору супраць уласнага народу. На чым заснаванае гэтае ваша моцнае сцьверджаньне?

— Як я пісаў у кнізе, агенты ФСБ усё ж былі арыштаваныя, калі яны падклалі бомбу ў склепе будынка ў Разані. У гэтым няма сумневаў – само ФСБ гэта прызнала. [Праўда] яны сказалі, што гэта былі вучэньні. Але ж гэта абсурд — такое тлумачэньне.

Мясцовыя міліцыянты зрабілі аналіз з дапамогай газавага аналізатара.  Там быў [усё той жа] гексаген, які быў выкарыстаны ў папярэдніх выбухах.

Кожны чалавек, які будзе ў гэта ўнікаць, адкрые настолькі багата фактаў, якія будуць паказваць на датычнасьць ФСБ да гэтага злачынства, што ён ня будзе ў гэтым сумнявацца. Калі б [падрывы дамоў у Расеі ў 1999 годзе] былі прадметам судовага разьбіральніцтва ў любым аб’ектыўным кантэксьце, заключэньне было б тое самае: усё гэта зрабіла ФСБ і толькі пад кіраўніцтвам тых, хто быў пры ўладзе, з мэтай захаваньня ўлады.

Дарэчы, гэтаму мы не павінны зьдзіўляцца – мы бачылі, што здарылася ў Беслане. Хто можа адкрыць агонь з агнямётаў па гімназіі, якая перапоўнена  безабароннымі закладнікамі – дзецьмі й іх бацькамі? Хто мог выкарыстоўваць газ у зачыненым тэатры Норд-Ост пасьля таго, як было аб’яўлена, што будуць перамовы?

Паводзіны адны і тыя ж…

 

— У вашай трактоўцы  і серыя громкіх забойстваў у пачатку 2000-х зьвязана з тым, што гэтыя загінулыя людзі надзвычай цікавіліся сапраўднай падаплёкай падрываў жылых дамоў у некалькіх гарадах Расеі?

— Калі весьці гаворку пра тых, хто быў забіты ў Расеі – Юры Шчыкачыхін, Сяргей Юшанкоў, Ганна Паліткоўская, натуральна, Аляксандр Літвіненка ў Лондане, й іншыя, якія таксама былі забітыя [Старавойтава, Нямцоў… — Рэд.] – гэтыя людзі ўсё ж дасьледавалі падрывы дамоў. Нам цяжка даведацца, што падштурхнула кагосьці да іх забойства, але гэта больш чым падазрона, што тыя, хто шукаў праўду па гэтых ключавых эпізодах [падрывы жылых дамоў], былі забітыя…  Прычым, забітыя, што відавочна, з удзелам высокіх прафесіяналаў.

 

— Яшчэ адной ключавой падзеяй  постсавецкай гісторыі вам бачыцца, калі судзіць па вашай кнізе,  расстрэл Вярхоўнага Савету Расеі ў 1993 годзе. І гэта ня толькі чыста палітычны асьпект падзеі – разгон законна абранага заканадаўчага органа краіны. Барыс Ельцын прадэманстраваў свайму будучаму пераемніку інструментар кіраваньня, у якім маштабная правакацыя займае важнае месца. Калі я не памыляюся, вы лічыце, што гібель людзей у тых падзеях была вынікам правакацый з боку Крамля?

— На жаль, так. І гэта будзе самым цяжкім для маскоўскіх лібералаў й інтэлігенцыі зразумець, прыняць і прызнаць, што фактычна гэта было пачаткам канца. У нейкі паваротны момант, калі яны выкарысталі правакацыю і гвалт супраць сваіх апанентаў, якіх яны правакавалі, — гэта ўжо быў сігнал, што ніякай дэмакратыі ў Расеі ўжо ня будзе. Усё будзе вырашана сілай.

Калі мы будзем казаць больш падрабязна пра гэтыя выпадкі, трэба памятаць, што здарылася каля Астанкінскай вежы за дзень да нападу на [маскоўскі] Белы дом. Там на плошчы сабраўся вельмі вялікі натоўп. Там было шмат людзей раззлаваных, апазіцыйных. Але таксама і шмат зявак, шмат карэспандэнтаў. У тыповым савецкім стылі яны хацелі захапіць тэлевежу, каб прапагандаваць народ на іх бок (таму што да таго прэзідэнцкі бок выкарыстоўваў тэлебачаньне ў сваіх мэтах…). Але яны ня ведалі, што іх у будынку чакалі людзі з аўтаматамі, якія былі гатовыя адкрыць агонь. І калі была спроба прабрацца ўнутр, яны [праельцынскія сілы] адкрылі агонь па тых, хто быў на плошчы. І яны [праельцынскія] бязьлітасна зьнішчалі людзей, дабівалі тых, хто быў паранены, стралялі па тых, хто імкнуўся ратаваць параненых… Нават адкрылі агонь па машыне хуткай дапамогі, якая прыехала, каб дапамагаць…

Гэта быў сігнал – гэта была першая ельцынская разьня. Натуральна, [пазьней] былі й іншыя…

Ельцын, усталёўваючы пазьней крымінальную ўладу, ня мог разьлічваць на ўхваленьне ад народу шляхам дэмакратычнага выбарчага працэсу. Ён арганізоўваў правакацыю 1999 года.

 

— Дэвід, вы сёньня абвінавацілі Ельцына ў стварэньні крымінальнай улады. Але ў вашай кнізе ён прадстае хутчэй не як злачынца, а як чалавек, які, як кажуць амерыканцы, зрабіў сумленную памылку. Вось яшчэ цытата з вашай кнігі: «Ельцын быў здольны дапамагчы Расеі разьвітацца раз і назаўсёды са сваім таталітарным мінулым. На жаль, ён разумеў камунізм як эканамічны фенамен, і лічыў, што для стварэньня дэмакратыі неабходна было зьмяніць толькі эканамічныя структуры. Уласнасьць мусіла быць перададзена ў прыватныя рукі як мага хутчэй. Гэта было зроблена зь мінімальнай увагай на тое, хто [!!! – Рэд.] атрымае ўласнасьць і на грунце чаго. Капіталізм быў створаны. Але, арганізуючы самы маштабны ў гісторыі пераход уласнасьці па-за рамкамі закона, рэфарматары стварылі ўмовы для крыміналізацыі ўсёй краіны [дый гэтыя «рэфарматары» не арганізоўвалі ніякія пераходы, не стваралі ніякія ўмовы — яны думалі толькі пра тое, як прыхапіць сабе любімым пабольш капітальцу; вось у чым прычына і механізм злачыннай прыхватызацыі. – Рэд.]». Дык усё ж якое вашае стаўленьне да Ельцына?

Сатэр 2—  Маё стаўленьне да Ельцына, мушу сказаць, даволі адмоўнае. Так, ён зрабіў памылкі. Ён, безумоўна, быў нядальнабачным. Гэта быў даволі добры прыклад камуністычнага боса савецкага перыяду з адпаведным сьветаглядам. Але сказаць, што ён ня быў крымінальным лідарам, не магу.

Так, першая чачэнская вайна – гэта была яго ініцыятыва й ініцыятыва тых, хто яго атачаў.

Дывановая бамбардыроўка Грознага ў 1995 годзе – гэта быў таксама яго «падарунак». Нягледзячы на факт, што ён зьнік й імкнуўся пазьбягаць адказнасьці.

Ёсьць сьведчаньні, што выбары ў 1996 годзе былі сфальсіфікаваныя.

У кнізе я абсалютна не апраўдваю яго дзеяньні, калі ён разганяў парламент у 1993 годзе. І як я сказаў, разьня каля Астанкінскай тэлевежы – гэта была яго адказнасьць.

Нават калі мы кажам пра падрывы жылых дамоў [у 1999 годзе], ёсьць натуральная тэндэнцыя выказвацца, што гэта быў ня Ельцын, які [на справе] стаяў за гэтым – хутчэй за ўсё яго асяроддзе (бо ён быў у такім стане, што ня быў здольны на сур’ёзныя рашэньні). Але гэта толькі меркаваньне – мы ня ведаем, хто даў згоду на гэтыя падрывы. І нават калі гэта быў ня Ельцын, а яго атачэньне, усё роўна адказнасьць за гэта ляжыць на Ельцыне.

 

— То бок, вы лічыце, што Пуцін далёка не выпадковы спадчыньнік Ельцына. Ён спадчыньнік па пакліканьні.

— Я думаю, што так.

Ёсьць тэндэнцыя ў Расеі казаць пра добрага Ельцына і жахлівага Пуціна. Але ніхто ня можа патлумачыць, чаму такі па-боскі добры Ельцын абраў у пераемнікі такога чалавека, як Пуцін. Я думаю, што гэты выбар, а таксама першы акт [прыняты, каб] абараніць Ельцына ад крымінальнага перасьледу пра многае кажа, чаму гэта яму было патрэбна.

Я думаю, што мы можам апраўдваць Ельцына, заплюшчваць вочы на яго дзеяньні, але толькі да пэўнай рысы. Трэба мець на ўвазе, што Ельцын мяняў прэм’ераў 5 разоў за 18 месяцаў да таго [часу], калі ён знайшоў менавіта такога чалавека, які мог яго абараніць. І фактычна пакрыць усе злачынствы, якія былі зьдзейсьнены за час яго кіраваньня.

 

— Я ня ведаю, ці адмыслова ў вас так атрымалася, але ў вашым выкладаньні гісторыя посткамуністычнай Расеі, як вы яе завеце, выглядае гісторыяй правакацый і войнаў, арганізаваных яе лідарамі для самазахаваньня.  Гэта дакладная выснова?    

— Я думаю, што гэта цалкам дакладна. Мы можам пачаць зь першай чачэнскай вайны [1994-96 гг. – Рэд.].

Блізкі да Ельцына Алег Глобаў так адкрыта сказаў у размове зь нябожчыкам Сяргеем Юшанковым: «Нам патрэбна маленькая пераможная вайна, каб падымаць рэйтынг прэзідэнта».

Пуцін, натуральна, прыйшоў да ўлады з-за другой чачэнскай вайны [пачалася ў канцы 1999 года. – Рэд.]. А другая чачэнская вайна, магчыма, была з-за падрываў жылых дамоў. Расейская публіка не жадала яшчэ лезьці ў Чачню, але калі яна была падманута і пераканана, што гэтыя падрывы зрабілі чачэнцы (хаця не было ніякіх доказаў гэтага), толькі тады стала магчымым мабілізаваць грамадства на другую чачэнскую вайну.

Калі казаць пра іншыя правакацыі – гаворка пра Дуброўку, Беслан – яны здарыліся ў час, калі расейскі рэжым быў пад ціскам [накіраваным на тое], каб знайсьці кампраміснае рашэньне што да вайны ў Чачні. Але [такое рашэньне] далей падрывала б аўтарытэт Пуціна.

Безумоўна, [сёньняшняя] сітуацыя ва Ўкраіне [таксама] даволі відавочная: як адцягнуць увагу расейскага народу ад сапраўдных урокаў украінскага досьведу – натуральна, трэба пачаць новую вайну…

І калі сітуацыя ва Ўкраіне забуксавала з пункту гледжаньну расейскіх уладаў, то што яшчэ трэба? – уварвацца ў канфлікт у Сірыі.

Гэта выпрабаваны спосаб – адуважыць насельніцтва, гуляць на самых нізкіх інстынктах.  Заахвочваць нейкі перакручаны патрыятызм, шавінізм у мэтах захаваньня ўлады тых, хто фактычна не зьяўляецца патрыётамі…

 

— Толькі што былы намесьнік вярхоўнага галоўнакамандуючага НАТА брытанскі генерал Рычард Шыраў папярэдзіў, што Захад падвяргае сябе рызыцы ядзернай вайны з Расеяй, калі НАТА тэрмінова не павялічыць свае абаронныя магчымасьці ў краінах Балтыі. Ці можа Крэмль дзеля самазахаваньня пачаць што-небудзь у краінах Балтыі й [пры гэтым] скарыстаць, напрыклад, ядзерны зарад? Кажуць, што падобнае папярэджаньне прагучала ў час сустрэчы расейскіх генералаў з прадстаўнікамі ЗША каля года таму.

— Я спадзяюся, што не. Але выключыць такую магчымасьць нельга.

Ёсьць тут адзін лімітуючы чыньнік. Гэта факт, што заходнія краіны таксама маюць ядзерную зброю. Калі можна без рызыкі пасярод ночы падрываць дамы, дзе сьпяць працоўныя людзі — ва Ўкраіне таксама была мінімальная рызыка – але напасьці на Прыбалтыку, пачаць сур’ёзны канфлікт з НАТА, ужо гэта будзе рызыкоўна. І ня толькі для звычайных людзей, але і для сапраўдных вінаватых. Таму задача заходніх краін – даць расейскім лідарам зразумець, што рызыка для іх не маленькая, але наадварот вельмі вялікая.

Я думаю, што адзін з чыньнікаў, які дапаможа пераканаць расейскіх лідараў, што яны не павінны “рызыкнуць”, гэта даць зразумець, што мы ўсё пра іх ведаем, што мы іх разумеем…

Напраўду, гэта была адна з мэтаў маёй кнігі.

 

— Дэвід, у сваёй кнізе вы намалявалі смутную, калі не сказаць беспрасьветную карціну стана сёньняшняга расейскага грамадства – яно лёгка паддаецца маніпуляваньню, яно ня цэніць людскае жыцьцё, у яго няма сапраўдных дэмакратычных лідараў, яно не ўяўляе, што такое свабода і дэмакратыя. Але пры гэтым вы даеце параду, што рабіць, калі Расеі атрымаецца рушыць па шляху Ўкраіны. Вось цытата з кнігі: “Неабходна склікаць Устаноўчы сход, здольны стварыць Канстытуцыю, у якой будзе замацаваны падзел уладаў. Расеі не атрымалася аднавіцца пасьля разгону Устаноўчага сходу  ў 1918 годзе. Пасьля гэтай падзеі палітычныя структуры на Расеі ня мелі незалежных паўнамоцтваў і заўсёды выкарыстоўваліся як прылады дэспатычнай улады”.  Вы сапраўды верыце, што гэта магчыма?

—  Я на самай справе не хацеў бы, каб высновай з гэтай кнігі было тое, што расейскае грамадства ня здольнае да адраджэньня, уключна з маральным адраджэньнем. Расейскае грамадства дэманструе на працягу многіх стагоддзяў, што яно мае даволі сур’ёзныя маральныя рэзервы [цікава даведацца хаця б пра адзін выпадак, калі “маральныя рэзервы” расейскага грамадства хоць неяк рэальна ўплывалі на расейскую імперскую ўладу, пра адраджэньне чаго, якога маральнага прыкладу можна казаць?… — Рэд.].

Факт, што камуністычны рэжым быў зрынуты ў прынцыпе без крыві, прынамсі, безь вялікай крыві. І гэта была мірная рэвалюцыя. Рэвалюцыя, якая была прысьвечана менавіта свабодзе. Гэта ўжо вельмі істотны індыкатар таго, што расейскія людзі й грамадства здольныя да ўсталяваньня ў краіне прыстойнай улады і нармальнага палітычнага жыцьця [так адбылося таму, што большасьць камуністычных уладароў канца СС пажадалі адкрыта мець капіталы і перадаваць іх у спадчыну сваім нашчадкам – даўно вядомае тлумачэньне адзначанага, невядомае пану Сатару; расейскае (савецкае) грамадства ў гэтых працэсах было пасіўным вядомым, а не актыўным вядучым чыньнікам. – Рэд.].

Я думаю, што Расея патрабуе Камісіі праўды, падобнай да той, якая была створана ў Паўднёвай Афрыцы пасьля канца апартэіду, дзе ўсе злачынствы будуць агучаны і абнародаваны. І акрамя гэтага [патрэбна] падрыхтоўка да новага Ўстаноўчага сходу. Я лічу, што гэта цалкам рэальна ў сітуацыі, калі рэжым пачынае распадацца. Ёсьць магчымасьць стварыць новае грамадства і прыстойную будучыню [Сатар — узорны летуценьнік! – Рэд.].

 

— А дзе сілы, здольныя ўсё гэта стварыць? Калі паглядзець на Расею збоку, абсалютнай большасьці насельніцтва краіны гэта непатрэбна [вось гэта сапраўды цьвярозы погляд. – Рэд.], вельмі мала хто гэтага жадае…

— Гэта ўсім патрэбна. Іншая справа, што гэта цяпер вельмі складана. Але зьнішчыць у цэлым народзе маральны інстынкт да канца нават Пуцін ня ў стане [сп. Сатэр пра «Крым наш», што, ня чуў? – Рэд.].

Натуральна, я лічу, што гэта [адзначанае вышэй] патрабуе пэўнага ўдзелу людзей, якія жывуць за межамі Расеі, уключна з расейцамі, якія цяпер у выгнаньні. Гэта можна – інфармацыя, факты, складаньне, гістарычны летапіс таго, што здарылася.  Гэта справа, якая можа пачацца цяпер.

Калі адбудзецца [канчатковы] крызіс рэжыму, мы ня можам прадказаць. Але будзе вельмі важка, калі прынамсі частка грамадства будзе маральна падрыхтаванай да гэтага [да перамен].

Трэба памятаць прыклад савецкіх дысідэнтаў. Яны былі маленькай групай людзей, але яны стварылі такія ідэі, якія, калі СС быў у крызісе, змаглі ахапіць мільёны людзей. І гэта тое самае, што і цяпер…

 

— Гэтая парада супярэчыць назьве вашай кнігі: «Менш ведаеш, лепш сьпіш».   

— Такая назва, каб паказаць, што сітуацыя на самай справе сур’ёзная. Але гэта не парада. Я ня думаю, што людзі павінны проста спаць. Яны павінны ўзбудзіцца і пачаць разумець іх [расейскіх уладаў] сапраўдную [сутнасьць]…

(канец інтэрвю)

 

2.

Ад рэдакцы:

Некаторыя дробныя моманты мы пракаментавалі па ходу тэкста. Цяпер паспрабуем дадаткова зьвярнуць увагу на больш істотнае.

Матэрыял, выстаўлены вышэй, каштоўны тым, што на яго прыкладзе можна ўбачыць эвалюцыю поглядаў тых, хто выконвае сёньня ролю эксьпертаў-кансультантаў для палітычнага класу Захаду. Тут бачны станоўчыя і адмоўныя моманты.

Спачатку пра станоўчыя.

Былыя заходнія палітолагі-саветолагі нарэшце пачалі адкрываць вочы сабе і заходняму грамадству на сёньняшняе кіраўніцтва Расеі, на тое, як яно напраўду выглядае знутры, кім па сваёй сутнасьці зьяўляецца… (што, несумніўна, вельмі каштоўна, станоўча!)

Пры гэтым тое, што да іх нарэшце пачало даходзіць, фармулюецца нават як жахлівыя адкрыцьці:  што сёньняшнія расейскія ўлады здольныя падрываць дамы з уласнымі грамадзянамі, выкарыстоўваць агнямёты супраць уласных дзяцей ды іх маці, труціць газамі звычайных масквічоў, рабіць дывановыя бамбардыроўкі Грознага, дзе жывуць грамадзяне “Вялікай Расеі”…).

Ня будзем зьвяртаць увагі, што пра гэтыя “адкрыцьці” ўжо шмат гадоў таму заяўлялася іншымі людзьмі – сапраўднымі героямі, многія зь якіх ужо даўно забітыя (гл., напрыклад, тут: http://nashaziamlia.org/2006/11/27/415/ ці тут: http://nashaziamlia.org/2010/03/14/3150/) – таму прыярытэтнае аўтарства гэтага “адкрыцьця” належыць яўна не спадару Сатару. Зь іншага боку добра, што хаця б да такіх, як ён, нарэшце нешта пачало даходзіць (хай сабе лічаць, што яны нешта адкрылі – гэта ўжо дробязі…).

Тут больш цікава іншае: чаму заходнім сатарам раней усё гэта было невідавочным (у дачыненьні да Пуціна былі G8, G20, “Перазагрузка”, хаця заходнікі й тады ўсё адзначанае Сатарам ведалі…), а цяпер у іх мазгах раптам прасьвятлілася? Вылучаем гіпотэзу: азарэньню паспрыяў ядзерны шантаж Захаду з боку сёньняшняга кіраўніцтва Расеі. Менавіта таму заходнікі сталі сёньня па-сапраўднаму вывучаць “ху із м-р Пуцін” і яго асяроддзе. Ім трэба атрымаць адказ на пытаньне: ці здольныя крамлёўцы сапраўды шпурнуць па іх ядзернымі ракетамі? (у інтэрвю гэтае пытаньне было зададзена адкрыта).

Сп. Дэвід лічыць, што не.  Мы ж ужо два гады таму папярэдзілі, што так… (http://nashaziamlia.org/2015/08/05/7801/#more-7801).

Таму будзем лічыць разуменьне сітуацыі спадаром Сатэрам толькі першым этапам яго засваеньня сапраўднай рэчаіснасьці. Але гэты этап нарэшце дасягнуты, што мы, несумніўна, вітаем…

Адмоўныя моманты:

Першы адмоўны момант заключаецца ў тым, што заходнікі-сатары па-ранейшаму не жадаюць бачыць яшчэ некаторыя важныя факты, неабходныя для адэкватнага ўспрыняцьця расейска-крамлёўскай рэчаіснасьці.

Дзе хаця б узгадка пра вайну супраць Грузіі ў 2008 годзе, пра анэксію часткі яе тэрыторыі (Самачобла)? Дзе ўспаміны пра адносна нядаўнія зьбіцьці самалётаў (над Лугандоніяй, і яшчэ аднаго над старабеларускай тэрыторыяй…)? Адсутнасьць гэтых фактаў — гэта звычайны недагляд ці наўмысная, прадуманая пазіцыя?

Вядома, хацелася б мець адказы на гэтыя пытаньні, але пяройдзем да больш прынцыповых рэчаў, адной зь якіх, несумніўна, зьяўляецца інтэрпрэтацыя сп.Дэвідам моманту пачатку чарговай  дэградацыі Расеі (якой ужо за яе гісторыю!) у крывавую таталітарную імперыю. Д.Сатэр зьвязвае гэты фазавы пераход у расейскай гісторыі з прыходам да ўлады ў 1999 годзе прадстаўніка НКВД-КГБ-ФСБ Ул. Пуціна, а таксама паказвае на ельцынскія карані гэтага феномена.

Аднак мы бачым, што гэты “маральны юда-хрысьціянін” (як сп. Сатэр сам сябе называе), чамусьці пазьбягае зьвяртаць увагу на нешта нашмат больш істотнае, а менавіта на тое, што СТВАРЫЛА ГРАМАДСКІЯ ЎМОВЫ, неабходныя для такога пераходу, стала яго папярэдняй прычынай. Гаворка пра ДЫСКРЭДЫТАЦЫЮ ДЭМАКРАТЫЧНАЙ БУДУЧЫНІ РАСЕІ ШЛЯХАМ ПРАВЯДЗЕНЬНЯ ЗЛАЧЫННАЙ ПРЫХВАТЫЗАЦЫІ.

Ня будзем тут развадзіць шмат слоўных аківокаў, пакажам толькі фота алігархаў-семібанкіршчыкаў — галоўных злачынцаў пачатку 1990-х, якіх задоўга да Пуціна стварыў, гадаваў і старанна абараняў усё той жа Ельцын.

Сатэр 3а

Сатэр 3б

Сатэр 3в

Імкнучыся дапамагчы сп. Сатару яшчэ глыбей разабрацца з расейскай рэчаіснасьцю, інфармуем яго пра адзін СТРАТЭГІЧНЫ ФАКТ — выхад на расейскую эканамічна-палітычную арэну менавіта гэтай групы да таго нікому не вядомых асоб, настолькі абурыў расейскае грамадства, што ГЭТАЕ АБУРЭНЬНЕ СТАЛА НАДЗЕЙНЫМ ГРУНТАМ, АБАПЕРШЫСЯ НА ЯКІ пазьней так лёгка набылі палітычную ўладу і Пуцін, і ўсе іншыя ФСБшнікі.

Таму маральнаму юда-хрысьціяніну Дэвіду Сатару варта пашукаць адказы, напрыклад, на такія пытаньні: чаму менавіта гэтыя людзі (зафіксаваныя на фота) сталі ў пачатку 1990-х расейскімі мільярдэрамі-алігархамі? Хто, адкуль і па якіх крытэрах іх абіраў? Хто і як ім далей даваў капіталы і палітычныя ўплывы? (натуральна, без дапамогі з Захаду тут таксама не адбылося…)

Гэтыя пытаньні тым больш актуальныя, што адзін з прысутных на ўсіх трох фота, зьяўляючыся буйным злачынцам, ТЫМ НЯ МЕНШ, НА ЗАХАДЗЕ ЛІЧЫЦЦА ЛЕДЗЬ НЕ “ГАЛОЎНАЙ ДЭМАКРАТЫЧНАЙ АЛЬТЭРНАТЫВАЙ” ПУЦІНУ… (гаворка, вядома, пра Хадаркоўскага)

(Дарэчы, мы інфармуем сп. Сатара, што тое-сёе неабходнае для адказаў на гэтыя пытаньні, мы – тыя, хто і блізка ня мае такіх магчымасьцяў, я ён – ужо знайшлі…).

Але самымі абуральна-неадэкватнымі нам падаліся летуценна-ідэалістычныя ілюзіі с-ра Дэвіда, датычныя будучыні Расеі (пра гэтыя ілюзіі сьведчаць такія, напрыклад, выказваньні: “дапамагчы Расеі разьвітацца раз і назаўсёды са сваім таталітарным мінулым”, “расейскае грамадства дэманструе на працягу многіх стагоддзяў, што яно мае даволі сур’ёзныя маральныя рэзервы”, “ёсьць магчымасьць стварыць новае грамадства і прыстойную будучыню [Расеі]”).

Атрымліваецца, што сп-р Дэвід альбо ня ведае, альбо не жадае ведаць адну прынцыповую рэч, пра якую, напрыклад, беларускія нацыянальныя дэмакраты ведаюць і кажуць зь мінулага стагоддзя: ПАКУЛЬ РАСЕЯ — ІМПЕРЫЯ, ЯНА НІ ПРЫ ЯКІХ АБСТАВІНАХ НЯ МОЖА «АДРАДЗІЦЦА» Ў ЯКАСЬЦІ ДЭМАКРАТЫЧНАЙ ДЗЯРЖАВЫ, бо гэтыя дзьве формы дзяржаўна-грамадскага ўладкаваньня зьяўляюцца ўзаемна выключнымі. Адзначанае ня ёсьць нейкай там звышскладанай для асэнсаваньня заканамернасьцю. Наадварот — гэта рэч элементарная… (яна вынікае з даўно вядомага прынцыпу структурна-функцыянальнай узаемазалежнасьці). Чаму гэтую заканамернасьць па-ранейшаму ня могуць засвоіць заходнікі – асобнае цікавае пытаньне…

Аднак цяпер давайце з нагоды раскрыем механізм імперскага існаваньня ў гісторыі таго, што сёньня завецца Расеяй. З аднаго боку (дакладней, на вяршыне ўлады) тут знаходзіцца расейская імперская бюракратыя – сапраўдны палітычны суб’ект і галоўны выгадаатрымальнік ад існаваньня расейскай імперыі, а з другога – расейская грамадская маса (аб’ект кіраваньня з боку імперыякратыі, асноўная цяглавая сіла імперыі – яе рабы і салдаты). Апошняя аддае свае жыцьці на пашырэньне межаў імперыі й працуе на яе разьвіцьцё, атрымліваючы ўзамен… ілюзію пад назвай “Вялікая Расея!” (тое, што “Вялікая Расея” нават ва ўяўленьні расейскай масы можа толькі павялічвацца, добра праілюстраваў нядаўні фенамен крымнашызму!).

Усю гэтую паталагічную грамадскую арганізацыю немагчыма было б доўга падтрымліваць, калі б Расея сапраўды не была самай буйной па тэрыторыі дзяржавай сьвету (як маскалі аж захлёбваюцца ад усьведамленьня гэтага факта, нядаўна можна было пабачыць на Ютубе, напрыклад, па наступным адрасе: https://www.youtube.com/watch?v=OMbGOKvAXZ8; там бачна, як вядомы нахабнік Павел Воля выступае па тэме: “Мапа Расеі, урок геаграфіі” – і як “ташчацца” прысутныя гледачы… (гл. кадр з гэтага відэа ў пачатку артыкула)). Памер Расеі — гэта і ёсьць ключавы механізм яе самападтрыманьня ў якасьці таталітарнай, крывавай імперыі. Менавіта па гэтай прычыне яна, нібы Ванька-Устанька, увесь час вяртаецца менавіта ў гэты стан.

Адсюль элементарна зразумела, што без прынцыповай структурна-палітычнай рэарганізацыі таго, чым сёньня зьяўляецца “Вялікая Расея”, нічога добрага  ў будучыні ад яе чакаць ня варта.

Спадзяемся, што гэта калі-небудзь стане зразумелым і заходнікам-сатарам без па́даньня расейскіх ядзерных ракет на еўрапейскія сталіцы ды іншыя гарады Захаду.

Усяго лепшага, сябры.

Жыве ВялікаЛітва-Беларусь – наша зямля!

 

Каментары (15)

  1. Павел Біч:

    З думкай Рэдакцыі што усе хібы рускасці нейкім чынам звязаны з яе (Расеі) геаграфічнымі памерамі і колькасцью насельцтва Расеі — я згодзен. Да таго ж цяпер ў філасофіі шмат кажуць аб сімвалічным абмене ў людскіх справах — хай буду бедным. але набуду вучоную степеь і стану вучоным. хай буду матацца па тюрмах. але на свабодзе буду жыць як кароль і г.д. Тое ж відаць і з рускім народам — ахвярую Свабодай і Добрабытам ў абмен на Веліч. Веліч жа ой як грэе душу! І на выхаванне гэтага абмена працавала уся руская літетарута 19 ст. Прыйдзецца чакаць калі сібірскіе народы запросяць дапамогі у японцаў і кітайцаў і Сібір рускіе страцяць. Але тут я сажуся на любімага свайго канька — не радуйцеся, дурні, магчымаму развалу Расеі. Пры цяперашнім стане свядомасці нашага народа, яна (Расея) прырасце нашай тэріторыяй і намі. Таму усе сілы трэба кінуць на змену свядомасці нашых людзей — меняць яе з прарускай-беларускай на праеўрапейска-літвінскую. Гэта магчыма, таму што наш менталітет больш еўрапейскі нават чым украінскі; мы бліжэй да балтаў.(Тут магчыма прыйдзецца пачаць вайну з фундаментам менталітета — з рэлігіяй, а менавіта з праваслаўьем; ці згодна будзе на гэта Рэдакцыя?).

    • Рэдакцыя:

      Вось, сп. Біч, ваш каментар, зь якім мы практычна цалкам згодныя. Вы нават некаторыя нашы патаемныя планы агучылі…

  2. Павел Біч:

    Вось ужо сайт РС так змяніў падачу матэрыяла і каментароў да іх, што на яго не хочацца заходзіць. Пры тым што лепшые мае каментары яны резалі (не выстаўлялі). А т.к. там была прапанова літвінства як лепшага спосаба вылезці з рускага міра, то становіцца ясна на каго працуе гэты сайт. Так што сп. Астроўскі не цягніце сільна з выкладаннем вашых патаемных думак. Як было б не за позна. Самі ж паказвалі мапу расейцаў на якой такой краіны як Беларусь не існуе.

  3. Канечна фота ў артыкуле выдатнае адлюстраванне гістарычнага моманта. Сабраліся дробныя жулікі—мафіозі на дзяржаўным ўзроўні, адчуваюць сябе няёмка, неўпэўнена. Адзінны хто можа і ўмея стварыць вобраз дзяржаўнага дзеяча — гэта стары партакрат Ельцын. І вось яны разама дамаўляюцца, як лепш — гэта значыць без вайны прыхватызаваць багацці краіны. Перш за ўсё падключыць інфармацыйныя сродкі і вешаць навуковую лабуду на вушы даверлівага і наіўнага электарата.
    І гэта ім, мафіі, выдатна ўдалося зрабіць! сЁНІШНІЯ падзеі — гэта працяг тых, манеўрырыванне, пошук новых крокаў, стварэнне надуманых праблем, нават зразумела, якімі будуць наступныя расейскія дзяржаўныя хады.
    Зірніце яшчэ раз на фота: гУСІНСКІ, Чубайс, Деріпаска … і прочыя — ніводнай дзяржаўна заклапочанай асобы.

  4. Павел Біч:

    Мінак стаў ужо фізіаномістам! Цікава было б ад яго даведацца як павінны выглядаць дзяржаўназаклапочаные асобы. Не інакш як Сталін?

  5. Павел Біч:

    Хацелася б пачуць реакцыю Рэдакцыі на факт з’яўлення у нас неанацыстаў. Я свой погляд на гэтую з’яву выказаў ў каментарх на сайце БП. Чакаю, вы ж сайт ідэалагічны! Пачынайце прапаганду сцяга ВКЛ. Даведзіце да палякаў,- магчыма праз Пачобута- украінскую прапанову называць Расею Масковіей, а РФ — маскоўскай ардой. Таксама хай палякі пачнуць называць нас літвінамі а нашу краіну ў СМІ і на мапах Вялікалітвой. Займіцеся такой канкрэтнай справай. Артыкулы пра тое як у нас кепска. і як павінна быць ужо прыедаюцца.

  6. Adash:

    Як я ня раз ужо тут тлумачыў — варта адмовіцца ад называньня ўсходняе суседняе краіны прапагандова-хлусьлівым тэрмінам “Расея” (“Россия”).
    Для цяпернага часу самаменш правільны (і строга афіцыйна карэктны!) назоў: Расейская Фэдэрацыя (яшчэ лепш карыстацца неперакладзеным назовам-першаўзорам “Российская Федерация”). Перачытайце тэкст артыкула, зрабіўшы гэтую замену, — й зьдзівіцеся, наколькі паіншаму, празрысьцей, відавочней стануцца зьместы, што абмяркоўваюцца!

  7. Adash:

    Дэвід Сатэр мяркуе: «расейская нацыя ня мае будучыні».
    ++++++++++++
    Пустыя словы! Як можна абмяркоўваць будучыню таго, чаго не існуе? “Российской нации” не існуе, гэты тэрмін — беззьмястоўная пустэча, прапагандовы блеф. Нагадаю. шырака вядомы пустазвонны тэрмін “многонациональный российский народ”. Відавочна, што тут пад тэрмінам “народ” маецца на ўвеце ўсяго толькі “население Российской Федерации”. Яшчэ больш фантастычны “многонациональный РУССКИЙ народ”. Што гэта за дзіва: “народ”, што складаецца з нацыяў?

    • Рэдакцыя:

      Вычварна-хлусьлівую прапагандэму “многонациональный белорусский народ” наўмысна часта выкарыстоўваў яшчэ прыснапамятны Новікаў.

  8. Дэвід Сатэр не знаёмы з літаратурнай творчасьцю Льва Троцкага. Як літэратар Троцкі вельмі цікавы, бо піша пра тое што назіраў сам, сам удзельнічаў. І з яго твораў паўстае тая самая гісторыя падзей, жорсткая, несправядлівая, поўная барацьбы за прыбавачны прадукт, гісторыя, якая не мае аніякіх пэўных дарог і шляхоў, часта робіцца пасіянарнымі, нахабнымі, дзёрзкімі. У якой ідыялогія існуе, каб зацугляць шырокія масы.
    А мы з вамі увесь час гаворым пра ідыялогію, якая нічога не вырашае. Сёння пераможцы лібералы. А нашы дэмакраты і сёння змагаюцца з камунякамі. ” Партия есть временный исторический инструмент — один из многих инструментов и орудий истории”. Лев Троцкий. ”Сталин”.

  9. Павел Біч:

    У апошнім нумары газеты “Аналитическая газета. секретные иссследования” ёсць артыкул пра Троцкага. Аказваецца ён быў ўнебрачным сынам нашчадкаў А. Пушкіна. і па звычаю тых часоў быў адданы ў іншую семью і яму было зменена прозвішче. Семья была габрэйская, Была у Троцкага і польская кроў. Цікава. што ён актыўна паўсюль падкрэсліваў што ён не габрэй. Як што Літвін легка набірае тэксты, было б зусім не дрэнна каб хаця б кратка напісаў ў чым была асноўная яго ідэя. Здаецца ён як інтэлектуал быў вышэй за у сіх пасля смерці Леніна. Сталін, натуральна такіх не мог трымаць каля сябе. Можна з яго ідэй нешта выкарыстаць сёння? Або усё гэта памерла разам з сацыялізмам.

  10. ‘’Теория берёт действительность больших масштабов. Здравый смысл берёт действительность в малых масштабах. ( и не способны поэтому предвидеть опасность коренящихся в большіх исторических тенденциях.) Лев Троцкий.
    ‘’Либеральный режим на основе частной собственость означает сосредоточение богатств в руках буржуазии , её верхних слоёв. ‘’
    ‘’По отнношенію к прибавочному продукту нации бюрократия и мелкая буржуазия являются прямыми конкурентами. … Обладание прибавочным продуктам открывает дорогу к власти…’’’ стр.221
    ‘’…термодорианцы были в подовляюшчем большинстве честные люди, и для рукаводства ими не хватало людей первого плана.’’ Стр.222
    ‘’ напряжёная попытка бюрократии выдать свою борьбу с мелкой буржуазией за прибавочный прдукт и за власть, как борьбу пролетариата против капиталистической рестоврации..’’ с.224
    ‘’Руссо учил, что политическая демократия несовместима с чрезмерным экономіческим неравенством.’’
    ‘’…исключітельно важным приёмам Сталина была эксплуатацыя опасности войны и его забота о мире.’’
    ‘’…и всё на свете имеет две стороны. І всякое великое преимушчество имеет тендэнцию превратится в свою противоположность.Т ак было и с преимушчеством руководства большевистской партии.’’
    ‘’Мы ему (Сталину) разьяснили, что, кроме военной интервенции, сушчествует интервенция дешёвых цен.’’
    ‘’Партия есть временный исторический инструмент — один из многих інструментов и орудий истории’’ стр. 261
    ‘’Частные предприятия, несомненно, проявили немало энергии в деле разврашчения советского апарата при помошчи подкупов и всяких других поблажек. … Под видом непримиримой борьбы за социолистическую промышленность бюрократия на самом деле боролась за своё монопольное право, безмятежно, без помех и конкуренций распоряжатся государственым хозяйством’’. Стр. 242
    Лев Троцкий. ”Сталин” том.2
    У мяне ёсьць знаёмы габрэй, па знешняму выгляду на 100 % адсоткаў габрэй. Па розуму таксама, але аднойчы кляўся прылюдна, што ён натуральны беларус, толькі падобны на габрэя. Габрэі — гэта яшчэ і артысты і могуці і ўмеюць іграць любую жыццёвую ролю. Любога сярэдняга розумам габрэя пастаў прэзідэнтам і будзе кіраваць без усялякіх складанасцяў і комплексаў.
    Вылучы беларуса на кіруючую ролю, рэктара, дырэктара, старшыні, міністра, прэм’ера — часцяком пачуеш, што ”ён не гатоў”. Пытанне: чамусёння беларусы(ліцвіны) не гатовы граць значыя дзяржаўныя і гістарычныя ролі!?

    • Рэдакцыя:

      Як мы ўжо пісалі, аднім з галоўных лозунгаў той часткі бальшавікоў, якія шлі за Троцкім, быў наступны: “Мы на зло всем буржуям мировой пожар раздуем”. Гэта першы факт.
      А вось факт другі. Троцкі прыехаў у Расею з ЗША (нават з Уол-Стрыту) зь вялікімі буржуйскімі грошамі (!!!) у пачатку лета 1917 г. (!), але адразу ўступіў у партыю бальшавікоў (хаця казаў, што іх ідэалогію не падзяляе) і адразу ўзначаліў як яе, так і Кастрычніцкую рэвалюцыю.
      Адказ на пытаньне, у якім гэтыя два факты будуць сістэмна патлумачаны, здольны паказаць нам нешта самае прынцыповае пра тое, хто такі быў Троцкі, хто такія былі бальшавікі, і што такое была “Вялікая кастрычніцкая рэвалюцыя”…

  11. Павел Біч:

    Можа кой каму я ужо і абрыдл, але скажу яшчэ раз. Беларусы “не гатовые” таму што маюць вялікі комплекс непаўнавартасці, які ў сваю чаргу ўзікае пры панаванні у іх свядомасці чужой культуры.Чужая культура перамагае ў большасці у тых народаў якія або атрымалі вайсковую паразу і знаходзяцца ў паневоленным стане, або не маюць геаграфічных заслонаў (гор, рек, балот мора…) ад паселяння сярод іх чужынцаў і таму становяцца занадта талерантнымі. Здаецца у нас было і першае і другое. Вялікую ролю тут маюць і релігіі. У нас таксама сутыкнулісь праваслаўье, каталіцтва і пратэстантызм. Такая празмернасць рэлігій нараджае у людзей думкі што усё на свеце адносна і усе хлусяць.

  12. Па вялікаму рахунку барацьба заўсёды ідзе за ”прыбавачны прадукт”. У 1991 годзе ліберальныя маскоўскія і расейскія савбуры зрабілі буржуазную рэвалюцыю і ў гэтай справе ўмела скарысталі шматлікіх патрыётаў—нацыяналаў з саюзных рэспублік. Франты былі створаны па ўказцы з Масквы. Наш Пазняк быў адным з такіх таранаў, якім лібералы пачалі біць па камуняках. Былі таксама Гамсахурдыя ў Грузіі, Эльчыбей ў Азейбарджане, Ландсбергіс у Літве. ПАколькі верагодна Пазьняк не чытаў Троцкага, Сталіна, Леніна, а калі чытаў, то не разабраўся ў палітычнай тэорыі і практыцы гісторыі. То Зянон пачаў цягаць каштаны з агня для лібералаў. Калі камунякі былі звергнуты, Саюз разваліўся, патрэба ў франтах для лібералаў адпала, і Зянон стаў не патрэбны. Між тым быў здольны і пасіянарны.
    Ці быў шанец у нацыяналаў? Быў! Але не было ”асоб першага плана”. Займаліся другараднымі пытаннямі, шмат балбаталі і не закладывалі грунтоўны падмурак для будучага.
    А цяпер? цЯПЕР ідзе расейская прыхватызацыя…

Пакінуць каментар

*

  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы