Матэрыялам, прадстаўленым ніжэй, мы адкрываем яшчэ адзін кірунак нашых інтарэсаў – ХТО ЁСЬЦЬ ХТО Ў ШЭРАГАХ РАСЕЙСКАЙ АПАЗІЦЫІ. Гэтыя веды неабходныя, каб мець магчымасьць прадбачыць будучыню Расеі. Сёньня знаёмім вас з поглядамі на расейскую грамадска-палітычную сітуацыю Станіслава Бялкоўскага, выкладзенымі ім пад час выступу на канферэнцыі апазіцыйных сіл «Другая Россия». Найбольш важныя (як падаецца нам – беларусам) выказваньні мы дазволілі сабе выдзяліць вялікімі літарамі, многія спрэчныя думкі ці звычайныя «ўпайкі» – пракаментаваць у квадратных дужках. С.Бялкоўскі – былы дырэктар г.зв. «Інстытута нацыянальнай стратэгіі». Доўгі час лічыўся чалавекам, блізкім да Крамля. Каля года таму заявіў, што пераходзіць у апазіцыю да Пуціна, каб зьмяніць расейскую уладу. Заўважаны ў сувязях з КПРФ і Беразоўскім, Дарэнкам і Лімонавым… Нарадзіўся ў 1970 г. у Рызе. Бацька – паляк, рабочы; маці – габрэйка, настаўніца. Па адукацыі сістэматык, зараз паўсюль прадстаўляецца публіцыстам-палітолагам.
Рэдакцыя.
1. Тэкст.
«РЭВАЛЮЦЫІ ў нашай краіне заўсёды здараліся тады, калі вярхоўная ўлада, дасягнуўшы скрайняй ступені інтэлектуальнага і маральнага разбэшчаньня, фактычна здымала зь сябе адказнасьць за лёс Расеі. Так БЫЛО ў 1917 і 1991 гадах. Гэтая НЕБЯСЬПЕКА пагражае нам і зараз [зьвярніце ўвагу, аўтар – расейскі “дэмакрат”- шкадуе, што ў Расеі мелі месца нацыянальна-вызвольныя рэвалюцыі (прычым, першая зь іх – антыфеадальная), лічыць іх небясьпекай – Рэд.].
Усебаковая дэградацыя рэжыму Уладзіміра Пуціна ідзе семімільнымі крокамі. Тыя, хто правіць сёньня Расіяй, УСПРЫМАЮЦЬ УЛАДУ НЕ ЯК МІСІЮ СЛУЖЭНЬНЯ СВАЁЙ КРАІНЕ І НАРОДУ, НЕ ЯК ІНСТРУМАНТ ВЯЛІКАГА СТВАРЭНЬНЯ, А ВЫКЛЮЧНА ЯК ПРЫЛАДУ ДЛЯ ЎЛАСНАГА «КАРМЛЕНЬНЯ». Ідэя адказнасьці перад краінай, перад яе народам і гісторыяй сёньняшняму кіроўнаму клану абсалютна чужая. Яны жывуць і дзейнічаюць нібы па-за часам, выключна «тут-і-зараз», нічога ня ведаючы і ня думаючы ні пра расейскае мінулае, ні пра расейскую будучыню. Цынізм, абсалютнае грэбаваньне ўласным народам, які яны завуць «быдлам», ужо сталі фірмовымі знакамі цяперашняга рэжыму. «Пасьля нас – хоць патоп», «Ці будуць нас славіць у будучыя стагоддзі – ці не ўсё роўна» – вось логіка дзеяньняў кіроўнай карпарацыі.
Калі мы зазірнем у падручнік сусьветнай гісторыі, дык убачым, што менавіта такі тып улады, як правіла, стварае непасрэдныя перадумовы рэвалюцыі. Рызыкну паспрачацца зь вялікім Леніным [так у аўтара – Рэд.]: маштабныя сацыяльныя ўзрушэньні здараюцца ня там, дзе абвастраюцца вышэй звычайнага патрэба і бедствы прыгнечаных класаў, а там, дзе народы губляюць усялякую павагу да правіцеляў і элітаў. ДЗЕ ЗЬНІКАЕ НАДЗЕЯ НА ЎЛАДУ ЯК КРЫНІЦУ СТАНОЎЧЫХ ЗЬМЕН. Там, дзе КІРУЮЧАЯ ЭЛІТА ВЫРАДЖАЕЦЦА Ў ПАРАЗІТЫЧНУЮ ГРУПУ, ня здольную ствараць станоўчыя маральныя, інтэлектуальныя, культурныя вобразы.
Як зацішша папярэднічае навальніцы, гэтак рэвалюцыям нярэдка папярэднічае перыяд зманлівай буржуазнай стабільнасьці. Дакладней, ілюзіі стабільнасьці, зьвязанай з тым, што правячая эліта перастае адэкватна ацэньваць абстаноўку ў краіне і глядзіць на ўсё праз прызму каларыйнасьці ўласных абедаў ды вячэраў. Таквіль пісаў, што ніколі Францыя не жыла так добра, як у апошнія 50 гадоў перад Вялікай французскай рэвалюцыяй. Сёньня крамлёўскія і калякрамлёўскія персанажы спрабуюць пераканаць нас у тым, што ў Расеі пануе доўгая сонная стабільнасьць, што народ цалкам захоплены спажывецкімі крэдытамі на пакупку кававарак і пральных машын, і пакуль цана на нафту высокая – усё будзе выключна добра. Ну а пазьней, – хоць патоп. Бо пяцізоркавы каўчэг ужо падагнаны да прычалу элітнага яхт-клубу: да вялікага падзеньня нафты капіталы расейскай урадавай групы будуць поўнасьцю вывезеныя з краіны і легалізаваныя на Захадзе. На тым самым Захадзе, зь якім аблезлыя пуцінскія клеўрэты (якія на самай справе больш усіх напасьцяў баяцца простага амерыкана-швайцарскага пракурора) так дзёрзка спрабуюць задзірацца.
Згодны: стабільнасьць у сучаснай Расіі сапраўды існуе. ГЭТА СТАБІЛЬНАСЬЦЬ НЕВЫЛЯЧАЛЬНА ХВОРАГА, ЯКІ ДАВЕДАЎСЯ, ШТО НЯМА ЛЕКАЎ, ЗДОЛЬНЫХ ВЯРНУЦЬ ЯМУ ШАНЦ НА АЧУНЬВАНЬНЕ, І ТАМУ МАХНУЎ НА СЯБЕ РУКОЙ. ГЭТА СТАБІЛЬНАСЬЦЬ РАЗЛАЖЭНЬНЯ І РАСПАДУ. Выканаўчая ўлада на ўсіх узроўнях перастала выконваць свае кананічныя функцыі й пераўтварылася ў рыхлае зборышча вялікіх і маленькіх злачынцаў. У Расіі ўжо фактычна няма арміі [пра армію мы яшчэ шкадуем – Рэд.]. пераўтвараецца ў груду будаўнічага сьмецьця абаронна-прамысловы комплекс. Зьністажаецца фундаментальная навука: РАН хутка будзе пераўтворана ў кантору па гандлі нерухомасьцю. Ліквідуецца ўнікальная нацыянальная сістэма адукацыі. Бясплатныя адукацыя і медыцына для ўсіх замяняюцца платнымі – для вельмі й вельмі нямногіх. Упэўнена і хутка ідзе кітаізацыя Сібіры і Далёкага Усходу. Расея губляе кантроль над Паўночным Каўказам [і пра гэта аўтар шкадуе – Рэд.]. Перадаўшы Чачню ў безраздзельнае ўладаньне кадыраўскаму клану, Крэмль фактычна легалізаваў страту кантроля над гэтым рэгіёнам. Жыхары Расеі ўсё менш адчуваюць сябе часткай адзінага нацыянальна-дзяржаўнага арганізма [няўжо такі «арганізм» быў калі-небудзь адзіным і даваў такое пачуцьцё – Рэд.].
Апошнія сацыялагічныя дасьледваньні ВЦІОМа і “Лявада-цэнтра” сьведчаць: толькі 9% расіян спадзяюцца ў крытычных сітуацыях свайго жыцьця на дзяржаву [напэўна, маецца на ўвазе ўлада – Рэд.], а 81% – выключна на сябе. У выніку доўгай НЕГАТЫЎНАЙ СЕЛЕКЦЫІ ўверх па сацыяльнай лесьвіцы падымаюцца ВЫКЛЮЧНА СЕРВІЛЬНЫЯ НІКЧЭМНАСЬЦІ, якія і фарміруюць стандарты ў сучасным расейскім грамадстве. Галоўны крытэр і ледзь не адзіная крыніца маралі для гэтых чалавечкаў – блізкасьць да кармушкі. Калі табе пашанцавала, і ты апынуўся ў патрэбны час у патрэбным месцы, дзе раздавалі нейкую частку імперскай матэрыяльнай спадчыны [значыць усё ж такі “імперскай”, а не, напрыклад, усенароднай – Рэд.], – ты правы і маральны. Калі не – дык не. Расейская эліта ўсё больш пераўтвараецца ў КАЛЕКТЫЎНАГА ПАРАЗІТА-ДЭГЕНЕРАТА [гэта не эліта, калі яна “паразіт-дэгенерат” – Рэд.], вобраз якога канчаткова параспужваў постсавецкую прастору і паклаў канец нашаму палітычнаму дамінаваньню на еўразійскім хартлэндзе [і пра гэта мы шкадуем – Рэд.].
Усе гэтыя разбуральныя працэсы знайшлі летась сваё ідэалагічнае абгрунтаваньне: мы будуем “энэргетычную імперыю”. Г.зн., калі называць рэчы сваімі імёнамі, сыравінную калонію, вялікую еўразійскую Нігерыю, у якой ўсе негатыўныя працэсы адразу становяцца нібы пазітыўнымі: бо ні навука, ні адукацыя, ні армія, ні геапалітычныя амбіцыі [без геапалітычных амбіцый, канешне ж, аніяк – Рэд.] такой каланіяльнай тэрыторыі проста не патрэбны. І дэпапуляцыя таксама з трагедыі пераўтвараецца ў дабро: бо для забесьпячэньня бесперабойнай здабычы сырой нафты і прыроднага газу разам з падтрыманьнем “гуманітарнай сьферы” начных клубаў і казіно больш за 50-60 мільёнаў “дарагіх расіян” проста не спатрэбіцца. І ніякія магічныя заклінаньні прэзідэнцкіх пасланьняў ня могуць адмяніць аб’ектыўную логіку працэсу: НАРОД, ЯКІ НЯ БАЧЫЦЬ СВАЁЙ БУДУЧЫНІ І НЯ ВЕРЫЦЬ У ЯЕ, НЯ СТАНЕ НАРАДЖАЦЬ ДЗЯЦЕЙ. Ці давай яму мятую падачку ў некалькі сотняў даляраў, ці не давай…
Усё ў Расеі сёньня прымітывізуецца, апрашчаецца, патыхае водарам гнілі. Калі карыстацца вызначэньнем Канстанціна Ляонцьева, краіна ўвайшла ў паласу ДРУГАСНАГА ЗЬМЯШАЛЬНАГА СПРАШЧЭНЬНЯ, што можа сьведчыць пра хуткую гібель расейскай цывілізацыі, якая стамілася. Выкарыстоўваючы формулу Арнольда Тойнбі, можна сказаць, што расейская эліта не змагла адказаць на галоўны выклік гісторыі – неабходнасьць стварэньня на абломках СССР новай дзяржавы [зноў, “новая дзяржава” памерам з СССР? – Рэд.]. Яны гэтым не займаліся [яшчэ як займаліся і працягваюць займацца – Рэд.], а толькі расцягвалі па кутках залатыя бранзалеткі дзяржавы старой. Гэты фундаментальны крызіс [крызіс у тым, што не змаглі стварыць новага эСССРа? – Рэд.] і можа выліцца ў рэвалюцыю, якая падвядзе рысу пад 1200-гадовай гісторыяй Расеі [адкуль у “Расеі” столькі гадоў? – Рэд.].
Каб пазьбегчы рэвалюцыйнага выбуху, Расеі патрэбна мірная зьмена элітаў [аўтар ня ведае ці робіць выгляд, што ня ведае, што ў Расеі як раз гэта – мірная зьмена элітаў – немагчыма – Рэд.]. На зьмену цяперашняй бандзе крымінальных паразітаў павінны прыйсьці людзі, якія жадаюць і могуць будаваць новую дзяржаву, якія кіруюцца ідэяй служэньня і бачаньнем вялікай будучыні Расеі [будучыня вялікай імперскай Расеі толькі ў труне гісторыі – Рэд.]. Гэта і ёсьць аснова для аб’яднаньня ўсёй рускай апазіцыі [дык, “рускай” ці “расейскай”? – Рэд.] – ад камуністаў да лібералаў, ад прыхільнікаў “Родины” да прыхільнікаў “Яблака”.
Выбар Расеі сёньня вельмі просты. Калі ты за сыравінную калонію і паступовае пераўтварэньне Расеі ў заходнюю правінцыю Кітая [відаць, маецца на ўвазе “будучая паўночная правінцыя Кітая – Сібір” – Рэд.] – галасуй за “Единую Россию” і пуцінскага пасьледыша. Калі ж ты за вялікую, незалежную і свабодную Расею – паўстань супраць пуціншчыны, падтрымай адзінага кандыдата ад расейскай апазіцыі. Усе іншыя ідэалагічныя, тым больш асабістыя супярэчнасьці паміж апазіцыянерамі – нішто ў параўнаньні з самым галоўным, асноватворным выбарам. Сварыцца будзем пасьля – спачатку трэба выйграць [цікава, дакладна так лічаць і лідары “беларускай аб’яднанай апазіцыі” – Рэд.], прычым выйграць у 2008-м годзе [значыць і вынікі будуць, як у “беларускай аб’яднанай апазіцыі” ў 2006 г. – Рэд.]. Ні на год пазьней.
Мы сабраліся тут дзеля таго, каб забясьпечыць рэалізацыю аперацыі “Пераемнік”. Менавіта так. Адзіны кандыдат у прэзідэнты, якога мы абавязаныя выдзьвінуць, будзе пераемнікам усёй гістарычнай Расеі, князёў кіеўскіх і ноўгарадскіх [а гэтыя-та, якое маюць дачыненьне да Расейскай імперыі? – Рэд.], уладзімірскіх і маскоўскіх, Трэцяга Рыма й імператарскага Пецярбурга [а, ну тады зразумела: імперская падсьвядомасьць кіруе розумам – Рэд.], нашых касьмічных узьлётаў і вялікіх ваенных перамог, а не мітусьлівым камісарам зладзейскай шайкі, які ўмее толькі што расьпіхваць па афшорных кішэнях шалёныя нафтагазавыя грошыкі.
Мы сабраліся тут для таго, каб абараніць Уладзіміра Пуціна і яго атачэньне. З улікам таго, што гэтыя людзі зрабілі з Расеяй, як яны выкарысталі дадзеныя ім магчымасьці й паўнамоцтвы, іх пышным жыцьцям правільна было б закончыцца ў краснакаменскіх калоніях. Мы будзем маліцца за іх, каб іх старасьць прайшла дзе-небудзь на аргентынскіх берагах, у атачэньні ўдзячных нашчадкаў лабрадора Коні й поні Вадзіка, пад гоман членаў Грамадскай палаты, якія выжылі. І цяперашнія кіраўнікі Расеі павінны маліцца за тое, каб менавіта мы прыйшлі да ўлады: таму што толькі мы гарантуем ім літасьць. Калі прэзідэнтам стане палкоўнік Квачкоў, ён павесіць іх усіх на Лобным месца ўніз галавой.
Мы прыйшлі даць свабоду Уладзіміру Пуціну. Свабоду ад непасільнага для ГЭТАГА ЖАНДАРМСКА-БАНДЫЦКАГА ПАДПАЛКОЎНІКА цяжару кіраваньня Расеяй. Сваю столь кампетэнтнасьці (па прынцыпу Пітэра) Ул.Ул. прабіў яшчэ шмат гадоў таму – на пасадзе намесьніка мэра Санкт-Пецярбурга.
Мы сабраліся для таго, каб падсаладзіць пілюлю расейскаму карумпаванаму чыноўніцтву.
Карупцыя ва ўладзе – гэта вельмі дрэнна, але карупцыя ў грамадстве – а ні трохі ня лепш. Як патлумачыць, што многія людзі, якія дастаткова годна паводзілі сябе і ў савецкія, і ў ельцынскія часы, зараз угодліва становяцца ў чаргу за падсохлым крамлёўскім бутэрбродам? Як атрымалася, што многія з тых, чыя рэпутацыя яшчэ ўчора лічылася бездакорнай, згадзіліся стаць клоўнамі ў крамлёўскім балагане пад назовам «Общественная палата»? Я заклікаю ўсіх членаў Грамадскай палаты, якім дорага іх месца ў расійскай гісторыі, не марудзячы пакінуць гэтую скандальную мерзапакасную арганізацыю, якая існуе толькі для таго, каб легітымізаваць самыя гнюсныя рашэньні ўлады.
Мы сабраліся для таго, каб канчаткова аддзяліць бізнэс ад палітыкі. Сапраўдная апазіцыя – гэта палітыкі, якія змагаюцца за ўладу і жадаюць узяць уладу. А ТЫЯ, ХТО НАКОПЛІВАЕ ПАЛІТЫЧНЫ РЭСУРС, КАБ ПРАДАЦЬ ЯГО КРАМЛЮ, ЗАЙМАЮЦЦА НЕ ПАЛІТЫКАЙ, А БІЗНЭСАМ. Хай займаюцца. Ня варта шкадаваць, што ў нашай канферэнцыі ня ўдзельнічаюць прадстаўнікі энэргетычнага гандлёвага дому «Союз правых сил» альбо індывідуальнага прыватнага прадпрыемства «Яблоко». Яны яшчэ раз пацьвердзілі, што не зьяўляюцца апазіцыяй і ня маюць намеру ўдзельнічаць у працэсе зьмены кіроўнага рэжыму. Думаю, выбаршчыкі, ды й сумленныя актывісты СПС і «Яблока» па заслугах ацэняць камерцыйную прынцыповасьць гэтых прадпрыймальнікаў.
Я лічу, што мы сёньня абавязаны сказаць праўду самім сабе. Стаўка на БУЙНЫ РАСЕЙСКІ БІЗНЭС для сучаснай расейскай апазіцыі – АБСАЛЮТНА НАІЎНАЯ І ПАМЫЛКОВАЯ. Менавіта буйны бізнэс згуляў ключавую ролю ў стварэньні крытыкуемай намі сістэмы і вылучыў у прэзідэнты Расеі Уладзіміра Пуціна. Тыя, хто набыў карысьць у прыватызацыі 1990-х – АПОРА ГЭТАГА РЭЖЫМУ, А ЗУСІМ НЯ НАШЫЯ САЮЗЬНІКІ. Гэтыя людзі могуць толькі палаяць Пуціна ў сваіх вілах на Лазурным беразе, але яны куды больш зацікаўлены ў захаваньні status quo, чым у прыходзе новай, нацыянальна і сацыяльна адказнай эліты расейскага грамадства. Ім не патрэбна рэальная грамадзянская супольнасьць, таму што грошы, як сьцьвярджае постсавецкая прымаўка, «любяць цішыню». Яны хацелі б бачыць побач з сабой прысядзібныя PR-гаспадарствы, якія б можна было лёгка выкарыстоўваць у камерцыйных канфліктах, але далёка не рэальна незалежныя і моцныя грамадскія структуры. І справа тут зусім не ў крамлёўскіх указаньнях. Крамлёўская клептакратыя задавальняе вялікіх бізнэсоўцаў значна больш, чым рэальна свабодная вялікая Расея, дзе кожны гамадзянін надзелены сваімі неад’емнымі правамі і сваімі абавязкамі перад Радзімай [сама наіўнасьць: «вялікая Расея» мае такія ўласьцівасьці, што НІКОЛІ ня можа быць такой, каб у ёй «кожны гамадзянін быў надзелены сваімі неад’емнымі правамі і сваімі абавязкамі перад Радзімай» – Рэд.]
Наша галоўная апора, рухаючая сіла аб’яднанай расейскай апазіцыі – гэта інтэлігенцыя. Настаўнікі, медыкі, навукоўцы – галоўныя ахвяры ДЭІМПЕРЫЯЛІЗАЦЫІ [вось, выскачыла і галоўнае, практычна прамы доказ імперскасьці падсьвядомасьці С.Бялкоўскага: гэты расейскі «дэмакрат» успрымае “ДЭІМПЕРЫЯЛІЗАЦЫЮ” як вялікую трагедыю зь вялікімі ахвярамі – Рэд.], дэінтэлектуалізацыі Расеі, працэсаў ДРУГАСНАГА ЗЬМЕШВАЛЬНАГА АПРАШЧЭНЬНЯ. Менавіта да дзесяткаў мільёнаў такіх людзей, якія ўтвараюць касьцяк актыўнай часткі нашага народу, павінен быць зьвернуты заклік апазіцыі. Наш заклік.
Хутка будзе канчаткова прыняты новы закон “Аб супрацьдзеяньні экстрэмізму”, накіраваны непасрэдна супраць нас з Вамі, сябры. І, каб палегчыць экстрэміставедам іх задачу па выяўленьні і выкараненьні заразы, я хачу вымавіць цалкам экстрэмісцкі лозунг: Адна Расея. Адзін народ. Адна апазіцыя. Адзін апазіцыйны кандыдат у прэзідэнты. Адна перамога.
За цаной – не пастаім”.
Станіслаў Бялкоўскі (паводле http://ej.ru)
2. Наш каментар.
Увесь наш досьвед падказвае, што зь людзьмі з такім экстэр’ерам і такой біяграфіяй трэба быць вельмі асьцярожнымі. На фоне шмат чаго глыбокага і правільнага (але, звычайна, пададзенага ў фрагментарным касмапалітызаваным выглядзе), таго і глядзі, што яны вось-вось паспрабуюць упіхнуць табе нейкі закідон… Не стаў выключэньнем і гэты выпадак.
На фоне даволі бліскучай крытыкі цяперашняга расейскага рэжыму, прычым, крытыкі не фармальна-выпендрожнай, а зьмястоўнай (С.Бялкоўскі паказвае, што Расеяй зараз кіруе дэгенератыўная бюракратыя, поўнасьцю падпарадкаваная Крамлю і што яе ўлада ЗАКАНАМЕРНА вядзе да матэрыяльнага і маральнага заняпаду грамадства, што можа прывесьці да рэвалюцыі), ён «чамусьці» не называе поўнае САПРАЎДНАЕ ІМЯ гэтага паразітычнага монстра; дэманструе падсьвядомасьць класічнага імперыяліста (маўляў, імперыя патрэбна); не паказвае, што ведае, што дэмакратыя ў Расеі без яе істотнай структурнай рэарганізацыі недасягальная.
Мы – беларусы – людзі добрыя, а таму гатовыя заўсёды падтрымаць усё добрае і шчырае, што ёсьць у любым чалавеку, нават, у такім, як Бялкоўскі. Але мы ня дурні (па крайняй меры, увесь час імкнемся імі ня быць), каб некрытычна прымаць любыя закідоны ад каго б там ні было. Таму мы вырашылі паправіць асобныя недахопы ў цэлым важнага і цікавага матэрыяла, запрэзэнтаванага сп-ром Бялкоўскім. І, як ужо стала традыцыяй, зробім гэта ў форме чарговых прынцыпаў беларускай дактрыны.
Той рэжым, які зноўку (і ў каторы раз) склаўся ў Расеі – гэта рэжым РАСЕЙСКАЙ ІМПЕРСКАЙ БЮРАКРАТЫІ (вось сапраўднае імя галоўнага расейскага паразітычнага монстра). Яна складаецца: з крамлёўскіх начальнікаў і прызначаемых адтуль намесьнікаў каланіяльных тэрыторыяў – губернатараў зь іх памагатымі; з большасьці прадстаўнікоў вышэйшага каманднага складу ў войску, міліцыі, сьпецслужбах; са значнай часткі прадстаўнікоў ураду; з дэпутатаў кіроўнай і калякіроўных партый у Думе; з вышэйшага кліру РПЦ; і з некаторых іншых структур. Расейская імпербюракратыя зьяўляецца абсалютным ворагам (ворагам №1) для расейскай і беларускай (!) дэмакратыяў. Без яе ліквідацыі, ці хаця б істотнага абмежаваньня, бессэнсоўна спадзявацца на якую-небудзь сьветлую персьпектыву для народаў, якія насяляюць Расейскую імперыю, а таксама для народаў, якія знаходзяцца за межамі Расеі, але застаюцца пад уплывам расейскай імпербюракратыі. Як, напрыклад, мы – беларусы (Д пр-п 15).
Але спыніць панаваньне расейскай імпербюракратыі на 1/6 тэрыторыі зямной сушы немагчыма без ліквідацыі ўмоў для яе самааднаўленьня. Між тым Бялкоўскі за добрае, патрыятычнае, сумленнае кіраўніцтва і, адначасова(!), за расейскую імперыю. Такім чынам, ён прапагандуе такую канцэпцыю “сьветлай расейскай будучыні”, дзе і далей павінны спалучацца неспалучныя рэчы – расейская імперыя і “добрае кіраўніцтва” для народаў, якія ў ёй вымушаны жыць. Гэта ўсё роўна, што казаць пра магчымасьць такога: маўляў, калі зрубіць асіну, ад асінавага пня можа пачаць расьці сасна ці дуб (?!). Такога не бывае. Так і тут. Расейская імперыя, нават у яе сёньняшнім выглядзе (калі яна стала ахопліваць “усяго толькі” 1/7 зямной сушы, а не 1/6, як раней) застаецца ТАКІМ СТВОРАМ, які, з-за яе гісторыі, памераў, псіхічных асаблівасьцяў чалавека і г.д., АБ’ЕКТЫЎНА спараджае імперскія ілюзіі й у значнай часткі нацыянальна ды гістарычна разнароднай грамадскай масы, і ў палітычнай эліты. Апошняя кожны раз пасьля чарговага расейскага катаклізму заканамерна (і таму абавязкова) перараджаецца ў расейскую імпербюракратыю. Гэта зразумела нават некаторым рускім шавіністам (напрыклад, “арыйцам”). Усьведамляючы небясьпеку для сваіх шавіністычных мэт ад захаваньня расейскай імперыі нават у яе сёньняшнім абкарнаным выглядзе, яны гатовыя адмовіцца ад часткі імперскай спадчыны, уключаючы значныя трыторыі й масы людзей у складзе сучаснай РФ! А пры гэтым такія “дэмакраты”, як Бялкоўскі, наадварот – працягваюць PR-аўскі граматна ўпіліваць расейскаму грамадству імперскія ілюзіі! Дзіўна, ці ня так? Навошта ён кантэкстна падтрымлівае вобраз “дэмакратычнай імперыі”? Гэта ж усё роўна, што мроіць пра сухую ваду ці халодны агонь. Чаму ён так робіць? Ці гэта сімптом звычайнага трызьненьня “дэмакратычнай апазіцыі” імперскай Расеі ў асабістым выкананьні сп-ра Бялкоўскага, ці тут схавана нешта іншае? Пра гэта мы, магчыма, пагаворым іншым разам. А цяпер, лепш, зафіксуем чарговы дактрынальны прынцып.
Імперская пагроза беларускаму народу (й іншым народам Сьвету) з боку расейскай імперыі й яе “кіроўнай эліты” – расейскай імпербюракратыі – можа быць назаўсёды спынена толькі ў выніку кардынальнай дзяржаўнай рэструктурызацыі таго, што зараз завецца “Расейскай федэрацыяй”. Зьместам гэтай рэструктурызацыя павінна стаць НОВАЯ ФОРМА ІНТЭГРАЦЫІ калоній расейскай імперыі (значна больш справядлівая, сучасная), якія ўсё яшчэ застаюцца ў яе складзе. Такой інтэграцыі АБАВЯЗКОВА павінна папярэднічаць ТЭРЫТАРЫЯЛЬНАЯ ДЫФЕРЭНЦЫЯЦЫЯ цяперашняй РФ на аснове прынцыпу нацыянальна-тэрытарыяльнага дзяленьня – г.зн., што спачатку кожны народ (вялікі ці малы – ня важна), які жыве на сваёй этнічнай тэрыторыі, павінен стаць сапраўды галоўным гаспадаром сваёй зямлі. Іншага рашэньня “расейскай праблемы”, якое б вяло ў прагрэсіўным кірунку, не існуе (Д пр-п 16).
Рэдакцыя.
З-за апошніх праблем у крадзяжы і інтэрнэт-махлярства, партал Харыс прыватнага крэдыту кампанія знізіць вашыя жорсткія фінансавыя праблемы, дрэнныя крэдыты, пакет пасля сыходу на пенсію плануе доўгі шчаслівага жыцця
Мы спадзяемся захаваць няўдалы вопыт аб падробных крэдытораў, якія паставілі вас у праблемы і фінансавых крызісаў.
У цяперашні час на саміце ЕЗ, наша кампанія была адзначана 100% бізнес-аперацый з Еўропай
Сапраўднае Еўропе 20% росту, што адаб’ецца на сістэме аховы здароўя дзяцей, мы дапамагаем шляхам увядзення здароўя крэдытаў для нашых дзяцей
6% стаўкай і 0% стаўка аплаты
Назва ….
Адрас …
Дзяржава …
Краіна …
Тэлефон …
Заняткаў …
Ўзрост …
Сума крэдыту патрабуецца …
Тэрмін крэдыту …
Мэта крэдыту …
EMAIL: HARRYPRIVATEFINLOANS@GMAIL.COM
Кантакты для аператыўнага рэагавання.
З найлепшымі пажаданнямі
ПАРТАЛ Харыс.
CEO (ПАРТАЛ Харыс прыватных кампаній LOAN ®)
Стэг Плейс
Лондан, SW1E 5Rs
Вялікабрытанія
Tel: +44 703 773 3696
Факс: + 44 703 177 9657
Due to the recent problems of theft and internet fraud, Portal Harris Private Loan Company will reduce your hard financial problems, bad credit, package your retirement plans to long lasting happy life
We hope to keep your bad experience about fake lenders that have put you in problems and financial crises.
Presently at the E.U summit our company was awarded with 100% business transaction with Europe
Presently Europe have 20% growth rate which will affect the kids health system, we help by introducing health loans for our kids
6% interest rate and 0% payment rate
Name….
Address…
State…
Country…
Phone…
Occupation…
Age…
Loan amount required…
Term of the loan…
Purpose of the loan…
EMAIL:HARRYPRIVATEFINLOANS@GMAIL.COM
CONTACT US FOR PROMPT RESPONSE.
BEST REGARDS
PORTAL HARRIS.
CEO (PORTAL HARRIS PRIVATE LOAN COMPANY®)
Stag Place
London, SW1E 5RS
United Kingdom
Tel: +44 703 773 3696
Fax: + 44 703 177 9657