Валер Арцішэўскі
5. БЕЛАРУСКАЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ІДЭЯ
Восем гадоў існавання незалежнай Беларусі пацвярджае справядлівасць сцверджання, што ў Беларусі ПМР < 1. У 1990-94 гадах на Беларусі быў аслаблены прэс рускамоўнага шавінізму (ідэалогіі камуністычнага чынавенства на стадыі стварэння адзінага савецкага народу). У дзіцячых садках, школах, на вуліцы загучэла беларуская мова. КАРЭННАЯ НАЦЫЯ ПАЧАЛА НЯСМЕЛА АДЧУВАЦЬ СЯБЕ ГАСПАДЫНЯЙ СВАЁЙ КРАІНЫ. Беларусь паступова пачала ўваходзіць у сусветную супольнасць як раўнапраўная дзяржава, пераадольваючы страх быць свабоднай. Але ўладнаму КАМУНІСТЫЧНАМУ ЧЫНАВЕНСТУ ў Беларусі ўдалося захаваць у сваіх руках усе галіны ўлады, змяніўшы шыльду “Дыктатура пралетарыяту” на шыльду “Дэмакратыя” і шляхам невялікіх саступак пралетарыяту. Вельмі слабыя, але мэтанакіраваныя нацыянальныя сілы, карыстаючыся палітычным момантам распаду СССР, зрабілі нават больш, чым маглі. Была распрацавана і прынята ў 1994 годзе (практычна камуністычным Вярхоўным Саветам 12-га склікання) дэмакратычная канстытуцыя Беларусі. Але гэта быў найбольшы поспех сіл адраджэння беларускай нацыі, беларускай дзяржавы. І прычынай таму была аб’ектыўная рэчаіснасць:
1. Беларуская нацыя знаходзіцца ў стадыі біялагічнага выжывання (вынік экспансіі і асіміляцыі з боку рускага, а потым рускамоўнага шавінізму).
2. На ўсёй тэрыторыі Беларусі манапольна існавала камуністычная ідэалогія (ідэалогія рускамоўнага шавінізму).
3. Шырокія колы інтэлігенцыі (у сваёй большасці – дэнацыяналізаваныя прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў) варожа ставяцца да адраджэння беларускай нацыі і падтрымліваюць рускамоўны шавінізм.
4. Уся ўлада, матэрыяльныя сродкі, сродкі масавай інфармацыі дзяржавы знаходяцца ў руках камуністычнага чынавенства.
5. Рускамоўны шавінізм застаецца ў якасці афіцыйнай ідэалогіі Масквы, прыкрываючыся фігавым лістком дэмакратыі. Масква лічыць Беларусь сваёй вотчынай і адкрыта ўмешваецца ва ўнутраныя справы Беларусі, калі рускамоўны шавінізм церпіць тут паразу.
6. Многія сем’і аказаліся разарванымі новымі межамі, а людзі інстынктыўна хочуць мець адну сям’ю.
7. Большасць насельніцтва Беларусі з’яўляецца сацыяльна неадукаванай.
Гэтыя фактары аказаліся пастаянна дзейнымі на працягу васьмі гадоў існавання незалежнасці Беларусі, і яны былі максімальна выкарыстаны камуначынавенствам. Яно добра разумела, што АСНОЎНУЮ ПАГРОЗУ ЯГО БЕСКАНТРОЛЬНАМУ ПАНАВАННЮ НЯСУЦЬ СІЛЫ АДРАДЖЭННЯ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ, а таму ўсе свае дзеянні яно скіравала супраць гэтых сіл на побытавым узроўні, на ўзроўні дэнацыяналізаваных, сацыяльна неадукаваных людзей. Яно арганізавала на Беларусі інфармацыйную блакаду, “замарозіла” сацыяльную адукацыю насельніцтва і, карыстаючыся сваімі метадамі маны, крывадушша, робячы невялікія саступкі дэмакратычным сілам, праводзіла ў жыццё ідэю дыскрэдытацыі нацыянальнага адраджэння. Камуначынавенства настойліва надавала ідэалогіі нацыяналізму сэнс шавінізму і фашызму. Сацыяльная рэчаіснасць на Беларусі спрыяла намаганням камуначыноўнікаў. У вельмі многіх людзей паняцце “нацыяналіст” стала сінонімам паняццяў “шавініст” альбо “фашыст”. Рускамоўнаму шавінізму ўдалося свае злачынныя погляды прыпісаць руху адраджэння беларускай нацыі, беларускай дзяржавы. І выкарыстаны метад, калі злодзей крычыць: “Лапай злодзея”, прынёс на побытавым узроўні вялікі плён рускамоўнаму шавінізму [мы ў рэдакцыі даўно домовіліся, што зьява тыпу “рускамоўнага шавінізму” не існуе ў якасьці суб’екта палітычнай гісторыі; маюць інтарэсы і дзейнічаюць РЭАЛЬНА разнастайныя – у асноўным, канешне ж, рускія – РАСЕЙСКІЯ ШАВІНІСТЫ (як выканаўцы, ачмураныя расейскай імперскай прапагандай, цэнтральнай прапагандэмай якой зьяўляецца “веліч Расеі”), якіх падбухторваюць ПРАДСТАЎНІКІ РАСЕЙСКАЙ ІМПЕРБЮРАКРАТЫІ (суб’екты, зыходныя ініцыятары палітыкі расейскага шавінізму й імперыялізму, якія маюць асабістую карысьць ад існаваньня г.зв. “Расеі”); таму мы б апошні сказ аўтара завяршылі б так: “... прынес на побытавым узроўні вялікі плён РУСКАМОЎНЫМ ШАВІНІСТАМ”. – Рэд.]. Ідэя нацыянальнага адраджэння на побытавым узроўні была значна дыскрэдытавана [за кошт выкарыстаньня штучных тэхналогій чорнага PR-у. – Рэд.]. Акрамя таго, дэмакратычныя сілы аказаліся значна аслабленымі, калі яны вылучылі двух кандыдатаў у прэзідэнты. Гэта быў найвялікшы поспех камуністычнага чынавенства Беларусі. Яно з лёгкасцю перавяло прэзідэнцкую кампанію ў патрэбнае яму рэчышча і ўжо ў другім туры выбараў спакойна абмяркоўвала, якому з двух сваіх лідараў аддаць перавагу. Сілам адраджэння быў дадзены жорсткі ўрок. Амбіцыі лідараў, калі справа тычыцца будучыні народу, - гэта самая вялікая трагедыя беларускага адраджэння.
Легітымна атрымаўшы найвышэйшы орган улады, камуначынавенства павяло апантаны наступ на ўсе дасягненні сіл адраджэння беларускай нацыі [дададзім, на чале з Лу-кам, які “зразумеў”, што толькі посткамуністычная бюракратыя можа паспрыяць рэалізацыі яго паранаяльных мараў, і таму абраў менавіта яе ў якасьці сваёй апоры; хто каго ў гэтым паразітычным “сімбіёзе” больш выкарыстаў – асобная размова; але кантэкстуальны намёк аўтара, што посткамуністычная бюракратыя ў гэтым раскладзе ёсьць галоўным зьмястоўным ініцыятарам антыдэмакратычных, антыбеларускіх падзей, мы несумніўна падзяляем. – Рэд.]. Пачаўся АДКРЫТЫ ПАСКОРАНЫ ГЕНАЦЫД БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ НА ЯЕ ЭТНІЧНАЙ ТЭРЫТОРЫІ ПРЫ САМАЙ АКТЫЎНАЙ ПАДТРЫМЦЫ ГЭТАГА РУСКАМОЎНЫМ ШАВІНІЗМАМ МАСКВЫ, які непасрэдна ўмяшаўся [умяшаліся расейская імпербюракратыя і рускія шавіністы! – Рэд.] ва ўнутраныя справы Беларусі, калі ўзнікла пагроза паразы рускамоўнага шавінізму [іх інтарэсам і палітыцы. – Рэд.] ў Беларусі.
Камуністычнае чынавенства Беларусі, маючы бескантрольную ўладу ў краіне, яшчэ раз даказала, што разбураць, знішчаць, крывадушнічаць – гэта яго стыхія. Ствараць яно па сваёй існасці не можа. Гэта пацвярджае кожны дзень бескантрольнай улады чыноўнікаў на працягу ўжо 5 гадоў [цяпер ўжо 12! – Рэд.]. Пад гістэрычны лямант аб аб’яднанні з Расіяй краіна ўсё хутчэй і хутчэй падае ў бездань. Бяднеюць усе слаі насельніцтва, банкрутуюць прадпрымальнікі, краіна ў стане дэмаграфічнай катастрофы. У гэтым стане краіны беларуская нацыянальная ідэя абавязкова стане галоўнай ідэяй Беларусі, і яна абавязкова праявіцца ў выглядзе ідэалогіі сацыяльнай гармоніі.
Лакальная праблема адраджэння беларускай нацыі, незалежнасці беларускай дзяржавы пераходзіць на новы ўзровень – узровень выжывання людскай цывілізацыі [дакладна так. – Рэд.]. Лёс цывілізацыі сёння вызначаецца барацьбой паміж дзвюма ідэалогіямі: камуністычнай (ідэалогіяй КАСМАПАЛІТЫЗМУ, ідэалогіяй ЧЫНАВЕНСТВА з бескантрольнай уладай, з трансфармацыяй у ідэалогію РУСКАМОЎНАГА ШАВІНІЗМУ на прасторах былой камуністычнай імперыі альбо ў ідэалогію денацыяналізаваных людзей усяго сусвету) і ідэалогіяй сацыяльнай гармоніі ў стадыі нараджэння. Беларуская нацыянальная ідэя ў выглядзе ідэалогіі сацыяльнай гармоніі адразу зводзіць на нішто намаганні рускамоўнага шавінізму прыклеіць нацыяналізму ярлык шавінізму альбо фашызму (нацызму). Тэарэма Фішара, як складовая частка ідэалогіі сацыяльнай гармоніі, адразу выяўляе фальш рускамоўнага шавінізму, яго крывадушнасць, калі ён свае рысы прыпісвае нацыяналізму. Яна адразу выяўляе злачынныя намеры РУСКАМОЎНАГА ШАВІНІЗМУ супраць СЛАВЯНСКАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ і ПАПУЛЯЦЫІ, калі ён вядзе прапаганду стварэння славянскай імперыі са славянскіх нацый. Гэта намер знішчыць славянскую папуляцыю рукамі саміх славянскіх нацый, калі яны будуць весці барацьбу паміж сабой за верхавенства ў новай імперыі. Закон энэргетычнай неэфектыўнасці вялікіх дзяржаў, які таксама з’яўляецца часткай сацыяльнай гармоніі, паказвае ўсяму чалавецтву безадказнасць камуначынавенства Расіі і Беларусі пры іх намаганні стварыць з Расіі і Беларусі адну дзяржаву. Гэтая міфічная дзяржава па сваёй ідэі парушае законы прыроды і разлічана на дысгармонію як з прыродай, так і з чалавекам, а значыць, вядзе толькі да разбурэння (пастулат 1).
ІДЭАЛОГІЯ САЦЫЯЛЬНАЙ ГАРМОНІІ – гэта магутная зброя супраць рускамоўнага шавінізму, бо яна дазваляе паспяхова перанесці барацьбу за беларускае нацыянальнае адраджэнне на тэрыторыю Расіі, рассадніка рускамоўнага шавінізму. У першую чаргу там беларуская нацыянальная ідэя ў выглядзе ідэалогіі сацыяльнай гармоніі атрымае ўсебаковую падтрымку больш за 150 нацый расійскай імперыі, якія знаходзяцца пад ботам рускамоўнага шавінізму, уключаючы і саму былую тытульную нацыю Расіі – рускую. Калі гэтыя звыш 150 нацый Расіі зразумеюць сваю адказнасць перад чалавецтвам і возьмуць уладу ў свае рукі, гэта будзе найбольшая дапамога беларускай нацыянальнай ідэі, найбольшы поспех у захаванні і развіцці людскай цывілізацыі.
НА СЁННЯ СТРАТЭГІЯЙ СІЛ АДРАДЖЭННЯ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ, БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ З’ЯЎЛЯЕЦЦА ЯК МАГА ХУТЧЭЙШАЕ РАСПАЎСЮДЖАННЕ ІДЭАЛОГІІ САЦЫЯЛЬНАЙ ГАРМОНІІ ПА СВЕЦЕ. ГЭТА ЎСЁ, ШТО ПАТРЭБНА Ў СТРАТЭГІЧНЫМ ПЛАНЕ. Тактыка дзеяння сіл адраджэння вынікае з ідэалогіі сацыяльнай гармоніі і можа выражацца простым лозунгам: “ПАКУЛЬ КАРЭННЫЯ НАЦЫІ НЕ БУДУЦЬ КІРАВАЦЬ НА СВАІХ ЭТНІЧНЫХ ТЭРЫТОРЫЯХ, ЛЮДЗІ ДОБРА НА ІХ ЖЫЦЬ НЕ БУДУЦЬ І ПАГРОЗА ЗНІКНЕННЯ АГУЛЬНАЛЮДСКАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ БУДЗЕ ЎЗРАСТАЦЬ”.
Гэта ўжо зразумеў, напрыклад, урад Канады, які паступова перадае землі краіны карэнным жыхарам у поўную іх адказнасць; гэта разумее ўрад Англіі, калі каралева Англіі прызнае парламенты Шатландыі і Уэльса. Але гэта не прызнаюць маскоўскія рускамоўныя шавіністы, і на велізарных абшарах расійскай імперыі адбываецца дэмаграфічная катастрофа – выміранне нацый. Безадказнасць рускамоўнага шавінізму [расейскай імпербюракратыі й рускамоўных шавіністаў. – Рэд.] за свае дзеянні ў сучасных умовах з’яўляецца велізарнай небяспекай для ўсяго чалавецтва. Трэба толькі здзіўляцца геніяльнаму прадбачанню Імануіла Канта (ХVІІ ст.), які ў трактаце “Аб вечным міры” выказаў думку, што для гарманічнага развіцця чалавецтва патрэбны САЮЗ РАЎНАПРАЎНЫХ НАРОДАЎ, які ні ў якім разе НЕ МОЖА БЫЦЬ ДЗЯРЖАВАЙ НАРОДАЎ, таму што Ў ДЗЯРЖАВЕ НАРОДАЎ НІКОЛІ НЕ БУДЗЕ РАЎНАПРАЎНАГА САЮЗУ НАРОДАЎ.
Ад рэдакцыі:
У цэлым ідэі сп-ра Валера Арцішэўскага аказаліся на столькі блізкімі нам – сябрам рэдакцыі – і па духу, і па асноўных думках, што мы вырашылі ўзяць яго «ІДЭАЛОГІЮ САЦЫЯЛЬНАЙ ГАРМОНІІ» таксама за аснову (разам са «Зьместам мерапрыемстваў у дзяржаўным будаўніцтве», запрапанаваным сп-ром Міхасём Антоненкам-Агінскім – гл. Д пр-п 34) для будучага «Праграмнага вобразу беларускай дзяржавы». Фіксуем дадзенае палажэньне, як наш чарговы дактрынальны прынцып (Д пр-п 35).