nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

АДЫГІ ЗАКЛІКАЮЦЬ ЕЎРАПАРЛАМЕНТ ПРЫЗНАЦЬ ІХ ГЕНАЦЫД (Д пр-п 37)

Кастрычнік 19, 2006 | Няма каментараў

Рэдакцыя (паводле матэрыялаў www.kavkazcenter.com)
�д�г�.jpg
Адыгскія (чаркескія) грамадскія арганізацыі Расеі, Турцыі, ЗША, Бельгіі, Канады, Германіі, Іарданіі, Сірыі й некаторых іншых краін накіравалі ў Еўрапарламент зварот з просьбай ПРЫЗНАЦЬ ГЕНАЦЫД адыгскага (чаркескага) народу ў гады Руска-Каўказскай вайны XVIII-XIX стагоддзяў і пасьля яе. Разам у сьпісе падпісантаў 20 арганізацыяў. Да звароту далучаны кампакт-дыск з архіўнымі дакументамі, складзенымі ў свой час царскімі ваенаначальнікамі.
Прыводзім ніжэй тэкст звароту. Для лепшай геаграфічнай арыентацыі прапануем пакарыстацца  мапай Паўночнага Каўказу (гл. малюнак ніжэй; на ім зялёнай лініяй абведзены тэрыторыі цяперашніх – зьлева направа – Адыгеі ў складзе Краснадарскага краю, Карачаева-Чаркесіі, Кабардына-Балкарыі, Паўночнай Асеціі, Інгушэціі, Чачні й Дагестана; з гэтых тэрыторыяў яшчэ Джахар Дудаеў заклікаў стварыць Канфедэрацыю горскіх народаў, каб разам супрацьстаяць імперскай агрэсіі з боку Расеі, якая доўга сябе чакаць не прымусіла).
�а�но�н� �а�каз.jpg

«Прэзідэнту Еўрапарламента
г-ну Джозефу Барэлу Фонтэлесу
(Mr. Josep Borrell Fontelles)

ЗВАРОТ АДЫГСКІХ (ЧАРКЕСКІХ) АРГАНІЗАЦЫЙ

Мы, адыгі (чаркесы) – карэнныя жыхары Паўночна-Заходняга Каўказу. Нашы звычаі, абрады, традыцыі, мова, вобраз жыцьця на данай тэрыторыі складаліся тысячагоддзямі. Жыцьцёвасьць традыцый – адна з самых яркіх асаблівасьцяў нашага народа, а яе матэрыяльныя і духоўныя дасягненьні – майкопская і дальменная культуры, гераічны эпас «Нарты», даўно зьяўляюцца агульнасусьветнай спадчынай.

У працэсе свайго фармаваньня адыгскі (чаркескі) этнас часта быў аб’ектам агрэсіі й уставаў на абарону ўласнай свабоды і незалежнасьці. Ваенная экспансія Расейскай імперыі, якая пачалася ў другой палове XVIII стагоддзя, стала для нашага народу нацыянальнай трагедыяй, наступствы якой цягнуцца да гэтай пары. Падчас ваенных дзеяньняў зьдзяйсьняліся захоп тэрыторыі, мэтанакіраванае пазбаўленьне мірнага насельніцтва асноўных сродкаў жыцьцязабесьпячэньня – у т.л. зьнішчэньне садоў і пасеваў, захоп быдла, спальваньне датла мірных паселішчаў. Адбываліся масавыя забойствы мірнага насельніцтва: жанчын, дзяцей, старых.

Да сярэдзіны ХІХ стагоддзя арганізаваны супраціў адыгаў (чаркесаў) быў зломлены. З 1862 г. пачынаецца масавая гвалтоўная дэпартацыя карэннага насельніцтва. Сотні тысячаў людзей, сагнаных на ўзьбярэжжа Чорнага мора, гінуць ад холада, голада, эпідэмій. Па заніжаных даных Адольфа Бержэ (1828-86 гг.), які лічыўся ў той час афіцыйным гісторыкам Руска-Каўказскай вайны, з больш чым мільёна адыгаў (чаркесаў) у вайне загінула больш 400 тысяч чалавек (!), выселена амаль 500 тысяч чалавек, на гістарычнай радзіме засталося толькі каля 80 тысяч чалавек. Аднак беды нашага народа на гэтым ня скончыліся.

Велізарныя масы адыгаў-эмігрантаў аказаліся раскіданымі па вялікай тэрыторыі Асманскай імперыі. Вялікі наплыў перасяленцаў і непадрыхтаванасьць турэцкай адміністрацыі да іх прыняцьця і разьмяшчэньня прыводзілі да масавай гібелі людзей.

У шматлікіх архіўных дакументах ёсьць сьведчаньні  ўдзельнікаў трагічных падзей, якія дазваляюць зрабіць галоўную выснову – вайну, якую вяла Расейская дзяржава ў XVIII — XIX стст. супраць адыгаў (чаркесаў) на іх гістарычнай тэрыторыі, нельга разглядаць як звычайныя ваенныя дзеяньні. Расея ставіла мэтай ня толькі захоп тэрыторыі, але і ПОЎНАЕ ЗЬНІШЧЭНЬНЕ альбо ВЫСЯЛЕНЬНЕ КАРЭННАГА НАРОДУ СА СВАІХ ГІСТАРЫЧНЫХ ЗЕМЛЯЎ. У гэтым прычыны нялюдскай жорсткасьці, якую праявілі расейскія войскі на Паўночна-Заходнім Каўказе.

Працэс гвалтоўнай дэпартацыі працягваўся да пачатку Першай сусьветнай вайны, як асобнымі сем’ямі, так і цэлымі населенымі пунктамі. Над невялікімі групамі адыгаў (чаркесаў), якія засталіся на сваёй гістарычнай тэрыторыі, царская адміністрацыя праводзіла палітыку гвалтоўнай культурнай асіміляцыі.

Цяперашняя Расейская Федэрацыя, абвяшчаючы дэмакратычны шлях разьвіцьця, ФАКТЫЧНА ПРАЦЯГВАЕ ТУЮ Ж ПАЛІТЫКУ, якую раней праводзіла Расейская дзяржава. Пры маўклівым ухваленьні цэнтральнай улады РФ у апошнія гады ў Рэспубліцы Адыгея, як і па ўсёй Расейскай Федэрацыі, актыўна працуюць арганізацыі, якія прапаведуюць ідэі нацыянал-шавінізму. Канчатковай мэтай гэтых арганізацый зьяўляецца правядзеньне рэферэндуму адносна будучага статусу рэспублікі па прынцыпе механічнай большасьці, г.зн. скарыстаць колькасную перавагу, створаную ў выніку Руска-Каўказскай вайны. Сёньня на зямлі сваіх продкаў адыгі – кабардзінцы, чаркесы, адыгейцы, шапсугі – агульнай колькасьцю каля 700 тысяч чалавек пражываюць у 4 суб’ектах Расейскай Федэрацыі (Кабардына-Балкарская Рэспубліка, Карачаева-Чаркеская Рэспубліка, Рэспубліка Адыгея, Краснадарскі край), паўсюль складаюць меньшую частку насельніцтва  і маюць ня больш за 20% ад раней займанай гістарычнай тэрыторыі.

Больш за 3 мільёны прадстаўнікоў нашага народу жыве за межамі Паўночна-Заходняга Каўказу ў 50 дзяржавах. Па прычыне штучна створанай раз’яднанасьці этнічныя адыгі (чаркесы) паступова страчваюць культуру, мову.

За 142 гады ад заканчэньня Руска-Каўказскай вайны Расея неаднаразова мяняла свой палітычны лад, але адносіны да адыгаў (чаркесаў) заставаліся нязьменнымі – гэта гвалтоўная КУЛЬТУРНАЯ АСІМІЛЯЦЫЯ насельніцтва, якое засталося на сваёй гістарычнай тэрыторыі, і ЗАБАРОНА НА ВЯРТАНЬНЕ выгнаных з Паўночна-Заходняга Каўказу адыгаў (чаркесаў).

1 ліпеня 2005 году быў пададзены Зварот у Дзяржаўную Думу РФ па пытаньні прызнаньня генацыда адыгскага (чаркескага) народу. Аднак дэпутаты расейскага заканадаўчага органа не здолелі пераадолець рэлігійныя і этнічныя прымхі, адмовіліся прызнаць маральную і юрыдычную адказнасьць за нялюдскія дзеі, зьдзейсьненыя Расейскай дзяржавай.

У адпаведнасьці з прынятымі ААН Канвенцыяй аб папярэджаньні злачынства генацыду і пакараньні за яго (9 сьнежня 1948 г.) і Канвенцыі аб невыкарыстаньні тэрміну даўніны да ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавецтва (26 лістапада 1968 г.),
– ідучы за агульнапрынятымі прынцыпамі роўнасьці ўсіх народаў незалежна ад рэлігійнай і этнічнай прыналежнасьці,
– асноўваючыся на неабвержных гістарычных фактах, якія сьведчаць пра вынішчэньне і гвалтоўную дэпартацыю адыгаў (чаркесаў) з тэрыторыі Паўночна-Заходняга Каўказу,
– зыходзячы з таго, што Расейская Федэрацыя ёсьць правапераемніцай і правапрадаўжальніцай Расейскай дзяржавы,
ПРОСІМ Еўрапарламент усебакова і аб’ектыўна разгледзець наш Зварот і прызнаць генацыд адыгскага (чаркескага) народу, зьдзейсьнены Расейскай дзяржавай з канца XVIII і да пачатку XX стст.».

Ад рэдакцыі:
На днях адбылася гучная падзея. Французскі парламент прызнаў генацыд армянаў, зьдзейсьнены туркамі ў 1915 г. Рэакцыя была неадназначная. Армяне задаволены, туркі пратэстуюць. Апошнія заяўляюць, што тады мелі месца звычайныя ваенныя страты насельніцтва. Больш за тое, прадстаўнікі турэцкага парламенту прыгразілі, што прымуць аналагічны закон у адносінах да Францыі, якая ў свой час зьдзяйсьняла генацыд алжырцаў…

Некалькі гадоў таму Еўрапарламент ціха прызнаў актам генацыду дэпартацыю чачэнскага народу ў Сярэднюю Азію і Сібір, зьдзейсьненую СССР у 1944 годзе.

Як вы бачыце, аналагічны і абгрунтаваны зварот у Еўрапарламент падалі і адыгі.

У атмасьферы спрэчак, якія ўсчаліся вакол праблемы генацыду народаў, мы вырашылі вызначыць сваю пазіцыю. Яна, як заўсёды, заснаваная на праўдзе і справядлівасьці. Мы лічым, што павінен быць прызнаны генацыд усіх народаў, які сапраўды меў месца! І тое, што быў прызнаны генацыд армян – гэта добра. Што быў прызнаны генацыд чачэнцаў – таксама. І тое, што будзе прызнаны генацыд алжырцаў французамі й курдаў туркамі – гэта таксама варта ацаніць станоўча. Будучае прызнаньне генацыду адыгаў Расеяй трэба таксама чакаць з надзеяй. Неабходна прызнаць і генацыд індзейцаў у абедзьвюх Амерыках, зьдзейсьнены еўрапейцамі, а таксма ўсе, усе, усе іншыя генацыды, якія толькі мелі месца на зямлі й якія атрымаецца даказаць. Для нас важна таксама не забыць пра генацыд беларусаў… Мы лічым, што абсалютна непрыймальнай была зусім нядаўняя сітуацыя, калі быў прызнаны генацыд толькі аднаго народу… Яна была непрыймальнай і па прычыне, што гэтым фактам ганебна карысталіся сіяністы, і таму, што такое становішча зьневажала памяць іншых народаў, генацыд якіх заслугоўваў ня меньшага прызнаньня і ўшанаваньня.
Давайце лічыць дадзены падыход нашым чарговым дактрынальным прынцыпам (Д пр-р 37)

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы