nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Пробліскі нацыяналізму ў рускіх шавіністаў

25 студзеня, 2007 | Няма каментараў

Доўгае назіраньне за думкамі рускіх шавіністаў, у асноўным па іх інтэрнэт-сайтах, дазволіла выявіць пэўную эвалюцыю поглядаў. Спачатку выключна імперскія («усіх «пастроім» і «замочым»»; «паўсюль, дзе стаяла нага рускага салдата – наша тэрыторыя» і да т.п.), гэтыя погляды паступова набывалі рысы рускага шавінізму з адмежаваньнем ад значнай часткі імперскіх ідэй (“Расея – гэта дзяржава рускіх”, «колькі рускіх людзей было загублена дзеля гэтай Расіяніі, каб потым розныя «малдаване» тут на нас і нашых багацьцях жыравалі?»). А цяпер на асноўным рупары рускіх шавіністаў – сайце ari.ru, упершыню пачалі зьяўляецца пробліскі сапраўднай нацыянальнай ідэалогіі. Усё большая небясьпека для захаваньня рускай нацыі (тым больш у яе антрапалагічна-, культурна-, палітычна- і г.д. пераемнасным выглядзе) паступова прымушае гэтых псіхапатычна-агрэсіўных імперска-шавіністычных дзікуноў з Ўсходу прымаць усё больш нармальныя пазіцыі. У пацьверджаньне сказанаму выстаўляем артыкул “Новы рускі нацыяналізм”, які нядаўна зьявіўся на памянёным сайце. Яго аўтар Аляксей Шырапаеў.
Рэдакцыя.

Ш��апае�.jpg

Прамінулы год – гэта год ня толькі сапраўды гістарычнага падзелу на «імперцаў» і «нацыяналістаў» і вострай палемікі паміж імі. Галоўнае, што летась вызначыліся дакладныя параметры НОВАГА РУСКАГА НАЦЫЯНАЛІЗМУ, якія ўяўляюць зь сябе прынцыпова новую зьяву ў расейскім ідэйна-палітычным і культурным сьпектры.

1. Перш за ўсё адзначым, што ўпершыню ў расейскай гісторыі Русі нацыяналізм пазіцыянаваў сябе як зьява антыімперская. З гэтага часу рускае канчаткова разышлося з дзяржаўніцтвам і тым больш імперскім. Рускія ўсьвядомілі свае інтарэсы па-за «прывязкай» да інтарэсаў «государства Российского”, г.зн. як інтарэсы ЎЛАСНЫЯ, адрозныя ад мэтаў і задач Імперыі, а нярэдка нават і як супрацьлеглыя апошнім. Рускія больш ня бачаць сэнсу свайго гістарычнага быцьця ў падтрымцы і абароне Імперыі, паколькі, як паказвае досьвед, яна заўсёды існавала толькі за кошт планамернай, сістэмнай эксплуатацыі асноўнага народа Расеі [рускія заўсёды былі ўсяго толькі прыладай для рэалізацыі драпежна-паразітычных інтарэсаў расейскай імпербюракратыі; нарэшце гэта дайшло і да некаторых рускіх. – Рэд.]. І ўсе цяперашнія нэаімперскія мабілізацыйныя праекты абавязкова маюць на ўвазе менавіта гэта. Мабілізацыйны цяжар зноўку прыгатаваны для рускіх, перш за ўсё для іх. Што гэта такое канкрэтна-гістарычна, добра вядома: цэнтралісцкі, ваенна-адміністратыўны рэжым, рэпрэсіўна-цяглавая сістэма, новы НКВД і новы ГУЛАГ. Нічым іншым імперскае адраджэньне ня можа быць у прынцыпе.

2. Новы рускі нацыяналізм адкідае ня толькі ідэю Імперыі; ён азначае рэвізію ідэі Расеі як такой – “ці будзе гэта Трэці Рым альбо Трэці Інтэрнацыянал”. Перш за ўсё гэта выяўляецца ў рашучай адмове ад гістарычнага і культурна-палітычнага масквацэнтрызму. Усё большую папулярнасьць атрымлівае альтэрнатыўнае бачаньне гісторыі, якое зыходзіць з супрацьпастаўленьня еўрапейскай Ноўгарадскай рэспублікі як аўтэнтычна рускага культурна-дзяржаўнага феномену і Маскоўскай дыспатыі, якая разглядаецца як ашчэпак і працяг Залатой Арды. Адпаведна актуальнай палітычнай праекцыяй такой гісторыясофіі зьяўляецца ідэя рэгіяналісцкага самавызначэньня рускіх рэгіёнаў Еўразіі з наступным утварэньнем нейкай “канфедэрацыі Русь”, якая атрымала б у спадчыну лінію разьвіцьця дамангольскай “шматпалярнай” Русі, перапыненай Батыем [ясна, Масква высмоктвае ўсе сокі з “Русі вялікай”, так што на месцах анічога не застаецца. – Рэд.].

3. Яшчэ адна, скрайне важная складовая новага рускага нацыяналізма. Як вядома, на працягу доўгага адрэзка гісторыі грамадска-палітычная і культуралагічная думка ў Расеі вызначалася палемікай паміж, умоўна кажучы, глебнікамі й заходнікамі. Пры гэтым апрыёры меркавалася, што першыя – гэта носьбіты карэнных, нацыянальных каштоўнасьцяў, а другія – глашатаі касмапалітычнай схаластыкі, чужыя для “асаблівага шляху” Расеі. Дык вось, сёньня ўпершыню РУСКІ НАЦЫЯНАЛІЗМ ФАРМУЛЮЕ СЯБЕ З ПАЗІЦЫІ ЗАХОДНІЦТВА. Ён разглядае рускіх як еўрапейскі народ, які ў сілу гістарычнага “нешчасьлівага выпадку” папаў у “азіяцкую гісторыю”. Адпаведна, сваёй асноўнай задачай новы рускі нацыяналізм бачыць вяртаньне рускіх у еўрапейскую гісторыю [спадзяемся, маецца на ўвазе ня сёньняшняя размытая, расцярушаная, хаатызавана-касмапалітызаваная і, адначасова, зьбюракратызаваная Еўропа, а Еўропа як калыска і супольнасьць дэмакратычных нацый. – Рэд.].

4. Скрайне важна падкрэсьліць, што ў адрозьненьне ад класічнага расейскага патрыятызму, арыентаванага на розныя віды палітычнага аўтарытарызму (манархія, сталінізм, фашызм, «сувярэнная дэмакратыя»), новы рускі нацыяналізм пазіцыянуе сябе ў якасьці ДЭМАКРАТЫЧНАГА кірунку. Прычым гэта не тактычная ўлоўка, а глыбока прынцыповая пазіцыя. Новыя рускія нацыяналісты перакананыя ў тым, што аўтарытарна-дзяржаўніцкая мадэль абсалютна не адпавядае культурна-расавым архетыпам рускай сьвядомасьці. Апошнія найбольш поўна былі ўвасоблены ў феномене Вялікага Ноўгарада, які быў зьнішчаны Маскоўскім самаўладдзем. Менавіта Масква насадзіла непраўдзівае ўяўленьне пра сам тып рускага чалавека, заахвоціўшы К.Лявонцьева да вядомага тэзіса пра тое, што ён – рускі – маўляў, «адмыслова ня створаны для свабоды». Новыя рускія нацыяналісты перакананыя, што для абуджэньня зыходнай культурна-расавай сутнасьці рускага чалавека яму неабходна свабода, якая разумееца па-еўрапейску. Менавіта яна больш за ўсё адпавядае натуры рускіх, у той час як традыцыйная расейская патрыётаўшчына зводзіцца да большай ці меншай апалогіі пугі. Такім чынам, элінская полісная дэмакратыя, рэспубліканізм раньняга, неімперскага Рыму, нарэшце, вечавы строй Ноўгарада і Пскова, казацкі круг незалежнага, дамаскоўскага Дону – вось дыскурс, адэкватны рускаму псіхатыпу. Карацей, калі распаўсюджаная патрыётаўшчына нясе традыцыю палкі, няволі й хамута, дык новы рускі нацыяналізм атрымлівае ў спадчыну ТРАДЫЦЫЮ ВОЛЬНАСЬЦІ.

5. І, нарэшце, яшчэ адзін, вельмі далікатны асьпект, апошні ў пераліку, але далёка не апошні па важкасьці. Гаворка ідзе, канешне, пра г.зв. «нэаязычніцтва», якое я разглядаю як творчы сьветаглядны пасыл, найбольш адэкватны новаму рускаму нацыяналізму. Пры гэтым неабходна адразу ж падкрэсьліць, што гаворка ня йдзе пра стварэньне якой-небудзь «нэаязычніцкай царквы», паколькі новыя рускія нацыяналісты ня маюць намеру мяняць адну духоўную тыранію на іншую, хай і тую, што зьявіцца ў выглядзе новасьпечаных «язычніцкіх» папоў. Тым больш гаворка не ідзе пра «дзяржаўнае язычніцтва», бо новаму рускаму нацыяналізму глыбока чужы ўсялякі дзяржаўніцкі патас, тым больш – у галіне сьветагляднай. Карацей, калі ідэалам нашых праваслаўных патрыётаў зьяўляецца «новае сярэдневечча» зь яго непазьбежнай інквізіцыяй, дык новаму рускаму нацыяналізму бачыцца Новая Антычнасьць, якая найперш ёсьць адраджэньне ЦЭЛАСНАСЬЦІ, свабоды і годнасьці еўрапейскага чалавека [праўда, Еўропа цяпер амаль цалкам хрысьціянская. – Рэд.].

P.S. Як слушна адзначыў Міхаіл Пажарскі, наш еўрапеізм мае на ўвазе не арыентацыю на бюракратыю цяперашняга ЕЗ, а пэўны “цывілізацыйны вектар” [ну вось, так і ёсьць. – Рэд.].

Аляксей Шырапаеў
(Выступленьне на «Ноўгарадскім вечы»; Вялікі Ноўгарад, 4-5 студзеня 2007 году).
Інтэрнэт-старонка А.Шырапаева: http://lj.rossia.org/users/shiropaev.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы