nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

УЛАДКАВАННЕ ЗАКАНАДАЎСТВА Ў ДЗЯРЖАЎНЫМ БУДАЎНІЦТВЕ БЕЛАРУСІ (частка 1; кБНІ)

4 сакавіка, 2007 | Няма каментараў

Паўлюк Бука, Юрась Пацюпа, Алег Багуцкі, Святлана Словік

�з��жав� в��аз.GIF

Мал. 1. Ключавы статут дзяржавы і наддзяржаўнага звязу.

1. УВОДЗІНЫ.

Беларусі неабходна азначыць нацыянальную ідэю, здольную аб’яднаць усю беларускую нацыю з яе этнічнай і светагляднай разнастайнасцю. Асноўныя крокі працы ў гэтым кірунку былі акрэслены ў дакладзе «Нацыя і нацыяналізм у сістэмным азначэнні» [П.Бука. Нацыя і нацыяналізм у сістэмным азначэнні// Пагоня. – 3-5 сакавіка 1995 г]. Гэтая праца з часоў складання Статута Вялікага княства Літоўскага [Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. Тэксты, даведнік, каментарыі. – Мінск, 1989 г.] заключаецца ў стварэнні новых і ўдасканаленні вядомых інстытутаў, скіраваных на ўладкаванне дзяржавы і яе навакольнага свету і годных не толькі ў Беларусі, але і ў іншых дзяржавах. Дарэчы, Статут Вялікага княства, які быў выразам беларускай нацыянальнай ідэі ў XVI ст., стаў крынічнай адзінкай усіх адпаведных дакументаў у свеце. Зараз прапануецца разгортванне стратэгіі, азначанай у згаданым дакладзе, і яе ўвасабленне ў працэс дзяржаўнага будаўніцтва сучаснай Беларусі.

Тэорыя іерархічных многаўзроўневых сістэм [Новiкава С., Ганчарова С., Каляда В., Ананiч Г., Мятлюк К., Бураўкiн А., Цыганкоў В. Беларуская мова i свядомасць у сiмвальным увасабленнi iерархiчных многаўзроўневых сiстэм.// Мiжнародная навуковая канферэнцыя беларусiстаў. – Маладзечна, 1992 г.] усведамляе дзяржаву як сістэму ўзроўню ведаў (гл. мал.1). Як адзінка ўзроўню ведаў, дзяржава змяшчае сістэмы ўсіх узроўняў: прыродных (фізічнага, хімічнага і біялагічнага), дэмаграфічнага (людзі і сем’і), вытворчага і творчага (у т.л. светагляды, мовы, мастацтва, навука і канструяванне). Яна мае навакольны свет (іншыя дзяржавы), і ўдзельнічае ў дзейных інстытутах наддзяржаўнай улады, а таксама ў руху складання новай улады свету. Усе згаданыя ўзроўні (колы, страты) рухомыя, маюць непасрэдныя сувязі адзін з адным і падуладныя ўзроўню ведаў (ён зараз пануе), які ажыццяўляе канструяванне ўсіх узроўняў дзяржавы і кіраванне імі. Менавіта сістэмы ведаў, створаныя і разгорнутыя дзяржавай, вызначаюць стан усіх тых стратаў, на ўладкаванне якіх гэтыя сістэмы скіраваныя [Бураўкiн А., Новiкава С., Грыгаровiч Я., Лягчылаў А., Смолiк А., Маiсеенка А., Iоська С., Старавойтаў С., Каляда В., Ганчарова С., Мятлюк К., Кузьмiнiч I., Хлабардоў У. Сiстэмы дакладных ведаў у беларускай мове i мастацтве // Матэрыялы навукова-метадычнай канферэнцыi “Актуальныя праблемы беларускамоўнага выкладання тэхнiчных i прыродазнаўчых дысцыплiн у ВНУ”. – Мiнск, 1993. – С.52; Burawkin A., Gancharova S., Danichaw A., Ioska S., Turovich A., Padyninogina I., Zezula A., Zianevich W., Zhybul A., Bludaw Y., Osipava H., Terahaw Y., Areshka T., Astrowskaya A., Sarokina D., Bludaw A., Yuhnevich I. Art in State Constructing Process// Preprints of the IFAC Conference on Supplemental Ways for Improving International Stability – SWIIS’98. – May 14-16, 1998. – Sinaia, Romania. – Р.101-106.].

Адзін з узораў, калі рух узроўняў праявіўся найбольш яскрава, – Чарнобыльская аварыя [Nowik W., Barkalin V., Zianevich W., Gancharova S., Buka P., Miatliuk K., Astrowskaya A., Bahutski A. Demographical Units in Hierarchical Coordinates: Construction, Activity and Goals// Preprints of the IFAC Conference on Supplemental Ways for Improving International Stability – SWIIS’98. – May 14-16, 1998. – Sinaia, Romania. – Р.95-100.]. Асноўнай прычынай аварыі быў стан навукі і канструявання ў Савецкім Саюзе, з-за якога была створана і ўведзена ў практычнае карыстанне тэхнічна недасканалая канструкцыя рэактараў, якія ў некаторых сваіх рэжымах гублялі кіраванасць і непазбежна павінны былі выбухнуць. Аднак адпаведныя разлікі бяспекі рэактараў або не былі зроблены, або былі схаваныя. У выніку мноства небяспечных рэактараў было пабудавана на шэрагу АЭС, але персанал гэтых АЭС і ўстановы грамадзянскай абароны не мелі належных ведаў і планаў дзеяння. Таксама не было створана неабходнае заканадаўства. У гэтых умовах звычайны штатны эксперымент на Чарнобыльскай АЭС меў катастрафічныя наступствы.

Аварыя тэхнічнай прылады выклікала забруджанне паветра (фізічна-хімічнага ўзроўню), якое хутка распаўсюдзілася ў выніку ўласнага руху атмасферы і яе ўзаемадзеянняў з гідрасферай і глебай. З вады і глебы радыёактыўныя ізатопы разам з іншымі рэчывамі трапляюць у склад біялагічных сістэм (клетак) і выклікаюць незваротныя адхіленні ў іх развіцці, што вядзе да захворванняў і смерці сістэм дэмаграфічных. Немагчымасць выкарыстання забруджанай прадукцыі зрабіла немэтазгоднай і бесперспектыўнай сельскую гаспадарку і звязаныя з ёй галіны вытворчасці на забруджаных тэрыторыях і выклікала неабходнасць адсялення з іх людзей, што ў сваю чаргу пагражае захаванню ўнікальных крыніц беларускай сведамасці Усходняга Палесся. З другога боку, разбураецца дыскрэдытаваная навука і інстытуты дзяржаўнай улады.

Увасабленне беларускай нацыянальнай ідэі патрабуе актыўнай творчай працы, скіраванай на ўладкаванне ўсіх узроўняў Беларускай дзяржавы [П.Бука. Нацыя і нацыяналізм у сістэмным азначэнні// Пагоня. – 3-5 сакавіка 1995 г].

Уладкаванне асобных стратаў Беларусі разгледжана ў шэрагу працаў: прыродных – у [Новiкава С., Ганчарова С., Каляда В., Ананiч Г., Мятлюк К., Бураўкiн А., Цыганкоў В. Беларуская мова i свядомасць у сiмвальным увасабленнi iерархiчных многаўзроўневых сiстэм.// Мiжнародная навуковая канферэнцыя беларусiстаў. – Маладзечна, 1992 г.], дэмаграфічных – у [Сістэмны падыход у дзяржаўным будаўніцтве// Добры вечар. – 10 траўня 1995г.], вытворчых – у [Novikava S., Gancharova S., Zhybul A., Ioska S., Siargeichick V., Slovic S., Varaksa I., Krauchanka I. The Statute of Hierarchical Mathematics and Its Cybernetical Maintenance// Preprints of Eleventh International Conference on Mathematical and Computer Modelling and Scientific Computing. – Washington, DC, USA, 1997. – Р.149.], творчых: мовы і сведамасці – у [Бураўкiн А., Новiкава С., Грыгаровiч Я., Лягчылаў А., Смолiк А., Маiсеенка А., Iоська С., Старавойтаў С., Каляда В., Ганчарова С., Мятлюк К., Кузьмiнiч I., Хлабардоў У. Сiстэмы дакладных ведаў у беларускай мове i мастацтве// Матэрыялы навукова-метадычнай канферэнцыi “Актуальныя праблемы беларускамоўнага выкладання тэхнiчных i прыродазнаўчых дысцыплiн у ВНУ”. – Мiнск, 1993. – С.52; Burawkin A., Gancharova S., Danichaw A., Ioska S., Turovich A., Padyninogina I., Zezula A., Zianevich W., Zhybul A., Bludaw Y., Osipava H., Terahaw Y., Areshka T., Astrowskaya A., Sarokina D., Bludaw A., Yuhnevich I. Art in State Constructing Process// Preprints of the IFAC Conference on Supplemental Ways for Improving International Stability – SWIIS’98. – May 14-16, 1998. – Sinaia, Romania. – Р.101-106.], асветы – у [Groumpos P., Novikava S., Gancharova S., Zhybul A., Siarheichyk V., Miatliuk K. Design&Creating of New Engineering Units in Reconstruction Regions// Proceedings of the Annual Conference of ICIMS-NOE (E.P.9251) on ASI’97 in Life Cycle Approaches to Production Systems: Management, Control, Supervision. – Budapest, Hungary, 1997; Gancharova S. et al. Currency Mechanisms Determination in Sway Networks// Preprints of International Conference on Transition to Advanced Market Institutions and Economies – TRANSITION’97. – Warsaw, 1997 г.], мастацтва – у [Nowik W., Barkalin V., Zianevich W., Gancharova S., Buka P., Miatliuk K., Astrowskaya A., Bahutski A. Demographical Units in Hierarchical Coordinates: Construction, Activity and Goals// Preprints of the IFAC Conference on Supplemental Ways for Improving International Stability – SWIIS’98. – May 14-16, 1998. – Sinaia, Romania. – Р.95-100.].

Асноўны сродак уладкавання ўсіх гэтых стратаў – новыя веды аб кожнай з іх, што мусяць быць створаныя.

З’яўленне новых ведаў аб усіх колах Беларусі патрабуе стварэння новых і ўдасканалення вядомых тэхналогій уладкавання ведаў, здольных звязваць веды аб усіх стратах дзяржавы і ствараць новыя веды аб іх з улікам узаемадзеянняў на ўсіх узроўнях. Адной з найноўшых ведавых тэхналогій з’яўляюцца вылічальныя сеткі, што імкліва пашыраюцца ў сучасным свеце.

Але без сістэмнага падыходу да канструявання саміх сетак іх разгортванне ў Беларусі і іншых дзяржавах не толькі не дае чаканага плёну, але й вядзе да распаўсюджання праз сетку парнаграфіі, тэрарызму, з’яўлення хакераў, што й адбываецца ў многіх краінах свету. Аднак найбольшая небяспека палягае ў іншым. Калі Беларусь не здолее сама канструяваць уласныя вылічальныя сеткі, яна непазбежна ператворыцца ў сметнік, куды будуць скідацца (і за вялікія грошы) састарэлыя і непрыдатныя заходнія камп’ютарныя тэхналогіі. Такая практыка пазычэння тэхналогій не толькі вядзе да матэрыяльных стратаў і спараджае адставанне беларускай вытворчасці і іншых колаў Беларускай дзяржавы, але й робіць беларускую “сведамасць” залежнай, што трэба разглядаць як найболей цяжкую (у параўнанні з палітычнай, сыравіннай, эканамічнай ці іншымі) форму залежнасці дзяржавы.

Як сродак сістэмнага канструявання сетак беларускімі навукоўцамі быў створаны ключавы статут дзяржавы і наддзяржаўнага звязу (мал.1) [Buka P. Practical Using of Systems Theory in State Constructing. Preprints of International Conference on Transition to Advanced Market Institutions and Economies – TRANSITION’97. – Warsaw, 1997.], на аснове якога распрацавана канструкцыя сетак ведаў, здольных не толькі змяшчаць веды і даваць магчымасць іх збору і выкарыстання, але й мэтанакіравана ствараць новыя, неабходныя веды, што з’яўляецца значным крокам наперад у параўнанні з Internet. Прапанаваная канструкцыя сеткі ведаў увасобілася ў працэсе пабудовы Сеткі кіравання Еўрапейскага Саюзу ICIMS-NOE, у распрацоўцы якой бяруць актыўны ўдзел беларускія навукоўцы.

Другі кірунак увасаблення ключавога статута – удасканаленне такой даўно вядомай тэхналогіі ўладкавання ведаў, як заканадаўства. Асноўным сродкам уладкавання заканадаўства і ўвасобленых у ім ведаў з’яўляецца Статут дзяржавы, дарэчы, створаны ўпершыню беларусамі і на беларускай мове [Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. Тэксты, даведнік, каментарыі. – Мінск, 1989 г.]. У пазнейшых увасабленнях Статута – Канстытуцыях еўрапейскага ўзору – аказаліся страчанымі многія раздзелы, і зараз Канстытуцыі ўтрымліваюць у асноўным законы дэмаграфічнага ўзроўню і законы складання ўстаноў улады. Гэта, з аднаго боку, абмяжоўвае канстытуцыйны кантроль за законамі, якія ўводзяцца, а з другога боку, не дае магчымасці ажыццявіць узгодненае і звязанае змяненне ўсяго заканадаўства, неабходнага Беларусі і іншым дзяржавам, якія мусяць змяняць уласны лад.

Далей гэты артыкул разглядае пытанне ўладкавання беларускага заканадаўства праз Статут Беларускай дзяржавы і адпаведную перабудову гэтага Статута. Тэорыя (п.2) дазваляе прапанаваць стратэгію ўладкавання заканадаўства (п.3), якая ўвасабляецца ў канкрэтную праграму дзяржаўнага ўладкавання (п.4).

2. ТЭОРЫЯ

Усведамленне дзяржавы ў новай тэхналогii ўладкавання ведаў змяшчае азначэннi ўласнага ладу дзяржавы, яе мэты, улады i навакольнага свету – другiх дзяржаў, звязаных законамі руху іх змены. Лад усiх дзяржаў азначаецца адзiным выразам, адпаведным гiстарычна складзенай прасторы вядомых узроўняў свету. Гэты выраз (мал.1) утвораны звязанымi выразамi канкрэтных узроўняў: прыродных (фiзiчнага, хiмiчнага i бiялагiчнага), дэмаграфiчнага, вытворчага i ўзроўню ведаў.

Усведамленне дзяржавы разгортваецца ў канкрэтныя азначэннi яе геафiзiчных i геахiмiчных умоваў (нетраў з карыснымi выкапнямi, глебы, вады, паветра), раслiннага i жывёльнага свету. На мал.1 частка прыроды, дзе найменей адчуваюцца ўздзеяннi ўзроўняў-дамінантаў, пазначаная як вольная прырода. Часткі прыроды, змененыя дзейнасцю ўзроўняў-дамінантаў, азначаюцца з улiкам гэтых зменаў i адзнак iх карыснасцi ва ўзроўнях-дамінантах (дэмаграфiчным, вытворчым i ведаў).

Дэмаграфiчны ўзровень (насельнiцтва з яго расавым складам, падзелам паводле ўзросту, дзеяздольнасцi, прафесiяў i г.д.) складаецца з колаў, атрыманых у вынiку стварэння i дзейнасцi яго ўзроўняў-дамінантаў – вытворчасцi i ведаў. Колы (страты) дэмаграфiчнага ўзроўню, неактыўныя ў вытворчасцi (дзецi, старыя, беспрацоўныя i інш.), аддзелены ў яго асобную частку, астатнiя размеркаваны адпаведна iх дачыненню да вытворчасцi i творчасцi з улiкам кiрункаў дзейнасцi (прафесiй) i значнасцi ўкладаў у гэтых кiрунках.

Вытворчы ўзровень мае кiрункi (колы, страты), размеркаваныя па меры iх звязанасцi з кiраванымi ўзроўнямi (прыроднымi i дэмаграфiчным). Страты вытворчасцi, звязаныя з фiзiчным i хiмiчным узроўнямi дзяржавы, рэпрэзентаваныя здабычай энэргii, карысных выкапняў, будаўнiцтвам i абслугоўваннем збудаванняў (у тым лiку сетак сувязi), вырабам абсталявання i г.д. Кiрункi, звязаныя з бiялагiчным узроўнем (раслiнным i жывёльным светам) рэпрэзентаваныя рознымi праявамi бiяiнжынерыi – раслiна- i жывёлагадоўляй, геннай iнжынерыяй, вырабамі з бiялагiчнай сыравiны i інш. У лiк стратаў вытворчасцi, накiраваных на аднаўленне i ўдасканаленне дэмаграфiчнага ўзроўню, уваходзяць лячэнне, усе вiды абслугоўвання насельнiцтва, вытворчасць забаў, выхаванне i навучанне. Сродкi ўладкавання ўзаемадзеянняў у вытворчасцi (гандаль, валютныя ўстановы, сеткi абмену звесткамi) уваходзяць у склад улады вытворчага ўзроўню.

Узровень ведаў змяшчае ўсе кiрункi творчай дзейнасцi – асвету, навуку, канструяванне, мову i мастацтва, здзяйсняе аднаўленне i ўдасканаленне ўсiх астатнiх узроўняў, з удзелам якiх ён складаўся гiстарычна i працягвае складацца зараз. Узровень ведаў – галоўны ў сучасным стане прасторы ўзроўняў, улада гэтай прасторы i аснова дзяржаўнай (законадаўчай, выканаўчай i судовай) улады.

Мал.1 змяшчае выраз статута дзяржаў i наддзяржаўных утварэнняў з улiкам усiх вядомых узроўняў i iх узаемадзеянняў. Галоўнае кола ў гэтым статуце ўтворана творчымi адзiнкамi (адзiнкамi ўзроўню ведаў). Прафесiйна гэтыя адзiнкi адрознiваюцца кiрункамi iх дзейнасцi i яе вынiкамi (набор кiрункаў творчасцi адпаведны ладу прасторы ўзроўняў, у тым лiку набору стратаў вытворчасцi). Але склад творчых дзеянняў i законы iх уладкавання маюць адметныя рысы, характэрныя толькi для гэтых адзiнак, якiя дазваляюць аб’яднаць iх на ўзроўнi ведаў. Творчыя адзiнкi i вынiкi творчай дзейнасцi маюць канкрэтныя ўвасабленнi ў астатнiх узроўнях, i такiм чынам пададзенае азначэнне дзяржавы годнае i для дакладнага азначэння гэтых адзiнак i iх твораў.

Прыведзенае азначэнне мае дакладныя матэматычныя i кiбернетычныя выразы, годныя ў канструяваннi i стварэннi вылiчальных сетак (мал. 1 дае агульную канструкцыю сеткi, усе часткi якой разгортваюцца з атрыманнем канкрэтных выразаў iх уласнага ладу). Да таго ж сiмвальнае ўвасабленне дзяржавы рухомае, здольнае змянiцца, калi ў вынiку творчасцi ўзнiкнуць невядомыя зараз рэчы i дзеяннi, у тым лiку калi набудуць дасканалыя выразы законы дзяржаўнага i недзяржаўнага ўладкавання творчай дзейнасцi, увасобленыя ў адпаведных установах улады.

3. СТРАТЭГІЯ ЎЛАДКАВАННЯ БЕЛАРУСКАГА ЗАКАНАДАЎСТВА

Статут Беларускай дзяржавы мусіць быць зменены ў адпаведнасці з ключавым статутам дзяржавы і наддзяржаўнага звязу. Дзейная Канстытуцыя, што змяшчае азначэнне дэмаграфічных адзінак, канструкцыю ўлады і выбарчы закон (закон удзелу дэмаграфічных адзінак у складанні ўстаноў улады), мусіць таксама ўключыць раздзелы з азначэннем творчых, вытворчых і прыродных сістэм, а таксама навакольных сувязяў дзяржавы. У падтрымку заканадаўства для ўсіх узроўняў дзяржавы неабходна разгарнуць сеткі ведаў, што дазволіць кантраляваць стан гэтых узроўняў. З другога боку, разгортванне і выкарыстанне сетак ведаў дае адзінкам усіх узроўняў магчымасць самім атрымліваць (і распрацоўваць) усе неабходныя ім веды, што робіць гэтыя адзінкі роўнымі дзяржаве.

Ва ўсіх раздзелах Статута, акрамя азначэння асноў адпаведнага заканадаўства, мусіць быць яўна вызначаны механізм іх разгортвання і ўвасаблення, а менавіта:

– якія законы мусяць (або могуць) быць прынятыя – пералік; якія падзаконныя акты – пры якіх умовах (і якія нормы яны могуць і не могуць змяшчаць);

– якія ўстановы выканаўчай (міністэрствы, ведамствы і іх мясцовыя аддзелы) і судовай улады мусяць быць створаныя і якія дзеянні яны будуць выконваць; у тым ліку тут вызначаюцца крыніцы бюджэту.

Акрамя таго, Статут мусіць уключыць азначэнне правоў і абавязкаў адзінак усіх узроўняў (у залежнасці ад іх стану) – як даўно вядомых і прызнаных правоў чалавека, так і правоў вытворчых адзінак і адзінак узроўню ведаў, неабходнасць якіх толькі пачынае ўсведамляцца; гэта дазваляе канстытуцыйна абараніць згаданыя адзінкі.

Пры гэтым установы заканадаўчай улады (а тым болей прэзідэнт ці ўрад) не могуць мець права адвольнага выдання законаў і стварэння выканаўчых устаноў, звычайнага ва ўсіх сучасных Канстытуцыях. (Гэта робіцца магчымым, бо ўсе галіны заканадаўства ўжо ўлічаны яўна ў Статуце).

Такім чынам, выданне законаў, або стварэнне любых інстытутаў улады, не прадугледжаных Статутам дзяржавы, з’яўляецца неканстытуцыйным, што дазваляе наладзіць непасрэдны канстытуцыйны кантроль за ўсім заканадаўствам і дзеяннямі выканаўчай улады. Усе змены ў сістэмна ўладкаванай дзяржаве і яе заканадаўстве ажыццяўляюцца праз адпаведнае ўзгадненне Статута, што дазваляе, з аднаго боку, узгадніць прапанаваныя змены з усім ладам дзяржавы (як наяўным, так і тым, што маецца на мэце), а з другога – мець неабходную ўстойлівую падтрымку пры ўвасабленні гэтых зменаў.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы