nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

5 гадоў беларускай “адказнасьці за халакост” (Частка 2; Д пр-п 50)

26 сакавіка, 2007 | Няма каментараў

Барыс Керзач

Далей Сяргей Дубавец працягвае.


(Дубавец: ) “Усё забываецца. І калі возяць па судох паўмёртвага Лілейкіса, у якога шыя бяз гіпсавага каўняра ўжо не трымае галаву – нешта мяне бярэ сумнеў у паўнавартасьці такога пакараньня. Упэўнены, што калі ўзяць усіх зьнішчальнікаў шасьці мільёнаў жыдоў у мінулую вайну [гэтая лічба многімі дасьледнікамі паддаецца сумневу. – Рэд.], дык пакараны зь іх быў мізэрны, зусім нязначны адсотак. І чым далей ад вайны, тым менш шанцаў пакараць яшчэ нейкіх вінаватых. Таму, на маю думку, больш сэнсу казаць не пра пакараньне двух-трох ці дзясятка стогадовых забойцаў, а пра маральную адказнасьць нацыяў, пра нацыянальнае пакаяньне, пра нацыянальны комплекс віны” [а раптам вы, Дубавец, не загаворваецеся?! – Рэд.].(Каракорскі: ) “Па-першае, адказнасьць нацыі можа быць толькі маральная, не юрыдычная, зразумела. Па-другое, ніхто ня можа абвінаваціць нацыю. Нацыя можа толькі сама зразумець, што сярод яе былі людзі, якія бралі ўдзел у нядобрых справах. Я думаю, што насамрэч у Беларусі, як і ў іншых усходнеэўрапейскіх краінах, удзельнічалі ў галакосьце і прадстаўнікі тытульнай нацыі.

Гэта была афіцыйная палітыка Гітлера – выкарыстаць мясцовы антысэмітызм, каб паказаць, што гэта ня мы, немцы, фашысты, прынесьлі гэтую ідэю, але яна тут існуе быццам натуральна. Наколькі я ведаю, гэта была вялікая праца нямецкіх, фашысцкіх спэцслужбаў, былі таксама такія настроі й сярод насельніцтва. І удзел быў. Можа не ў такой ступені, як літоўскія ці ўкраінскія батальёны, але ўдзел напэўна быў. Я ня маю падставаў сумнявацца ў гэтым” [ну, вось Дубавец і пераканаў Каракорскага; яшчэ адзін абвінаваўца беларусаў гатовы… – Рэд.]. (Дубавец: ) “Калі даводзіць нашы стэрэатыпы да знакавага ўзроўню, дык атрымаецца, юдафобская Літва і юдафільская Беларусь…”

(Каракорскі: ) “Я зусім не хачу думаць, што Літва юдафобская, а Беларусь юдафільская, таму што ўзровень антысэмітызму, на мой погляд, ён аднолькавы паўсюль [а гэта ўжо вельмі цікава (калі гэта так), чаму? Чаму ўсе народы (!) – гэта народы-антысэмітчыкі, і ў аднолькавай ступені? – Рэд.]. Ён толькі з розных нагодаў розны.Ну, вось ёсьць праблема: літоўцы, як дэмакратычная супольнасьць, зараз павінны даць ацэнку сваім злачынцам. Ну, і ёсьць супраціў, натуральна. А ў Беларусі, напэўна, яшчэ час не надышоў для такіх дыскусіяў [нічога, прыйдзе час, падыскутуем… – Рэд.]. І я ня ведаю, якая будзе рэакцыя беларускай супольнасьці, калі скажуць: вось гэты чалавек забойца, вось гэты чалавек забойца… [сапраўды, мы выявім забойцаў беларусаў, напрыклад, у Курапатах і, прыйдзе час, скажам, колькі сярод іх было рускіх, а колькі… габрэяў. – Рэд.].

На жаль, не спрыяе цяпер сытуацыя ў Беларусі, таму што ёсьць гэты рэжым, і не надышоў час для такіх дыскусіяў. Магчыма, такія дыскусіі былі ў эміграцыі, я пра гэта нічога ня ведаю. Літоўская эміграцыя, дарэчы, ня здолела даць ацэнку. Магчыма таму, што сярод гэтай эміграцыі былі людзі, якія самі бралі ўдзел у злачынствах.

Ёсьць яшчэ пэўныя абставіны. Я кажу, што літоўская дэмакратычная супольнасьць павінна ведаць праўду і ацаніць, таму што зараз ёсьць усе ўмовы для гэтага. Калі КГБ патрабаваў у заходніх краінах [
хто-хто патрабаваў?! КГБ? – Рэд.], каб былі выдадзеныя тыя, хто па зьвестках КГБ удзельнічаў у галакосьце тут, у Літве, Захад не выдаваў гэтых людзей, таму што суд быў савецкі, недэмакратычны, супольнасьць была недэмакратычная і г.д.
Вось я думаю, што зараз і ў дачыненьні да Беларусі на Захадзе нічога ня кажуць пра ўдзел беларусаў менавіта таму, што рэжым недэмакраітычны, таму што ў якасьці юстыцыі ёсьць пэўны сумнеў, і ён натуральны, ён зразумелы, няма сапраўднай юстыцыі ў Беларусі сёньня. А ўсё ж такі час пра гэта размаўляць прыйдзе”.Віталь Каракорскі кажа, што моладзь ужо ня хоча ведаць пра галакост. І тут гаворка ідзе менавіта пра наш кут Эўропы. Што да астатняга сьвету, дык згадваю, што толькі за апошнія гады два фільмы на гэтую тэму атрымалі амэрыканскіх “Оскараў” і сталі культавымі на Захадзе – гэта “Сьпіс Шындлера” рэжысэра Сьпілбэрга і “Жыцьцё цудоўнае” Бэніні.

Праўда, гэта не зусім тыя фільмы, якія б выканалі сваю місію напамінку ў нас [?! – Рэд.]. Другі здаецца занадта казачным, бо ў нас вайна ўспрымаецца праз рэалізм акопнае праўды. А першы – занадта тэхналягічны. Галівудзкі “Сьпіс Шындлера” мяне асабіста ўразіў найперш галоўнай музычнай тэмай, зьнятай з аўтамабільнай сыгналізацыі. Сапраўды, як прасьцей перадаць пачуцьцё трывогі?..

Тэхналягізм прысутнічае ня толькі ў музычным фоне, але і ў паводзінах герояў. Нямецкі прадпрымальнік Шындлер, які на сваю фабрыку ў Кракаве наймаў за бясцэнак самых танных рабочых – жыдоў – такім чынам выратаваў іх ад Асьвенціму. Напрыканцы, калі ўжо ўсё скончылася, і ўдзячныя габрэі абступілі свайго выратавальніка, той раптам заплакаў – во за гэты залаты значок НСДАП я мог выратаваць яшчэ двух жыдоў…

Верагодна тое, што мусіць служыць выхаваўчым момантам для амэрыканскага гледача, наўрад ці спрацуе для эўрапейскага. Выратаваўшы 1100 чалавек, што ты яшчэ мог? Ці мог, да прыкладу, неяк уплываць на палітыку сваёй партыі, каб выратаваць мільён? Такім чынам вартасьць чалавечага жыцьця пераводзіцца у катэгорыі паштучнага гандлю, рынку. Для нашага гледача такі маркетынг суперажываньня наўрад ці спрацуе [спрацуе, толькі гаворка павінна ісьці ў амерыканскім “культавым фільме” пра ратаваньне беларускага народу ў цэлым і кожнага беларуса паасобку. – Рэд.].Заходняя культура месцамі вельмі ўтылітарная – грошы, матэматыка псыхічнага ўзьдзеяньня – тыя праявы, якія ў нас у гаворках пра мараль хутчэй адштурхоўваюць. Тым ня менш, папулярнасьць згаданых фільмаў прымушае задумацца пра тое, што ў якога-небудзь падлетка Джона з Арызоны больш шанцаў прасякнуцца трагедыяй галакосту, чым у ягонага аднагодка Міколы зь Бешанковічаў.

На заканчэньне гаворкі Віталь Каракорскі сказаў мне, што ў беларускай эліты ёсьць пэўная фора – асэнсаваць і ацаніць галакост з пэўным апярэджаньнем [гэта ўжо ня фора, а нейкі ўльтыматум. – Рэд.]. Як гэта магло б выглядаць? Тытульная нацыя нясе адказнасьць за тое, што адбываецца ў ёй самой і на яе тэрыторыі [мы згодныя з тым, што беларусы – тытульная нацыя, і ў яе ёсьць уласная этнічная тэрыторыя, якая істотная большая за тэрыторыю сучаснай РБ; аднак цяпер за тое, што робіцца нават у нас, у Беларусі, пад №1 адказвае расейская імперыякратыя, пад №2 – сусьветная сіянакратыя, пад №3 – мясцовыя цяперцы на чале з Лукашэнкам; на сёньня ўсё гэта – тыя суб’ектныя сілы, якія маюць дастатковыя ўладна-фінансавыя рэсурсы, а значыць, і рэальныя магчымасьці на нешта ўплываць; тытульная нацыя цяпер не зьяўляецца суб’ектам уласнага жыцьця, паколькі не кіруецца нацыянальнай элітай. – Рэд.]. Што да беларусаў, дык яны сёньня культывуюць уяўленьне пра ўласную бязьвіннасьць і пра тое, што як нацыя былі адно ахвяраю мінулай вайны [па-першае, беларусам зараз розныя імперасты ўвогуле не даюць нічога культываваць, а, па-другое, калі такая магчымасьць узьнікне, найперш трэба будзе пачаць культываваць пачуцьцё гаспадара на ўласнай зямлі, нацыянальны гонар, сістэму сьвятых агульнанацыянальных каштоўнасьцяў! Калі ўсё гэта стане на свае месцы, хаця б так, як гэта цяпер ёсьць у габрэяў, тады і пагаворым на конт таго, хто каму больш вінны!.. – Рэд.].Мы ніяк ня выберамся са свайго дзіцячага веку і ўсё яшчэ ўяўляем сябе бязгрэшнымі дзецьмі. Аднак шлях сталеньня падказвае нам панятак адказнасьці – за ўсё, што рабілі нашыя продкі і што рабілася на нашай зямлі. Маральная адказнасьць за галакост і пакаяньне, якое вынікае зь яе – гэта тое, што характарызуе нацыю [так і хочацца працягнуць: “а на канкрэтныя гістарычныя ўмовы існаваньня народу, на тое, хто ў чым на самой справе вінаваты ці не вінаваты, нас.аць!”; акрамя таго, наўрад ці беларусы стануць нацыяй, калі прызнаюць неіснуючую віну за халакост… – Рэд.]”.

Аднак шлях сталеньня падказвае нам панятак адказнасьці – за ўсё, што рабілі нашыя продкі і што рабілася на нашай зямлі.

3.
Адказ на антыбеларускія закіды сп-ра С.Дубаўца прагучалі толькі праз паўтара месяцы. Так, 10 траўня 2002 г. Валянцін Жданко (Менск) у сваёй перадачы зачытаў ліст ад доктара Міхаіла Лекаха з Латвіі, з Рыгі.
Той, у прыватнасьці, пісаў:“Штодня слухаю перадачы Беларускай Свабоды, у якіх знаходжу шмат цікавага. Таму ня мог не зьвярнуць увагу на расповед пра галакост у Беларусі. Тым больш, што рэальны фашызм я ведаю ня толькі па кнігах і фільмах.
У вашым сюжэце быў адзін істотны прабел. Вы не згадалі пра той бясспрэчны даказаны факт, што габрэяў у Беларусі зьнішчалі ў асноўным рукамі літоўцаў, украінцаў і латышоў. Пры гэтым прашу асаблівую ўвагу зьвярнуць на тое, што беларусы не прыяжджалі забіваць габрэяў ні ва Ўкраіну, ні ў Літву, ні ў Латвію. Вы гэты факт па сутнасьці абышлі. А пра катаў-латышоў увогуле змаўчалі. У Латвіі і на сумежных землях у гады вайны дзейнічалі шматлікія банды катаў-латышоў – “Sonderkommando Arajs” ды іншыя. Першым значным злачынствам гэтай банды стаў падпал сынагогі на вуліцы Гогаля ўжо 4 ліпеня 1941 году. У полымі загінула больш як 400 чалавек. Нікому каты не далі ўратавацца. Ужо на пачатку жніўня брыгада выйшла за межы Рыгі. Узводы стралкоў у сініх аўтобусах накіроўваліся ў розныя канцы Латвіі і на сумежныя тэрыторыі Беларусі. Сама “Sonderkommando Arajs” складалася з добраахвотнікаў-латышоў. Прашу зьвярнуць асаблівую ўвагу: іх ніхто не прымушаў забіваць, яны станавіліся забойцамі з уласнай ахвоты.
… Я ніколі не належаў і не належу ні да якой палітычнай партыі. Заўсёды лічыў і лічу сябе сябрам партыі сумленных людзей. Таму востра ўспрымаю фальш і палітызаванасьць”.Доктар Міхаіл Леках з Рыгі зак
ончыў свой ліст згадкай пра тое, што мае сьведчаньні вялікай мужнасьці й высакароднасьці многіх жыхароў Беларусі, якія, рызыкуючы ўласным жыцьцём, ратавалі ад фашыстаў сваіх суграмадзянаў габрэйскай нацыянальнасьці. Ён таксама даслаў нам свой дакумэнтальны нарыс пад назвай “Беларускія праведнікі”.

В.Жданко пракаментаваў гэты ліст наступным чынам: “Думаю, спадар Леках, вы ня маеце рацыі, калі акцэнтуеце ўвагу на нацыянальнай прыналежнасьці нацыстаў, якія зьнішчалі бязьвінных людзей [у перадачы С.Дубаўца, а ён непасрэдны калега В.Жданко, менавіта на гэта – на нацыянальнасьць, зьвярталася найбольшая ўвага! – Рэд.]. Былі сярод прыслужнікаў фашыстаў і беларусы, якія прыклалі руку да зьнішчэньня габрэйскіх гета і расстрэлаў мірных грамадзянаў, прытым ня толькі ў Беларусі, але і на тэрыторыі іншых дзяржаваў.Гэтыя гістарычныя паралелі, калі вы міжволі ці сьвядома спрабуеце ўскласьці віну за фашысцкія злачынствы на цэлую нацыю — вельмі небясьпечныя [у перадачы калегі В. Жданко – С.Дубаўца, як можа пераканацца кожны, менавіта на цэлую нацыю, у т.л. і на нашу – беларускую, ускладалася віна за чужыя злачынствы! – Рэд.]. Няма больш ці менш вінаватых народаў, ёсьць віна канкрэтных асобаў, якія забівалі самі альбо аддавалі загады забіваць іншым. І яны павінны несьці адказнасьць за ўчыненае, незалежна ад сваёй нацыянальнай прыналежнасьці [гэта, канешне, ня так: ёсьць віна і на асобах, ёсьць віна і на народах; але, па-пераше, гэта розныя “віны”, па-другое, розныя народы ў бедах іншых народаў вінаватыя па-рознаму (беларусы-літвіны, як народ, які не захопліваў і не засяляў этнічныя тэрыторыі іншых народаў, належаць да групы народаў найменш вінаватых; і гэта факт!!!); а, па-трэцяе, без сумневу ёсьць свая віна перад другімі народамі і на габрэйскім народзе! І гэта таксама факт! НЯ МОЖА БЫЦЬ АНТЫСЕМІТЫЗМУ БЕЗ СІЯНІЗМУ! – Рэд.].

4.
Калі такім бокам паварочваюцца справы, як паказана вышэй, мы проста мусім зрабіць уласныя высновы. Яны будуць наступныя:
1. Гледзячы па ўсім, беларускі народ ужо ніколі не дачакаецца падзякі за сваю гасьціннаць ад народу габрэйскага.
2. Мы – беларусы – катэгарычна не прымаем ні абвінавачваньняў у наш адрас у халакосьце, ні спробаў навязаць беларусам комплекс віны за злачынствы, якія яны не рабілі;
3. Зьвяртаем увагу, што за 5 гадоў ніхто не папрасіў прабачэньня за “памылковае сьветабачаньне” С.Дубаўца (хаця той-сёй яго трохі і паправіў)…
А таму мы, як прадстаўнікі і абаронцы аб’ектыўных інтарэсаў беларускага народу, вымушаны прыняць наступнае:
1. З гэтага часу адкрываем магчымасьць (цяпер у нас ёсьць поўнае права на гэта) для зьбіраньня матэрыялаў на тэму віны габрэяў перад беларусамі.
2. У будучай Беларусі будзем усяляк спрыяць такой унутрыбеларускай нацыянальнай палітыцы, каб тэма “якой бы ні было віны беларусаў за сваю гасьціннасьць перад габрэямі ці кім бы ні было яшчэ” была вырашана і ўвогуле больш ніколі не ўзьнікала. А для гэтага заранёў прапануем ім і ім падобным выбар: альбо вы павінны зьехаць з этнічнай тэрыторыі беларуска-літвінскага народу (ніякай падзякі нам ужо ня трэба!); альбо мусіце поўнасьцю прыняць нашу сістэму каштоўнасьцяў, уключаючы нашу мову, культуры, усю сістэму беларускіх каштоўнасьцяў, у т.л. наш беларуска-літвінскі сьветагляд.
Давайце зафіксуем дадзеныя палажэньні, як наш чарговы дактрынальны прынцып (Д пр-п 50).

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы