nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

12 гадоў дыктатуры ў Беларусі. Некаторыя меркаваньні былых дэпутатаў

14 красавіка, 2007 | Няма каментараў

��п��а�� галада���.JPG

З нагоды 12-й гадавіны галадоўкі і зьбіцьця дэмакратычных дэпутатаў Вярхоўнага Савету 12 скліканьня (тады яны пратэставалі найперш супраць скасаваньня нацыянальных сімвалаў і беларускай мовы як дзяржаўных) у многіх зь іх на днях бралі інтэрвю (у прыватнасьці, радыё “Свабода”). Некаторыя думкі былых дэпутатаў падаліся нам карыснымі для больш поўнага аналізу абраных намі тэм. У прыватнасьці, гэта датычыць адказу Сяргея Антончыка на пытаньне Вольгі Караткевіч пра карупцыю ў шэрагах цяперцаў і адказу Зянона Пазьняка на пытаньне Сяргея Навумчыка пра значэньне беларускай мовы й іншых нацыянальных каштоўнасьцяў для станаўленьня дэмакратыі ў Беларусі (дарэчы, пра спробы адмаўляць апошняе, якія пачаліся нядаўна, мы паведамлялі, напрыклад, тут  https://nashaziamlia.org/2007/03/06/561).

Рэдакцыя.

�н�он��к.JPG

Вольга Караткевіч: “Калі Вы ўваходзілі ў антыкарупцыйную камісію, якую ўзначальваў А.Лукашэнка, то натуральна, Вам даводзілася зь ім сутыкацца. Цяпер кіраўніка беларускай дзяржавы часта вінавацяць у тым, што ў Беларусі ёсьць карупцыя, але дзяржаўная [у таталітарнай краіне амаль уся карупцыя “дзяржаўная”, бо ўсё кантралюе праўладная бюракартыя. – Рэд.]. Гэта сьведама ці нясьведама, на Вашую думку, з боку гэтага чалавека?”

С.Антончык: “Я думаю, што тут адказ вельмі просты. Тая адміністрацыйная сістэма, якую ён усталяваў з дапамогай сваіх памочнікаў, яна НЯ МОЖА БЫЦЬ НЕКАРУПЦЫЙНАЙ. Гэта аб’ектыўны працэс. І ён гэта разумее.

Больш таго, калісьці ў сваім судакладзе я казаў пра так званую кадравую карупцыю, калі кіраўнік выкарыстоўвае кампрамат на свайго падначаленага, каб ён быў больш кантралюемы, каб ён быў адданы не закону і не сваёй працы, а кіраўніку [кампрамат на падначаленага – гэта не карупцыя, гэта адзін з важнейшы механізмаў усталяваньня бюракратычнай сістэмы і яе неад’емнай часткі – сістэмнай карупцыі. – Рэд.]. І гэтая сыстэма кадравай карупцыі, на мой погляд, сёньня вельмі шырока расквітнела ў краіне.

На кожным этапе, у кожным статусе ёсьць нейкая магчымасьць нешта красьці, нешта браць. Той, хто бярэ больш, той трапляе за краты – час ад часу бываюць карупцыйныя скандалы [звычайна, асноўная прычына “антыкарупцыйных вэрхалаў” у тым, што бюракрат пачынае ўслых сумнявацца ў правадыры… – Рэд.]. Але той, хто бярэ тое, што яму дазволена, ён добра і вечна будзе сядзець.

Я думаю, што амаль кожны мэр мае магчымасьць здымаць сваю “рэнту” з буйных і сярэдніх бізнэсмэнаў. Але гэта ёсьць правілы гульні, якія дзейнічаюць у гэтай сыстэме, у вэртыкалі. Калі няма зацікаўленасьці ў рэнце, то яны, канечне, адмаўляліся б працаваць у гэтай сыстэме. Больш таго, Лукашэнка і яго фінансавая структура ўвяла сыстэму капэртаў, калі чалавек атрымлівае ня толькі заробак, але яшчэ і капэрты даюць. Гэта тая самая карупцыя, але не клясычная, а такі беларускі накірунак [гэта адна з праяваў сістэмнасьці карупцыі. – Рэд.]”.

�аз�н�к.JPG

(С.Навумчык: ) Сярод пытаньняў, вынесеных Лукашэнкам на рэфэрэндум 1995 году, галоўнымі ўяўляліся статус беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай і эканамічная інтэграцыя з Расеяй. Шэраг сёньняшніх апазыцыйных палітыкаў закідаюць пэрсанальна Вам папрок, што ў пачатку 1990-х была зробленая галоўная памылка – а менавіта, што гаварылася пра неабходнасьць беларусізацыі. І што ня варта было казаць ні пра мову, ні пра ўзаемаадносіны з Расеяй… [сталая агентурная тэма. – Рэд.]


(
З.Пазьняк: ) Цяперашнія так званыя апазыцыйныя палітыкі ў той час – у 1990-х гадах – былі альбо ў стане намэнклятуры і выступалі супраць Беларускага Народнага Фронту, альбо сядзелі на кухні і “ні ў што не ўмешваліся”. Мне шкода часу камэнтаваць іхныя кухонныя разважаньні. Гэта вечны маргінэз. І вечнае аматарства, нават калі ім займаецца агентура.

Палітычная барацьба заснаваная на жорсткіх правілах – дэкляруецца ідэя і мэтады яе ажыцьцяўленьня. Толькі гэтыя дзеяньні зьбіраюць прыхільнікаў і арганізуюць сілу. Сілай можна перамагчы, альбо – саступіць іншай сіле. І вось тады на стадыёне зьяўляюцца мудрацы – аматары, кухонныя палітыкі, якія кажуць, што сьвечку трэба ставіць пад стол, што трэба “прыкінуцца шлангам” і павесьці за сабой народ. А потым, прывёўшы, сказаць: “Стой, кругом! Крокам руш!” Такое вось паняцьце. Глупствы такога кшталту гучаць увесь час. Яны несьмяротныя, як несьмяротныя дурні.

(С.Навумчык: ) Але трэба прызнаць, што цяпер ўсё часьцей пра нацыянальную ідэю гавораць нават тыя, хто раней яе ігнараваў. Праўда, часта – без акцэнтаваньня на праблемах беларускай мовы і нацыянальнай культуры… [напрыклад, Ул.Мацкевіч. – Рэд.]


(
З.Пазьняк: ) “Нацыянальная ідэя мае два галоўныя грамадзкія складнікі. Першы і першасны складнік – нацыянальная мова. Другі – нацыянальная незалежнасьць дзяржавы. Адмаўленьне ад галоўных складнікаў нацыянальнай ідэі могуць патрабаваць альбо круглыя дурні, альбо ворагі. Кухонная “тэорыя шлангаў” сюды не падыходзіць. Першасным мэтадам ажыцьцяўленьня нацыянальнай ідэі ёсьць унівэрсальная ідэалёгія нацыянальнага адраджэньня, якая палягае ў неабходнасьці адраджэньня ўсяго таго, што было разбурана акупантамі і дэфармавана імпэрцамі. Без адраджэньня разбуранага, без паправы дэфармаванага – нацыянальная ідэя ня будзе мець ні грамадзкай, ні электаральнай базы.

Чужая імпэрская прапаганда супрацьпастаўляе Адраджэньню пазыцыю “статус кво”, якая накіраваная на замацаваньня вынікаў акупацыйнай палітыкі ў якасьці сацыяльнай нормы, на якую мусіць абапірацца ўсялякае праўнае і грамадзкае дзеяньне. Зьмяненьне дэмаграфічнай сытуацыі ў выніку генацыду, зьнішчэньне беларускай школы, забарона беларускай мовы, русыфікацыя, – усё гэта прадстаўлялася рускімі камуністамі і імпэрцамі усіх масьцяў як існуючая норма грамадзтва. Як існуючае дэ-факто...

Грамадзкая дэфармацыя – вынік антыбеларускай палітыкі – прадстаўлялася як “статус кво”, на падставе якога мусіў бы і далей існаваць народ. Усялякая спроба выпраўленьня дэфармацыі трактавалася імпэрцамі як радыкалізм, экстрэмізм, парушэньне парадку, гвалт над грамадзтвам і гэтак далей.

Агрэсіўнасьць пазыцыі “статус кво” вынікае зь яе імпэрскай антыбеларускай сутнасьці Усе антынацыянальныя, так званыя “агульнадэмакратычныя” і прамаскоўскія групы стаялі і стаяць на пазыцыі “статус кво”. З гэтай жа пазыцыі вынікае і кухонная філязофія “прыкідваньня”, патрабаваньне “не выпячвацца з нацыянальнай ідэяй, з беларускай мовай” і гэтак далей. Усё гэта гучыць часам камічна, але ня выглядае, аднак, такім ужо і сьмешным, бо адлюстроўвае выразную антыбеларускую пазыцыю, выяўленую ў дэмагагічнай і бесталковай форме”.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы