nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

ЭСТОНСКІ НАРОД, МЫ З ТАБОЙ! (Д пр-п 52)

3 мая, 2007 | Няма каментараў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі.

Э��он��, паг�ом� 1.JPG

Мал. 1. Удзень 26 красавіка на цэнтральнай плошчы Таліна каля будынку Нацыянальнай бібліятэкі перад “Бронзавым салдатам” сабраліся сотні людзей. Зьлева: перапужаны эстонскі хлопчык туліцца да паліцэйскага і зь нянавісьцю нешта крычыць у бок натоўпу рускамоўных малойчыкаў. Па цэнтры і справа: расейскія шавінюгі-імперасты. Азлобленыя твары, абражальныя надпісы ў адрас ураду Эстоніі на бэджыках і на скуры, яшчэ нешта пра СССР, сярпаста-малаткасты там жа. У паветры сталы сьвіст і воклічы “Россия! Россия!”, “Позор!”, «Фашысты!».

Э��он��, паг�ом� 2.JPG

Мал. 2. Уноч на 27 красавіка. Вуліцы Таліна ў час пагромаў і пасьля іх. Абаронцы “Бронзавага салдата” аказаліся звычайнымі пагромшчыкамі, падпальшчыкамі, марадзёрамі

ПАДЗЕІ, ФАКТЫ

26 красавіка ўдзень і ўвечары ў Таліне ў скверы, дзе знаходзіцца пахаваньне “савецкіх вызваліцеляў Таліна” адбыўся мітынг супраць раскопак і пераносу помніка. Яго праводзлі падбухтораныя ўрадам Пуціна рускія і рускамоўныя жахары Таліна. Яны выкрыквалі зьневажальныя для эстонскага народу лозунгі й усхвалялі расейскі імперыялізм (гл. мал. 1 уверсе). Позна ўвечары эстонская паліцыя пачала ачышчаць плошчу перад помнікам. У адказ дэманстранты закідалі паліцэйскіх камянямі, вывернутымі з маставой, і фрагментамі паламаных дарожных указальнікаў. Затым натоўп у колькасьці да дзьвюх тысячаў чалавек, дзе было шмат пьяных, пайшоў па цэнтры Таліна. Усю ноч на 27 красавіка вандалы грамілі, рабавалі, падпальвалі, крушылі ў цэнтры Таліна ўсё, што пападала пад руку (гл. мал. 2 уверсе). Яны выдзіралі дарожныя пліты, білі шкло ў вітрынах крамаў, пашкодзілі трамвайную лінію, разрабавалі і падпалілі кіёскі, абрабавалі некалькі крамаў, палілі вулічныя вогнішчы, пераварочвалі ўрны і скрыні для бясплатных газетаў, закідалі камянямі аддзяленьне паліцыі. У цэнтры Таліна быў падпалены драўляны дом, закідваліся камянямі аўтамабілі, якія праязджалі побач, былі разьбітыя і перакуленыя дзясяткі машын. Натоўп уламіўся ў аптэку, казіно, краму касьметыкі й упрыгожваньняў, аптэчную і кампутарную крамы… Перыядычна бясчынцы скандавалі: “Россія! Россія!”

“Гэта было жахліва, – сказала відавочца начных пагромаў Аніка Матсан. – Пьяныя рускія разграмілі цэнтар Таліна”.

У час начных рабаваньняў і пагромаў былі паранены 44 дэманстранты, адзін зь якіх пазьней памёр у шпіталі. Гэта быў 20-гадовы грамадзянін РФ (!). Прадстаўнікі эстонскіх праваахоўчых органаў заявілі, што няма ніякіх падставаў лічыць сьмерць грамадзяніна Расеі вынікам дзеяньняў паліцыі. Па дадзеных уладаў, ён атрымаў нажавое раненьне у сутычцы зь іншымі удзельнікамі беспарадкаў. У большасьці пацярпелых – рэзаныя раны, па ўсёй верагоднасьці разьбітым шклом. Балі паранены таксама 13 паліцэйскіх, адзін зь якіх атрымаў агнястрэльнае раненьне. 27 красавіка былі затрыманыя больш за 300 вандалаў, многія на гарачым учынку. Большасьць зь іх – маладыя людзі ва ўзросьце каля 20 гадоў. Паліцыя высьвятляе ўдзел іх, а таксама іншых пагромшчыкаў з дапамогай відэазапісу і фотаздымкаў зь месца падзей. Паліцыя заклікае жыхароў Таліна захоўваць спакой і не паддавацца на магчымыя правакацыі.

У гэты ж дзень (27 красавіка) прадстаўнікі ўладаў заявілі, што помнік ужо дэмантаваны, што пасьля ракопак і ідэнтыфікацыі парэшткаў апошнія будуць перазахаваныя на Вайсковых могілках, куды будзе перанесены і “Бронзавы салдат”.

Аднак, у ноч на 28-е красавіка пагромы паўтарыліся. Акрамя Таліна, беспарадкі мелі месца ў некаторых іншых гарадах. У Таліне рускія шавінюгі-імперасты ўступалі ў сутыкненьні ня толькі з паліцыяй, але і з патрыятычна настроенай эстонскай моладдзю. Аднак, на гэты раз улады Эстоніі змаглі недапусьціць паўтор пагромаў у цэнтры эстонскай сталіцы. Асобныя групы пьянай рускамоўнай моладзі зьдзейсьнілі толькі лакальныя пагромы ў розных раёнах на ўскрайках гораду. На гэты раз паліцыя Таліна затрымала дадаткова больш 500 расейскіх экстрэмістаў.

З 28 красавіка сітуацыя ў Эстоніі пачала стабілізавацца. Паліцыя прыступіла да пошуку завадатараў пагромаў. У Інтэрнэце быў адкрыты адмысловы сайт, дзе былі разьмешчаны фотаздымкі з месца падзеяў 26, 27 і 28 красавіка. На іх былі зафіксаваныя асобы – удзельнікі актаў вандалізму. Жыхарам Эстоніі прапанавалася паведаміць пра іх максімальна падрабязную інфармацыю.

Агульная колькасьць затрыманых за тры дні пераваліла за 1000 чалавек, зь іх толькі 46 чалавек былі арыштаваныя. Сярод апоніх 21 грамадзянін Эстоніі, адзін зь Літвы, адзін расеец, два чалавекі зь нявызначыным грамадзянствам і 21 чалавек увогуле без грамадзянства.

Улады Эстоніі абверглі зьвесткі, што ў магіле “захаваныя ваеннаслужачыя Савецкай арміі, якія вызвалялі Талін”. Па іх словах, у час Другой сусьветнай вайны баёў за Талін не было, немцы адышлі раней. Каля “Бронзавага салдата” хутчэй за ўсё ляжаць салдаты, якія ў нецьвярозым выглядзе пацярцелі ў верасьні 1944 году з-за таго, што ў савецкіх частках пасьля ўваходу ў горад адбылася павальная пьянка (у той час таксама былі абрабаваныя вінныя крамы, якія ў час нямецкай акупацыі, як высьвятляецца, спакойна працавалі). У СССР іх аб’явілі “героямі, якія вызвалялі Талін”. Па іншых версіях на Тынісмягі (адна з цэнтральных плошчаў Таліна, дзе стаяў “Бронзавы салдат”) пахаваны расстраляныя марадзёры, альбо там ляжаць пацыенты, памерлыя ў савецкіх вайсковых шпіталях на тэрыторыі Эстоніі ў час вайны.

30 красавіка стала вядома, што «бронзавы салдат» усталяваны на вайсковых могілках Таліна, як увесь час папярэджвалі эстонскія ўлады (гл. мал. 3), а не «расьпілены і вывезены ў невядомым кірунку», як увесь час і на ўсю моц грымела прапагандысцкая машына расейскай імперыі (імперыякраты ў чарговы раз папаліся на хлусьні). Да яго адкрыты свабодны доступ усім жадаючым. Але ніякіх “абаронцаў” тут няма ўжо некалькі дзён. На вайсковых могілках помнік аказаўся нікому не патрэбны…

Э��он��, паг�ом� 3.JPG

Мал.3. Бронзавы салдат, усталяваны на вайсковых могілках Таліна.

Між тым у Інтэрнэце на розных форумах расейскія імперыялісты пачалі адкрыта пагражаць захопам Эстоніі й Латвіі. Адзін зь іх напісаў: “А хто сказаў, што Латвія і Эстонія належаць латышам ды эстонцам? Хто мацней, той прыходзіць і бярэ, таму ўсё і належыць…”.

Аб сваім зьяўленьні аб’явіла таксама “Армия Русского Сопротивления”. Вось тэкст заявы: “У гэтыя дні пачалося паўстаньне рускіх людзей на вуліцах гарадоў Эстоніі. Тысячы людзей змагаюцца… Мы заклікаем урад Расеі і асабіста прэзідэнта Уладзіміра Пуціна прыняць рэальныя меры па абароне рускага народу Эстоніі – увесьці ў Эстонію расейскую армію… 9 траўня стане днём пачатку нашай вайны супраць злачыннага эстонскага ўраду. Нашай мэтай стане стварэньне незалежнай рускай дзяржавы на тэрыторыі Эстоніі… Заклікаем усіх мужчын, якія жывуць у Эстоніі… пайсьці за нашам прыкладам і пачаць самастойнае фармаваньне аўтаномных атрадаў Арміі… Наш першы атрад ужо сфармаваны. Пытаньні ўзбраеньня, боезапасаў і амуніцыі таксама вырашаныя… Іншых варыянтаў няма… Мы будзем наносіць удары па ўсіх сістэмах сувязі, электразабесьпячэньні, газазабесьпячэньні і снабжэньні бензінам, па чыгуначным транспарце, па водазабесьпячэньні вялікіх гарадоў. Будуць гарэць дамы і маёмасьць…”.

ПЕРШЫЯ КАНСТАТАЦЫІ

Вось мы і дажыліся да першых пагромаў з выкарыстаньнем 5-й калоны рускіх шавіністаў і расейскіх імперыялістаў за межамі расейскай імперыі. Гэта асабліва ўражвае нас, беларусаў, паколькі за дзесяцігоддзі (!) змаганьня за дэмакратыю ў Беларусі, калі ў шматлікіх падзеях, бывала, ўдзельнічалі дзясяткі тысячаў людзей, у нас не было ніводнага выпадку, каб нехта нешта падпаліў ці пабіў… А калі і былі нейкія бойкі, дык яны заўсёды былі ў адказ на непасрэдную агрэсію з боку міліцыі.

Другое, на што варта зьвярнуць увагу. Пагромы цалкам зьнішчылі першасны прапагандысцкі пасыл, які распаўсюджвалі расейскія СМІ: маўляў, у цэнтры Таліна сабраліся людзі, якія пратэстуюць супраць “зьнявагі бронзавага салдата”. Пасьля пагромаў кожнаму стала відавочна: гістэрыка расейскіх СМІ вакол помніка – толькі прэтэкст для таго, каб, сабраўшы натоўп фашыстоўскіх малойчыкаў, паспрабаваць дэстабілізаваць сітуацыю ў маленькай прыбалтыйскай краіне і, як мінімум, аказаць ціск на яе, ўмяшацца ва ўнураныя справы незалежнай эстонскай дзяржавы.

Трэцяе. Пагромы без сумневу былі арганізаваныя з Масквы. Пра гэта сьведчаць і недарэчныя бэджыкі на вопратцы фашыстоўскіх рускамоўных адмарозкаў (гл. мал. 1), і магутная прапагандысцкая падтрымка з боку расейскага ураду, і пікеты ў Расеі насупраць эстонскіх амбасадаў і консульстваў, якія мелі месца ўжо 27 красавіка (пра гэта ніжэй), і прафесійна-правакатыўныя PR-аўскія штучкі, тыпу назову “Начны дазор” і заяваў “не дазволім варушыць косткі герояў”, “яны распілавалі й зьнішчылі помнік нашай перамогі над фашызмам”…

Нарэшце, з найбольш уражвальнага, чацьвертае. Апісаныя вышэй падзеі адбываліся ў краіне, якая належыць да ЕўраЗьвязу і НАТА…

ПРА ШТО ЗАЯЎЛЯЛА і ПРА ШТО МАЎЧАЛА РАСЕЙСКАЯ ІМПЕРЫЯКРАТЫЯ

Расейскія імперцы доўга шукалі, як бы прычапіцца да эстонцаў, якія спакойна жывуць і ўсё больш квітнеюць у сваёй маленькай незалежнай краіне. Падставай стаў помнік часоў Другой сусьветнай вайны. Увесь час нагнятаньня абстаноўкі вакол “Бронзавага салдата” расейскія СМІ ўсяляк падтрымлівалі “абаронцаў помніка” і крытыкавалі ўрад Эстоніі.

І хаця ўсім цяпер бачна, хто ёсьць хто, расейскія імперыцы працягваюць інфармацыйна атакаваць і будуць гэта рабіць у бліжэйшы час (гэта найважнейшае паліттэхналагічнае правіла ў любой прайгранай сітуацыі). Так, у прыватнасьці, яны працягваюць педаляваць версію, што “каля манументу Воіну-вызвалецелю на Тэнісмягі былі пахаваныя парэшткі савецкіх воінаў, якія загінулі пры вызваленьні Таліна ад нямецка-фашыстоўскіх войскаў увосень 1944 году”. Яны ж заяўляюць па ўсіх магчымых СМІ, што “гэта ўлады Эстоніі самі справакавалі пагромы ў сваёй сталіцы”…

Старшыня МЗС РФ Сяргей Лаўроў, выступаючы на паседжаньні Савету Расея-НАТА, дайшоў па пагрозаў. Ён, у прыватнасьці, заявіў, што беспарадкі ў Таліне “агідныя” і “будуць мець самыя сур’ёзныя наступствы” для расейска-эстонскіх адносін. “Гэта ня можа не адбіцца і на нашых стасунках з НАТА і з Еўразьвязам – з арганізацыямі, якія прынялі ў сваё лона краіну, якая груба парушае тыя каштоўнасьці, на якіх трымаецца і Еўразьвяз ды ўвогуле еўрапейская культура і еўрапейская дэмакратыя”, – аб’явіў ён.

Старшыня Савета Федэрацыі РФ па міжнародных справах Міхаіл Маргелаў (дарэчы, гэта той Маргелаў, які ў свой час зь пенай у вуснаў груба крытыкаваў прэзідэнта Ірана Ахмадзінежада за правядзеньне ў Тэгеране канферэнцыі па “халакосьце” – гл. https://nashaziamlia.org/2006/12/29/470; https://nashaziamlia.org/2006/12/30/474) лічыць, што “пры патуральніцтве эстонскіх уладаў былі зьняважаныя еўрапейскія каштоўнасьці – правы чалавека, дэмакратыя і вяршэнства закона… Тэлевізійная карцінка, на якой эстонскія паліцэйскія разганялі дубінкамі і сьлезацечным газам абаронцаў помніка, абыйшлі ўсе сусьветныя тэлеканалы. Тэлегледачы ўсяго сьвету былі сьведкамі неправамернай жорсткасьці эстонскай паліцыі, надзвычайнага прымяненьня сілы, якой яна прыкрывала, па сутнасьці, аперацыю крадзяжу ўладамі Эстоніі абяліска”.

Між тым, эстонцы з нагоды талінскіх падзеяў расказваюць на розных інтэрнэт-форумах пра свае ўражаньні ад расейскіх СМІ. Так, адзін зь іх напісаў: “Пасьля гісторыі з Бронзавым салдатам, пасьля “праўдзівай інфармацым” па каналах тыпу ОРТ і РТР я пачынаю ва ўсім сумнявацца. Паўгады Ансіп [прэм’ер Эстоніі. – Рэд.] цьвердзіў, нібы істукан: рабяты, помнік пераносіцца з аднаго месца на іншае; хлопцы, ніхто нічога не зьбіраецца зносіць; рабяты, вы ж самі пераносіце помнікі часьцей, чым шышкі з сосен падаюць; хлопцы, мы проста хочам перазахаваць парэшткі на вайсковых могілках, у чым справа? Паўгады я чую ўсе гэтыя заявы з экрана ад эстонскіх уладаў. Але да расейскіх слухачоў даносіцца іншае. Там бойкія дыктаршы сваімі словамі замест пераноса гавораць ці то пра дэмантаж, ці то пра знос, ці то пра зьнішчэньне… Каментары расіянаў у розных Інтэрнэт-парталах сьведчаць, што яны ўвогуле не ў курсе, што адбываецца. Сёньня, напрыклад, я чытаў гістэрычныя воплі, што помнік зьбіраюцца пераплаўляць! Людзі ў паніцы. І ня дзіўна, бо расейскія СМІ хлусяць проста ў вочы!”

Каб ярчэй убачыць увесь цынізм прадстаўнікоў расейскіх уладаў, падставім фон. Нагадаем, што літаральна за суткі да падзей у Эстоніі ў Беларусі пад час правядзеньня “Чарнобыльскага шляху” былі зьбітыя ОМОНаўцамі й кінутыя ў пастарункі дзясяткі маладых людзей. У іх абарону з Масквы не было ні слова! А ўспомніце падзеі 2001-02 гг. вакол Курапатаў. Колькі костак нявінна забітых беларусаў было зьняважана там… З Масквы таксама не было ні слова! Успомніце, нарэшце, пра Чачню! На нашых вачах толькі што забілі чвэрць мільёна чалавек! Дзе быў Маргелаў у той час?!…

У дадатак (калі гэтага яшчэ было недастаткова), у час, калі расейскія імперцы былі занятыя “абаронай” пахаваньняў у Эстоні, улады РФ згубілі парэшткі ваенных, выкапаныя ў падмаскоўных Хімках. Да гэтай пары там працягваюцца разьбіральніцтвы што да законнасьці выемкі з “ахоўваемых дзяржавай” магілаў парэшткаў шасьці савецкіх лётчыкаў, якія таксама загінулі ў час Другой сусьветнай вайны. Дабраахвотнікі – абаронцы магілы – падвяргаюцца жорсткаму ціску з боку адміністрацыі горада і міліцыі. Яны цьвердзяць, што парэшткі пераносяць з-за жаданьня пабудаваць на гэтым месцы офісны цэнтар. Граданачальнікі Хімак ня ведаюць, дзе падзеліся косткі лётчыкаў. “Мы ня ў курсе, у якім моргу цяпер знаходзяцца парэшткі. Яны хутчэй за ўсё ў моргу горада Сходня”, – заявіў прэс-сакратар адміністрацыі горада. У дадзеным морге гэтую заяву абверглі, паведаміўшы, што парэшткаў салдат у іх няма…

АПЕРАЦЫІ ПРЫКРЫЦЬЦЯ

27 красавіка ў Маскве перад эстонскай амбасадай праўладнымі моладзевымі арганізацыямі быў арганізаваны пікет пратэсту (гл. мал. 3). Акрамя гэтага, у некаторых расейскіх гарадах каля амбасадаў і консульстваў “невядомыя” пакінулі сімбалічныя прадметы: у Маскве гэта была галава сьвіньні, прымацаваная да плоту, у Пскове – пустая труна. У Чэбаксарах быў спалены эстонскі сьцяг.

Э��он��, паг�ом� 4.JPG

Мал. 4. Пікет “Нашыстаў” і “Маладой гвардыі” перад амабасадай Эстоніі ў Маскве 27 красавіка. Якая перакананасьць у вачах маладых людзей, якая аператыўнасьць у арганізацыі і які яе ўзровень!

РЭАКЦЫЯ ІНШЫХ альбо яшчэ раз пра “ЭФЕКТ КРУКА Ў ЛЕСЕ”

У свой час мы пісалі пра “Эфект крука ў лесе” ў дачыненьні да газа-нафтавага канфліку Лукашэнкі з Масквой (гл. https://nashaziamlia.org/2007/01/20/513). Адбылае ў Эстоніі дае магчымасьць зноў убачыць гэты феномен – рэагуючы на вострую грамадскую падзею розныя сілы праяўляюць сваю часта схаваную сутнасьць значна выразьней, чым у спакойнай абстаноўцы…

Так, эстонскі ўрад падтрымаў прэзідэнт Літвы Валдас Адамкус. Ён нагадаў, што “савецкая армія не прынесла свабоды краінам Балтыі. Таму ці можна асуджаць Эстонію, калі парэшткі савецкіх салдат будуць перазахаваныя з цэнтральнай плошчы Таліна на воінскія могілкі?”. Адамкус таксама заявіў, што менавіта палітыка Масквы стала галоўнай прычынай адбылых у Эстоніі пагромаў.

Салідарнасьць з уладамі Эстоніі з нагоды апошніх падзеяў у Таліне выказалі таксама польскія ўлады. Паводле канцылярыі польскага прэзыдэнта, Лех Качыньскі ў тэлефоннай размове з прэзыдэнтам Эстоніі Тоомасам Хэндрыкам Ільвэсам заявіў, што падтрымлівае эстонскія ўлады што да падзеяў вакол помніка савецкім жаўнерам у Таліне. У сваю чаргу МЗС Польшчы, дэпутаты польскага парлямэнту лічаць, што ў гэтай справе за Эстонію павінен заступіцца Эўразьвяз (як той заступіўся, мы пакажам ніжэй…).

Нас таксама прыемна парадавалі рускія шавіністы (у некаторых зь іх, сапраўды, усё часьцей можна заўважыць пробліскі нацыяналізму; разумеюць, што рускі шавінізм і расейскі імперыялізм – гэта прамы шлях да пагібелі рускага народу). Так, рускі палітолаг Аляксей Шырапаеў заявіў з нагоды пагромаў у Эстоніі: “Антыэстонская гістэрыя, якую разьвязаў Крэмль, – гэта прамы працяг палітыкі “халоднай вайны”, якую аб’явіў Пуцін у Мюнхене. Такім чынам рэжым спрабуе аб’яднаць вакол сябе расейскае грамадства – і найперш, рускіх – перад немінучым сістэмным крызісам і магчымай дэмакратычнай рэвалюцыяй. Стаўка робіцца, канешне, на “патрыятызм”, які ў Пуцінскай Расеі стаў сапраўды апошнім прыстанішчам крамлёўскіх нягоднікаў. Пратэстныя настроі, якія растуць, а таксама ўсё больш палітычна значны “фактар вуліцы” сублімуецца [уладамі. – Рэд.] ў нянавісьць да “прыбалтыйскіх нацыстаў”. Генерал Уласаў і атаман Красноў абавязкова перамогуць у рускай сьвядомасьці Сталіна і Жукава. У процілеглым выпадку нам – рускім – наканавана бестэрміновае гібеньне ў памежным стане паміж жыцьцём і небыцьцём, гісторыяй і безчасоўем у якасьці пушачнага мяса імперскай дзяржавы. Зламаць іглу Кашчэя пад назвай “вялікая перамога” – значыць зьняць з рускай асобы закляцьце рабства, вызваліць яе ад гіпнозу хлусьлівых прысягаў і фальшывага доўгу – ад усіх гэтых путаў духоўнай кабалы і маральнага тэрору, заснаванага на крывавай магіі шматмільённых ахвяраў. Гэта значыць – сьцерці Сістэму. У нас, рускіх, наперадзе ДЭМАНТАЖ – але значна больш прынцыповы і маштабны, чым у эстонцаў. Дэмантаж усёй паразітна-імперскай дзяржаўнасьці, якая склалася за апошнія пяць стагоддзяў, з усімі яе надбудаванымі міфалагемамі – праваслаўна-манархічнымі, савецкімі й постсавецкімі… Як вядома, у абароне Балтыі ў 44-м прымалі ўдзел байцы рускіх антысавецкіх фармаваньняў, якія панесьлі вялікія страты. Вось гэтыя людзі і маюць поўнае права на рускае імя, а таксама на помнік у сёньняшняй, свабоднай Балтыі!”

Галоўны рэсурс рускіх шавіністаў ariru.info заняў блізкую пазіцыю. У іх адпаведным артыкуле можна прачытаць наступныя тэзы: ня трэба было хаваць загіблых салдатаў на цэнтральнай плошчы гораду – гэта зыходна па-блюзьнерску ў адноснах да іх; гэтыя салдаты былі з арміі Сталіна, якая ў адносінах да рускіх таксама ёсьць акупацыйная; дарэчы, сапраўдныя воіны-вызваліцелі ляжаць, напрыклад, на Шыпцы ў Баўгарыі, калі б пратэстанты сапраўды клапаціліся пра загіблых, яны б у першую чаргу пазьбіралі б косткі зь месцаў былых бітваў, дзе яны там ляжаць да гэтай пары; сёньня Эстонія – чужая краіна, таму эстонцы маюць права рабіць у сябе дома тое, што лічаць за неабходнае; калі ты рускі нацыяналіст – ты ў першую чаргу павінен клапаціцца пра жывых рускіх, пра іх будучыню; прадстаўнікі “Начнога дазору”, якія пазьней учынілі пагром, названы дэгенератамі й шантрапой; у Пецярбурзе ў парку Перамогі ляжаць не 12 чалавек, а паўтара мільёны, а там мясцовыя ўлады ўмудрыліся пабудаваць атракцыёны, прыбіральні і г.д.; расіянцы (так “арыйцы” завуць цяперашніх краўнікоў Расеі) большыя ворагі для рускіх, чым эстонцы, таму трэба найперш вызваліць Расею ад іх іга, а не патураць расіянцам у іх прапагандысцкай вазьні з косткамі…

А вось “Еўропа” нас не зьдзівіла. Паколькі мы даўно сочым за ёй і ведаем яе галоўную таямніцу – татальную маральную дэградацыю і цалкавітую беспрынцыпнасьць – да ганебнай рэакцыі афіцыйных прадстаўнікоў ЕЗ мы былі падрыхтаваныя. Так, старшыня Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЭ) Рэнэ ван дэр Ліндэн выказаў глыбокую заклапочанасьць падзеямі ў Таліне: “Я разумею, што наяўнасьць у Таліне помніка савецкаму Воіну-вызваліцелю – рэч даволі двухсэнсоўная, паколькі па-рознаму сымбалізуе хваравітыя моманты гісторыі адносін паміж Расеяй і Эстоніяй. І менавіта таму парэшткі салдатаў павінны былі пакоіцца зь мірам там, дзе яны ляжаць, а не пераўтварацца ў палітычны інструмант”. Пры гэтым старшыня ПАРЭ заклікаў эстонскія ўлады паважаць пачуцьці ўсіх сваіх грамадзянаў і, не марудзячы, прадпрыняць крокі для аб’яднаньня грамадства. Акрамя таго, ён адзначыў, што, калі ў краіне існуюць рознагалосьсі, дык людзі павінны абмеркаваць спакойна сваю будучыню, а “не капацца ў мінулым”.

Яшчэ менш нас зьдзівілі сіяністы (хаця многіх яны, напэўна, зьдзівілі). Так званы “цэнтар Сімона Візэнталя”, які лічыць сябе габрэйскай праваабарончай арганізацыяй, выступіў у падтрымку рускіх экстрэмістаў, якія учынілі пагромную вакханалію на вуліцах Таліна. Перанос сімвала руска-савецкай акупацыі Эстоніі (як яго ацэньваюць эстонцы) з цэнтра горада на ваенныя могілкі аб’яўлены гэтай арганізацыяй ні многа ні мала “зносам помніка, што зьневажае ўсе ахвяры нацызму ў гэтай краіне”. Прадстаўнікі “цэнтру” таксама заявілі, што “менавіта чырвоная армія здолела рашуча спыніць масавыя забойствы, якія да апошняга дня акупацыі праводзілі на эстонскай зямлі нацысты й іхныя памагатыя з ліку мясцовых жыхароў”. Пра тое, што армія «вызваліцеляў» згвалціла ў Еўропе больш за 2,5 мільёны жанчын, сіяністы не гавораць. Як і не кажуць, што камуністычны рэжым у СССР зьнішчыў 40-60 мільёнаў “сваіх грамадзянаў” – лічба, да якой нават Гітлеру вельмі далёка… Атрымалася, што ў разгледзеным гістарычным эпізодзе расейская імперыякратыя і сіянакратыя дзейнічалі ўзгоднена. А, можа, гэта “ўзгодненасьць” мае значна больш шырокі характар, пра які мы не здагадваемся?… Што ж, будзем сачыць за далейшымі падзеямі.

Аналагічна паводзілі сябе беларускія ўлады.

Але, як для нас, найбольш важным стала поўнае маўчаньне пра падзеі ў Эстоніі “аб’яднанай апазіцыі” ў Беларусі. Прайшоў тыдзень, а ніякіх ацэнак тых падзей ад яе няма. Ці то баяцца падтрымаць эстонскі урад і народ, ці то саромяцца паўтараць тое, што заяўляюць “агульнаеўрапейцы” – нам пра гэта не вядома. Але як першае, так і другое ў сітуацыі, калі мы разам з эстонцамі маем праблемы з агульным ворагам – расейскай імперыякратыяй – выглядае і неразумным, і непрыемным. Адсутнасьць праяваў сапраўднага інтэрнацыяналізму ў такіх сітуацыях – гэта, як мінімум, сьведчаньне адсутнасьці ўнутранай дэмакратычнай перакананасьці ў кіраўнікоў “аб’яднанай апазіцыі”. Шэраговыя апазіцыянеры, хто вамі кіруе?!… Атрымліваецца, што звычайная шэрасьць…

НАШЫЯ ПРЫНЦЫПОВЫЯ ПЕРАКАНАНЬНІ

Усе ўзгаданыя падзеі адбываліся не ў Расеі, а на эстонскай зямлі. І гэта самы падставовы прынцып, зь якога варта пачынаць усялякія іншыя разважаньні. Зь яго вынікае, што ўсе, хто жадае жыць у Эстоніі, павінны паводзіць сябе ў адпаведнасьці з правіламі жыцьця эстонскага народу.

Многім рускім жыцьцё ў Эстоніі не падабаецца. Больш за тое, яны ня могуць жыць разам з эстонцамі. Дарэчы, гэта зразумела і асабліва дзіўным не зьяўляецца (да гэтай пары ўсе народы сьвету касмапалітычна не перамяшаліся ў адзіны людскі сьметнік толькі таму, што прадстаўнікам адпаведных народаў лепш жыць разам, а не ў перамешку зь іншымі…). Аднак, калі такое высьветлілася, дык менавіта рускім мігрантам у Эстоніі трэба сабраць свае манаткі, прадаць тое, што немагчыма забаць з сабой, і пераехаць жыць у любімую імі “вялікую Росссію”… І толькі так.

У працэсе падзей зноў востра паўстала пытаньне, каго лічыць вызваліцелем. Мы лічым, што вызваліцель – гэта той, хто вызваліў і… зышоў. Той жа, хто дапамог вызваліцца з-пад чужынскай акупацыі, але сам застаўся, заняў кіроўныя пасады і пачаў навязваць сваю волю “вызваленым”, пачаў указваць мясцовым жыхарам, як жыць, што рабіць і г.д. – ёсьць не вызваліцель, а новы акупант! І гэта таксама павінна быць зразумела кожнаму нармальнаму чалавеку…

У Беларусі сітуацыя з вызваліцелямі-парабаціцелямі аналагічная. Мы ім пра ўзровень жыцьця людзей (матэрыяльны і культурны), яны нам – пра гіганцкія прасторы (дарэчы, у асноўным нярускія) і незьлічоныя багацьці. Мы ім пра ўнёсак у разьвіцьцё агульналюдскай цывілізацыі, яны нам – што іх “усе баяцца, а значыць, паважаюць”. Мы ім пра беларускую гісторыю, мову, культуру, свабоду, яны нам пра “могучий русский язык” і г.д. Мы ім пра свабоднага чалавека – гаспадара сваёй зямлі, яны нам – пра жорскую цэнтралізаваную ўладу, пра моцную дзяржаву. Адсюль выйсьце таксама адно: калі рускаму мігранту не падабаецца жыць у Беларусі, ён павінен пакінуць нашу тэрыторыю. Менавіта так… Бо жыцьцё тут, як на ўсёй беларускай этнічнай тэрыторыі, усё роўна раней ці пазьней будзе па нашых – гэта значыць, беларускіх – законах і правілах!

СТАЛА ВІДАВОЧНА:

Што “пятая калона” Масквы ёсьць рэальнасьць у многіх, калі не ва ўсіх, памежных з “Расеяй” краінах. Яе прадстаўнікі там шматлікія і арганізаваныя. Іх праплочвае, рыхтуе і цкуе Масква…

Іх – гэтых імперыялістаў, паразітаў, злачынцаў – ідэалагічнай зброяй, з дапамогай якой яны маніпулююць думкамі масаў, зьяўляецца прыватызаваная імі “перамога над фашызмам” у Другой сусьветнай вайне. Гэта тая ПЕРАМОГА, якую на самой справе праплацілі сваімі жыцьцямі дзясяткі мільёнаў чалавек – прадстаўнікоў самых розных народаў былой савецкай імперыі. Для расейскай імперыякратыі “перамога ў вялікай айчынай” – цяпер такі ж інструмант агрэсіўна-паразітнай палітыкі, як і “халакост” у сіянакратаў…

Расейская імперыякратыя ў чарговы раз прадэманстравала вялікі маштаб сваёй прапагандысцкай зброі.

Існаваньне ўсіх гэтых сістэмна арганізаваных наступальных сілаў, прызначаных для вядзеньня сучаснай інфармацыйнай вайны, з галавой выдае настроі імперыякратыі й яе планы на будучыню. Гэта значыць, што існаваньне “Расеі” надалей пагражае ня толькі народам, якія ўсё яшчэ вымушаныя жыць унутры гэтай паганай імперыі – народам Чачні, Дагестану, Башкірыі, Татарстану, Якуціі, Тувы, Бураціі й г.д., а і тым народам, якія знаходзяцца за яе межамі – Эстонія, Латвія, Літва, Беларусь, Польшча, Украіна, Малдова, Грузія, Азербайджан…

У гэтай абстаноўцы народам, якія знаходзяцца пад кірзавым ботам расейскага імперыякрата альбо могуць зноў падпасьці пад яго, трэба пачаць ствараць АНТЫІМПЕРСКІ ІНТЭРНАЦЫЯНАЛ, скіраваны супраць аднаго з галоўных соцыяпаразітычных монстраў сучаснай цывілізацыі – расейскай імперыякратыі. Пры гэтым усім нам няма на каго разьлічваць! Рускі народ, задураны імперскай прапагандай, на гэта ня здольны. Яго самога вось-вось трэба будзе ратаваць ад татальнай пагібелі… Еўразьвяз у тым дэгенераваным стане, у якім ён цяпер знаходзіцца, ня здольны на гэта таксама. Сіянакратыя, як высьвятляецца, сьхільная здушваць дэмаратычныя памкненьні народаў, якія належаць ці належалі да расейскай імперыі, з такой жа заўзятасьцю, як і расейская імперыякратыя. Застаецца толькі адно: усім нам аб’ядноўвацца, арганізоваўвацца і ўсё рабіць самім… Давайце прымем дадзенае палажэньне, як чарговы прынцып нашай дактрыны (Д пр-п 52).

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы