nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Споўнілася 10 гадоў са дня заключэньня ДАМОВЫ АБ МІРЫ паміж Чачнёй-Ічкерыяй і Расеяй. Якія вынікі? (Д пр-п 54)

13 мая, 2007 | Няма каментараў

Рэдакцыя (паводле kavkazcenter.com/russ)

�а��ада�, �л���н1.JPG

12 траўня 1997 года (роўна 10 гадоў таму) у Маскве (!) была падпісана дамова “Аб міры і прынцыпах узаемаадносін” паміж Чачэнскай рэспублікай Ічкерыя і Расейскай Федэрацыяй. Цырымонія падпісаньня адбылася ў Крамлі. Свае подпісы пад дакументам паставілі прэзідэнт ЧРІ Аслан Масхадаў і прэзідэнт РФ Барыс Ельцын.

Вось тэкст дадзенай Дамовы.

ДАМОВА АБ МІРЫ І ПРЫНЦЫПАХ УЗАЕМААДНОСІН ПАМІЖ РАСЕЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫЯЙ І ЧАЧЭНСКАЙ РЭСПУБЛІКАЙ ІЧКЕРЫЯ

Высокія дамаўляльныя бакі, жадаючы спыніць шматвекавое супрацьстаяньне, імкнучыся ўсталяваць моцныя, раўнапраўныя, узаемакарысныя адносіны,

д а м о в і л і с я :

1. Назаўсёды адмовіцца ад прымяненьня і пагрозы прымяненьня сілы пры вырашэньні любых спрэчных пытаньняў.

2. Будаваць свае стасункі ў адпаведнасьці з агульнапрынятымі прынцыпамі і нормамі міжнароднага права, пры гэтым бакі ўзаемадзеюць у сьферах, вызначаемых канкрэтнымі пагадненьнямі.

3. Дамова зьяўляецца падставай для заключэньня далейшых дамоваў і пагадненьняў па ўсім комплексе ўзаемаадносінаў.

4. Дамова складзена ў двух экзэмплярах, прычым абодвы экзэмпляры маюць роўную юрыдычную моц.

5. Дадзеная Дамова ўступае ў дзеяньне з дня падпісаньня.

Прэзідэнт Расейскай Федэрацыі Прэзідэнт Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя

Б.ЕЛЬЦЫН А.МАСХАДАЎ

г.Масква, 12 траўня 1997 г.

Гэтую падзею 10-гадовай даўніны пракаментаваў дырэктар Нацыянальнай Службы Інфармацыі ЧРІ Маўладзі Удугаў (гл. фота, М.Удугаў справа на першым зь іх; тады ён быў Першым віцэ-прэм’ерам ураду ЧРІ і ўзначальваў Дзяржаўную камісію ЧРІ па перамовах з Расейскай Федэрацыяй). М.Удугаў, у прыватнасьці, адзначыў: “На жаль, людзям уласьціва вучыцца на ўласных памылках, а не на чужых. Наш палітычны рамантызм дазволіў ворагу падрыхтавацца да новай вайны, у той час як мы заняліся мірным будаўніцтвам. Наша адчайнае імкненьне да міру з монстрам, у якога не вырвата джала, каштавала нам 255 тысячаў ахвяраў. Сёньня мы іншыя. Канешне, мы не застрахаваныя ад новых памылак, але тых, якія мы зрабілі 10 гадоў таму, больш ня будзе, інша Алах. Зьмяя ня ўкусіць мусульманіна двойчы з адной нары. Мы атрымалі вельмі горкі і цяжкі ўрок. Але менавіта гэты ўрок прывёў нас да ўсьведамленьня саміх сябе, скінуў заслону з нашых вачэй, вызвалій розум ад палону ілюзіяў і вярнуў нас у лона нашай Рэлігіі. Сёньня мы ведаем, на чыю дапамогу і ўхваленьне нам сапраўды трэба разьлічваць, чыёй варожасьці і асуджэньня пазьбягаць. За гэтыя 10 гадоў вырасла пакаленьне мужчын, якія заключылі Дамову з Тым, хто ніколі не падманвае і заўсёды выконвае свае абяцаньні. І гэта лепшая Дамова”.

Беларускі досьвед узаемаадносін з “новай Расеяй” прымушае нас прыйсьці да аналагічных высноваў. Успомніце, у канцы 1994 году ў сувязі з поўным вывадам ядзернай зброі з Беларусі й пераходам нашай краіны да бяз’ядзернага статусу Расея, ЗША, Вялікабрытанія і РБ падпісалі Мемарандум аб гарантыях бясьпекі Беларусі, найперш у асьпекце захаваньня яе незалежнага дзяржаўнага статусу (тэкст Мемарандуму можна прачытаць тут https://nashaziamlia.org/2006/12/22/460/). Але ўжо праз 2 гады расейскія імперцы навязалі нам, з дазволу сказаць, “пРэзідэнта”, які сваімі галоўнымі задачамі адкрыта аб’явіў этнацыд беларускага народу і “інтэграцыю з Расеяй”, якая ніякай інтэграцыяй не зьяўляецца, а ёсьць нечым падобным на паглынаньне труса ўдавам… Прайшло яшчэ 10 гадоў. І ў канцы 1996 году ўжо розныя афіцыйныя прадстаўнікі расейскай імперыі (пачынаючы ад амбасадара Расеі ў Беларусі) пачалі адкрыта шантажаваць беларускі народ “выбарам”: “альбо вы ўваходзіце ў склад Расеі, альбо будзеце мець энэрганосьбіты па ў 3-4 разы большым кошце”. Ці варта тлумачыць, што дадзены падыход знаходзіўся ў поўнай супярэчнасьці (!) са зьместам дамовы?

20 гадоў таму на Беларусь прыйшла вялікая бяда – “Чарнобыль”. 70% радыяцыі, выкінутай з разбуранага рэактара Чарнобыльская АЭС імя Леніна, асела на нашай зямлі. Трэба было перасяляць сотні тысячаў людзей. У 1991 годзем Расея аб’яўляе сябе правапераемніцай СССР і бярэ на сябе абавязак дапамагчы беларускаму народу пераадолець чарнобыльскую бяду. Прайшло столькі гадоў, Расея “зарабляе” цяпер сотні мільярдаў даляраў (!) за нафту і газ. Здавалася б, можна выканаць сваё абяцаньне. Не, грошы ідуць на ўзбраеньні, на разбуральную дзейнасьць сьпецслужбаў у дальнім і блізкім замежжы (у тым ліку і ў Беларусі), а дапамогу па чарнобыльскай праблеме для беларускага народу з боку Расеі можна ахарактарызаваць лічбай, блізкай да… нулю.

Усе пералічаныя факты пра лёсы розных дамоваў з Расеяй (а іх можна было б множыць) прымушаюць нас прыйсьці да высновы: ніякай “новай Расеі” няма. Гэта ўсё той жа добра вядомы стары гіганцкі імперскі монстар.

Калісьці Уінстан Чэрчыль сказаў, што дамовы з Расеяй ня вартыя той паперы, на якой яны падпісаныя. Тое ж цяпер сьцьвярджае Удугаў, разумеюць мільёны людзей… Час і беларусам пачынаць слухаць разумных людзей, вучыцца на чужым і ўласным досьведзе… А таму фіксуем думку, выказаную Чэрчылем, у выглядзе чарговага палажэньня Беларускай дактрыны (Д пр-п 54).

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы