nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

“Юшчанка зьвярнуўся да досьведу гітлераўскага міністра” (Д пр-п 58)

2 чэрвеня, 2007 | Няма каментараў

��п�а�да.JPG

Разьмешчаны ніжэй трохі скарочаны і закавычаны тэкст нейкага Міхаіла Вазьнясенскага, які ўзяты з жоўтага сайта www.pravda.ru, мы выстаўляем для таго, каб прадэманстраваць пазіцыю расейскіх імперыякратаў і імперастаў што да ўкраінізацыі ва Украіне. Паглядзіце, да якой жывёльнай нянавісьці яны даходзяць у сваім бясьсільлі спыніць страту аднаго з галоўных інструмантаў імперскай палітыкі ва Украіне – “русский язык”. Здаецца, іх задаволіў бы толькі стан поўнага рабства “брацкага народу”, яго канчатковае зьнішчэньне праз этнацыд і асіміляцыю – г.зн., якраз тое, што поўным ходам ідзе ў Беларусі. Са свайго боку мы вельмі радыя посьпеху нашых братоў і суседзяў на поўдні, бо тое, што для імперыякратаў і імперастаў зьяўляецца няшчасьцем, ва ўсіх нармальных людзей ёсьць прычынай для радасьці.

Рэдакцыя.

““На Украіне няма ўкраінізацыі, а пачалася брутальная дэрусіфікацыя, і, на жаль, яна зьдзяйсьняецца пад патранатам прэзідэнта Віктара Юшчанкі”.

У аўторак пра гэта заявіў на канферэнцыі ў Маскве па статусе рускай мовы дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны ад Партыі рэгіёнаў Вадзім Калеснічэнка. На яго думку, Украіна цынічна ігнаруе Еўрапейскую хартыю моваў нацыянальных мяньшыняў і ратыфікавала яе толькі на паказ, “каб прадэманстраваць талерантнасьць Радзе Еўропы”. “Афіцыйная справаздача пра выкананьне палажэньняў хартыі, пададзеная 20 красавіка Міністэрствам юстыцыі, не адлюстроўвае рэальнага становішча рэчаў”, – сьцьвярджае дэпутат.

У справаздачы замоўчваецца пра фактычную немагчымасьць выкарыстаньня моваў нацыянальных мяньшыняў, асноўнай зь якіх зьяўляецца “рускі язык”, у судавытворчасьці, у зносінах з органамі дзяржаўнай улады, што ставіць у няроўнае становішча 13,5 млн. жыхароў Украіны – больш за 30% усяго насельніцтва краіны, для якіх руская мова зьяўляецца роднай. Па сьцьвярджэньні ўкраінскага парламентара, на Украіне штогод зачыняецца больш за 130 рускамоўных школ. Ва ўкраінскай сталіцы толькі ў 7 з 450 кіеўскіх сярэдніх школ навучаньне вядзецца на рускай мове. У той жа час абсалютная большасьць кіеўлянаў размаўляюць па-руску.

Барацьба з гаворкай “маскалёў” на незалежнай Украіне вядзецца ўжо ня першы год. Больш за ўсё ў гэтым дасягнулі посьпеху, вядома, у заходніх вобласьцях. Яшчэ ў 2001 годзе ў Львове гарсаветам было прынята рашэньне пра забарону выкананьня песьняў на рускай мове на вуліцах, плошчах і ў грамадскім транспарце. Парушальнікі могуць атрымаць штраф у памеры 50 грыўнаў. Але гэта, вядома, скрайняя праява нацыяналізму [так у аўтара. – Рэд.].

Ва ўсходніх вобласьцях разам з рускай мовай з украінскіх школ вымятаюцца аб’ектыўныя гістарычныя ацэнкі і погляды, якія ўтрымліваліся ў рускіх падручніках альбо хаця б у школьных бібліятэках. Дзе цяпер гвалтам украінізаваны школьнік можа прачытаць радкі, напрыклад, свайго (і ня толькі свайго) літаратурнага класіка Мікалая Гогаля, які казаў, што сам ня ведае, якая ў яго душа – хахляцкая ці руская?

На ўроках украінскай гісторыі вучням ужо нізавошта не распавядуць пра тое, як у 1918 годзе гетман Скарападскі адрэагаваў на ідэю ўраінізацыі Кіеўскага універсітэта. Гетман успамінаў, што назваў гэта “абсурдам” [прымітыўныя, недалёкія людзі бываюць ня толькі сярод гэтманаў, але і сярод прэзідэнтаў… – Рэд.].

Так настойліва, як цяпер прэзідэнт Юшчанка, пра дэрусіфікацыю ў гісторыі гэтай краіны клапаціўся толькі адзін чалавек – міністар акупаваных вобласьцяў Усходу і выбітны ідэаолаг нацызму Альфрэд Розэнберг. Розэнбенг надаваў выключнае значэньне абуджэньню “нацыянальнай сьвядомасьці” на Украіне, варожай што да рускай мовы, гісторыі і культуры Расеі – як сродку расчляненьня СССР. З усіх акупаваных Германіяй савецкіх тэрыторый, дзе школьнае навучаньне вялося на нямецкай мове, толькі ўкраінцам дазволілі весьці заняткі на сваёй мове [гэта, як і шмат што іншае ў дадзеным артыкуле – няпраўда, у Беларусі беларусам таксама было дазволена навучаньне на беларускай мове. – Рэд.]. Пры гэтым у рускіх вобласцях акупанты дазволілі вучыць дзяцей толькі да 4-га класа, на Украіне ж адчыняліся ВНУ. Розенберг хацеў адчыніць у Кіеве універсітэт, але яго не падтрымаў Гітлер.

Розенберг бачыў у мове сродак, прыладу, з дапамогай якой ён імкнуўся штучна падвысіць культурны ўзровень украінцаў над рускімі. Адзін з галоўных сродкаў абуджэньня нацыянальнай сьвядомасьці ўкраінцаў нацысты бачылі ў падкрэсьліваньні прынцыповай расавай розьніцы паміж украінцамі і рускімі.

Так што дэрусіфікацыя прыдумана ня ўчора і ня Юшчанкам. Яна і сёньня служыць тым жа мэтам”.

Ад рэдакцыі:

Сапраўды, імперска-шавіністычны сатанізм расейскіх імперыякратаў і імперстаў ня ведае межаў… Калі для іх нават Юшчанка – нацыст, г.зн, што сумленьне ў іх адсутічае ў прынцыпе, свае погляды яны пераглядаць не зьбіраюцца, папярэдні й цяпершні этнацыд беларусаў заўважаць і спыняць не зьбіраюцца, а тым больш прасіць за яго прабачэньня… Больш нельга дазваляць ім беспакарана рабіць свае сатанісцкія справы, а таму мы ўводзім чарговы прынцып Беларускай дактрыны (Д пр-п 58): у будучай Беларускай дзяржаве ў час, калі будзе адбывацца беларусізацыя, толькі тыя асобы рускай нацыянальнасьці будуць мець права голасу адносна статусу рускай мовы, хто сёньня актыўна выступае супраць этнацыду беларускага народу! Сп-ры імперасты, пішыце нам на сайт свае праклёны ў адрас расейскай імперыякратыі, якая ў тым ліку і апошнія 12 гадоў праз свайго агента Лукашэнку праводзіць у Беларусі палітыку агрэсіўнага этнацыду. У будучыні толькі гэта будзе лічыцца вашым правам на заўвагі нам па праблемах рускай мовы ў Беларусі…

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы