nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Стаўрапольскае пасьляслоўе. Што рабіць?

29 чэрвеня, 2007 | Няма каментараў

Пётр Хамякоў (ад імя Круга Рускай Праўды)

Р�кламн� ����.JPG

Толькі што мы трохі зірнулі на ідэалагічны ўзровень рускіх шавіністаў. Цяпер давайце паглядзім на стадыю іх арганізацыйнай падрыхтаванасьці й магчымасьці іх ўплыву на палітычныя падзеі ў Расеі. Для гэтага мы прапануем азнаёміцца з двума артыкуламі Пятра Хамякова – аднаго з ідэолагаў рускіх шавіністаў. Раім таксама зьвярнуць увагу на супадзеньне датаў, 3 ліпеня, у іх і ў нашых лукашыстаў (зьмест гэтай даты ў іх вы бачыце на фота, а пра штучнасьць гэтай даты ў Беларусі ўсім вядома, дый мы ўжо пра гэта пісалі, у т.л. год таму; гл. nashaziamlia.org/2006/07/05/181). Вылучаем гіпотэзу пра невыпадковасьць такога супадзеньня, паколькі акрамя недарэчнасьці гэтай даты ў нас, ёсьць зьвесткі пра фінансаваньне Лукашэнкам нацыяналістычнай апазіцыі ў Расеі, а гэта, як вядома – крытэр вялікай залежнасьці. Няўжо сапраўды, мы – беларусы – з-за комплексу імперскай непаўнавартасьці рускіх шавінюг будзем сьвяткаваць 3 ліпеня іх надуманае сьвята пад маркай “Дня незалежнасьці Беларусі”? Няўжо пра незалежнасьць ад Хазарыі гаворка? Нейкае трызьненьне атрымліваецца. Карацей, сачыце за зьместам сусьветных падзей, а мы са свайго боку будзем рабіць усё, каб гэтаму дапамагаць.

Рэдакцыя.

“Круг [ну, ня хочацца чамусьці пісаць “кола” – Рэд.] Рускай Праўды ў сваім меркаваньні па гарачых сьлядох шмат у чым інтуітыўна, што завецца “сэрцам”, вызначыў, што падзеі ў Стаўрапалі сталі мяжой, можна сказаць, Рубіконам. Назад дарогі няма.

І такое вызначэньне, адзнака такога маштабу, без сумневу, патрабуе разьвіцьця і падмацаваньня. Прынамсі, гэта “падмацаваньне” зрабілі зусім ня мы. Яго зрабілі самі, не пасаромемся патэтыкі, гераічныя стаўрапольцы.

Бо падзеі ў Стаўрапалі працягваюцца. Працягваецца ўлёткавая кампанія, інфармацыйна-прапагандысцкая вайна. Працягваюцца манеўры ўлады і яшчэ больш мудрагелістыя манеўры іх яўных і таемных прыхвасняў. Увы, працягваюцца і акты гвалту. Працягваецца наш Супраціў.

Мы ўважліва сочым за падзеямі і маем прамую сувязь з актывістамі Рускага Супраціву ў Стаўрапалі. Аднак, у гэтым матэрыяле трэба адысьці ад дэталяў і абмежавацца пакуль толькі наступнай канстатацыяй: калі Кандопага так альбо інакш “закончылася”, дык Стаўрапаль “працягваецца”. І будзе працягвацца! Бо вострая стадыя стаўрапольскага супрацьстаяньня стала мяжой, пасьля якога Супраціў ня спыніцца. Ён можа некалькі прыціхнуць на час, але ня спыніцца. Не пабаімся паўтарыць гэта тысячу разоў і гатовыя аргументаваць нашае меркаваньне.

Такім чынам, мы, што завецца, “у тэме” і ведаем перадгісторыю ўсіх у чымсьці аналагічных мінулых інцыдэнтаў у Чэлябінскай, Валагодскай, Калужскай, Маскоўскай абласьцях, у Вуглічы, Вязьме і г.д., і да т.п. Таму мы можам сходу вызначыць адрозьненьне ўсіх мінулых падзей ад стаўрапольскіх. Гэтыя знакавыя адрозьненьні такія.

Першае. Пазіцыя сілавых структураў. Нагадаем, што ў Стаўрапалі ў першапачатковым інцыдэнце, які пацягнуў гібель выхадца з Каўказу, удзельнічала міліцыя. Удзельнічала на баку рускіх. Удзельнічала актыўна.

Можна казаць пра дэталі, але агульная сутнасьць у тым, што міліцыя ЎПЕРШЫНЮ разам з рускай моладдзю разганяла няпрошаных агрэсіўных “гасьцей”.

Так, пасьля гэтага міліцыя, падпарадкоўваючыся загаду, ціснула на нашых паплечнікаў. А сьледчыя органы развязалі рэпрэсіі супраць рускіх актывістаў. Але зь песьні слова не выкінеш. У першы раз у ланцугу стаўрапольскіх падзей міліцыя была па адзін бок барыкадаў з рускімі.

Дарэчы, ці сапраўды першы? Не. І потым дадзеная тэндэнцыя праявілася некалькі разоў. Так, стаўрапольскі і краснадарскі ОМОН адмовіўся разганяць рускіх у масавых акцыях. І брудную справу барацьбы з уласным народам зьдзейсьніў толькі растоўскі ОМОН. Што, дарэчы, будзем памятаць і ў свой час прыпомнім…

Такім чынам, упершыню пазіцыя міліцыі хіснулася ў бок народу і не абмежавалася простым трыманьнем неўтралітэту. А, між іншым, акрамя міліцыі ёсьць і іншыя сілавікі. І іх пазіцыя была, што завецца, “на грані”.

Таму і прымчаліся ў Стаўрапаль два міністры і паўпрад Крамля. “Ведае кіска, чыё мяса зьела”. Кур’ёзна, але прымчаліся па іх жа ўласных словах на залагоджваньне “бытавога канфлікту”.

Умора! Тут, я чуў, у горадзе Кіржач Уладзімірскай вобласьці нядаўна адзін мужык па пьяні жонку пабіў. У наяўнасьці бытавы канфлікт. З абодвух бакоў мноства родных. Канфлікт можа разрасьціся. А побач аэрадром. Брат пабітай жонкі там служыць. Ёсьць пагроза ўцягваньня ў канфлікт авіяцыі. Амаль як у Стаўрапалі. Чакаем прыезду ў Кіржач міністра ўнутраных спраў, дырэктара ФСБ і паўпрада ў Цэнтральнай федэральнай акрузе для ліквідацыі небясьпечнага “бытавога канфлікту”.

Не, не прыедуць. Ня той гэта бытавы канфлікт. А вось у Стаўрапалі быў менавіта той. Той, які прывёў у дрыжыкі федэральны цэнтар. І дрыжыкі гэтыя былі выкліканыя менавіта небясьпечнымі тэндэнцыямі ў стаўленьні сілавікоў да Рускага Супраціву.

Другое. Названая тэндэнцыя, якая праявілася ў Стаўрапалі, толькі ўзмацнілася агульнай тэндэнцыяй адчужанасьці Крамля ад сілавікоў.

Паказальна, што ў той час, калі падзеі ў Стаўрапалі былі яшчэ далёкія ад завяршэньня, суд у Растове асудзіў капітана Ульмана. Цалкам відавочна, што гэта асуджэньне стала апошняй кропляй, якая схіліла вагі стаўленьня шэраговых сілавікоў ад уладаў у іншы бок. У бок апанентаў гэтых уладаў.

Няўжо ўлада такая бязглуздая? – запытаецца іншы ськептык. Ды не, не дурная. Проста выйсьця ў яе іншага няма. Каўказскія эліты трымаюць Крэмль за глотку. Бо адзінае “дасягньне” Пуціна – гэта замірэньне Каўказу [нешта з аргументацыяй тут ня тое. – Рэд.]. Іншыя “дасягненьні” – проста наступствы высокіх коштаў на нафту. А замірэньне ж – ліпавае. Гэта не замірэньне, а схаваная капітуляцыя цэнтру перад Каўказам. І Каўказ, у выпадку чаго, заўсёды ставіў і будзе ставіць гэты Крэмль на месца. Што не выклікае энтузіазму ў многіх рускіх сілавікоў.

Такая вось агульная карціна, якая ўзмацніла лакальныя стаўрапольскія тэндэнцыі.

Трэцяе. Пад час стаўрапольскіх падзеяў лідарства ў Супраціве паступова пераходзіла да структураў, якія Крэмль не кантраляваў. Адсейваліся тыя, хто хітрымі шляхамі, нябачна кіруецца з Крамля і каму была дадзена гістэрычная каманда “загасіць, у што б там ні было!”

У выніку лідарамі Супраціву ў Стаўрапалі сталі арганізацыі рускіх Раднавераў і стаўрапольская арганізацыя Паўночнага Брацтва. Два дні ў горадзе віселі тры велізарныя банеры Паўночнага Брацтва (гл. фота ў пачатку артыкула). Поўна было ўлётак гэтай арганізацыі. Прыкладна кожная пятая машына была ўпрыгожана язычніцкім салярным знакам асьмерыка [нашай беларускай васьмікутнай зоркай; гл. папярэдні артыкул. – Рэд.]. Машыны з гэтым знакам віталі адна адну гудкамі. Іх кіроўцы дапамагі адзін аднаму пры ўзьнікненьні дарожных інцыдэнтаў.

Вось гэта сапраўды народная самаарганізацыя! Гэта вам не халуйскія георгіеўскія стужачкі, навязаныя ўладамі кіраўнікам транспартных прадпрыемтсваў [гл. артыкул ““Ваенныя песьні” імперастаў давялі некаторых расеянцаў да страты розуму”; https://nashaziamlia.org/2007/05/19/684].

Фактычным палітычным даносам на раднаверчыя арганізацыі ды Паўночнае Брацтва і, адначасна, прызнаньнем іх кіруючай ролі ў падзеях у Стаўрапалі сталі публікацыі ў Камсамольскай праўдзе, Новай газеце, Камерсанце, а яшчэ ў Snringer-ы. Кур’ёзна, але ў Камерсанце ад імя кіраўніцтва хрысьціянскага РОНСа выказана адмова ад удзелу гэтага тайнага агента Крамля ў арганізацыі Супраціву ў Стаўрапалі. І проста-такі з візглівай інтанацыяй гаворыцца нешта накшталт “Гэта ня мы! Гэта ўсё яны! Гэта Паўночнае Брацтва!”. Так і хочацца сказаць: супакойцеся, с-р Арцёмаў, вас ніхто і не падазрае ў справах сур’ёзных. Ці ж юда-хрысьціяне калі-небудзь рабілі што-небудзь дзейснае для зрынаньня хазарскага іга. Аднак, раней пра гэта ведалі нямногія. Цяпер, пасьля Стаўрапаля, пра гэта адразу пачалі ведаць многія.

Чацьвертае. Гэтыя лакальныя тэндэнцыі ўзмацняюцца больш агульнымі тэндэнцыямі! На самой справе, неяк так атрымалася, што адначасна з падзеямі ў Стаўрапалі пачаў на вачах разбурацца “памаранчавы праект”. Гэта асобная тэма, але дасьведчаным аналітыкам па цэлым шэрагу прыкмет відавочна, што спонсары і заказчыкі неяк рэзка ахладзелі да аранжавых. Чаму?

Адной з прычынаў такога становішча стала разуменьне таго, што аранжавыя ў РФ ніколі не дамогуцца посьпеху. Таму што посьпех зрынаньня рэжыму магчымы толькі тады, калі значная частка сілавікоў у той ці іншай форме (найчасьцей проста ў форме сабатажу загадаў улады; але бываюць і больш актыўныя варыянты) падтрымае праціўнікаў улады. Аранжавых у РФ сілавікі не падтрымаюць.

І ўсім праціўнікам і недабразычліўцам рэжыму ясна, што такая падтрымка можа быць аказана толькі тым, хто апаніруе ўладам па матывах барацьбы з іншародным засільлем. Гэтую барацьбу частка рускіх сілавікоў зразумее і падтрымае. Што і паказаў Стаўрапаль.

Такім чынам, ёсьць вялікая верагоднасьць таго, што большая частка ўплывовых праціўнікаў рэжыму пераключыць увагу з аранжавых на радыкальны Рускі Супраціў, а гэта гарантаваны канец цяперашняй “ня рускай” Расеяніі. І Перамога Рускага Супраціву [наіўнасьць аўтара ня мае межаў: у “спонсараў і заказчыкаў” ёсьць “рэйтынг пажаданасьці” ўлады ў Расеі. На першым месцы ў іх улада чубайсаў, гайдараў, каспаравых, абрамовічаў, гусінскіх, хадаркоўскіх і г.д. – г.зн. тых “аранжава-чарнявых”, якія для рускіх шавіністаў самыя вялікія ворагі. На другім месцы – улада расейскай імперыякратыі, тыпу цяперашняй. Заходнія “спонсары і заказчыкі” яшчэ гатовыя яе цярпець. Што мы і назіраем. Уладу ж рускіх шавіністаў яны бачаць толькі ў сваіх трызьневых мроях. Таму гаворка на Захадзе, напэўна, можа ісьці толькі пра тое, як выкарыстаць “арыйцаў”, “раднавераў”, “паўночна-брацкіх” і да т.п. для таго, каб зрынуць расейскую імперыякратыю і насадзіць уладу “аранжавых”. – Рэд.].

У гэтай сітуацыі ў многіх “адчыняюцца вочы” і “чэшуцца рукі”. Бо дасягальнасьць і нават блізкасьць Перамогі многія калі не разумеюць, дык адчуваюць інстынктыўна. Што рабіць?! – вось пытаньне, якое часта задаюць многія людзі, якія маюць актыўную палітычную і нацыянальную пазіцыю. Задаюць, і адразу ж робяць пэўную паўзу. На самой справе, зусім ня ўсе жадаюць, а тым больш могуць удзельнічаць у жорскіх акцыях. І такіх большасьць. Што рабіць гэтай большасьці? Наколькі яны могуць быць карысныя ў барацьбе?

Скажам адразу, яны могуць быць вельмі карысныя ў барацьбе. Умоўна кажучы, ніякія “партызаны” ніколі не перамагалі без актыўнай, альбо хаця б ускоснай, падтрымкі большасьці. Таму прыхільнікам рускага вызваленьня трэба цяпер дамагчыся ў першую чаргу менавіта маральнай падтрымкі іх барацьбы большасьцю.

Калі гэта адбудзецца, далей усё будзе зьдзяйсьняцца аўтаматычна. Нехта выйдзе на сілавое супрацьстаяньне чужакам. І гэта, паўтараю, будзе зусім ня большасьць. Аднак, кожны новы баец будзе дэманстраваць рост шэрагаў. І руская большасьць стане заўважальнай, далучацца да большасьці стане лягчэй. Адна справа далучыцца да жменькі, іншая – да статысячнай масы народу.

Але ня толькі і ня столькі гэта будзе наступствам усталяваньня дамінаваньня нашых ідэй. Для ілюстрацыі прывядзем класічнае дасьледваньне гэтых праблем, якое дадзена ў выглядзе фантастычнага рамана. Гэта вядомы твор класікі сусьветнай фантастыкі “Калакаін”. Фабула такая. У нейкая таталітарнай дзяржаве, каб выявіць праціўнікаў рэжыму, сьпецслужбы запускаюць у вадаправод эліксір праўды, які ў рамане завецца “калакаінам”. І няздольныя хлусіць людзі пераконваюцца, што рэжым ненавідзяць больш за 90% насельніцтва. Страх зьнікае і рэжым зьмятаецца за гадзіну.

Падзеі ў Стаўрапалі – гэта пачатак распаўсюджваньня ў рускіх масах своеасаблівага “калакаіну”. Цяпер усім ясна, што вельмі многія людзі ня церпяць цяперашні рэжым. Але яшчэ большая частка людзей проста спачувае і сімпатызуе змагарам. І такіх ужо абсалютная большасьць.

Усьведамленьне гэтай раптам зразумелай ісьціны трэба ўсяляк падмацоўваць і ўзмацняць. Таму важкая кожная ўлётка, кожнае графіці на сьценцы, кожны асьмерык альбо Сварогаў квадрат на лабавым шкле альбо нумары аўтамабіля.

Калі ня можаш пайсьці і падтрымаць таварыша кулаком, дык хаця б падтрымай яго адпаведным надпісам на сьцяне, постам у Інтэрнэце, пакупкай адпаведных кніг.

Няхай выкладчык, які мысьліць нацыянальна, набавіць дадатковы бал рускаму хлопцу скінаўскага выгляду на экзамене. Хай рускі дзіцячы ўрач прысьвяціць больш часу рускай маме, а не крыклівай прадстаўніцы чужога наброду. Няхай рускі гаішнік дадаткова падумае перад тым, як прыдалбацца да вадзіцеля з асьмерыком альбо Сварогавым квадратам на лабавым шкле.

Для ўсяго гэтага ня трэба нейкай вельмі дакладнай арганізацыі. Але ўсё ж пэўная арганізацыі неабходная. Не, ня партыя, і не партызанская армія. А проста структура ўзаемнай сувязі і інфармацыі.

Па ідэі, гэта магла б быць газета з разгорнутай карэспандэнцкай сеткай. Але Рускаму Супраціву не дадуць выдаваць газету. Дый грошай у нас на гэта ня хопіць. Значыць, трэба знайсьці нейкі аналаг.

Трэба стварыць нейкую агульнарасейскую інфармацыйную структуру, дзе агульнасьць ідэй і падыходаў спалучалася б з гнуткасьцю і шматлікасьцю каналаў распаўсюду інфармацыі – дзе праз Інтэрнэт, дзе ўлёткамі, дзе ў малатыражных мясцовых газетах. Ня важна як, важна, каб распаўсюджваць.

Пры такім падыходзе істотная прастата і агульнасьць інфармацыі. Пры такой раскіданасьці сродкаў дастаўкі інфармацыі неабходна вытрымаць яе аднастайнасьць і пазьбегчы разнабою. Для гэтага і патрэбны каардынацыйны цэнтар. Ён можа быць створаны ў выглядзе грамадскай арганізацыі, магчыма, нават нефармальнай.

У АРИ.РУ даўно вывучалася падобная ідэя. Падзеі ў Стаўрапалі прымушаюць паскорыць працу ў гэтым кірунку. Дадзеная структура павінна быць створана яшчэ да выбараў 2007 году. Адразу пасьля летняй грамадска-палітычнай паўзы. Мы мяркуем назваць яе амбіцыйна – “Нацыянальны Сход”. А што? Ці ж супольнасьць, якая кажа людзям праўду пра тое, што адбываецца, і, больш за тое, якая бярэ на сябе цяжар гэтую праўду людзям данесьці любымі дасягальнымі шляхамі, ня вартая такой саманазвы?

Зрэшты, і назва і сама ідэя падпадаюць пад далейшае абмеркаваньне. Пакуль толькі заўважым, што многім яна прыйшлася па душы. У тым ліку не апошнім удзельнікам стаўрапольскіх падзеяў.

Ня будзем хаваць, праект не такі просты, як падаецца на першы погляд. Трэба дамовіцца пра адзіную сімволіку. Трэба аднавіць альбо стварыць новы сьветагляд і міфалогію. І многае, многае іншае. Бо ідэі Нацыянальнага Сходу павінны быць пазнавальныя, як пазнавальнай ёсьць вядомая гандлёвая марка.

Дарэчы, у гэтай сувязі можна нагадаць, што 3 ліпеня спаўняецца чарговая гадавіна разгрому князем Сьвятаславам подлай рабаўладальніцкай паразітнай Хазарыі. Чым не прэтэкст для дэманстрацыі таго, што нас шмат?

Запусьціце вечарам 3-га ліпеня феерверкі. Іх запускаюць то там, то там амаль кожны дзень па розных прычынах. Тут няма нічога небясьпечнага і супрацьзаконнага. Вось і паспрабуйце прадэманстраваць сваю пазіцыю такім самым бясьпечным для вас чынам. Дапамажыце паказаць, што нас шмат, што нас большасьць. Гэта вельмі важна. «Мир по слюнке плюнет – море будет», – кажуць на Русі. Вось і “плюнем па сьлінке”.

Ну, а тым таварышам, якія надзвычай актыўныя і якім нашыя прапановы пададуцца занадта дробныя, нагадаем наступнае. Спадары эсэры падрывалі генералаў жандармерыі й губернатараў. А спадары бальшавікі стваралі карэспандэнцкую сець «Искры». Ці варта нагадваць, хто ўзяў уладу? Альбо самі прачытаеце ў падручніку гісторыі?”

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы